РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Бога
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хай жыве i пасецца беларуская птушка бацян !!!
 
Вершы
 
Цi
 
Не
 
Ноч
 
Базылішак
 
Ма
 
Палка
 
Ілёсы
 
Дзьверы Бош
 
Най
 
Спаміж
 
Няма
 
Ні
 
Ты
 
Сь
 
20
 
Кро
 
*** Як сінайскі рыбак, я шукаю рыдлёўку...
 
*** Знадвор’е ў вабоймы зьбірае[1] мяне...
 
Ём
 
Ich
 
Ня пі
 
Тунак
 
По
 
Ненты
 
Тваім-маім
 
Сь я
 
Ак?
 
Д іх!
 
Ан
 
Гіякінф
 
У
Цi
Ці варта біцца галавою,
У што перамагчы ня здольны?
Навошта ўзрушываць пакуты?
Ўсё роўна ты ня будзеш вольны.
 
Нашто трызьня, і слоў спакуса,
Ды вільгацьцё нэрвовых клетак?
Ты знай – імчаць ужо часіны
Шукаць дудзьдзё каханьня кветак.
 
Жыцьцё, якое пройдзе тут,
Ўсё ж не пазбавіцца пытаньня:
Чаму ж ня зьведаў я тады
Тых, хто знаў кошт выратаваньня?
 
Усіх, хто ведаў, дзе яно,
Ня знойдзеш побач ты з сабою,
Але жаданьняў успамін
Заўсёды будзе жыць маною.
 
 
 
 
Не
Адчыніліся вочы
Ўсюдыіснага смутка,
Запяяла нудота,
І таму так балютка.
 
Хварбы песьні журботнай
Нікавеюць паволі,
Рэшткі цёплай самоты
Гімн пяюць мне аб волі.
 
Разам зь імі і сэрца
Запаволіць хаду.
Я павінен забыцца
Але ўсё ж не магу.
 
 
 
 
Ноч
Нáдзiцца ноч у вакýдны1 затýлак2
У юрнай асоцы3 шукае прытулак
Вабiць амяга4 абнíмам5 маркоту
I зíкры6 датклíва7 скумацяць самоту
 
Слушна злуюцца ў бажáнай8 сласноце
Зґаршэньня9 ня знойдзеш у той адзiноце
Хáлепа сыдзе, хлусьня застанецца
Блазнота10 – хаўрусьнiк, калi ён прачнецца
 
Прымрак прынáдзен, калi ён патрэбны
Нiкога няма, бо ўсе словы ганебны
Тоскна i млосна, няма з кiм сварыцца
Абноч11 ноч жадае табою змусьцiца12
 
 
 
 
Базылішак
Я пяю хваласьпеў тваёй прыгажосьці,
Вытыргаю#Вытыргáць#Выкiдаць, вывяргáць, вырываць. атропкі#Атропкі#Атрэп’е, лахманы, рызьзё, лахмацьцё, дзярмацьцё. і могілак косьці.
Я ня ведаю, дзе ты, як, пры чым і калі,
Я сабетнік на рочак, ты ж – сабечнік заўжды.
Прыклякаю, жадаю і жлабчу ягадвік,
Ты ўвагнаў мне ў кохну базылішкавы цьвік.
Прадчуцьцё мелькане, дзе памкненьні ірдзяцца#Ірдзéць#Жаўрэць.
Мне імецца#Імéцца#Верыцца., да істы#Іста#Сутнасьць. б жадаў заляцацца#Заляцáцца#Пафлiртаваць..
На цьвінтарнае пнёўе я б жаданьні паклаў,
Бо брыжма#Брыжмá#Вастрыём. апантаней нікалі не лакнаў.
 
 
 
 
Ма
На апошні паверх ідзе мокры дождж,
З вушэй і ноздраў паўзе жоўты хвошч.
А шаснаццатай ночы адчыні лязо вачэй,
Хай сьпякотныя зубы жадаюць людзей.
Ветразі ззаду бойка за навальніцу,
Сярэднія надзеі псуюць усю спадніцу,
На лесьвіцы сонца, спаміж ім Дайма.
Размова пра жыцьцё, якога ўжо няма...
 
 
 
 
Палка
Палка мігцяць карунды,
І ўпотай злотнік працуе,
Водзяць дзяды#Вадзiць дзяды#Драмаць. каляды,
Ды толькі юрным шанцуе.
 
Лучна каменьні злучае
Адзін д’аднаго ў напін,
Тоскнасьць у баках#Бáкi#Тое ж, што й «зiкры». зьбірае –
Там сьлёзаў парны бурштын.
 
Шукае сваё здаваленьне#Здавалéньне#Задавальненьне, спатоля.
Ясьпіс дзе ёсьць вітуніца#Вiтунíца#Сьпiрáля.,
А злотнік яго на працу –
Мулер ня мусіць спыніцца.
 
 
 
 
Ілёсы
Ўсё скончылася раптоўна,
Ніхто не пасьпеў заўважыць:
Зьніклі усьмешкі і лёсы –
Ня прыйдзецца болей бачыць?
 
Куды ўсё пайшло, навошта?
Ці варта варту шукаць?
Мо’ трэба ісьці далей
І новыя гукі гукаць?
 
А можа мажлівасьць адужыць?
Напэўна пэўна пінаць?
Здаецца зданям зьесьці?
Надзейна надзею схаваць?
 
 
 
 
Дзьверы Бош
Зачыніліся дзьверы, з-за іх ня чутна сьвятла,
Як сіпаг між вушамі, ў вачах хапае бяльма.
У валынцы ня знойдзе ратунак слодычны чмель,
Прымарокаў каханак тут вохшчыць#Вохшчыць#Нюхаць. сіні друмель#Друмéль#Сон (pulsatilla patens)..
Ліхтары засьпявалі яму пра погляд труса,
І ў змаганьні са сьмерцю ужджаліць воду васа.
Бо як зь ім не змагайся – усіх адолее ён,
Прымарокаў каханку ізноў выносяць праклён.
Але вусьцішнасьць#Вýсьцiшнасьць#Помiрс, спалох, жах, жудасьць, жуда, жахлiвасьць. сыдзе, за дзьверы пойдзе царноч,
І ніхто не пабачыць да чаго каханак ахвоч.
 
 
 
 
Най
Найлепшыя часіны – я баўлю час адзін,
І лепшы падарунак аб гэтым напамін.
У грукаце спакою і цемрадзі ўсіх слоў,
Ў нактурных пацалунках, адсутнасьці званкоў.
 
Дзе чорныя абрысы, размаляваны твар,
Дзе блікі цыгарэты выбітнейшай з пачвар.
Калі ўсяго няма, і ў той жа момант ёсьць,
Калі ўладарыць той, хто мае ў сэрцы поўсьць.
 
Памножаныя рухі на розьніцу ідэй,
Слабейшы вінен тым, хто ўсіх заўжды слабей,
Адсоткі хваляваньняў ня варты перамог,
І ваяры жывыя і не забіты цмок.
 
 
 
 
Спаміж
Спаміж барвінкаў, ціхіх сноў,
Заспадабаўшы#Заспадабáцца#Спадабацца, упадабáцца, палюбiцца. дрэваў цень,
Ў сьвятле пазорных ліхтароў
Ляжаў дзяцюк, што дзіўны сьцень.
 
Ў руцэ міргала зырка#Зырка#Ярка. сьвечка,
Як мятлікі сьпявалі думкі,
Ноч зачыніла вечкай#Вéчка#Нáкрыўка, века. дзень,
На бусьнях#Бýсьнi#Вýсенцы, вýськi, бýськi, бусенцы, вусны. сьцёрла ўсе малюнкі.
 
Ён спачываў, сьвярбеў агонь,
Нехта паклаў на грудзі трэску.
Дрымотнік#Дрымотнiк#Сон-трава, сон (pulsalilla pratensis). сьціскнула далонь,
Ягоны твар сьвяжэй за фрэску.
 
Напэўна спаў, ён бачыў сны,
Здавалася, ня дыхаў нават.
А ведзьмакі і сьвятары
Вакол яго рабілі сабат.
 
 
 
 
Няма
Пакой, нікога, курна, ціш,
У сьвечнік курацца запалкі.
Я сьціснуў розум, я лічу,
Я сэрца рэжу на кавалкі.
 
Затым усім, каго кахаў
Дашлюць па пошце мяккі клунак.
Спадзеў я маю: сэрца кус –
Для іх найлепшы мой дарунак.
 
А дух, душа, астанак мой,
Надзеі, погляды і думкі,
Ў якіх нічога больш няма, –
Хай зь іх павук спляце карункі.
 
 
 
 
Ні
Нічога больш ужо ня будзе,
Бо нікалі і не было,
І сьцежкі ўсе, дзе мы блукалі,
Паела жоўклае быльлё#Быльлё#Быльле..
 
Узгадваю ўсе тыя думкі,
Якія калыхалі нас,
І разумею, што аднойчы
Я не адчую болей час.
 
Тады пайду ўздыхну паклічу,
Наклічу, выклічу, сыду,
Ніколі больш нідзе нікому
Нікуды сюды не прыду.
 
 
 
 
Ты
Ў надзейным надвячорку,
Дзе ўсё жыве, як трэба,
Ты, Чорнае Вятрыска,
Сьпяшаесься на неба.
 
Ў ваблоках шчырных песьціш
Там шлях скупых гадзінаў,
У дросных#Дросны#Драпежны, прагны, хцiвы. людзях бачыш
Адно што згустак кпінаў.
 
З табой заўсёды карціць
Мне быць у пасцы разам.
Я веру: стрэмкаў з думкаў
Пазбавісься ты з часам.
 
 
 
 
Сь
Сьвятло несапраўдных сонцаў
Ў завулку маркотным імжыць,
Нехта крочыць насустрач,
За ім яго цень бяжыць.
 
Хістае мой подых вецьце,
Сустрэцца тут з кімсьці – сюрпрыз.
Ён мяне ігнаруе:
Ідзе галавою ўніз.
 
Бліжэй да яго хілюся,
Я чую ў грудзёх неспакой:
«Вось дзе вецер сьцюдзёны!»,
Мяне адагнаў рукой.
 
У нейкі пад’езд зашыўся
Замерзлы здранцьвелы#Здранцьвéлы#Адубéлы, скарчанéлы, скалéлы, зьмярцьвéлы, занямéлы, зьнямелы. дзяцюк
Цень за мною ляціць, каб
Зьбіраць на палёх аўсюк#Аўсюк#Аўсянiца (festuca), каласоўнiк..
 
 
 
 
20
У пакоі няма ні сьвятла, ні паветра.
Нас дваццаць мы ўсе кагосьці чакалі,
Ды раптоўна над намі адчыніліся вокны,
Ты зьявіўся, і ўсе псальмы засьпявалі.
 
Я ўсё бачыў: як Ты забіраў да сябе іх,
У вабдымках надзейна даваў ратаваньне,
Вечар кожны адзін з дваццаці не вяртаўся,
Ўсе лічылі Цябе ўвасабленьнем каханьня.
 
Там я мроіў аб тым, каб быць разам з Табою,
Твае вочы мяне не жадалі заўважыць,
Ты заўсёды глядзеў на таго, хто быў побач,
Я малітвы чытаў, каб Цябе не зьняважыць.
 
У вапошнюю ноч я застаўся адзіны,
Ты ўзяў ў рукі мяне і запальнічкай цьвіркнуў,
Тры хвіліны я жыў, я лятаў і я дыхаў,
Я наіўна лічыў, што ніколі ня зьнікну.
 
Пачак скончыўся; больш цыгарэтаў ня будзе,
Надыйшоў час для іншых паверыць у мары,
І хоць зьзяюць усюды залішнія думкі,
Хай забойцы ня знойдуць чаканай ахвяры.
 
 
 
 
Кро
Кропкі згарэлі адна праз адну,
Чырвоныя кроплі зьніклі раптоўна,
Полымя сьлізка глытае сьліну,
І ўсюды усе сьпяваюць чароўна.
 
Вынесьлі кветкі, спакою няма,
Бо нехта сіпіць: «Ня тое! Трэ’ розы!»
Подых спыніўся, мая галава
Вачыма хапае церпкія сьлёзы.
 
 
 
 
*  *  *
Як сінайскі рыбак, я шукаю рыдлёўку,
І вачыма раблю зь цябе замалёўку,
Я маўчу, бо я ведаю, дзе адказы жывуць –
Там адно толькі думкі свае душы ільюць.
 
 
 
 
*  *  *
Знадвор’е ў вабоймы зьбірае1 мяне,
Зьнянацку акутвае чорным сьвятлом,
12 прыціскнула часу хада,
І розум адкрочыў нябачным віном.
 
 
 
 
Ём
Кажуць, ня трэба шукаць нікога,
Бо ў тым, што было, ніхто не жыве.
Я не жадаю выходзіць зь мінулага,
Я буду адзін каго праглыне.
 
Жыцьцяў хада. Хай мяне ўсе забудуць,
Няхай ўсе жывуць нэо-сёньняшнім днём,
Ня вельмі істотна, калі ты шчасьлівы,
Якім цябе Час агрэе кіём.
 
 
 
 
Ich
Мы моўчкі йшлі на вуліцы, бо клею не было,
Размовы скотч ня ладзіў, нічога не цякло,
Ня чулі і ня слухалі, ня бачылі усіх,
Нікога н’існавала, і, нават, нас саміх.
 
 
 
 
Ня пі
Ня пі вады з далоняў гэтых,
Ня лашчы барады і твару,
Калі адрамантуеш вочы,
Ты не пабачыш зноў пачвару.
 
Бо ў момант той усё адыдзе,
А ты пазбавісься мяне,
Ня здольны больш ні піць, ні лашчыць,
Ты будзеш жыць аднымі «не».
 
Хрумстаць у думках туманамі
Счарсьцьвелым сьнегам і лістотай...
Ніколі гэтага ня будзе:
Ты – чалавечая істота.
 
 
 
 
Тунак
Калі ты дотыкам сваім
Нагамі землю калыхаеш,
Жыцьцё у кветкі аддаеш,
Ды на мяне не заўважаеш.
 
Я адчуваю подых твой,
Глытаю кожнае імгненьне,
Мне мроюцца ня роі мрой,
А губаў стрыманых сіпеньне.
 
Я не разьлічваю, але
Нябачных целаў пацалунак
Заўсёды б’ецца ў галаве
І толькі гэта мой ратунак.
 
 
 
 
По
Попел ляціць, як у попе,
Вочы ідуць, як дым,
Шкло блішчыць, як гадзіньнік,
Зьмяя сьціскаецца з тым.
 
Чорны мундштук. Каронкі.
Слодыч. Аловак. Рука.
Neіdstange і кампутар
Газэта. Лямпа. Туга.
 
Музыкі. CD. Касэты.
Думкі. Голадна. Крыс.
Здаецца. Бездапаможнасьць.
Чакае. Каханы. Абрыс...
 
 
 
 
Ненты
Ёсьць толькі некалькі дзьвярэй,
Якія нельга н’адчыніць,
Уздоўж крывога калідора
Каля балясін Ён ляжыць.
 
Калі нідзе не атрымаў
Лілею зь лікам Люідора,
Вяртайся і спрабуй знайсьці
Шчылінку ў дзьверах тых нанова.
 
Яму ня трэба нашых жыцьцяў,
Бо Ён і так ужо жывы.
Даніны Ён зьбіраць стаміўся,
Знайсьці манэтку вінен ты.
 
 
 
 
Тваім-маім
Тут для мяне усюды усё адно і тое ж:
Чаканьні і надзеі, спадзеўкі, прадчуваньні.
Адны і тыя ж мары, думкі, чуткі, хвалі,
Вялікія адказы і крохкія пытаньні.
 
Усё разоў ўжо сто было, і так мярзотна,
Ізноў, ізноў, ізноў наноў крычаць усім
Аб тым, што надакучыла, дастала, апрацівела,
Аб тым, што ўсё нязьменна ў жыцьці тваім-маім...
 
 
 
 
Сь я
Усе спробы заганны, як дыбёлыя веткі#Вéтка#Чыгуначная ветка.,
Мае быць, я паганны, унутры толькі зьлепкі,
Другарадныя йльдзіны, трэцьцявартасны сьнег,
З-за цябе тыя кпіны, пастарункавы зьбег.
 
І абставінаў прымус, памылковыя спробы...
Я кахаю цябе, бо табе хоць бы што бы,
Бо у словах валечнасьць#Валéчнасьць#Ваяўнiчасьць., бо цябе не няма,
Бо ізноўку пабачыць ёсьць магчымасьць. Вось я.
 
 
 
 
Ак?
Рукі са скуры, зморшчаны пальцы:
Вялікі, Cпаказны, Сярэдні, Пярсьцяк,
Мезяны зрэзаны: ён без патрэбы –
Маленькі пазнокаць ня зьмерзьне і так.
 
Чорныя рукі, пальцы у складках,
Маршчак на далонях, кулак-дуля-fuck.
Хто іх сьціскае? Нашто распранае?
Чаму яны разам? Каму гэты знак?
 
 
 
 
Д іх!
Адзін пытальнік: ты ці я
Са мною побач застанецца,
І колькі б косак ні было
Ўсё аб працяжнік разаб’ецца.
 
Намаляваць кружэлкі кропак?
Вялікіх літараў? Малых?
Аб рысах твару пазабыцца?
Мяне ня будзе сярод іх!
 
 
 
 
Ан
Твой дзень народзінаў надыдзе,
Але туды, дзе ты жывеш,
За занавесу тваіх словаў,
Ніводнай думкай не зірнеш.
 
Ты мне пакінуў толькі стрычкі,
Мяне біндалік#Бiндáлiк#Патаемнае жаданьне. стрыгане,
Стрынгаляватая ашуга#Ашýга#Галавакружэньне.
Сабою ў строй твой апране.
 
З гасьцёў, калі хто што заўважыць,
Разгледзіць, выкрые падман,
Нікому гэтага ня скажа,
Бо ператворыцца у збан.
 
І, як заўжды, ў пустым пакоі
Сярод разьбітых стаўбункоў,
Люстэрку пагляджу ў вочы –
Я распранаюся ўдакон.
 
 
 
 
Гіякінф
Спаміж мужчынскім «так» і «не»
Прасоўвываць іголкі
Я спрабаваў усё жыцьцё,
Мясені зьбіў на зёлкі#Зёлкi#Сухая трава..
 
Душою загавеўся#Загавéцца душой#Памерцi. ўжо,
Ператварыўся ў дыск,
Зэхвір мяне западабаў#Западабáць#Пакахаць, упадабаць, спадабаць.
Я, мэрам, абэліск.
 
І вось у ночы нечакана
Я на галоў камусьці паў,
Ягойсьці павіткі парушыў –
Хлапец такога не чакаў.
 
Ня ўнікнуў дыску небарака –
Ператварыўся ў кветку ён,
Лабатнік той заўжды набраклы,
А я ня дыск – я бачу сон.
 
 
 
 
У
У запляваным пераходзе,
Дзе ўсе сьпяшаюцца ў мэтро,
Дзе лямпачкі заўжды сьляпыя,
І прадаюць адно гаўно.
 
У найсьмярдзючым закутку
З гандляркамі цыгар ды кветак,
Мне свой «тавар» прапанаваў
Напаўжывы п’яны падлетак.
 
Ён не жадаў ніякіх грошаў,
Усё, што мне хацеў сказаць,
Каб я забраў ягону торбу
І здолеў дома захаваць.
 
Хлапец памёр; у хаце кайстру
Я адчыніў і ўбачыў ў ёй:
Жывое сэрца ў скрынцы зь векам#Вéка#Тое ж, што й «вечка».
На шкло кідалася крывёй...
 
Сьпяшаецца жыцьцё ў нябыт,
І я стары – трэ’ ўжо зыходзіць,
Але ў куфэрку, як раней,
Жывое сэрца карагодзіць...
 
Дык хто ж ён быў? Зь якой нагоды
Ён сэрца мне сваё аддаў?
Гадоў мо’ дзьвесьці ў дамавіне#Дамавiна#Труна, дамоўка, корст, карстáга.
Адказы марна я шукаў...
 
 
 
 
Крыніца: http://knihi.com/Boha/Zbornik_viersau.html
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.