РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шляхам ветру
 
 
Сівы вецер

 
 
Беларусь стаіць на курганах
 
Плач князёўны
 
Баляда пустэльніка
 
Паўлюк Багрым
 
Воля Кастуся Каліноўскага
 
*** З душы праз горла кроў...
 
Цішка Гартны
 
Баляда пра беларуса на чужыне
 
Год сьмерці – 1937
 
Баляда пра сьляпога, які ўсё бачыў
 
Выстава ў храме
 
*** Туманным і даждлівым раньнем...
 
Вуліца Садовая
 
*** Тут дом стаяў. Тут жыў Паэт...
 
Казка пра волата
 
Казка пра іголку
 
Камень
 
У птушыным царсьцьве
 
Нябачная сьцяна
 
Вада
 
Воўк
 
*** Калгаснага каня скрадзе цыган...
 
*** Па чорнай дарозе...
 
*** Лятае ў паветры ліпучая сажа...
 
*** Не прыйсьці да бацькоўскае хаты...
 
Брат
 
*** О мары! Нязбытныя сьветлыя мары...
 
*** Нібыта збавенне ад болю...
 
Вецер ісьціны

 
 
*** Чаму маўчаў, калі глумілі мову...
 
*** Адмаўляю сябе былога...
 
*** Дзе стаялі замкі, храмы...
 
*** Заплача дужы, кволы засьмяецца...
 
*** ён ехаў не за туманам...
 
Чэргі
 
Загадка пра змагарства
 
Мянялы
 
Забытыя могілкі
 
*** Вады сьцюдзёнае сьвятло...
 
*** Апускае рукі, адпускае веру...
 
*** Зашкліў мароз раку...
 
Канава
 
*** Глядзець даводзідца з журбою...
 
*** Хто правы, хто ня правы...
 
*** Яшчэ жывуць – нікому так ня жыць...
 
*** Усьлед камсамолу, як вецер...
 
Далакоп
 
*** Ты выйшаў з падвалу на вуліцу босы...
 
*** Апусьцелі знаёмыя далі...
 
*** Калі анёл над намі пралятаў...
 
*** Бедныя дзеці багатых бацькоў...
 
Прарок
 
*** Шэры шэрага вядзе...
 
Мэтр
 
*** У кавярні пахне кавай...
 
Ня дай лёс!
 
Вецер камяніц

 
 
Горад
 
У кватэры
 
Палоньнікі
 
Памяць
 
Абразок
 
Вулка
 
*** Яшчэ горад ня сьпіць, завываюць машыны...
 
*** Ты не пытайся: як жывеш?..
 
Здаволенасьць
 
*** Здаецца б, заплакаў, ды сьлёзы прапалі...
 
*** Горад злы, і злыя людзі...
 
Дрэвы
 
Прадаўшчыца піва
 
Непрызнаны мастак
 
На базары
 
*** Па брудным гарачым асфальце
 
*** А ў горадзе дымна...
 
Пасьля гадзіны пік
 
*** У цэнтры горада турма...
 
*** На лёс злуюцца людзі...
 
Інтэрнат
 
Кастусь
 
*** У пад'езьдзе галосіць гітара...
 
*** У горадзе сустрэліся чужым...
 
Зіма
 
Сьвята
 
*** Сябры мне часта гаварылі...
 
*** Люблю вакзала тлумны Вавілон...
 
*** Яшчэ мне ёсьць куды вярнуцца...
 
Задумны вецер

 
 
Дарога да маці
 
*** Невядома адкуль прылятае блакітная птаха...
 
Разводзьдзе
 
*** I вернецца той, каму было не вярнуцца...
 
Дарослыя і дзеці
 
*** Моўчкі сяджу ля вогнішча...
 
Твой горад
 
Баляда сініцы
 
Сава
 
*** Хачу ўспомніць сьвята...
 
Роўнасьць
 
*** I толькі чорны воран...
 
*** Дакуль мне быць маладым?..
 
*** і скажа той хто народзіцца...
 
Гара
 
*** Хутка забываем дабрыню...
 
Бяссоньне
 
*** Апусьціліся нізка густыя аблокі...
 
Навагодняя казка для Людмілы
 
*** Мы з табою ішлі па дарозе...
 
*** Сьветла і холадна ў сьвеце...
 
*** На Белай Русі сумныя дажджы...
 
Дарога
 
На беразе
 
*** І ноч рассыплецца на росы...
 
*** Я сяджу ля кастра і гляджу праз агонь на дарогу...
 
*** Не кажыце, што вольна жывецца...
 
Акно
 
*** Ня трэба даганяць нікога...
 
*** Гаворыш праўду...
 
Адзінота
 
Настрой
 
*** За акном, як у бездані, ходзіць туман...
 
Вечар
 
*** Я мо’ зачаста сумаваў...
 
*** Хто думае пра хлеб, а хто – пра славу...
 
Праспаны сад
 
На загуменьні
 
*** У цёплым тумане балота...
 
*** Мне век ісьці ў высокую зару...
СІВЫ ВЕЦЕР
Беларусь стаіць на курганах
Прысыпаныя мёртвым пылам пліты,
Пазалачаных слоў не разабраць.
Тут новыя магілы – не забытых,
Магіл забытых век не адшукаць.
 
Нам не знайсьці, дзе пахаваны Будны,
Мы таленты суседзям раздаём.
Нам Беларусі шлях жыцьця пакутны
Пазнаць па кнігах, чытаных агнём.
 
Ды кнігі, як злачынцы, пад замкамі
За праўду, што ня здрадзіла ў вяках.
Гісторыю пісалі курганамі,
Пазнаю Беларусь па курганах.
 
Прысыпаныя мёртвым пылам пліты
Патрэскаюць ад лютых маразоў.
Успомнім непрызнаных і забытых,
Ім аддадзім як доўг сваю любоў.
 
І курганам сівым імёны вернем,
Імёнамі асьветліцца наш шлях.
Як дуб за жвір трымаецца карэньнем,
Так Беларусь стаіць на курганах.
 
 
 
 
Плач князёўны
У белым замку
                                  ліўся
                                              зарапад.
Князёўна галасіла на сьцяне
Аб тым, што сьмелых слава не міне,
Хто ў сьвет пайшоў – ня вернецца назад.
 
Трава стагнала, дымныя вятры
Лісьцё
              зрывалі
                                  зь непахісных дрэў.
А я стаяў пад дубам і глядзеў,
Як вецер чорны біўся аб муры.
 
А зь неба
                      ў вечнасьць
                                                  ліўся
                                                              зарапад.
Князёўна галасіла на сьцяне.
А воі ў бітву йшлі...
                                          і за мяне
І не вярталіся назад.
 
 
 
 
Баляда пустэльніка
Шкадуй пустэльніка, зіма,
Замецены будан у полі.
Як самагубства, як турма, –
Пустэльніка ліхая доля.
 
Жыве на хлебе і вадзе
І дзякуе за гэта богу.
А ім палохаюць дзяцей,
Якія хочуць ведаць многа.
 
Пустэльнік ён, ён награшыў.
А што, астатнія – сьвятыя?
Ён закахаўся ад душы
У панну зь іменем Марыя.
 
Была багатая яна,
А ён манашак абадраны.
Што манастырская сьцяна –
Калі ты, браце, закаханы!
 
І ён пайшоў усьлед за ёй.
Раней хадзіў так за іконай.
І ён назваў яе сьвятой,
І ён назваў яе мадоннай.
 
Яна ж сьмяялася адно:
«Ты малады і невясёлы.
Ня курыш і ня п’еш віно,
Яшчэ й жанчын баісься голых...»
 
Манах абразы не стрываў,
Дагнаў, абняў, нібы здурэлы,
І доўга панну цалаваў,
Каб паказаць, які ён сьмелы...
 
Які тут грэх? А ён адчуў
Свой грэх. Да болю сьціснуў вусны,
Аж хмары зьбегліся ўваччу:
«Вялікі грэх кахаць распусных!»
 
Шкадуй пустэльніка, зіма,
Замецены будан у полі.
Як самагубства, як турма, –
Пустэльніка сьвятая доля.
 
 
 
 
Паўлюк Багрым
У Багрыма ціха ў хаце,
Ды ня стаў з нудоты зьверам.
Бо ёсьць вершы, бо ёсьць вера
У Айчыну, што ня страціў.
Ёсьць яшчэ жаданьне волі.
Сам жывы – і дзякуй Богу.
А сябры ляжаць у полі
І ня трэба ім нічога.
І ня чуюць, як падпанкі
Размаўляюць бізунамі.
Беларусь жа паланянкай
Заліваецца сьлязамі.
Зноў падняць бы меч паўстанца,
Рукі, браце, чуюць сілу.
Чым бяз мовы заставацца,
Лепш зь мячом сысьці ў магілу.
Стаў ён песьняю народнай,
І душа ўзьляцела зоркай...
Мо' цяпер які нягоднік
Схоча ачарніці гаворкай:
«Ну які зь яго паэта?
Толькі верш адзін пакінуў».
Не, няпраўда, людзі, гэта –
Верш і вольную Айчыну.
 
 
 
 
Воля Кастуся Каліноўскага

Беларусь – не царам маскоўскім,
Беларусь – не варшаўскім панам!     
#Алесь Дудар

 
Што выбраць: волю ці няволю? –
Хутчэй для здрадніка пытаньне.
У змагара ліхая доля,
Са сьмерцю вольнае каханьне.
 
Чужынцам крыўская пагоня
Спакойна на дае ўладарыць,
Таму й пяюць хвалу кароне
І нішчаць вольныя штандары.
 
А хто чужы? Хто здрадзіў волі,
Сваю зямлю прадаў за словы.
А хто свае? Хто ў ратным полі
За Край паклаў свае галовы.
 
І хай разгромлена паўстаньне,
І хай панішчаны штандары,
Але ня можа быць пытаньня:
Каму Айчынаю ўладарыць?
 
 
 
 
*  *  *
З душы праз горла кроў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Цішка Гартны
– Да змогі! Да змогі! Да змогі!
Твой кліч да змагання заве.
Прайшоў ты пакутнай дарогай
Праз морак крывавых завей.
Сьмяяліся з роднае мовы.
Ты ж сьмела на ёй гаварыў.
Былі не дурныя галовы
У тых, што былі, як зьвяры.
У твар Беларусу плявалі
І тыцкалі пальцам усьлед.
Праз зубы шыпелі-шапталі:
«Загонім цябе на той сьвет...»
Далёка былі перамогі
У Краі крывавых завей...
– Да змогі! Да змогі! Да змогі!
Твой кліч Беларусаў заве.
Ня кожны з каленяў устане
І стане за родную кроў.
Ня скончыцца продкаў змаганьне
За Веру, за Волю, Любоў.
 
 
 
 
Баляда пра беларуса на чужыне
Нібы збавеньня, ён шукаў дамоў дарогу
І ўсё часьцей у снох ён бачыў родны кут.
Чыжынцы славілі сябе, раўнялі – з Богам.
І толькі Беларусь сваю ён славіў тут.
 
Зь яго не насьміхаліся, нібы з дурнога:
«Знайшоў што славіць на зямлі чужой!»,
А білі ўсе за Беларусь, і больш – за Бога,
І целам ён слабеў, ды толькі не душой.
 
І ў гэтым вольным сьвеце не шукаў ён волю,
Бо разумеў – яе цяпер няма нідзе.
Ён ведаў, што дамоў ня вернецца ніколі,
Але і тут, за проста так, – не прападзе.
 
І не прапаў.
                          Спалілі на кастры старога.
Касьцёр
                  у чорным
                                        небе
                                                  зоры
                                                              запаліў...
За што згарэў?
                              За тое, што ён ведаў многа,
І, больш за тое, што ён Беларусь любіў.
 
 
 
 
Год сьмерці – 1937
Дазволена сьмеласьць, і лёгка быць сьмелым.
За гэтую лёгкасьць плацілі крывёй.
Стаю перад крыжам пахілым, сатлелым,
Магіла пад ім парасла крапівой.
 
Год сьмерці вядомы, а болей – ні слова.
Кароценькі надпіс размылі дажджы.
За што ён загінуў? За праўду, за мову?
За праўду, за мову, за волю душы.
 
З разьлікам на вечнасьць гранітныя пліты,
Скульптуры стаяць, і ляжаць валуны..
За імі ня бачна магілы забытай,
Яе, як свой сорам, хаваюць яны.
 
Дазволена сьмеласьць, і лёгка быць сьмелым,
І многія ходзяць ужо ў змагарах.
Стаю перад крыжам пахілым, сатлелым,
Пазнаць нам былое па гэткіх крыжах.
 
Год сьмерці вядомы, а болей – ні слова.
Між зорак жыве беларуса душа.
За што ён забыты?
                                          За праўду, за мову,
Яшчэ – што свайго не адрокся крыжа.
 
 
 
 
Баляда пра сьляпога, які ўсё бачыў
Хадзіў па горадзе Сьляпы.
Куды ішоў – ён добра ведаў.
Што не патрэбна – ён забыў,
Хваліў расстрэленых паэтаў.
 
І кожны дзень адно крычаў:
«Ды вы ж ня бачыце нічога!»
Пагрозы чуў: «Ты б замаўчаў
І пільнаваўся б лепш дарогі».
 
Царкву бульдозер разбураў.
Быў лёзунг: «Збавімся старога!»
Хадзіў Сьляпы і ўсё крычаў:
«Ды вы ж ня бачыце нічога!..»
 
Прастыў
                  і ў ноч памёр Сьляпы.
Яго суседзі пахавалі...
На рэштках збуранай царквы
Шкляны будынак збудавалі.
 
 
 
 
Выстава ў храме
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Туманным і даждлівым раньнем...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вуліца Садовая
Старыя назвы вуліцам старым
Вяртаюцца, бы ўкрадзеная слава.
Сьвятлеюць цёпла шэрыя муры
І ажываюць
                          пад асфальтам
                                                          травы.
 
Старыя шыльды, як сьмяцьцё, ля хат,
А вуліцу Садовай зноў назвалі.
Прабеглі дзеці вуліцай у сад,
У садзе згорклых яблыкаў нарвалі.
 
На пыльным тратуры галубы
Спрачаюцца з-за крошкі з вераб’ямі.
А зь ліхтарамі белыя слупы
Чакаюць вечар
                                  пад сямю вятрамі.
 
Нішто ня зьменіцца само сабой,
А з-пад асфальту ўсё ж праб’юцца травы.
Старую назву вуліцы старой
Вярнулі, нібы ўкрадзеную славу.
 
 
 
 
*  *  *
Тут дом стаяў. Тут жыў Паэт.
Цяпер ні дома, ні Паэта,
А зьберагчы жадаем сьвет,
Ды больш гаворым мы пра гэта.
 
Паэт любіў свой родны дом.
Бяды зайздросьнікі жадалі:
Паілі тручаным віном,
Жанчын-распусьніц падсылалі.
 
Тут дом стаяў, тут жыў Паэт.
Цяпер разьлеглася дарога.
Дарогі пылам поўняць сьвет,
Паэты размаўляюць з Богам.
 
Пра гэта ведаем даўно.
І д’яблы ўсе пра гэта знаюць:
Паэтам льюць дурман-віно.
Жанчын-распусьніц падсылаюць.
 
 
 
 
Казка пра волата
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Казка пра іголку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Камень
Коціцца камень з высокай гары,
Пыл уздымаецца да аблачын.
Выюць ад жудасьці ў травах зьвяры,
Жудасна ўсім, хто застаўся адзін.
 
Камень жа гэты ня просты зусім,
Зь ведзьмай на ім цалаваўся вядзьмак.
Доўга б служыў ён нячысьцікам тым,
Каб не знайшоўся асілак-сьмяльчак.
 
Камень з гары ён сьпіхнуў і паплыў
З Богам на хмары ў нязьведаны сьвет.
Бачыў асілка і зь ім гаварыў
Толькі адзін непрызнаны паэт.
 
Я не пабачыў. Чаго бедаваць?
Значыць, пабачыць – я не заслужыў.
Коціцца камень – аж зорам чуваць,
Камень – з гары, за ім – камень з душы.
 
Выюць ад радасьці ў травах зьвяры,
Весела ўсім, хто застаўся адзін.
Коціцца камень з высокай гары,
Пыл уздымаецца да аблачын.
 
 
 
 
У птушыным царсьцьве
А лес, як ноч глухая, чоран.
Там крылы жудасна шумяць.
Жыве на чорным дубе воран,
Далёка ворана відаць.
 
На ім карона залатая,
Такой ня меў ніводзін цар.
Даўно ўжо воран не лятае,
Гучней за ўсіх гарланіць: «Кар!»
 
І птушкі ля яго старанна
Пыл адганяюць ад вачэй.
І самі сьлепнуць вельмі рана,
Ды вераць ворану яшчэ.
 
Прыйшлі б даўно часы другія,
І лес ня жыў бы цемнатой...
Пад дубам птушкі маладыя
З-за крошкі сварацца сухой.
 
 
 
 
Нябачная сьцяна
Гавораць, што там нецікава і брудна
І ведзьма там плача над ступай старой.
Дакладна ж – нічога ня бачна, ня чутна,
Што робіцца там, за нябачнай сьцяной.
 
Сьцяну збудавалі нядобрыя людзі,
Сьцяну збудавалі між добрых людзей.
І толькі як злосьці на сьвеце ня будзе,
Тады і сьцяна паміж нас прападзе.
 
– Ня будзе такога! – гаворыць суседка.
– Я веру – так будзе! – вяшчуе паэт.
Паэту за гэта падносяцца кветкі,
І гоніць суседку дадому сусед.
 
Дакладна ж – нічога ня бачна, ня чутна,
Што робіцца там, за нябачнай сьцяной.
Гавораць, што там нецікава і брудна
І ведзьма там плача над ступай старой.
 
 
 
 
Вада
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Воўк
І вольны воўк маіх лясоў
Завыў прад сьмерцю, як шалёны.
А на траву сьцякала кроў,
Зямля рабілася чырвонай.
 
З крывёю сьлёзы на вачах,
Але ў вачах – нябёсам воля.
Як ён любіў! Цяпер ня страх
Памерці ў гэтым чыстым полі.
 
Яго баяліся браты,
Ня то што людзі ў цёплых норах.
І ён са сьмерцю быў на «ты»,
І сьмерць – яго любіла нораў.
 
Як ён няволю не любіў!
На'т меней пракліналі людзі
За тое, што ён ім рабіў.
Цяпер каго клясьці ім будзе?
 
І вось апошні міг жыцьця,
Апошні ўздых, як разьвітаньне...
Яшчэ сабакі ўсьлед ляцяць,
Яшчэ віруе паляваньне.
 
 
 
 
*  *  *
Калгаснага каня скрадзе цыган
І цяжкі грэх замоліць у царкве.
Страшны пярун ударыць у курган,
І выйдзе князь, і вояў пазаве.
Ды больш ніхто ня выйдзе з-пад зямлі:
– Чаго ўставаць з-за нейкага каня,
Калі жывыя болей прапілі?
Жывыя сёньня мёртвым не раўня.
І пойдзе князь у бліжнюю царкву,
А вартаўнік ня пусьціць: «Гэта склад».
І крыкне князь: «Адсекчы галаву!»,
Махне рукой і вернецца назад
У раскапаны да касьцей курган.
Валяецца дружына на траве.
І купіць матацыкл стары цыган,
З вартаўніком замочыць у царкве...
Ня можа быць такога? Можа быць!
І не такое ў нас было яшчэ.
Адно каня ня кінуцца купіць,
Бо гэты конь ледзь ногі валачэ.
 
 
 
 
*  *  *
Па чорнай дарозе
                                      праз чорную ноч
Ішоў ён дахаты, успомніўшы маці.
І ноч
            са сьлязамі
                                      кацілася
                                                          з воч.
Самоту нажыў ён, а радасьць растраціў.
 
Сустрэла рабіна, што сам пасадзіў:
– Ну што ты, мой браце, убачыў на сьвеце?
– Нічога ня бачыў, дарэмна хадзіў.
Зь мяне насьміхаўся дарогаю вецер.
 
А ў роднае хаце чужынцы жывуць.
Зірнулі праз шкло, начаваць не пусьцілі:
– Вас многа тут ходзіць, што спаць не даюць.
Мы самі, як дурні, па сьвеце хадзілі.
 
Ён цяжка ўздыхнуў, да рабіны прыйшоў:
– Куды мне падзецца, ты, можа, падкажаш?
Дзьве сьветлых сьлязіны
                                                      зьляцелі
                                                                            зь лістоў,
А ён не заўважыў.
 
 
 
 
*  *  *
Лятае ў паветры ліпучая сажа...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Не прыйсьці да бацькоўскае хаты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Брат
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
350
Абяцаюць нам новы раскошны дом, 
Але Тут нам жыць і канаць...                     
#Уладзімер Караткевіч

 
О мары! Нязбытныя сьветлыя мары,
Як лёгка пакуты прыносіце вы.
Пакутна мяняюцца веры, штандары,
Пакутна мяняецца колер травы.
 
Пра лёгкую радасьць нам марыць нязьменна,
Хоць ведаем радасьць – Тут жыць і канаць.
Устаньце, устаньце, жанчына, з каленяў,
Дазвольце прад вамі, багіня, – стаяць.
 
Старую ікону, старую хаціну
Пакінуць нялёгка. Нашто ж пакідаць?
А многія лёгка мяняюць Айчыну,
Нібыта адзеньне – прывыклі мяняць.
 
Пра радасьць салодкія ўсе абяцаньні,
Ды толькі салодкім частуюць дзяцей.
Калі ж мы, браточкі, дарослымі станем
І станем душою і целам мацьней?
 
О мары! Нязбытныя сьветлыя мары,
Як лёгка пакуты прыносіце нам.
Пакутна мяняюцца веры, штандары,
І доўга будуецца Радасьці Храм.
 
 
 
 
*  *  *
Нібыта збавенне ад болю,
Прыходзяць пагодныя дні.
Іду па шырокаму полю –
Па лёсу свайго далані.
 
Ад ветру настрой не залежыць,
Ад ветру сцяжыны пыляць.
На ўзгорку чырвоныя вежы
Паважна і мудра стаяць.
 
Ад вежаў сцюдзёныя цені,
У травах цагліны блішчаць.
У вежу заходжу,
                                  ступені
Драўляныя
                          ў неба
                                          рыпяць.
 
Душу напаўняе бязмежжа
Сцюдзёнай святой сінявой.
вятры завываюць ля вежы,
На вежы трава
                                  і спакой.
 
 
 
 
ВЕЦЕР ІСЬЦІНЫ
*  *  *
Чаму маўчаў, калі глумілі мову,
А сёньня ў гурце сьмела я крычу?
Няўжо таму я зараз не маўчу,
Што ў гурце ў гул зьліваюцца ўсе словы?
 
Чаму маўчаў, калі бурылі Храмы?
Чаму маўчаў, нібыта ідыёт,
Калі народ ішоў да віннай крамы,
І сам ішоў туды – куды народ?
 
Чаму маўчаў, як нішчылі курганьні?
Чаго баяўся? Сьмерці ці турмы?
Нам Страшны Суд задасьць свае пытаньні,
На іх ніколі не адкажам мы.
 
Сваіх жа не баюся запытаньняў,
Ды толькі мне сябе не апраўдаць.
Маўчаньню не бывае апраўданьня,
Законна толькі мёртвыя маўчаць!
 
 
 
 
*  *  *
Адмаўляю сябе былога,
Пасылаю сябе на крыж.
Людзі выгналі з Храма Бога,
Я з душы выганяю мыш.
 
Зараз тыцкае пальцам кволы,
І паказвае мне язык,
І крычыць: «Паглядзі, ты голы!»
Ды ня чутны мышыны крык.
 
У мышэй залатыя зубы,
Не характар... Характар – сьмех.
Грэшна быць для сябе загубай,
А ня быць – яшчэ большы грэх.
 
Адмаўляю сябе былога,
Падымае мой вораг глыж...
Людзі выгналі з Храма Бога,
Я з душы выганяю мыш.
 
 
 
 
*  *  *
Дзе стаялі замкі, храмы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Заплача дужы, кволы засьмяецца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
ён ехаў не за туманам...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Чэргі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Загадка пра змагарства
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мянялы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Забытыя могілкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вады сьцюдзёнае сьвятло...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Апускае рукі, адпускае веру...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зашкліў мароз раку...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Канава
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Глядзець даводзідца з журбою...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Хто правы, хто ня правы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ жывуць – нікому так ня жыць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Усьлед камсамолу, як вецер...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Далакоп
Адрокся ад мовы, адрокся ад маці,
Адрокся ад жонкі і кучы дзятвы
І кажа: «Нічога яшчэ я ня страціў,
Галоўнае сёньня – здаровы, жывы.»
 
На могілках з ранку магілы капае,
Па блату выгодную працу знайшоў.
Заўсёды ёсьць выпіць – людзей тут хапае,
Якія падносяць крышталь барышоў.
 
І што яму горад, і што яму гора,
Ён сам тут і грэшны, і сам тут сьвяты.
Ён быў непатрэбным нікому – учора,
А сёньня ўжо зь ім ты ня будзеш на «ты».
 
Ён майстра найрэдкі, ён ведае справу,
Ня суньце траячку – ня грошы траяк.
Заплаціш – і яму ён зробіць на славу,
Што ад захапленьня заплача мярцьвяк.
 
Заплаціш – і ён не спытае нічога
І стане адразу надзейным слугой.
Заплаціш – і ён закапае любога,
Заплаціш – і горад засыпле зямлёй...
 
Сядзіць ён на сьвежай магіле, як воран,
Паўнютка ў кішэні і пуста ў душы.
І што яму шчасьце, і што яму гора,
І што яму зоркі, штандары, крыжы...
 
 
 
 
*  *  *
Ты выйшаў з падвалу на вуліцу босы,
Ты слухаў зь сябрамі да раніцы рок.
Са сьценаў партрэты глядзяць вельмі коса,
Нібыта з бальніцы ты зараз уцёк.
І ты, як бандыт і п’янчуга апошні,
Людзям не кажы анічога цяпер,
Якія абходзяць цябе асьцярожна
І ў думках гарланяць: «Міліцыянэр!!»
Ты босы, як бог, і ты сьмелы, як праўда,
І ты як пратэст супраць тлушчу сьвіней,
Якія ўжо ведаюць сьветлае заўтра
І босых ня лічаць зусім за людзей,
Таму і цябе не пускаюць у бары.
Ідзеш, дзе цябе не баяцца пускаць.
На шыі ты носіш, як шыльду, гітару,
Дзе кожны чытае, што здатны чытаць.
Ты выйшаў з падвала на вуліцу босы,
Там чуў беларускі да раніцы рок.
Ты жыў, што ў магіле, ў бацькоў безгалосых,
З багатай магілы, як вязень, уцёк.
 
 
 
 
*  *  *
Апусьцелі знаёмыя далі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі анёл над намі пралятаў,
Я быў сьляпы, як тысячы сьляпых,
Якімі д’ябал спрытна кіраваў,
Сьмяяўся з дурнаты рабоў сваіх.
 
А я сядзеў прад пляшкаю віна,
Нібыта прад іконаю сьвятой.
І пляшка чорная, нібы сьцяна,
Была паміж Айчынаю і мной.
 
Я піў віно, жанчыну цалаваў
І грошы рассыпаў, нібы сьмяцьцё.
І на стале маім расла трава,
І гэта ўсё я называў жыцьцём.
 
Я быў сьляпы ад грошай і віна,
Але не ад жанчыны маладой.
Прыгожаю, як сон, была яна,
Але таксама, як і я – сьляпой.
 
Нас асьляпілі сонцам нежывым,
Нас аглушылі музыкай чужой.
Я быў наіўным і зусім дурным,
Мы гэта называлі: «быць сабой».
 
Хаця анёл над намі пралятаў,
Але не акрылілася душа.
І д’ябал ачумела рагатаў,
Анёлак плакаў з чыстых крыл крыжа.
 
 
 
 
*  *  *
Бедныя дзеці багатых бацькоў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Прарок
А ты ўсё гаворыш пра сьветлае заўтра,
Я заўтра чакаю, бо верыць прывык.
І сам жа дзіўлюся: «Ад гэтакай праўды
Чаму не адсох твой сьлінявы язык?»
 
Табой абяцаюцца хлебныя горы,
Малочныя рэкі і шчасьце для ўсіх.
Ты зубы любому, відаць, загаворыш.
Няма ў цябе родных, няма і чужых.
 
Сядзім мы з табою на цеснае кухні.
Ты выпіў. Які ўжо зь цябе тут прарок,
Калі праз хвіліну, магчыма, ты рухнеш,
Як рухнула ўсё, што любіў і бярог?
 
А ты ўсё гаворыш пра сьветлае заўтра.
Далёка 'шчэ заўтра. Далёка Сьвятло.
Усё, што казалі, – было ўсё няпраўдай.
Як многа кухонных прарокаў было!
 
 
 
 
*  *  *
Шэры шэрага вядзе,
Шэрых расьпіхае.
Будзеш пан ці прападзеш,
Шэры вырашае.
 
Раз ня шэры, дык ня наш.
Са стала не хапай!
Што ў кішэні? Ну пакаж,
Мо' ты з поўнай лапай?
 
Эх вы, лапы-лапаткі,
Лапцікі забылі.
Самазваныя панкі
Кашы наварылі.
 
Кашу шэрую бярэш,
Аддаеш паклоны.
Белай шэрую завеш,
Каб ня быць галодным.
 
Раз у шэрым бачыш толк,
Расчыняюць дзьверы
Шэры заяц, шэры воўк,
Шэрыя паперы.
 
 
 
 
Мэтр
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У кавярні пахне кавай,
У кавярні духата.
Ля сталоў дубовы лавы,
А на лавах блатната.
Мне, вясковаму, няёмка,
Нават страшна тут стаяць.
Нешта смокчуць па саломках,
На мяне праз дым глядзяць.
Я купляю шклянку чаю.
Чай, як брудная вада.
Ды на гэта не зважаю
І стаю, як сірата.
А ў кавярні пахне кавай,
А ў кавярні духата.
Мейсца мне няма на лавах,
Толькі гэта – не бяда.
Мне б сюды век не заходзіць,
Толькі ж нейкі чорт занёс.
Знаю, што кавярні ў модзе,
А да іх я – не дарос.
Дарастаць жа не імкнуся,
Мне галоўнае – было б
Вольна жыць у Беларусі,
Слова роднае жыло б.
Замкі, храмы і курганьні
Не аддаць палын-траве.
Слава богу – не ў кавярнях
Беларусь жыве.
 
 
 
 
Ня дай лёс!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
ВЕЦЕР КАМЯНІЦ
Горад
Я гэты горад не люблю,
Зь мяне ня сьмейцеся за гэта.
Тут пакланяюцца рублю,
У грош ня цэнячы паэта.
 
Тут самі п’юць індыйскі чай,
Ну а гасьцям падносяць каву.
Сабе тут славы не шукай,
Даўно ўжо разабралі славу.
 
Я гэты горад не люблю.
Не палюблю, відаць, ніколі.
Асфальтам сьціснулі зямлю
І ўжо ня выпусьцяць на волю.
 
 
 
 
У кватэры


...Ды не замкнуцца мне ў кватэры
Ад пыхкай мітусьні, ад шуму.
Сьцямнелі сінія шпалеры,
Сьцямнелі радасныя думы.
 
Гадзіньнік цікае натхнёна –
Часовага спакою сэрца.
Палью рассохлыя вазоны,
Вада
            праз шчыліны
                                          пральецца...

 

#ІІ
Гляджу на дымныя хмурыны,
На чорны сьнег, што на дамах.
За дзень так нагудуць машыны,
Што гул ня сходзіць па начах.
 
З кватэры выйсьці неахвота,
На тлум злуюся пакрысе,
Бо столькі ў горадзе народу,
Нібы на пэнсіі – усе.
 
Здаецца, што цяпла ня будзе,
А будзе вечная зіма.
І ўсё бягуць кудысьці людзі,
А мамы з працы ўсё няма.
 
 
 
 
Палоньнікі
Бясконцай вуліцай іду.
Я малады, і сіл хапае.
З калюгі воран п’е ваду.
Вада калюжная – жывая.
 
Ня бачыць воран небасхіл,
І позірк у яго сірочы.
З дрыготкіх крыл страсае пыл,
І пыл ляціць яму у вочы.
 
Душа мая, як сірата,
Па дымных вуліцах блукае.
Блішчыць калюжная вада,
Яна яшчэ – вада жывая.
 
Пакутна воран узьляцеў,
Ня змог убачыць небасхілу.
Адлюстраваліся ў вадзе
Мой цень і цень парваны крылаў.
 
Я выйсьце з горада знайду
І – уздыхну
                          на поўны грудзі.
А воран будзе піць ваду,
Ды сіл, каб уцячы, –
                                              ня будзе.
 
 
 
 
Памяць
Там, дзе стаяла царква
Сёньня сонца ўсходзіць.
Ня ўсе ведаюць пра гэта.
Толькі адна згорбленая бабуля
Хрысьціцца на ўсходзячае сонца –
Яна ўсё помніць:
Помніць, калі царкву бурылі,
І хто бурыў царкву –
Многія і сёньня жывуць,
Толькі цяпер будуюць палацы
І ставяць помнікі адзін аднаму...
Няма царквы, хутка і бабулі
Ня стане на гэтым сьвеце,
Але ўсё роўна будзе гэтак жа
Усходзіць сонца
Там, дзе стаяла царква.
 
 
 
 
Абразок
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вулка
Змрочныя людзі,
                                      змрочная вулка.
Век дажываюць старыя дамы.
Лісьцем сапрэлым прапахла паветра.
Клён не прачнецца ніяк ад зімы.
 
Кажуць, што хутка дамы тут пазносяць,
Гэтаму «хутка» канца ўсё няма,
Людзі прывыклі чакаць і чакаюць,
Хоць і гавораць: «Чакаем дарма».
 
Зрэдку праедзе па вулцы машына
І на хвіліну парушыць спакой.
Толькі вось дворнік заўсёды вясёлы –
Што ні скажы: ён махае рукой.
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ горад ня сьпіць, завываюць машыны,
І міліцыі рэдкія 'шчэ патрулі.
Рэстаранаў начных залатыя мужчыны
Дастаюць з партманэтаў нясьпешна рублі.
 
Хто заплаціць за ежу, ну а хто – за каханьне,
Найвялікую ўвагу ўдзяляюць цане.
А жанчыны сядзяць, быццам знатныя пані,
Яны ведаюць толк у жыцьці і віне.
 
Не люблю рэстараннай падробкі культуры,
Калі вецер па вуліцах гоніць сьмяцьцё,
Калі цэняць людзей за майстэрства халтурыць
І ня цэняць сумленнае майстра жыцьцё.
 
Яшчэ горад не спіць, завываюць машыны,
Яшчэ зоркі ў каштанавым спеюць лісці.
Не спяшаюць дамоў залатыя мужчыны,
Дзе ім трэба лухту соннай жонцы вярсці.
 
Выйдуць пары давольныя светам, сабою
І раз’едуцца з ветрам у жоўтых таксі...
Мы з тэатра, як з Храма, выходзім з табою
І няспешна дахаты ідзём па гразі.
 
 
 
 
*  *  *
Ты не пытайся: як жывеш?..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Здаволенасьць
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Здаецца б, заплакаў, ды сьлёзы прапалі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Горад злы, і злыя людзі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дрэвы
ноччу па горадзе блукаюць дрэвы
пра гэта ведаюць толькі паэты
дрэвы ходзяць па праспэкце
заглядаюць у вітрыны магазінаў
палохаюцца манекенаў
за дрэвамі бягуць бяздомныя
галодныя сабакі і каты
ноччу аднаму страшна хадзіць
па вуліцах калі ведаеш
што па горадзе блукаюць дрэвы
праўда пра гэта ведаюць толькі паэты
 
 
 
 
Прадаўшчыца піва
Глядзісься маладой
У беленькім халаце.
На жарт –
                      чысьцюткі сьмех.
А рук – не распускайце.
 
Халасьцякам даўжэй
У куфлі піва льеш ты.
Ды замуж
                      не бяруць,
Як не бяруць і рэшту.
 
Сядзіш,
                лятуць гады.
Чарга хвастом віляе...
Ты ў куфлі поўна льеш,
Парожнія –
                          вяртаюць.
 
7.I.1984.
 
 
 
 
Непрызнаны мастак
500
Адаму Глёбусу

   
Мастак непрызнаны малюе рэкляму
У душным падвале з маленькім акном.
Рэкляму павесяць на шэрую краму,
Дзе больш не гандлююць прагорклым віном.
 
Ня любіць мастак сваю нудную працу,
Ды трэба цярпець, каб капейка была.
Начальнік загляне: «Больш трэба старацца»,
І сам уцякае на двор да сьвятла.
 
Мастак непрызнаны ў падвале бядуе:
«Няма цяпер часу пісаць для душы».
Знаёмых жа гэта зусім не турбуе:
«Раз часу няма, дык тады – не пішы».
 
Нясьпешна мастак дамалюе рэкляму,
Закурыць і скажа: «Абрыдла ўсё мне»,
Ды з раніцы заўтра ён прыйдзе таксама,
І фарбы дастане, і працу пачне.
 
 
 
 
На базары
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Па брудным гарачым асфальце
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
А ў горадзе дымна...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пасьля гадзіны пік
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У цэнтры горада турма,
У цэнтры горада заводы.
Стаіць у горадзе зіма,
Народ вяртаецца з работы
І не зважае на сьмяцьцё,
Якое ў сьнезе пад нагамі.
Далёка слаўнае жыцьцё,
Калісь прыдуманае намі.
Над горадам чарнюткі дым,
Нібы груган, пасланьнік Леты.
А мы ў нябёсы – не глядзім.
Глядзім дапытліва ў газэты.
Равуць аўтобусы, таксі,
І ля мэтро царква – трасецца.
У пудрах, грымах, што ў гразі,
У рэстаранах шваль сьмяецца.
Пайсьці ў тэатр або ў кіно?
Ды там даўно няма білетаў.
Забралі ў п’яніцаў віно.
А што далі ўзамен за гэта?
І мейсца для душы – няма.
Адно з работы, на работу...
У цэнтры горада турма,
У цэнтры горада заводы.
 
 
 
 
*  *  *
На лёс злуюцца людзі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Інтэрнат
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Кастусь
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У пад'езьдзе галосіць гітара,
Ажно страшна заходзіць у дом.
У пад'езьдзе хіповыя пары
Разбаўляюць самоту віном.
 
На ступеньках сядзяць у абдымку,
Калі хочаш прайсьці – абыдзі.
У дурман цыгарэтнага дыму
Асуджальна і злосна глядзім.
 
Толькі што ім да нашай маралі,
Яны ж дзеці ўплывовых бацькоў.
На мараль яны нашу – начхалі,
Ім, што ў карты гуляць, – у любоў.
 
Бестурботна, як дурні, рагочуць,
То, як мёртвыя, раптам маўчаць.
Іх пустыя, халодныя вочы,
Як пустыя бутэлькі, блішчаць.
 
Асьцярожна праходзім ля параў,
Быццам грэх мы баімся ўтварыць...
Як рабыня, галосіць гітара
У пад'езьдзе ў прыціхлым двары.
 
 
 
 
*  *  *
У горадзе сустрэліся чужым...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зіма
Замкнулі кватэры, замкнулі і душы.
Нікому нічога супроць не скажы.
Мой крык не пачуюць суседчыны вушы.
Я сёньня хварэю. – Хварэеш? Ляжы!
 
На нейкую хвілю цяплее ад чаю,
На нейкую хвілю забуду тугу.
Я сябра чакаў, а цяпер – не чакаю
І больш яго сябрам назваць ці змагу.
 
На вуліцы сьнежна,
                                          на вуліцы вецер,
Таму і ня змрочна ў пакоі маім.
Быў доўга сваім, як бадзяўся па сьвеце,
Вярнуўся, сказалі:
                                      – Зрабіўся чужым!
 
Паштоўкі і пісьмы старыя чытаю,
Нічога вясёлага ў словах няма,
А я ўсё шукаю,
                                шукаю,
                                              шукаю...
Сьмяецца і вые зіма.
 
 
 
 
Сьвята
Якое тут сьвята, калі анічога ня сьвята!
Традыцыі ўсе да кірмашнага гандлю зьвялі.
Па вуліцах ходзім натоўпам, і многія рад,
Што гэтак хоць зрэдку хадзіць нам дазволіць змаглі.
 
Сьмяюся з плякатаў і лаю халтуру бязбожна,
І родную песьню мне хочацца ў тлуме пачуць.
На вуліцы сёньня ў кіёсках купіць усё можна,
Купляць мне да плачу абрыдла: «Я Сьвята хачу!»
 
А людзі купляюць і песьні сьпяваюць чужыя,
Ствараюць ілюзію сьвята душы і вачам,
Што крыкнуць ахвота: «Якія вы, людцы, дурныя»,
І крыкну, і буду крэцінам апошнім я сам.
 
Ды ўсё ж хай хоць сёньня хто хоча сьпявае, сьмяецца,
Бо вольна так музыка ў горадзе рэдка гучыць.
А заўтра ад сьвята на вуліцы сьмецьце адно застанецца,
І дворнікі лаяцца будуць да самай начы.
 
 
 
 
*  *  *

Мне сьняцца сны аб Беларусі...   
#Янка Купала

 
Сябры мне часта гаварылі:
– Едзь у Маскву вучыцца, брат,     
Пісаць там многіх навучылі...
Ня ўсе вярнуліся назад.
 
Мне тут паветра не хапае,
Ну, а галоўнае – сяброў.
Да адзіноты прывыкаю,
Не забываю каранёў.
 
На лёс вандроўны не злуюся,
Калі сябрам лісты пішу...
«Мне сьняцца сны аб Беларусі»,
Самотай поўнячы душу.
 
 
 
 
*  *  *
Люблю вакзала тлумны Вавілон.
Хвастамі чэргі стомлена віхляюць,
Таксісты ловяць нас, нібы варон,
І, як здабычу, у таксі піхаюць.
З вакзала праз мурзатае акно
Гляджу на двор, дзе ў тупіку вагоны.
Там, за вагонам, дзядзька п’е віно
І на мяне глядзіць, як на шпіёна.
А мой сусед, малодзенькі салдат,
Храпе-сапе, дарогаю стамлёны.
Пад пахаю трымае дыплямат,
Нібыта ў ім вар’яцкія мальёны.
Мазутай, хлоркай пахнуць скразьнякі,
І шамацяць навінамі газэты.
На хатулях вясковыя жанкі
Ядуць з буфета стылыя катлеты.
Мы ўсе тут богу верым аднаму –
Дакладнаму, як бюракрат, раскладу.
То радуемся добраму яму,
А то праклёны шлём яму, як гаду.
Сягоньня я сюды прыйшоў дарма –
Няма білетаў – навіна ня нова.
І горад мне, як вольная турма,
Якую сам я выбраў пажыцьцёва.
Ды ўсё ж люблю вакзала Вавілон,
Дзе чэргі злосна, стомлена віхляюць,
Таксісты ловяць нас, нібы варон,
І, як здабычу, у таксі піхаюць...
 
 
 
 
*  *  *
Яшчэ мне ёсьць куды вярнуцца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
ЗАДУМНЫ ВЕЦЕР
Дарога да маці
Далёкай зоркі
                              дрогкае сьвятло,
Далёкай песьні
                                  сумнае гучаньне.
Дамоў дарогі лісьцем замяло.
Там сьпелы сад і першае каханьне.
 
Таемна
              ў вечнасьць
                                          шамаціць
                                                                лісьцё,
І галаву маю цяжараць думы.
Якім бы сьветлым ні было жыцьцё,
Ды не пражыць бязь цяжкіх страт, бяз суму.
 
Павольна
                      хмара
                                    чорная
                                                  плыве
У сінім небе да дрыготкай зоркі.
Адстаў ад кліну юны журавель,
І крык яго, як журавіны, горкі.
 
Ісьці мне сьветла да сябе ў сяло,
Пакуль 'шчэ не згубіліся ў тумане
Далёкай зоркі
                              дрогкае сьвятло,
Далёкай песьні
                                  сумнае гучаньне.
 
 
 
 
*  *  *
Невядома адкуль прылятае блакітная птаха,
Невядома куды мы ляцім на планэце між зор.
Адзінота мая на каленях стаіць перад страхам,
І чырвоны язык цемнаце выстаўляе касьцёр.
 
Я палю суцяшэньняў пустыя салодкія словы
Ад абрыдлых знаёмых і вечна занятых сяброў.
Колькі часу наіўна шукаю на шчасьце падкову,
Ды гавораць, што шчасьце жыве ў жыватах кашалькоў.
 
Не цяплю спадзяваньняў на ласку магутнага Бога,
На касьцёр спадзяюся, якога баяцца ваўкі.
Безь мяне не самотная ў полі вятрыстым дарога,
І ня сьпяць ля яе залачаныя дрэў кулакі.
 
Можа, лепей бы дома сядзеў, і глядзеў тэлевізар,
І газэты чытаў, каву піў, і задумна курыў,
І душу апранаў у сьвятыя нябачныя рызы,
І, нібыта прарок, маладым пра жыцьцё гаварыў?
 
Ды ня знаю, адкуль прылятае блакітная птаха,
Ды ня знаю, куды мы ляцім на планэце між зор.
Я з калень устаю перад зоркай сваёю і страхам,
І чырвоны язык цемнаце выстаўляе касьцёр.
 
 
 
 
Разводзьдзе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
I вернецца той, каму было не вярнуцца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дарослыя і дзеці
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Моўчкі сяджу ля вогнішча...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Твой горад
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Баляда сініцы
На пачатку вёскі майго дзяцінства
Стаяў драўляны і трухлявы,
Як наша мінулае, крыж.
На яго даўно ніхто не маліўся.
Вось толькі ў лютыя маразы,
Як у рукавы дзедавага кажуха,
У яго хаваліся сініцы.
І я ўкраў з крыжа сініцу,
Бо хацеў зрабіць як лепей –
Прынесьці сініцу ў цёплую хату.
І прынёс я сініцу ў цёплую хату,
Дзе жыў вялікі чорны кот,
Які марыў пра птушку...
І злавіў кот сініцу,
І разваліўся трухлявы крыж,
І апусьцела вёска майго дзяцінства...
Сёньня кот бяздомны ходзіць
І мяне бяздомнага шукае.
 
 
 
 
Сава
прывязаная да лавы
у хаце сава жыла
я помню яе вочы
я помню яе кіпцюры
я любіў саву за тое
што яна была нявольніцай
я не любіў саву за тое
што яна ўцякла на волю
я помню яе вочы
я помню як крылы
я помню яе кіпцюры
 
 
 
 
*  *  *
Хачу ўспомніць сьвята...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Роўнасьць
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
I толькі чорны воран...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Дакуль мне быць маладым?..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
і скажа той хто народзіцца
што ён скажа – ня ведаю
але ён павінен сказаць лепей
чым гаварылі мы
ён будзе разумнейшым чым мы
ён будзе любіць родную мову
а мы...
але пра гэта скажа той
                                                  хто народзіцца
 
 
 
 
Гара
А на сівой, як гэты сьвет, гары,
Сярод туманістай травы,
Сьвіталі ціхія кастры,
Нібыта купалы царквы.
 
І я спыніўся, шапку зьняў,
Адразу зьліўся зь цішынёй.
І не малітву прашаптаў,
А засьмяяўся над сабой.
 
Я шчасьця лёгкага шукаў
І ўсё, што меў, – даўно згубіў.
І шапку сьціснула рука.
Дамоў прыйшоў.
                                      Дзе дом – забыў.
 
І толькі бачыў:
                                на гары,
Сярод туманістай травы,
Згасалі ціхія кастры,
Нібыта купалы царквы.
 
 
 
 
*  *  *
Хутка забываем дабрыню,
Ну, а зло
                    душою помнім вечна.
Ля чужога пасядзець агню
Кожны здатны – покуль халадэча.
 
Пасядзець, пагрэцца, чай папіць,
Абяцаць любоў і дапамогу.
Ад агню пайсьці –
                                          і ўсё забыць,
Помнячы гаротную дарогу.
 
Не хапае радасьці ў жыцьці,
Толькі ў гэтым сам ты вінаваты.
Аднаму самотна ў сьвет ісьці,
Не пайсьці –
                            цямніцай стане хата.
 
Хутка забываем дабрыню,
Ну, а зло
                  душою помнім вечна.
Не відаць ні дыму,
                                          ні агню,
І такая ў сьвеце халадэча!
 
 
 
 
Бяссоньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Апусьціліся нізка густыя аблокі,
І падзьмулі сьцюдзёныя злыя вятры.
Па апалым лісьці ў садзе
                                                      скачуць
                                                                      сарокі,
Я зграбаю лісьцё і палю на кастры.
 
Падбіраю апалыя яблыкі, сьлівы,
А сарокі нахабна – бліжэй да каша.
І ад блізкасьці іхняй я сёньня шчасьлівы,
І сарокай наіўнаю
                                          скача
                                                      душа.
 
Гэтак рэдка цяпер птушкі нам давяраюць,
Гэтак часта ў жыцьці не хапае іх мне.
Я ня бачу, як птушкі ад нас адлятаюць,
Іх ня бачу вяртаньня дамоў па вясьне.
 
Я цяпер гарадскі, я мадняк і чысьцюля,
Як суседка ў царкву, у тэатры хаджу.
Хоць змачыць на дажджы не баюся кашулю,
Як заразы – мне страх гарадскога дажджу.
 
Як на сьвяце якім, вы скачыце, сарокі,
Толькі дайце мне вас разглядзець,
                                                                          як сяброў,
Каб успомніць пра вас, калі буду далёка,
І завыць ад жаданьня вярнуцца дамоў.
 
 
 
 
Навагодняя казка для Людмілы
У сасоньнік белы белая завея
Завяла нас хітра, замяла сьляды.
Вогнішча гадую, нас яно сагрэе,
І сябе адчуеш нібы дома ты.
 
Да агню сініцы прыляцелі грэцца
І табе паселі сьмела на плячук.
Ля мяне завея плача і сьмяецца,
Конаўку з гарбатай вырывае з рук.
 
І агонь танцуе, весялей сініцам.
Да сьвятла жывога выйшлі зь цемнаты
Бурыя мядзьведзі, пачалі дабрыцца,
Каб на сон ім казку расказала ты.
 
Нам падносяць мёду поўную калоду,
А ў тым мёдзе пчолы сонечныя сьпяць.
Ты гаворыш казку пра варкун-дрымоту,
І мядзьведзі ціха пад сасной ляжаць.
 
Адгудзе завея, далеч адымгліцца,
І на дрэвах белых зружавее лёд.
Вогнішча пакінем, грэйцеся, сініцы,
І мядзьведзям сонным – у калодзе мёд.
 
 
 
 
*  *  *
Мы з табою ішлі па дарозе,
А дарога бясконцай была.
У вачах тваіх высьпелі сьлёзы –
Дзьве сяброўкі самоты, сьвятла.
 
Мы ў высокія травы прыселі,
Узрасьцілі высокі касьцёр.
Іскры днём у нябёсы ляцелі
І вярталіся ноччу ад зор.
 
Ты глядзела ў прастору бясконца,
Распусьціла тугую касу.
І казала, чакаючы сонца:
– Табе шчасьця я не прынясу.
 
Зьнікла ты, як зьнікае трывога,
Са сьлязамі ў глыбокіх вачах.
І ня мог адшукаць я дарогі,
І ня мог у цішы закрычаць.
 
Я па травах хадзіў, нібы вецер,
І твае не знаходзіў сьляды.
Мне было адзінока на сьвеце,
І пра гэта ня ведала ты.
 
 
 
 
*  *  *
Сьветла і холадна ў сьвеце.
Хочацца быць аднаму,
Слухаць, як раніцай вецер
Травам напомніць зіму.
 
Толькі як хочаш – ня будзе.
Шум гарадскі за акном
Думкі аб цішы разбудзіць,
Шорахам поўнячы дом.
 
Стыла на цесным бальконе,
Жоўтых нагнала лістоў.
Лісьце
              праз шчыліны
                                              згорнеш
Ў пыльныя грывы вятроў.
 
Не пашкадуеш аб леце.
– Добра было? – Не кажы...
Сьветла і холадна ў сьвеце.
Чыста і цёпла ў душы.
 
 
 
 
*  *  *
На Белай Русі сумныя дажджы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дарога
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На беразе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
І ноч рассыплецца на росы,
І паплыве па росах цень.
То будзе цень ад птушкі боскай,
Які пачне сабою дзень.
 
І птушку боскую ў цямноцьці
Шукаю, быццам бы сьляпы,
Які ня бачыць прыгажосьці,
Ды адчувае: «Ёй тут быць!»
 
У жыце плача перапёлка
Аб тым, што радасьці няма.
Ад горкай песьні ветру золка,
І ноч яму, нібы турма.
 
Іду, душою адзінокі,
І птушку боскую заву.
А зь неба ападаюць зоркі
І паляць сумную траву.
 
Ды ноч рассыплецца на росы,
І паплыве па росах цень.
То будзе цень ад птушкі боскай,
То будзе мой Любові дзень.
 
 
 
 
*  *  *
Я сяджу ля кастра і гляджу праз агонь на дарогу,
Па дарозе ідзе мой стамлёны, зажураны цень.
І адчайна кляне ўсё на сьвеце, ды толькі – ня Бога,
Ён у Бога ня верыць, а верыць ва ўдачлівы дзень.
 
Ён пайшоў ад мяне – захацелася прывіднай волі,
Пра якую ён чуў ад варожых і злых галасоў.
Напалохаў сабою ён жнеек у полі,
Але й сам ледзь уцёк ад раўнівых п’яных мужыкоў.
 
Ён заходзіў, як злодзей спалоханы, у магазыны,
Дзе хапае ўсяго, ды купіць жа нічога няма.
Як на дзіва заморскае, ён паглядаў на вітрыны,
Дзе век рыба людзям свой язык выстаўляе сама.
 
І зімой начаваць ён прасіўся ў пустыя гатэлі,
Не пускалі яго, бо прыехаў жа – не з-за мяжы.
Прастытуткі яму прапаноўвалі ветла пасьцелі
І празь міг праганялі яго з-за наіўнай душы.
 
Нейкі час ён пажыў у рабочым старым інтэрнаце,
Дзе выгоды былі на зарослым і брудным двары.
Як ён плакаў па роднай забытай і чысьценькай хаце,
Як сьмяяліся злосна зь яго абібокі-сябры!
 
І ня зьеўшы яшчэ на'т паўпуда найпершага солі,
Як паранены зьвер, ён адчайна і люта зароў:
«Забярыце ў мяне гэту вашу славутую волю
І аддайце мяне, як сабаку, ў палон ланцугоў!»
 
Каб яго шкадаваць, не знайшлося нікога дурнога,
На'т дажджамі пагнаў ад сябе ціхі восеньскі дзень.
Я сяджу ля кастра і гляджу праз агонь на дарогу, –
Блудным сынам ідзе, мой стамлёны, зажураны цень.
 
 
 
 
*  *  *
Не кажыце, што вольна жывецца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Акно
Акно нэрвова занавешу,
Каб не глядзець на небакрай.
Дубы стаялі там, як вежы...
Цяпер там трэсачкі зьбірай!
 
Не занавесіцца ад болю.
Пусьцеюць словы пра любоў.
Пусты блакіт,
                              пустое поле –
Прастор для крыку і вятроў.
 
– Дубы стаялі, нібы вежы...
Каму я гэта гавару?..
Акно,
            падумаўшы,
                                      адвешу
І пыл
          на шыбіне
                                  сатру.
 
 
 
 
*  *  *
Ня трэба даганяць нікога...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Гаворыш праўду...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Адзінота
370
Только ты стоишь перед глазами,
Как звезда стоит перед землёй.
#Ю. Кузьняцоў

 
Ідзе цягнік праз ноч,
Высока зорка сьвеціць.
Сьвітае сіні сьнег,
Цямнее белы вецер.
 
Сябе не зразумець –
Не зразумець нікога.
Душы бясконцы крык,
Бясконцая дарога.
 
Халоднае вакно
Пакрылася туманам.
Каханай не вярнуць
Ні праўдай, ні падманам.
 
Як цяжка зразумець,
Што ты адзін на сьвеце...
Сьвітае сіні сьнег,
Высока зорка сьвеціць.
 
 
 
 
Настрой
Я сёньня вясёлы,
Я сёньня жартую.
Знаёмым жанчынам
Я рукі цалую.
Мне сёньня шанцуе –
Мне сёньня ўсе рады.
Усе запрашаюць
На вечар дахаты.
Жартую багата:
– Багаты на грошы.
Учора быў дрэнны,
А сёньня харошы,
Харошы, прыгожы.
Прыемнага мала.
– Я ваша сяброўка.
Жанчына сказала
І добраю стала.
Ды гэта запозна.
Мяне не кранае
Спакусная поза.
Жыцьцё наша – проза.
І сталі сябрамі,
Хто на'т не вітаўся
Са мною гадамі.
Цяпер жа ўсе сьлёзна:
– Мы вас паважаем...
Запозна, запозна.
Я грошай ня маю,
Але не бядую.
На жарт мне шанцуе,
Я сёньня жартую.
 
 
 
 
*  *  *
За акном, як у бездані, ходзіць туман,
І ў тумане, як шэрыя глыбы, дамы.
Я за праўду люблю, не люблю за падман
І людзей, і сябе, і пачатак зімы.
 
Яшчэ цёпла ў задворках і сьнегу няма,
Толькі вечарам сонны туман за акном.
Гэта ў горад ідзе ў маскхалаце зіма,
Гэта дорыць нас восень апошнім цяплом.
 
Сёньня доўга крычалі ўначы журавы,
Адклікалася болем на крыкі душа.
Пабялелі ад холаду пальцы травы,
І Дарогаю Млечнаю сьвеціць шаша.
 
І пацягне мяне ў невядомы прастор,
Так далёка, адкуль ці вярнуся назад.
Адна толькі каханая крыкне: «Пастой!»,
І дагоніць, нам разам ісьці ў сьнегапад.
 
Але ўсё ж нечакана прыходзіць зіма,
Як прыходзіць каханьне, як шчасьця сьвятло.
Яшчэ цёпла ў задворках і сьнегу няма,
Толькі й лета даўно, як расстаньне, было.
 
 
 
 
Вечар
Дагарэлі на сподку блакітным паперы,
І над попелам чорным павіс белы дым.
Ліўнем вымыты вечар, сьцюдзёны і шэры,
Толькі зоры, як золата, сьвецяцца ў ім.
 
Мы з табою сядзім і гамонім пра лета,
У якім былі ўсе прыгажэй і дабрэй.
Там адчынены дзьверы гасьцям у суседа,
Там і ў нас поўны дом разьвясёлых гасьцей.
 
Сёньня шмат засядаюць, а дамы ж адчыняюць
Для патрэбных для «справы» фіктыўных сяброў,
І таму нас нікуды і не запрашаюць.
Ну а каб запрасілі, я, б, відаць, не пайшоў.
 
Адчыняе нам вецер на вуліцу дзьверы
І пытае, чаго мы ў самоце сядзім...
Ліўнем вымыты вечар, сьцюдзёны і шэры,
Толькі зоры, як золата, сьвецяцца ў ім.
 
 
 
 
*  *  *
Я мо’ зачаста сумаваў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Хто думае пра хлеб, а хто – пра славу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Праспаны сад
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На загуменьні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У цёплым тумане балота...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Мне век ісьці ў высокую зару,
І не дайсьці мне да зары ніколі.
Я з травамі шчасьлівымі згару,
Каб асьвяціць ня пройдзенае поле.
 
Сваю дарогу ўспомніць да драбніц
І не клясьці свой лёс, а толькі верыць,
Што пройдзе ўсё, ды боль не адбаліць
І дома вецер не зачыніць дзьверы.
 
Зару любові век не затушыць,
За мной трава, як полымя, шугае.
Хлапчук праз поле чыстае бяжыць,
І цень яго
                      за ім
                                  не пасьпявае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.