|
Калі вы, мужчыны... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Белае поле, а над ім – белы галуб... Ідзе па полі белы чалавек, а за ім сьлядоў няма. Я клічу яго: – Паслухай, чалавеча, што ж ты такое зрабіў, што за табою сьлядоў няма? А ён ідзе, ідзе, а ў канцы азіраецца, ідзе да мяне і пытае: – Чаго табе, сапраўдны чалавеча? Я кажу: – Дык чаго ж за табой сьлядоў няма? У яго на вачах зьявіліся буйныя сьлёзы. І адказаў мне ён: – Вунь бачыш, нада мной белы галуб ляціць і ні на крок не адстае – гэта ўспамін майго каханьня.
1993
|
Вясна... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Беларусь мая ў засьнежанай прыгажосьці. Палі твае белыя чыстым крышталем блішчаць. Ды не чуваць вясёлай песьні жаўрука, толькі цьвіньканьне сініц... Яны малыя, ім халодна тут, – але ўсё ж нікуды не адлятаюць: вельмі адданыя сваёй радзіме гэтыя малыя птушачкі...
25.II.1994.
|
Жыта, жыта, жытачка... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Я магутны арол. Я кахаю цябе. Маё сэрца ў крыві, калі бачу цябе ля другога. Ты не бачыш мяне. Мяне ценем ты лічыш... Мо дарма ў сваіх марах я веру, што ідзем пад руку да царквы мы... І дакранаюцца твае вусны да маіх... І твае блакіты побач з маімі... Гаворыш ты мне: «Каханы мой...» Але гэта толькі мара.
1994
|
Вясной-вясенькай... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Бачу белае поле – усё ў чорнай крыві. Бачу белае поле – у чырвонай крыві. Бачу белае поле – і няма там крыві. На першым полі памёр Сатана – хай ня ўстане ніколі, каменем у сэрца сваё забярэ ўсе грахі. На другім полі памёр Беларус – можа, устане калісьці Беларус і Радзіма – ён прамовіць адзіна і для нас, і пра нас. На трэйцім полі памёр Гасподзь. І ўваскрос Ён. І прыйдзе да нас.
1995
|
Сад Сусьвету – салодкая і вельмі горкая спакуса
|
Хвіліну жыцьця свайго бясцэннага аддаў бы таму, хто б сказаў мне, як спыніць грэх.
Для чаго мы жывем? Гэта пытаньня жыцьця і сьмерці. Наўрад я адкажу на яго, калі прайду шмат раяў і пеклаў і не раз убачу Бога і д’ябла. Можа, мы жывем дзеля таго, каб з кожнага жыцьця браць грэх і адпраўляць яго ў нябыт? І, нарэшце, калі мы вычарпаем усе грахі, мы паляцім... Гэта і будзе сапраўднае жыцьцё.
17.II.1995.
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
Малюнкі... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
О, суклон – гэта лінія жыцьця, бачу чырвоную лінію – гэта лінія каханьня. Бачу жоўтую лінію – гэта лінія радасьці і смутку. Бачу блакітную лінію – гэта лінія лёсу. А чорная лінія – гэта мой грэх.
9.II.1994.
|
Белы сьнег зімой. Ідзеш, і ўсё срэбна-белае. Кусьцік белы, дрэва белае, зямля срэбна-белая. Усё зімой белае. І душа чалавека зімой крыху бялее, таму што ўсё наўкол такое прыгожае і добрае. Слаўна было б, калі б у чалавека заўсёды была душа белая і шчырая да іншых людзей. І неабавязкова, каб заўжды была зіма.
24.II.1994.
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Самыя цудоўныя словы на сьвеце... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Цемра чорная... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Неба... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Мае гады расчараваньняў... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
На сьвеце ёсьць багацьце... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Стаіць бярозка белая... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Мой стары Менск... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Гледзячы на гравюру Міколы Купавы «Менск»
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Гляджу я на неба, на шлях залаты, іду я па ім. І бачу я Бога. – Скажы ты мне, Божа, чаму на зямлі ўсё так чорна і грэшна? – Таму што, дзіцятка, сэрца зямлі чорнае і грэшнае. Сядзіць у ім д’ябал.
2.XII.1993.
|
Жыцьцё наша... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Хто ён... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Ноч ідзе... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Няма ўжо лядка на рэчках і стаўках, і весела цячэ празрыстая рака. У вёскі і лясы жаўроначкі ляцяць. Ад веснавой красы дзяцей не адарваць.
21.VII.1994.
|
Мы ўсе – адзіная Божая сям’я. І ўсё ж я не разумею: чаму адзін забівае, другі сьмяецца, трэці кахае, чацьверты злуецца, а пяты ляжыць мёртвы... Чаму гэта так? Калі мы ўсе – адзіная Божая сям’я?
2.XI.1994.
|
Што гэта – жах? Невядома? Для малога дзіцяці – гэта калі няма мамы, таты дома. Для старых – калі сьмерць надыходзіць, для ракі – калі яна высыхае, для жывёлы, для рыбы, для птушкі – калі іх чалавек забівае, для дрэва – калі яго сьсякаюць, для мяне – калі хтосьці памірае...
2.XI.1994.
|
Зямля, я пакідаю цябе, я пакідаю сваіх родных і блізкіх... Але я абавязкова вярнуся да цябе. Можа, я вярнуся дрэвам. можа, я вярнуся птушкай, можа, я вярнуся рэчкай, а можа, чалавекам... Але вярнуся.
1994
|
Мой стары сябра... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Ідзе старажытны мой гадзіньнік... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Сяджу у турме я. Не бачу ні поля, ні жытняга хлеба, ні кроплі вады. Не бачу ні лесу, ні сонца прадвесьня, ні белай Радзімы, ні роднай зямлі. Хачу я на волю, катацца на конях, хачу я ў пушчу, на родну зямлю. Хачу гаварыць я на роднай мне мове і пець пра Радзіму, пра маці сваю.
2.II.1995.
|
|
|
ТАМ, У ВЫШЫНІ
ВЕРШЫ РОЗНЫХ ГАДОЎ
|
|
|
Так хочацца у мінулае і ў будучае. У мінулым мне было так весела і радасна. У будучым мне купяць сабаку.
1988
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Беларускаму мастаку Аляксею Марачкіну
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Шчасьлівыя людзі на нашай планеце – дзеці, дзеці, дзеці. Сумныя людзі на нашай планеце – дзеці, дзеці, дзеці. Вясёлыя людзі на нашай планеце – дзеці, дзеці, дзеці. Дарослыя людзі на нашай планеце – таксама дзеці.
1988
|
Елка пад вакном... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Я ведаю Сусьвет... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
450 Бабулі Валі прысьвячаю
Божа! Зрабі нас вольнымі, як птушак, каб адчуць вецер цёплы і мора халоднае, каб зразумець, як жыцьцё над краем прадоньня вісіць. Божа! Зрабі нас шчасьлівымі, як малых дзяцей, каб ня ведалі жаху, пакутаў і злосьці. Божа! Зрабі нас бязгрэшнымі, як ты сам.
1988
|
|
Да зор... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Дождж ідзе... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Поўня. Навакол цішыня і нікога няма акрамя той душы, што лятае у цемры цішы... І аблудны навец душу тую шукае, што калісьці згубіў і забіў.
28.IX.1996.
|
Белы шлях... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
|
|