РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дваццаць марак
1
        Зранку на пасадачнай пляцоўцы за аўтавакзалам было ціха і пуста. Негарачае травеньскае сонца выкацілася з-за недалскіх дахаў пяціпавярховак, але даўно ня мецены, пашчэрблены ад старасьці асфальт ляжаў яшчэ ў касабокім цені ад прыземістага сілікатнага будынка вакзала ды дзьвюх сукаватых таполяў на ягоным рагу. Заглыблены ў зямлю «бліндаж» вакзальнай прыбіральні на тым баку пляцоўкі яшчэ быў зачынены з начы – першы аўтобусны рэйс значыўся ў раскладзе а восьмай гадзіне раніцы. То быў аўтобус з абластюга цэнтру, тут ён спыняўся на дваццаць хвілінаў перад тым, як рушыць далей, і тое прычыняла першы на дні клопат Лявону Гаворку. За чвэрць гадзіны да восьмай Гаворка спускаўся па бетонных прыступках да зялёных дзьвярэй з вялікімі чорнымі літарамі, М і Ж, здымаў з прабоя стары, паіржавелы замок. Унутр Гаворка не заходзіў, то быў не яго абавязак – бункер па сумяшчальніцтве прыбірала тоўстая Валя, прыбіральшчыца аўтавакзалу. Гаворка ж ад новага года зьбіраў плату «за карыстаньне», як гэта рабілі цяпер у гарадах. Тое, што тутэйшы аўтавакзал абслугоўваў ня горад, а пасёлак гарадскога тыпу, справы не мяняла. Грошы патрэбны былі ўсім – гарадам і пасёлкам, вялікім і малым, і нават прыстаўленаму для таго «зборшчыку за карыстаньне», ветэрану ВАВ Лявону Гаворку.
        Гадзіньніка Гаворка ня меў – хтось скраў на Вялікадня, як ён, трохі перабраўшы, задрамаў ля тутэйшай піўной з дзіўнаватай ыазвай «Эксклюзіў», прыватызаванай прыезджым гандляром Ашотам. Цяпер час ён вызначаў па тым, як запальвалася лямпачка у падсобцы буфета – буфетчыца Валя-малая заўсягды прыходзіла перад рэйсам абласнога і адчыняла сваю ўстанову. Неўзабаве і Ганорка меўся заняць сваю пазіцыю перад прыступкамі ў туалет. Пакуль што ў закратаваным акенцы падсобкі было змрочна, значыць, Гаворка меў час. Каб марна не тырчэць пры бліндажы, ён адышоўся воддаль і сеў на лаўку пад прахалоднай з начы сьцяной аўтавакзалу. Як заўжды ўранку, хацелася курыць, але закурыць не было чаго – учора дакурыў апошнюю «прыму» і выкінуў пачак. Няблага было б таксама паправіць галоўку, у якой штосьці хістка віхляла з боку ў бок, хоць учора і выпіў, здаецца, няшмат – шмат выпіць Гаворка ўжо асьцерагаўся. Грамаў сто пяцьдзесят з Дземідзёнкам, якому быў вінаваты за пачастунак на тым тыдні. Пасьля, праўда, яшчэ дадалі пару бутэлек піва. Але пачуваўся ўчора няблага, нават пастаяў у чарзе па білет для старой Мачуліхі з Падбярэзьзя. Тая ўжо так састарэла, што не магла доўга стаяць.
        Валі-малой усё не было ў падсобцы – заспала ці што? Але калі і прыйдзе, ці дасьць бяз грошай пачак «Прымы», – купіць цыгарэтаў Гаворка ня меў за што. Учора ўвесь ягоны «збор за карыстаньне» выграб старэйшы Вакулёнак, нахабны дэсантнік, афганец і рэкецір, як яго клікалі ў мястэчку гарадскога тыпу. Надвячоркам Гаворка сядзеў з мужыкамі на гэтай во лаўцы, як падышоў Вакулёнак з сваёй кампаніяй ды прычапіўся: аддавай доўг! Быццам у нядзелю пазычыў у яго ў «Эксклюзіве» чатырыста тысяч. Гаворка напружыў памяць: так, быў у піўной, пілі піва, ды каб у каго што пазычаць – таго не памятаў. Можа, памяць стала ня тая, што была некалі. Каб адчапіцца ад нахабніка, аддаў, што было ў кішэні, што назьбіраў з трох аўтобусаў, і застаўся без капейчыны. Але з Вакулёнкам лепей было ня зьвязвацца. Апроч Афгану, той пасьпеў наведаць калонію і мог пырануць нажом, асабліва калі залье вочы гарэлкай. Гаворка памацаў дзіравыя кішэні зашмальцаванага вайсковага кіцеля, у картовых штанах была пакамячаная кніжачка квітанцыяў – і ўсё. Тады зьняў з лысаватай галавы вайсковую з цьвёрдым казырком шапку, ды й там пад дранай падкладкаю не знайшлося нічога – ні «зайца», ні абкурка. Што ж, прыйдзецца пачакаць, думаў Гаворка, тым болей, што ўвогуле чакаць засталося няшмат. Калі толькі абласны ня спозьніцца, як учора – аж на сорак хвілін. Казалі, не было бензіну. Цяпер у гэтых аўтобусьнікаў часьцяком не хапае то бензіну, то саляркі, то яшчэ якое халеры. Усе праблемы ад недахопу. Зрэшты, як і ўсюды.
        Гаворка азіраў пляцоўку, чакаў, можа, хто прыйдзе ці хоць бы пройдзе паблізу. Ды як на злосьць, нідзе не было нікога. Адно зводдаль на падворку за вакзалам, відаць было, сядзела пад плотам бабуля з унучкай, мабыць, таксама чакала аўтобус. Але да жанчынаў з якімі патрэбамі Гаворка ня меў звычаю зьвяргацца, хіба каб папіць вады, калі сасьмягне. I калі дадуць. А могуць і ня даць, не зважаючы на яго заслужаны ветэранскі выгляд – у вайсковым кіцелі, з ордэнскімі планкамі на грудзях. Менавіта дзеля людской павагі Гаворка нядаўна начапіў яшчэ і два свае ордэны – Чырвонай Зоркі на правы бок грудзей і ордэн Славы трэцяй ступені – на левы. Так было прыгажэй. Некаторыя казалі, што планкі з ордэнамі ня носяць, але хай, думаў Гаворка. Чужыя ці што? Ці скрадзеныя? На вайне заробленыя потам ды крывёю, запісаныя ў дакументах – чаму не насіць?
        Ён усё пазіраў з лаўкі на той бок пляцу і на рог аўтавакзалу, як побач паявілася Валька – дачасу растаўсьцелая жанчына ў сінім халаце, з вядром у руках. Гэтую, у адрозьненьне ад Валькі-малой, клікалі Валька-тоўстая. Яна кіравала да бункера, і Гаворка зразумеў, што раней не прыбрала, будзе прыбіраць зараз, перад прыходам аўтобуса.
        – Не магла ўчора! – стрымана папракнуў ён.
        – Не магла, – са сьцішанай злосьцю адказала тоўстая Валя, не паварочваючы да яго галавы. Зімой яна прасілася на гэтае яго месца зборшчыка за карыстаньне, але начальнік райкамунгасу тую справу даверыў яму. Усё ж ён ветэран і ардэнаносец, а не які прыбіральшчык, як Валька-таўстая.
        – Аўтобус жа во...
        – Ну й хер з ім, – з абыякавым выглядам буркнула тая. Якраз у той момант з вулічнай павароткі на пляцоўку ўкаціўся вялізны жоўта-чырвоны «Ікарус», трохі збочыў да будыніны аўтавакзалу, чыхнуў і стаў. Гаворка ўскочыў з лаўкі і ціха вылаяўся – Валька-тоўстая пляжыла яму ўсю справу збору і карыстаньня. Але рабіць не было чаго – з пярэдніх дзьвярэй аўтобуса ўжо вылазілі пасажыры, цягнучы з сабой свае клумкі. Адны паволі ішлі за вугал да дзьвярэй у вакзал іншыя пачыналі засяроджана азірацца па баках. Гаворка разумеў іхні клопат і пасьпяшаўся да бункера. Валя-тоўстая, вядома, яшчэ поркалася там, ды людзям не цярпелася са сваёй справай – як было змушаць іх чакаць?
        Заняўшы зручную пазіцыю ля самых прыступкаў, Гаворка дастаў з кішэні квітанцыйную кніжачку і трымаў яе ў руках, каб кожнаму было бачна, што ён тут стаіць не выпадкова, а выконвае абавязкі. Алоўка у яго не было, ды ён і ня меў у ім патрэбы. Зрэшты, і квітанцыяў у яго звычайна ня бралі, а калі якая цётка і возьме, дык наводдаль кіне пад колы аўтобуса. Пасьля гэтыя квіткі разам са сьмецьцем зьдзімае з пляцу вецер. Таму Гаворка ня надта іх і навязваў.
        Першым да бункера рашуча скіраваў плячысты дзяцюк з высока падстрыжанай патыліцай і скураной валізкай на адным плячы. Гаворка заступіў яму шлях.
        – Пяць з вас.
        – Чаго – пяць? – вылупіў вочы дзяцюк.
        – Пяць тысячаў за карыстаньне.
        – Пайшоў ты!..
        Крута павярнуўшыся, дзяцюк скіраваў па той бок бункеру, дзе, амаль не хаваючыся, зрабіў сваю справу і вярнуўся ўжо іншым шляхам, нават не зірнуўшы ў яго бок. Канешне, то быў непарадак, але Гаворка нічога ня мог зрабіць, а міліцыянера ў такіх выпадках ніколі не бывае блізка. Ад аўтобусу тым часам ужо клыбаў высокі стары ў пінжаку і з кульбай, ўна кіруючы да бункеру. Гаворка трохі ступіў наперад, каб загадзя спаткаць яго, ды сустрэў нейкі нямогла-спакутваны погляд старога і адступіўся. Спаганяць з гэтага грошы ў зборшчыка чамусьці не хапіла адвагі, і той, няспынены, паклыпаў па прыступках уніз.
        Нарэшце, управіўшыся прыбіраць, адтуль выйшла тоўстая Валя, якая з затоенай пагрозай мовіла:
        – Па блату пушчаеш? Ну-ну...
        – Не тваё дзела, – буркнуў ён.
        Сапраўды, то было ягонае, а не яе дзела, тут Гаворка быў пэўны. Кепска хіба тое, што Тоўстая магла накапаць на яго я камхоз, як накапала на тым тыдні, калі ён правароніў транзіт з Менску. Тады ён атрымаў вымову і апошняе папярэджаньне. Як бы цяпер не атрымаць самае апошняе..
        Стары з кульбай яшчэ ння выйшаў з бункера, як з-за аўтобусу выбегла кабеціна з дзьвюма дзяўчынкамі-дашкольніцамі. Першая з іх, белавалосенькая і порсткая, згледзеўшы бункер, адразу пабегла да яго цераз пляц, і кабеціна яшчэ здалёк запрасілася:
        – Вы ўжо пусьціце яе, малую, бясплатна, а то грошай няма, во на бялет сабрала, каб у горад да маці адвезьці з дзярэўні...
        – Ладна, – з прыхаванай прыкрасыцо ціха кінуў Гаворка, падумаўшы, што сёньня яму не шанцуе. Малая паскакала па прыступках уніз, але за ёй сунулася і кабета разам са старэйшаю, што ўжо выклікала абурэньне Гаворкі.
        Было, аднак, позна – ужо яны там, унізе, расчынялі скрыпучыя, на спружыне дзьверы. Во і паслухай гэтых баб, думаў Гаворка, – пусьціш адну, а ўлезе тры запар. I ўсё бясплатна. Як яны неўзабаве выйшлі, кабета здалёку дзякавала, але ён не хацеў яе і слухаць. Аўтобус меўся хутка пайсьці, а ў ягонай кішэні не зьявілася ніводнага «зайца». Усе – на халяву.
        Сапраўды ля расчыненых дзьвярэй «Ікаруса» пачалі тоўпіцца новыя пасажыры з білетамі, а таксама тыя, што тут выходзілі пакурыць – усе рыхтаваліся заняць месцы. Ужо з другога боку ў высокую кабіну караскаўся шафёр. I тады з-за рогу вакзалу шпаркай хадой выскачылі два салдаты, мабыць, пасьпяшаўшыся з буфету. Але замест аўтобусу яны скіравалі ў гэты бок – ведама ж, па якой патрэбе. Гаворка ступіў напярэймы, але тут жа адступіўся – маладыя, бялявыя, бы рахманыя парсючкі, са счырванелымі тварамі хлопцы дужа сьпяшаліся – як было патрабаваць з іх плату? Сам колісь быў салдатам і ведаў, якія ў салдата грошы. Тыя, аднак, не зважаючы на яго, з надта заклапочаным выглядам скаціліся па крутаватых прыступках і неўзабаве выскачылі, сігаючы адразу цераз дзьве прыступкі. Ужо мінаючы яго, адзін кінуў другому:
        – Жабруе дзядок...
        – Халяўшчык, – дадаў зводдаль другі.
        Пачутае крыху абразіла Гаворку – усё ж ён не халяўшчык, яму тую працу даручыла ўлада. А калі ён гэткі вахлак, што пушчае бяз грошай, дык гэтак яму і трэба. Пусьціў па дабрыні сваёй, за што во і атрымаў...
        Аўтобус пакаціў на вуліцу, аўтавакзальны пляц апусьцеў. Наступны меўся быць няхутка, але зборшчыку за карыстаньне не было куды ісьці. Ды і не было якое патрэбы, апроч як закурыць. Ды дзе закурыш? З усяго аўтобусу ня ўзяў ніводнага «зайчыка», і хто б паверыў? Не, так не гадзіцца. Мабыць, трэба мяняць падыходы, як кажа ягоны прыяцель Пухлякоў.
        Ён абышоў аўтавакзал і з другога боку зайшоў у буфет. Якраз у гэтую пару тут было пуста, буфетчыца Валя-малая перабірала якіясь паперы на падаконьніку, і ён паўзіраўся ў вітрыну. Там у куце за бутэрбродамі з скрылёчкамі ссохлага сыру стаяла некалькі пачак «Мальбара» з ашалелымі цэнамі, і Гаворка спытаў:
        – А «Прымы» няма?
        – Няма, – буркнула Валя-малая, прыгожымі, у пярсьцёнках пальцамі перабіраючы накладныя.
        – Гора! – выдыхнуў Гаворка.
        – Бяры во загранічныя, – не паварочваючыся ад папераў, сказала буфетчыца. – Ці грошай няма?
        – А няма, – сказаў ён.
        – Так ужо і няма? Толькі ж аўтобус быў.
        – А грошай няма, – сказаў ён і ціха папытаўся: – Можа, пачачак напавер?
        – Не. Напавер не, – адрэзала Валя. Перапрошваць Гаворка ня стаў, ведаў – у гэтай ня выпрасіш. Гэтая, бы сталь, – калі сказала, дык ужо хоць разьбіся. Хоць на пуза ляж. Але дзе ж закурыць?
        У цесным вакзальным пакойчыку сядзела над клумкам кабета, ляніва жавала выняты адтуль батон. За акном, бачна было, спыніліся, сустрэўшыся, дзьве жанчыны – удава міліцэйскага начальніка Казлова і настаўніца тутэйшай школы. Гэтыя таксама былі яму без карысьці, і Гаворка вярнуўся на пустую пляцоўку. Крыху счакаўшы, сышоў да дзьвярэй туалета і замкнуў іх, каб хто ня ўздумаў пакарыстацца ім без яго. А сам павалокся на вуліцу да гастраному – ужо там ён знойдзе, у каго закурыць.
        Далёка, аднак, не адышоўся, як згледзеў Пухлякова. Гэты высокі і мажны ветэран якраз кіраваў у бок аўтавакзалу.
        – Ты куды? – спаткаўшыся, спытаў Пухлякоў.
        – Ды во – закурыць.
        – Абязгрошаў, ці што?
        Пухлякоў нетаропка дастаў з кішэні свайго заўжды ладнага шэрага пінжака пачак «Беламору», яны закурылі. Гаворка з палёгкай зацягнуўся знаёмым дымам.
        – Дык пойдзем, – сказаў ён. – Калі да мяне.
        – Што ж ісьці да цябе? Ты ж бяз грошай...
        – Ды знаеш, з тым абласным не павязло.
        – Што, нікому не прысьпічыла? – пагардліва ўсьміхнуўся Пухлякоў. – Значыць, кепска працуеш...
        Можа, і кепска, падумаў Гаворка. Гэты Пухлякоў, не зважаючы на тое, што быў маладзейшы за Гаворку, заўжды трымаў сябе з ім, нібы начальнік ці чалавек разумнейшы. Хаця ён і быў начальнік, а можа, і разумнейшы, бо шмат гадоў працаваў у райкаме. Колісь ваяваў партызанам, але таксама ў райкаме камсамолу, – сядзеў у лясной глушы і кіраваў антыфашыстоўскай агітацыяй сярод моладзі. Цяпер ордэнаў не насіў, а планак – шырокіх, роўненькіх і стракатых – было ў яго аж да пуза. Сабраў усе юбілейныя, над якімі вісеў на чырвонай калодачцы самы галоўны юбілейны медаль з выявай Леніна, што здалёк выдаваў бы Залатая Зорка Героя.
        – А колькі часу? – папытаўся Гаворка.
        Пухлякоў, памарудзіўшы, загарнуў рукаў пінжака.
        – Без малога дзесяць.
        – У адзінаццаць – транзітны з Гомлі. Ужо тады... Гаворка не даказаў думку, але Пухлякоў яго зразумеў і неяк з унутранай рашучасьцю выпрастаў сваю даўгаватую, перахлябістую постаць.
        – Дык пайшлі!
        Моўчкі і нетаропка яны шкандыбалі да аўтавакзалу, зайшлі па той яго бок – на пляцоўку. Гаворка ведаў, што трэба Пухлякову (тое ж, што і заўжды), і трохі злаваўся. Як ён, Гаворка, два гады шлындаўся бяз працы, жывучы адно на мізэрную пенсію, тады яго Пухлякоў і ня бачыў. А як прыдбаў сталы заробак, тады стаў патрэбны ўсім. Не мінала дня, каб да яго на аўтавакзал, да бункера, не завіталі дватры былыя дружбакі, – то закурыць, то пагаманіць, а то і пазычыць сотню. Ну і, само сабой – выпіць, бо ўсе сядзелі бяз грошай, а ў Гаворкі часам зьбіралася трохі. Каб жа, аднак, то былі ягоныя грошы, ня трэба было іх здаваць у камунгас, ну, канешне, не без таго, каб троху і скрасьці. Але ж ён краў не ў каго канкрэтна, а як бы ў самога сябе, і таму вялікага сораму не адчуваў.
        Тым болей, што так рабілі ўсе. Кралі і не па сотні, – па тысячах і мільёнах – і не «зайцоў», а даляраў.
        Пухлякоў моўчкі сеў пад сьцяну на лаўку, а Гаворка пашкандыбаў да бункера адамкнуць дзьверы. Ён яшчэ не дайшоў да іх, як на пляцоўку неяк паволі, бы асьцерагаючыся, укаціў чорны, блішчасты мікрааўтобусік накшталт колішняга «рафіка» з жоўтымі, яўна не тутэйшымі нумарамі. Зьдзіўлены Гаворка спыніўся. Тут жа з аўтобусу выбраліся адзін, другі, трэці пасажыры – усе лёгка, па-летняму апранутыя ў сьветлыя камізэлькі з кішэнькамі ды «маланкамі», стрымана штось пагукалі адзін да аднаго. Пагукалі, аднак, па-нямецку, тое адразу зразумеў Гаворка, падумаўшы, што трэба як найхутчэй адчыніць туалет. I ўсё ж ён спазьніўся. Пярэдні – высокі і худы немец з падкасанымі рукавамі сарочкі – зрабіў яму жэст спыніцца, і ён спыніўся.
        – Морген, – быццам картавячы, сказаў немец. – Во іст петроль?
        – Што?
        – Бэнзын, бэнзын, – паправіў яго другі, чорны, з таксама голымі да локцяў, дужа валасатымі рукамі. – Аўто нужэн бэнзын.
        – Дык няма тут бензіну...
        – Нэма?
        Немцы нібы разгублена зірнулі адзін на аднаго, пасьля ўсе ўтаропіліся ў яго.
        – Тут аўтастанцыя! – сказаў Гаворка.
        Той пажылы, што першым вылез з аўтобусу, падышоў да яго бліжэй.
        – Рус партызан? – спытаў ён, азіраючы ягоныя грудзі.
        – Не. Салдат.
        – О, зольдатэн! – нібы ўзрадаваўся немец. – Іх ест зольдатэн...
        Што ж, вельмі магчыма, падумаў Гаворка. Хоць з выгляду немец быў маладзейшы за змэнчанага жыцьцём Гаворку, але, мабыць, колісь ваяваў таксама. Гаворка ўсё чакаў, што яны папытаюцца пра туалет, але другі, чорны, а таксама малады таўстун моўчкі стаялі перад ім.. Пасьля малады кінуўся ў аўтобус і выцяг адтуль вялікі чорны апарат – фота ці кіназдымачны – нацэліўся праз яго на Гаворку. Старэйшы немец зважліва пакратаў на ягоных грудзях ордэн Славы.
        – Берлін?
        – Не, за Варшаву, – здагадаўшыся, адказаў Гаворка.
        – Я, я – Варшава, – панятліва паўтарыў немец.
        Тым часам таўстун ужо здымаў яго, цікуючы праз апарат, які то ціхенька стракатаў, то спаважна сьціхаў. Мабыць, каб выйшла зручней, немец адскочыў на два крокі ўбок, прысеў на адно калена, беручы зьнізу. Гаворка міжволі разгарнуў плечы, прыўзьняў няголенае падбароддзе. Употай зірнуў на лаўку, дзе сядзеў Пухлякоў, і трошкі сумеўся, згледзеўшы змрочны, быццам незадаволены выгляд прыяцеля. Можа, Гаворка рабіў што ня так?
        Можа, і ня так і ня тое. Пакуль здымаўся, кінуў некалькі позіркаў на аўтобус, праз цемнаватыя вокны якога заўважыў некалькі жаночых твараў, што пільна, нават з прыкметным спалохам сачылі за ім. Ці, можа, яму здалося...
        Стрымана, напаўголаса мовячы між сабой, немцы зьнялі яго з аднаго боку і з другога, а таксама зусім зблізку ягоныя грудзі з ордэнамі і замусоленымі ордэнскімі плапкамі. За планкі яму стала трохі ніякавата, бо тыя тырчэлі дужа няроўна, ня тое што ў Пухлякова, які зрабіў іх у майстэрні Ваенгандлю – роўненькія, шырокія, дужа спрытныя. Але, мабыць, папраўляць цяпер было позна, немцы зьнялі ўсё, як было. Гаворка хацеў параіць ім зьняць яшчэ і прыяцеля, ды ня ведаў, як было пра тое сказаць, а гэты сыч Пухлякоў са змрочным выглядам працягваў нязрушна сядзець воддаль на лаўцы.
        – Во пэтроль? Бэнзын? – зноў папытаўся чорны.
        – Бензін? Дык на запраўцы. Гэта як выедзеце на вуліцу, пасьля налева, і ля царквы направа паваротка будзе, – ахвотна патлумачыў Гаворка. Здаецца, яго зразумелі, бо не пыталіся болей.
        Як малады ўладкаваў у скураны куфар свой апарат, чорны падаў Гаворку руку, па-прыяцельску моцна сьцяўшы ягоную. Дужы, сабака, – паморшчыў зашчаціпены твар Гаворка. «Аўфідэрзэе, аўфідэрзэе, до сьвіданя», – прагергеталі немцы, ківаючы галовамі. А той першы, што назваўся салдатам, раптам выцяг з задняй кішэні свой кашалёк і, пакорпаўшыся ў ім, працягнуў яму паперку.
        – Што гэта?
        – Цванцык дойчмарк, – важна мовіў немец. – Прэзэнт!
        Гаворка нерашуча ўзяў. Мабыць, сапраўды то было аж дваццаць нямецкіх марак. Але завошта? Ці трэба было даваць? Ды і браць таксама?..
        Ён аж захваляваўся і нейкі час стаяў так, з паперкаю ў руках, пазіраючы, як немцы залазяць у аўтобус. Нехта адтуль яшчэ памахаў яму, ды Гаворка не адказаў – пачуваўся амаль ашаломленым. Гэткім ён і падышоў да Пухлякова, як аўтобусік выкаціў на вуліцу.
        – Ну што – зьняўся, артыст? – няласкава сустрэў яго прыяцель. I за колькі прадаўся?
        – Ды во, – разгублена сказаў Гаворка, паказваючы паперку, якую ўсё трымаў у руках. Сьпярша думаў схаваць яе, але зразумеў, што ня ўдасца – гэты ўсё бачыў.
        – Дваццаць марак... Ладна, – падабрэў з паголенага твару Пухлякоў. – Пайшлі.
        – Але ж – туалет...
        – Ды плюнь ты на туалет, – абарваў яго прыяцель. – Замкнуў і ладна...
        Яны пайшлі з пляцоўкі да вуліцы. Гаворку ўсё даймала хваляваньне – мусіць жа, дваццаць марак – ня дваццаць «зайцоў». То немалыя грошы. Немалых грошай Гаворка ня меў піколі, дзённы збор «за карыстаньне» рэдка калі перавышаў сотшо тысячаў – на пару бутэлек гарэлкі. Ды і тыя трэба было здаць у райкамгас, ну там трохі скраўшы для свае патрэбы. А тут дваццаць марак! Колькі гэта будзе «зайцоў», Гаворка пя ведаў. Кошты валюты кожны тыдзень расьлі, але зборшчык за карыстаньне мала цікавіўся валютай, якой яму яшчэ не плацілі. Можа, цяпер пачнуць...
        – А дзе мяняць будзеш? – спытаў Пухлякоў. – Ня ў банк жа ісьці.
        – Ня ведаго...
        – Можна б да Ашота. Але там народу...
        Вядома, Ашот мог усё, гэта быў прызнаны ў пасёлку дзялок. Але сапраўды ў Ашота цяпер, як, зрэшты, і заўжды, тоўпіліся півасосы. На іхніх вачах рабіць такую справу, мабыць, было б нягожа, пагадзіўся ў думках Гаворка.
        – А зойдзем у буфет, – прапанаваў Пухлякоў.
        Яны вярнуліся да аўтавакзалу, ад якога недалёка адышліся, і завіталі ў буфет. Тут дзьве жанчыны чакалі каля прылаўку, пакуль Валя-малая з дужа напарфумленым і надта суровым тварам нешта важыла ім у рудым кульку; доўгая стрэлка вагаў усс не хацела спыняцца на патрэбнай лічбе. Ветэраны чакалі. Мяняць валюту належала таемна, каб ніхто ня бачыў, інакш давялося б цягнуцца ў міліцыю ці – у лепшым выпадку – у банк, прад’яўляць пашпарт, запісваць адрас і прозьвішча. Мабыць, таго не падабаў Пухлякоў, Гаворку ж было ўсё роўна. Ён дагэтуль ня мог стрымаць нечаканага ўзрушэньня.
        Як кабеты выйшлі з буфета, Пухлякоў лёгка піхнуў прыяцеля – ну, давай! Той падаў трохі пакамечаную ў кішэні паперку буфетчыцы. Тая, перш чым яе ўзяць, акінула строгім поглядам аднаго, затым другога кліента, зірнула ў акно на падворак.
        – Што?
        – Ды каб памяняць, – нясьмела патлумачыў Гаворка. Валя-малая тады ўзяла паперку і зьнікла ў завешанай няновым прасьцірадлам падсобцы. Гаворка зірнуў на прыяцеля, які стаяў крыху зводдаль, але пільна сачыў за ім. Буфетчыца, аднак, задоўжылася ў падсобцы, яны абодва чакалі, і Гаворка ўжо пачаў непакоіцца: ці не выклікае яна міліцыю? Тым болей, што ў буфет ускочыў знаёмы шафёр з сельгастэхнікі, штось гукнуў, ня згледзеўшы гаспадыні, і Пухлякоў яму адказаў:
        – Няма, няма цыгарэт. Самі чакаем.
        Хлопец мацюкнуўся і выскачыў на падворак, і тады з падсобкі паявілася Валя-малая. Яе строгі, дагледжаны тварык стаўся і яшчэ болей строгім. Нічога ня кажучы, яна ціха пасунула па прылаўку ладны пакунак з рудой паперы, які дрыготкімі рукамі прыняў Гаворка.
        – Па якім курсе? – строга папытаў Пухлякоў.
        – Як у банку. Адзін к ста пяцідзесяці, – насьцярожылася буфетчыца.
        – Чаму гэта к ста пяцідзесяці? Мы ж ня ў банку. Давай к ста шасьцідзесяці, – сказаў Пухлякоў.
        Валя-малая трохі разважыла, не мяняючы выразу свайго твару, і зноў моўчкі схавалася ў падсобцы. На гэты раз, аднак, хутка вярнулася і паклала на прылавак яшчэ некалькі паперак «зайцоў».
        – Бяры, – кіўнуў Пухлякоў і сярдзіта дадаў, адвярнуўшыся: – А то к ста пяцідзесяці...
        Яны выйшлі з буфета і прьтпыніліся. У вакзале і паблізу не было ні гарэлкі, ні піва, пад вокнамі стаялі толькі пустыя скрынкі ад кока-колы; па гарэлку трэба было ісьці ў цэнтр да гастраному. Не згаворваючыся, яны і скіравалі туды – наперадзе нетаропкі, акуратна апрануты ў шэры гарнітур Пухлякоў, за ім па шчарбатым ходніку шкандыбаў у кірзавых ботах Гаворка. На ягоных грудзях у такт з крокамі целяпалася белая зорка ордэна Славы трэцяй ступені, якая сёньня гэтак нечакана паслужыла яму. Ён думаў, што цяпер, мабыць, купіць сабе новыя штаны, бо ў старых хутка вылезуць голыя калені. Кіцель, падораны пляменьнікам, яшчэ нічога, а штаны... I можа, яшчэ застанецца заплаціць за электрычнасьць, якую даўно пагражалі адключыць за няўплату. Хаця цьвёрдае пэўнасьці ў сваёй плацежаздольнасьці Гаворка ня меў. Толькі спадзяваўся...
        У вялікай барачнага тыпу стадоле са старадаўнім пад дахам надпісам «Товары повседневного спроса» харчу, як і заўжды, было дужа няшмат. Масла ды малака не было зусім, затое паперкі цэнаў стракацелі шматлікімі нулямі, якіх усё прыбаўлялася. У пярэднім ад увахода кутку тоўпілася гаманкая мужчынская грамада – у вінным аддзеле выкінулі гарэлку. Якраз у той дзень на торфабрыкетным заводзе за рэчкай выдалі зарплату – за тры месяцы адразу, – і мужыкі зранку ад заводскай касы рынуліся ў гастраном.
        Гаворка з нечаканай прыкрасьцю спыніўся каля дзьвярэй, Пухлякоў жа рашуча прапіхнуўся бліжэй да прылаўка.
        – Парадак трэба саблюдаць, таварышы! – прагучэў адтуль яго памяркоўны начальніцкі голас. – Ветэранам ВАВ – без чаргі. Тут ёсьць ветэраны? – паўзіраўся ён праз мужчынскія галовы і нібы незнарок згледзеў за ўсімі адзінокага ветэрана.
        – Праходзьце без чаргі, таварыш Гаворка!
        Натоўп стрымана глуха загуў, гатовы абурыцца. Але, мусідь, з тае нагоды, што ветэранаў набралася няшмат, трохі расступіўся і прапусьціў зьніякавелага Гаворку. Пухлякоў спаважна адступіўся ўбок. Пажылая прадаўшчыца паслужліва насгавіла перад ім бутэльку гарэлкі.
        – Дзьве бяры, – ціха гукнуў збоч Пухлякоў.
        – Мне – дзьве, – таропка сказаў Гаворка, вымаючы з кішэні туга загорнуты пакунак з грашмі.
        Пакуль ён адлічваў «зайцоў», лаючы ў душы Вальку-малую за яе драбязу, побач і ззаду нецярпліва наракалі:
        – Во, грошай колькі!
        – Багата жыве Гаворка.
        – Што значыць – ветэран!
        – Дык ён жа там... У бункеры зарабляе.
        Гаворка ўсё стрываў моўчкі, згроб ў адну руку абедзьве бутэлькі і вылез з натоўпу на вальнейшае месца. Пухлякоў, які тым часам разглядваў харчовыя вітрыны, кіўнуў яму зводдаль.
        – Вазьмі во селядца ў бапцы. Праны пасол. I во кілбаса – сервілат...
        Гаворка хацеў запярэчыць, што сервілат надта дарагі, ён ня спытваў яго ад часоў савецкай улады, ды змоўчаў. Тое яго маўчаньне Пухлякоў зразумеў як згоду і працягваў выбіраць закусь. Яны купілі яшчэ слоік марынаванага перцу, белы бохан і нейкую рыбіну гарачага вэнджаньня. Як Гаворка заплаціў за ўсё, ягоны пакунак патанеў напалову, і ён выкінуў пад ногі непатрэбную рудую паперыну.
        – Ну, а куды пойдзем? – спытаў ён, як яны выйшлі з гастранома. На дварэ зачынаўся дожджык, пакуль яшчэ драбнаваты, але хто ведае, ці не пабольшае хутка. На небе цераз вуліцу сунуліся хмары.
        – А во – у садок! – зразумеў іхні клопат хтось ззаду.
        Гаворка з непрыемнасьцю азірнуўся – то быў Скакун, тутэйшы хлопец-афганец, які тыдні два таму наліваў Гаворку ў Ашота. Як было цяпер яго не паклікаць з сабой? Хаця і клікаць не давялося – Скакун ужо ішоў побач і паказваў шлях у дзіцячы садок, – цераз штыкетнік да альтанкі.
        Яны па чарзе пералезьлі цераз нізкі штакетнік і таропка ўбеглі пад дах дзіцячай альтанкі, што месьцілася побач з пясочніцай. Дожджык ужо сыпаў як мае быць, хаця гэта быў не сьцюдзёны, вясновы дожджык, які мілагучна шапацеў у набрынялай лістоце каштанаў. Мужыкі паклалі на лаўкі закусь. У Валодзі Скакуна якраз апынуўся ў кішэні здатны ножык, якім ён адразу ўзяўся кроіць каўбасу. Але не пасьпеў Гаворка адкаркаваць бутэльку, як з дзьвярэй садка выскачыла гняўлівая загадчыца Масальская.
        – Знайшлі месца, ага? Дзеткам прыклад паказваеце, яшчэ ветэраны называюцца... Я ў міліцыю пазваню!
        Скакун зьніякавеў з каўбасой у руках, на ягоным смуглявым твары з чорнымі вусікамі адбілася пакута. Гаворка хацеў быў адказаць сварлівай жанчыне, але Пухлякоў нетаропка падняўся.
        – Ладна. Ну яе к дранай матары. Пайшлі адсюль...
        – Куды? – не зразумеў Гаворка.
        – А во да яго, – Пухлякоў кіўнуў на Скакуна. – Ён жа побач.
        Скакун, відаць было, ня надта ўзрадаваўся, але і не запярэчыў прапанове старэйшага, тым болей што былая райкамаўская пяціпавярхоўка сапраўды блізка вытыркалася дахам з-за вулічных таполяў. Як воін-афганец тры гады таму Скакун атрымаў там кватэру з усімі выгодамі – на зайздрасьць тутэйшым ветэранам усіх войнаў.
        Яны таропка расьпіхалі ўжо раскладзеную на лаўках закусь. Гаворка запіхаў у кішэні штаноў абедзьве бутэлькі, якія ён ня мог даверыдь нікому. Тыя здорава целяпаліся ў штанах, цягнучы іх уніз, але пра штаны Гаворка ўжо не турбаваўся. Напсрадзе з заціснутым пад пахай слоікам перцу дыбаў Пухлякоў. Скакун жа чамусь без ранейшага энтузіязму валокся апошні. Хоць дарога была і не даўгая, але ўсе трохі намоклі, асабліва прыкметна – Пухлякоў у яго сьветлым гарнітуры. Падняліся на чацьвёрты паверх, прапусьцілі наперад Скакуна, які ня надта хутка адамкнуў дзьверы. Мабыць, ён штось прадчуваў, бо, адчыніўшы іх, не сьпяшаўся запрашаць гасьцей, а сьпярша пачаў нейкія перамовы з жонкай. Неўзабаве ў дзьвярах зьявіўся яе надта ж счырвапелы, яўпа раззлаваны твар. Згледзеўшы на пляцоўцы мужчынаў з пакулкамі, яна залілася лямантам.
        – Зноў, зпоў! Калі гэта скончыцца? Ходзюць, ходзюць і ўдзень, і ўначы, ніколі ад іх спакою няма, п’янчугі праклятыя. Не пушчу, не пушчу, прэч адсюль з мае кватэры! – крычала яна, пульхнымі грудзямі выпіхваючы з кватэры мізэрнага мужа-афганца. Той, відаць было, ня надта і супраціўляўся, усё болей падаючыся задам цераз парог. Неўзабаве дзьверы перад яго посам з лязгам зашчоўкнуліся, і Скакун з віпаватым выглядам апынуўся на пляцоўцы.
        – Не пушчае...
        – Панятна, – мовіў Пухлякоў. – I ня пусьціць. Калі прасіцца будзеш.
        Грохі разгубленыя і заклапочаныя, яны нядоўга пастаялі каля дзьвярэй, ня ведаючы, куды падацца. Асабліва вінаватым, відаць было, пачуваўся Скакун, які, зірнуўшы праз акно на падворак, раптам сказаў:
        – Гайда ў гараж. Тут недалёка...
        Зноў адзін за адным яны ішлі па зарослым дзядоўнікам завулку ў бок моста цераз рэчку, дзе быў гаражны кааператыў з двух дзясяткаў пахілых сілікатных боксаў. Гэты раз наперадзе порстка крочыў Скакун, за ім, усё прытрымліваючы ў штапах цяжкаватыя бутэлькі, дыбаў Гаворка. Апанураны Пухлякоў ўвачавідкі губляў нядаўні імпэт і ў мокрым на плячах пінжаку брыў апошнім. Тое блуканьне ў пошуках здатнага прытулку ўжо агоркла яму, і толькі спадзяваньне на ўдалы канец не давала вярнуцца.
        Гаворка таксама думаў, што, чым цягнуцца на канец мястэчка, лепш было б дзе прыткнуцца ды выпіць. Тым болей, што дожджык быў невялікі. Але ўсё гэты Пухлякоў. Начальства! Хаця, гледзячы якое начальства. Некалі з партыйна-савецкім дык Гаворка і няблага ладзіў, асабліва ў тыя гады, як працаваў у райкамаўскай лазьні-парыльні пры возеры. Бывала, сыдуцца калі ў суботу раённыя начальнікі, сакратары і яшчэ хто, часам і госьці з вобласьці ці з Менску. Ён добра напаліць каменку, пары нагоніць што трэба, хвошчуцца крамяныя мужыкі, аж крэкчуць. Часам хто папросіць яго, Гаворку, пахвастаць хрыбціну. Хвастаць ён умеў, венічкі меў заўжды сьвежыя, сам вязаў з маладога бярозавага вецьця. Ну, а пасьля лазьні тут жа, ва ўтульным прылазьыіку, пачыналася самае цікавае – выпівончык: каньячок грузінскі, армянскі ці, як у апошнія гады, болей падабалі малдаўскі – з бацяном. Яму таксама калі паднясуць паўшклянкі, а то і цэлую. I размовы – вясёлыя, пра баб, а то й сакрэтныя, пра партыйныя справы. Калі сакрэтныя, ён выйдзе на паветра перакурыць, навошта яму, беспартыйнаму, слухаць партыйныя сакрэты. I ўсё добра, усе задаволеныя...
        Ды во ўсё паляцела ў тар-тарары. Цяпер ні лазьні, ні таго начальства. Ні каньяку. Рады, калі выдарыцца якая чарчына. Аж выдараецца, аднак! Як во і сёньня.
        У прасьмярдзелым бензінам ды аўтолам Скакуновым гаражы было суха, цёмна і цесна. Балыныню месца тут займаў новенькі вішнёвага колеру «Масквіч-412». Бяз жаднай, аднак, увагі да яго мужчыны расклалі на блішчастым багажніку свой харчовы набытак, пакуль гаспадар таропка падсьцілаў там зрудзелую газеціну. Затым аднекуль з цёмнага кутка той вынес шклянку, узяўшы якую, Пухлякоў незадаволена паморшчыўся.
        – А вады няма?
        – Нашто вада? – не зразумеў Скакун. – То ж ня сьпірт, запіваць ня трэба.
        – Бруд адмыць, – сказаў ветэран.
        Сесьці тут таксама не было дзе, яны пасталі абапал багажніка, і Гаворка рашуча скалупнуў блішчасты каўпачок з першай бутэлькі.
        Моўчкі і таропка выпілі – першы Пухлякоў, за ім Скакун; апошняму сабе наліў Гаворка. Наліваў эканомна, кожнаму роўна паўшклянкі, ну, можа, сабе трохі болей, але ніхто таго не заўважыў. Як закусілі, патроху ўсе ажывелі, заружавеліся іх даволі змэнчаныя жыцьцём твары. Асабліва ў маладзейшага за ўсіх Скакуна.
        – Ну і добра, – сказаў ён, – У гаражы ня горш, чым у кватэры.
        – Абы грошы, – сказаў Гаворка.
        – У тым і справа, – пасьля маўклівае паўзы сказаў Пухлякоў і павярнуўся да Скакуна. – А ты ведаеш, за чые то грошы?
        – А за чые? Гаворкавы?
        – Нямецкія, во за чые.
        – Што – зарабіў? У нужніку?
        – Дваццаць марак. Ледзьве ня трыццаць срэбранікаў. Як у таго Юды, – сказаў Пухлякоў.
        Гаворка насьцярожыўся, аж перастаў каўтаць каўбасу. Тое яму не спадабалася. Гэты Пухлякоў заўжды, як вып’е, меў звычай плесьці якую палітыку. Ці нават рэлігію.
        – Якога Юды? Што ты вярзеш?
        – А такога. Думаеш, яны табе – за заслугі?
        – А хоць бы і так? Ці я ня маю заслугаў?
        – Чхаць ім на твае заслугі. Ім трэба правакацыя. Яны тваё фота прыставяць да якой блядзі з бардака і надрукуюць. Пры ардзянах. Во будзе пацехі!..
        Пацеха – хай сабе, а вось правакацыяў Гаворка не любіў, з маладосьці асьцерагаўся правакацыяў. Асабліва як рабіў у парыльні ды і раней – у сельгастэхніцы, бо адразу можна было выляцець з працы. З свае цяперашняй працы ён таксама не хацеў вылятаць. Але і Пухлякоў – чаму ён пра тое гаворыць, як выпіў? Чаму ён не сказаў гэта там, на аўтобуснай?
        – Пайшоў ты, знаеш куды? – раззлавана адказаў Гаворка.
        – Не ўжо. Дап’ём, а пасьля і пойдзем... Хто куды, – нязлосна, аднак, сказаў Пухлякоў, беручы шклянку.
        Мусіць, іхпяя гамана была ўчута знадворку, і ў прычыненых дзьвярах мільгануў нейчы цень, у шчыліну нясьмела зазірнуў усьмешысты, сьвежапаголены твар.
        – А, во дзе яны схаваліся. Ай, падпольшчыкі, ай сакрэтчыкі!..
        Пухлякоў апусьціў шклянку і ціха вылаяўся.
        – Яшчэ адзін... Бэнээфавец!
        У гараж зважліва ўвайшоў Яшкоўскі, былы партызан і настаўнік – таксама былы, бо ўжо другі год як быў звольнены з працы за ўдзел у местачковай дэманстрацыі БНФ.
        – Дык за што п’ём? – адразу папытаўся ён, сарамліва ўсьміхаючыся.
        – За немцаў, – буркнуў Пухлякоў.
        – Што ж, можна і за немцаў. Цяпер можна. Вунь гуманітарку гоняць. Учора ў бальніцы сканеры згружалі.
        – Бо віну адчуваюць. За вайну, – сказаў Пухлякоў. – Трэба ж пакаяцца.
        – Гэта як каторыя. Каторым трэба, а каторым і не. Як камуністам, напрыклад. Гэтыя ніколі ня каюцца.
        – I ня будуць. Бо камуністам няма за што каяцца, – упарціўся Пухлякоў.
        – Ня будуць, гэта факт, – уставіў Скакун.
        – Канешне, ня будуць, – пагадзіўся Яшкоўскі. – Ня тая парода.
        – А мне чорт з ёй, якая парода. Абы плацілі грошы, – амаль крычаў збоку Скакун.
        – Але ж і грошай няма. Па ўсім сьвеце жабруюць, дык жа не даюць. Бо ня маюць даверу.
        – Бо развалілі дзяржаву! – нядобра набычыўся за аўтамабілем Пухлякоў. – Дзе Бярлінская сьцяна? Чаму і яе развалілі?
        Скакун ад дзьвярэй аж закрычаў:
        – Ды ну вас к д’яблу з вашай сьцяной. Я гэтую сьцяну пад Сандагарам з «граду» – аж дым пад неба!.. Ордэн далі.
        Скакун п’янеў хутчэй за ўсіх, Гаворка гэта бачыў ужо ня першы раз. Мабыць, яму ня трэба было больш наліваць. Але ж ён сам узяў бутэльку і, нахабыа парушаючы парадак, зноў наліў сабе амаль поўную шклянку.
        – Пайшлі яны ўсе ў жопу! I духі, і немцы з амерыканцамі. За пабеду! – выкрыкнуў Скакун і выжлукціў шклянку.
        – Во, так і атрымліваецца, – сказаў пагадзя Пухлякоў, вымаючы пачак «Беламору». – Поўная беспрынцыпнасьць. За чые грошы, за чыю пабеду?
        Тут ужо зазлаваў і Гаворка, можа, таму, што таксама пачаў п’янець. Цьвярозы ён, можа б, і прамаўчаў, а тут карцела сказаць. Тым болей, што ён даўно меў на Пухлякова крыўду.
        – Але ж ты во – прынцыповы, а п’еш?
        – Ну і што? – зьдзівіўся Пухлякоў. – Але ж не за твае.
        – Не за мае. Дык не плявузгай. Пра прынцыповасьць.
        – Мяпе ня купяць, я ідэйма загартаваны. Я вып’ю, але ўсё роўна застаюся камуністам. А ты – чачэн!
        – Чаму я – чачэн? – зьдзівіўся Гаворка.
        – Бо зло гадамі таіш, у сабе ыосіш. Чачэны носяць сто пяцьдзесят год, а ты з вайны. Чаму ж ты ў партыю не ўступіў? Бо за жопку крыўдуеш, ага?
        Гаворка быў ашаломлсны ад такой павароткі ў размове. Гэта ён чачэнец? Тоіць за жоыку крыўду? Таму не ўступіў у партыю? А хто яго туды клікаў? Калі хацеў уступіць, тады ад яго адвярнуліся. А пасьля ён і не імкнуўся, прапала хэнць. Бо, сапраўды, таіў крыўду. А хто б на ягоным месцы не затаіў?
        – Парцізаны! – крыкнуў ён у вочы Пухлякову. – Курашчупы! З кім вы да сорак чацьвёртага ваявалі? З паліцаямі? Ды са старастамі...
        – Ну ты цішай, – гукнуў да яго Яшкоўскі. – Ваявалі ня толькі са старастамі. Але і з акоўцамі, з літоўскімі паліцаямі. А пасьля прыйшлі і нямецкія палявыя часьці...
        – Во, як прыйшлі палявыя нямецкія, дык і далі вам у хвост і грыву. Прарыў устроілі...
        – Ну ўстроілі. Але прарваліся...
        – Куды прарваліся?
        – Як – куды? – ня мог зразумець Пухлякоў.
        – Ага – куды? Некуды вам было прарывацца, во і перастралялі, як зайцоў. Ляжаць цяпер на пагорку... Гяроі!
        Яшкоўскі паморшчыўся, ён быў тут цьверазейшы за ўсіх. Можа, таму, што менш выпіў, а можа, характару быў болей стрыманага.
        – Знаеш, Гаворка, хапіла і партызанам. Канешне, не гэтак, як франтавікам...
        – Няправільна! – рэзка запярэчыў Пухлякоў. – Хоць ты і партызан, а разважаеш пяправільна. Фронт усім снабжалі, а партызаны дзе павінны былі ўзяць? I аружжа, і прадавольсцьвія? Адбіць у врага. Правільна?
        – Каб жа ў врага, – захваляваўся і Гаворка. – А то ў сялян забіралі. Вы ж і маю кароўку зьелі.
        – Хопіць табе ўжо, Гаворка, пра кароўку плакаць. Людзі жыцьці аддавалі...
        – А заадно і жонку збаёдалі! Завошта?
        – А нашто кінуў без прыгляду? Маладую і прыгожую, – спрабаваў усё зьвесьці на жарт Пухлякоў. Відаць, ён адчуў, што сп’янелы Гаворка можа нарабіць сваркі, якое цяпер Пухлякоў не хацеў.
        Але, сказаўшы тое, Гаворка таксама асеў. Некалі ўсё тое было яму надта балюча, але з гадамі мінулася, заслоненае новымі бедамі ды новымі клопатамі, якіх у яго не бракавала ніколі. Бракавала хіба аднаго – грошай.
        – Ды кіньце вы! – каторы раз крычаў ім Скакун. – Лепей наліць. Ці ёсьць што наліць?
        Але наліць, мабыць, ужо не было чаго, абедзьве бутэлькі ляжалі каля ног парожнія, і Пухлякоў, як заўжды ў гэткіх выпадках, закамандаваў:
        – Гаворка, Гаворка, ня жміся. У цябе там засталося. Давай яшчэ на бутэлечку. Косьця, а ну жыва – туды і назад!
        Той камандзірскі тон ня надта падабаўся Гаворку, але і яму раптам закарцела дадаць яшчэ. Здалося – недабор! Ён ужо забыўся на свой намер пра штаны ды ўсё іншае, засунуў руку ў кішэню і выцягнуў астатшою жменю «зайцоў». Ня лічачы, аддаў Скакуну – на, бяжы. Гаворка – ня жмінда...
        Скакун пабег па гарэлку, а яны ўтрох прадаўжалі спрачацца. Усе пачуваліся нядобрыя і раззлаваныя, і ўжо не зразумець было, што таму стала прычынай. Гаворка адчуваў неспатольную глухую крыўду, якая накоплівалася ў яго на Пухлякова, а той, нібы страціўшы да яго цікавасьць, зьвяртаўся да аднаго Яшкоўскага.
        – Ну як – адсудзіў працу?
        Яшкоўскі толькі махнуў рукой.
        – Ня трэба было ў БНФ уступаць.
        – Уступаць ці не ўступаць – то маё канстытуцыйпае права, – ваўкавата даводзіў Яшкоўскі, прысланіўшыся да сьцяны побач.
        – Во тады і радуйся з свайго права. Канстытуцыйнага. А з чаго есьці хлеб будзеш? Раней бы ў райкам зьбегаў, а цяпер?..
        – Ды ўжо як-небудзь...
        Гаворка слухаў іхнюю зласнаватую гутарку, і яму захацелася прысесьці. Як стаяў, плячмі пасунуўся ўніз па сьцяне і зьнерухомеў на цэментным доле, ня маючы як выпрастаць ногі. Нейкі час чуў, як Пухлякоў даказваў штосьці пра беларускі нацыяналізм, а Яшкоўскі цьвердзіў, што кампартыя ўжо страціла крэдыт даверу. Пасьля ў іхнюю лянівую гаману ўмяшаўся рэзкі Скакуноў голас, – мабыць, афганец вярнуўся з гастранома. У мутнаватай Гаворкавай сьвядомасьці мілыанула пытаньне: «Ці прынёс?». Але адказу на яго ён не дачакаўся і заснуў...
        А як адчуў сябс зноў, зразумеў, што сядзіць каля новага «масквічовага» кола, ад якога патыхае сьвежаю гумай. Хтось побач спрачаўся ці, можа, сварыўся, але хто – таго Гаворка зразумець ня мог. Ды й не стараўся. Ён памкнуўся авалодаць сабой, каб устаць, бо сядзець, скурчыўшыся пад сьцяной, было дужа нязручна, ламала ў крыжы. Аднак, здаецца, ня ўстаў і паваліўся зноў...
        А як зноў прачнуўся, было зусім цёмна і ціха. Памацаў вакол рукамі і сьцяміў, што па-ранейшаму быў у гаражы – сьцюдзёная цагляная сьцяна з аднаго боку і гладкая бакавіна аўтамабіля з другога. Гаворкавы ногі няўклюдна выпрасталіся пад «масквічовае» днішча. Спакваля Гаворка прыслухаўся. Дзесь паблізу чулася соннае дыханьне чалавека, ды каго – было невядома. Тады ён з натугай, не адразу, пачаў уставаць на ногі. Неяк ускараскаўся і, хапаючыся за сыдяну і аўтамабіль, стаў прабірацца да выхаду. Але металічныя дзьверы былі шчыльна зачыненыя, ён моцна пахістаў іх аберуч, ды марна – падобна, знадворку вісеў замок.
        Пачуваўся Гаворка кепска, як заўжды з пахмельля, – слабым і разьбітым. Нават цягнула на ваніты. Каб ня надта дакучаць сабе, сеў пад дзьвярыма, дзс ня так сьмярдзела гаражом, прыпёрся плячмі да дошкі-папярэчыны. Мабыць, знадворку была яшчэ ноч, ніводная шчыліна ў дзьвярах не сьвяцілася. Значыць, належала чакаць. Можа, да самай раніцы. Найперш, як часта бывала, станам авалодала пахмельная перажыванка – што нарабілі? Пакрысе пачаў прыпамінаць, як пілі, што гаварылі. Адчуваў, гаварылі штось брыдкае. Ды гэтыя дваццаць марак, з якіх усё пачалося. Чорт іх ведае, можа, ня трэба было іх браць, як бы яны не вылезьлі яму бокам. Захацеўшы, можна і з драбязы зрабіць няшчасьце. Гаворка ўжо меў на той конт сякі-такі вопыт. Асабліва па ранейшым часе.
        Але ж і сябры – глядзі ты – замкнулі, і сядзі. З якім гэта намерам? Каб уберагчы ад бяды ці здаць у выцьвярэзьнік? У выцьвярэзьніку ён ужо быў двойчы, адзін раз яго туды здала жонка. I ўсё праз згрызоты. А можа, і добра, што здала, усё ж ноч праспаў, як чалавек. А дома што – заўжды пілавала яго дзень пры дні. Калі сама была цьвярозая. А калі выпівала, таксама пілавала, а то калі і білася. Нядобрая яму выдалася трэцяя яго жонка. I ўжо, канешне, апошняя, што зробіш...
        А калісь была першая. Маладая, прыгожая і ласкавая. Ды Бог ці людзі не далі разам пажыць. Бедная Аўгінка, хто ж мог меркаваць, што ўсё так абыдзецца... Тады ён думаў, што ягонае шчасьце – навек. Аказалася, на колькі кароткіх месяцаў...
        Ён добра адслужыў свае два вайсковыя гады, стаў выдатнікам баявой і палітычнай падрыхтоўкі, здаў нормы на значкі «Варашылаўскі стралок», «ГТО» ды «ПВХО». Восеньскай парой у новых юфтавых ботах і даўгім чырвонаармейскім шынялі вярнуўся дамоў – у суседняе з мястэчкам Падбярэзьзе. Тыдняў колькі фарсіў у вайсковым, вадзіўся з местачковымі сябрамі-камсамольцамі – ладзілі сьпектаклі ў Доме сацкультуры, дзе і пазпаёміўся з Аўгінкай, настаўніцай мясцовай школы. Тая толькі ўлетку скончыла педтэхнікум і прыехала з Полацку. Дужа падабалася яму Аўгінка, але як сн сказаў ёй пра жапіцьбу, не адразу на тое пагадзілася. Сказала, што мала яшчэ знаёмыя, трэба пачакаць, прывыкнуць адно да аднаго. Ён не настойваў. Тым болей, што і так дзень пры дні, асабліва ўвечары, прападаў у яе каморцы, дзе яна кватаравала ў старых Коганаў. I сталася так, што ажапіцца стала неабходна – Аўгінка зацяжарыла. На сьвята Чырвонай Арміі яны запісаліся, і ён перавёз маладую жонку да маці ў Падбярэзьзе. Але, пэўна, не ў пару яны пажаніліся, а можа, не ў пару і нарадзіліся нават, – такі крыважэрны наставаў час, Увесну яго зноўку прызвалі ў войска, – за які месяц да пачатку вайны. Зборы, казалі, будуць тры месяцы, аказалася – чатыры крывавыя гады. Увосень Аўгінка нарадзіла сынка – пад нямецкай акупацыяй ужо, пахавала ягоную маці, у той час, як ён масьціў бярвеньнем «ляжнёўкі» пад Волхавам. Ваяваў ён па сваёй вайсковай сытецыяльнасьці – сапёрам, болей рыдлёўкай і сякерай, чымсі вінтоўкай. Але і ў сапёрах хапіла вайны пад завязку – трапіў у акружэньне, з якога ледзьве выкараскаўся пад восень. У часе бамбоўкі быў паранены асколкам пад правую лапатку, ляжаў аж у трох шпіталях, пакуль ачуняў. А як ачуняў, зноў трапіў на фронт, гэтым разам на Трэці Беларускі, дачакаўся аперацыі «Баграціён» і адразу ж напісаў ліст у вёску. Адказу, аднак, не атрымаў, хоць ужо амаль усю Беларусь вызвалілі ад акупацыі, і Гаворкаў сапёрны батальён ладкаваў мост цераз раку Нараў у Польшчы. Тады ён напісаў у сельсавет, каб хто адказаў, што сталася з салдацкаю жонкай Гаворкай Аўгіньняй. I праўда, неўзабаве атрымаў адказ – на паперцы са школьнага сшытка, але з сінім штэмпслем угары. Пасьля ня раз думаў: лепш бы ён яго не атрымліваў, той доўгачаканы ліст, які ён праклінаў усё жыцьцё. Але хіба згадаеш, дзе што напаткаеш...
        Сакратарка сельсавета Нямчынава паведамляла, што грамадзянка Гаворка Аўгіньня Мікалаеўна ў часе Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнічала з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
        Для Гаворкі тое паведамленьне сталася як выбух снарада ў бліндажы, ён быў ашаломлены, панішчаны і дзён колькі не прыкмячаў навокал нічога, не зважаў ні на абстрэлы, ні на бамбоўкі, а камандзіры толькі дзівіліся ягонай адвазе і вытрымцы. Праз колькі дзён, зьнямогшыся ў самотных перажываньнях, паказаў ліст земляку Пракопчыку, які шчыра паспачуваў яму, бо ў самога сям’я загінула ў партызанскай блакадзе. Цяпер у спагадзе і спачуваньні займеў патрэбу Гаворка.
        А тут, як на ліха, надышла пара афармляцца ў партыю, кандыдацкі стаж у Гаворкі ўжо скончыўся. Неяк сьцюдзёным восеньскім адвячоркам пасьля дажджу камуністы батальёна сабраліся за пагоркам на краі бярэзьнічку. Часу мелі небагата, камандзіры выступалі коратка. Трох кандыдатаў – сяржанта і двух радавых – прынялі хутка і без пытаньняў, Гаворка быў апошні. Пра яго добра сказаў на сходзе ягоны ўзводны, лейтэнант Трахман: і працавіты, і руплівы, і справе партыі Леніна-Сталіна адданы. Ніхто не пярэчыў супраць таго, каб Гаворку прыняць у шэрагі ВКП(б). I тады побач падняў руку ягоны зямляк Пракопчык і сказаў, што ў яго ёсьць заўвага: Гаворкава жонка супрацоўнічала з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
        Уся невялічкая партыйная грамада на бярозавым узьлеску на момант зьнерухомела ад тых словаў. Нават сакратар партячэйкі капітан Казлоў хвіліну ня ведаў, што сказаць, толькі спытаў Гаворку: ці праўда тое? Гаворка ўстаў і сказаў, што так напісана ў лісьце з сельсавета. На тым сход і скончылі, кандыдатуру Гаворкі нават не паставілі на галасаваньне. I ён, не перакурыўшы з усімі, на адзіноце паплёўся да ракі, дзе з раніцы зьбіваў жалезнымі скобамі вялізныя бярвеньні-рамы.
        Дзён колькі затым ён ні з кім не размаўляў ва ўзводзе, ды салдаты і ня надта набіваліся размаўляць з ім. Камандзіры, праўда, як заўжды, крыкліва камандавалі, ён усіх слухаўся і ўсё выконваў – куды пайсьці, што рабіць. Рабіў усё моўчкі. З земляком Пракопчыкам стараўся не спатыкацца нават позіркам, хоць яны рабілі адну справу і працавалі заўсёды поруч. Увогуле крыўды на яго ў Гаворкі не было, але не было і ранейшай шчырасьці. Канешне, Гаворка разумеў, што пра ліст трэба было калісьці сказаць начальству, але ён ня мог выбраць для таго момант і ўсё адкладваў. Во і даадкладваўся...
        Пэўна, ён прыдрамаў трохі, седзячы пад дзьвярыма, і раптам прахапіўся, адчуўшы, як дзьверы за ягонай сьпіной скалануліся, затрэсьліся, бы ад землятрусу. I ён, не пасьпеўшы што зразумець, паваліўся сьпіной з парога. На дварэ ўжо разьвіднела, побач з замком у руках стаяла злосная Скакунова жонка.
        – Дапіліся, чэрці паласатыя...
        Мабыць жа, і напраўду дапіліся, Гаворка адчуваў тое выразна і пакутна. Скакуніха з лаянкай і праклёнамі ўзялася тузаць у «Масквічы» свайго соннага афганца, а Гаворка падняўся і паныла паплёўся ў канец завулка. Ён усё яшчэ пакутна адчуваў гэты недарэчны пераход ад учарашняе п’янасьці да ранішняй цьвярозасьці і ішоў, пэўна ня ведаючы, куды. Абы далей ад таго злоснага бабскага крыку, які ўсё гучаў ззаду. Хай яго слухае Скакун – ён маладзейшы.
        Было раньне, мястэчка ляніва прачыналася. Дзе-нідзе ў дварах адчуваўся рух – то найперш рупіліся пра жывёлу, у каго яна яшчэ нс зьвялася; старыя мужчыны стаялі каля сваіх брамак. Пасьля начной бессані, дачакаўшыся раньня, курылі, некаторыя, мабыць, мяркуючы, як і Гаворка, дзе паправіць галоўку. Усе цікавалі за пустой яшчэ вуліцай. З Гаворкам ніхто не вітаўся, ды і ён не вітаўся ні з кім – проста ішоў вуліцай да цэнтра. Як заўжды, ногі самі несьлі туды, дзе быў паратунак ад радасьцяў і пакутаў п’янай начы. Шкада толькі, што ў кішэні зноў было пуста.
        Так ён апынуўся ля сьвежапафарбаванага ў блакітны колер павільёна з блішчастымі ўгары літарамі «Эксклюзіў» і сеў на мармуровых прыступках. Памятаў гэтыя прыступкі Драўлянымі, затым з бетону, запляванымі і густа закіданымі акуркамі. Цяпер яны былі гладкія, аж сьлізкія – зусім культурныя, бы ў горадзе. Што значыць – прыватызацыя!..
        Гаворка ня ведаў, колькі было часу, адчуваў толькі, што рана. Але ісьці яму не было куды ды і не было мочы, і ён сядзеў. Пазіраў на пустую, гразкую пасьля ўчарашняга дажджу вуліцу, думаў. I тады прыпамятаў, што колісь, можа, у гэткае раньне таксама сядзеў недзе тут на лаўцы пад тынам і слухаў гаркотны аповед аднаго старога... Можа, каб пачуць той аповед, ён і дабіраўся за паўтысячу вёрст з вайны, дзе на машынах, дзе пехатой. Аднойчы трохі пад’ехаў чыгункай....
        Тыдзень перад тым на Нараве, неяк уранку пасьля сьнеданьня наважыўся падысьці да нампаліта і, стрымліваючы хваляваньне, сказаў: «Дазвольце зьвярпуцца, каб далі водпуск зьезьдзіць дадому... Ну, наконт жонкі». Нампаліт сьпярша трохі зьдзівіўся, падумаў і раптам сказаў: «Пішы дакладную». Гаворка тут жа напісаў тое, што сказаў нампаліту, і яшчэ праз дзён пару атрымаў у штабе камандзіроўку – на пяць сутак «па асабістых абставінах». Калі ён зьбіраў увечары свой прадуктовы хатуль, нехта ў змроку зласьліва мовіў: «Едзе жонку застрэліць. Во пашэнціла...» Увесь час, як дабіраўся праз Польшчу і Заходнюю Беяарусь, у ягоных вушах гучэў той нядобры голас, і Гаворка думаў: табе б так пашэнціла! За дарогу ён, падобна, счарнеў ад таго шанцаваньня...
        На бліжняй да мястэчка ўшчэнт разьбітай станцыі цягнік не спыняўся, і Гаворку давялося скакаць на хаду, ледзь не разьбіўся аб слуп. Абапал яшчэ валяліся рэшткі паўзрываных, скінутых з рэек вагонаў, у балоце ляжаў на баку ржавы нямецкі цеплавоз. Ад чыгункі ішоў пехатой – прасёлкамі праз пустыя восеньскія палі, колісь знаёмыя спаленыя ў вайыу вёскі. За паруйнаванымі Ласкутамі яго дагнала парожняя фурмапка з хлопцам, які паганяў дубцом здыхлаватага рыжага коніка. Гаворка падбег і на хаду ўскочыў у калёсы. «Куды едзеш?» – папытаўся хлопца. «Куды трэба», – адказаў падлетак, не азірнуўшыся. Гаворка памаўчаў трохі, разумеючы, што зямляк злуецца на яго самаўпраўства. «Партызан, мабыць?» – «Партызан, ну», – адказаў той і тады азірнуўся. «I шмат немцаў забіў?» – «Ня меней, чым ты. Падрыўнік я». – «Ого! – зьдзівіўся Гаворка. – Я во тожа падрыўнік. Сапёр – па-вайсковаму». – «Калі па-вайсковаму, дык мінёр», – паправіў суровы падлетак, і Гаворка зноў падзівіўся: ведае! Ня кожны вайсковец разумеў розьніцу паміж мінёрам ды сапёрам, а гэты малакасос цяміць. I ён папытаўся: «Слухай, а ты не з мястэчка?» – «З Глуздоў я». Глузды былі па той бок мястэчка, колісь Гаворка хадзіў туды на танцы. «А Падбярэзьзе ведаеш?» – запытаўся ён. «А то як жа? Там у лесе наш лагер быў». – «Гэта калі – вясной?» – «Не, залетась. Як падбярэзскага старасту застрэлілі». – «Старасту застрэлілі? А завошта?» – «Завошта, завошта... Каб немцаў не навёў».
        Тыя зласнаватыя падлеткавы словы адгукнуліся ў Гаворкавай душы новай трывогай, ён нібы адчуў недзе блізка ад іх і сваю балючую таямніцу.
        «А болей нікога там не застрэлілі?» – «Не, болей нікога. Казалі, хацелі настаўніцу адну расстраляць, што да каменданта бегала. Але пусыділі». – «Якую настаўніцу?»– «Ай, ня ведаю. Я тады на чыгунку пайшоў...»
        Гаворка болей ні пра што не пытаўся. Ён ужо стаў баяцца праўды, якая, па сутпасьці, яго і вяла сюды. Цяпер ён нібы хацеў абміпуць яе. Ды як абмінеш, калі яна стала ўпоперак ягонага лёсу, бы костка ўпоперак горла.
        Ужо на зьмярканьні, перайшоўшы ладны прасьцяг пустога поля, ён выйшаў на падбярэзскі выган. Вёскі не было. Сям-там горбіліся зарослыя пырнікам ды крапівой куп’істыя пагоркі пажарышчаў, сярод якіх бялелі абсмыленыя бакі печаў. Толькі Яшкаў клён ля мастка раскашаваў у сваёй адзіноце, надзіва не крануты ні вайной, ні пажарамі. У зямлянцы на краі вёскі тулілася нейкая сям’я прыезджых, на лаўцы паміраў стары. Тыя людзі былі незнаёмыя, нікога тут ня ведалі. Гаворка прылёг зводдаль у закіданым паламаным садку і крыху паспаў пад воглым шынялём. Як пачало днець, павалокся цераз поле ў мястэчка. Мястэчка было далей ад лесу, па пачатку вайны там стаяў нямецкі гарнізон, пакуль яго ня выкурылі партызаны. Хоць і яно было моцна разбурана, асабліва ў цэнтры, але там маглі надарыцца знаёмыя людзі, ужо япы што-колечы ведалі.
        Там ён і спаткаў на вуліцы старога Тумаша, з сынам якога Рыгорам колісь разам прызываўся на службу, а да таго нават сябраваў трохі. Тумаш нёс на плячах ладную, мабыць, цяжкаватую ношку ў мяшку. Гаворка спыніў яго і радасна павітаўся. Стары скінуў з пляча свой мех, выпрастаўся, высмаркаўся, папытаўся, ці ня мае салдат закурыць? Закурыць у Гаворкі было, ён адмераў старому добрую шчапоць «маршанкі», абодва яны закурылі. «Во, нясу тавар на продаж, – сказаў Тумаш. – Грушы. Можа, хто купіць...» Гаворка сьпярша папытаўся пра Рыгора – дзе ён, ці жывы хаця? «Каб жа ведаць, дзе? Няма. З прошлага лета няма», – дрыготкім ад жалю голасам сказаў стары. «Але ж хіба ён ня ў арміі быў?» – пытаўся Гаворка. «Быў і ў арміі, пасьля ў палоне, пасьля і ў партызанах быў. Але ж ты ведаеш, што тут у блакаду тварылася. I во дагэтуль няма». – «I я жонку шукаю», – сказаў Гаворка і аж зацяў дых, чакаючы пачуць нешта важнае. Ды стары змоўчаў, бы прыпамінаючы ўжо забытае. «Казалі, яна нешта з немцамі... З камендантам быццам», – працягваў нясьмела дапытвацца Гаворка. «Нічога яна і з немцамі, і з камендантам, дарма людзі брэшуць... Гэта ж як яно атрымалася, на маіх жа вачах усё...»
        Перш чым прадоўжыць размову, Тумаш азірнуўся, пашукаў позіркам здатнае месца і, убачыўшы непадалёк чыюсь лаўку пад тынам, скіраваў туды. Там яны селі поруч. Гаворка быў поўны хвалюючай, амаль балючай увагі.
        Стары пачаў распавядаць, як у тое лета прыйшлі ў раён немцы, устанавілі ў мястэчку гарнізон. Савецкія начальнікі пазьнікалі, некаторыя ўцяклі на ўсход, а некаторыя перайшлі да немцаў. Добраахвотна ці па заданьні – хто ведае. Іх бралі, асабліва ў паліцыю, – начальнікаў і найбольш акружэнцаў; лавілі камуністаў, пастралялі некаторых. Увосень пастралялі ўсіх яўрэяў, закапалі ля могілак у вялікай яме. Невядома, ці паліцаі стралялі, але закопвалі – факт, шмат хто бачыў. Калгасы не распускалі, сказалі, каб калгасы былі, як і да вайны. Але ж сялянам ужо апрыкралі тыя калгасы, і яны, як засталіся без савецкай улады, адразу паразьбіралі сабе ўсё – і коней, і інвентар, і зямлю. Памяталі ж яшчэ, дзе чые былі ніўкі, дзе ішлі межы. Вясной, як толькі надышла пара, кінуліся ўсе ў поле. Так улеглі ў працу, як не працавалі даўно. Немцы не пярэчылі, хаця і не падахвочвалі на аднаасобніцтва, вядома ж, лепей браць з агульнага, чым спаганяць з кожнага. Партызанаў тады яшчэ не было, у лясах было ціха.
        «Усю тую вясну ў палях кіпела праца – сеялі ярыну, саджалі бульбачку, нашу карміцельку. Але – у каго было чым араць і сеяць. У каго дома сядзелі мужчыны. А ў каго адны бабы? Ці не было коней? Як у некаторых местачкоўцаў ці цастаўнікаў. Во і твая Аўгіньня. Матку ж тваю пахавала зімой, на руках малое, ты – на вайне, у Чырвонай Арміі, паліцаі ды стараста пакуль не прыдзіраюцца, але глядзяць коса – настаўпіца ж ды чырвонаармейская жонка. I каня тожа няма. Адкуль жа конь? Твой жа бацька каня ў калгас не здаваў, бо ня меў, сам парабкаваў па фальварках. Ну што было Аўгіньні рабіць? Можа, і ня трэба было ісьці да таго каменданта, яшчэ як-небудзь ратавацца ад голаду. Але ж у яе быў свой, жаночы розум. Ну, малога на рукі і – у мястэчка. А камендамтам, скажу табе, быў пажылы аднарукі немец. Замест другой рукі меў чорны пратэз – казалі, быццам у Францыі страціў руку. Ну, дзеўка – да яго, можа, заплакала пават, ня ведаю. Той з неракладчыкам пытаецца: дзе муж? Можа б, Аўгіньні прыдумаць што іншае, а яна шчыра прызнаецца: на фронце. А гарод запахаць няма як. Дзіцё малое, сама ня ўмее. I што думаеш? Назаўтра прыязджаюць два немцы з плугам, быстра ўзаралі гарод, пасадзіла жанчына бульбачку. Займела надзею. Добра?
        Але ж ці ўсё добра? Злыя вочы ўсюды згледзяць, што хочуць. Пачалі мянціць языкамі, дзівіцца: як гэта немец каня даў? Завошта? Чым яму настаўніца спадабалася? А вядома, што можпа падумаць на маладую жанчыну. Ды яшчэ прыгожую...
        Ну, і во як улетку загрымела на дарогах ды ў пушчы, прыйшлі і ў Падбярэзьзе. Найперш застрэлілі старасту – ці было за што, ці не – хто знае. Маслакоўцы тыя, як стаялі, мала каго чапалі, а як прыйшлі варашылаўцы, тыя ўсіх пераварашылі, усё ворагаў шукалі. Быццам ня ўсіх яшчэ перад вайной выкаранілі. Ну і пастралялі нямала – і ворагаў і няворагаў. Ня надта разьбіраліся. Нехта на Аўгіньню даказаў – карову забралі. Другім разам і самуто арыштавалі, павялі ў лес. Праўда, неўзабаве вярнулася. Алс затым зьнікла разам з малым. Ці зьехала куды, ці яшчэ што – хто ведае».
        Седзячы побач на лаўцы, Гаворка слухаў тое і бы плыў у тлумным тумане. Што тут рабілася, на ягонай пакутнай радзіме, а ён і ня ведаў. Ён думаў-уяўляў зусім нават іншае. Тое, што чытаў у газетах, што чуў ад камандзіраў ды палітрукоў на занятках. А тут во што!.. Бедная, няшчасная Аўгінка. Нашто пакінуў яе ў гэтай клятай старане, дзе ўсе для яе былі ворагі. Адзін добры чалавек і той немец. Во што яе і згубіла.
        Між тым Тумаш тлумачыў:
        «Усе тады гаварылі: дзіўны немец! Нібы нават добры, А я табе скажу – і нічога дзіўнага. Бо салдат. Усё ж, як ні кажы, салдат да салдата спагаду мае. Хоць і з варожых арміяў. Памягаю, на той вайне, на мікалаеўскай, як нас у палон у Прусіі ўзялі...»
        Гаворка болей ня слухаў – не мог ужо слухаць старога. У ягонай душы разгараўся пакутны пажар – боль, сорам і гнеў. I адчуваньне ўласнай віны, што гэтак лёгка паверыў у праўду таго жахлівага ліста з сельсавета. У той ранак ён хацеў дачакацца сакратарку, каб хоць зірнуць у яе паганыя вочы.
        Але што ён ёй скажа? Мабыць жа, за яе плячыма – старшыня, а там партызанскія камандзіры, яе начальнікі, якія забралі ў Аўгіньні карову. Калі паверылі пра таго каменданта.
        Каб ён спарахнеў, той каменаант з яго салдацкай спагадай, думаў Гаворка. З яго недарэчнай дабрынёй. Знайшоў час яе выяўляць, тую нямецкую дабрыню. Тое, што для немцаў – дабрыня, для Аўгіньні стала пагібельлю.
        Спазьніўшыся на двое сутак, Гаворка вярнуўся ў батальён, які ледзьве дагнаў за Наравам, бо пачалося наступленьне. Думаў, будзе яму трыбунал за спазненьне, але абышлося. Сказаў, што жонка загінула, як, мабыць, яно і было папраўдзе. Нампаліт папытаўся пра дакумент з райкаму, ды Гаворка сказаў, што ня ўзяў, ня меў часу, дужа сьпяшаўся на фронт. Мабыць, нампаліту тое спадабалася. Пра партыю яму болей ня згадвалі, і ён ня згадваў нікому. Быў салдат, радавы, беспартыйны ды яшчэ жывы – хіба таго мала? Пра партыю дужа дбаў зямляк Пракопчык, дык і загінуў за Наранам. А Гаворка ў тым баі выжыў і нават праз паўгоду атрымаў Славу трэцяй ступсні. Але нашто яму ордэн, калі прапала жонка і з ёй – яго малы сынок, якога ён і не пабачыў ніколі.
        А ён во ўсё жыў і нават адчуваў пільную патрэбу паправіць галоўку...
        – Кажу: паправіць галоўку чакаеш? – раптам пачуў над сабой Гаворка і не адразу сьцяміў, што гэта – Ашот. Збоч пад сьцяной ужо стаяў яго чорненькі, бы жук, блішчасты «БМВ», а сам Ашот, таксама чорны, камлюкаваты, з вусамі і тоўстай бычьшай шыяй, адчыняў жалезныя палавіны свайго «Эксклюзіву». – Панятна, дарагой! Зараз мы паправім тваю галоўку.
        Амаль ня верачы яшчэ, што яму гэтак пашэнціла ўраньні, Гаворка падняўся на прыступку вышэй, і Ашот падаў яму з дзьвярэй адкаркаваную бутэльку «Жыгулёўскага», з якой патыхала пырскатай пенай. Гаворка прагна выпіў дарэшты.
        – Ну як? Лягчэй?
        – Ага, палягчэла...
        – А ты думаў! Ашот всягда выручыць. Цяпер паможаш мне перакласьці тару.
        Ашот зайшоў у цёмную яшчэ піўную, і яны ўдвух пачалі пераносіць тару ў адгароджаны на двары закутак. Тары – сініх пластмасавых скрынак з пустымі бутэлькамі – было шмат, і Гаворка хутка ўходаўся.
        – Што? Устал? Давай, дарагой, мне тут плошчадь нужна... I Гаворка даваў. Сьпярша яны насілі ўдвух, пасьля Гаворка – адзін, Ашот усчаў званіць па тэлефоне. Пасьля зноў далучыўся да яго. Малады Ашот працаваў лёгка, бы забаўляючыся. спрактыкавана стауляу адну на адну скрынкі і галок іх цераз парог. Гаворка стараўся не адставаць, ды ўсё ж адставаў. I дужа зышмогся.
        – Ашот! А чачэны – харошыя людзі? – спытаў ён раптам, сам ня ведаючы, чаму.
        – Харошыя, дарагой! – адказаў Ашот. – Прымерна, як беларусы.
        Гаворка трохі памеркаваў, згадваючы, добра гэта ці не. Пра беларусаў увогуле ён ня думаў ніколі, ніяк іх не ацэньваў. Іншая справа – чачэны.
        Як яны ўпарадкавалі штабель, Гаворка зьняможана апусьціўся ля хісткага дзюралевага століка, думаў: можа, Ашот дасьць бутэльку яшчэ, – адна дапамагала слаба. Ды ў піўную ў той час увайшлі аж тры мужыкі з аўтабазы, пачалі нейкую спрэчку з Ашотам, і Гаворка ня стаў іх перапыняць.
        Трохі счакаўшы, устаў і выйшаў на мармуровы ганак. Думаў, Ашот гукне да яго, каб вярнуўся, але той не гукнуў, і Гаворка павалокся на аўтавакзал. Хутка меўся прыйсьці абласны аўтобус, належала быць там – зьбіраць «зайцы» «за карыстаньне».
        Служба ёсьць служба.

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.