РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Золак
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Крылатае сэрца
1
Крылатае сэрца
Як сонца ў зэніце,
Як зоры ў блакіце,
Як водарны вецер гаёў, –
Над роднай Краінай
Вітае няспынна
Крылатае сэрца маё.
 
Як гукі прадвесьня,
Як жніўная песьня,
Як срэбраны звон ручаёў, –
Сьмяецца, сьпявае
І горна рыдае
Крылатае сэрца маё.
 
Як пчолка, старанна
З палёў назьбіраны,
Нясе мёд да родных вульлёў, –
Так роднаму Краю
Дабро прыспарае
Крылатае сэрца маё.
 
Як сьвечка ў алтары,
Што шчырай ахвярай
Палае для Бога агнём, –
Для роднага Краю
Паволі згарае
Крылатае сэрца маё.
 
Калі-ж я ў чужыне
Спачну ў дамавіне,
Прыкрыты няроднай зямлёй, –
Свой Край не забудзе,
Вітаць над ім будзе
Крылатае сэрца маё.
 
1.IV.1951 г.—31.V.1954 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.