РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Бога
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Belarus’ – краіна выблюдкаў
 
Вор
 
Спаці
 
Шмат тысяч разоў
 
Чорны бурнос1
 
*** Хутчэй! Праньдзей мой час ляці!..
 
Тварык
 
(*%?)
 
Саскі
 
)#(
 
\?:*\
 
Ябры
 
Бывай!
 
Краіна выблюдкаў
 
Ікаўка
Вор
На галодкай1 паверхні ільдам
Увасобіў ты мрозныя2 чары,
Я заеду нагою па шклам
Паламаю адсьнежныя3 пары.
 
Хай малюначны4 зьмерзлы узор
Захлысьнецца5 цурчаньнем вады,
Каб празь дзіркі сузорчатых6 зор
Мне ня дзьмухаў больш позіркам ты.
 
 
 
 
Спаці
Ісьці я ў ложак не жадаю,
Хоць галавою зачыніў ўсе думкі,
І ключ схаваў у sacre-terr’ы,
Пад столь накідаў свае румкі.
 
Я адчуваю, што павінен
Нанова склеіць тры кавалкі,
Мне лямпачка зьбірае скібкі
Ад габляванай раньням палкі.
 
Ня хутка я стамлюся быці
Руйноўшчыкам старой пустоты.
Я ведаю, што ўжо ніколі
Мне не пазбавіцца нямоты...
 
 
 
 
Шмат тысяч разоў
Шмат непатрэбных тысяч разоў
Ізноў, як калісьці было,
Цёплыя сьцены і сьпіны суседзяў
Мне тлеюць на мяккае шкло.
 
Тысяча жоўтых волатаў-зуб
Штурхаюць прамовамі рот,
Нехта ужо праглынуў свой відалец,
Ў канапу разьліў чарку вод.
 
Добра зрабілі розных квіткоў,
Паклікалі важкіх людзей.
Шмат тысяч я зноў разоў цябе бачу –
Ад гэтага мне не валей#Валей#Лепей, лепш....
 
 
 
 
Чорны бурнос1
Па сьнежным калідоры,
Пад лямпачкамі з сонца,
Сярод шпітальных сьценаў
Ляціць народ бясконца.
 
У вопратках з бавоўны,
Са скурай белых рухаў.
Я – белае на белым –
Спацыр#Спацыр#Шпацыр. раблю па гукам.
 
Цябе ніхто ня бачыць,
Іх вочы на падлозе.
Бурнос чарнявы з плечаў, –
З усімі йдзеш у возе
 
Табе маўчу: «Вітаю»
Вачыма: «Да сустрэчы»
Я ведаю, ты чуеш
Няможны#Няможны#Зьнясiлены + прыметнiк ад «ня можна». голас нечы...
 
 
 
 
*  *  *
Хутчэй! Праньдзей мой час ляці!
Зьнікайце моманты-хвіліны!
Мне невыносна болей жыць
Без улюблёнай у мяне скаціны!
 
 
 
 
Тварык
Не да мяне, а да гары нагамі
Твой парасон глядзеў на небалікі,
Каб я нікому не казаў,
Мне палец твой крычаў вялікі.
 
Я зразумеў, што ўжо ніколі
Ня скончыцца мая навала,
Што лужынам тваіх вачэй
Заўсёды кропляў не ставала.
 
Цукерак горкіх і кавалкаў кавы,
Гарбатачнага чаю і цыгарак,
Плюс пераліку незьлічоных літар, –
А ўсё з таго, што я глядзеў на тварык.
 
 
 
 
(*%?)
Мая сьляза, як горны вецер
Мне не паверыла ізноў,
Яна залезла ў цёплы кубак,
Спаліўшы здань тваіх гадоў.
 
Уздоўж халоднага прашпэкту
Я крочу лужынамі ў небе,
Сярод дрыготкага натоўпу
Шукаць закутак па патрэбе.
 
 
 
 
Саскі
Нас вуліц зімных шкло са склепаў
Сустрэла вопраткай фірмовай,
Мы зазірнулі ў Ogrod Saski#Ogrod Saski [оґруд саскi]#польск.#Парк Саскi.
Дзе zolnierz#zolnierz [жоўнеж]#польск.#Жаўнер, вайсковец. з Armii Ludowej#Armii Ludowej [армii людовэй]#польск.#Народнага Войску.
Сьпіць нерухомым сном навечна,
І промні мірскага агню
Аб мэнках#Мэнка#Гора, пакута, мука. жаляцца яму.
 
Тым двум мы ў вочы паглядзелі,
Што сьцерагуць труну вайскоўца.
Загад выконываць павінны –
Не вымавілi нам і слоўца.
І самі ўжо як нежывыя,
Калі ж мы крочылі ад іх,
Нясьмелы шэпт схапіў мой слых.
 
Размову іх я не разслухаў,
Мароз квяліў#Квялiць#Даводзiць да сьлёзаў. мне вочы сьнегам,
Сьняжынкі сёхталі#Сёхтацца#Хадзiць сюды-туды, мiтусiцца. начныя,
Я быў адзін пад глюзным#Глюз, глёс#1. Плесьня на скуры сала.
2. Сьлiзь, якая пакрывае рыбу.
небам.
Мы крочылі назад дахаты,
І манекены без галоў
Нам не ківалі ўсьлед дамоў...
 
 
 
 
)#(
Адлюстраваньні парасону
І ручаінаў із-пад трубаў,
Зыгзакаватая лістота,
Малюнак зябкіх ліпкіх губаў.
 
Як быццам дождж па кроплі ў кроплю
Мне непатрэбнасьці брызгоча,
Мы бачым, ён ужо стаміўся
І больш нічога тут ня хоча.
 
 
 
 
\?:*\
Так лёгка колы грукаталі,
Вы бачылі ня першы сон,
Ўва сьне вы нешта мармыталі,
Грудзьмі трымаючы далонь...
 
Сьвятло зашкляных ліхтароў
Раз пораз твар ваш мілавала,
Няма нікога, сьпяць ізноў,
А я вам вусны цалавала...
 
 
 
 
Ябры
Яны прыходзяць толькі каб пад’есьці,
Яны злуюцца калі мала ёсьць жратвы.
Ўсё роўна што ў цябе ня ўсё ў парадку,
Дармовы харч ім трэбен а ня ты.
 
Ўсё што заўгодна згодны яны жраці,
Ім напляваць што ты разьбіты ўшчэнт,
Я б нават пагадзіўся з такім станам,
Калі б не ізалентавы брэзэнт,
 
Які нябачна рушыць спаміж намі,
Які зьяўляецца калі са мной яны
Усё ядуць, п’юць каву, відык круцяць
І чымся ўсё ж незадаволены.
 
Ня здолею трываці гэта болей.
Адолець як засьпінны шэпт яброў?
Хаця б я не жадаў жыцьця ў пакеце,
Дык прыйзецца пабачыць іх ізноў...
 
 
 
 
Бывай!
Бывай! Цяпер ужо ніколі
Я не пабачу больш цябе,
Ты будзеш жыць заусёды ў долі,
А я – на міфатворным дне.
 
Азъ буду ў марных успамінах,
А ты – ў рэальнасьці жыцьця,
Мае надзеі ў тонкіх кпінах,
Твая сьпіна – мая судзьдзя.
 
(Бывай! Adieu! Good-bye!) – Пошёл ты! –
Мне нават гэта не пачуць.
Ў маю ірваную старонку
Цябе ня здолеў загарнуць...
 
 
 
 
Краіна выблюдкаў
На лаўцы пад вакном два мужыка жыруюць
Ёсьць рыба, пiва, хлеб i некалькi бычкоў
За дрэвамi нiкога, ïх людзi не турбуюць
Яны «поговорили» i прэч пайшлi далоў
 
Вось сiнi bottle-hunter да тае лаўкi крочыць
Зьлiзаў з бутэлькi кроплi, з ґазэткi крошкi зьеў
За шклопрыймальным пунктам на сьценку ён аддрочыць
I вернецца да лаўкi прапець «Весны»1  прыпеў
 
Калi яго адтуль сабака злы прагонiць
Ён сядзе ля кiёску каб поданку прасiць
Са школцы перапынак каханкаў сюды гонiць
А ноччу тут ïзноў кагосьцi будуць бiць
 
Так кожны дзень i тыдзень, гады, стагодзьдзi, вечнасьць
Так кожную хвiлiну, ïмгненьне i ўвесь час   
Вось тут ля гэнай лаўкi – i ў гэтым ёсьць дарэчнасьць
Жыве краïна выблюдкаў пад назвай BELARUS'2
 
 
 
 
Ікаўка
Як цёпла спаць калі ўнутры нічога,
Хаця ніхто нікому не званіў.
Ізноў сядзеў і ні аб чым ня думаў,
Уздоўж да вечара гарбату з цукрам піў.
 
Ўвесь дзень мая да дрыжыкаў ікотка
Ня суцяшалася і замінала есьць,
А гэта значыць, што камусьці ўсёткі,
Я на ўспамін адолеў-такі ўзьлезьць...
 
 
 
 
Крыніца: http://knihi.com/Boha/Zbornik_viersau.html
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.