РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дамавікамерон sexэвалюцыйны
1
0. Эва
        
        Прахалодная летняя ранiца. Закiнуты яблыневы сад. Яна i я.
        – Ты нiкому не павiнен паказваць свае рожкi,
        – Эва спрабуе быць шчырай.
        – Няма ў мяне нiякiх рагоў.
        – Няма, няма… Толькi дай мне слова, што не будзеш нiкому паказваць свае чортавы рожкi.
        – Я магу даць табе якое заўгодна слова, толькi нiякiх рожак у мяне няма i нiколi не было.
        – Ну, хiба ты не разумееш, пра што я табе кажу?
        – Эва робiць спробу прадэманстраваць незадаволенасць.
        – Разумею, ты гаворыш пра свой хвост.
        – Няма ў мяне хваста. У мяне нiколi не было нiякага хваста. З чаго ты ўзяў, што ў мяне ёсць хвост? Я кажу пра рогi, а ты пра нейкi змяiны хвост, – Эва пачынае абурацца.
        – Там, дзе рогi, павiнен быць хвост i капыты, – педантычна ўдакладняю я.
        Эва кусае паветра, прымружвае вочы, сцiскае кулачкi, сцiнаецца i крычыць:
        – Сораму ў цябе няма! Чуеш, ты, жывёла, сорам твой дзе?!
        Я выходжу з сябе –, натуральна, бяру i выходжу з сябе. Эва рэагуе iмгненна i гэтаксама выходзiць з сябе. На траве застаюцца рогi, хвасты, луска, капыты i крылы, а мы выходзiм. Мы бяромся за рукi i крочым праз сад.
        – Хочаш яблычка?– добразычлiва пытаецца Эва.
        – Яны ж дзiчкi. Мы ж каштавалi, горкiя-горкiя…
        Неба цямнее. Пэўна, збiраецца на дождж. Мы выходзiм з яблыневага саду. Мы сыходзiм назаўсёды. Маўчым, бо разумеем: мы нiколi не вернемся ў сад.
        
        
1. Аднакласнiца
        
        Запрасiў я аднакласнiцу – шэравокую Еву – на сустрэчу ў парк. Зайшлi мы ў зацiшны куток. Дастаў я з кiшэнi самаробны нож з разнаколерным дзяржальнам, размахнуўся i запусцiў у яблыню. Дзюба глыбокаўелася ў кару. Выдзiраў я i шпурляў зброю. Ева ўважлiва, з найсапраўдным захапленнем у шырокарасплюшчаных мякка-шэрых вачах назiрала за маёй забавай. Не заўважылi мы, як апынулiся ў кумпанii п’янаватых i значна старэйшых бэйбусаў.
        – Якi выдатны нож! Мне якраз i не хапае такога, каб мяса на шашлыкi рэзаць, – паведамiў пляскатаносы завадатар.
        Памiж мною i нажом, увагнаным у пашчапаны камель, сталi два гопнiкi. Памкнуўся я да зброi. Пачалi мяне бiць-збiваць. Курчыўся я на траве, ашчаперыўшы рукамi галаву, каб не забiлi ўдарам у скронь. Калi памяць вярнулася, у парку было чорна, халодна i пустэльна. Першае, што зрабiў я, яшчэ лежачы на зямлi, – узненавiдзеў шэравокую Еву, з якой гуляў у парку, узненавiдзеў сведку майго збiцця i прынiжэння.
        
        
2. Цюльпанніца
        
        Маляваў я макi. Яны ззялi ў зялёна-блакiтных хвалях лiпеньскае травы. Будзённы дзень у батанiчным садзе выдаўся цiхмяна-бязлюдным. Таму i здрыгануўся я, пачуўшы за спiнаю незнаёмы голас:
        – Ты змог бы намаляваць цюльпан?
        На эцюднiк, каля палiтры паклалася жоўтаглянцавая кветка.
        – Я добра заплачу, калi ўвечары ты прыйдзеш з малюнкам да мяне ў госцi. Я набуду акварэль, пакажу парнаграфiчныя часопiсы i фiльмы. Такi прыгожы хлопчык, як ты, мусiць любiць кветкi i жанчын. Я бачу – ты захапляешся кветкамi, а я навучу цябе захапляцца мужчынскiмi справамi.
        У кiшэню маю ўклалася паперка з тэлефонным нумарам, адрасам ды подпiсам «Ева». Правёў я вачыма смуглявую спiну блакiтнавокай Евы i растаптаў нi ў чым не вiнаватую кветку.
        
        
3. Бражніца
        
        – Я-а-а цбе лблю.
        – Не любiш ты мяне.
        – Любл. У-у-у.
        – Памаўчы.
        – Лю-ю-юбл, лублу, любулю, – пасля выпiтай брагi язык зусiм не слухаўся мяне. Вёў я аднакурснiцу Еву за лес, дзе ў полi стаяў стог саломы. Ён клiкаў, абяцаючы каханне.
        Яшчэ ўранку падгледзеў я, дзе дзядзька закапаў, каб не знайшлi мiлiцыянты, вялiзны бiтон з брагаю, а ўночы начэрпаў трохлiтровы слоiк хмельнага напою. Каб не пiць аднаму, запрасiў на банкет чарнавокую Еву. Набанкетавалiся мы, i павёў я яе пад стог.
        – Чуэш, я ж лаблю цьбе.
        – Яшчэ раз скажаш пра «люблю», i я пайду дадому.
        – Як жа-ж-ш-ш без лбовi мы будзем любiцца?..
        – Моўчкi, – Ева-бражнiца раскiнула рукi i павалiлася спiнаю на салому.
        Задраў я ёй спаднiцу i майткi сцягнуў. Абняў яе i абсунуўся ў сон.
        – Не люблю цябе, – прахапiўшыся пасярод ночы, пачуў я свой ясны i сухi голас.
        – I я цябе не люблю. Гэта насланнё ад брагi. Спi.
        Чарнавокая Ева павярнулася да мяне спiнаю, i павярнуўся я да яе спiнаю.
        
        
4. Трактарыстка
        
        Ехаў я з сябрам на канi праз лес.
        – Яна спiць з трактарыстам, – сябар закурыў папяросу.
        – …
        – Качаецца твая зеленавокая Ева кожную ноч з брудным, старым, смярдзючым механiзатарам.
        – …
        – Ён увечары прыносiць у сталоўку бутэльку самагону. Яна накрывае стол. Яны зачыняюцца, п’юць, жаруць i ябуцца. Уся вёска ведае, бачыць, гаворыць. А ты па ёй сохнеш.
        – …,– закурыў i я.
        – Забудзь ты яе. Столькi дзевак кругом чыстых, белых, духмяных, як кветкi…
        Конь узняў хвост, пусцiў газы i пачаў кiдаць на дарогу зялёныя яблыкi.
        
        
        
        
5. АДНАКУРСНIЦА

        
        Гурт студэнтаў загрузiўся ў кодаб, крыты брызентам. Пасля халоднага дажджу ў грузавiку было цёпла i ўтульна. Каб не мулка сядзець-ляжаць, шафёр абачлiва кiнуў на дошкi некалькi снапоў лёну.
        Лёг я на сноп i падклаў пад галаву рэчмяшок. Побач уладкавалася доўгавалосая Ева. Як толькi грузавiк крануўся, абняў я спадарожнiцу. Тая не выказала анiякiх пачуццяў. Тады запусцiў я руку пад куртку яе i пачаў лашчыць цыцку. I на гэткую iнiцыятыву не атрымаў адпрэчкi. Абнадзеены, расшпiлiў я джынсы на Еве. Яна развяла магутныя сцёгны, i ўсунуў я палец у похву.
        – Так i трымай, – дыхнула аднакурснiца ў вуха мне.
        Усю гадзiнную дарогу праляжаў я з уздыбленым чэлесам. У думках малявалiся неверагодныя варыянты працягу нашых секс-стасункаў. Але па прыездзе пачуў:
        – Скончыла я два разы. Дзякуй табе. Больш нiчога не хачу.
        
        
        
        
6. СПАДАРОЖНIЦА

        
        – Што табе ў ёй падабаецца? Наогул, што можа падабацца ў такой нягеглай дзяўчыне? – даверлiва спытаў у мяне настаўнiк кампазiцыi.
        – Скура. Вы заўважылi, якая незвычайная ў яе скура. Залацiстая, неапалiтанская жоўтая са срэбна-блакiтным адлiвам. Яе скура свецiцца знутры. Нiколi ў жыццi не сустракаў такой мяккай, аксамiтнай, далiкатнай скуры.
        – Скура i ўсё?
        – Не. Мне падабаецца яе кватэра, яе дом, што стаiць непадалёк ад магiлы Эмануiла Канта. Мне падабаюцца доўгiя вечаровыя шпацыры па Кёнiгсбергу. Увосень, калi ўсё навокал залатое, яна – Ева – мая залатая спадарожнiца.
        – Якая пустата.
        Так i не паразумеўся я з тым настаўнiкам.
        
        
        
        
7. СУНIЧНIЦА

        
        Пераназваў я сваю першую каханку з Евы ў Сунiчнiцу. Смочкi ў яе былi ружовыя, як крышачку недаспелыя ягады. Ружова-сунiчныя вусны i паднябенне. Цёмна-сунiчнымi былi язык i секель. Нават анус меў густое сунiчнае адценне. Яе доўгае, чыстае, семнаццацiгадовае цела пералiвалася, свяцiлася, ззяла мацiцова-сунiчным святлом.
        Нi я, нi Ева не ўмелi кахацца. Да свайго першага злiцця пад чырвона-сунiчным вечарова-чэрвеньскiм небам мы не ведалi эротыкi напоўнiцу. I яна ў мяне, i я ў яе былi ўпершыню. Чэлес мой i похва яе афарбавалiся ў сунiчны сок цнатлiвай крывi.
        
        
        
        
8. ФIЛАСАФIНЯ

        
        Еву з белымi кудзерамi завёў я на чорна-начное гарышча. Распрануў i зрабiў спробу ўставiць ёй мiж дрыготкiх ног чэлес свой.
        – Не магу, не трэба, баюся-баюся… Мяне згвалцiў п’яны айчым. Ненавiджу мужчынскiя органы. Баюся цябе, мамы, айчыма… Баюся, баюся, баюся!!!
        У Евы было свежае цнатлiвае цела, фiласофская адукацыя, п’янiца мацi i айчым гвалтаўнiк.
        На пыльным гарышчы так i не дамогся я сапраўднага акта. Выпесцiў языком смочкi. Нацёр пальцам i ўзбудзiў секель. А калi рабiў спробы ўставiць чэлес у похву, дык атрымлiваў процьму пакамечаных цытатаў з Платона i Арыстоцеля, пра бессмяротнасць душы i дарагiя iсцiны.
        Iнтым з белакудзернай Еваю не практыкаваў я болей.
        
        
        
        
9. ВЕНГЕРКА

        
        Ева з Венгрыi прыехала ў СССР вывучаць рускую мову. У Музеi рускага мастацтва i пазнаёмiўся я з ёй. Прагулялi мы па Санкт-Пецярбургу сем дзён навылёт. У Пецяргофе сярод фантанаў i паркавай зелянiны спакусiлiся мы адно адным. Любошчыў я яе да змогi…
        – Яшчэ, яшчэ, яшчэ, яшчэ… – паўтарала-паўтарала Ева з Венгрыi.
        Скончыў я любошчы толькi тады, калi выразна зразумеў, што праз iмгненне сэрца маё разарвецца на кавалачкi i памру я, а калi i ўваскрэсну, дык толькi ў выглядзе венгерскага немаўляцi.
        Праз тыдзень прыйшла паштоўка з Венгрыi, на якой Ева панапiсала, якi я цудоўны, разумны хлопец i якi неспрактыкаваны каханак.
        
        
        
        
10. САРАМЛIВIЦА

        
        Ева саромелася ўласных цыцак. Пласкаватыя, трохкутныя, з вялiкiмi, як жалуды, смочкамi. Цыцкi не давалi ёй спакою.
        Сарамлiвiца марыла назарабляць грошай i зрабiць пластычную аперацыю. Таму пляскатагрудая Ева нанялася ў натуршчыцы.
        Крухмальнае жабо выдатна прыхоўвала прыродныя дзiвосы, але мастакi бачылi вялiзныя цыцкi i праз карункi. Ледзь не штодня Ева адпрэчвала студэнцкiя i выкладчыцкiя заляцаннi. Мужчыны ляпiлiся да жанчыны, як мухi да салодкай вады.
        Сарамлiвая Ева не скарылася нават пад нацiскам дырэктара мастацкае вучэльнi. А вось мяне адагнаць не змагла. Яна проста не ўсведамляла, як тое здарылася.
        На Вялiкдзень напiлiся мы ў iнтэрнаце так, што прачнулiся ў адным вузенькiм ложку.
        – Што ты цяпер скажаш пра мае пачварныя цыцкi? – гучна запыталася ў мяне на ранiцу сарамлiвая Ева.
        – Цыцкi як цыцкi, трапляюцца горшыя, трапляюцца лепшыя, – нерасплюшчваючы вачэй, прамармытаў я. – Давай яшчэ крышку паспiм, Ева.
        
        
        
        
11. ЯБЛЫЧНIЦА

        
        Евiна дупа нагадвала па форме глянцавiты, светлы, сакавiты антонаўскi яблык. Падабалiся мне жаночыя клубы, падобныя да iгрушы, але Ева ўжо стаяла перад мною ў поўнай аголенасцi, адмаўляцца ад рэальнасцi i наяўнасцi не стаў я. Секс атрымаўся кароткi.
        – УусёО? Болей не можаш?
        – Не хачуУ! – не стаў я падманваць расчараваную i яе яблычную заднiцу.
        – Нашто было пачынаць? Нашто было распранацца ў такiм холадзе? – непрыхаваная крыўда прагучала ў безадказных пытаннях.
        Мне ж было-пабыло добра з ёю.
        
        
        
        
12. СЯЛЯНКА

        
        – Дзе ты цягаўся паўночы?
        – На месяц глядзеў, – абмяркоўваць свае секспрыгоды з сябрам не хацеў я.
        – Ты не на месяц глядзеў, учора яшчэ звечара спахмурнела – нi зорак, нi месяца. Ты з бруднай Евай у гумне па сене качаўся.
        – Адкуль ты ведаеш, чыстая яна цi брудная?
        – Ад яе за дзесяць метраў скацiнай тхне.
        – Малаком ад яе пахне, яна на ферме працуе.
        – Ты яе станiк бачыў?
        – Цёмна было.
        – А я бачыў: яна нахiлiлася, рукаво спаўзло, брэтэлька ад станiка чорная ад гразi. Не цягайся з ёй, набярэшся каросты цi вошай, а нам яшчэ працаваць i працаваць. Знайдзi сабе чыстую бабу. Чуеш? Кiнь яе.
        – Кiнуў.
        Сапраўды пакiнуў я Еву ў тую ж ноч.
        
        
        
        
13. ВАДЗIЦЕЛЬКА ТРАМВАЯЎ

        
        З белазубай Еваю пазнаёмiўся я на Браслаўскiх азёрах. Каб завязь рамана мела росквiт, яна запрасiла мяне да сябе, у Вiцебск.
        Прыехаў я ў горад Марка Шагала.
        Ева жыла ў кватэры з дзвюма сяброўкамi: Марыяй i Лiзаветай. Усе яны працавалi вадзiцелькамi трамваяў.
        Увечары ў гонар сталiчнага госця накрыўся стол. Пабалявалi. Леглi. Паклалi мяне з браслаўскай Еваю.
        – У мяне месячныя, – папярэдзiла жанчына. – Калi хочаш, можаш скончыць мiж грудзей.
        Скончыў я на яе доўгую шыю.
        Грудзi ў каханкi былi вялiкiя i тугiя, але ж жадалася мне похвы. Паўночы ўгаворваў я палюбоўнiцу, каб дазволiла пакарыстацца яе вульваю. Ева ўпарцiлася, а пад ранiцу прывяла ў ложак сяброўку – Лiзавету.
        Чэлес мой адмастачыў халодную, як рэйка ўзiмку, Евiну сяброўку, пад пiльным назiркам гаспадынi ложка.
        – Скончыў ён, я пайшла, – адрапартавала Лiзавета i калабком скацiлася з прасцiны на кiлiм.
        Пачакаў я, пакуль супрацоўнiцы трамвайнага дэпо пазасынаюць, i пакiнуў гасцiнную кватэру.
        На доўгi ўспамiн пра Еву з Лiзаветаю звёз я з радзiмы Марка Шагала жменьку лабковых вошай.
        
        
        
        
14. ПОЛЬКА

        
        Праз сяброўку Ева-полька запрасiла мяне адсвяткаваць Новы год i зрабiць ёй дэфларацыю.
        Быў я перакананы на ўсе 111 %, што ўдакладненне пра цнатлiвасць – жарт; таму ў вырашальны момант, калi Ева перадумала губляць цноту сваю, ужыў агрэсiўную сiлу. Цнатлiвасць парушылася. Замест плачу i крыкаў пачуў я смех гучны, iстэрычны, назаўсёды-запамiнальны. Ева трымала ў музычных пальчыках шматок дзявоцкае плеўкi i рагатала-заходзiлася.
        – Мамцы, мамцы пакажу! – радасна паведамiла яна, калi абмываў я расфарбаваныя крывёю сцёгны. – Вось мамка ўзрадуецца.
        
        
        
        
15. СТАРАЯ

        
        Позна ўвечары на тралейбусным прыпынку падышла да мяне старая Ева. Яна пяшчотна дакранулася да майго сцягна i прапанавала паслугi для мiнету. П’яны, я ледзь трымаўся на нагах ад выпiтага вiна, а таму вырашыў дзеля задавальнення рызыкнуць чэлесам сваiм.
        Ева завяла мяне ў прасторны пад’езд i распачала лiзанне-смактанне. Сперму яна пракаўтнула. Зрабiлася мне млосна. Знядужаны, прысеў я на прыступку. А ўзбуджаная Ева пачала распавядаць, як робiць мiнеты мiлiцыянтам, якi гэта кайф – адсмактаць у сапраўднага мужчыны ў вайсковай цi мiлiцыянцкай форме. Калi ж Ева задрала спаднiцу i запрапанавала свае похву з анусам, я нават паспрабаваў уставiць чэлес у старую дупу, але не змог стрымацца i званiтаваў на Евiну спiну. Яна брудна вылаялася, усцягнула майткi i выбегла на вулiцу. Застаўся я сядзець на прыступцы i чакаць, калi супынiцца-скончыцца галавакручэнне.
        
        
        
        
16. ЧАЧЭНКА

        
        Яна пазiравала, маляваў я роўную спiну Евы з Чачэнii. У яе было пяць палюбоўнiкаў. У мяне – дзве каханкi. Адно адному мы былi не патрэбныя. Выпадкова апынулiся мы ўдваiх напярэдаднi Новага года. У iнтэрнацкiм пакоi сядзелi ў палiтонах. Ад марозу палопалiся трубы. Палова Мiнска засталася без цяпла. Грэлiся мы гарэлкаю i танцамi ў фае. Iдучы з танцаў, падхапiў я Еву – сваю каштоўную рэч, свой навагоднi падарунак – на рукi. Нёс, нёс, нёс, а на сходах не ўтрымаў раўнавагу i бразнуўся на спiну. Як не зламаўся хрыбетнiк, Бог яго ведае. Свята скуксiлася. Ева паспрабавала суцешыць мяне сваiм шырокiм целам. А ў мяне жахлiва балела патылiца i пякло ў лапатках. Нават пругкiя грудзi з шакаладнымi смочкамi не радавалi, але сексам панацешылiся мы. Праз месяцы два, у Жаночы дзень, Ева завяла размову пра цяжарнасць. Яна паскардзiлася, што нiводзiн з яе пяцi сапраўдных каханкаў не жадае прызнаваць наступствы любовi. Навагоднi каханак – я, як i папярэднiя, параiў хутчэй зрабiць спарон. Ева паслухалася i наведала доктара. Працу натуршчыцы яна пакiнула, пайшла рабiць кiнамеханiкам на вечаровых сеансах. У мяне дагэтуль захоўваюцца пад ложкам малюнкi роўнай спiны Евы з Чачэнii.
        
        
        
        
17. УПАРТНIЦА

        
        Схапiў я Еву за тулава i перавярнуў дагары нагамi. Яна ўкусiла мяне за сцягно. Вырваў я нагу з зубоў, з цяжкасцю, але выдраў. Яна паспрабавала ўхапiцца рукою за чэлес, але паспеў я тыцнуць каленам у Еўчын нос. Кроў закрапала на паркет. На iмгненне Ева страцiла прытомнасць, i гэтага хапiла, каб вывалачы яе на гаўбец, перакiнуць праз парэнчы i, трымаючы за ногi, пачаць трэсцi.
        – А-а-а! – заматляла галавою Ева.
        Жахлiва: вiсець галавою долу, уночы, на вышынi чацвёртага паверха. У цёмных нябёсах з’явiлася празрыстая постаць даўгакрылага анёла, каб, калi што якое, забраць з сабою душу пакутнiцы.
        – А-а-а! – адгукнулася рэха ў цёмным горадзе.
        – Павiсi-пакрычы, можа, супакоiшся!
        Рукi мае пачалi калацiцца ад напружання. Яшчэ iмгненне, i Ева паляцела б на бетонныя плiткi. Забойства не здарылася. Анёл адляцеў у райскiя вышынi. Усцягнуў я самлелае цела на гаўбец, пацалаваў халодныя вусны i прашаптаў:
        – Усё ў нас будзе добра.
        
        
        
        
18. ФЛЕЙТЫСТКА

        
        Ева нiколi не грала на флейце, яна займалася ў кансерваторыi на фартэпiяна. Але для мяне яна засталася ў памяцi выключна флейтысткаю. У яе былi блiскучыя, нiбыта суцэльна касцяныя, пальчыкi з каротка абрэзанымi пазногцямi, шыракаватыя плечы, цяжкiя шары цыцак, смуглявы жывот з глыбокiм пупком, хлапечыя сцёгны i арлiны, яўрэйска-мужчынскi нос. Яшчэ ў флейтысткi па тры разы на месяц надаралiся крытычныя днi. Таму i пагаджаўся я на мiнет. Флейтыстка грала аўпарыштаку вiртуозна. Яна грала на чэлесе, як на чароўным iнструменце. Сканчаў я па два разы ўзапар, да поўнай спустошанасцi ды iгольчастага болю ў машонцы. Потым спаў па дваццаць гадзiн, бо нiяк не мог прачнуцца.
        
        
        
        
19. ДАЧКА ЧЫГУНАЧНIКАЎ

        
        Пазнаёмiўся я з Еваю – дачкой чыгуначнiкаў – у сваякоў на вясковым вяселлi. Яна была вiдная, высокая, стрункая, але праставатая, адпаведная сваёй сям’i чыгуначных працаўнiкоў. Пачаў я сустракацца з ёю. Некалькi разоў вячэраў у яе бацькоў. Далей за пацалункi ў чыгуначным скверыку ўзаемаадносiны не заходзiлi. Яна недвухсэнсоўна растлумачыла: спачатку мусiць шлюб, а потым сексуальнае. Вагаўся я, вагаўся. I тут здарылася нечаканае… Палiў я на iнстытуцкiм ганку, калi падышоў да мяне малазнаёмы аднакурснiк. Ён папрасiў агеньчыку, запалiў i спытаўся: цi сустракаюся я з Еваю – дачкой чыгуначнiкаў. Прызнаўся я, што ўзапраўду падумваю пра вяселле.
        – Нi ў якiм разе не жанiся з шэльмай. Яна – самая вядомая блядзюга ў нашым чыгуначным раёне. Калi хлопцам робiцца сумна, яны выклiкаюць Еву, каб пасмактала чэлесы. Ябецца яна кепска, а смокча выдатна. Яе мацi выхвалялася перад маёй мамаю пра цябе як жанiха. А мая мамка параiла распавесцi табе праўду. Чыгуначны раён невялiкi, усе ўсё пра ўсiх ведаюць. Яна не для цябе, так мая мама сказала. Прабач, калi пакрыўдзiў.
        Збянтэжыўся я, знябожыўся, але паверыў у аповед аднакурснiка пра мiнетныя здольнасцi дачкi чыгуначнiкаў. Паверыў i больш нi разу з ёй не сустрэўся, хоць i хацелася.
        
        
        
        
20. УКРАIНКА

        
        Мастачка-авангардыстка Ева мела шчыльна-чырвоны, як квадрат Казiмiра Малевiча, твар i экстрэмальна-чорныя, як праграмны квадрат Малевiча, валасы. Яна казала мне грудным украiнскiм голасам:
        – Я згодная стаць каханкаю якога заўгодна замшэлага дзеда, абы дапамог прадаваць мае генiяльныя палотны, мае бездакорныя малюнкi.
        Дзеда не знайшлося.
        Постмадэрнiстка-украiнка выйшла замуж за мастака-параноiка з белай, як апошнi квадрат Казiмiра, пысай.
        – Замест таго каб хоць зрэдку ябсцi мяне, – скардзiлася Ева, – ён эбанiтавым стрыжнем (эбанiтавым – без метафар) торкае ў паветра i кажа, што творыць полавы акт з Сонцам. Лысы iмпатэнт.
        Пашкадаваў я недатраханую хахлуху i адзiн раз патоўк.
        
        
        
        
21. ЯЎРЭЙКА

        
        Каб прымаць палюбоўнiкаў, яўрэйская Ева здымала пакой у вялiзарнай, як iнтэрнат, камунальнай кватэры.
        Скiнуўшы агнiста-чырвоную сукенку, яна легла на блакiтныя прасцiны i сказала мне:
        – Кахаемся першы i апошнi раз. Мы кахаемся, каб назаўсёды запомнiць адно аднаго. Мы даўно не любiм: нi ты мяне, нi я цябе. Мы любiмся ў гонар нашага былога кахання.
        Праўда яе, запомнiў я малочнае цела яўрэйскай Евы на ўсё астатняе жыццё.
        
        
        
        
22. РЫЖАЯ

        
        Тры разы пры розных варунках апынаўся я ў ложку з рыжай Еваю. Яна была старэйшая за мяне толькi на год, але паводзiла сябе так, нiбыта яна – мацi мая. Гладзiла па галаве i шаптала на вуха:
        – Спi, спi, спi. Засынай…
        Спрабаваў пагладзiць я iнтымныя месцы яе, а ў адказ яна моцна, да кiнжальнага болю, сцiскала яйцы мае. Адпакутаваўшы, супакойваўся я i засынаў пад салодкае «спi, спi, спi». У думках паўтараў я «пiська, пiська, пiська» i маляваў блiзкасць, што абавязкова адбудзецца наступным разам, толькi наступныя выпадкi з агульным ложкам адпавядалi папярэднiм да драбнiцаў.
        Рыжая Ева няўдала выйшла замуж, нарадзiла дачку, развялася, але выпадковых траплянняў у адзiн ложак са мною болей не здаралася.
        
        
        
        
23. ВIЛЕНЧАНКА

        
        Вiленскай Еве пякло. Кожны раз падчас акта яна скардзiлася мне на пякучыя болi ў похве. Стагнала, плакала, павiсквала, ускрыквала, выла i рыдала. У Евы была зусiм неглыбокая адтулiна. Нават мезенец мой заглыбляўся ў яе з цяжкасцю. А вось усё астатняе ў Евы мела акругласць, сакавiтасць, плаўнасць i прывабнасць формаў.
        У навагоднюю ноч лёг я з Еваю, а ў суседнiм пакоi начавалi знаёмая з сябрам.
        – Што ты з ёю рабiў? – наранiцу шэптам спыталася знаёмая ў мяне, пахмурнага i злоснага. – Ева праскавытала ноч навылёт. Не дала заснуць.
        Зрабiў я выгляд, што не разумею пытанняў, i сказаў:
        – А ты заўважыла, што Ева падчас сексу гаворыць выключна на эсперанта?
        
        
        
        
24. ТАДЖЫЧКА

        
        Мацi Евы паходзiла з Таджыкiстана. Таму ў дачкi выраслi вугальныя, густыя, шырокiя бровы, што сыходзiлiся на пераноссi. Яе вочы былi непараўнальнай прыгажосцi, але ж мужчынскiя бровы па-над iмi… Любiмыя колеры таджыкскай Евы – бэзавы i фiялетавы. Абавязкова ў яе гарнiтуры мелася альбо фiялетавая, альбо бэзавая рэч. Вялiкiя вочы, сярэднявечная прыгажосць i заiканне надавалi Еве нешта жывёльнае i чужынскае. Яе цела мела неверагодную шчыльнасць, нiбыта сам Алах вырабiў яго з гладкага дрэва. Рабская пакора, выпрацаваная ў мусульманскiх жанчын стагоддзямi, справакавала мяне ўвагнаць чэлес у тугi анус яе. Ева не выказала анi калiва незадаволенасцi, адно пракусiла ўласнае запясце да фiялетава-бэзавай крывi.
        
        
        
        
25. СУСЕДКА

        
        Пра Еву, што жыла па суседству са мною, расказвалi розна-эратычныя плёткi. Нiбыта яна – вядзьмарка i прыварожвае заможных мужчын. Нiбыта гуляе ў «тройку», калi тры жанчыны прапаноўваюць мужчыне пазаймацца сексам на ўмовах наступнага кшталту: зможа ён, нi разу не скончыўшы, давесцi да аргазму iх траiх – яны сплочваюць яму досыць вялiкiя грошы, а як не – ён iм плоцiць утрая большую суму. Вырашыў я спраўдзiць, цi ёсць грунт пад абгаворваннямi. Завiтаў да суседкi i проста спытаўся пра гульнi ў «тройку». Ева не адказала, апусцiлася перада мною на каленi i вызвалiла чэлес. З найдалейшага кутка ў змрочным калiдоры за нашымi любошчамi назiраў зеленавокi чорт. Праз дзве хвiлiны застаўся я без кроплi спермы. Тады Ева правяла мяне ў спачывальню, дзе за ложкам стаяла вялiкае люстэрка. Браў я Еву ззаду, а яна пяшчотна пагладжвала i цалавала маё i д’яблава адлюстраванне. Пасля гэтае блiзкасцi не засталося ў мяне i кропелькi сумненняў нi пра «тройку», нi пра тое, што Ева – вядзьмарскае стварэнне.
        
        
        
        
26. IНТРЫГАНКА

        
        Ева – распусная iнтрыганка – хацела-памiрала, каб муж яе авалодаў Евай маёй. Дзеля гэтага назапасiлiся пачастункi, нагатавалiся прысмакi, а падчас урачыстай вячэры вiно з гарэлкаю няспынна падлiвалiся ў чаркi. Iнтрыганка распранулася за сталом дагала i, смеючыся, усцягнула на сябе мяне, разгарачанага ад няёмкасцi i алкаголю. Муж iнтрыганкi гэтаксама агалiўся i пачаў спакушаць Еву маю тонкiм чэлесам сваiм. Тут i ляснуўся план iнтрыганкi. Еву маю не спакусiў касавокi кнур з крывым чэлесам. Ева мая пырхнула, як курапатка ў полi з-пад ног, за кватэрныя дзверы. Доўга не мог я скончыць, з-за таго, што пераеў i перапiў. Ушчэнт змучыўся сам, змучыў Еву-iнтрыганку з яе пакрыўджаным мужам, што голы сядзеў за сталом i каўтаў гарэлку, чарку за чаркай. Нарэшце, працверазеўшы ад сексу, пакiнуў я марны занятак i панёс насенне дамоў, да Евы сваёй.
        
        
        
        
27. ВЕРШНIЦА

        
        На днi нараджэння малавядомай мастачкi-керамiсткi госцi кепска закусвалi i шмат пiлi. Паступова хто мог сысцi – сышоў, а хто не змог – паклаўся спаць. За сталом засталася Ева – сяброўка iмянiннiцы i я. Лянiвым языком тая расказала, як у юнацтве марыла стаць вершнiцай, як трэнер па конным спорце здзекаваўся: абзываў таўстухаю i аднойчы прымусiў ябацца ў стайнi. Узбудзiў мяне аповед пра гвалт пад конскiмi капытамi, i распачаў я настойлiвыя заляцаннi. Ева саступiла, навалiлася на мяне – новага каханка, застагнала i пачала дзерцi пазногцямi спiну маю. Аказаўся я задробны для распаленай, непапраўна тоўстай, раз’юранай Евы з непамернай, як у кабылы, вульваю. З-за рознапамернасцi мы доўга не маглi спатолiцца i пападрапалi адно аднаго ўшчэнт.
        
        
        
        
28. АНГЛIЧАНКА

        
        Кiрпатая, чэрствая, з добрымi зубамi, з хваравiтым тварам, з каланiяльнымi прыхапкамi чалавека, чые продкi захапiлi i ўтрымлiваюць паўсвета – Ева з Англii – вельмi здзiвiлася, калi паставiў я на стол вiскi, содавую, яблыкi i апельсiны ў вазачцы.
        – Грунтоўна рыхтаваўся ты да сустрэчы. Гэта ўсё неверагодна дарагое ў вашай краiне. Можна было абысцiся гарэлкай з хлебам.
        – Сапраўды, i замест цябе запрасiць прадаўшчыцу з хлебнай крамы.
        Англiчанка вывудзiла з заплечнiка цыгарэтны пачак:
        – Тут якраз дзве ангельскiя цыгарэты, для цябе i для мяне.
        Цела ў яе было пругкае, гнуткае, хлапечае. Похва – вузкая i глыбокая. З такой похваю не варта рабiцца прастытуткаю. Яна, зрэшты, i не збiралася ў гейшы. Ева вучылася на выкладчыцу, а можа на выведчыцу, што ў той вечар цiкавiла мяне зусiм мала. Падабалася мне, як шчыльна заходзiць чэлес у похву, як выгiнаецца ангельская спiна ў залацiнках рабацiння, як адкрываецца вялiкабрытанскi рот, поўны роўных анёльскiх зубоў.
        
        
        
        
29. СПЯВАЧКА

        
        Спявачцы Еве катастрафiчна не ставала вострых пачуццяў. Яна прагна шукала iх у сексе. Яна перапаўняла сябе гарэлачным духам. Таму i дайшла да акта з мужчынам i жанчынаю ўадначассе. Тым часам ап’янелы муж Евы хроп у суседнiм пакоi. Любошчы атрымалiся гучныя, са стогнамi, ускрыкамi, грукатаннем канапы аб сцяну. Муж прахапiўся i пабачыў тры целы, завязаныя ў сексуальны вузел. У адным з тых успатнелых целаў ён пазнаў жонку сваю – Еву. Iгрышча скончылася забойствам, але загiнула не спявачка i не я з палюбоўнiцаю, а котка. Абражаны муж схапiў за галаву любiмую, нi ў чым не вiнаватую рудую котку i кiнуў жывёлiну з усяе мужчынскае сiлы ў сцяну. Котка каўкнула i здохла. Спявачка Ева з мужам разышлася, каб далей працягваць пошукi гарачых адчуванняў i не рызыкаваць жыццём хатнiх жывёлаў.
        
        
        
        
30. ГIТАРЫСТКА

        
        Пасля канцэрта гiтарыстка Эва запрасiла мяне ў госцi. Толькi канцэрт быў мой, а не яе.
        Пасля двухгадзiннага чытання вершаў стамiўся я i агаладаў, таму з радасцю еў гарачую яечню i стараўся не заўважаць вуглаватасцяў пасрэднай гiтарысткi i яе жоўтых ад тытуню пальцаў. I ў ложку не заўважаў я халодных, як лютаўскi лёд, клубоў i колкiх ад кепскага галення лытак. Паклаў я жаночыя пяты сабе на ключыцы i як толькi мог глыбока ўстаўляў чэлес спачатку ў похву, а пазней i ў дупу. Гiтарыстка цiха плакала ад горкай радасцi i салодкай пякучасцi.
        Наранiцу з’еў я ўдалую яечню i сышоў.
        Эва шукала працягу ўзаемаадносiнаў нашых: тэлефанавала, чакала каля дома майго, пераймала пасля канцэртаў… Марна. Гiтарыстка абрыдла мне яшчэ ў перша-апошнюю ноч, адвярнула мяне ад яе канчаткова i незваротна.
        
        
        
        
31. ГАНДЛЯРКА

        
        У гандляркi Эвы пасадзiлi сына. Кiнулi яго ў турму за здзек i згвалтаванне непаўналетняй дзяўчыначкi. Нi грошы, нi сувязi не дапамаглi Эве выратаваць сына ад смяротнага пакарання. Матчына гора залiвалася шампанскiм у рэстарацыi. Напiвацца ёй дапамагала сяброўка – буфетчыца.
        Пачырванелымi вачыма гандлярка знайшла ў пракуранай зале мяне. Вячэраў я з сябрам. З бутэлькай каньяку яна падсела да нас i распавяла гiсторыю пра сынулю-гвалтаўнiка. Паспачувалi мы дзеля прыстойнасцi. Каньяк быў дарагi.
        Другую бутэльку каньяку разлiвалi па чарках на лецiшчы ў Эвы. Лiў дождж, i ў халаднаватым дамку каньяк пiўся ўсмак. Дзе падзелiся буфетчыца з сябрам, не памятаю я.
        Змучаная i ахмялелая Эва пайшла спаць. За ёю пасунуўся i я.
        – Ты мяне згвалцiш, i табе нiчагусенькi не будзе, а майму сынулiку далi найвышэйшую мерку.
        Гандлярка Эва была старэйшая за мяне на гадоў пятнаццаць. Як змог выябаў я Эву i заснуў. А яна ўсю ноч, седзячы ў ложку, лiла слёзы; такi лёс у сапраўднай Эвы – плакаць па сыне.
        
        
        
        
32. АЛКАГАЛIЦА

        
        Тады Эва яшчэ не займела рэпутацыi п’янiцы. Нiхто i не думаў называць яе алкагалiцаю. Таму з лёгкасцю адгукнуўся я на прапанову перапiхнуцца.
        Эва паставiла на вечаровы стол вiно таннае, мацаванае i салодкае, як малiнавае сочыва. Сказала, што запрасiла мяне выключна дзеля цiкаўнасцi, бо займалася сексам усяго адзiн раз у жыццi. Эва нахабна хлусiла, што кепска ведае перапiхон, бо мела трохгадовага сына.
        Ахмялелы i ўжо непераборлiвы, зацягнуў я будучую алкагалiцу ў ложак. Той быў нязручны, мяккi, з ямiнаю ў сярэдзiне. Давялося торгацца ў скурчаных ненатуральных пазiцыях.
        Не дзiва, што, меўшы такi скамечаны секс, можна лёгка адмовiцца ад яго зусiм, пачаць пiць, спiцца i займець мянушку Алкагалiца. Эва так i зрабiла.
        
        
        
        
33. ПАЭТКА

        
        – Думаеш, нiчога не ведаю? Так? Усё ведаю i шматшмат чаго ўмею… – мармытала паэтка Эва.
        Насамрэч не ўмела яна нiчога-нiчагусенькi. Здагадалася, праўда, распрануцца i сцягнуць з белай дупы сваёй падраныя на каленцы калготкi. А потым ляжала на спiне, як бярозавае бервяно.
        Якраз з ёю – маладзенькай паэткаю Эваю – першы раз адчуў я непераадольнасць рознiцы ва ўзростах. Выратавала выпiтая разам гарэлка.
        Уначы паэтка скрала са стала некалькi новых вершаў маiх i ўцякла праз акно.
        
        
        .........................................

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.