РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Васіль Быкаў
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
«Букет ружаў»
1
        I гэтая краіна была бедная (шмат тады было бедных краінаў), з адсталай эканомікай і малакультурным насельніцтвам. Вугалю, нафты або алмазаў у яе не было зусім. Мала таксама было навукоўцаў, пісьменьнікаў – хіба што эстрадных сьпевакоў хапала. Спорт таксама быў слаба разьвіты, людзі ўмелі гуляць у нарты ды ў класічную Гульню – дурня. Краіна была няразьвітая, затое мела гучны і модны тытул, звалася Арлінай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай. Кіраваў ёю, капешне ж, самы мудры арол, ласкава званы ў народзе Грымучы Зьмей.
        I ўсё ж народ меў адну адметную вартасьць, якую можна паэтычна назваць – сакалінае вока. Ужо змалку арляты ўмелі трапна страляць. Адзін вясковы арлёнак у часе вайсковае службы ні разу не спудлаваў у страляніне і стаў чэмпіёнам па стральбе ўсіх відаў. Клікалі яго Сокал. Той яго талент адразу трапіў пад увагу дыктатара Грымучага Зьмея.
        Рэч у тым, што на той час дзе-нідзе ў сьвеце загаварылі пра кілераў. Мабыць, жыцыдё выявіла пэўную патрэбу ў той прафесіі. Калі дзс трэба было прыбраць празьмерна шанцоўнага банкіра або папулярнага палітыка, дык найперш шукалі адмысловага кілера. Адмысловая аперацыя адмысловага сьпсцыяліста патрабавала адмысловага кошту. У Арлінай рэспубліцы таксама ўзьнікла пэўная праблема. Грымучы Зьмей надумаў зьнішчыць аднаго маладога палітыка, які мог некалі прэтэндаваць на ягонае месца. Зрабіць іначай дыктатар ня меў магчымасьці, бо на тос месца ўжо быў прызначаны яго родны сын Шыпучы Зьмяёнак, які пакуль што студыяваў вайсковую навуку ў заморскім Вест-Пойнце. У выніку складанай арганізатарскай аперацыі, праведзенай IX аддзелам аховы дыктатара, малады палітык быў замоўлены маладому кілеру Сокалу, які яго і прыбраў з першага стрэлу. Паховіны адбыліся за дзяржаўны кошт і дужа ўрачыста. Грымучы Зьмей прыслаў прыгожы вянок чырвоных ружаў з цёплым спачувальным надпісам на стужцы чорнага дзяржаўнага колеру.
        Кілерскі акт у адпаведнасьці з сусьветнымі стандартамі належала стандартна скончыць: каб не пакідаць сьлядоў – прыбраць і кілера. Так, прынамсі, раілі кваліфікаваныя дарадцы Грымучага Зьмея. Але Грымучы Зьмей быў разумнейшы за ўсіх, разам узятых дарадцаў і ніколі ня слухаў іх. Сам ён паходзіў з сялянскага роду і ведаў, што парсючка сяляне ня б’юць дачасна. Б’юць упару, калі той нагадуе сала і болей ня мае жадных магчымасьцяў. Кілер жа Сокал яшчэ меў магчымасьці. Таму замест кулі міласэрнасьці дыктатар узнагародзіў яго «Ордэнам высакароднасьці» і паслаў на новае заданьне. Належала ціха і неўпрыкмет прыбраць двух банкіраў і трох агалцелых апазіцыянераў, што сумняваліся ў правільнасьці ўнутранай палітыкі дыктатара. Тых апазіцыянераў спрактыкаваны Сокал лёгка застрэліў, а для банкіраў запатрабаваў болей часу. Банкіры мелі моцную ахову.
        Банкірскую аперацыю пакуль што адклалі, пачалі рыхтаваць памочнікаў Сокалу. Памочнікаў кілер нумар адзін рыхтаваў асабіста. На закрытым спартовым стадыёне «Дынама-машына» ўвесь божы дзень грымела страляніна – па нерухомых і рухомых мішэнях, вокнах, паверхах, аўтамабілях. Для гарантыі посьпеху давялося купіць у замежжы добрую зброю, бо, як наракаў Сокал, з бярданкі ўзору 1800/1900 году шмат не настраляеш. На закуп была выдаткаваная ладная сума з дохлага дзяржаўнага бюджэту. Грымучы Зьмей, вядома, быў незадаволены выдаткамі, але як абодва банкіры апынуліся на гарадскіх могілках, падабрэў і выказаў радаснае спачуваньне радні банкіраў і кліентам банку. Кілераў жа ўзнагародзіў яшчэ болей высокімі ардэнамі – «За гонар і сумленьне». Кілеры былі задаволеныя. Адно кепска, што тых узнагародаў нельга было насіць на грудзях – узнагароджаньне лічылася абсалютна сакрэтным.
        У Арлінай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы між тым, як і ўсюды, дзеялі замежныя выведкі. Не зважаючы ма надзвычайпую сакрэтнасьць, тым усё ж шмат што стала вядома з кілерскай справы, якая на той час атрымала кодавы назоў «Букет ружаў». Рэч у тым, што і ў суседніх краінах меліся падобныя праблемы, як з пахабнымі апазіцыянерамі, так і з прагнымі банкірамі. Ды не было кілераў. Адсталыя ў пэўных адносінах грамадствы пя мелі разумных дыктатараў, болей налягалі на славутую абарону правоў чалавека і занядбалі трапнай стральбой. Вядома ж, апроч як да благога, такое становішча ні да чаго іншага прывесьці не магло. Лідэр адной з такіх краінаў у рэшце рэшт змушаны быў зьвярнуцца да Грымучага Зьмея з сяброўскай просьбай – пазычыць каманду кілераў для выкананыш аднаго сьпецзаданьня. Плата гарантавалася – вядома ж, у далярах. Грымучы Зьмей памеркаваў і згадзіўся: даляры яму заўсёды былі патрэбныя. Неўзабаве тры кілеры адправіліся ў далёкія заробкі. Між тым, Сокал застаўся дома. Дзеля сакрэтнасьці яму зьмянілі прозьвішча, аздобу, засакрэцілі мейсца жыхарства і далі дзяржаўнае заданьне – у сыдіслыя тэрміны навучыць пяцьдзесят кілераў.
        Справа закіпела. Усё рабілася дужа таемна, з адмыслоным дыпламатычным ды прапагандовым прыкрыцьцём. Стадыён, дзе трэніраваліся кілеры, атрымаў назоў «Прафсаюзны комплекс старога і немаўляці», база іхняга адпачынку звалася «Турбаза Арлёнак». У прыгожым і прэстыжным прыгарадзе сталіцы кілерам выдзелілі новыя шыкоўныя кватэры. Каму не хапіла новых, у старых зрабілі модны еўрарамонт – з фінскай сантэхнікай і шведскай сталяркай. Былі тэрмінова закупленыя імпартныя снайперскія стрэльбы з найноўшым аптычным прыцэлам. Экзамены ў кілераў прымаў сам дыктатар Грымучы Зьмей, посьпехі навучэнцаў былі надта ўражлівыя. Толькі дзесяць чалавек атрымалі чацьвёркі, астатнія – адны пяцёркі. Пяцёрачнікаў адразу ж выправілі ў камандзіроўкі – далёкія і блізкія, а чацьвёрачнікаў пакінулі дзеля вырашэньня ўнутраных праблемаў. Такія праблемы на той час пільна насытелі, і Грымучы Зьмей змушаны быў прыняць адэкватныя меры. Некаторыя з урадоўцаў не выказвалі захапленыш ад праекту «Букет ружаў», даводзілі, быццам ён незаконны, малаэфектыўны, нават стратны. Некаторыя намякалі на ягоную амаральнасьць. Неўзабаве ўсім давялося на ўласных галовах пераканацца ў яго эфектыўнасьці. Наконт законнасьці быў зроблены заыт у Канстытуцыйны суд, які на наступны ж дзень апублікаваў юрыдычнае абгрунтаваньне яго абсалютнай законнасьці. На трэці дзень наконт маральнасьці адказаў галоўны іерарх – усё адпаведна канону. Болей у Арлінай рэспубліцы ніякіх пярэчаньняў не было чуваць.
        Тым часам сорак пяцёрачнікаў не вярталіся; выканаўшы заданьне ў далёкай краіне, выправіліся ў яшчэ болей далёкую. На замежныя рахункі дыктатара плыла валюта, якою той мог падзяліцца з народам. Увогуле дыктатар быў чалавек не скупы, але вялікі прагматык і ўмеў лічыць лішнюю капейку. На немалую суму ён купіў за мяжой партыю яшчэ болей дасканалае зброі (хуткастрэльныя стрэльбы, кулі з адмысловым сардэчнікам) і разгарнуў сістэмную падрыхтоўку высокакваліфікаваных кілераў. Амбасады і гандлёвыя прадстаўніцтвы ў замежных краінах прымалі замовы на індывідуальныя і групавыя тэракты. Замоваў набіралася шмат, рэпутацыя фірмы была дужа высокай. Ніхто ня мог супернічаць з сокаламі Грымучага Зьмея. I ніколі немагчыма было дазнацца, чыіх рук тое ці іншае забойства. Такі эфект дасягаўся комплексам мераў, якім займаліся ня толькі кілеры, але і дыпламаты, палітыкі з палітолагамі, а таксама філосафы з барменамі ды горнічнымі гатэляў – усе былі ўцягнутыя ў слаўную індустрыю тэрору. Звычайна забойства паходзіла на самагубства ці на трагічыы вынік сямейных звадак або ўнутраных кланавых разборак. Адміністрацыя Грымучага Зьмея ніколі не спазьнялася паслаць спачуваньне на паховіны. Аднойчы здарыўся трагікамічны выпадак, калі з прычыны чынавенскага недагляду факс спачуваньня быў пасланы да моманту забойства і тым павесяліў жывога нябожчыка ды ягоных сяброў. Але ўжо назаўтра сябры горка плакалі, калі знайшлі калегу з прастрэленай галавой. Грымучы Зьмей з таго выпадку ледзьве не займеў славу новага Настрадамуса, папулярнасьць яго ў сьвеце значна павялічылася. Чыноўнік жа, вінаваты ў недаглядзе, хутка загінуў ва ўласным ложку, як было афіцыйна аб’яўлена, ад стрэлу палюбоўніцы. I ніхто яго не пашкадаваў, нават уласная жонка.
        Кілсрскую справу паставілі на дзяржаўны паток. У Арлінай рэспубліцы рыхтаваліся ня толькі ўласныя кілерскія кадры, але і навучаліся людзі з іншых краінаў, пераважна з краінаў трэцяга сьвету. На вуліцах сталічнага горада, асабліва ў выхадны дзень, можна было спаткаць маладых людзей самага рознага колеру скуры, розных формаў вачэй. Калі ў іх пыталіся цікаўныя, дык на ламанай ангельскай мове тыя тлумачылі, што прыехалі вывучаць медыцыну, механіку, будаўніцтва. I то была праўда. Але галоўная праўда палягала ў тым, што толькі трудная навука меткай стральбы займала іхнюю ўвагу. Іхнія ўрады добра плацілі Грымучаму Зьмею, які на тыя сродкі збудаваў сабе новы палац, абсталяваў падземны і ыават падводны ціры. Гадоў праз дзесяць сучасную кілерскую зброю ўжо не куплялі ў замежжы – наладзілі ўласную вытворчасьць. Для таго падрыхтавалі за мяжой неблагія кадры збройнікаў, разьвілі збройную навуку. Толькі за апошні год у мясцовым тэхналагічным універсітэце на кафедрах кулі, затвора і парахавых газаў было абаронена каля сотні доктарскіх дыпломаў, столькі ж прысвоена прафесарскіх званьняў. Уся краіна жыла надзвычай папулярнымі праблемамі зброі і страляніны. Кілераў шырока выкарыстоўвалі таксама і ў пабытовым жыцьці – пакрыўджапыя жонкі за невялікую плату наймалі кілераў для крыўдзіцеля-мужа; тыя ў сваю чаргу тэлефанавалі ў кілерскую кантору, каб замовіць здрадніцу-жонку. Пра кілераў ды іхнія подзьвігі штодня пісалі газеты, сьпявалі эстрадныя гурты. Кожны тамтэйшы падлетак марыў, падросшы, стаць кілерам і зьехаць у якую-небудзь з заходніх краінаў. Кілеры завіхаліся ўвесь час і ўсюды стралялі. Вясной – лібералаў, улетку – дэмакратаў, пад восень пачалі адстрэл вахабітаў.
        Трываючы нечуваны бум, збройная індустрыя краіны прагнула новых інвестыцыяў. Тых немалых сродкаў, што кілеры зараблялі за мяжой, надта не хапала. Мудры Грымучы Зьмей зьвярнуўся ў міжнародныя інстанцыі па дапамогу. Канешне, ня дзеля вытворчасьці зброі, а з прычыны недароду, які быццам бы напаткаў краіну. Дыпламаты за мяжой давялі, што, калі такая дапамога ня будзе аказаная, дык народ вымра, і тое ляжа на далікатнае сумленьне сусьветнай супольнасьці. Дапамога была аказаная. Першы і самы буйны транш у валюце дыктатар, не марудзячы, пусьціў на вытворчасьць навейшае (лазернай) зброі. Гэта была цуд-зброя. Кожны кілер мог весьці хуткастрэльны агонь нават у натоўп на плошчы або на вуліцы. Мушка ў каляровым прыцэле з начпым бачаньнем, пэўным чынам запраграмаваная, аўтаматычна выбірала цэль з улікам ідэйнасьці і палітычнай заангажаванасьці ахвяры. Лабараторыю, якая вынайшла той цуд, дыктатар узнагародзіў у поўным складзе. Усе – ад дырэктара да апошняй прыбіральшчыцы і шафёра сталі Героямі нацыі, або «зьмеевікамі», як іх клікалі па навуковаму.
        У той жа прыкладна час была вынайдзеная і яшчэ болей дзівосная зброя – віртуальная куля. Варта было ёй у каго-небудзь трапіць, як ахвяра зьнікала, бы растваралася ў паветры, не пакідаючы ні сьледу, ні дыму. Менавіта з тае пары ў сьвеце пачалі зьнікаць людзі, – без знаку і сьледу. Ніводны пракурор, ніводны сьледчы не маглі здабыць жадных улікаў. Сьведак не было таксама. Ніхто нічога ня чуў, нічога ня бачыў. Гэта была вяршыня тэрарыстычнае мары. Багатыя краіны Захаду і Усходу пачалі паляваць на мудрых вынаходцаў краіны Арлоў. Найлепшы сродак у такіх выпадках – класічны: калі нельга зьнішчыць, дык льга перакупіць. Як ні ўзнагароджваў Грымучы Зьмей сваіх збройнікаў, тыя неўзабаве сьцямілі, што не аднымі ўзнагародамі жыве чалавек. На Захадзе жылі і яшчэ шмат чым, мелі куды болей і лепшага. Сьпярша застаўся ў камандзіроўцы на Захадзе, куды паехаў, адзін з лепшых кілераў. Пасьля на Усход зьбег вучоны, ён жа вядомы акадэмік і сакрэтны выведнік. Гэты, апроч уласных мазгоў, прыхапіў з сабой надзвычай важныя зьвесткі. Паводле адной з іх, для таго, каб забіць чалавека, ня трэба ў яго нават цэліць. Даволі за сотню міль ад яго набраць на кампутары пэўны код, і чалавек умомант зьнікаў, раствараўся ў віртуальнай прасторы. Гэтак аднойчы на пачатку вясны зьнік і дыктатар, мудры і вялікі Грымучы Зьмей. Быў, сядзеў за сталом, падпісваў чарговы пук высокіх указаў і – зьнік. На стале засталася адно залатая асадка. Затым загадкава зьнік і ягоны наступнік – малады Шыпучы Зьмяёнак. Можа, таксама стаўся ахвярай, а можа, ірвануў кіпці ў Бермудскую афшорную зону – бліжэй да сваіх банкаўскіх рахункаў. Слаўны праект «Букет ружаў» з таго часу непапраўна завяў.
        Арліная Народна-Дэмакратычная Рэспубліка зазнала нечуваны заняпад. Пачаўся голад, міжнацыянальныя ды міжканфесійныя разборкі. Родзічы шматлікіх кілерскіх ахвяраў запатрабавалі суду над выканаўцамі даўніх і сьвежых тэрактаў. Пранырлівыя, журналістыя ды папарацы раскапалі сакрэтныя архівы, дзе накапалі нямала імёнаў славутых у краіне людзей з іх вельмі непрывабнымі справамі. Грамадскасьць запатрабавала суду і пакараньня. Тады ж выявілася і пэўная несправядлівасьць лёсу гэтых людзей. Калі імі ганарылася нацыя, тады яны змушаныя былі заставацца інкогніта, а як справа дайшла да адказнасьці, дык іхнія імёны выдрукавалі ўсе газеты. Без карысьці засталіся і шматлікія высокія ўзнагароды. Тое было крыўдна і несправядліва, людзі абураліся. Але што ў сьвеце ёсьць справядлівае?

Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2017. Беларусь, Менск.