РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Рунець, красаваць, налівацца!
 
Лірыка
 
Калыска
 
Трэба дома бываць часьцей
 
Ліст да Фідэля Кастра
 
Жароўня
 
Палата мінёраў
 
Труба
 
Поўнач 30 чэрвеня
 
Скрыпачы
 
Матчына хата
 
Баляда аб клянах
 
На лініі агню блакітнага
 
*** У верасьня – свой, асаблівы пах...
 
Стэарынавая сьвечка
 
Па зялёныя венікі
 
Соль
 
Вятрак
 
Хлебнічак
 
Сьвінуха
 
А бяседа цячэ...
 
Пах палыновы
 
Пціч
 
*** Калі пачнуць ад дахаў цені класьціся...
 
Начлег
 
Снапавоз
 
Сталасьці пара
 
Маякі бацькаўшчыны
 
Зялёны трэст
 
Нараджэньня сорак першага года
 
У паходзе
 
На вучэньні
 
Паштоўка да маці
 
Мароз
 
Каланча
 
*** Паразбрыліся гусі па ніўю...
 
Станцыя Грамы
 
*** А ноччу май залевай ліў...
 
Раніца
 
Першы навасёл
 
Ключы
 
Глушцы i шматтыражка
 
Падсобнікі вясны
 
Інтэгралы на цэгле
 
Летні тэатар
 
Вуліца нафтавікоў
 
Саганы
 
Мазаўцы
 
Уцякала зіма ад вясны
 
*** Тут любая ліпа заварожыць...
 
Пра шырспажыў i спадарожнікі
 
Сойка
 
*** Рабін дасьпелых зорныя шляхі...
 
Амэрыка
 
Цялушка
 
Месяцу
 
Баляда
 
Пахадні
 
Зорны ўступ
 
Бліжэй да хмар
 
Багермайстар
 
Міхась Бацэкін
 
*** Заспаная раніца мжыстая...
 
Паходная вуліца
Калыска
Зямля – калыска розуму, але  
нельга вечна жыць у калысцы.
К. Цыялкоўскі
Неба сінім навісла полагам.
Шчыры дзякуй табе, калыска!
Не ўзрасьціла ты семя кволага,
Не прыземліла мары нізка.
 
Полаг вышыт Шляхамі Млечнымі.
Сонца – забаўка ў аблачынках.
Незямныя нам раны залечвала
Ты – сусьвету ўсяго пясчынка.
 
Абгароджаная Карпатамі
I спавітая ў Гімалаі,
Як далонь чалавека, шурпатая,
Чалавеку ты ўжо малая.
 
I калі мы шляхамі арлінымі
Паляцім да планет насьцярожаных, –
Ты, прапахлая кменам і глінаю,
Будзеш зоркаю наддарожнаю.
 
Нават космас сівы перайначым мы.
Толькі сум па Зямлі агорне:
Там жаўрук кроплю сонца гарачую
Аж да восені студзіць у горле.
 
Крумкачы па-над борам крумкаюць,
На лугах мурава густая,
Жарабя цягне траўку хрумсткую,
I малога ў бакі хістае.
 
У туманнасьцях ускалмачаных,
Дзе касьмічныя завірухі,
Нам прыпомняцца рукі матчыны,
Што люлялі калыску, рукі.
 
Тыя добрыя рукі першымі
Ад зямлі нас паднялі ўгору:
– Глянь, сыночак, стагі завершаны...
Глянь, плывуць журавы над борам...
 
 
 
 
Трэба дома бываць часьцей
Трэба дома бываць часьцей,
Трэба дома бываць ня госьцем,
Каб душою не ачарсьцьвець,
Каб ня страціць сьвятое штосьці.
 
Не забыць, як падвялы аер
На памытай падлозе пахне.
Як у студню цыбаты асьвер
Запускае руку да пахі.
 
Не забыць сьцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што у хаце там быў рубель
У цане і па курсу старому.
 
Не забыць, як марозам злым
Клямка пальцы пячэ балюча
I адкуль на стале тваім
Бохан сьвежага хлеба пахучы.
 
Помніць свой на іржышчы цень,
Не забыць, як завуць суседа,
Не забыць, як пяе пад дзень
За вясёлым сталом бяседа.
 
Трэба дома бываць часьцей,
Трэба дома бываць ня госьцем,
Каб душою ты стаў чысьцей
I ня страціў сьвятое штосьці.
 
 
 
 
Ліст да Фідэля Кастра
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Жароўня
Палаеш трывожнай зарою
Маленства майго партызанскага,
З пагнутай бляшанкі жароўня –
Намесьніца сонца ў замаразкі.
 
Паддзёўкі падціснуўшы туга
Вяроўкамі – тоўстымі паскамі,
Мы з доўгаю, ў сажань, пугай
Хадзілі ўвесь дзень падпаскамі.
 
I, пэўна б, разьбегся статак,
Саміх яшчэ пасьвіць ня шкодзіла б,
Ды любы нам быў занятак,
I бык нас палохаў, боўдзіла.
 
Ад дыму мы плакалі разам
I поўзалі ўсе на карачках,
Пакуль нам язык паказваў
Агонь з вугалька гарачага.
 
А перад паўдзённай парою,
Як цені ідуць упрысядку, –
Сарочыя гнёзды паролі
Ды яйкі пяклі у прысаку.
 
З твайго вугалька, жароўня,
Мы ў верасьні,
                                пасталеўшыя,
Дымілі цыгаркай пароўну
З сухога лісьця алешыны.
 
Патроны у жар паклаўшы,
На дроце цябе раскручвалі.
I над галовамі нашымі
Сьвістала чарга траскучая.
 
Як зоркі,
                  любой пагодай
У прысаку год нязгасныя,
Маленства майго паходня,
Твае вугалькі мне ясьняцца!..
 
 
 
 
Палата мінёраў
Руку аднагодак працягвае мне,
Пацісну я куксу ў шрамах, бы ў разорах,
I порахам
                    ды марганцоўкай дыхне
З раённай бальніцы
                                          «палата мінёраў».
 
Далёка на захад адкочваўся гром.
Гулялі ў вайну мы –
                                            у нашых і немцаў,
Вайна ж,
                  пазалёгшы за кожным кустом,
Глядзела навокала
                                          позіркам немым.
 
Мы рана сталелі ў зямлянках сырых,
Але забываліся цацкі няскора.
I рваліся «цацкі»...
I ўрач гаварыў:
– Яшчэ папаўненьне
                                              ў палату мінёраў...
 
Здавалася,
                      ў цішы
                                      рыпела зямля
На восі –
                  нібы на пратэзе –
                                                            у зморы.
Пасьля перавязкі
                                      (ой, раны смыляць!)
Сьпявала «Арлёнка»
                                              палата мінёраў.
 
Вятрыска лісты нам
                                            на шыбіну клаў,
Рабіны
                рукамі здаровымі
                                                      гойдаў.
I доўга ня мог нас даклікацца ў клас
Той верасень
                              сорак чацьвёртага года...
 
З пустым рукавом
                                      сын вярнуўся дамоў,
А маці, як яблыня, белая
                                                      з гора...
Хай порахам толькі
                                            запахне ізноў,
Вы ўчуеце, хлопцы
                                            з палаты мінёраў!
 
Ты помніш:
                        асколак абвугліла кроў,
Ты ведаеш міны
                                    здрадлівы нораў...
Белабілетная ў дваццаць гадоў, –
Ты ў першым запасе,
                                              палата мінёраў!
 
 
 
 
Труба
Казалі маці
                        галавы ня вешаць, –
Суседкі спачувалі як маглі.
Прыкурвалі салдаты з галавешак,
Што сёньня ноччу
                                        сьценамі былі.
 
Было нязвыклым слова
                                                    «кватаранты»,
Сусед чамусьці стаў
                                            «гаспадаром».
Я не стыкаўся ў хаце гэтым ранкам,
Я бегаў з квартай,
                                        бразгатаў вядром.
 
– Расьці вялікі!..
– За ваду, брат, дзякуй!..
Адзін салдат з блакітнымі вачмі,
Нібыта ў таты...
                                    Дужа добры дзядзька
Мне працягнуў трубу:
                                                  – Сынок, вазьмі!
 
Ты перамог – трымай, гэрой, трафеі,
Трубі гучней,
А Гітлеру – труба.
Я ў шчасьці бег гародам утравелым,
Ад радасьці
                          і сон і сум прапаў.
 
Павышчарбіў ушчэнт я нож апошні,
Пакуль садраў глюгатага арла...
Я крокам страявым хадзіў па пожні –
На зайздрасьць сябрукам труба раўла.
 
Плылі ў вачох кругі –
                                              стараўся шчыра,
Аж водгульле ішло за паплавы.
I адгукаўся жураўліны вырай,
I на двары суседскім Лыска выў.
 
Ды неўпрыкмет па вуліцах ушацкіх
Прайшоў мароз –
                                      пакінуў стылы сьлед.
I за трубу вялікую вушанку
У сівер злы прапанаваў сусед.
 
Вайсковая вушанка
                                          з футры мяккай.
Здавалася,
                      пагладзь яе рукой –
Яна, як кот, пачне мурчэць і мяўкаць.
Мароз круціў за вушы раніцой.
 
Сьцьвярджаў я маці:
                                              – Шапка малавата,
Я прахаджу і ў летняй,
                                                  не бяда!
Халодная вушанка, мала ваты...
Ды ўсё ж трубу
                                  прыйшлося мне аддаць.
 
Сусед трубою Лыску клікаў потым,
Калі зьбіраўся паляваць куды.
Трубу зачуўшы,
                                  плакаў доўга ўпотай...
 
...Даўно знасіў вушанку,
Ды заўжды
Трывогай успаміны сэрца сьціснуць,
Калі салдацкі горн раўняе строй.
 
Трывожны год зьвінеў
                                                  майму дзяцінству
Нямецкаю
                      трафейнаю
                                                трубой.
 
 
 
 
Поўнач 30 чэрвеня

Валянціне М.

 
Млосна кракае качка,
Млосна пахне мядовік.
У зьдзіўленьні варушацца       
Бровы чаротавы.
Чуеш – поўнач здалёк
Крочыць ціхай хадою,
Чуеш – спаць паляцелі
Вятрыскі чародамі.
 
Да сьвітаньня ня змоўкнуць
Ручаёвыя ўсхліпы.
Драч адлічыць дванаццаць
Па часу балотнаму, –
З Магілёўшчыны,
Зь вёскі зацішлівай Ліпень
Выйдзе Ліпень і рыпне
Ліповымі ботамі.
 
Чэша хваляй прыціхлай
Сьвіцязь косы русалкам.
Тут, чакаючы Ліпеня,
Чэрвень патупвае.
Задыміць туманом,
Чыркне зорнай запалкай
I вядзе па ўладаньнях
Маладога наступніка.
 
– Ліпы я аддаю,
Каб зьвінелі раямі
Ды каб летам пагодлівым
Соты напоўнілі;
Нарач – зорамі хай
Будзе поўна з краямі;
Ярыну – каб лягла
Каравайнымі поўнямі.
 
Здасьць наступніку ключ
Ад настылых падвалаў,
Дзе хаваюцца змрокі
I росы вячэрнія.
I ў гасподу сваю
Ён падасца памалу:
Да наступнага года
Паселіцца ў Чэрвені.
 
Чуеш...
                Ліпень ступае,
Зямлёю сагрэты.
Дзень твайго нараджэньня
Ён прынёс,
                        веснавокая.
Нам далёка з табой
Да сярэдзіны лета,
Да начэй вераб’іных
Яшчэ гэтак далёка нам...
 
 
 
 
Скрыпачы
Зноў піла пад пахаю ў чахле,
Бы ў футляры скрыпка.
Пэўна, самі
Не згадаюць, хто іх на сяле
Ахрысьціў вясёла скрыпачамі.
 
Так і засталіся скрыпачы
У вясны ды ў лета прымакамі
I ня маюць часу адпачыць:
Ходзяць, граюць вострымі смыкамі.
 
А смыкі ўвап’юцца ў круглякі –
Ніякой ня трэба каніфолі, –
Добра ўсмоляць крохкія сукі,
У сярдзітай елкі іх даволі.
 
Закурыцца – жах зірнуць ажно –
Белай завірухай пілавіньне.
Скрыпачы любое бервяно
Абкантуюць, перапалавіняць.
 
I шчырэе з раньня да цямна
Дружная скрыпачая капэла.
Пахне баравінаю сасна,
П’яная асіна – лісьцем прэлым.
 
Выразай цымбалы з той сасны –
Бор застогне, ледзь кручкамі ўдарыш.
З дубу зробіш кадзі – як званы,
Загудуць працяжна на базары.
 
А зь бярозы выгнеш палазы –
Запяюць на стылым сьнезе сані.
Не дагоняць санак маразы,
Вецер, захлынуўшыся, адстане.
 
Будзе новы дом стаяць вякі
I зьвінець над зацішшу аселіц
Зь лёгкае скрыпачае рукі
Пад смыкамі ветру і мяцеліц.
 
 
 
 
Матчына хата
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Баляда аб клянах
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На лініі агню блакітнага
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У верасьня – свой, асаблівы пах:
Курыць сівец – плыве дымок гаркавы.
Зямлёю пахне бульба у капцах,
Антонаўкамі – зоры па начах
I туманы – ляжалаю атавай.
 
А гарбузы пралежалі бакі
I абвіліся павучынай пражай.
Здавалася – за хмарай хлапчукі
Разрэзалі гарбуз на два кускі
I ўночы Млечны Шлях
                                                  на семкі пражаць
 
Радоўку адбываць гатоў заўжды.
Ступаеш золкай, колкаю расою –
Дымяцца ўсьцяж зялёныя сьляды.
Адбілася цялё ад чарады,
А пыса пахне цёплым сырадоем.
 
У верасьня ёсьць самы сьветлы дзень,
Заўсёды ён душу маю трывожыць,
Хоць зноў штаны кароткія надзень
I, гледзячы на свой цыбаты цень,
Пусьціся басанож у падарожжа
 
У край, дзе раніцай салодкі сон,
Дзе ў сумцы агурок, аловак, сьцёрка
(А вочы расьцьвілі, як сіні лён!),
Дзе пяцярнёй махае кожны клён –
Жадае зарабляць адны пяцёркі;
 
Дзе ў калідоры цяжка сьцішыць бег,
Сядзець у клясе гэткая нудота.
Ля вокан вераб’і лятуць з-пад стрэх.
I, як у кут паставілі за сьмех,
Ты дома ўсім паказваеш з ахвотай.
 
У верасьня – свой, асаблівы пах:
Курыць сівец – плыве дымок гаркавы,
Зямлёю пахне бульба у капцах,
Антонаўкамі – зоры па начах
I туманы – ляжалаю атавай.
 
 
 
 
Стэарынавая сьвечка
Яна ка мне прыйшла ня з добрай казкі,
Ня зь ёлкі у вагнях пад Новы год,
Гарачыя аладкі зь ейнай ласкі
З патэльні я хапаў хутчэй у рот.
 
Сорак чацьвёрты ўспомніцца заўсёды –
На павуціньні жоўклы ліст трымціць.
Заўзята мы лапацім агароды,
Каб леташнюю бульбіну знайсьці.
 
I з гэтай бульбы зь дзіўнай назвай «рулі»
Для нас такіх прысмакаў напячэ
Назаўтра клапатлівая матуля,
Ясі – баішся, каб было яшчэ.
 
Яна ка мне прыйшла ня з добрай казкі,
Бо нельга так было – ні даць ні ўзяць –
Бяз гэтай стэарынавай падмазкі
«Прысмакі» ад патэльні адарваць.
 
Яе не дакраналіся запалкай
I ад ката хавалі па начах.
Я смак таго трафэйнага асмалка
Яшчэ і зараз чую на губах...
 
 
 
 
Па зялёныя венікі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Соль
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вятрак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Хлебнічак
Сьніў адвячоркавы час:
Нядзеляю пахла субота.
Бацька з работы прыйшоў якраз –
I хлеба так многа прынёс з сабою.
 
Мне скібу адрэзаў у пальцы два.
Я толькі да рота паднёс духмяны,
Ды раптам:
                          – Хлебнічак, уставай...
Досыць спаць табе – ўжо ня рана.
 
Рана будзіў сорак шосты год...
Няўродзіца... Картачная сістэма...
Да крамы досьвіткам валіць народ.
Апуджаны певень галосіць нема.
 
У бок пякарні глядзяць усе.
Нарэшце доўгачаканае:
                                                  – Едзе!
З узгорка пакатага пакрысе
Будка з хлебам цягнецца ледзьве.
 
У белым халаце хадзіў хлебавоз,
Акружаны ўсеагульнай пашанай...
Як скарб,
                  я дадому буханку нёс,
Спацелы,
                    ад хлебнага паху п’яны.
 
Маці ўсьміхалася:
                                      – Хлебнічак мой...
Глядзі і помачы прычакала...
I з кацялочка перада мной
Самую сопкую бульбіну клала.
 
За хлебам на золку гатоў уставаць,
Хоць спаць будзе зноўку хацецца, вядома.
 
Да сёньня прыемна мне адчуваць,
Што быў не нахлебнікам –
                                                          хлебнічкам дома.
 
 
 
 
Сьвінуха

Гэрбарыяў ніколі не зьбіраў.
Да тэрмінаў лацінскіх глуха вуха.
Запомніў добра са шматлікіх траў
Адну, з пацешнай назваю –
                                                            сьвінуха.

 
У горле перасядзе ветру ком, –
Заперхае ураньні восень суха.
Ляжыць узьмежак кормным вепруком,
На хібе шчэцьцю шэжыцца сьвінуха.
 
Пакуль мяцеліц белыя вужы
Не папаўзьлі па хібе, – ў сьветлы вечар
Скубі густую, пэндзьлікі вяжы,
Мачы ў пабелку ды нявесьці печы.
 
А пастушкі назябнуцца за дзень,
Сьвінуху паляць, чмыхаюць насамі.
Як старац невідушчы,
                                              дым брыдзе,
За корч спаткнецца, заклубіцца ў яме.
 
Мароз ня браў ляйчыны ў дзьве рукі,
Хлеў рохкае паважнасьцю сьвіною,
Ды закурэлі ўзьмежкавы бакі,
I смылень пахне першай сьвежыною.
 
Дамоў вячэраць прыйдуць пастушкі,
Пакрэплыя далоні бульбай паляць.
Сьвінухаю ня толькі армячкі
Прапахлі – хлеб, і соль,
                                                  і стол, і пальцы.
 
Пакуль з сакоўнай муравой вясна
Прытупае сьцяжынай баравою,
Сьвінуха пазьніцелая адна
Празь сьнег праб’ецца першаю травою.
 
 
 
 
А бяседа цячэ...

Ідзі, кумок, касі мяту –   
Накрый куме хату.
Ідзі, кумок, касі сена –
Накрый куме сені...
#З народнае песьні

 
Бутлям з горкім, зь мядовым
Угінаць сталяніцы,
А бяседнаму слову
Ручаінаю ліцца.
 
З поду ўзятаму хлебу
Крута ўсыпацца сольлю.
I спазьняцца ня трэба
На бяседу ніколі.
 
Позна прыйдзеш – ласкава
Скажуць:
                      – Хлопец ня жвавы,
Каб шырэй ты ступаў,
Дык на чарку б папаў!
 
Пояць хмельнай сытою,
Кормяць стравай сытою.
Адразаюць акрайчык,
Каб быў сын Мікалайчык.
 
Зь імі разам пад дзень
Запяеш ты заўзята,
Як на куміну хату
Дождж ідзе, сьнег падзе.
 
Галава забаліць
Ад вясёлага тлуму,
Будзеш разам маліць
Зь імі добрага кума,
Каб ішоў касіць мяту –
Накрыў куме хату...
 
 
 
 
Пах палыновы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пціч
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі пачнуць ад дахаў цені класьціся...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Начлег
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Снапавоз
Трасянуў сваім чубам – дасьпелым калосьсем,
Падперазаўся вязьмом – і ў абоз.
Асмужаны, вусам асьцістым калоўся
I шлях па іржышчы прамяў
                                                            снапавоз.
 
Засьвіргатаў перацёртаю восьсю,
На ўзьмежку ўстрывожыў дакучлівых вос.
Уехаў з налітага лета у восень
На поўным разгоне
                                          таўстун-снапавоз.
 
Працуе – і ўсё ў яго спорыцца, клеіцца.
Вачэй не зажмурыць ад рос і да рос.
I круціць баранку, натужвае лейцы,
Пыліць па ўсіх бальшаках
                                                        снапавоз.
 
Ад тупату,
                      грукату,
                                          гоману – 
                                                              тлумна.
I жытам прапахлі утулкі калёс.
Пустыя такі, падхартаныя гумны,
Прымайце, –
                              вязе ураджай
                                                          снапавоз.
Зярнятамі зор Млечны Шлях зацярушан –
I там снапавоз у дарожаньку рушыў.
Шчасьлівай дарогі табе,
                                                    снапавоз!
 
 
 
 
Сталасьці пара
Касяк гусей над борам парадзеў.
Сумуе бор пад крак сыты качыны.
У рыжай верасовай барадзе
Прабілася сівінка павуціны.
 
Ураньні сонца выліла агонь
На хіб шчаціны хісткага аеру.
Схавалі хвалі хліпкія яго –
Ён іклы зноў зялёныя ашчэрыў.
Раве сярдзіты вецер, як бугай.
Дзень добры, восень шчодрая, пазная,
Калі здалёк
                          і лес,
                                      і бор,
                                                  і гай,
I быльняжынку кожную пазнаеш.
 
З сабою чарнавокую бяры
I можаш сьмела зь ёй у восень крочыць.
Табе асьветляць шлях праз гушчары
Калёны клён
I ясень ясны ўночы.
 
Зірні ў надлужжа – у вачох ураз
Забарабаніць ад рабой рабіны.
Нагні – цягуча гнецца вязкі вяз
I крышыцца крушаная крушына.
 
Ды раптам сакавіта храпне граб –
Успыхнуць росаў зыркія вясёлкі.
Дрыжыць чарот – на досьвітку празяб.
А на губах гарчыць ад ёлкай ёлкі.
 
Ты вызначаеш памаладзі лёс,
Пазная восень –
Наталеньне смагі.
Кіруеш умалоту хмарны воз,
Пара спакойнай сталасьці й развагі.
 
 
 
 
Маякі бацькаўшчыны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зялёны трэст
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нараджэньня сорак першага года
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У паходзе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На вучэньні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паштоўка да маці
Пісала: агуркам гарэць пара,
Ды ў чэрвеня з дажджамі непаладкі...
А тут дажджы штодзень на ўсіх парах
Шчырэюць так, хоць не вылазь з палаткі.
 
I я ў дазоры ўчора да зары
Стаяў і мок у дождж руплівы самы,
Каб ён да нас сьпяшаўся, ўгаварыў,
Каб твой гарод паліў, як трэба, мама;
 
Дождж кляўся кожнай кропляю сваёй,
Што выканае ўсё абавязкова, –
Палье гарод удосыць сёньня твой.
Ты напішы мне,
Ці стрымаў ён слова?
 
 
 
 
Мароз
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Каланча
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Паразбрыліся гусі па ніўю...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Станцыя Грамы
Паравоз сапе і цяжка дыхае
На завейнай станцыі Грамы.
Ходзяць маразы хадою ціхаю
Белымі пуцейцамі зімы.
 
Кажухі пуцейцам лінзай сонечнай
Сакавік у поўдзень прапячэ, –
Па тугіх, настылых рэйках звонячы,
Паімчацца цягнікі шпарчэй.
 
Цягнікам махае дуб над кручаю,
Семафор міргае – шлях прамы,
Бо самой вясною ім даручана
Развазіць па ўсёй зямлі грамы.
 
Весьні,
                будзе ён – хлапчына ў майцы –
Самазвал з каменьнем разгружаць.
З лоз пасьля яго сьвісткі здымаюцца,
Цягнецца травіца з-пад лаўжа.
 
Летні
Загрыміць пустымі жорнамі –
Вымалаўся леташні ўраджай,
I па-над сузор’ямі азёрнымі
Выгнуцца вясёлкі з краю ў край.
 
Восеньскі,
З начамі вераб’інымі,
Забурчыць сярдзіта хрыплы гром:
Хоча затушыць пажар рабінавы,
Закружыцца у віры вугром.
 
Тут усе работай забясьпечаны –
Будзе нават стаўкі паўтары.
Тут пасаду грознага дыспэтчара
Перуну далі:
                          – Глядзі, стары.
 
Каб падчас не затрымалі залежы,
Каб паводцы графік не размыць,
Каб своечасова адгружаліся
Мірныя
                  вясновыя грамы.
 
Тут у ноч чаромхавую, белую
Ходзіць май сп’янелы, сам ня свой,
I, ад салаўёў асалавелая,
Поўня круціць круглай галавой.
 
Тут бярозы каркаюць і крахкаюць,
Глухнуць ад птушынае гурмы.
Кожны гром –
З полацкае станцыі
                                          лагоднейшы характарам –
                                          Грамы!
 
 
 
 
*  *  *
А ноччу май залевай ліў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Раніца
Бадзёрая, ружовашчокая,
Пупышкай лускае тугою,
Дасьвецьцем з салаўямі шчоўкае
I не вітаецца з тугою.
 
Цяжкімі кірзавымі ботамі
Ступае па жвіры падмоклым,
Густую фарбу, вапну боўтае,
Спрабуе пэндзаль,
                                          косіць вокам.
 
На тонях паплаўкі пагойдвае.
На стромкіх кроквах лапіць латы.
Ў жалезных тачках злой пагодаю
Агонь разводзіць языкаты.
 
Кідае, зграбная і хуткая,
Смаляк з застылаю жывіцай.
Азяблая, ў далоні хукае,
Б’е рукавіцай рукавіцу.
 
Сьпіну тугімі муліць ранцамі.
I разам зь песьняю паходнай
У доўгі шлях выходзіць раніца,
На твары –
                        зморшчынкі ніводнай.
 
 
 
 
Першы навасёл
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ключы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Глушцы i шматтыражка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падсобнікі вясны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Інтэгралы на цэгле
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Летні тэатар
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вуліца нафтавікоў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Саганы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мазаўцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Уцякала зіма ад вясны
Уцякала зіма ад вясны
Па кустах вербалозаў рагатых, –
Ёй каптан абарвалі яны,
I на гольлі матляецца вата.
 
Уцякала зіма ад вясны,
Уцякала па рэках, азёрах,
Лёд затрэскаў, закрэктаў, заныў,
Здрадзіў лёд –
                                і вада на прасторы.
 
Толькі звон крыгалому ачах –
Брод шукаюць бярозы-бяглянкі
I трымаюць на ніцых плячах,
Як дзяцей палахлівых,
                                                  бусьлянкі.
 
А вясна даганяла зіму;
Заяц скочыў у лужу блакіту,
Бо на хвост наступіла яму,
I пралескі распырскаў, раскідаў.
 
I ўцякала зіма ад вясны,
Пад нагамі ламачча затлела,
Парастрэсла па сьцежках лясных
Сьнег апошні свой
                                          з ландышаў белых.
Уцякала зіма ад вясны –
Уцякала...
 
 
 
 
*  *  *
Тут любая ліпа заварожыць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пра шырспажыў i спадарожнікі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сойка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Рабін дасьпелых зорныя шляхі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Амэрыка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Цялушка

#I
Зьвідна
                відна палазьня,
                                                  як шляк,
На пухкай хусьціне
                                          сьнежнай роўнядзі.
Рассыпаны просам
                                            Млечны Шлях.
Пільнуйся сьлядоў капытоў
                                                              і ў роў ня йдзі.
 
...Жанчына брыдзе,
                                            цялушку вядзе.
Рагуля сьвеціць
                                  белай залысінкай.
Дзе
      пысу цялушцы
                                        змачыць у вадзе?
А да наступнага хутара –
                                                      ня блізенька.
 
Ідзе сорак пяты...
Мароз пячэ,
Ад замеці цёмна –
                                        ступае вобмацкам.
Жанчына цялушку
Купіла ў яшчэ
Некалектывізаванай вобласьці.
 
Прыйшлося машыну прадаць.
Да вайны ж
Была жанчына
                                  краўчыхай Яніхай.
Муж мёртвы.
Сын хворы.
Каго вініць?
Будзе лыжка сьмятаны
                                                  свая няхай!..

 

#ІІ
Мама!
Я помню –
                          у хату ты
Прынесла мароз
                                      і ўсьмешку цёплую.
А потым
                  намёрзлыя капыты
Па сьлізкаму ганку
                                        спалохана топалі.
 
У сенцах стаяла цялушка.
Сьцяна
Нас разьдзяляла
                                  з рахманай Лысоняю.
Мы чулі,
                    як дыхала цёпла яна,
Як жваку жвала,
                                    ціхая, сонная.
 
Рагамі пагруквала ў сьценку:
Час
Свайго абеду дакладна ведала.
Калі хто, бывала,
                                      заходзіў да нас –
Яна галавою махала ветліва.
 
Сябе дазваляла часаць між рог.
Глядзела разумна
                                      вачыма сумнымі.
I я ля вазоў сабіраў мурог –
I частаваў яе
                            гэтым ласункам.
 
Ніяк я ня мог
                            малака дачакаць...
Праз год –
                        нарэшце! –
                                                з залысінкай белаю
Каля шчасьлівай Лысоні –
Дачка
На хісткіх ножках,
                                      нязграбная,
                                                                  бегала.
 
У холад Лысоню ўкрывалі
Рудой
Пасьцілкай,
                          дачушку – аўчынкай мяккаю.
...Я помню,
                          як маці
                                          на першы надой
Ксьцілася,
                      плакала,
                                          Богу дзякавала.
 
У сенцах зацішна.
                                      Лысоні няма.
Ня кліча сумна
                                дачушку мілую.
А мне сырадоем
                                    пахне зіма
I сьнег рыпіць
                                капытамі настылымі...
 
 
 
 
Месяцу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Баляда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пахадні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зорны ўступ
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бліжэй да хмар
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Багермайстар
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Міхась Бацэкін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Заспаная раніца мжыстая,
На фарбы і гукі скупая.
Нібыта сьцяжынаю мшыстаю,
Прыціхлай зямлёю ступаеш.
 
I вёдры прыглушана бразгаюць
Каля адсырэлае студні,
Лісьцёваю дыхае брагаю,
Пакутуе восень застудай.
 
Цыбатай нагой жураўлінаю
Імшарамі верасень крочыць.
Ад кіслых прысмак журавінавых
Заплюшчыла сонца вочы.
 
Цьвітуць успаміны верасам.
Няяснае мроіцца-сьніцца.
I моцна жадаецца-верыцца,
Што ўсё да паўдня праясьніцца.
 
 
 
 
Паходная вуліца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.