РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Яўгенія Янішчыц
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пара любові і жалю
 
Кніга лірыкі
 
 
 
1...

 
 
*** Слоў ня трэба. Варажба...
 
Я вас люблю
 
Зямля і соль
 
Над перакатнай рэчкаю
 
Нескарыстаны патрон
 
Інтэлігенты ад зямлі
 
Жураўліны рэквіем
 
Роздум над недасяжным словам
 
...І прасьвечваюць нашыя сэрцы
 
*** Бласлаўляю адчай і трывогу...
 
Самае блізкае
 
*** Сюды вяртаюся ад скрух...
 
*** Як за дажджамі частымі-рабымі...
 
Бацькавы дровы
 
Бацькава музыка
 
Сустрэча
 
Пэйзаж з пласьцінкай
 
Дзед
 
Шчырае сонца
 
Ружа ў чорным лісьці
 
На тралёўцы лесу
 
Шаткаваньне капусты
 
Данута
 
*** Белы воблак. Белы сад...
 
Натхненьне
 
Дарога
 
Вечнае поле
 
Быстранка
 
*** Нікуды ад сябе не ўцячэш ты...
 
*** Ці шлях занясло кудасою...
 
У Белавежы
 
Госьць
 
Старана мая азёрная
 
*** Узьвейны ветрык легкавейны...
 
Хата
 
*** Што за восень даўгая...
 
Песьня
 
*** Дажджы ідуць. Такі пачатак. Восень...
 
Ты косіш сена, колеш дровы
 
*** Схлынуць гады, як за вадою...
 
Сынок і маці
 
*** Не абаб’ю чужых парогаў...
 
Добры вечар, землякі!
 
Зінька
 
Восеньскі кірмаш
 
Зімовае
 
Палесьсе
 
Кавалі
 
Колеры
 
Плыві, рака!
 
У шуме жытняга сьвятла
 
*** Бярэш мяне, палоніш зноў...
 
*** Праклінаем долю, неба...
 
Мамчына сіла
 
*** Блізкі шлях праклаўся проста...
 
Золата і пясок
 
Правінцыя
 
З дарагой душы
 
*** Пакіньце цішу вуснам і вачам...
 
2...

 
 
*** Лячу у найсучасным самалёце...
 
Прагулка па Мэдзісон
 
*** О рытмы краю, вас я не адразу...
 
Перад уваходам у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый
 
Зварот да статуі Свабоды
 
Мэрлін Манро
 
Эн Сэкстан
 
Эрнэст Хемінгуэй
 
Разьбітае сэрца ці скрыпка...
 
«Я – алькаголік»
 
Верш пра верш
 
Энэргія апалага лістка
 
Зводдаль
 
Роздум на Арлінгтонскіх могілках
 
Музыка
 
Слова пра агонь
 
Ціхая песьня
 
Мальба Дункан, ці Сяргей Ясенін у Амэрыцы
 
Дажджавая нітка лёсу мамы
 
*** Ня сьпіць сівы Гудзон...
 
Шлях дадому
 
Келіх роднага неба
 
3...

 
 
Вясло і перавясла
 
*** Сумуем па сябрах, як па надвор’і...
 
Ялта – 1917
 
Ружы Купалы
 
Кастры ў Петраградзе
 
У вянок Лесі Украінкі
 
Лістапад. Пётр Ільіч Чайкоўскі
 
Гамаюн на Палесьсі
 
На мейсцы дуэлі Лермантава
 
Рыгору Семашкевічу
 
Настаўнікам маім
 
Кайстра Яна Скрыгана
 
*** ...Рэкамэндацыю прасіць...
 
Анатолю Сьцяпанавічу Вялюгіну
 
Бэз Веры Палтаран
 
Лілеі студзеня. Да партрэта Ніны Мацяш
 
*** Ранавата нам прычальваць...
 
Агнявы танец
 
*** Ці чуецца у зманлівым спакоі...
 
Верш Хрысьціне Лялько
 
Галінка з Мардакян
 
Зайду да Шчамялёва
 
Адчай
 
*** Вы прараклі. I сэнс прароцтва...
 
*** І прыйдзе боль, нібы па доме...
 
Правяраючы час і сябе
 
Прыгаршчы сьвятла
 
*** Ужо адпрасавана форма сыну...
 
*** Тупы, каменны брук...
 
Я Вам гляджу прыветліва ў твар
 
*** Паэзія. Душа. Айчына...
 
4...

 
 
*** Загаворана пушча чаборам...
 
*** Так дождж да сасьмяглае глебы жадзён...
 
*** Вось мой паром туманны...
 
*** Трывожным клінам позьні вырай...
 
Велясьніца
 
Ноччу
 
*** Плачу даўгі ральлі...
 
*** Пачуцьцяў дыялектыка...
 
*** Міг, што стаўся ужо учарашнім...
 
*** Жораў ты, а я – сініца...
 
*** Баюся я нявыказаных слоў...
 
*** Смутна выблісьне шлях, нібы зорка з туману...
 
*** Набытак шчасьця мой бясспрэчны...
 
Аднойчы
 
*** Не назавём – само не назавецца...
 
Двое
 
*** Ці ўспомніцца, ці ўспомніцца...
 
Дзе ты прапала
 
*** Паміж лісьця, паміж расы...
 
*** Пявучая зямля...
 
Начлежнікі
 
*** Ты той, каго няма са мной...
 
*** Запозна радасьць, як дасьпелы яблык...
 
*** Сухі і маланкай апалены ствол...
 
*** Яшчэ спытаю сілы...
 
*** Не зьвяліся...
 
*** Ня трэба слоў у цішыні бянтэжнай...
 
*** І грэшныя чарэшні маняць сокам...
 
*** Мы дзесьці разьмінуліся...
 
*** Ні крыўдай, ні скрухай ліхою...
 
*** Ня маю наракаць...
 
*** Гэтак мне яшчэ не выпадала...
 
*** Даволі смуткаваць...
 
*** І ня цела бязважкасьць...
 
*** Дап’ём зялёнае віно...
 
*** Не пасьмела б дарэшты пазбыцца...
 
*** Самота ўспыхпе белай сьцюжаю...
 
*** Яшчэ малюся труднай долі...
 
*** На сумежжы зь вясной гэтай белай завеі...
 
Ні воблачка, ні вецярка
 
*** Цішыня. I вазёрная гладзь...
 
*** О ты, хто падарыў...
 
Якая я
 
*** На добры, на шчодрае восені лад...
 
Згадка знаёмага рытму
 
*** Яшчэ паўкроку – і вярста...
 
*** Сьвятлом і скрухай лёс мой апавіты...
 
*** То цёмны бор, то рэдзенькі лясочак...
 
*** Схіляю галаву, нібы на плаху...
 
*** Не прасіла я ў цябе падмогі...
 
*** Вышэе неба і аблокі...
 
*** І цішыня вастрэй ляза...
 
*** Стала завялікай наша хата...
 
*** Кашульку адбяліла...
 
Навагодняя яліна
 
*** Яшчэ шчака ад рэўнасьці гарыць...
 
*** І гусьляў звон, і чарак перазвон...
 
*** Ня помні першы свой палёт...
 
Баялася грымот...
 
...І самы позьні час
 
*** Дзе згубіліся Вы...
 
*** Дзень згасае. Нават ночы мала...
 
*** Ты адкуль, разбуджаны заліў...
 
*** Ня зьвязвайце натруджаныя крыльлі...
 
*** Не падміргнуць нам вулачкі ці пашы...
 
*** І нашто былую песьню клікаць!..
 
*** Спрабую ўласны боль забіць...
 
*** Сьвет прасторны і вялікі...
 
Я развучылася сьмяяцца
 
Замірае лецейка
 
Цеплыня
 
Еду ў госьці да бабулі
 
Любоў мая...
 
*** Калі сьпяваць прытоміцца душа...
1...
І покуль дыхае планэта,  
Не вынішчаецца датла  
Душа народа і паэта  
У шуме жытняга сьвятла.
 
*  *  *
Слоў ня трэба. Варажба
Ўся
      вачыма сказана.
Будзе вечная журба
Да мяне прывязана.
 
Загукаюся ў бары –
Заначую з зорамі.
Чарацінкай на вятры
Музыка азёрная.
 
Столькі роднасьці вакол
З птушкамі, з рамонкамі!
I драўляны частакол
З гладышамі звонкімі.
 
I густыя туманы,
I бярозак мроіва;
I Вясна, што безь віны
Маё сэрца кроіла.
 
I каляны лёд Каляд
З кудасой лахматаю.
...I прымоўклы шчыры сад
Над сасновай хатаю.
 
 
 
 
Я вас люблю
«Я вас люблю» – няма каму сказаць?
А мне ў любві да скону не змыліцца:
Я вас люблю, лясы і сенажаць,
Старая вёска, новая сталіца.
 
Мы ў сэрцы носім радасьць і грахі
I распраўляем пераможна крылы.
Я вас люблю, айчынныя шляхі,
Я помню вас, забытыя магілы!
 
I знаю: дзень пражыты недарма,
Калі перажываю і хварэю,
Калі прад імянной сьцяной – сама,
Нібы сьцяна, ад жудасьці бялею.
 
Падлесак – сын мне, бор вячысты – друг.
Зіма зажурыць – разьвяселіць лета.
Цябе люблю, патрыярхальны плуг,
Цябе – у страшным космасе, ракета.
 
Люблю я вас, сівыя мацяркі,
Што аж дагэтуль гояць боль па дзецях,
Што вы мне ўсе – нібы мацерыкі,
Якія хочуць міру на планеце.
 
 
 
 
Зямля і соль
Ўсяго удосталь. Усяго – удосталь:
Зямлі і солі. Хлеба і віна.
Ды знаю: ёсьць сустрэча, нібы ростань.
Ёсьць ціхі боль у сэрцы –
                                                      старана,
 
Яна зусім ня лёгкія аблокі,
Ня песьня, што пяецца «на дазволь».
Яна – мой хлеб няпросты і нялёгкі.
Яна – зямлёй пасоленая соль.
 
 
 
 
Над перакатнай рэчкаю
Як глянь: бярозы сьвечкамі,
Нязманлівым сьвятлом –
Над перакатнай рэчкаю,
Над ціхім азяром.
Юнацтва бессардэчнае
Сплыло, нібы паром,
Над перакатнай рэчкаю,
Над грозным азяром.
Ды родны край баронячы,
Праз жыта, празь ільны –
Усё яшчэ, усё яшчэ! –
Ідзе салдат з вайны.
Ідзе ён цёмнай ночанькай,
Ідзе сьпякотным днём,
Бо ўсё яшчэ, бо ўсё яшчэ
Планета пад агнём.
Як завіруха белая,
Як белая сьцяна,
Нявеста пасівелая
Прымоўкла ля вакна.
Гудуць вясельлі новыя
Ў суседак на двары.
...Дзьве чаркі палыновыя
Зь мядовае пары.
Дзе, пад якою зоркаю
Варушыцца курган?
I шэпчуць вусны згорклыя;
«Іванечка, Іван!»
Юнацтва бессардэчнае
Ударыць, нібы гром,
За перакатнай рэчкаю,
За цёмным азяром.
 
 
 
 
Нескарыстаны патрон
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Інтэлігенты ад зямлі
Зьбіраў у торбачку харчы.
Касіў упарта луг мядовы.
I нот ніколі не вучыў –
Іграў на слых беспамылкова.
 
І не было яму калі
Ўнікаць у шумны век прагрэсу.
Такая музыка ў зямлі –
У ручая, у зор, у лесу.
 
А што ж галоўнае ў жыцьці?
Сьцяпан іграў у новым клубе,
Інтэлігентна хлеб расьціў,
Інтэлігентна дом галубіў.
 
Бывае ў мар такі уздым,
Калі жыве ў душы сьвітаньне.
I чую я Сьцяпанаў гімн
Жыцьцю, былінцы і каханьню.
 
Як грунт, цьвярдыя мазалі
I боль у сэрцы несхаваны...
Інтэлігенты ад зямлі –
Мае вясковыя Сьцяпаны.
 
 
 
 
Жураўліны рэквіем
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Роздум над недасяжным словам
Расло увысь і вырастала ўшыр.
Цьвіло на вуснах. Тлела над нагамі.
Ня раз кідала з вышыні у вір
I пад вачмі сыходзіла кругамі.
 
Узносіла над прорваю журбы,
Паглядамі маланкавымі секла.
I сутыкала медныя ілбы
Над ліхаманкай вогненнага пекла.
 
Нібы дзіця, трымала за руку.
Абараняла ад сьляпой навалы.
Было глухой малітвай мужыку
I сьвіткаю сьвяшчэннай для Купалы.
 
Цякло, як брага хмельная з каўша.
На бой вяло рашуча і сурова.
Адно я знаю, што пустога слова
Ня выцерпіць глыбінная душа.
 
 
 
 
...І прасьвечваюць нашыя сэрцы
Як адбіткі вякоў, як набыткі,
Што ня ў сілах здалець і смуга, –
Легэндарныя коні і сьвіткі,
Вышываная – кроўю – сьцяга...
 
Нашы плечы ў баёх не паслаблі,
Хоць крышыў іх нягоды віхор.
Чаратамі – сталёвыя шаблі
Над прадоньнем былінных азёр.
 
Наша моц гартавалася ў буры,
На гарачых кастрах пачуцьця.
...Неабутыя славы катурны
Пры высокім дыханьні жыцьця.
 
Песьня й праўда – бясцэнныя зьліткі
(Чужакам хай пасьвецяць рублі).
Легэндарныя коні і сьвіткі –
Ўсё разбуджана гулам зямлі!
 
На паверцы стаім, на праверцы,
Растапляючы камень і лёд.
I прасьвечваюць нашыя сэрцы
Каліноўскі. Купала. Народ.
 
 
 
 
*  *  *
Бласлаўляю адчай і трывогу,
Медуніцу з сухім палыном.
Тры жанкі перайшлі мне дарогу
З хлебам,
Зь песьняй,
Зь зялёным віном.
 
Блаславілі і долю саткалі
Хлеб, і песьня, і келіх віна.
Тры дарогі мяне спавівалі,
А ў калысцы люляла адна!
 
Я у птушак надвор’я пытала.
Вёў шыпшыньнік са мною хаўрус.
З трох крыніц я вады паспытала –
Наталіла адна Беларусь.
 
 
 
 
Самае блізкае
Блінцовы пах дымоў.
Рабіна каля плота.
Пажухлых палыноў
Зьнямелая гаркота.
 
Пары мядовай дні.
Стары дзядусь патрошку
Глянцуе ў цішыні
За дошчачкаю дошку.
 
Ах, будзе жоўты  стол
I жоўценькая бочка!
Сівенькаму – пад сто:
Ні дочак, ні сыночкаў.
 
З далёкае вайны,
У самым грозным леце
Разьвеяны яны,
Нібы дымы па сьвеце.
 
Глухому салаўю
Ня трэба нотаў велькіх.
Наступніцу сваю –
Гадуе дзед зямельку.
 
 
 
 
*  *  *
Сюды вяртаюся ад скрух,
Зь імжыстых суравеяў.
Яшчэ жывы у хаце дух,
Бо мама сьцены грэе.
 
Спатрэбіцца сувой каму,
Што беліцца на сонцы?
Ды ставіць кросны на зіму
Па даўняй завядзёнцы.
 
Сьвітаць мне будзе з-пад рукі
Пагляд матулі шчыры.
Я забіраю ручнікі
Сябрам на сувеніры.
 
Ды кожны раз баюся я
Паміж вайной і мірам,
Каб хата сельская мая
Ня стала сувенірам.
 
 
 
 
*  *  *
Як за дажджамі частымі-рабымі,
За кудасой,
                        дзе шляху не відно,
То ластаўкаю першай,
                                                то рабінай
Пастукаюся ў чуйнае вакно.
 
Нацятыя, нібы пасьля разлукі,
Паверх прасьцінкі,
                                        што сьвятлей сьнягоў,
Уздрыгваюць у сьне кароткім
                                                                  рукі
У водгульлі заранак і грамоў.
 
У сенцах – бульбы пах і лугаўя.
Сьвяты снапок у закутку мадзее.
...Дзень добры, мама!
                                              Гэта зноўку я,
Уся твая гаркота і надзея.
 
 
 
 
Бацькавы дровы
Абмінаў за мілю дактароў,
Не надакучаў у сельсавеце.
Сем кастроў нарыхтаваных дроў
На гумне бяростай белай сьвецяць.
 
Чатырохгадовы пастушок
З холадам і голадам шпачыным,
Ты з маленства босага падсёк
Прымаўку: «Запас бяды ня чыніць».
 
Сеяў жыта. Ляда карчаваў.
Любаваў для ўлову азярыны.
Дошкі на сьпіне сваёй цягаў
I ня думаў, што – для дамавіны.
 
Братам быў прасмоленых вятроў
I цалінных выстылых палатак.
...Сем кастроў нарыхтаваных дроў –
Ты й дасюль цяпло нясеш у хату.
 
 
 
 
Бацькава музыка
Застыне промня боскі дух
На тваім рукаве.
Гасьцінны дворык наш прыглух,
А музыка – плыве.
 
Цішэй у доме з той пары,
Журбу не наталіць.
Сьцюдзёная,
                          вада ў вядры
Ўсё ж музыкай шуміць.
 
Суседа стрэну, што з табой
Браў грозны перавал, –
I захлісьне зь перадавой
Мэлёдыі абвал.
 
Дачую птушку за ракой,
Ці вецер зашуміць, –
Пусты самотны мой пакой,
А музыка – шчыміць.
 
 
 
 
Сустрэча
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пэйзаж з пласьцінкай
Яшчэ тут непакояцца пра дровы,
Пра сена. I салому на гумне.
Нібы заход, барвовыя каровы
Плывуць у прадвячэрнім тумане.
 
Смалою пахне рэдкі вугал зруба
I мальвамі – суседская мяжа.
З напаўпустога шлакавага клуба
Даносіцца пласьцінкі бабскі жаль.
 
Пяе яна пра рэўнасьць і разлуку
I пра дарогу, што лягла наўсторч.
А гарадскія ветлівыя ўнукі
Пакорна ў ночвах мыюцца на ноч.
 
Змываецца наліплы ліст альховы,
Руды пылок вішнёвае кары.
Найшла раса на камень двухвяковы,
I не шалохне зорка угары.
 
 
 
 
Дзед
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шчырае сонца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ружа ў чорным лісьці
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На тралёўцы лесу
Паляшук – народ рахманы,
Слоў ня купіш за пятак.
Лес тралююць. Пах смаляны.
За сялом вішчыць тартак.
 
Ходзяць кірзавыя боты.
– Ты куды ляціш, дзяўчо?!
Тут свая, браток, работа:
Схібіш – шахне па плячо.
 
Ох, і злыя ў дзядзькі кепікі!
Але весела глядзіць
Вока ворана з-пад кепкі:
«Прошу, пані, не хадзіць».
 
А хоць падай на калені –
Будзеш лішні элемэнт.
Загарэлі, як бярвеньні,
Сьпіны ўзмоклыя нашчэнт.
 
Рух мой, голас невядомы,
Сэрца плаўная іртуць,
Прыгнятай душу да стомы,
Каб – народную адчуць!
 
 
 
 
Шаткаваньне капусты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Данута
Год бяды, як Ледавіты полюс.
Можна й там, аказваецца, жыць.
...Чуецца пявучы жытні голас,
Бы дарога ў Біскупцы бяжыць.
 
Грозны гром над сьцежкай пасваволіць.
Град нязваны грады пасячэ.
I ліхія госьцейкі насоляць,
I пайлепшы самы – дапячэ...
 
Ты ж яшчэ, як ластаўка, лятаеш
I шчыруеш зь песьняй давідна.
Зь Нёмана вадзіцы паспытаеш –
Дзякуй Богу, чыстая яна!
 
Да сьвятла ці да зямлі прыкута?
Не, наканаваная зямлёй!
...Выйдзе з сонца жытняя Дапута –
Як сялянцы, пакланюся ёй.
 
 
 
 
*  *  *
Белы воблак. Белы сад.
Белы бусел – сьнегападам.
...Гэтай вёсачцы на спад,
Ці шумець ёй дзікім садам?
 
Чый туманіцца пагляд,
Хто сувой дарогі выслаў?
Расхіну гальлё прысад,
Што над Ясельдай навісла.
 
Кут мой слынны
                                      не глухі
I да песень, і  да танцаў.
 
...Маладыя жаніхі
Пералічаны па пальцах.
 
Меней шчасьця? Хто сказаў?
У дзяжы набухла цеста.
 
...Што зязюльчына сьляза –
Сьветлаценькая нявеста.
 
Добры час. I добры лад.
Дабрыня пасьцелю сьцеле.
Белы  воблак. Белы сад,
Белым сьцягам – белы вэлюм.
 
 
 
 
Натхненьне
Чабароваю палянай –
Цьвету мройнае кіпеньне.
Станаўлюся паслухмянай
У руках тваіх, натхненьне.
 
Мною сходжана нямнога
Па лугох зямных і гонях.
Не растрачана дарога
На турысцкую пагоню.
 
I любіць мне да пылінкі
Дня узьлётнага вяртаньне.
На дзяшовыя абдымкі
Не разьменена дыханьне.
 
Не пагашана аскома
Па найгоркаму – мядовым.
...Дзякуй, радасьць! Дзякуй, стома,
Што зьядналі з родныді словам.
 
 
 
 
Дарога
Бяжыць сабе палямі ў сінізне,
Ні славы ёй, ні гучных слоў ня трэба.
Сама свой пыл бясшумна праглыне,
Сама сябе накрые чыстым небам.
 
Зь няхітрых песень, прымавак, трывог,
Якімі сьпеўна дыхае прырода, –
Сама сябе узвысіць да Дарог
Праз глыбіню і мужны дух народа.
 
 
 
 
Вечнае поле
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Быстранка
Хіба дзеду сівому і ўспомніцца
Глыбіні маёй дзіўны спрат.
Не патопніца я і ня зводніца, –
Я сястра твая родная, брат.
 
Я у сьвеце была ня падчаркай,
Хоць і мела нораў круты.
Асушылі мяне, як чарачку, –
Хлынуў горлам пясок залаты.
 
Эй, плыць, плыць, плыць, –
Яшчэ вусьцейка баліць.
Хоць сьлязінкай спазараначку,
Покуль дно не занясло...
Дайце лодачку-быстраначку,
Кляновае вясло!
 
 
 
 
*  *  *
Нікуды ад сябе не ўцячэш ты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ці шлях занясло кудасою,
Ці зоры ня хочуць устаць?
Здаецца, слыву гарадскою,
А ногі ад пожні шчымяць.
Спаслаў жа шчасьлівую муку
Мне лёс
                  над паперай карпець.
Бяз крыўды прымаю разлуку,
Агонь спасылаю на сьмерць.
Я так над пакутай шчырую
I так над свабодай лячу,
Як быццам адолець сырую
I мёртвую глебу хачу!
 
 
 
 
У Белавежы
Ці зубра рыкае
У пушчы сахаты,
Ці нехта гукае
Кагосьці дахаты.
 
Іду Белавежай,
Гамоняць вякі.
Ажына драпежная
Ня раніць шчакі.
 
I егер рухавы,
Што побач ішоў,
Зубрыныя травы
Сабраў у кашол.
 
Той водар гаркавы
Нясу я з сабой:
Зубрыныя травы.
Зазубраны боль.
 
 
 
 
Госьць
Закута у граніт рака.
Ня ломіць холад косьці.
Без тэлефопнага званка
Ніхто ня зойдзе ў госьці.
 
Адмежаваньне спраў і слоў,
Абмежаваньне коскі...
Ды вось суседа занясло
З маёй глыбіннай вёскі.
 
I хоць суседу не займаць
Ні жартаў, ні навукі,
Куды – ня ведае – схаваць
Прасмоленыя рукі.
 
Увесь ад лесу, ад цяпла
I ад зямлі стажыльнай.
I вось гамонка пацякла
Знаёмаю сьцяжынай.
 
Сьвітаў за вокнамі прасьцяг
Залётнай маладосьці.
Кароткі век, як у гасьцях.
Дзень добры ў хату, госьці!
 
 
 
 
Старана мая азёрная
Дай ласкавую руку...
Старана мая азёрная,
Хата сьветлая, прасторная.
Двор у белым вішняку.
 
Ці лячу сюды параіцца,
ЦІ душу сваю пачуць, –
Белы гусі, белы чаіцы
Гаману са мной вядуць.
 
Старана мая былінная,
Песьня матчына. Радно.
...Караваі магазінныя.
...Магазіннае віно.
 
Старана мая харошая,
Варажэі, свацьці...
Не, ня ўсе лугі пакошаны!
Ня ўсе сенажаці!
 
 
 
 
*  *  *
Узьвейны ветрык легкавейны
Пакажа сьцежку напрасткі.
...Дзень добры, рыжы муравейнік,
Ты вырас, нібы гарадскі!
 
Ды роскашы, відаць, ня прагнеш.
Зь лісьця, зь ігліцы домік ваш.
Хоць соты раз сьцяблінку цягнеш,
Як мэблю, гарадскі мураш.
 
Паглянь, ужо зара вячорная
Вясёлы спальвае настрой.
Мне ля тваёй сасны прасторна,
Бы ў хаце мацеркі маёй.
 
Я буду доўга тут шчасьлівай
Сьвятлом узгоркаў і раўнін,
Дзе вецер малады гульліва
Зрывае пацеркі з рабін.
 
 
 
 
Хата
У паратунку бласлаўляю
                                                        хату,
Што вынесла ваенны дым і страту,
Што не маўчыць,
                                      калі прыеду позна
I позна сяду за шырокі стол...
А нашыя дарожанькі –
                                                  так розна –
Разьбегліся. I поле навакол.
 
Ў маёй самоце вінавата хата,
Якая мала што ўзяла ад сьвята.
Ды будзь навечным: Жыта, Соль, Кадрыль.
Сьнег у Сібіры – над магілай брата,
Над бацькавай – разгублены матыль.
 
 
 
 
*  *  *
Што за восень доўгая.  
Ночка цёмная, халодная, –  
Журылася удава...
З маміных песень
Што за восень даўгая,         
Аніяк не сплыве...
Там за полем,
                              за гаем
Мая мама жыве.
 
Цемназгорклаю ноччу,
Мінаючы змрок,
Перайду-пераскочу
Яр, балотца, лясок.
 
Цішыня, як пракляцьце.
I ў значэлым двары
Чорна маміна плацьце
Палошчуць вятры.
 
 
 
 
Песьня
Ні вяселіцца, ні хмеліцца, –
Як туман над полем сьцелецца.
Дзень да ночкі прыкладаецца, –
Як шчыруе ў небе чаіца.
 
Зара ў вокны прабіваецца, –
Як душа з душой рукаецца.
 
...Як туман над полем сьцелецца,
Як шчыруе ў небе чаіца,
Як душа з душой рукаецца, –
Голас мамы разьліваецца.
 
 
 
 
*  *  *
Дажджы ідуць. Такі пачатак. Восень.
Дажджы ідуць у мілай старане.
...Сама хадзіла па зямельцы босай,
А туфелькі купляла для мяне.
 
I вось лісток душэўнае трывогі,
I вось радкі азяблага пяра:
 
«...Няўжо, як раньш, ня выбегаюць ногі?
I рукі мне ня выстарчаць, як раньш?
Здаецца, што й спакойна засынаю,
Нібы іду па скошанай траве.
Але так цяжка вочы закрываю
I шум, як лес, стаіць у галаве.
Як ні кажы, да старасьці ўсё дзела.
Ды мо' лягчэй было б, каб не сама.
А тут, як глянь, і вёска парадзела,
I гоману ранейшага няма...»
 
Радкі, радочкі, ані слоўка лішняга.
(А я ўрастаю ў невядомы тлум!)
...Куплю сукенку і да сьвята вышлю.
Ды ці разьвею ёю мамін сум?
 
 
 
 
Ты косіш сена, колеш дровы
I халадок начной дубровы,
I ветах гасьне на плячы.
...Ты косіш сена, колеш дровы
Мудрэй равесьнікаў-мужчын.
 
Якою ж птушкаю залётнай
Мільгнуў твой поўдзень між аблок?
...Прадзеш лянок і тчэш палотны,
Паклаўшы сэрцайка на ўток.
 
Хаваеш стомленыя рукі,
Талкуеш мне пра сенакос.
...Але на мне сьвінцовай мукай
Адбіўся твой глыбінны лёс.
 
Я думаю, што дробязь – словы,
Што зьнічка мой радок,
                      калі
Ты косіш сена, колеш дровы
I сьветла молішся зямлі.
 
 
 
 
*  *  *
Схлынуць гады, як за вадою,
Ды не растане праменьчык сьвятла.
...Была тваёй маладою журбою,
Тваёй ахоўнай арліцай была!
 
Каб не глядзелася ў вочы ажына
І каб ваўчыньнік рук не калоў, –
Тваю калысачку
                                    зь лёну, і жыта,
I з наймацьнейшых пляла каранёў.
 
Зорка сачу, каб ня зьбіўся з дарогі,
Змоладу каб не запляміў жыцьцё.
Востры каменьчык – пад мае ногі!
Пад мае рукі – шыпы і асьцё.
 
Гордае шчасьцейка, мая сямейка,
Ты па сьлядох маіх сьлёз не расьсей,
Сыне мой першы,
                                      наіўны Андрэйка,
I сын мой апошні,
                                      мужны Андрэй!
 
 
 
 
Сынок і маці
Пакуль яшчэ зялёная зямля
Трымае нас па міласьці закона,
Сынок і Маці – зерне і ральля.
Сынок і Маці – мудрая ікона.
 
I сьпеюць хай удзячныя гады,
Бяжыць удаль дарога палявая.
Ён для яе маленькі назаўжды,
Нявопытны,
                          пакуль яна жывая.
 
Крывавы час, адкінь свой грозны меч.
Прыслухайся да сьцішанага слова.
З кароткіх, як само жыцьцё, сустрэч
Саткана іх нявечная размова.
 
 
 
 
*  *  *
Не абаб’ю чужых парогаў –
I свой яшчэ высок паркан.
Яшчэ сялянская дарога
Не завяла мяне у зман.
 
З пагоста, зь бітага гасьцінца
Тут не мыляліся зь вякоў
Льняная доля пехацінца
I песьня шчодрых землякоў.
 
Рамонкавая вязь кіліма,
Пчапіны рой высокіх зор.
Тут і сьляпы ня пройдзе міма
Ля гэтых пушчаў і вазёр.
 
На труднай ніве хваляваньня
Адвечны сьпеліцца мой сказ.
I для свабоднага гучаньня
Не выбіраю пышных фраз.
 
 
 
 
Добры вечар, землякі!
Як жывецца безь мяне,
Сонейка-крылацейка?
А ў палескай старане
Кожны сокал – брацейка.
 
Назьбірала мех грахоў
Ды ў расу абулася.
Колькі зьведала шляхоў –
Гэтак мне ня чулася.
 
...Добры вечар, землякі!
Добры вечар, зелена!
Тут пазвоньваюць вякі,
Нібы мак дасьпелены.
 
Паўнагрудая кума
Празьвініць абцасамі.
Тут прыдуман нездарма
Танец з выхілясамі:
 
Рукавочкам – да рукі,
Паяском – да пояса.
З вамі разам, землякі,
I ў зямлі ня боязна!
 
 
 
 
Зінька
Валасоў бялявых шоўк,
Пад касою стан прыгнуўся.
 
...Абяцаў. I не прыйшоў.
Абяцаў. I не вярнуўся.
 
Чым разьвеяць першы сум?
Плача Зінька, ледзь ня з гора:
«Мо' абрэзаць мне касу?
Можа, мне падацца ў горад?
З аксаміту плацьце сшыць,
А ці вышчыпаці бровы?..»
 
Плача Зінька, ды зьвініць
Боль яе ў лісьці дубровы.
Звоніць клён, і звоніць лён.
I ля ног вуркоча рэчка.
...А куды ж падзеўся ён
Недарэчна, бессардэчна?
 
Неба выстылага сінька.
Зоры выпілі расу.
...Ты яшчэ паплачаш, Зінька!
А пакуль – ня рэж касу.
 
 
 
 
Восеньскі кірмаш
Плывуць прахалодна аблокі.
Сьвітальна празорай расы.
Разносяць навіны сарокі,
I хаткі будуюць бабры.
 
Скажы, тут адвеку лагода?
I памяць ня можа схлусіць:
У сэрцы глыбінпым народа
I песьня і крыўда ляжыць.
 
Дарма, што шукаюць на рынку
Раздумнае мовы лубок.
– Скажыце, вы, дзядзька, з глыбінкі?
– Зь ядрынкі, ядроны сынок!
 
– Ох, кіслыя ў вас журавіны!
Пасколька ж ты цэніш кіло?
 
...Маршчыны, нібы каляіны,
Прарэзалі дзядзьку чало.
 
Ды вочы, як позьняя восень,
Прабіліся скрозь сіняву:
– А, здэцца, ты будзеш Антосін?
– Нет, дзядзька, я там  не жыву!
 
 
 
 
Зімовае
Цячэ сьняжок і зорамі іскрыцца,
Завеямі, сумётамі вядзе.
О сэрцайка, ня дай мне памыліцца
Ні ў шчырасьці, ні ў ласцы, ні ў бядзе.
 
Люблю цябе, зімовая дарога,
Твой тонкі лёд плывучы, як са шкла,
I мо радней той чалавек, якога
I Бог забыў, і слава абышла.
 
Ён тут жыве – сярод сьнягоў і пушчаў.
Ён не са сцэны любіць і пяе.
Ён сам, як гэты сьвет сьляпы й відушчы,
На гук, на смак зямельку пазнае.
 
Разумнік, не сьпяшаецца з адказам,
У барадзе схаваўся мудры сьмех.
...Чакаю міг, калі зьліюцца разам
Фантазія, рэалія і сьнег.
 
 
 
 
Палесьсе
Валянціне Коўтун
Зірнём на донца гладыша:
Чарніцы ды ажына.
Няхай канчаецца шаша:
Вядзе далей – сьцяжына.
 
Бо тут і вогнік не атух.
Ігліца, як прыколка.
I чараўнічы дух шаптух
Настоены на зёлках.
 
Зашамаціць усьлед чарот.
Дзе зоры? Невядома.
Ды не застрашыць зводнік-чорт
I не заб’е нас громам!
 
У міласэрнай варажбе
Шукаючы спатолю,
Мы сьцежку выбралі сабе
Як песьню. I як долю.
 
 
 
 
Кавалі
Ніне Загорскай
I нам ня сорам – пры народзе.
I дзякуй Богу, што былі
I не зьвяліся ў нашым родзе
Аратыя і кавалі.
 
Ніхто ня мераў шлях да Рыма,
Заробкаў лёгкіх не шукаў.
Ды разам з Паўлюком Багрымам
Твой прадзед молат уздымаў.
 
Шугалі іскры пад аблокі,
Кавалі спрытна у дзьве рукі,
Каб выляталі ў сьвет шырокі
За лепшай доляй жаўрукі.
 
З былінным скарбам за плячыма,
Нам кожны барацьбіт – радня.
Паслухаем: куе Айчына
Вялікасьць Дня.
 
 
 
 
Колеры
Пачатак дпя. Зялёны дол і звон.
Хавае ў максі век свае каленцы.
Ў кашулі, як з туману, дзед Антон.
Бабуся Лёдзя ў пеннае сукенцы.
 
Ах, што ні робіць з намі маладосьць,
Калі баімся старасьці лядачай!..
I ў пеннае сукенцы весялосьць,
Здаецца мне, што кружыцца і скача.
 
А памяць то гарчэй, то балючэй
Нахлыне, нібы перавал гарачы.
З-пад нітачак-маршчынак ля вачэй
Сьмяецца дзед дасьціпна па-юначы:
 
«Пра порах наш,  унучка, напішы.
Я сам бы напісаў, каб быў вучоны».
...Тулю маёвы колер да душы.
Чаму ж найболей – прымяраю чорны?
 
 
 
 
Плыві, рака!
Калі на берагох тваіх высокіх
Заранкай днее вока вугалька,
Я чую твой неўтаймаваны рокат.
Плыві, плыві, празрыстая рака!
 
Маёй вясны адкрытая старонка,
Ў табе я чую сьпеў сваёй сястры.
Хіба ня тут цьвілі вянкі з рамонкаў
I на Купальле ладзілі кастры...
 
Хіба ня ты люляла на далонях
Лілеяў сны і думы мужыка,
Тапіла гнеў, паіла быстрых коней,
Бусьлінага чакала важака?!
 
Я чую твой неўтаймаваны рокат,
Калі ты воды плыткія нясеш.
Плывеш, рака, зьмялелая ў высокіх
У берагох.
                      I жалю дадаеш.
 
 
 
 
У шуме жытняга сьвятла
Яшчэ расьці маёй трывозе
I не любіць – на паўкрыла.
Убачу маму на дарозе
У шуме жытняга сьвятла.
 
I покуль гэты поўдзень сьпелы
Дым тарфяны не завалок,
На зрэзе дня – рамонак белы
I пасівелы васілёк.
 
Снуецца беглая сьцяжына –
Апошні зьбег майго сяла.
Гнязьдзечка птушкі і ажына –
У шуме жытняга сьвятла.
 
I покуль дыхае планэта,
Не вынішчаецца датла
Душа народа і паэта
У шуме жытняга сьвятла.
 
 
 
 
*  *  *
Бярэш мяне, палоніш зноў,
Матрыярхат прыроды.
Ты ў буйнай квецені садоў –
Пара любові й згоды.
 
I запячэ, і зашчыміць,
Як рана нажавая,
У грозных водблісках зарніц
Пара любові й жалю.
 
I будзе першаю сьлязой
Нясьмертна дол накрыты.
I я прыму цябе з азоў –
Пара любові й крыўды.
 
З высокай годнасьці душы,
З адчайнага напеву,
Ты скажаш мне, як трэба жыць,
Пара любові й гневу!
 
 
 
 
*  *  *
Праклінаем долю, неба.
Нібы ў страшны час жывём.
Стала надта многа хлеба:
Трошку цьвёрды – не бяром,
 
Хоць патрэбна болей ласкі
Ачужэлым гарадам...
Ах, як зьзяюць срэбным бляскам
Вашы пальчыкі, мадам!
 
Многа солі, хлеба многа.
Дык адкуль жа – ноце злой?
Як па сэрцы мне – пазногаць
Вострым пройдзецца лязом.
 
Дык адкуль жа слоўца-куля,
Вочы, гнеўныя да сьлёз?
Хоць ні боты, ні кашулю
Не купляем навырост.
 
 
 
 
Мамчына сіла
Пачынае сьвятлець,
Толькі дрэва – у раме.
 
...Як балюча хварэць
Пры наглядзе у мамы!
 
Бачыш рукі, што спрэс
Гатавалі, палолі.
 
Воля маміна – лес.
Доля маміна – поле.
 
«Вось з маліны настой.
Чабарэц. Цьвет ліповы».
 
А сама пехатой –
Трэба сена і дровы.
 
«Ты папі. Анягож
Не адыдзе хвароба?»
 
А сама басанож
Па дажджы і калдобах.
 
А сама – за вадой
Ў галалёд і завею,
Покуль чахну журбой
I падняцца ня ўмею,
 
Покуль трызьню у сьне
Жоўтым сьнегам і сінім.
...Голька дрэва ў акне
А ці маміна сіла?
 
 
 
 
*  *  *
Блізкі шлях праклаўся проста,
Нібы матчына радно.
Бальшакі ідуць, пагосты,
I адхону – не відно.
 
Голас мой, ты сьцежку высьніў,
Як вяртаньне і дакор.
Дзетвара на ўзлобку выспы
Паліць першы свой касьцёр.
 
Бор чарніцамі зачэрнены,
I мадзеюць мурагі.
I ў тумане прадвячэрнім
Кураць люльку берагі.
 
Не існуе сьцежак простых.
Памяць, сьлёз не варушы!
Гэта я іду з пагоста,
З гордай татавай цішы.
 
 
 
 
Золата і пясок
Імжа і сонца – сэрца перапады.
Абвал дажджу, то ветру грозны сьвіст.
А золата таго, што лістападу:
О залаты, сьляпучы падаліст!
 
У лістападзе золата згараю,
Нясу разладу яблыкі ў кашы.
I свой жаночы розум дакараю
За ціхую расслабленасьць душы.
 
Ня бойся, сэрца, тут няма нікога.
Пяе сасна. Шуміць сівы быльнёг.
А гэтая пясчаная дарога
Азалаціла з галавы да ног!
 
Шуміце, дрэвы вечнасьці, зьвініце!
Па таліі мне
                          сьцежкі паясок.
I як дзіця, адчуўшае адкрыцьце,
Перабіраю залаты пясок.
 
 
 
 
Правінцыя

Генадзю Бураўкіну

 
I ў кроне яблыні агромленай,
I ў ацішэлых берагах –
Была сьвятлейшаю ад промня
Правінцыяльная туга.
 
Надзейпай вераю сьвяціла
I выпраўляла у адлёт
Правінцыяльная хаціна
Паміж азёраў і балот.
 
I васілёк, прабіўшы каску,
Вітаў з паходнае вярсты.
I не скупіліся на ласку
Правінцыяльныя браты.
 
...Яшчэ ня раз бяссоньне злучыць
Асфальт з былінамі лясоў.
Якое дзіўнае сугучча
У сонца, росаў і Расон!
 
Яшчэ ня раз у громе года
Чыёсь паўторыцца «Калі?..»
Якая ўсё-ткі асалода
Пісаць, прыпаўшы да зямлі!
 
 
 
 
З дарагой душы
Ах, як дзіўна, што там ні кажы –
Слухаю, і ўсё, нібы спачатку:
«Ешце, госьці, з дарагой душы.
З дарагой душы вазьміце чарку!»
 
Цераз частаколік, праз паркан
Чуецца сардэчная гамонка:
«З дарагой душы зайдзі, Раман».
«З дарагой душы параю, Зонька».
 
Надта нізкі ў сёлах пералаз,
Ды высока сэрцайка сягнула!
Мілы і надзіва шчыры сказ
Сто гадоў я ў горадзе ня чула.
 
Ды чытаю сьветлы ліст якраз,
Піша цётка, што сьвятлей кудзелі:
«З дарагой душы прыедзь да нас.
Дзела е. I ягадкі пасьпелі».
 
 
 
 
*  *  *
Пакіньце цішу вуснам і вачам.
Аддайце неба зорам і каханым.
Усё цяжэй становіцца плячам.
Усё грымотней – пушчам і палянам.
 
Нашто, пашто трымаць бяды цяжар,
Начынены і зачахлёны ў зброі?
Зямля-Пампея, страшны твой пажар!
Ды хіба атам думае пра тое?
 
Хіба пазбыты іншы інтарэс,
Хіба наш розум для вякоў прапашчы?
Я думаю, што страшны той прагрэс,
Калі жывём пад ядзернаю пашчай.
 
Зямля-Калыска: песьні і жыты,
Няўжо вар’ят цябе са сьвету сьпіша?
О, немагчыма уявіць,
                                                што ты
Апошняе дзіця сваё калышаш.
 
 
 
 
2...
*  *  *
Лячу у найсучасным самалёце...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Прагулка па Мэдзісон
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
О рытмы краю, вас я не адразу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Перад уваходам у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зварот да статуі Свабоды
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мэрлін Манро
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Эн Сэкстан
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Эрнэст Хемінгуэй
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Разьбітае сэрца ці скрыпка...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
«Я – алькаголік»
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Верш пра верш
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Энэргія апалага лістка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зводдаль
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Роздум на Арлінгтонскіх могілках
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Музыка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Слова пра агонь
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ціхая песьня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мальба Дункан, ці Сяргей Ясенін у Амэрыцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дажджавая нітка лёсу мамы
Як баюся грому тэлеграмы,
Асабліва – хуткай, балявой.
...Дажджавая нітка лёсу мамы
Вырасла высокаю травой.
 
У зямлю, якую ўскалыхала
На руках айчынная ўдава,
Колькі кропляў, колькі сьлёз упала! –
А шуміць ахоўная трава.
 
Стане смага, стане скруха мучыць,
Дождж пральецца, нібы з рукава...
А куды я ні ступлю – жывуча –
Ўсё пяе радзімая трава!
 
Ходзіць маё сонца за гарамі,
За даламі і – за даланёй.
Дажджавая нітка лёсу мамы –
Праз чужыну – журыцца са мной.
 
 
 
 
*  *  *
Ня сьпіць сівы Гудзон...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шлях дадому
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Келіх роднага неба
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
3...
Вясло і перавясла
З глыбінных схоў народных слоў,
Ня з торбачкай па масла,
Імчала ўдаль мяне вясло.
Трымала перавясла.
 
Шумеў сусьветны ураган
Выгнаньнікам паганым.
Мне рукі абдзіраў дзірван –
Ральля лячыла раны.
 
На небасхіле юных крыл
Крыляла даль навыраст.
I прыдавала новых сіл
Зямля удоў і сірат.
 
I зь векапомных тых гадоў,
З маленства ціхай лодкі
Калодзеж памяці дзядоў
Быў самы найсалодкі.
 
Якую ж песьню выткаць мне,
Знайсьці якія гамы?
Ды ў засівелым тумане
Ня гаснуць вокны мамы,
 
Дабрыдзень, роднае сяло,
Дзе любасьць не пагасла.
Нясе удаль мяне вясло –
Вяртае перавясла.
 
 
 
 
*  *  *
Сумуем па сябрах, як па надвор’і.
Асвойваем спрадвечныя ільды.
I адкрываем новыя сузор’і
I пад зямлёй знаходзім гарады.
 
Але куды ты, думка-непаседа?
Чаму крычыш, спакойная душа?
Далёка як –
                          да блізкага суседа!
I да клапот ляснога мураша!
 
Чаму так горна раструбіўся жораў,
А ў лістападзе – дрэва зацьвіло?
Чаму такое, блізкае учора,
Сьпяваеш па-інакшаму, сяло?
 
Перабірае мама сонца ў кроснах,
Перабірае век
                              свой лёс з азоў.
Ты душны, сьвет. I сто разоў – дзівосны!
I неспазнаны – тысячу разоў!
 
 
 
 
Ялта – 1917
Чысты пагляд васілька.
Ціха журыцца радзіме.
Роднае поле радка
Ці не з табою, Максіме?
 
Чую, як мора шуміць.
Хваля
              тугі не адніме.
Хочацца верыць і жыць
Ці не табе, Максіме?
 
Белай самоты сьцяна,
Дай яму лёту і сілы!
Ці не з журбы лесуна
Ў Лебедзя гордыя крылы...
 
Скруха душу апячэ,
А ці узьніме нягода.
Гэта сьпяшаецца Чэсьць
У абарону народа.
 
Сьмерць, ты цікуеш дарма.
Белых галінак кіпеньне.
Сьмерці ў Паэта  няма –
Ёсьць Нараджэньне!
 
Песьняй абвостраны слых –
Чуеш, Максім? – не ўмірае!
Гэта з табой. I для ўсіх
Зорка Вэнэра сьвітае.
 
 
 
 
Ружы Купалы
Сьвятло вачэй. Журбы пракос.
Сарочкі кужаль.
Ўпляліся ў Ваш балесны лёс
Шыпы і ружы.
 
Ў хадзе радка, як хадака,
Праз град і слоту,
О, як выполвала рука
Драсён прыгнёту!
 
Да зор ня спалася радкам
I песьні мужнай.
I не да сну было шпікам:
Палалі ружы.
 
Адменнай ніткай вышыт час.
Ды ў Беларусі
Ня ў цень сышлі – зьвіняць для Вас
Прызнаньня гусьлі.
 
Гучыць паэзіі арган
Праз боль і сьцюжы.
...Кладу на Вечнасьці Курган
Сьвятыя ружы.
 
 
 
 
Кастры ў Петраградзе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У вянок Лесі Украінкі
Век праляцеў, а ці сон?
Ліст аднаўляе дуброва.
Вам зь Беларусі паклон,
Ластаўка роднага слова.
 
Гэта ня помнік Ваш, не –
Рухі жыцьця нажавыя.
I Вашы крылы жывыя
Сьцелюцца іншай вясьне.
 
Чуйна ступаць па зямлі
Тым,
          хто за Вамі – з Радзімай.
Колькі паэтаў ўзьнялі!
Сэрцаў Вы колькі збудзілі!
 
З Вамі гамоніць абсяг.
Раіцца з Вамі прырода.
Песьня і Песьні прасьцяг –
Леся –
              легэнда народа.
 
 
 
 
Лістапад. Пётр Ільіч Чайкоўскі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гамаюн на Палесьсі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На мейсцы дуэлі Лермантава
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рыгору Семашкевічу
Непрадбачна журыцца мой верш,
Ты яго ужо не прачытаеш.
...Як глыбока, Грыша, ты жывеш:
Ні вакон, ні вуліцы ня маеш!
 
Разьвітальнай
                              доўжыцца шашы.
Эх, якое-не-такое лета!
Сьветлая дарога ў Дамашы –
У чаканьні сына. I паэта.
 
Ты ў якой быліннай старане?
Шлях дажджом палынным акрапіла.
Мо зь сівой гіІсторыі Шыпіла
Ці Ігнат Буйніцкі скажа мне?
 
Горкі вецер. Вечаровы дым.
Сьмех зьвініць дзіцячы, як шумёлы.
...Здрыгануся: воблікам тваім
Кропелька твая бяжыць са школы.
 
 
 
 
Настаўнікам маім
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Кайстра Яна Скрыгана
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
...Рэкамэндацыю прасіць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Анатолю Сьцяпанавічу Вялюгіну
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бэз Веры Палтаран
Можа, камусьці тыраж да зарэзу,
Пухлыя сьняцца тамы.
Вера Сямёнаўна, хочацца бэзу
Ў гордым маўчаньні зімы.
 
Цуд, а ці корань з палескага краю
Вашай душой уваскрэс?
Не дачакаюся дзіўнага маю:
Сьніцца і мроіцца Бэз!
 
Век наш касьмічны – сьпешка і гонка.
Ды разьвярэдзіць да сьлёз
Белай надзеяю – белая гронка.
А ў фіялетавай выбухне лёс.
 
Сочыцца, хлынуў ракою, ліецца
Студзеню наперарэз –
Божа, як ломіцца ў вокны і ў сэрца
Сэрцам
                  раскрылены
                                              Бэз!
 
 
 
 
Лілеі студзеня
Да партрэта Ніны Мацяш
Выплыла песьня зь Бярэсьця бярозавага:
«Выйдзі, дзяўчына, ня бойся марозу...»
 
А маразы ўсю ноч рыпелі,
Белым-бела на зямлі,
Ці то белыя лілеі
Ў Чорна возера зайшлі?
 
Не было, каб так марозіла!
Не было, каб так пякло!
Арабінай днела позьняю
У агеньчыках сяло.
 
Завірухай разгайданыя,
Нагадаўшы карагод,
Йшлі лілеі, закаваныя
У аглухлы тоўсты лёд.
 
Йшлі па засьнежжы паперы,
Па наступным і былым.
...А боты Золушкі былі
Трыццаць шчыльнага памеру.
 
 
 
 
*  *  *

Уладзімеру Паўлаву

 
Ранавата нам прычальваць,
Траціць час на перакуры.
Я люблю братоў адчайных,
Што жывуць на стыку буры.
 
Дзе упаў баец вясёлы –
У травы спытаць каторай?
...Хлопчыкі бяздомных сёлаў,
Вы сям’і былі апорай.
 
Сябрукі вятроў расхрыстаных,
Зналі працу вы любую.
I жылі не горш міністраў
На стыпендыю скупую.
 
У журбы, спытаць каторай,
Па якой мы плацім мерцы?
Соль жыцьця ня толькі ў творах –
Соль, – яна на самым сэрцы!
 
 
 
 
Агнявы танец

Тамары Аўсяньнікавай

 
Крывінкай ад прыроды,
Дзе рухаў не займаць –
I боль найсамых родных
У танцы станцаваць!..
 
Кружылася танцорка.
Прасілі мы: «Яшчэ!»
А сьлёзка, нібы зорка,
Палала на шчацэ.
 
У змроку невідушчым
Ясьнеў любві ачаг.
I валасы, як пушча,
Шумелі на плячах.
 
Хто ведае, зь якое
Нагоды ці віны
Занесьлі ў ціхі Лоеў
Свой нораў цыганы?
 
Паромы. Аблачынкі.
Каханьня перагон.
...А ў лоеўскай дзяўчынкі –
Дзьве донечкі, як лён.
 
Прасеецца празь сіта
Набытак перамен.
...Тамара,
Кармэнсіта,
Палеская Кармэн.
 
 
 
 
*  *  *
450
Юрку Голубу

 
Ці чуецца у зманлівым спакоі
Мэлёдыя расстайнай завірухі –
У гордай зеляніне колкай хвоі,
У жаўцізьне асеньне-ціхай скрухі?
 
А сьцежкі наша доля не мыляе.
Дык ад якога ж кроўнага сваяцтва
Яшчэ гарыць і іскрамі страляе
Касьцёр вясёлы польнага юнацтва...
 
Ня робіць культу з нас яшчэ культура.
Адбітак дня шукаем мы ня ў люстры.
А два лісткі на голай сьцежцы,
Юра,
Як два лісты, што ўсё ляцяць насустрач.
 
 
 
 
Верш Хрысьціне Лялько
А дзе ж праз мора кладка...
Мільгнуць гады вяслом.
Спатканьне? Страта? Згадка?
Хрысьціна,
Гэта гром.
 
Яшчэ ня раз пяшчота
Вугольлем – басанож.
Адхланьне ці самота?
Хрысьціна,
Гэта дождж.
 
Няхай паплешча ў ладкі,
Хай высьвеньціць авёс.
А востры серп прабабкі,
Хрысьціна,
Гэта – лёс.
 
 
 
 
Галінка з Мардакян
Галінка, што на памяць адламілі, –
Яна ўзышла на сэрцы варажбой.
О, мы яшчэ з табой не гаварылі,
З такою ласкай ціхай і журбой!
 
Так погляд не паўторыцца ніколі
Паміж скупым быцьцём і –
                                                            небыцьцём.
У кожнага – свая галінка болю
I радасьці,
                      пазначаных жыцьцём.
 
Ён будзе, прыйдзе морак
                                                        вечаровы,
Ды хіба сэрца спыніцца зьвінець?
Каму – вязьмо, каму –
                                                  вянок лаўровы,
А гэтае галінцы – зелянець!
 
Які абсяг! I ў небе – ні хмурынкі.
Хай потым – золь, і роспач,
                                                              і спадман.
I зеляней ясенінскай журбінкі –
Самотная галінка з Мардакян.
 
 
 
 
Зайду да Шчамялёва
Ўтапілася рака. Раскісла глеба.
Зрывае форткі вецер халасты.
Халоднае, дажджом размыта неба.
Уліплі ў гразь іржавыя лісты.
 
Размоклі ў полі маміныя боты.
Знасілася нядзелечка мая.
А ты, душа, хацела адзіноты?
Бяры ж яе – яна уся твая!
 
Вось мокры плот. I мокры кот ля плота.
Азяблая рабіна сыпле плод.
Запі дажджом няпрошаным гаркоту
I памяні салодкі самы год...
 
Зь якой красы тады сатчэцца слова?
Відаць, сама не праглыну зараз.
...Пайду, пазычу неба ў Шчамялёва, –
Яно ў яго блакітнае якраз.
 
 
 
 
Адчай
Ні гукам, ні званкам не адгукнешся.
Атуліць колкай памяці сувой.
Празь лёс мой
                              ты, як бура, пранясешся.
I дождж размые родны воблік твой.
 
I стане пуста мне, нібы ў пустыні.
Нібы сярод пустыні – я адна.
Так сівая бабуля ля вакна
Пустой надзеяй цешыцца пра сына.
 
 
 
 
*  *  *
Вы прараклі. I сэнс прароцтва
Якраз пацьвердзіўся на мне.
Цяжар вясновага сіроцтва
Цягну, як барку на сьпіне.
 
I толькі восеньню імглістай
Жыве мая душа наноў,
Калі з курлыканьнем і сьвістам
Адносіць юную любоў.
 
 
 
 
*  *  *
І прыйдзе боль, нібы па доме,
Ў якім ня склалася сям’я.
На дождж, на гром, на ясны промень
Падобна музыка мая.
 
У салаўя  прашу запеўкі,
Нібыта ў ёй і ўвесь сакрэт.
Відаць, ад жалю, ад жалейкі
Было зьявіцца мне на сьвет.
 
Жыву. Ня жалюся. I помню
У цесных сховах пачуцьця,
Што дождж, і гром, і ясны промень –
Пачатак і працяг жыцьця.
 
 
 
 
Правяраючы час і сябе
...Толькі вецер кране беласьнежны кілім.
 
...Лёд калодзежа мама праб’е.
 
Пасьвяткуем. На сходах ўзахлёб пашумім,
Правяраючы час і сябе.
 
На вясельлі зайграе сьляпы інвалід,
Але песьня ўзьляціць не ў жальбе.
 
Памяркуем. Адыдзем ад звад і ад крыўд,
Правяраючы час і сябе.
 
Скажуць сонца і першая краска: «Жыві!»
Жар вандроўных вугельчыкаў бура зграбе.
 
Друга самага лепшага апускаючы ў жвір,
Час пазначым. Праверым сябе.
 
 
 
 
Прыгаршчы сьвятла
У паэтэс лірычнае адзеньне,
Яно ў радках з заранак і аблог.
Ды колькі раз падманвалі падзеі
I адступаўся памагаты Бог.
 
Нібы ў часы раскосага Батыя,
На сэрцы словы пікай упадуць.
Ярлык прыклеяць самыя сьвятыя
I грэшныя – упасьці не дадуць.
 
Дзе час былы з паводкай весялосьці,
Дзе шчыры поціск вернае рукі?
Саманаіў расстайнай маладосьці
Агнём на сэрцы выпіша радкі.
 
I змые час дурных зьдзіўленьняў пену,
I пачуцьцё абвугліцца датла.
...Паэзія, – яна ня знае тлену,
Калі ў душы хоць прыгаршчы сьвятла.
 
 
 
 
*  *  *
Ужо адпрасавана форма сыну.
Да бляску зьзяе творчы катушок.
Яшчэ адну сэкундачку, хвіліну –
I выберу мэлёдыю на ўток.
 
Вось ідэал, вось прывід на прыкмеце
Агучвае мой старажытны верш.
Паслухай ты хаця б, няўлоўны вецер!
Паслухай Ты, калі яшчэ – жывеш!
 
Пакойнаму хвала. Жывому – слава.
А ў паядынку – полымя і лёд.
I жаліцца даўно ня маю права
На посны быт, на грэшны недарод.
 
Мэлёдыя душы, сьвятла замова
Кладзецца ў сноп пражытага жыцьця.
Калі і ёсьць яшчэ жывое слова,
Яно сьмяецца й плача, як дзіця.
 
 
 
 
*  *  *
Тупы, каменны брук,
Ня молада журбе.
Забыць пяшчоту  рук,
А значыць, і сябе.
 
Гадзіньнік зорны час
На ўсіх шляхах праб'е.
Згубіць між іншых Вас –
А значыць, і сябе.
 
Яднае думы дзень,
Шчыруецца сяўбе.
Прагнаць адну з падзей –
А значыць, і сябе.
 
Найлепшы год з гадоў
Не зьвянуў у жальбе.
Забіць сваю любоў,
А значыць, і сябе.
 
 
 
 
Я Вам гляджу прыветліва ў твар
О, як агонь з-пад сэрца выкрасала,
А разам з гэтым сьвет зьвінеў ва мне.
Я знаю: ўсё, што сёньня Вам сказала,
Бязмоўна час шалёны праглыне.
 
Рубцы мае, і раны, і асколкі,
Вішнёвы цьвет і ядлаўцавы куст!
I некаму не дагаджу,
                                              ды толькі
Хіба ў глухога бездакорны густ?
 
I цьвет, і гром зьмяняюцца з гадамі.
Ды цяжалець суроваму вязьму.
Пакуль сьвятло, пакуль я маладая –
Я сто начэй у наймічкі вазьму!
 
I ападзе, як яблык мне на рукі,
Любві найшчодры, найкароткі дар.
З такою ласкай і з такою мукай! –
Я Вам гляджу прыветліва у твар.
 
 
 
 
*  *  *
Паэзія. Душа. Айчына.
Маланка з громам. Бура. Ціш.
Ты спакон прагнымі вачыма
Ў прадоньне воч маіх глядзіш.
 
Іду на твой вячысты форум.
Застыглы міг разварушы!
Маё аблічча – толькі форма,
Адлітая для струн душы.
 
 
 
 
4...
*  *  *
Загаворана пушча чаборам –
Колькі хочаш мядунак зьбірай!
I зялёным сьвятлом сьвятлафора
Галасуе спадвіжніцкі май.
Сьпеўна мне – між чабору і мяты,
I на гладкім асфальце,
                                                дзе крок
Вывучае мэлёдыю сьвята,
Як найпершае слова сынок.
Мне яшчэ гэтак многа і мала,
Што насіла з сабой і нашу,
I таго, што пасьпець запісала,
I таго, што яшчэ запішу!
Адчыняюцца поўдня вароты,
I зьліваецца зь ямбам харэй.
На пякучай мяжы адзіноты
Разумею мудрэй і вастрэй.
Лёс мой – лес мой у ціхай маркоце,
Разглядаючы шчасьця сьляды,
На кручастым стаіць павароце,
Зразумелы для кожнай бяды.
I за што б вы мяне ні судзілі –
Трудны шлях мой і боль незнарок
Прачынаецца там, дзе, надзіва,
З палатна не сышоў васілёк.
I душа – немаўля, непакора,
Уся зь вяртаньняў, надзей і прыкмет
На чырвоным сьвятле сьвятлафора
Задумёна ўзіраецца ў сьвет.
 
 
 
 
*  *  *
Так дождж да сасьмяглае глебы жадзён,
Так з будняў ясьнее нядзеля.
Напоўнім гранёныя келіхі дзён
Пітвом, што ўскрыляе надзею.
 
Рыфмуецца дзіўна: «сяло – весяло».
З крынічных, чаромхавых вёснаў
Куды ж так далёка нас, брат, занясло?
Ёсьць песьні. Няма падгалоскаў.
 
Зьдзіўляемся лугу у красках: «Які!»
На сіняе молімся неба.
Як быццам павінны – рука да рукі...
Галубім ня тых, каго трэба.
 
З чаго б гэты міг паміж намі жадзён?
Чаму нечакана нямею?
Напоўнім гранёныя келіхі дзён
Пітвом, што ўскрыляе падзею.
 
 
 
 
*  *  *
Вось мой паром туманны,
                                                          і узгорак,
I нітачка сыпчастага дажджу.
Пакуль яшчэ ня высьпела
                                                          на сорак –
Я ў маладых і молада хаджу.
 
Я новы дзень люблю да кожнай
                                                                      рыскі,
Хоць знаю працу катаржнай
                                                              начы,
Хоць порсткі графаман,
                                                    што кот сібірскі,
Мяне паляпаць можа па плячы;
 
Хоць недарэка можа пасьмяяцца
I можа падкузьміць мяне ліхвяр.
А мне няма прад кім стаяць
                                                              на пальцах,
А мне заўжды любіць адкрыты
                                                                      твар.
 
Пакуль яшчэ ня высьпела
                                                          на сорак –
Мне молада. Астатняе – затым.
Вось мой прытул рабочы,
                                                          як пагорак,
Пад хмараю. I промнем залатым.
 
 
 
 
*  *  *
Трывожным клінам позьні вырай.
Выток і скруха сініх рэк.
«Не сотвори себе кумира», –
Хай будзе проста чалавек,
 
Каб зь ім і ў гразь, і ў завіруху
Было ня боязна ступаць,
Каб шал душы тваёй і скруху
Ён мог бяз крыку ўтаймаваць.
 
Каб крок у крок і вочы ў вочы
Быць на трывалай прамаце;
Каб не ілгаў сьлязой сірочай,
Ратуючы уласны цень.
 
Жалейка ўскрыкнула ці ліра?
Пагляд ці гневу градабой?..
«Не сотвори себе кумира»:
Ня бойся быць самім сабой.
 
 
 
 
Велясьніца
З краю старажытнага
Хлынуў песьні россып:
«Ой, чыё-то жыта,
Чые-та пакосы...»
 
Хмурыць чорны бровы
Вёска Велясьніца:
«То ж з маёй любові
Пацякла крыніца».
 
Па калючай пожні,
Па жадобнай стрэчы
Выдаўся здарожаны
I трывожны вечар.
 
Позьні і бяссонны
Дворык пахне мятай.
I ня гасьне  сонца
Над палескай хатай.
 
 
 
 
Ноччу
Чацьвёртая.
                          На вуліцы мароз.
А на вакне успыхваюць ляўкоі.
Чаму шкадней
                              ад самых першых сьлёз
Дзіця маё сьвятлеецца ў пакоі?
 
Мы зь ім як на ляшчыне спарышы,
Мне ёсьць каля каго ў мароз сагрэцца.
I не гадзіньнік цінькае ў цішы,
А трапяткое сынавае сэрца.
 
 
 
 
*  *  *
Плачу даўгі ральлі
I лугу шапаткому.
Мне цёпла на зямлі
I лёгка, як нікому.
 
Але галоўны доўг –
Плаціць за шчасьце болем.
I для цябе мой дом
Адкрыты, нібы поле.
 
Хай сыкаюць вятры,
Хай смаляць перунамі.
Але крыло зары
Сьвітае паміж намі!
 
 
 
 
*  *  *
Пачуцьцяў дыялектыка...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Міг, што стаўся ужо учарашнім,
Хлебам-сольлю застыў на стале.
Ды чакаю цябе не ў дамашнім,
Надаеўшым і ціхім жытле.
 
Так рабіна панікла пад ліўнем,
Так закута дарожка ў кілім.
Я чакаю цябе не ў наіўным –
Туманцовым, ружовым, былым.
 
Паўтараецца шчодрае лета,
Азараюць мой шлях перуны.
Я чакаю цябе, як дагэтуль –
Самых мужных і верных з вайны.
 
 
 
 
*  *  *
Жораў ты, а я – сініца,
Нас абоіх бура б’е.
Разам нам не пасяліцца,
Пасялюся – у табе!
 
Што за пільная павага:
Ані кроку – без вачэй.
Мёды п’ём, а душыць смага:
Што ні кропля, то гарчэй.
 
Што ж за вогненнае шчасьце:
Скошан лёс, як сенакос.
Да цябе мне не прыпасьці –
Прыпадаю да нябёс.
 
 
 
 
*  *  *
Баюся я нявыказаных слоў,
Яны – палын, яны дурман і мята.
Прыходзіць позна лепшая любоў,
Як за пакуты горкія адплата.
 
Над цёмначчу раскрыленых дзьвярэй,
У цішыні сталічнага квартала –
А мы маглі б сустрэцца і раней...
Ты не аклікнуў. Я – не пагукала.
 
Дык не зьдзіўляйся шчаснай немаце,
Балючаму і дрогкаму пагляду.
Так зрэдку ўвосень яблыня цьвіце
Наперакор слаце і лістападу.
 
 
 
 
*  *  *
Смутна выблісьне шлях, нібы зорка з туману.
I адкрыецца зноў падарожжа жыцьця.
Забяры мяне ў сьвет залатога спадману,
Дзе ня вызнаны горыч і соль пачуцьця.
 
Столькі лепшых часін у патайнасьці сэрца
Праплыло, і згубілася стрэчы вясло.
Гэй, чыя ж гэта вутачка ў сьнежным азерцы
I зь якога ж Дуная яе прынясло?
 
Над агромністай цішаю крыльле сьвітае,
I галінка вярбы заінела ў журбе.
Як жа гэта,
                        што мне – не судзілі вяртаньня,
Каб застацца ў нязьменнай любові – табе!
 
 
 
 
*  *  *
Набытак шчасьця мой бясспрэчны:
Пяро і чысты аркуш дня.
I голас твой скрозь ціхі вечар:
«Жыві адна!»
 
Што ж, і сама я ўразумела:
На вуснах з горыччу сьвятла
Жыву няўтульна і няўмела
Зь нязьменнай прагаю крыла.
 
Здаровы будзь, мой вольны сокал,
Сардэчны друг мой, шчыры брат!
...Жыву высока і далёка
Ад мітусьні, хлусьні і звад.
 
А вечарам, на схіле зоркі,
Прымроіцца ў пустым акне,
Што клічаш ты ня цень мой горкі,
А з жыта – жытнюю! – мяне!
 
 
 
 
Аднойчы
Аднойчы, калі сьцежкі ўмуражэлі,
Калі між намі рухнулі масты,
Нібы з-пад воч палескай варажэі
Адно мяне ўракло: зьяўленьне – «ты».
 
О, пэўна, я запозна ў ім адкрыла
I сонца бляск, і мяккі шэпт травы.
Ці так кахала і ці так любіла,
Калі упарта паўтарала «Вы»?!
 
 
 
 
*  *  *
Не назавём – само не назавецца
Ні азярцо, ні твар, ані – вякі.
...Ці знаеш ты, як рыфма цяжка тчэцца,
Як рвецца песьня – часта! – на шматкі?
 
Калі рыпяць з духмяным сенам санкі
А ці вясну гукае журавель –
Я думаю: якой была б сялянкай
I падала б спакойна у пасьцель!
 
Вось на парог радзімы павярнуся:
Шчыруе мама. Бульбачка кіпіць.
Ды ведаю – на песьні захліпнуся.
I знаю: долі мне не абхітрыць.
 
 
 
 
Двое
Мастом падзелены ці злой
Насьмешкаю паромшчыка?
Вясной павеяла, вясной
I першым спорным дожджыкам.
 
Ня збыўся ясны мой прагноз:
Скразным дажджом надзелена.
Шкадую: не туды завёз,
Дзе молада і зелена.
 
Счакаўшыся, калі міне,
Дажджынку п’ю гаркавую.
Іду па левай старане,
А ўсё гляджу – на правую.
 
Трава падскочыла, бы ў сьне,
Абмытая залеваю.
Ідзеш па правай старане,
А ўсё глядзіш – на левую.
 
 
 
 
*  *  *
Ці ўспомніцца, ці ўспомніцца
Рака і жоўты плёс?
Мяне, нібы палоньніцу,
Ты цераз кладку нёс.
 
Я з рук не выбівалася
З тваіх,
              далёкі мой.
Ці то вады баялася,
Ці цемрадзі начной.
 
...Сплыла вада глыбокая
З рачнога рукава.
Заблытана высокая
Салодкая трава.
 
Там я была ўлюбёная,
Натхнёная тады,
Як чарачка разгонная,
Як вецер малады!
 
 
 
 
Дзе ты прапала
Ці сэрца сьпявала,
Ці мора ў цішы ракатала,
Калі мяне трубка пытала:
«Дзе ты прапала?»
 
Ці сходзіўся сьвет на мне
                                                        клінам,
Як горным абвалам,
Калі – паланіла:
«Дзе ты прапала!»
 
Калючая кветка прымала акрасу,
Пахмурная далеч – сьвітала,
Калі ты даймаў мяне шчасна:
«Дзе ты прапала?!»
 
Ты сьцежкі усе перакрэсьліў,
А быццам і гэтага мала?
Няўжо для мяне не ўваскрэсьне
Тваё,
          звышахоўнае: «Дзе ты прапала?..»
 
 
 
 
*  *  *
Паміж лісьця, паміж расы,
Ля ціхае дубровы
У два натхнёных галасы
Сьвіталі нашы словы.
 
Выпырхваў шустры верабей,
I дождж ня знаў дакукі.
I, быццам самі па сабе,
Плылі насустрач рукі...
 
Па верасах дажджы шумяць,
Па сэрцах і па вёснах.
Ты можаш, шчасьце, ашукаць
I пасьмяяцца злосна!
 
У сьціхлым шэпце палыноў –
Вясны маёй дыханьне.
Але ні рук няма, ні слоў,
Ні сьлёз на разьвітаньне.
 
 
 
 
*  *  *
Пявучая зямля,
Вясёлыя аблокі.
...Хачу цябе здаля
Трымаць навідавоку.
 
Не набліжайся, не,
Заручаны з другою.
Цяпер ты для мяне
З журбы і зь неспакою.
 
Як вечар скаратаць –
Падкажа толькі праца.
Чужы агонь вяртаць,
Як над сабой сьмяяцца.
 
На год паменеў дзень,
Ды стаў яшчэ выразьней.
А цененькі мой цень
Перад табой, што вязень.
 
 
 
 
Начлежнікі
Хлякоча юшка ў чыгунку,
Касьцёр разьятрана ляскоча.
Плывём з табой у чаўнаку
Вясёлай і ўлюбёнай ночы.
 
Каля рачнога рукава –
Ані душы, бы ўсё зьнямела.
Адна трава, як удава,
Глядзіць усьлед нам зразумела.
 
Нам разам трошку меней,
                                                          чым
Агню сугрэўнаму і сьцежцы.
Пра запаветнае маўчым,
Каб не ўракчы агонь начлежны.
 
Глухога берага карма.
Ахоўнай цішаю – сасонка.
I на тваёй руцэ няма
Аберагальнага пярсьцёнка.
 
 
 
 
*  *  *
Ты той, каго няма са мной
Ні ў будзень, ні ў нядзелю.
Ды цеплю я (якой цаной!)
Вясёлую надзею.
 
Я спадзяюся на сяўбу,
На кожны лісьцік новы.
На залатую малацьбу
Трывожнае любові.
 
Ды – адрываецца лісток
Асеньняга бяссоньня.
Па леву ручаньку – масток,
Па правую – бяздоньне.
 
Раскручваць памяці сувой,
Гартаць адчайна годы...
Ты той, каго няма са мной.
I хто са мной – заўсёды!
 
 
 
 
*  *  *
Запозна радасьць, як дасьпелы яблык.
Запозна ў абарот бярэ прагноз.
Мне раілі. Ва мне шукалі д'ябла.
Слаўцом жывучым кідалі: «Калхоз!»
 
Мне ж гэты дол, мне гэты ліст – прычасьце,
Што да акна зажурана прыпаў.
Я за плячыма маю трохі шчасьця
Ад баразны, ад жытняга снапа.
 
Мне – гэты груд! I багуновы верад!
I чыстыя крышталінкі расы!
Я прад вачыма маю белы бераг,
Куды здалёк вяртаюцца буслы.
 
Ня трэба, каб усе мяне любілі,
Бо і сама камусь сказала: «Не!»
Вось дождж цурчыць. Яму шапчу я: «Мілы,
Ты ўвесь цяпер праліўся за мяне».
 
 
 
 
*  *  *
Сухі і маланкай апалены ствол,
А ў чым даўгалецьця прычына?
Ня трэба кахаць мяне
                                              за рамяство.
Перш-наперш я проста жанчына.
 
Магчыма, мне выпала меней,
                                                                  чым той,
Якую заслоняць плячыма.
Ды ў кожнай сьмяшынцы і ў сьлёзцы любой
Перш-наперш я толькі жанчына.
 
Прашу. I ня ўмею высока прасіць,
Тым болей выпрошваць пяшчоты.
Як цяжка мне гордую голаў насіць
У горкім сутоньні самоты!
 
Віной мне – разлука. I жарты – віной,
Віною – журба пад вачыма.
Мужчынская лірыка... А ці ня ў ёй,
Як чайка, крыляе жанчына?
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ спытаю сілы
У скрухі і ў трывог.
Ну што ж, ідзі, мой мілы.
Не засланю дарог.
 
Жывы, нібы ў граніце,
Праз мой апошні боль
Нясі маё адкрыцьце,
Расьпятае табой.
 
 
 
 
*  *  *
Не зьвяліся
Ласкі сэрцакрады.
Вось і ў гэтай,
Зманлівай цішы
Мы з табой
Сьвятыя перад праўдай,
Чыстыя –
Прад споведзьдзю душы.
 
Ці сяйво
Ад месяца-дальтоніка
Прабівае космы стрэчных хмар?
Лістам падарожніка
Далонь твая
Астуджае мой гарачы твар.
 
Расхінецца
Міласьць небакраю.
Вусны,
Разгарайцеся ў мальбе!
Я сама сябе
Яшчэ ня знаю –
Поўна адкрываючы цябе.
 
Будзіць сэрца
Дзённую заранку.
Молада
Выпырхвае трава.
Ўсё забуду!
Ўспомню сполах ранку
I надлом брыва.
 
 
 
 
*  *  *
Ня трэба слоў у цішыні бянтэжнай.
Падумаем на мове ручая.
А вусьцішнае лісьце Белавежы –
Сьвяточная апратачка мая.
 
Аберажы!
                      Я ўцехі знала мала
З таго, што наракаецца вясной,
Пакуль мяне сьвятлом не расстраляла
Акно,
            што ў гром адчыненае мной.
 
 
 
 
*  *  *
І грэшныя чарэшні маняць сокам,
І сьвет чароўны так, як я хачу.
Гэй, хто сказаў, што па табе я сохну?
Глядзі, – як дрэўца юнае лячу!
 
Між грозных зім і лет – не адвясную
Нават тады, калі лісты згараць.
Адкуль ты ўзяў, што я цяпер сумую?
Мне ў самы раз
                                  над песьняй шчыраваць.
 
 
 
 
*  *  *
Мы дзесьці разьмінуліся,
Як хвалі.
Усьпенілі прыбой
Чыёй віны?
Мы лёс свой дабрачынны
Памянялі,
Як памянялі коней
Цыганы.
 
Ні выкрыку,
Ні выбрыку пустога,
Што разьдзірае душы
I раты, –
О мне хапіла б
Ласкавага слова,
Калі б Яго
Сказаў
Аднойчы
Ты!
 
 
 
 
*  *  *
Ні крыўдай, ні скрухай ліхою, –
Нічым не параню твой слых.
Аблашчана ласкай тваёю,
Суровею я пры другіх.
 
За стольнай бяседай – што толку! –
Шукаю цябе між усіх
I сыплю калючкі, як ёлка,
На гэтых
                  звычайных, другіх.
 
I трачу на спрэчкі хвіліны,
I сэрца тыраню праз дым,
Хоць знаю, ніхто не павінны
У трудным каханьні маім.
 
 
 
 
*  *  *
Ня маю наракаць
На горыч арабіны.
Цяпер твой сьлед шукаць
Пад ветрам галубіным.
 
Прамёрзла ўшчэпт рака.
Глыбока днее памяць.
Яшчэ твая рука
Атуліць, нібы замець.
 
Яшчэ на твой пагляд
Настрою ўсю прыроду,
Хоць і няма назад
Ні кладачкі, ні броду.
 
 
 
 
*  *  *
Гэтак мне яшчэ не выпадала,
Не было ўва мне такой нуды,
Каб да беглай сьцежкі прыпадала,
Што бяжыць няведама куды.
 
Гэтак не было яшчэ са мною, –
Каб ня знала: вораг ты ці брат;
Каб канала над чужой струною
Сэрца,
              ўкамянелае ад страт.
 
...Чуйныя,
                      дажджом размыты крокі.
З дрэў зьлятаюць дзён календары.
I сатканы вобраз твой далёкі
З белага туману і зары.
 
 
 
 
*  *  *
Даволі смуткаваць
Над тым, што стала тленам.
Навучымся кахаць
Высока і сумленна.
 
Не безь любові дзень,
Сьвятло не без прычыны.
Прыгонніцы надзей –
Дзяўчаткі і жанчыны.
 
На хісткай цішыні
Спадманнага настрою
Ты ўглыб агню зірні
У прыцемках спакою.
 
Даверу не паруш,
Хай мроіцца салодка.
Вядзі на сувязь душ,
Крутая паваротка!
 
 
 
 
*  *  *
І ня цела бязважкасьць –
Ноч мяккая, як пух.
Я табе яшчэ ў цяжкасьць
Ў лахманах завірух.
 
Не зьляцела б карона,
Як на нейкую б ноч...
Ды баюся зялёных,
Сваіх праведных воч.
 
Ў маіх трудных запясьцях
Цень пушчанскі, лясны.
За пязбытнае шчасьце –
Сьні зялёныя сны!
 
 
 
 
*  *  *
Дап’ём зялёнае віно,
Расколем скрухі дровы.
Ды што ж смуткую,
                                          як на дно
Іду?
        Жыві здаровы!
 
Бярог бы ты мяне наўрад,
Ва мне шукаў бы ўцеху.
Аціх, апаў мой шумны сад,
I яблыні – са сьнегу.
 
Стаіць вясёлая зіма.
Сьвятлынь на Беларусі.
«Не дай мне Бог сойти с ума», –
На Пушкіна малюся.
 
 
 
 
*  *  *
Не пасьмела б дарэшты пазбыцца,
Што было паміж намі і – над...
 
Вецер дыхаў у твар навальніцай,
Спасылаў белаядзерны град.
 
Градавая дарога – за мною
I паперадзе, – як пагляджу...
 
Слава Богу, прайшла стараною
Нашумелая слава дажджу!
 
 
 
 
*  *  *
Самота ўспыхпе белай сьцюжаю,
Ударыць шротам па сьцяне.
А я сумненьні ўсё ж адужаю:
Жыцьцё, ты выбрала мяне!
 
З тваёю сьцежкай-павадыркаю,
З тваёй гаючаю вадой,
З тваёй пягаснучай і зыркаю
Сьвітальнай мілаю зарой
 
Ды буду там, дзе мне прызначана
Не на які кароткі час –
Пакуль сьвітае песьня матчына
I сьпеюць песьні пра запас!
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ малюся труднай долі,
Яшчэ зьвініць мой лёгкі сьмех.
...Як сіне лён цьвіце на полі!
...Як белатою сьлепіць сьнег!
 
Такія вызнала калдобы –
Дасюль пакутую у сьне.
Хай будзе хлопчык мой падобны
На сіні лён, на чысты сьнег.
 
 
 
 
*  *  *
На сумежжы зь вясной гэтай белай завеі
                                                                                          не выстаяць.
Пачынаецца дзея імжастых і хліпкіх адліг.
Адыходзіш  па чыстаму сьнегу ўрачыстаму,
Па глыбокаму сьнегу бяссоньняў маіх.
 
Дай, зару запыню!
                                          Хай ласкавай усьмешкай абудзіцца
Адзінотны, закляты трывогай пакой
На сьвітальныя сны, на апошнія дні,
                                                                                што ня збудуцца
Між табою і мной.
 
 
 
 
Ні воблачка, ні вецярка
Ні воблачка, ні вецярка,
Адно – шчакі ірдзень.
Спакойна дыхала рака,
Ясьнеў высокі дзень.
 
Ні воблачка, ні вецярка
Над сьветам, нада мной,
Трымалася мая рука
За чуйны голас твой.
 
Ні воблачка. Ні вецярка.
Ні жалю. Ні нуды.
Пагляд сьсівелы васілька
Сачыў нашы сьляды.
 
Па меднакосай збажыне
Зьвінелі шаблі кос.
I ты сказаў: «Забудзь мяне.
На ўсё ня хопіць сьлёз».
 
 
 
 
*  *  *
Цішыня. I вазёрная гладзь.
На пахілены бераг прысядзь,
Што падмыла вадою быстра...
Сьветлы вогнік ад скрухі кастра.
Гэта міг, а ці вечнасьць здалёк?
Чуйна звоніць ў траве кавалёк.
Прахалода душы і расы.
Паўзабытыя дрэў галасы...
Хваля бераг ляніва кране,
Гул бульдозера дол страсяне.
Скалыхнецца лілея праз сон.
Пройдзе хмара грыбной паласой.
Над самотнай зьмялелай вадою
Мне зялёнай журбы не займаць.
Дакаціліся, сэрца, з табою:
Цішыня. I вазёрная гладзь.
 
 
 
 
*  *  *
О ты, хто падарыў
Мне толькі гром ды вецер, –
Ты самы лепшы быў
З усіх, як ёсьць, на сьвеце...
О ты, хто не хлусіў,
Калі жыцьцё – палонка,
I на руцэ насіў
Кайданны звон пярсьцёнка,
 
I шэптам шчыраваў
Па-над маёй гаркотай, –
Пайшоў. Адмаяваў.
Адлетаваў. Адлётаў.
 
Няхай бяда прыб’е
Скразной сьлязой вяковай –
Мая душа к табе
Была невыпадковай!
 
 
 
 
Якая я
Не адыходзь! Цябе так многа
Між зор, між сноў, між лугаўя.
Над горкай памяцьцю былога
Якая я, якая я?
 
Застынь, каб мне хоць раз вярнуцца
Да вуснаў, нібы ручая.
Між дзікіх ягад і настурцый –
Якая я, якая я?
 
Хоць прашумі вясёлым ліўнем! –
Хай сьлед падкажа каляя.
Паміж няшчасных і шчасьлівых –
Якая я, якая я?
 
Ні ў поля вольнага, ні ў гаю,
Ні ў зор, ні ў сноў, ні ў лугаўя,
Я ў аднаго цябе спытаю,
Якая я.
 
 
 
 
*  *  *
На добры, на шчодрае восені лад,
Калі сваю ноч за сталом каратала,
Бясшумна ляцеў над зямлёй лістапад,
А жоўтае лісьце ў душу западала.
 
Бялелі паўстанкі. Сьвятлелі лугі.
Дрыжала пад ветрам каляным бярозка.
Ляцелі, як белыя гусі, сьнягі,
I ў кожнай сьняжынцы – сьмяшлівы Марозка.
 
О, так не марозіла сэрца даўно!
Даўно не канала ад гордай самоты!..
За чорнаю працай
                                          адкрыла вакно,
I ў твар мне дыхнула пралеска пяшчоты.
 
А як мне жылося?
Навошта? Нашто?
Хай промень расьсее няўдзячнасьці хмары.
Давай я павешу тваё паліто
I кожную рыску разгладжу на твары.
 
 
 
 
Згадка знаёмага рытму
Мне б яшчэ на хвілю запыніцца,
Дзе прастор агучвае сініца.
Скрушна абарвалася «ало?..».
Колькі буду жыць –
Датуль журыцца
I ў начы трывожнае маліцца
На тваё высокае сьвятло.
 
Вось і надышла, нібы расплата,
Адзінота.
                    Будзе мукай сьвята
Тое, ад якога сьпеў вяду...
Адцьвітае бэз. I вяне мята.
Мілы, гэта скруха вінавата
У сьвятых бярозак на віду.
 
Пах сунічны. I зязюлі сьлёзка.
Куст шыпшыны мне сягоньня цёзка.
Брат – халодны месяц у палях.
Я пішу табе.
Між намі – позна.
I зіма завеяю марознай
Замятае самы дольны шлях.
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ паўкроку – і вярста
Сканала у мальбе.
Няпраўда, іншым ты ня стаў,
Як ведала цябе.
 
Не замасьцілі жаўрукі
Адкрыты мой прарэх –
Каляны крок, і лёд рукі,
I вымучаны сьмех.
 
Спытае хтосьці: «А было ж?»
«Было ж! – скажу ў адказ. –
Як ціхі гром, як фінскі нож,
Як сонца на заказ».
 
А час – дзівак. I лёс – дзівак:
Між нас, як паміж скал,
Каторы год усё ніяк
Ня скончыцца фінал.
 
 
 
 
*  *  *
Сьвятлом і скрухай лёс мой апавіты.
Хмурынка горкай песьні на ілбе.
Лягчэй пушынкі і мацьней малітвы
Была мая пяшчота да цябе.
 
Дык дзякуй, што прыйшоў без запрашэньня
Са сьцежак польных, з думаў баравых.
Я ў гэты дзень, нібы пасьля крушэньня,
Не выпускаю дужых рук тваіх.
 
Пра ўсё, што я сказаць табе хацела, –
Маўчу пад знакам гойнай віднаты.
Дык вось адкуль вясьнянка прыляцела!
З тваёй душы. Ці гэта знаеш ты?
 
 
 
 
*  *  *
То цёмны бор, то рэдзенькі лясочак,
То – залатога поля абалонь.
Спалі мяне, як чарнавы лісточак,
Але й тады ўваскрэсну праз агонь.
 
Не пасьпяшай падаць на разьвітаньне
Руку.
          О як трывожна час ляціць!
Дэпрэсія дыханьня ці сьвітаньня?
Да вечара – ці доліла дажыць?
 
Я ўжо адчайна праганяю стому,
З дажджу сьляпога вобраз твой ляплю.
Табе, мой боль, табе – і больш нікому! –
Я й перад сьмерцю вымаўлю: люблю.
 
 
 
 
*  *  *
Схіляю галаву, нібы на плаху,
Перад табой
Пры вогніку зары.
...Нагавары бязглузьдзіцы
I страху
I нават беспрычынна
Пажуры.
 
Скажы, што незваротна,
Небясьпечна
Гарыць касьцёр высокае пары.
Скажы, што ты – на міг,
А не навечна.
I да пакут мяне
Прыгавары.
 
Я буду нават
Гэтым словам рада.
Зямная ціша нас
Аберажэ.
Бо знаю боль,
Бо зьведала няпраўду –
Спакойны твар таго,
Хто ў твар ілжэ.
 
 
 
 
*  *  *
Не прасіла я ў цябе падмогі.
Май адцьвіў. Ружовы дым растаў.
Ты навошта з дальняе дарогі
Да мяне на хвілю завітаў?
 
Паспытала розных траў гаючых.
Боль аціх. I крок цьвярдзейшым стаў.
Ты навошта з памяці балючай
Да мяне на хвілю завітаў?
 
А ці я кахаць цябе ня ўмела?
А ці ветлай ласкі не было?
...Бачыш, колькі верасьняў асела
На парог, на рукі, на чало.
 
Хоць на дзепь спыніцца – а ня маеш!
Дык чаму ж заехаў да мяне,
Дык навошта ж слоўка мне шукаеш,
Ад якога – токам па сьпіне?!
 
 
 
 
*  *  *
Вышэе неба і аблокі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
І цішыня вастрэй ляза.
І глыбіня – зямная.
Як сто начэй мяне ня знаў! –
Прыйду такая.
 
Нахлыну так, нібы з гары
Абвал вясновы.
О гавары мне, гавары
Пяшчоты словы...
 
У галасах, бы ў каласах,
Нам ёсьць патрэба.
Табе я сказана ня ўся
Ракой і небам.
 
 
 
 
*  *  *
Стала завялікай наша хата,
Ацішэў вясёлы наш куток.
Ды і мне знайшоўся памагаты –
Гаварлівы сонечны сынок.
 
Вось вясна сатчэ свае красёнцы.
Дол абудзіць пошчак салаўя.
Ўсё міне.
А будзе сын і сонца.
I між іх – зямлёю буду я.
 
 
 
 
*  *  *
Кашульку адбяліла,
I ягады  ырчаць
Чырвонае каліны...
I маме трыццаць пяць.
 
На ёй – спаднічка ў клетку,
Ў руцэ – кашол з былін.
Вядзе мяне ў адведкі
Да пушчаў – баравін.
 
Здаецца, што замнога
Сьвятла і вышыні.
Сьпяваецца дарога,
I дрэвы, і агні.
 
...Зажурана і бела –
Знаёмы паварот.
Ня мама пастарэла,
А я на трыццаць год.
 
 
 
 
Навагодняя яліна
Яе ўнясьлі расхрыстаным ахапкам,
Паставілі надзеі пасярод.
Наіўная, я вывучаю лапкі
Яліны,
              дзе нанізаны мой год.
 
Не патрабуе, гордая, убору.
Да лямпачкі агонь ёй на гальлі!
Яна жыве сьнягамі і чаборам,
Баравіковым подыхам зямлі.
 
Яна трымціць вавёрчынымі снамі
I жвавым казытаньнем мураўя,
Зялёная, завейная, лясная,
Калючая такая ж, як і я.
 
Распластаны і выпрастаны крылы
Надзеі і адчаю пасярод.
Ты быў скупы, ты грозны быў
                                                                      і мілы,
Глухі і грамавы грамнічны год.
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ шчака ад рэўнасьці гарыць
I просіць прасьвятлёнай прахалоды.
Ах, не загадвай ласкаваю быць:
Дай закахацца раз і назаўсёды.
 
Піла – не наталяў мяне ручэй.
Цярпела – не знаходзіла адхланьня.
Дай акунуцца ў чысты вір вачэй,
Якім магу паверыць без ваганьня.
 
Відаць, не растлумачу я: на чым
Стаю,
            уся адкрытая для жалю,
Жыцьцё не прыгарнула да парчы –
Пакінула мне блюзачку з паркалю.
 
Чаму, сто раз навучаная жыць,
Я горкія памылкі паўтараю...
Ах, не загадвай ласкаваю быць,
Калі сама бяз ласкі паміраю.
 
 
 
 
*  *  *
І гусьляў звон, і чарак перазвон,
І срэбны звон няпоўнага вядзерца.
...А ў горадзе, што стаў як Вавілон,
Мне не пазьбегнуць катастрофы сэрца.
 
Плачу за ласку і за гнеў – плачу,
Пакуль цябе нарэшце зразумею.
Я вінавата часта, што маўчу,
I вінавата, што хаваць ня ўмею
 
Сваю любоў.
 
 
 
 
*  *  *
Ня помні першы свой палёт
I крок самаўлюбёны,
Пакуль – буяніцца асот,
Пакуль – шумяць вароны.
 
Ня думай: сутнасьць за табой,
Што многа – дзён у Бога.
I перш чым выйграць трудпы бой.
Прышколь сябе самога!
 
 
 
 
Баялася грымот...
Дзе – зелен чорт-асот,
Дзе – рожкі буралому?
...Баялася грымот
I ўсё ж – чакала грому!
 
Зьбягала аваднёў,
Сьляпой асвы пякучай.
Палохалася пнёў –
Любіла лес дрымучы!
 
Як вырас жніўны дзень!
Бяз краю – такавішча.
Вясёлая з надзей –
То – зерне, то – іржышча.
 
Пацяжалеў хатуль,
Хоць песень і няпоўна.
Жывая я,
                  пакуль
Шапчу сабе: «Цудоўна!»
 
 
 
 
...І самы позьні час
Так мала сустракаліся з табой,
Жылі дасюль паблізу невядома.
...А самы раньні час, – ён цалкам твой,
Калі забыта і пазбыта стома.
 
Яшчэ на плечы не увесь цяжар
Апаў з дарог нязначных і вялікіх.
Не засланяй зажураны свой твар
Радкамі зь вершаў сьпеўнага Хадыкі!
 
Шукала між насьмешнікаў радню
I абмінала твой пагляд глыбінны,
I не таму малілася агню,
І не таму свае пяяла гімны.
 
I не тваёй журылася журбой,
I не тваім прасьвечвалася горам.
...А самы позьні час, – ён цалкам твой,
Расчынены наўсьцяж дрыготкім зорам.
 
 
 
 
*  *  *
Дзе згубіліся Вы,
Мой нязбытны Каханы?
Мяккі шэпат травы,
Пералескі, курганы.
 
Ветлых зорак агні.
Распагоджаны вечар.
Пастаю ў цішыні
Над глухім азярэчкам.
 
Неспатольная я?
Выбіраю замнога?
Гэта доля мая –
Песьня, сьцежка, трывога.
 
Галасы, паплавы,
Пералескі, курганы...
Мяккі шэпат травы –
Хоць прыкладвай да раны.
 
 
 
 
*  *  *
Дзень згасае. Нават ночы мала.
Дальняй зоркі невядомы гук.
Як і не было, не цалавала –
Нібы птаха выпусьціла з рук.
 
Ах, была такою непакорнай!
I была мякчэй самой травы.
А цяпер ў акно душы
                                              так горна
Трубяць золкай долі журавы.
 
Памалюся за тваю удачу,
За тваю дарогу-каляю
I сама у цішыні гарачай
Так заплачу, нібы запяю.
 
 
 
 
*  *  *
Ты адкуль, разбуджаны заліў,
Смак салёных сьлёз і пах гаркавы?
...Дымам яблынь
                                      легкапенна сплыў,
Адзьвінеў расой кароткі травень.
 
Маю толькі перыйка ў руцэ,
Нітачку сярэбраную ліўня.
 
Прахалода траўня на шчацэ
I сьпякотны пацалунак жніўня.
 
 
 
 
*  *  *
Ня зьвязвайце натруджаныя крыльлі,
Яны спазналі – досьць! – вышынь і мук.
I з усяго, што мы пагаварылі, –
Шчасьлівіца, я помню промні рук.
 
Гадзіна, нібы бэзавае раньне,
Прайшла (хоць гэтак блізка), а наўзбоч.
Пасьля – быў дождж. І наша разьвітаньне.
А сонца не заходзіла ўсю ноч.
 
 
 
 
*  *  *
Не падміргнуць нам вулачкі ці пашы.
Ня будзе звышчаканага «было».
А ўсё ж на міг зьліюцца вочы нашы,
Запальваючы тайнае сьвятло.
 
У лёгенькім, як вецер, паліто,
Нясьмелая,
                        нагадваю лілею.
Зь бядой да Вас зьвярнуцца не пасьмею,
А з радасьцю кароткаю – нашто?
 
 
 
 
*  *  *
І нашто былую песьню клікаць!
Боль агню растаў у тумане.
Знаю, як і многія зь вялікіх,
Мой вялікі, ты не для мяне.
 
Спахмурнелы дзень і смутны вечар –
Нібы і ў каханых не была...
Незваротна нашая сустрэча
Праз палын і сьцюжу пралягла!
 
 
 
 
*  *  *
Спрабую ўласны боль забіць
Спакойнымі вачыма.
Прасьцей жыву, чым можна жыць.
Складаней – чым магчыма.
 
Жыву зь нізінаў і з вышынь,
Між сонца і між грому
У век машын. У век маршчын –
Душэўных, як вядома.
 
Чым славен наш азёрны край?
Багата чым Айчына?
Браток, Ямелю не зваляй!
Сястра, ня зблоць Жанчыны!
 
Нам, як пачатак буквара –
Сьвятло, Любоў і Годнасьць.
I як асеньняя пара –
На сэрцы сум і гордасьць.
 
 
 
 
*  *  *
Сьвет прасторны і вялікі.
У сумётах. У расе.
Вось і здадзены залікі,
А экзамэны – ня ўсе.
 
На расхрыстаных, гарачых
Хвілях
              ластаўкай кружу.
Родна мацерка ня бачыць,
Як жыву я, з кім дружу.
 
А ці ў полі заначую,
А ці сонца разбуджу –
Родны бацюхна ня чуе,
Што – сьпяваю, чым – тужу.
 
Друг далёкі, што з табою?
Не чутно. I не відаць.
I апроч сябе самое,
Мне
          няма з каго спытаць.
 
 
 
 
Я развучылася сьмяяцца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Замірае лецейка
Прашумеў каршун. Узьвіўся сокал.
Дыхае расою сенажаць.
Замірае лецейка.
                                    Высока
Зоры прахалодныя зьвіняць.
 
Ані зыку. Толькі ў лёгкіх кронах
Кросны вёсен сьцішана рыпяць.
I ня трэба па лістох зялёных,
Па гадох зялёных сумаваць.
 
Па гасьцінцы звонкаму, па полю,
Дзе гуляе спрытны вецер-буй,
Адпускаю душаньку на волю, –
Ты яе дарэмна не пільнуй!
 
Ой баюся месц, дзе распанела
Глухата,
                  дзе празь мяшчанства тхло –
Ні адной сьлязы не закіпела,
Ні адной прыпеўкі не ўзышло.
 
 
 
 
Цеплыня
Ад бяды – куды?
                                      Бярэма
Падымаць ня ўпершыню.
Колькі нервачак дарэмна
Падарыла я агню.
 
Гэтак думала прапасьці,
Як былінка на зямлі...
Ды якія, людцы, страсьці,
Нас яшчэ не абышлі!
 
Пасмуткую. Пасваволю.
Вецер, хмарку прагані!
 
Ад таго, што рук ня холю –
Ў сэрцы поўна цеплыні!
 
 
 
 
Еду ў госьці да бабулі
Еду ў госьці да бабулі,
Тут такая ціш ды гладзь.
Можна ў шэрае зязюлі
Навучыцца кукаваць.
 
Ўсё раўніны ды нізіны,
Мацярдушка, стаўбунок...
Можна ў краснае каліны
Папрасіць румян для шчок.
 
Можна нават зьбіцца з толку:
Ячмяню ці зор сяйво?
Можна скласьціся ў суполку
З грамадою на жніво.
 
Можна выпырхнуць заранкай
З-за высокага ляска...
Ды кукую, як сялянка,
Над ральлёй чарнавіка.
 
 
 
 
Любоў мая...
Вы безь мяне ляціце, самалёты.
Вы безь мяне імчыце, цягнікі.
...Любоў мая, ты песьня, і маркота,
I сьпелы бор, і вольны гон ракі.
 
Балючы век. Надвор’я перамена:
Яшчэ лісток ня ўпаў – а сьнегапад.
Ды скрыпачка зь дзесятага калена
Пяе ў душы на блаславёны лад.
 
Усё вастрэй – радні маёй прагалы,
Агеньчык дрогкі з маміных акон.
Ды зазьвіняць вясельныя цымбалы
I жаркім вокам гляне ў сэрца конь.
 
Пяе віхор, пяе лісток апалы,
Пяе зямля курганьняў і удоў.
Любоў мая, ты скрыпка, і цымбалы,
I шаргункі – над грывамі гадоў.
 
 
 
 
*  *  *
Калі сьпяваць прытоміцца душа,
Ня бойся скрухі, песенная доля:
Як голька залатога спарыша –
Яшчэ жыве любоў твая і воля.
 
Ўдыхні яе жывы глыток наноў
Перш
          чым накрые незвароту навісь.
Я знаю: сьвет багаты на любоў,
Бо толькі у разьлюбленых – нянавісьць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.