РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Віктар Шніп
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тое-сёе з сабачагражданскіх звяг
1
1
        
        Ад Сабакі. Шаноўныя гаспада Начальнікі, прабачце, што я так вас абрэхваю, але я вазмушчон да апошняй валасінкі свайго хваста з-за Граждана, якога вы балаціруеце на сваіх старонках у любімага і адзінага. Ганіце яго з ягонымі лістамі, Шахерызадамі і палідромамі, бо нам сёння патрэбны паленне і памідоры, а не палідромы. Граждан нам хоча мазгі захерыць нейкім “КоммерсантамЪ”, што мы можам забыцца на новы год напіцца. Са святам!
        Ад Жандара. Хлапакі і юныя хлапачкі! Не верце, з Гражданом у ВПШ я не вучыўся. Праўда, ён часам забягаў да нас, думаў, што мы яго прымем у сваё савобшчаства. Ды куды яго прымаць, калі ў яго галава слабая, а лоб дык вось наадварот, ніколі не страчаў такога лба я, каб ён ведаў толькі адзін верш: “Вораг Жандар дакурыў папяросу і камсамольскі білет аддае...” Нікому я білета не аддаваў і не аддам. І няхай Граждан і не думае прымазацца да нашых радоў, напісаўшы толькі Шахерызаду, бо на чацэ стаіць і бдзіць таварыш Шніп і думае думу пра наша жыціе ў паэзіі.
        Ад Жараноўскага. Да мяне адназначна дакацілася херня гэтага вашага-нашага Граждана. Куды ён адназначна лезе са сваёй Шахерызадай і для чаго – я разумею, але ў Індыйскім акіяне ён са мной адназначна мыць боты пасля гэткага паклёпу няхай і не думае. Вось Віцьку Шніпа я вазьму, адназначна, з сабой і мы з ім устроім вам такую рэформу правапіса, што вы не толькі бяз мяккіх знакаў, але і без “хера” застанецеся. Адназначна...
        Ад “Коммерсанта”. Чаго гэта ваш беларускі Граждан прыстаў да майго рускага задняга “хера”? Не разумею. Ну напісаў ты там пра некую Шахерызаду, ну не хочуць друкаваць, дык ты вазьмі ды перапішы пра яе разоў сто і расклей на слупах. Няхай чытае народ, калі ён яшчэ граматны. А то атрымоўваецца нейкая херня. Выбачайце за вульгарнасць...
        Ад Шніпа. Чэсна скажу. Гражданову Шахерызаду не чытаў, але не адабраю, бо не чытаў. Раю Граждану звярнуцца да Лукі Бендзера. Ён у нас галоўны ў “Рагах і Капытах” і ён разбярэцца ў Шахерызадзе, як свіння ў апельсінах. Я раней крыху ведаў адну Шахерызаду, таму прапаную Граждану яшчэ папрацаваць над ёй, а то ў яе рытм крыху збіваецца і рыфма не дацягвае да поўнай сексафоніі. А там паглядзіцца...
        Ад Шахерызады. Я бедная жэншчына, змучаная рознымі нарзанамі і Гражданамі. І я падтрымоўваю рэдакцыю “НН”, якая не друкуе рыфмаванку пра мяне. Я выступаю супраць насілля, бо я люблю, каб усё было па абаюднаму саглассю. У мяне сагласся няма і няма чаго пра мяне пісаць. І я баюся, што гэты прыставучы Граждан з’яўляецца тайным саветнікам Шніпа. А хто такі Шніп, я думаю, вам нятрэба дакладаваць... Жджу прывета, як салавей лета!
        
        
        
2
        
        ДАРАГІ ГРАЖДАН !
        
        Прабачце, што так звяртаюся да Вас. Вершаў, я не пішу, але чытаю, бо я Прафэсар і мне ад гэтага нікуды не схавацца. Як Прафэсар, хачу крыху заступіцца за Віцю Шніпа. Ён добры “Сабачнік”, але па-мойму ён то¬сёе шніпарыць і ў сцішатах, а тым больш у такіх, што пішаце Вы, Граждан. Ад Віці на Вашу пісаніну адказу не дачакаецеся, бо я яго папярэдзіў, як Прафэсар Прафэсара, каб не лез у звягі. Да ўсяго, Віця Шніп на сённяшні дзень, на маю Прафэсарскую галаву, адзін з рэальных кандыдатаў на Нобеля. Праўда, шнобель у яго не Нобелеўскі, але прозвішча больш-менш цягне куды трэба.
        Але к дзелу.
        Ваш верш, а дакладней, Ваша паема:
        Гоп, Міколка! Гоп, Марыська! –
        Пацалуй у сраку Лыска!
        Гэта поўная какафонія сацкамунізму, ад якой, прачытаўшы, абалдзеюць не толькі Сабакі, але і ўсе лысыя і вусатыя, а таксама мае Студэнты, якім толькі і хадзіць у фільгармоніі з марозівам у нужнік. А яны і ў нужнік ходзяць, і Шніпа чытаюць, ды яшчэ радуюцца, што я Прафэсар не дарос да іх інтэлекту і не шніпару ў “Сабачых гісторыях”. А навошта мне шніпарыць, калі я і так Прафэсар!
        У сваей паеме Вы чамусьці заклікаеце толькі Міколку і Марыську, каб яны рабілі “Гоп!”(яны, відаць, Вашы сваякі), а што рабіць Пецьку з Анкай, Віцьку з Манькай, Сымону і Лявону і астатнім хлопцам і дзяўчатам? І не пабаюся сказаць, самому Віцю Шніпу? І навошта Лыску крыўдзіце, загадваючы ёй рабіць абы-што? Гэта не па-нашаму, не па-савецку? Да ўсяго гэта чыстая парнаграфія! І чаму Вы толькі заклікаеце Лыску? За што ёй такая пашана? Няўжо яна член партыі Каму Пацалаваць Сраку Сабачую? Словам, я як Прафэсар катэгарычна пратэстую супраць такой сракаманіі, якой хапае і ў Шніпавым “Чырвоным ліхтары”. Болей такіх твораў не дасылайце у “НН”!
        Жывіце багата і да Вас прыдзе Агата, а не толькі Міколка і Марыська! І будзе Вам поўны “Гоп-гоп!”
        З чырвоным дыпломам і пяшчотнай граматай, Ваш Прафэсар
        
        
        
3
        
        Ад Сабакі
        
        У мінулым нумары “НН” быў змешчаны ліст ад тав. Граждана, у якім пішацца пра Шніпову інфармацыю (гаворка пра мяне), як пра брахню сабачую. Мяркуйце самі:
        “Адзін Сабака трапіў на банкет. Хацеў выпіць і закусіць, а лысы Граждан яму і кажа: “Піва адпускаецца толькі членам прафсаюзаў і нежанатым кавалерам ордэна Чырвонай зоркі...”
        Брахня сабачая! Піва зусім не давалі.
        А дзела было так:
        Быў я аднаго разу ў рэзыдэнцыі на банкеце бяз гальштукаў. Былі жэншчыны. Віці і дзевачак не было – пускалі толькі чэсных і культурных. Давалі чорны кавяр з дранікамі – пад “Трох буслоў” і калінавы ўзвар з ляндрынкамі, пад “аглаблёвую”, ну, каб не паўпіваліся лішне. Падыходзіць да мяне адзін такі, як Віця кажа, лысы, дай пытаецца: “Как ты находзіш у нас дзесерт?” – “Зай гізунд!, – кажу, – дай даем, а там разам пашукаем, одцэдзімы картофэлькі!
         З пашанай, Ваш Граждан”.
        
        Вы пане, Граждане, самі брэшаце! Напіліся тады піва, як член прафсаюзаў, і брэшаце, што піва зусім не давалі!
        А дзела было так:
        Быў якраз і я тады ў рэзыдэнцыі на банкеце бяз гальштукаў. Я то бяз гальштука, а Граждан жа і бяз ніжняй бялізны. Праўда, у касцюмчыку ад Шніпа. Былі жэншчыны. Адна рудая, другая бляндзінка і яшчэ дзве невядомага полу. Сярод іх адзін нейкі лысы, пераапрануты ў вусатага Віцю, блытаўся і гэта ён мне сказаў, што піва толькі для членаў прафсаюза. Але ніякіх дранікаў нікому, а тым больш чэсным і культурным, не давалі. “Трох буслоў” і блізка не было. Ніякіх калінавых узвараў з ляндрынкамі, ніякіх дзесертаў! Было мора піва! І сярод яго Граждан у касцюмчыку ад Шніпа сядзеў і плакаў: “Зачем вы, дзевачкі, красівых любіце?..”
        З пашанай, Ваш Сабака
        
        Ад Шніпа
        
        Выбачайце, мае шаноўныя Граждан і Сабака, што даводзіцца мне ўлазіце ў вашу брахню, бо ўсё, што вы тут плявузгаеце адзін на аднаго і на мяне – няпраўда.
        А дзела было так:
        Быў я тады ў рэзідэнцыі на банкеце бяз гальштукаў. Жэншчын не было – пускалі толькі чэсных і культурных. Я прывёў з сабой дзевачак – Маньку з жывадзёрні і Ганьку з лямбараторыі прафсаюзаў газафікацыі ўсяго пралетара. Елі аржаны хлеб з салам – пад старадарожскую самагонку. Запівалі квасам. І ўсё было б нармальна, калі б Сабака не трапіў на банкет. Падыйшоў ён да лысага Граждана, а той яму і кажа: “Піва адпускаецца толькі членам прафсаюзаў і нежанатым кавалерам ордэна Чырвонай зоркі...” А я ж, браточкі, усяго толькі Шніп, а не член прафсаюзаў і не кавалер Чырвонай зоркі. А піва хочацца аж жуць! І давялося мне сваіх дзевачак аддаць. Маньку з жывадзёрні – Сабаку, а Ганьку – Граждану. Пасля гэтага яны яшчэ пішуць, што ім піва зусім не давалі!
        З пашанай, Ваш Шніп
        
        Ад Жэншчын
        
        Шаноўныя, брэша ўсё ваш Віця Шніп і Сабака з Гражданом!
        А дзела было так:
        Былі мы тады ў рэзідэнцыі на банкеце без гальштукаў. Віця з дзевачкамі швэндаўся, як герой першай Сусветнай з нейкімі ордэнамі. Сабака сядзеў пад сталом і Граждана за ногі кусаў. А Граждан набраўся, як жаба гразі, і крычаў: “Пускаць толькі чэсных і культурных!” Давалі чорны кавяр з дранікамі – пад “Белую Русь”. Калінавага ўзару з ляндрынкамі пад “аглаблёвую” нам не далі. Бачылі мы, як падыходзіў да Граждана адзін такі, як Віця кажа, лысы, дай пытаўся: “А по чем опіум для народа?” А той і адказаў: “Зай гізунд! Зараз сам наемся, а пасля і астатніх накормім...” А піва не было!
        З прыветам, Вашы Жэншчыны
        
        Ад Дзевачак
        
        Болей з Віцям нікуды не пойдзем! З-за яго ўся гэта брахалаўка!
        А дзела было так:
        Былі мы тады ў рэзідэнцыі на банкеце без гальштукаў. Назад вярнуліся бяз трусоў! Жэншчыны хітрыя. Яны адразу прыйшлі на банкет і бяз гальштукаў, і бяз ніжняй бялізны. Граждан быў у касцюме ад Шніпа. Сабака бегаў, як шалёны, – шукаў “аглаблёвую”. А мы пілі “Беларусь сінявокую”. Бачылі як да Граждана падыходзіў адзін такі, як Віця кажа, лысы дай пытаўся: “Как ты находзіш у нас дзесерт?” А Граждан дастаў з касцюмчыка ад Шніпа абрэз і сказаў: “Сволачы! Знайдзіце мне тут дзевачку, а то ўсіх пастраляю!”
        З паклонам, Вашы Дзевачкі
        
        Ад Гальштукаў
        
        Усё гэта брахня!
        А дзела было так:
        Былі мы ў рэзідэнцыі на банкеце. Без нас нікога не прапускалі. Былі і жэншчыны. Віця з гальштукам ад жонкі з дзевачкамі сядзеў каля Граждана, у якога замест гальштука на шыі вісеў хамут. Усё было чэсна і культурна. Давалі чорны кавяр з дранікамі – пад каньячок грузінскі. Сабака не піў, бо піва адпускалася толькі членам прафсаюзаў і нежанатым кавалерам ордэна Чырвонай зоркі. І ўсё было б добра, калі б Віця раптам не зрабіўся Шніпом і не закрычаў: “Зай гізунд! Пойдзем усе разам пашукаем одцэдзімы картофелькі! “І ўсе пайшлі піць піва...
        З гонарам, Вашы Гальштукі
        
        Ад Рэзідэнцыі
        
        Усіх гэтых брахуноў пара біць нагамі!
        А дзела ж было так:
        У рэзідэнцыі быў банкет бяз гальштукаў, бяз жэншчын і бяз дзевачак. Быў Віця, Сабака, Граждан і яшчэ з тузін лысых і вусатых. Хапала ўсяго. Піце, ешце, але чаго на сталы з нагамі залазіць і спяваць “Божа, цара храні!..” А піва сапраўды давалі толькі членам прафсаюзаў і іншым заўважаным у гэтай структуры чэсным і культурным...
        З увагай, Ваша Рэзідэнцыя
        
        Ад Піва
        
        Мілыя мае! Вы брэшыце!
        А дзела было так:
        У рэзыдэнцыі ніякага банкета не было, а тым больш бяз гальштукаў. Адно што было – прыйшоў гэты разумнік Віця Шніп і прывёў з сабой жэншчын, дзевак, Сабаку і Граждана. Ну й мяне прыпёрлі цэлую бочку. Напіліся, наеліся, а пасля й пайшлі сабе ўзлессем Купалаўскага скверу, дзе ляжала карова здохлая, у фільгармонію. Раскупілі там усе трубачкі з марозівам. І гайда – у нужнік. А там – гаўна-гаўна-а!
        З пенай, Ваша Піва
        
        
        
4
        
        Ад Сабакі
        
        Брэша пра мяне не толькі аблыжнік вусаты Віця Шніп, але і ў Граждана гэта нядрэнна атрымоўваецца.
        А дзела было так:
        Быў і я ў той дзень у фільгармоніі і крыху, як і Граждан, паслухаў таго-сяго свежанькага з кампазытара Чымарозы. Купіў і я трубачку марозіва, сыходжу, аблізваючы, у нужнік, а там – гара гаўна, а на ёй Граждан з чырвоным сцягам сядзіць. “А дзе Віця?” – пытаюся. А Граждан і кажа: “Не вынесла душа паэта...”
        І пра карову – чыстая няпраўда.
        А дзела ж было так:
        Прапала ў магазінах мяса. А я тым часам іду сабе ўзлессем Купалаўскага скверу. Бачу: ляжыць карова здохлая. “Мабыць, Шніпа начыталася!” – падумалася. Ды не, бачу Граждан сядзіць на дрэве і Лявіт чытае: “Здыхляціны і звяраядзіны ён не павінен есці, каб не апаганіцца гэтым”.
        З пашанай, Ваш Сабака
        
        Ад Шніпа
        
        Тое, што пішуць пра мяне гэтыя Граждан і Сабака, як пра аблыжніка вусатага, – няпраўда.
        А дзела было так:
        Быў і я ў той дзень у фільгармоніі і слухаў тое-сёе кампазітара Чымарозы. Купіў трубачку марозіва, сыходжу, аблізваючы, у нужнік, а там дзве кучы гаўна, а на іх Граждан і Сабака сядзяць і пілуюць пудовыя гіры. “Мабыць у мяне ўкралі!” – падумалася.
        І пра карову – чыстая няпраўда.
        А дзела ж было так:
        Прапала ў магазінах мяса. А я тым часам іду сабе ўзлессем Купалаўскага скверу. Бачу: ляжыць карова здохлая. “Мабыць, у цырку заездзілі!” – падумалася. А калі ж прыгледзеўся – Сабакам закормлена, а Гражданом задоена.
        З пашанай, Ваш Шніп
        
        Ад студэнта
        
        І вусаты аблыжнік Віця Шніп, і Сабака з Гражданом напісалі пра сябе няпраўду.
        А дзела было так:
        Быў і я ў той дзень у фільгармоніі і слухаў тое-сёе з Чымарозы. Купіў трубачку марозіва, сыходжу, аблізваючы, у нужнік, а адтуль выбягае Шніп, а следам Сабака з Гражданам. “Капцы! Затопчуць!” – думаю. Ды не, павіталіся і далей пабеглі. Праўда, у нужніку было гаўна-гаўна-а!
        І пра карову – чыстая няпраўда.
        А дзела ж было так:
        Прапала ў магазінах мяса. А я тым часам іду сабе ўзлессем Купалаўскага скверу. Бачу: ляжыць карова здохлая. А побач Шніп, Сабака і Граждан чытаюць устаў КПСС. “Што гэта вы робіце?” – пытаюся. А Шніп, як самы разумны, і кажа: “Карова перад смерцю прасіла...”
        З прывецікам, Ваш Студэнт
        
        Ад Прафесара
        
        Закалябалі мяне гэтыя Студэнты разам са Шніпам, Сабакам і Гражданам! Усё, што яны тут брахалі – брахня!
        А дзела было так:
        Быў і я ў той дзень у фільгармоніі. Марозіва не купляў, а вось у нужнік сыходзіў. Сапраўды, гаўна там было мнагавата. І падумаў я: “Хлопцы, вас бы ў свой час на Лысую гару да пісьменнікаў! Цаны б вам там не было! А так звязаліся са Шніпам і цяпер бегаеце з марозівам у нужнік...”
        І пра карову – чыстая няпраўда.
        А дзела ж было так:
        Прапала ў магазінах мяса. А я тым часам іду сабе ўзлессем Купалаўскага скверу. Бачу: ляжыць карова здохлая. “Мабыць, ва універсітэт не паступіла!” – падумалася. А тут раптам па радыё перадалі: “Хто знайшоў карову здохлую, просім вярнуць яе на жывадзёрню, бо Граждану з Сабакам няма чаго рабіць, а Шніп есці хоча...”
        З прыветам, Ваш Прафесар
        
        Ад Гаўна
        
        Не верце гэтым аблыжнікам з вусамі і без вусоў.
        А дзела было так:
        Нікога з гэтых паноў у той дзень у фільгармоніі не было. І ніякі кампазітар Чымароза не іграў. А проста забеглася ў нужнік нейкая карова, паглядзела, падумала і далей пабегла. А слава ўся Віцю!..
        З радасцю, Ваша Гаўно
        
        Ад Каровы
        
        Нікому не верце!
        А дзела было так:
        У магазінах прапала мяса. А я здохлая ляжала на ўзлессі Купалаўскага скверу. І ніхто да мяне не падыходзіў, і нічога не чытаў. І толькі Граждан праехаў на лыжах па праспекце, а ўслед прабег Сабака з крыкам: “Не вінаваты я! Карова здохлая сама захацела здохнуць!”
        З паклонам, Ваша Карова
        
        
        
5. Чый гэта сабака?
        
        Граждан трымаўся за свой акрываўлены палец, нібыта за сасіску, палітую кетчупам. А побач, падціснуўшы хвост, стаяў Сабака. Каля іх сабралася народу, як на выбарах кандыдата ў прэдвадзіцелі дваранскага гнязда.
        
        Міліцыянт: – Не можа етава быць! Сабака ж у нас па ўсіх пратаколах лічыцца ісчэзнуўшым з ліца нашага, як прызрак камунізма ў Яўропе. Чый гэта Сабака?
        Прафесар Прэабражэнскі: – Падобную тварыну ў нас учора ў лабараторыі пацяралі на аперацыйным станку. Давайце ў яе памераем кішкі. Калі яны 15 метраў, то гэтая таварына з нашай лабараторыі, а калі не–то і не ведаю, што прадпрыняць у такой апаснай сітуацыі.
        Кухарка: – Такую скаціну безработную, што сёння стала пупам нашага савобшчаства, я ў мінулым сталецці бачыла ў грабу ў белых сандалетах. Яе трэба аддаць у мумейны музей і нам там выдадуць спраўкі, што мы ўмеем упраўляць патокамі бессазнацельнага дзвіжэння.
        Студэнт: – Гэтага Сабаку я знаю! Ён Бескервіля! Год назад я ад яго пастрадаў усімі мяккімі інцімамі. Прапаную Сабаку прадаць галадаючым кітайцам, якія сёлета пастрадалі ад палёту ў касмічную галактыку, у якой ужо няма дзікіх абіз’ян...
        Граждан з акрываўленым пальцам: – Што вы! Гэты ж Сабака таварышча Шніпа, які працуе начальнікам! І я спецыяльна даўся ўкусіць сябе. Сабаку ж цяпер за мяне павінны даць медалю за спасення ўтапаючых!
        Нехта: – У Шніпа такі пародзісты Сабака не можа вадзіцца, бо Шніп ужо не працуе начальнікам!
        Мандама: – Сабака Шніпава! Паглядзіце якія вушы ў яе абгрызеныя, бакі абадраныя, хвост аблезлы…
        Граждан: – Раз так, то давайце Сабаку здадзім на аналізы! Карысці нам не будзе, але і врада – ніякага!
        Іван Сяргеевіч: – Гэты Сабака Герасіма. Яго тапілі, але ён не прыняў да самага канца вадзяную смерць і я прапаную зноў гэтага Сабаку аддаць водным працэдурам!..
        
        І тут падыйшоў другі Сабака і, сказаўшы: “Я Спендзіараў! Я прыехал устраівать канцэрты – сям’я галадает!”, зняў шапку…
        
        
        
6
        
        Пане Граждане,
        
        я Вам ніякая не мамаша і тым больш не дарагая мамаша! І ня трэба мне кончыкі пальцаў цалаваць, бо я Вас ведаю. Спачатку кончыкі пальцаў цалуеце, а пасьля ў нас са стала відэльцы прападаюць. Хопіць мне аднаго, што Вы Віцю Шніпа любіце і шануеце. Хлапчук ён варты, каб за яго піць ня толькі пачынаючы з польскіх Калядаў і сканчаючы рускім Вадохрышчам, а і цэлы год напрапалую, бо, як Вы ласкава заўважылі, ён хоць і тварам Лабэцька, але файнейшы і швэндаецца толькі па фільгармоніях і па дзевачках. Ну а тое, што ён цягаўся да Лявы Таўстога, да Маякоўскага і да сьвятых мошчаў у маўзалей, то гэта, каюся, мой недагляд. І крычала я на яго, і на ноч міліцыянтамі страшыла, і дубчыкам па яго няшчаснай сьпінцы хадзіла, а ён гне сваё: “Буду сынам Янкі Купалы!” Ну што мне зь ім, паразытам, рабіць? А пра нерукатворны Віцеў памятнік я даўно ўжо і бяз Вас ведаю. У яго гэтых памятнікаў, як у мяне на прыпеку пустых гаршкоў. І казала яму я: не рабі ты гэтых нерукатворных памятнікаў, бо да дабра яны цябе не давядуць, а ён робіць іх і робіць. Ну вось і даскакаўся хлапчук, і цяпер пра гэта ўсе ведаюць. Яму слава. А мне сьлёзы нечалавечаскія. Так што Вы, пане Граждане, са сваёй шадэўрай “Шахерызадай” у поўным адрубоне, і не дачакацца Вам прэміі, а мне ад Вас адшпілкі да пэнсіі. А Віцьку Вы беражыце, бо ён яшчэ ўсім нам прыгадзіцца пры пастраеньні на вочную стаўку і нам ад яго будзе вялікая карысьця ў смысьле нерукатворнага памятніка, бо я ўжо жэншчына гадаваная і не прывычная, каб мяне называлі рознай там мамашай і тым больш дарагой мамашай. Я ж заўсёды
        
        Ваша Маць
        
        
        
7. З гражданскіх палёў
        
        Ад зьвеньнявой Ангелінай.
        Дакладаю: маё зьвяно ў складзе Сабакі й Граждана за пяць хвілін да 1 жніўня справілася з пастаўленай уборкай. Пацераў няма. Асоба атлічыўся Граждан – ён быў адказны за пажарную сыгналізацыю. Праўда, сёе-тое згарэла. Але і мышэй таксама ляснулася кіляграмаў сто.
        
        Ад зьвеньнявога Сабакі.
        Ужо другі дзень пажынаем плады нечалавечаскага подзьвігу: з суседняга калгасу прыехалі сваты да нашай перадавой трахтарыхі і хочуць яе забраць, каб дзялілася там вопытам. А я не дазволю разбазарваць кадры, бо ў нас яшчэ наперадзе свая слаўная радаслоўная.
        
        Ад зьвеньнявога Паўліка Марозава.
        Саабшчаю, што мой бацька, атрымліваючы пэнсію, слухае па начах радыё “Свабода” і сумняецца, што маё зьвяно выканала план.
        
        Ад зьвеньнявой Манькі Ключніцы.
        У маім зьвяне праявіўся дэзэрцір, які зламаў сабе нагу і цяпер недзе ў сталіцы хаваецца ў больніцы. Дапамажыце яго прыўлячы да адказнасьці за жыта, і я вам адыграюся на карняплодах, якія ў нас сёлета крыху падкачалі!
        
        Ад зьвеньнявога Граждана.
        З уборкай скончылі аканчацельна. Мы не расьцяраліся нават і тады, калі да нас прыяжджала агітбрыгада са Шніпам і дзевачкамі. Намалацілі столькі, што самі ня ведаем, колькі, але ўсе ў поўнай эўфарыі. Цяпер чакаем вышэйшага загаду, што рабіць далей з камбайнамі: ці гнаць іх на парад у сталіцу, ці пакідаць на полі да новага ўраджаю.
        
        
        
8
        
        Адзін Сабака быў вельмі юны і яшчэ ўсьміхаўся, гледзячы на хуткую дапамогу, якая спынілася ля піўбару, дзе на чорным асфальце, як абгарэлы кусок ялавічыны на патэльні, ляжаў Граждан. Сабака пацікавіўся ў хукай дапамогі: “А ці ня скажаце, блюдзяшчыя ўгалоўны кодэкс і правілы руху, што здарылася з гэтым мілым отракам?” Хуткая дапамога нічога не адказала, а толькі грэбліва паглядзела на сабачую торбу, зь якой тырчала пляшка малака і абгрызены (відаць, у лядоўні белымі мышамі) хвост ужо даўно памерлай рыбіны. Граждана паклалі на насілкі, і ён, расплюшчыўшы зь нечалавечымі намаганьнямі вока, сказаў: “Гаспада... Я не магу пітацца вэгетарыянскімі сасіскамі... Гаспада... Паедзем у намяра!”
        
        І тут падышоў міліцыянт.
        
        Міліцыянт: Прашу ўсіх сьведак чыстасярдзечна засьвядзецельстваваць, што гэты яшчэ юны Сабака прыставаў да хуткай дапамогі, якая выконвае службовае заданьне. А вы, Граждан, ляжыце сьмірна, а то я не ручаюся, што вас пазнае родная мама. У мяне ёсьць прадпісаньне ад вышэйшага начальства, і я, калі гэты Сабака аддасьць сваю сетку, усім усё прашчу. А іначай усім будуць капцы!
        
        Граждан: Хоць я і ляжу на гэтых насілках як на сьмертным адры, магу яшчэ засьвідзецельстваваць, што гэты Сабака прыставаў да хуткай дапамогі. Ён нават абяцаў жаніцца на дапамозе, калі што атрымаецца ня так.
        
        Прафэсар: Мне два месяцы не даюць заробак, але я добра бачыў, як гэты Сабака прыставаў да хуткай дапамогі! Жаніцца ён на ёй ня будзе, бо я сам гатоў на ёй жаніцца. У мяне ёсьць дысэртацыя, якая адпавядае патрабаваньням вышэйшых органаў. І я буду скардзіцца ў апошнія інстанцыі, калі па вуліцах будуць хадзіць Сабакі і прыставаць да нашай шаноўнай дапамогі.
        
        Сьлесар: Я паўгоду не атрымліваю грошай, але жыву, і мне даўно перашкаджае Сабака, які сёньня прыстаў да хуткай дапамогі. У мяне было пяць кіляграмаў жалезных апілак, і я ня змог іх данесьці да хаты, бо гэты Сабака пачаў прыставаць да дапамогі. У мяне добрая жонка, і яна не выганяе мяне на вуліцу, калі я не прыходжу дамоў начаваць. А Сабака мне перашкаджае нармальна пітацца...
        
        Начальнік: Я таксама бачыў, як гэты Сабака прыставаў да хуткай дапамогі. Ён і да мяне прыставаў, але я чэсны. У мяне ёсьць сваякі ў органах, і я так гэта не пакіну. Сядзеце ўсе і пад фанфары!
        
        Дзеўка: Я ня веру, што гэты сабачка здольны прыставаць да хуткай дапамогі. Быў бы гэта Шніп, дык я б паверыла. А тут мілы сабачка, юны, як анёлачак нябесны. Ну, калі ён хоча каханьня, то я магла б яму дапамагчы. Таварышу міліцыянце, арыштуйце мяне, і вы не пашкадуеце...
        
        Баба: Я нічога ня бачыла, але гэтага Сабаку трэба ізаляваць ад нашага грамадзтва, бо з-за гэтых сабак у нас развалілася вялікая краіна, якая мне сьніцца па начах, і я... Дайце мне гэтага Сабаку, я яму тут жа горла перагрызу!
        
        Мужык: Я балдзею ад гэтага Сабакі! Паглядзіце, у яго чатыры лапы, два вухі і адзін хвост. Гэта унікум, якіх мала на сьвеце! Ён разумна зрабіў, што прыстаў да хуткай дапамогі, бо ад яе не падчэпіш ніякай заразы. А я балдзею...
        
        Вусаты: Аддайце мне гэтага сабачку. Мы яго доўга мучыць ня будзем. Чык ножыкам – і ён у небясах.
        
        Лысы: Гэта вульгарна. Я ведаю, што трэба рабіць з Сабакам, і асабліва цяпер, калі мы будуем вобчаства справядлівасьці і працоўнага ўздыму, таму прашу гэтага Сабаку не арыштоўваць, а перадаць мне як лепшы вопыт нашага часу...
        
        Але раптам каля піўбару спынілася чорная машына, і зь яе пачулася: “Куда вочарадзь стаіць?”
        
        
        
9
        
        Адзін Сабака атрымаў ліст зь белай Арапіі. Думаў, што яму белыя арапы прыслалі даляры, але, калі раскрыў канвэрт, адтуль пасыпаўся белы парашок. Перапалохаўся Сабака і пабег да беларускіх акадэмікаў, каб высьветліць, ці заразіўся ён сыбірскай язвай. Сабараўся калёквіюм пад камандаваньнем Граждана. Засядалі без усякай пішчы тры дні і тры ночы. І на чацьвёрты дзень выступіў Граждан.
        
        Граждан: Брацьця і сёстры! У гэты знамянальны для нашай акадэміі дзень, калі чэсным вучоным няма чаго есьці, хачу паведаміць, што Сабака атрымаў белы парашок. Але ён хутка здохне. Ён бы і так здох, але гэты працэс зацягнуўся б яшчэ на некалькі гадоў. Ён бы мучыўся сам і нас бы мучыў, як прафэсар Праабражэнскі мучыў беднага Шарыка, прымушаючы яго вывучыць табліцу Шапэнгаўэра. Зараз гэты Сабака сам будзе страдаць за свае грахі. Брацьця і сёстры! Хто згодны са мной, прашу ўдаліцца на савяшчаньня.
        
        Акадэмік: Ні на якія савяшчаньні я больш не пайду. Сабаку я не сваяк, таму мне няма чаго скрываць. Сабака ня здохне. Сабака друг чалавека, я ўжо не кажу пра жывадзёрню, і таму ён ня здохне ад сыбірскай язвы. Белы парашок ад нашых сяброў белых арапаў – гэта ўсяго-наўсяго цукровая пудра, якой некаторыя жэншчыны і дзявіцы пасыпаюць сабе цела, каб было смачней іх цалаваць.
        
        Прафэсар: Навукай яшчэ не даказана, што ў белым парашку жыве сыбірская язва, як невядома, ці ёсьць жыцьцё на Марсе. Я гэтыя тры дні і тры ночы ня спаў. І вы думаеце, што я нешта мог прыдумаць? Адно скажу, што гэты Сабака ў мінулым годзе здаваў аналізы, і яны ў нас на добрым шчату.
        
        Доктар: Тое, што ў Сабакі аналізы на добрым шчату, гэта яшчэ ня доказ, што гэты Сабака будзе жыць. У нас на фронце быў адзін Сабака, дык у яго кожны дзень былі добрыя аналізы. Да ўсяго сыбірская язва – гэта ня ордэн, які пачэпіш на піджмак і будзеш бясплатна езьдзіць у абшэствянным транспарце. Я лічу, што Сабаку трэба ізаляваць ад вопшчаства, а то ён нас пакусае, і мы не даведаемся, ад чаго ён здохне.
        
        Дацэнт: Я, як дацэнт, магу з разгону сказаць, што Сабака сам выдумаў гэты белы парашок і цяпер усімі намі сьпікуліруе. Пяць гадоў назад мы яму ня далі грамату, як лепшаму танцору лебядзінага возера, дзе ён быў у галоўнай парціі... А цяпер яму мяшае белы парашок...
        
        Лябарант: Я рабіў досьлед з гэтым парашком. Магу адназначна сказаць. што ён белага колеру і раствараецца ў вадзе. Увогуле ж, на маю думку, у парашку ня можа сядзець сыбірская язва, бо яна там задыхнецца.
        
        Тутака прыйшла Прыбіральшчыца і сказала: “Урэмя прыбіраць. Што вы тут мучыце сабачку?”
        
        І змыла парашок к чортавай мацеры.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.