 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Неба роднага скрылёчкі
|
Добра ў срабрыстую ночку Зор залатых пільнаваць, З мараў сплятаці вяночкі, Думкі аб шчасьці снаваць. Добра глядзецца у просінь Срэбрам затканых нябёс, Ведаць, што сытая восень Наш упрыгожвае лёс. Добра у шэпатах клёнаў Чуць пахвалу сваіх дзей, Бачыць багатыя плёны Працы шчасьлівых людзей.
25.IX.1942 г.
|
Дзень канаў... На захадзе хмурлівым Адцьвітала ружаю зара, І тушыла бляскаў пералівы Хмараў буйных цёмная гара. Дзень канаў, І ночка-гаспадыня Атуліла стомлены абшар. Толькі сэрца ў цемры не астыне: Там гарыць сьвятой надзеі жар. Час бяжыць, І ноч ля хат вясковых Нітку чорнай цемры дапрадзе, І вясёла ў променях вясновых Усьміхнецца шчасьцем новы дзень.
7.VIII.1942 г.
|
За лясамі, за лугамі, За люстранаю ракой Хтосьці срэбнымі плугамі Неба зорнае араў. Ён магутнаю рукою Падразаў карэньне траў. І на ўзораным палетку Лемяхом зарніц-заранак, Заквітнелі зоры-кветкі, Як валошкі у палях; Ды застаўся не ўзараным, Як агрэх той, Млечны Шлях.
20.X.1941 г.
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|