РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лінія лёсу
1
        Жыцьцё бывае доўгае, бывае кароткае. Здараецца, што людзі думаюць пра сваё жыцьцё занадта добра, а само яно гэтак ня лічыць. Найперш разыходжаньні праяўляюцца ў тым, наколькі працяглым гэтае самае жыцьцё будзе.
        На маёй руцэ лінія жыцьця неверагодна доўгая. На яе руцэ – дзіўна кароткая.
        Але.
        Трэба мець на ўвазе, што і ў выпадку, нібы прадвызначаным лёсам і пацьверджаным прыродай, ня ўсё гэтак проста. У Windows Media Player ва ўсіх трэках, як відэа, гэтак і аўдыа, даўжыня дарожкі на застаўцы заўсёды аднолькавая. Пры гэтым працягласьць аднае песьні 6 хвілінаў, а іншай – 2... Па адной індыкатар рухаецца ледзь-ледзь, па іншай ляціць. Заўважалі?
        Дык вось, на маёй левай далоні дарожка жыцьця доўгая, але хуткасьць яе прайграваньня вялікая. Таму і скончыцца яна можа значна раней, чымсьці падаецца. Усім дадзены аднолькавы па памеры кавалак існаваньня, і нехта яго прабягае, як спрынтэр свае 100 метраў, а хтосьці прапаўзае па-пластунску і яшчэ спыняецца адпачыць. Цяжка сказаць, які рух прыносіць больш задавальненьня. Можа быць, што абодва маюць нечакана хуткае заканчэньне, бо на руцэ не адзначаецца бегунком, як на прайгравальніку, шлях, што ўжо застаўся за плячыма.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.