РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусі ардэнаноснай
 
 
Табе, правадыр...
 
Беларусі ардэнаноснай
 
Настане такая часіна
 
Маё мне сонца правадыр...
 
Нашай Канстытуцыі
 
Песьня будаўніцтву
 
Зьезду Саветаў
 
Партызаны
 
Зашуміць, загудзіць...
 
А ў Вісьле плавае тапелец...
 
Адзінаццаць месяцаў...
 
Старыя акопы
 
Сыны
 
Выпраўляла маці сына
 
Пад чырвонай зоркаю
 
Як у госьці сын прыехаў...
 
Песьня трактарысткі
 
Дзьве дзяўчыны
 
Абвілася краіна...
 
Алеся
 
Лён
 
На нашым полі
 
Я – калгасьніца...
 
Хлопчык і лётчык
 
Дзьве сястры
 
Для тых, якіх люблю
 
Дарогі
 
Новая восень
 
Госьці
 
Вечарынка
 
Сыходзіш, вёска, зь яснай явы...
 
Хвалююцца морскія хвалі...
 
То ня шум баравы...
 
Самалёту „Максім Горкі"
 
Здаецца ж, было гэта учора...
 
Вялікаму Кастрычніку
 
Нашаму сьвяту
 
Дыктатура працы
 
На сьмерць таварыша Кірава
 
Мала ix павесіць!
 
Іспанія будзе свабоднай
 
Украіна
 
Крым
 
Дзе крыўда адвечная сьпела
 
З павяўшай славы...
 
І прыйдзе
 
Арлянятам
 
Камсамолу
 
Маладым паэтам
 
Прывет вам...
 
Трэба нам песень
 
Якубу Коласу
 
Заўсёды наперад
 
Май
 
Песьня і казка
 
Спадчына
 
Песьня
 
Сонцу
 
Сосны
 
Улетку
 
Лясное возера
 
Восень
 
Удосьвітак
 
Мароз
 
Вецер
 
Шоў я пушчаю...
 
Млечны Шлях
 
Званы
 
Паязджане
 
Буралом
 
Забытая карчма
 
Летапіснае
 
З угодкавых настрояў. Паэма
 
Барысаў. Паэма
 
Над ракой Арэсай. Паэма
Табе, правадыр...
Хай смутак вачэй тваіх добрых ня росіць  
Ці сонейка захад, ці сонейка ўсход...
3ь пісьма беларускага
народа вялікаму Сталіну

Табе, правадыр, мае песьні і думы,
I шчырыя шчырага сэрца парывы!
Бо хто калі сьніў, ды і хто калі думаў,
Што буду я вольны, што буду шчасьлівы.
 
Бо хто калі думаў, што я жыці буду,
Як птушка, як вецер над нівай квяцістай,
I дзівам дзівіцца вялікаму цуду,
Што вокал мяне так цуднее ўрачыста.
 
Што ты, правадыр, нібы яснае сонца,
Мне вочы адкрыеш на землі і неба...
Сьвяціся ж ты, сонца, ў маё век аконца!
Вітаю цябе я і сольлю, і хлебам!


Выходзяць на поле плугі,
Узьнімаюць плугі дзірваны.
Ні пана няма, ні слугі,
Ня гоняць народ бізуны.
 
Зярняты свабодны сявец
3ь сяўні сее ў пульхны загон.
Махае касою касец,
Пазбыўшы галодны прыгон.
 
Шасьцяць у калосьсі сярпы,
Сьцяною дабро залягло,
Кладуцца снапы у снапы, –
Такога жніва не было.
 
Зьвініць песьня ў полі, зьвініць,
Уторыць сярпу і касе,
Бурліцца вадзіца з крыніц,
Купаецца сонца ў расе.
 
Цьвіце, каласіцца мой край,
Ці сонейка захад, ці ўсход.
Сьпявай, маё шчасьце, сьпявай!
Сьпявай, беларускі народ!

*


Табе, правадыр, мае песьні і думы,
I шчырыя шчырага сэрца парывы!
Бо хто калі сьніў, ды і хто калі думаў,
Што буду я вольны, што буду шчасьлівы.
 
Зірнуць жа на годы, на час мой мінулы,
На край, адкуль веяла цемрай, трывогай,
Дзе люд катавалі ўраздроб і агулам,
Дзе блукала крыўда ўтаптанай дарогай.
 
Туман засьцілаў людзям душы і вочы,
3 туманаў тырчэлі гарбатыя плечы.
I думаў – канца не дазнаць гэтай ночы,
I думаў – ня зьведаць шляхоў чалавечых.


Ты, мудры, прыйшоў, правадыр, –
Апалі туманы, імгла,
Па сьвеце і ўдоўжкі, і ўшыр
Шчасьлівая слава пайшла.
 
З туманаў, зь імглы, зь цемнаты
Паўстала краіна мая,
А быў жа туман той густы,
Была ж доля – злая зьмяя!
 
Паўстала радзіма. Замок
Няволі зламала навек,
Надзела з пралесак вянок
I сьлёзы сагнала з павек.
 
Глядзіш – для яе, маладой,
Ткуць кросны атласы, шаўкі,
Паважнаю ходзіць хадой,
Шуршаць залатыя пяскі.
 
Цьвіце, каласіцца мой край.
Ці сонейка захад, ці ўсход,
Сьпявай, маё шчасьце, сьпявай!
Сьпявай, беларускі народ!

*


Табе, правадыр, мае песьні і думы,
I шчырыя шчырага сэрца парывы!
Бо хто калі сьніў, ды і хто калі думаў,
Што буду я вольны, што буду шчасьлівы.
 
Што гэткае ўстане жыцьцё прада мною
Маё і маёй раскаванай радзімы,
Што справы тваіх дум адна за адною
Так зьменяць удала мне вёснамі зімы!
 
Глядзяць мае вочы і вокала бачаць,
Як дзіва за дзівам ідзе ў нашы хаты,
I слухаюць вушы гул песень юначых,
I цешыцца сэрца зь вялікага сьвята.


Іскрыцца пад молатам сталь,
А молат ня біў так калісь.
А гордыя сокалы ўдаль!..
А гордыя сокалы ўвысь!..
 
Па моры плывуць караблі,
Плывуць паміж рыфаў і скал.
А рэчкі іначай ляглі,
А лёг за каналам канал.
 
Дзе вечная пустка была,
Там горад паўстаў і расьце,
А стужкай чыгунка лягла,
Дзе ўчора стаяў лес яшчэ.
 
Агні, аганькі, дзе зірнеш, –
Ня страшны канавы і вір...
То сьвецяць, ня знаючы меж,
Паходні твае, правадыр.
 
Цьвіці ж, каласуйся, мой край,
Ці сонейка захад, ці ўсход!
Аб Сталіне песьні сьпявай,
Сьпявай, беларускі народ!

*


Табе, правадыр, мае песьні і думы,
I шчырыя шчырага сэрца парывы!
Бо хто калі сьніў, ды і хто калі думаў,
Што буду я вольны, што буду шчасьлівы.
 
Тваіх, правадыр мой, законаў асновы,
Тваёй Канстытуцыі мудрыя сказы
Зьмятуць асьляпленьне, пакрышаць аковы,
Аковы, дзе йшчэ звоняць трупнай заразай
 
Ісьці ўперад будуць вякі, пакаленьні, –
Законы ж твае, нібы сьветач нязгаслы,
Шляхі асьвятляць будуць сьветлым імкненьням
Зьнішчаць рабаўласьніцтва трухлыя праслы.


Шчасьлівы наблізіцца век,
I над чалавекам ужо
Ня будзе стаяць чалавек
Гадзюкаю, п'яўкай, смаўжом.
 
Ня стане тых меж і граніц,
Што дзеляць народы сабой,
Заціхнуць гарматы байніц,
Ня ўгнояцца нівы крывёй.
 
Ня будзе, ня будзе тады
Вайны, калатні між людзей;
Дзяўчына, юнак малады
Ня зложаць бяз часу касьцей.
 
На шчасьце, на радасьці ўзьлёт
Збуцьвелы разваліцца тын,
Адчыняцца дзьверы варот
Да працы, да ведаў вышынь.
 
Цьвіці ж, каласуйся, мой край,
Ці сонейка захад, ці ўсход!
Аб Сталіне песьні сьпявай!
Сьпявай, беларускі народ!

*


Табе, правадыр, мае песьні і думы,
I шчырыя шчырага сэрца парывы!
Бо хто калі сьніў, ды і хто калі думаў,
Што буду я вольны, што буду шчасьлівы...
 
Што яваю станецца сон міліёнаў,
Цудоўныя казкі ў жыцьцё ператворыш,
Абсееш пасевам жывучым загоны
I сьцежкі намеціш да сонца і зораў.
 
На небе – Шлях Млечны, на небе – вясёлкі,
На гонях красуе пшаніца і жыта...
Бягуць, не спыняюцца думкі-саколкі
К табе, правадыр мой, у сонцы спавіты!


На сход, незвычайны свой сход,
Да новых нявіданых дзён
Ідзе наш савецкі народ
3 далёкіх і блізкіх старон.
 
Ідзе, ўвекавечыць ідзе
I долю, і праўду сваю,
Каб воля жыла ў грамадзе
I цешыла вольных сям'ю.
 
Засядзе народ у Крамлі
Кліч кінуць на цэлы бел-сьвет,
Пацьвердзіць для роднай зямлі
Свой сталінскі вечны завет.
 
Кліч пойдзе аб сходзе да хат,
За тыя капцы, рубяжы,
Дзе путы валочыць мой брат,
Дзе значаць дарогу крыжы.
 
Цьвіці ж, каласуйся, мой край,
Ці сонейка захад, ці ўсход!
Аб Сталіне песьні сьпявай!
Сьпявай, беларускі народ!

 
1936
 
 
 
 
Беларусі ардэнаноснай
350
Да гадавіны вызваленьня ад белапалякаў
і дня ўручэньня ордэна Леніна


 

#I
Чым ты была, Беларусь мая родная, –
Хіба ж ня бачылі нашыя вочы?
Вечна абдзёртая, вечна галодная,
Сонца ня ведала, а толькі ночы...
Людзі твае, ў беднаце гадаваныя,
З торбай жабрацкаю век дажывалі...
Злосна стагналі вятры над курганамі,
Хмары насіліся чорнаю хваляй.
Цар, цараняты нагайкамі няньчылі,
Пан і паняты пасьлі бізунамі,
Турмамі песьцілі, петлямі лашчылі,
Розгамі секлі, цямрылі багамі.
Цар, генэралы і панства вяльможнае
З гікам і сьвістам спраўлялі банкеты...
Вёску абдзёртую думкі трывожылі,
Блукаўся старац разуты, разьдзеты.
Годы ішлі, ўсьлед ішло гора-злыбеда,
А прад вачамі заклятыя далі...
Ой, хто крутыя шляхі гора выведаў,
Песьні чаму ўсё аб горы складалі?
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
Грозна завылі гарматы хаўтурскія,
Цёплая кроў арасіла прасторы:
Горы Карпацкія, багны Мазурскія,
Роднай краіны даліны і горы.
Скрэжат і сьмерць. А там... бежанцы, бежанцы...
Густа пайшлі за магілай магіла.
Хоць бы ўжо ў царскае горла урэзацца,
Хоць бы кроў з панскіх выпусьціць жылаў!
Так аблілося крывёй поле роднае,
Так балявалі чужацкія госьці.
Вецер заводзіў малітву жалобную,
Чорны груган зьбіраў белыя косьці.
Але зьмяніла навалу германскую
Подлае панства ад польскай кароны, –
Скрыпнулі вісельні, путы забразгалі,
Кроў палілася... Пажары, пагромы.
Зноў пацяклі сьлёзы горкія ўдовіны,
Дзеці-сіроткі бацькоў не знаходзяць...
Гэй, паны-шляхта! Народ вамі скованы,
Ён вам адпомсьціцца жудка ў прыгодзе.

 

#II
I сягоньня помняць, помняць, не забудуць
Людзі Беларусі, пазбыўшыся панства,
Як іх катавалі, як чакалі цуду,
Як прыйшло з Усходу вызваленьне з рабства.
Людзі Беларусі помніць будуць добра
Аб гадах няволі, аб нядолі горкай,
Як мінула ліха, як ня гнуцца горбам,
Як жыць стала лёгка пад чырвонай зоркай.
На поле выходзяць вольнаю дружынай,
Сеюць чыстым зернем, нішчаць пустазельле,
Дзірваны ўзьнімаюць, заводзяць машыны,
Дзе глянь, сады садзяць... Зацьвітай, прысельле!
Зелянее жыта, жыта і пшаніца,
А так буйна, буйна, як даўней ніколі.
Вось дык будзе радасьць у ясных сьвятліцах,
Калі грамадою зьбяруць дабро з поля.
Калгасныя сьмела засяюць загоны,
Не баяцца зграі, панскай недабітай,
Бо вартуюць межаў Арміі Чырвонай
Жалезныя роты, гартаваны ў бітвах.
А калі што прыйдзе, возьмуць стрэльбы самі,
Як адзін паўстануць на ворагаў дзікіх
I вызваляць брацьцяў, што йшчэ кайданамі
Звоняць у няволі у муках вялікіх.

 

#III
Шум і гоман у сталіцы,
Сьцяг ля сьцяга ўецца,
Як на градах мак чырвоны,
Ажно сэрца б'ецца.
Сэрца б'ецца і пытае:
– А што за навіна?
– Вызваленьня ад палякаў
Сёньня гадавіна!
А сталіца – дзіву дайся!
Паўстала з руінаў, –
Менск – сталіца, гордасьць наша,
Слава ўсёй краіны.
Дзе дымелі папялішчы –
Сьляды панскай ўлады,
Гмах ля гмаху вырас новы,
Чыстата, парадак.
Дзе крывавы баль спраўляла
Хеўра інтэрвентаў,
Ходзяць зь песьняй пераможнай
Тысячы студэнтаў.
Дзе была вакол пустэча,
Як тая магіла,
Ўсталі фабрыкі, заводы –
Рэспублікі сіла.
А народ там гэраічны,
Наш народ рабочы –
Рукі моцны, бы са сталі,
Арліныя вочы.
Беларусь, мая радзіма,
Як жа расьцьвіла ты
За час гэты, за кароткі,
Як выгнала катаў!
Не зьлічыць тваіх здабыткаў
I ня зьмерыць меркай...
Чалавек твой на свабодзе
Стаўся чалавекам.
Каласіся ж, расьцьвітайся
Краскаю чырвонай
У Саюзе у Савецкім
У законе роўным!
Знай, сягоньня дзень твой важны
Важнай нагароды;
Сьвяткуй весела, шчасьліва
Ў полі і ў заводах!
У вадзіцы у крынічнай
Чысьценька памыйся,
Прыбярыся ў кветкі-краскі,
Сонцам атуліся.
За ўсё тое, што стварылі
Шчыра твае людзі,
Ордэн Леніна сягоньня
Твае ўквеціць грудзі.
Рана, позна – гэта ведай,
Ці сонца, ці зоры, –
Мудры Сталін падзяляе
Тваё шчасьце й гора.

 
1935
 
 
 
 
Настане такая часіна
Я веру – настане
        такая часіна,
I руняй савецкай
        уквецяцца гоні,
 
Дзе Віслы, дзе Сены,
        дзе Тэмзы даліны,
Дзе праца людская
        сягоньня ў прыгоне.
 
Разьвеюцца ў попел
        кароны і троны,
Стэрлінгі і франкі,
        дукаты, даляры;
 
Мікадаў, прэлатаў
        банкіраў, баронаў
Захлынуць паўстаньняў
        народных пажары.
 
Рабочых грамады
        ў свае возьмуць рукі
Заводы і фабрыкі,
        шахты і домны,
 
Збудуюць палацы
        сабе і для ўнукаў,
Дзе радасьць і сонца
        загосьцяць векпомна.
 
Калгасны стальны плуг
        засыпле навекі
ў барозны-магілы
        паноў-феадалаў,
 
Каб сейбіт старанны
        ня гнуўся пад зьдзекам,
Каб сочная ніва
        буйней красавала.
 
Хрыстоў, магаметаў,
        еговаў і будаў,
Бажніцы, капліцы
        ўсіх вераў і нацый,
 
Як сьмецьце на сьвеце,
        як тухлыя груды,
Зьмяце дыктатура
        раскованай працы.
 
А белыя, жоўтыя,
        чорныя расы
Да мовы супольнай
        прачысьцяць дарогу...
 
Сунімуцца бітвы,
        загубяцца клясы,
Граніцы, заставы
        парве перамога.
 
Н'ю-Йоркі, Парыжы,
        і Вільні, Бэрліны,
Шанхаі, Варшавы,
        Жэневы, Такіі
 
Аздобяцца ў сьцягі
        чырвонасьці дзіўнай,
Што ў нас зіхацяцца –
        у сьцягі такія.
 
ГІад ленінскім сьцягам
        пралетарыята
Паўстане рваць путы –
        хто долі ня ведаў, –
 
Хто сохне бязь хлеба,
        хто гіне бяз хаты,
Хто корміць сваім
        мазалём дармаедаў.
 
Ад мораў паўночных
        да мораў паўдзённых
Уздымецца песьня
        свабодна і думна:
 
Хай праца пануе
        на вольных загонах,
Хай зоры іскрацца
        сусьветнай камуны.
 
Я веру – настане
        такая часіна,
I руняй савецкай
        уквецяцца гоні,
 
Дзе Віслы, дзе Сены,
        дзе Тэмзы даліны,
Дзе праца людская
        сягоньня ў прыгоне.
 
1932
 
 
 
 
Маё мне сонца правадыр...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нашай Канстытуцыі
Мудрыя законы
        Краіны Саветаў
Пісаны рукою
        Рабочай, мазольнай...
 
Нашай Канстытуцыі
        Слаўныя заветы
Не памруць, жыць будуць
        Праўдай векапомнай.
 
Гэтыя законы
        Зьзяюць агняцьветам,
Сонечна лунаюць
        Зоркаю цудоўнай
 
I над зарубежным
        Канаючым сьветам,
Дзе йшчэ люд працоўны
        Сёньня паднявольны.
 
Братняй дапамогай,
        Роўная між роўных,
БССР красуе,
        Нібы жыта летам;
 
Скінуўшы лад царскі
        I панскія прыгоны,
Сабой ганарыцца,
        Як ніколі гэтак.
 
Ўвесь народ савецкі
        Шуміць роем ройным
На нівах савецкіх
        Квецістых, расьпетых...
 
Будуць віхры, буры,
        А жыць будуць вольна
Нашай Канстытуцыі
        Слаўныя заветы.
 
1934
 
 
 
 
Песьня будаўніцтву
Прыйдзе новы – а мудры – гісторык,
А ён прыйдзе – ужо ён ідзе –
I сказ дзіўны, праўдзівы ад зорак
I да зорак аб нашых прасторах,
Аб падзеях, людзях павядзе.
 
Ён раскажа, як з творчым імкненьнем
Для народаў закон выдавала
Бальшавіцкая праўда, сумленьне,
Каб жыцьцё ўжо было безь цярпеньняў
I мінула пракляцьцяў навала.
 
Як зьнішчаліся цвёрдай рукою
Пралетару варожыя клясы,
Як на фронтах ішоў бой за боем,
Як зброд ворагаў здаўся, ня ўстояў
Ў тыя грозныя бурныя часы.
 
Як ішла рэканструкцыя сьмела
Па заводах, па полі, па думках,
Перашкоды зьнішчаючы ўмела,
Хоць варожы табун адзічэлы
Ёй імшу пахавальную крумкаў.
 
Як мінулым спаганена праца
Ад батрацкай прыгоннай сярмягі,
Сабе ўзносячы ў сонцах палацы,
Стала горда навек называцца
Справай гонару, славы, адвагі.
 
Маладому свайму пакаленьню
Ён апіша з палётам арліным,
Як бліскотна з бэтону, з каменьня,
3 цэглы, з сталі, з жалеза ў праменьнях
Тут за гмахам рос гмах на руінах.
 
Як узьняўшыся слаўна ў вышыні,
Сацспаборніцтва, ўдарніцтва ўдала
Здабывала багацьце краіне,
Гарады будавала ў пустынях
I пустынную ноч асьвятляла.
 
Як за трактарам трактар выходзіў
На сялянскія стужкі-палоскі,
Каб у дружным, як войска, паходзе
Нішчыць межы, машыны заводзіць,
Будзіць сьпячыя сёлы і вёскі.
 
Як яна, бальшавіцкая партыя,
Каб датла зруйнаваць стары сьвет,
Барацьбою зацятай, упартай,
Сваю ставячы голаў на карту,
Дасягла недасяглых пабед.
 
Прыйдзе новы – а мудры – гісторык,
А ён прыйдзе – ужо ён ідзе –
I сказ дзіўны, праўдзівы ад зорак
I да зорак аб нашых прасторах,
Аб падзеях, людзях павядзе.
 
1931
 
 
 
 
Зьезду Саветаў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Партызаны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зашуміць, загудзіць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
А ў Вісьле плавае тапелец...
Балюе панская Варшава,
Бы дзень скананьня хмелем хмеліць...
А Вісла пеніцца крывава,
А ў Вісьле плавае тапелец.
 
Шасьцяць мундзіры, аксаміты,
Агнямі зыркаюць палацы,
Крывёй работніцкай заліты
Завулкі, вуліцы і плацы.
 
*

Балюе панская Варшава,
Ксяндзы частуюць сакрамэнтам;
Парадак дня сягоньня – справа
Пра аб'яднаньне інтэрвентаў.
 
Паны з маркізамі Парыжу,
3 баярствам Бухарэста ў хеўры,
Як СССР расьпяць на крыжу,
Плануюць пляны і манеўры.
 
*

Балюе панская Варшава,
А для гуманнасьці, прагрэса
Ідзе аблава за аблавай
На ўсходніх «вольных» польскіх Крэсах.
 
Абрабаваных да кашулі
Там беларуса і ўкраінца
Вядуць закованых патрулі
Па акрываўленым гасьцінцы.
 
*

Балюе панская Варшава...
Жандарскі конь б'е капытамі,
Пад капытамі жудкай явай –
Людскія голавы пластамі.
 
Людскім жыцьцём набіты турмы,
Бунтуе ў турмах роспач мсьціва...
А ў Бельведэры выюць гурмам:
«Нех жые польска дэфеньзіва!»
 
Балюе панская Варшава,
Бы дзень скананьня хмелем хмеліць.
А Вісьла пеніцца крывава,
А ў Вісьле плавае тапелец.
 
1931
 
 
 
 
Адзінаццаць месяцаў...
380
Да гадавіны вызваленьня БССР
ад белапалякаў


 
Адзінаццаць месяцаў
Кроў цурком цякла;
Рабавала панства
Беларусь датла.
 
Генэрал Шаптыцкі –
Аўстрыяцкай школы –
Мечам і пажарам
Баль спраўляў вясёлы.
 
*

Адзінаццаць месяцаў
Вісельні скрыпелі;
«Niech zyje Polska!» –
Паны-каты пелі.
 
Гарады, мястэчкі
Танулі ў пагромах –
Не было збаўленьня
Малому, старому.
 
*

Адзінаццаць месяцаў
БССР стагнала
Пад ботам пілсудчыны,
Але не сканала.
 
Засявае поле,
Будуе сьвятліцы;
Люд працоўны, вольны
Шчыра весяліцца.
 
*

Генерал Шаптыцкі –
Праклінанай славы, –
Ўжо ня справіш болей
Свой банкет крывавы,
 
На край беларускі
Не ўскладзеш кайданаў
Штых стальны савецкі
Моцна гартаваны.
 
1932
 
 
 
 
Старыя акопы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сыны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Выпраўляла маці сына
Выпраўляла маці сына
        З калгаснае хаты
Не на службу у чужыну,
        Не к дзяўчыне ў сваты.
 
Выпраўляла і казала:
        «Мой сыночак мілы,
Ужо маеш ты нямала
        Розуму і сілы.
 
Пойдзеш ты у сьвет і людзі
        Хадою адважнай,
Прад табою слацца будзе
        Край наш неабсяжны.
 
Не зазнаеш крутых сьцежак –
        Сыты і адзеты –
Вартаваць ты будзеш межы
        Краіны Саветаў.
 
Не зазнаеш тамка гора,
        Будуць паважаці,
Даглядаць цябе ня горай,
        Як родная маці.
 
Не ў салдатах быць пад царам,
        Пад кнутом жандарскім, –
Служыць будзеш ты Саветам,
        Справе пралетарскай».
 
Выпраўляла маці сына
        З калгасных загонаў,
Каб служыў той верна, ўчынна
        Арміі Чырвонай.
 
1934
 
 
 
 
Пад чырвонай зоркаю
Пад чырвонай зоркаю
Армія Чырвоная
Прайшла долы, горы
I лясы зялёныя,
 
Калі крывапіўцы –
Генэралы царскія –
Аднавіць хацелі
Парадкі жандарскія.
 
*

Пад чырвонай зоркаю
Ад рукі зладзейскае
Кроў лілася сьветлая
Чырвонаармейская.
 
Гуляла, шалела
Подла інтэрвенцыя,
Француз, англічанін
Путы ўскласьці меціўся.
 
*

Пад чырвонай зоркаю
Ўстаў народ працоўны
I прагнаў за моры
Бандытаў каронных.
 
Былі бітвы, бойкі
За свабоду працы,
I сьцяг перамогі
Ўзьняўся красавацца.
 
*

Пад чырвонай зоркаю
Армія Чырвоная
Пройдзе долы, горы
I лясы зялёныя,
 
Калі рабскі захад
Руку ўзьняць захоча
На край бальшавіцкі,
На ўладу рабочых.
 
*

Інтэрвенцкім бандам
Не гуляці болей
Па савецкім буйным
Нязьмераным полі.
 
Пакрыецца славай
Наша пагранічча,
Калі к абароне
Партыя пакліча.
 
Пад чырвонай зоркаю
Армія Чырвоная
Пройдзе долы, горы
I лясы зялёныя.
 
1932
 
 
 
 
Як у госьці сын прыехаў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Песьня трактарысткі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дзьве дзяўчыны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Абвілася краіна...
Абвілася краіна
        У кветкі,
Кліча сонца і месяц
        У сьведкі.
 
Ураджай даюць буйны
        Палеткі,
Збожжам поўныя гумны,
        Паветкі.
 
Весяляцца старыя
        I дзеткі,
Што прыбытак ад працы
        Ў іх гэткі.
 
Што мінулі батрацтва
        Насьледкі,
Не ядуць болей панскіх
        Аб'едкаў.
 
Абвілася краіна
        У кветкі,
Кліча сонца і месяц
        У сьведкі.
 
1934
 
 
 
 
Алеся
Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Гадавала матуля
Дачушку Алесю.
 
Гаманіў бор сасновы
Ў вечары і ранкі,
Над калыскай ліповай
Пела калыханкі.
 
– Сьпі, засьні, мая дзетка,
Птушкі ўжо заснулі,
Сьпі, засьні, мая кветка,
Люлі, люлі, люлі.
 
– Сьпі, ня ведай трывогі,
Надыдзе часінка, –
На свае ўстанеш ногі,
Мая ты дзяўчынка.
 
Будзеш кужаль ты прасьці,
Будзеш ткаці кросны,
Выглядаці долі, шчасьця
Ў маладыя вёсны.
 
Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Не згадала матуля,
Што выйдзе з Алесі.
 
Як набралася моны
Матчына дачушка,
Паляцела да сонда
Пералётнай птушкай.
 
Паляцела дзяўчына
Самалётам гонкім
Над шчасьлівай краінай,
Над роднай старонкай.
 
Адчыняе вароты
Нябесным маршрутам
Ці як ястраб з высотаў
Скача з парашутам.
 
I да сонца праз хвілю,
А ўсё вышай, вышай!
Самалётавым крыльлем
Воблакі калыша.
 
Стара маці днём, ночкай
Марыць ля ваконца:
Ужо к прасьніцы дочка
Не зьляціць з-пад сонца.
 
Кукавала зязюля
У зялёным лесе,
Не згадала матуля,
Што выйдзе з Алесі.
 
1935
 
 
 
 
Лён
Як на поле, на зямлю
Прыйшла раніца вясны,
Я пасеяла ў ральлю
Жменю зёран ільняных.
 
Неба сеяла цяпло,
Цёплы дожджык церушыў,
Ў думках радасна было,
Беглі песьні ад душы.
 
        Ой, лянок, лянок, мой чысты,
        Валакністы, залацісты!
 
Як расьці стаў, як падрос,
Як лісткі ўзьняў дагары, –
Лён палола з раньніх рос
Да вячэрняе зары.
 
Сэрца ныла, бы з нуды,
Бы сама была ня ўся, –
Спадабала я тады
Брыгадзіра Міхася.
 
        Ой, лянок, лянок, мой чысты,
        Валакністы, залацісты!
 
Як адцьвіў ды як надзеў
Лён галоўкі на сябе,
Быў ня горш, як у людзей,
Мела шчасьце я ў сяўбе.
 
Рваць ішла яго ў снапы,
Пела песьні аб вясьне,
Брагадзір лічыў капы,
Час ад часу моргаў мне.
 
        Ой, лянок, лянок, мой чысты,
        Валакністы, залацісты!
 
Я ішла лён абіваць,
Пад нагамі цёрся жвір;
Нібы семя арфаваць, –
За мной сьледам брыгадзір.
 
А мой пранік лясь ды лясь
Па гліняным па таку,
Падышоў бліжэй Міхась,
Мне паклаў на стан руку.
 
        Ой, лянок, лянок, мой чысты,
        Валакністы, залацісты!
 
А як слала я лянок
На зялёным на лугу,
Дзе папаўся Міхасёк,
Цалавала на бягу.
 
Сэрцу лёганька было,
Цэлы сьвет – вясёлы рай,
Хоць і восень, а сьвятло
Так і льецца цераз край.
 
        Ой, лянок, лянок, мой чысты,
        Валакністы, залацісты!
 
Зьмяла ў мельніцы я лён,
Адтрапала лён траплом, –
Засьвяціў, як цудны сон,
Лён шаўковым валакном.
 
Промень ясны загуляў
Па страсе і па сьцяне...
Хату новую стаўляў
Брыгадзір мой для мяне.
 
        Ой, лянок, лянок, мой чысты,
        Валакністы, залацісты!
 
1935
 
 
 
 
На нашым полі
На нашым полі,
Полі калгасным,
Дзянькі праходзяць
Весела, ясна.
 
Дружна працуем
Мы грамадою,
Знацца ня знаем
3 горам, з бядою.
 
Пры нашым ладзе,
Пры калектыўным,
Рукам падмогай
Служаць машыны.
 
Болей ня знаем
Сох на загонах, –
Трактар нам цягне
Плугі, бароны.
 
Сонейка ўзыдзе,
Сонейка зайдзе,
Сеем і полем
Шчыра, папраўдзе.
 
Сеем, зьбіраем
Сьпелае збожжа,
Сабе, краіне
Багацьце множым.
 
1934
 
 
 
 
Я – калгасьніца...
Я – калгасьніца
Маладая,
Жыву весела,
Ані дбаю.
 
Мае дзетачкі
Позна-рана
I накормлены,
I прыбраны.
 
Сваю Настачку –
Дзіцё тое –
Нясу ў ясьлі я
Раніцою.
 
А Данілачка
Важным хлопцам
Рады бегае
На пляцоўцы.
 
А як выйду я –
Іхня маці –
Ды калгаснае
Жыта жаці, –
 
Густа сьцелюцца
Ўсьлед снапочкі.
Пяю песенькі
Аж да ночкі.
 
Супакойна я
Ўжо за дзетак,
Сваіх родненькіх
Малалетак.
 
Я – калгасьніца
Маладая,
Жыву весела,
Ані дбаю.
 
1934
 
 
 
 
Хлопчык і лётчык
Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я – ведай – вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сьне.
 
Мне мама сягоньня казала,
Што стукнула мне ўжо сем год,
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.
 
Мне ўжо надакучыла дома –
Ў дзіцячы хадзі адно сад,
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.
 
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзьведзь,
 
Як сьвецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.
 
На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крамлі.
 
I там з-пад нябеснае далі,
Грымнуць громка ўсімі грудзьмі:
– Дзень добры таварыш наш Сталін!
Паклон з самалёта прымі!
 
Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Ня будзеш ты клопату мець!
 
1935
 
 
 
 
Дзьве сястры
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Для тых, якіх люблю
Палюбіў я Марусю ўсім сэрцам,
А Марысю йшчэ болей, здаецца.
        А папраўдзе люблю абадвух
        Адналькова, ціхенька і ўслух.
 
Аб іх долі выдумываў песьні
Йшчэ тады – прад вялікім прадвесьнем,
        I сягоньня наяве і ў сьне
        Яны ўсюды са мною, пры мне.
 
Ці гіабачу я комін фабрычны,
Ці пабачу палетак пшанічны,
        Лятуць думкі, заводзяць гульню
        Ды ўсё з тымі, якіх я люблю.
 
Залатымі пяскамі пад ножкі
Пасыпаў бы ім сьцежкі-дарожкі,
        Падсьцілаў бы ім сонца сьвятло,
        Каб да вечнага шчасьця вяло.
 
Так люблю ад усходу да ўсходу
Чарнавоку Марусю з завода,
        3ь лілій-кветак ёй віў бы вянок,
        Прыбіраў бы ў атласы і шоўк.
 
Так люблю за дзявочыя красы
Сінявоку Марысю з калгаса,
        3ь лілій-кветак ёй віў бы вянок,
        Прыбіраў бы ў атласы і шоўк.
 
1934
 
 
 
 
Дарогі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Новая восень
Па-новаму восень палеткі
Абходзіць, глядзіць гаспадаркі...
Пайшлі аддыхаць пад паветкі,
Згуляўшы дажынкі, жнівяркі.
 
Закаўкалі каўкі на ўзвышшы,
Затрэсьліся лісьці ў гушчарні...
Цапы на сяле заглушыўшы,
Бушуе камбайн-малатарня.
 
Даўжэй цень кладзецца ад хатаў
Цяжаюцца пульхна папары...
Адборныя жыта зярняты
Саджае сяўнік у гэктары.
 
Віхор па кустах, па галінах
З усходу пагульвае сьвежы...
Дабром папаўняе спажыўным
Сячкарня сілосныя вежы.
 
У вырай сабраліся гусі,
I жораў азваўся пад небам...
Плывуць па шляхах Беларусі
Абозы чырвоныя з хлебам.
 
Асеньняе сонца спакойна
Ў прасторах нямых пахаджае...
Гуляе пад сьцягам чырвоным
Калгаснае сьвята ўраджаю.
 
1930
 
 
 
 
Госьці
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вечарынка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сыходзіш, вёска, зь яснай явы...
Як сон маркотны, нежаданы,
Сыходзіш, вёска, зь яснай явы,
А твой народ вернападданы
Імкнецца, скінуўшы кайданы,
Да новай долі, новай славы.
 
У поле выйдуць твае людзі
3ь інакшым складам і прыладай:
У грамадзе сяўба іх будзе,
Смактаць ня будзе вызыск грудзі,
Адна верх возьме думка-рада.
 
3 жабрацкай торбай твой патомак
Ня пойдзе па сібірным шляху
Шукаць прытулку, як бяздомак:
Жудкі гісторыі абломак
Пад сказ дзён бурных згібне прахам.
 
Гарбы тваіх нямых курганаў,
Дзе сьпяць нявольнікі і князі,
Парэжа сталь, як нож баранаў,
I спражыць полымя буянаў,
Каб цьвет зацьвіў на гразкай гразі.
 
Дзе за пасёлкам лёг пасёлак,
Гіганты ўзьнімуць сьцяг бунтарны,
I ў блісках квецістых вясёлак,
Дым гасячы лучын і смолак,
Зайскрыць электрыка ўладарна.
 
Тваіх жалеек сьпеў гаротны
Патопча трактарнае кола,
А сейбіт твой, дасюль самотны,
Абцёршы сонцам воблік потны,
Пад крыж ня пойдзе енчыць квола.
 
Твае трухлявыя калёсы
Аўто бэнзінаю спапеліць,
А твой касец проставалосы
Мазольныя паломіць косы,
Гнуць плеч ня будзе ля аселіц.
 
Твая дзяўчына пры кудзелі
Сьляпіць ня будзе ясных вочак:
3 жалеза прасьніца надзеліць
Сукном і шоўкавым кужэлем
Сваіх сялян, сваіх рабочых.
 
Твае сівыя забабоны
Усьмерціць радыёвы гоман,
I ў тон зайграюць зорнатонны,
Забыўшы крыўды і прыгоны,
Адвечны бор, адвечны Нёман.
 
Лясун з русалкаю пакіне
Палохаць сонныя сялібы,
I вадзянік загіне ў ціне,
Спадзе з хацінаў павуціньне,
Заскача сонца ў срэбных шыбах.
 
Над вежамі тваіх бажніцаў
Фабрычны комін возьме ўладу,
А звон зьбянтэжаных званіцаў
Гудка жывучая крыніца
Заглушыць гулкім гудам-ладам.
 
I будуць ладзіцца год кожны
На новы лад, на новы звычай
Дзяды Кастрычнікавы збожна,
А кожны год больш пераможна
Для сьвята волі бунтаўнічай.
 
Так сыйдзеш, вёска, зь яснай явы,
Як сон маркотны, нежаданы,
Бо твой народ вернападданы
Ідзе ўжо, скінуўшы кайданы,
Да лепшай долі, лепшай славы.
 
1929
 
 
 
 
Хвалююцца морскія хвалі...
Хвалююцца морскія хвалі,
I воблакі вецер калыша, –
А мы плывём далей і далей,
А мы ляцім вышай і вышай.
 
Наперад мы йдзём векапомна,
Як сонца на небе ў пагоду,
Будуем мартэны і домны,
Будуем гіганты-заводы.
 
Будуем, няволі ня знаем,
Цярэбім да шчасьця дарогі,
Сьвяткуем Кастрычнікі, Маі –
Свае да сьвятла перамогі.
 
Ня ў страх нам пагрозаў замахі,
Ня ў страх інтэрвенцкія шхуны, –
Ні стуль, дзе гадуюць манархаў,
Ні стуль, дзе бушуюць тайфуны.
 
На ўсход, захад, поўнач і поўдзень
Плыве бальшавіцкая песьня,
Плыве песьня ў творчым паходзе –
Для сьветаў старых буравесьнік.
 
1934
 
 
 
 
То ня шум баравы...
То ня шум баравы
Шуміць весткай добрай,
То ня кліч баявы
Арміі харобрай, –
Гэта гоман ідзе
Па сьвеце вялікім,
Нечуваны нідзе
Ад полюсаў дзікіх.
 
*

То ня шум баравы
Патрасае сьветам,
То ня гром векавы
Грымнуў гэтым летам, –
А легэндай сусьвет
Ганарыць належна
Нашых лётчыкаў цьвет
На ўвесь сьвет бязмежны.
 
*

То ня шум баравы
Шміта ўвекапомніў, –
Магілёў наш сівы
Земляка успомніў
I падумаў сабе:
Добра ў часе гэткім
Шміта мець у сяўбе
На нашых палетках.
 
*

То ня шум баравы
Хвалюе прывольле,
Дум напеў векавы
Аб вялікай волі, –
Гэта едуць да нас
Саюза гэроі
Ва ўсёй велічы крас,
У палярнай зброі.
 
*

То ня шум баравы
Шуміць небывала
Ад марэй да Масквы
Нечуванай хвалай, –
Гэта едзе экспрэс
3 чэлюскінскай славай, –
Яму сонца, і лес,
I людзі б'юць «брава».
 
*

То ня шум баравы
Калыша прасторам.
I ня зоў баявы
Заклікае к зорам, –
Гэта наша жыцьцё
Пяе гімн шчасьлівы
Пра ўсё наша быцьцё
Нашых родных ніваў.
 
1934
 
 
 
 
Самалёту „Максім Горкі"
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Здаецца ж, было гэта учора...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вялікаму Кастрычніку
Была Расея царскіх дзён,
А дні былі, як ночы;
Душыў бязьлітасны прыгон
Сялянаў і рабочых.
 
Разбэшчана паны, купцы
Працоўным людам гандлявалі,
Расьлі магільныя капцы,
Папы малебны завывалі.
 
Над краем шыбеніц, астрогаў
Трыюмфаваў каронны кат...
Было яно – ўладарства злога
Пятнаццаць год таму назад.
 
Паўстаў пракляцьцем катаваны,
Паўстаў, хто з голаду век пух,
Апалі рабскія кайданы,
Апаў нявольніцтва ланцуг.
 
Паўстаў магутны пралетарый,
Чырвоны ўзьняўшы сьцяг ўрачыста,
I рушыў ў бітву грознай хмарай
Супроць сатрапаў і царыстаў.
 
Паўстаў ніштожыць цьму і зьдзекі.
Ніштожыць царскае ўладаньне,
Зьнішчаць адвечны гнёт навекі
Для свайго сьветлага йснаваньня.
 
I зарунеў на ўсе староны
Саюз Рэспублікаў Савецкіх,
Прамогшы ворагаў пагромных –
I нутраных, і інтэрвенцкіх.
 
Красуй жа ў радасьці няспынна,
Краіна вольная Саветаў,
Ядыная пакуль айчына
Усіх працоўных ўсяго сьвету.
 
Пралетар'ят усіх краінаў
Пад сьцягам Леніна удумна
Шляхі, я веру, працярэбе
I да сусьветнае Камуны.
 
1932
 
 
 
 
Нашаму сьвяту
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дыктатура працы
Культуру хамства і далара,
Князёў і біскупаў палацы,
Ад Скандынаваў да Сахары,
Зруйнуеш, дыктатура працы.
 
Сьвет рабаўласьнікаў і турмаў,
Сьвет багахвальства, спэкуляцый
Маланкай дызеляў віхурнай
Падпаліш, дыктатура працы.
 
Насельнікаў зямлі вячыстай,
Што звыкліся ў крыві купацца,
Сярпом і молатам агністым
Зраўнуеш, дыктатура працы.
 
Закон і права ў долі роўнай
Для ўсіх народаў, для ўсіх нацый
Рукой жалезнай, непакорнай
Напішаш, дыктатура працы.
 
Жыцьцё бязь цемры і цярпеньня,
А ў ясным сонцы, як у байцы,
Для ўсіх вякоў і пакаленьняў
Збудуеш, дыктатура працы.
 
1929
 
 
 
 
На сьмерць таварыша Кірава
Калісь... О, не... Зусім нядаўна было гэта...
I як сабраць тут думкі ў сумнай галаве!..
Малюнак дзіўны зьмешчан быў у газэтах,
Малюнак, што ў жывых у памяці жыве.
 
Плывуць па Беламорскаму каналу...
А лес шуміць... азёры ў хвалях па бакох...
Плывуць таварыш Кіраў і таварыш Сталін,
Прад імі даль Зямлі Савецкай і вякоў.
 
А сёньня... Сёньня што?.. Ад раньня і да раньня,
Калышучы абняты жудасьцю прастор,
Плыве з Масквы жалобнае пяяньне,
Аж рэха далятае да Каўказскіх гор.
 
...Ня стала Кірава... Бяз часу сьмерць скасіла...
Гэрой загінуў ад варожай здрадніцкай рукі...
Таварышы! Зьняць шапкі над жывой магілай!
Хаваюць, ведайце, бальшавіка бальшавікі.
 
Іграйце гучна музыку гэройскую, музыкі,
Каб слухаў і дрыжэў ад музыкі ўвесь сьвет!
Дзяўчына, кветкамі абсып курган вялікі,
А песьню вечную злажы, пясьняр-паэт.
 
Гнеў пралетарскі мог і зможа сьцерці
3ь зямлі ўсіх падкалодных яшчарыц, гадзюк,
I ворагам за сьмерць адплацім грознай сьмерцю,
Вышэй падымем сьцяг, што выпаў з слаўных рук.
 
1934
 
 
 
 
Мала ix павесіць!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Іспанія будзе свабоднай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Украіна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Крым

#1
О Крым, нязьведаная казка
Жыцьця мінулага вякоў,
Адным якія былі ласкай,
Для іншых – скрыгатам акоў!
 
У шумным пробегу сталецьцяў
Нішто цябе, Крым, не згняло,  –
Таксама цягнуць рыбу сеці,
Таксама птушка мкне ў сіло.
 
Адвечным ладам шуміць мора,
А зь ім – магнолія, платан...
Аб чым яны з сабой гавораць, –
Спытайся ночку ды туман!

 

#2
На узьбярэжжы крымскіх вод
У неба сінь глядзіць Ай-Петры, –
Над ёй аблокаў карагод,
Пад ёй прапасьцістыя нетры.
 
Глядзіць Ай-Петры ў дол з вышын –
На белы хаты, на палацы,
На стужкі каменных пуцін –
Плады нявольніцкае працы.
 
А я – з далёкіх ніў пясьняр –
Па Гаспры з кута ў кут снуюся.
Гняце мне думкі Крыма чар,
Маркотна мне безь Беларусі.

 

#3
Гаспра, мілы мой прыпынак!
Я ўжо скончыў свой спачынак
          I цябе я пакідаю,
          Да свайго імкнуся краю.
 
Будзь прыветна, будзь здарова,
Як татарка чарнаброва!
          Жыві доўга, як Ай-Петры,
          Хоць і веюць буйны ветры!
 
Вам, магноліі, платаны,
Кіпарысы і каштаны,
          Шлю я шчыра на прашчаньне
          Ад бярозак прывітаньне!

 
1923
 
 
 
 
Дзе крыўда адвечная сьпела
Дзе крыўда адвечная сьпела,
Дзе сыпала гора курганы,
Рукой пралетарскаю сьмелай
Гнілы стары лад зруйнаваны.
 
Старыя паломаны праслы,
Электрыка рвецца ў аконцы,
Мужычая ночка пагасла,
Зазьзяла калгаснае сонца.
 
Сялянска-калгаснае поле
Ня стогне ў няволі сягоньня,
Ня блукае ў полі нядоля,
Пасуцца жалезныя коні.
 
Калгасьнік усьсеўся на трактар,
Стаптаўшы мінулага імя,
Зямлі наравісты харакгар
Нарогамі стружа стальнымі.
 
За скібаю скібу, як стружкі,
Машына умелая сьцеле...
Над нівай вясёлыя птушкі
Па-іншаму песьні запелі.
 
Чырыкаюць дружна, з заўзяцьцем
Па самы кастрычнік ад мая:
«Паўстаў катаваны пракляцьцем,
Што трэба рабіць яму, знае».
 
1931
 
 
 
 
З павяўшай славы...
З павяўшай славы быўшых дзён,
З магільных прадзедавых крас,
Пад стогн няволі, путаў звон
Мы зложым песьню, зложым сказ,
            А так агністы, як пажар,
            А громкі так, як грому ўдар.
 
І так, каб чуў і брат, і кат
Зь нізін-далін, з высокіх гор;
Ад меж да меж, ад хат да хат
Зайграем сьвету ў дружны хор
            З жыцьцём у тон, зь віхрамі ў тон,
            Пра свой папас, пра свой палон.
 
Хай тое ўсё, што спала ў сьне,
Паўстане яваю жывой,
I сьветам блудным здрыгане,
I панясе скрозь сьветач свой
            Ад краю ў край, між сьпячых сіл,
            Аж там – да бацькаўскіх магіл!
 
1919
 
 
 
 
І прыйдзе
І прыйдзе новых пакаленьняў
На наша мейсца грамада
Судзіці суд, ці мы сумленна
Жыцьцё прайшлі, ці чарада
 
Зьняваг мінулых нас ня зьела,
Пакінуўшы свой дым і чад,
І мы па-даўняму нясьмела
Жылі ня ў лад і неўпапад?
 
Ці аб свой гонар дбайна дбалі,
І дабравольна, без прынук,
Самі сабой не гандлявалі,
Ня несьлі ў петлі дум і рук?
 
І ці пакінуці на памяць
Мы песень гэтакіх змаглі,
Зь якіх бы можна было ўцяміць,
Што мы свабоднымі былі?..
 
А ўжо свой выдасьць непадкупны
Аб нас гісторыя прысуд,
Калі аглядам гляне рупным
І разьбярэ, ў чым справа тут.
 
У сьведкі запісы пакліча,
Паданьні клікне ў час такі
І ўсё паліча, пераліча...
А суд гісторыі цяжкі!..
 
І засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас,
Што нейкі з нас хоць быў ня зломак,
А плечы гнуў у крук ня раз;
 
Ня йшоў з адкрытымі вачыма
У сьвет і сьцежкі не прастаў,
А ўсёй магчымасьці магчымай
Таптаў сьляды, сябе таптаў.
 
1926
 
 
 
 
Арлянятам

#I
Гэй, узьвейце сваім крыльлем,
Арляняты, буйна, бурна,
На мінулых дзён магіле,
Над санлівасьцю хаўтурнай!..
 
У маланках перуновых,
З гулкім гоманам грымотаў
Для вякоў дыхтуйце новых
Нечувалыя ясноты.
 
Вам сярпы і косы ў рукі
Ды мячы, каваны з сталі.
Далі буры, завірухі,
Што тут вылі, бушавалі.
 
Цень мінуўшчыны праклятай,
Дзе бізун гуляў з нагайкай,
Зьмеціцё вы, арляняты,
Сваёй новай сілай, байкай.
 
Ужо выбіла часіна
На вялікую прыгоду
Выйсьці з мутнай каляіны
Беларускаму народу.
 
Ў чарадзейным карагодзе,
Ў неабсяжнае свабодзе,
Без аковаў на прывольлі
Ўжо віхрыцца наша доля.

 

#2
Вам на памяць Серп і Молат
Даравала доля,
Каб з вас кожны быў, як волат,
Ня гнуў плеч ніколі.
 
Каб здабытую свабоду
Зналі, шанавалі
I у цяжкую прыгоду
Ўсталі грознай хваляй.
 
Зашумелі, загудзелі,
Як віхор сусьветны,
Не праспалі у пасьцелі
Волі агняцьветнай.
 
*

Вам дасталіся ад продкаў
Сохі і бароны,
Каб вы ў час, пасьля паводкаў,
Выйшлі на загоны.
 
I з'аралі сваю ніву
Шырака, глыбока,
Зерне ўкінулі шчасьліва,
Чыстае, як вока.
 
Каб рунела зерне тое
Весела, яскрава
Побач з вашай маладою,
Сакалінай славай.
 
*

Вам пакінулі прадзеды
Гартаваны косы,
Каб вы зь імі сонца сьледам
Выйшлі на пакосы;
 
Каб касілі да упаду
Пустацьвет і зельле,
Што сваім пякучым ядам
Труцяць кроў у целе.
 
Каб зьвінелі вашы косы
Над зямлёю соннай
Ад начных да раньніх росаў
Звонка, векапомна.
 
*

Вам у спадчыне ад роду
Засталіся песьні,
Каб быць вашай асалодай
У жыцьця прадвесьні.
 
Каб вы пелі, не сьціхалі
Ў радасьці і ў горы,
Гаманілі, нібы хвалі
У бурлівым моры.
 
Каб шоў гоман неспыняны
Ад поля да поля
I людзей, яшчэ скаваных,
Заклікаў на волю.

 
1923
 
 
 
 
Камсамолу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Маладым паэтам
Кастрычнік сьветам здрыгануў,
Стары сьвет корчыцца ў кананьні,
Паўстаў, хто ў путах не заснуў,
I станавіцца да змаганьня.
 
3 усходу вецер-буралом
Зьмятае гразь на сваім шляху,
Каб вырас новы, ясны дом
3 адвагі, славы і размаху.
 
Сьцягі нязгаслага сьвятла,
Як мак, калышуцца, чырвоны...
Так рэвалюцыя дала
Закон свой сьвету векапомны.
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
Ад вас, Кастрычніка сыны,
Ад вашых сэрцаў пралетарскіх,
Як ніва сонечнай вясны,
Чакаюць песень – а бунтарскіх –
 
Заводаў гулкія гудкі,
Калгасны працавіты трактар,
Чырвонай Арміі штыкі
I паграніччаў нашых варта.
 
1931
 
 
 
 
Прывет вам...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Трэба нам песень

Першаму зьезду Саюза савецкіх
пісьменьнікаў


 
Трэба нам песень ня гэткіх, што некалі
Здавен няволя сьпявала нам царская,
Калі мы пад ёрмамі гора век пекалі,
Слухалі сьвісты нагайкі жандарскае, –
 
А песень ясных, як сонца, як воля
Ўсёй неабсяжнай Краіны Саветаў,
Песень, што птушкай ляталі б над полем
I шчасьце тварылі б ад летаў да летаў.
 
*

Трэба нам песень, якія сьпяваў бы,
Гонячы трактар, калгасьнік вясёлы,
Калгасьніца, полючы буйныя грады,
Сьпявалі б калгасныя вёскі і сёлы.
 
Арміі нашай сусьветнае славы
Трэба даць песень пявучых, бадзёрых,
Што усхвалялі б байцоў нашых справы,
Байцоў, што вартуюць Саюза прасторы.
 
*

Трэба нам песень сваіх, не варожых,
Што нашыя думкі з дарогі зьбівалі,
А гэтакіх трэба, што будуць ніштожыць
Навек паднявольля прыгонныя хвалі.
 
Каб нашыя песьні нясьлі шчасьця весьці
I радасьць расьцілі, як сьвет агорне,
Былі пралетарскімі па сваім зьмесьце,
Нацыянальнымі па сваёй форме.
 
*

Трэба нам песень, як гром перуновы,
Бурных, як тыя паводкі ў прадвесьні,
Што, скінуўшы зімняга лёду аковы,
Бягуць пераможна. Такой трэба песьні,
 
Каб рэхі нясьліся па сьвету абшарах,
I слава грымела прастораў бязьмежных,
I распаляла паўстаньняў пажары
У нашых скаваных братоў зарубежных.
 
*

Трэба нам песень, а з гэткім палётам,
Як стратастатаў у высь стратасфэры,
Што так зь небывалай адвагай, яснотай
Імкнуцца шляхі падпланетныя мераць.
 
Аб морах палярных той Арктыкі льдзіннай
Павінны злажыць мы гімн нечуваны,
Дзе сёлета яваю стаўся цуд дзіўны,
Аж сьвет здрыгануўся праявай няжданай.
 
*

Трэба нам песень а шчырых і чулых,
Што праўду дзён нашых ад полюсаў несьлі б
I славу вякоў, пакаленьняў мінулых
Сваёй перамогай гэройскай устрэсьлі.
 
Скласьць эпапею павінны такую,
Якую чэлюскінцы далі для сьвету,
I одамі ўславіць наяўнасьць жывую –
Бясьсьмертных гэрояў Саюза Саветаў.
 
*

Трэба нам песень, каб сэрцы і думы
Магнітагорскай палалі б веліччу
I днепрабудаўскім лашчылі шумам,
Каналам Белморскім плылі ў бесканечча,
 
Каб тоны у песьнях, гэройствам адбітыя,
Нашай эпохі зрабіліся вартыя,
Тоны, што песьням дае кампазытар –
Сталін магутны і наша партыя.
 
1934
 
 
 
 
Якубу Коласу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Заўсёды наперад
Ты слухай-паслухай,
Таварыш і брат:
Заўсёды наперад!
Ніколі назад!
 
Глядзі – во імчыцца –
Жыцьцю напралом –
Па полі, па пушчы
Віхор-буралом.
 
Як віхры, машыны
Бягуць па зямлі;
Па моры па сінім
Плывуць караблі.
 
У моры, ў азёры,
Палошчучы муць,
Крыніцы і рэкі
Цякуць і цякуць.
 
Арлы-самалёты
Сьвідруюць прастор
Ня знаючы ў лёце
Ні меж, ні разор.
 
Заўсёды наперад!
Ніколі назад!
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
Во гэтак, няйначай,
Таварыш і брат!
 
1931
 
 
 
 
Май
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Песьня і казка
Песьня і казка
Ходзяць у пары,
Сеюць па сьвеце
Дзівы і чары,
 
Будзяць спрасоньня
Думкі дзіцячы,
Як той ураньні
Промень сьвяцячы.
 
*

Песьня і казка
Як у крышталі,
Сьвету пакажуць
Тайныя далі,
 
Шляхі намецяць
К сонцу і зорам
Для людской долі,
Скованай горам.
 
*

Песьня і казка
Ў райскіх праявах
Шчасьце збудуюць
З кветак яскравых.
 
Сэрца атуляць
Вечнаю ласкай...
Слухай жа, сэрца,
Песьняў і казкаў.
 
1921
 
 
 
 
Спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
 
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеньнія праталіны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полі дуб апалены.
 
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
 
I тое нуднае ягнят
Бляяньне-зоў на пасьбішчы,
I крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
 
I ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсьцяж раблю агледзіны,
Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён ня зьедзены.
 
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны сьветач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне сьвеціць між вандоламі.
 
Жыве зь ім дум маіх сям’я
I сьніць зь ім сны нязводныя...
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
 
1918
 
 
 
 
Песьня
Як крыніца, льецца, рвецца
З сэрца песьня ў сьвет, за сьветы;
Сьветла йскрыцца, рэхам прэцца,
Тутка, тамка, дзе я, дзе ты...
 
Скрозь гамоніць, звоніць звонка,
З сэрца ў сэрца б'е, ірдзіцца,
То ўжо ў хаце, то ўжо вонках
Маладзіцца маладзіцай.
 
Скочыць к сонейку, ўсхахоча,
Пацалуецца лісьліва;
Ясну месячыку ў вочы
Зіркане тугой тужлівай.
 
Стрэціць зорку-зараніцу,
Прасьлязіцца зь ёй сьлязою
I сплыве ўплаў на зямліцу,
Разаўецца дзермязою.
 
Ў полі здольна зь ветрам разам
Зажартуе, ў танок сходзе,
Згодна з борам важным сказам
Завурчыць аб непагодзе.
 
Ў лесе лісьцем зашалесьце,
З птушкай птушкай зашчабеча,
Па пуціне кіне весьці
Суму, шчасьця хаце нейчай.
 
І лунае, так лунае
Гэта песьня па ўсім сьвеце,
Плоту, путаў ані знае
Ад сталецьця да сталецьця!
 
1918
 
 
 
 
Сонцу
Ой ты, маё сонца,
Як жа сьвеціш ясна!
Дзе ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?
 
Як я ў малалецтве
Радасьці ня ведаў,
Як за мной пляліся
Бяда, гора сьледам.
 
Як бацьку хаваў я,
Выбітага зь сілаў,
Як яго магілу
Паводка размыла.
 
Як ішоў маркотны,
Ня знаўшы дарогі,
Абіваць з паклонам
Панскія парогі.
 
Як у адзіноцтве
Бадзяўся па сьвеце,
Як моладасьць згібла
У самым расьцьвеце.
 
Ой ты, маё сонца,
Як жа сьвеціш ясна!
Дзе ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?
 
1935
 
 
 
 
Сосны

Сосны выносныя,
Гордыя сосны!
Шмат вы ўжо носіце
Сонечных вёснаў.
 
Вас, супакойныя,
Вецер калыша,
Думкі ўзьнімаеце
Шумам і цішай.

*


Тыя ж на поўначы –
Зь вёснаў да вёснаў –
Ў сьцюжнай Карэліі
Высяцца сосны.
 
Тыя ж напоўдзені,
Над цёплым морам,
Сосны ахуталі
Крымскія горы.

*


Сосны далёкія,
Блізкія сосны,
Сэрцу вы любыя
Зь вёснаў да вёснаў.
 
Вас адзінакава
Вецер калыша,
Думкі ўзьнімаеце
Шумам і цішай.

 
1935
 
 
 
 
Улетку
Соладка ўлетку ў дзень ройны
Ў зелені, ў кветках купацца,
Зь ветрам гуляць неспакойным,
З сонцам гуляць, цалавацца!
 
Слухаць лясное гамонкі,
Зважных, няўцямлівых шумаў,
Як гэта хвойкі-сасонкі
Гойдаюць ласкава думы.
 
Слухаць, як міла ля ўзьмежку
Гутарыць з коласам колас,
Як льецца ў сэрца з усьмешкай
Нівы спагадлівы голас.
 
Музыка зычная ў сьвеце, –
Моўкнуць нягоды напасьці...
Хочацца думаць, як дзеці,
Верыць, як дзеці, у шчасьце.
 
1926
 
 
 
 
Лясное возера
Дрэмле абсаджана лесам адвечным,
Цінай засланае возера ў лесе;
Шастае сьціха асока і аер,
Нудныя казкі куст з кустам шапоча.
 
Сосны і вязы, дубы і асіны
Вокала возера вартай пасталі,
Долу ківаюць паклоны нямыя,
Небу малітву таемную твораць.
 
Возера! Возера! Йду к табе смутны
Соннаю пушчай, амшалаю сьцежкай, –
Жоўтае лісьце шасьціць пад нагамі,
Шчокі калючка сасновая шчыпе.
 
Сам з сабой насам пад дубам саджуся, –
Вочы і думкі пабеглі далёка...
Сьцішна над возерам, воблачна ў небе...
Недзе запелі Узьвіжаньне гусі.
 
1919
 
 
 
 
Восень
Села пад пушчаю Восень,
Вочы ўтаропіўшы ўдаль;
Жаль ёй павяўшых дакосін,
Сьпетых дажынак ёй жаль.
 
Пацеры шчыра шапоча,
Нудную шэпча мальбу;
Творыць паціху уночы
Сьвету сваю варажбу.
 
Склікала вецер і хмары,
Кожнаму дзела дала:
Вецер завыў на папары,
З хмары павісла імгла.
 
Вецер, убраўшыся ў сілы,
Лесам, як вехцем, трасе,
Крыж вырывае з магілы,
Круціць салому ў страсе.
 
Хмара, упіўшыся морам,
Хвошча і хвошча дажджом,
Плача нязьмераным горам,
Жаліць душу, як нажом.
 
Вецер і хмара дахаты
Просяцца, лезуць смалой:
Вецер дзьме ў комін заўзята,
Хмара лье ў вокны залой.
 
Ў шчылінах сьвіст не сьціхае,
Муціць, варожыць, кляне,
Як бы жывы хто ўздыхае
Ў сьлёзнай паўяве, паўсьне.
 
Мокрыя каплі па шыбах
Плюскаюць, хлюпчуць, бубняць,
Быццам людцоў у сялібах
Мецяць патопай даняць.
 
– Скуль вы? Што трэба вам, госьці,
Зваў вас які гаспадар? –
З хаты пытаецца хтосьці
Буйнага ветру і хмар.
 
– Восень сюды вам за кару
Выгнала нас на папас! –
Гэтакі вецер і хмара
Кідаюць хаце адказ.
 
I ўзноў завыў вецер жудка,
Дождж пачаў сьцёбаць сільней...
А там пад пушчай ціхутка
Моліцца Восень далей.
 
Зьнізвае пацеры Восень,
Вочы ўтаропіўшы ўдаль;
Жаль ёй павяўшых дакосін,
Сьпетых дажынак ёй жаль.
 
1919
 
 
 
 
Удосьвітак
Яшчэ певень пець не масьціцца
Ня згасла ніводная зорка, –
У хаце дыміцца газьніца,
У хаце ўжо чутна гаворка.
 
За прасьніцай зь мяккай кудзеляй
Папрадуха сучыць пры сьценцы,
За нітачкай нітачку сьцеле,
Вурчыць і вурчыць вераценца.
 
Хоць мілы сон клеіць павекі,
Хоць будзіць пасьцель успамінак
Дзяўчына сон гоніць наўцекі,
Расьце і таўсьцее пачынак.
 
*

А ў полі заходзіцца бура,
Разносяцца жальбы і стогны,
Страхою калоціць віхура,
Дождж хвошча па шыбах сьцюдзёны.
 
Пуцінай брыдзе падарожны;
Куды ён брыдзе, не згадаці,
Паглядкаю сочыць трывожнай
Сьцяжыну ў балоцістай гаці.
 
Над ім неба з хмарамі вісьне,
Цямрыца, дзе вокам ні кінуць;
Няўжо ж вогнік з хаты ня блісьне,
Няўжо ж падарожнаму гінуць?
 
*

Папрадуху зморы абселі,
Ў руках вераценца ня скача;
Галоўку схіліла к кудзелі,
I дрэмле, і сон дзіўны бача.
 
Ёй сьніцца, што зьнекуля хтосьці
Сьпяшыць у дарозе дахаты,
Што ён так сьпяшыць к ёй у госьці,
Такі малады і багаты.
 
I ўсьмешка ўсьцьвіла маладая,
I кроў забурліла крыніцай...
Ёй сьніцца... Дый хто там згадае,
Што ўдосьвіт папрадусе сьніцца?..
 
1918
 
 
 
 
Мароз
Іду я, сьняжысты, ўсясільны,
Па сьцежках-пуцінах пустых,
I ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.
 
Бязьмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-сьнег.
 
Палац мой – лес буйны, вяцьвісты –
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзьведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка і лось.
 
Як пухам, сьняжком пасыпаю
I хвою, і ёлку, і клён;
Хто ў госьці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.
 
I казкі шапчу ім аб шчасьці,
I цемру зганяю з вачэй...
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце у госьці хутчэй!
 
1921
 
 
 
 
Вецер
Ах, і зь якой жа дакукай
Бушуе са сьвістам крылаты!
Вые жалобна, як сука
Па ўтопленых дзецях-шчанятах.
 
З гікам праз нэтры, ламочча
Імчыцца і ліжа вужакай,
Ліжацца ў вушы, у вочы,
Як тая сьлізьлівая п'яўка.
 
Скуль яго зь немачай гэтай
Нялёгкая гоніць, прыгнала,
Як бы яму людзей, сьвету
Бязь сьвету майго яшчэ мала?
 
Я ж не прасіў і ня клікаў, –
Ня трэба такога мне госьця, –
Без тваёй музыкі дзікай
Патраплю злажыць свае косьці.
 
1926
 
 
 
 
Шоў я пушчаю...
Шоў я пушчаю аднойчы,
А ісьці нялёгка пушчай, –
Тут насустрач позірк воўчы
Вызірае жудка з гушчы.
 
Пацярэб'ем, ломам трушчу,
А ён сьледам патарочай,
Кіну торбай, грыбам-хрушчам, –
Зубы скаліць, пхнецца моўча.
 
Хоць бы ўжо расстацца з ночай,
Хоць бы вочы дзень расплюшчыў:
Каб заглянуць сонцу ў вочы,
Каб ня знаць цянётаў-блюшчаў.
 
Разьвіднела. Ў чорнай гушчы
Зьнік маланкай позірк воўчы,
Заіграла песьні пушча,
Дзяцел дзюбай затуркочыў.
 
За яснотай, каб ня збочыць,
Мкнуся, пруся, верас трушчу –
Праз карчоўе, праз ламочча, –
Хай зьвяр'ё там пушчу лушча.
 
Гэтак з ношай, як той грузчык,
З ношай рызыкі малойчай,
Рвучы путы, скруты, блюшчы,
Відным шляхам далей крочу.
 
1935
 
 
 
 
Млечны Шлях
Лёг па небе Шлях Млечны, шлях зьлепленых зорак,
Паясом-серабром без канца і пачатку
I цікуе, як месяц, з узгорку на ўзгорак
Пад ім лазіць, мяняючы штоноч апратку.
 
I галубіць шлях бледны зямлю яснавіцай,
Сочыць вочак мільёнамі долю людскую,
То сьвятлей, то мглісьцей зацьвітае, мігціцца,
Сее скрозь ня то сон, ня то яву такую.
 
Людзі кажуць, што птушкам, зблудзіўшым уночы,
Млечны Шлях служыць сьцежкай-пуцінай у вырай.
Яшчэ кажуць, што гэта сьлязінкі сірочы
Замяніліся ў зоркі ды сьвецяць так шчыра.
 
1918
 
 
 
 
Званы
Гудуць званы, з дня ў дзень гудуць мядзяныя званы,
Як стогн, гуд-водгульле гучыць мальбою жудзі;
Дрыжыць званіцы мур сьцюдзёны, цагляны,
Дрыжыць званар, надорваныя рвучы грудзі.
 
Наводзіць гэта музыка нязводны звод нуды, –
Скрабе душу, як сенажаць жалезныя бароны,
Па сэрцу б'е, як дождж па шклянай шыбе ў халады,
Гадуе ў думах сказ бадучы, забабонны.
 
Ў мазгі залазіць жах, што гэты буйны звон званоў –
Хаўтурны гэта звон спакон нямых сталецьцяў,
Што гэтая званіца – мерцьвяковы вечны схоў,
Званар – грабар, што косьці згортвае па сьвеце.
 
1918
 
 
 
 
Паязджане
Распаўзлася па абшары
Сьцюжным пухам, сьцюжнай марай
Папаўзуха-завіруха –
Злога духа злыбядуха.
 
Ў полі дымна, ў полі цёмна,
Беспатольна і заломна,
Ні пуціны, ні упыньня,
Як у вечнай дамавіне.
 
Як у моры, ў белым сьнегу,
Без дняваньня, без начлегу,
У бездарожжа, ў беспрыстаньне
Едуць, едуць паязджане.
 
Едуць, едуць, ані сьледу,
Ні праслуху, ні прагледу,
Ні прасьвету, ні надзеі, –
Ўсё ў зацьмішчы, ўсё ў завеі.
 
Папаўзуха-завіруха
Шэпча, шэпча штось да вуха
Аб музыцы-дудаграі,
Аб пшанічным караваі.
 
Сьнежным надзячы начлегам,
Пасыпае сном і сьнегам,
Лазам лезе ў сэрца, ў вочы,
Зазірае патарочай.
 
Маладога к маладусе,
Свата к свацьці-пасядусе,
Да закосьніцы закосьню
Жах прытульна прыкаросьніў.
 
Прытуліліся, як дзеці,
Як галубкі на расьсьвеце,
Як нішто ні знаць, ні ведаць,
I ўсё едуць, едуць, едуць.
 
А над імі зьбеядуха,
Папаўзуха-завіруха,
Сьнежнай хустаючы вехай,
Захліпаецца ад сьмеху.
 
1918
 
 
 
 
Буралом
Пахіліўся дуб да дуба
            Ды бурчыць, гамоне:
– Што-та вецер вельмі груба
            Загуляў сягоньня!
 
Паглядзі, сусед, на пушчу,
            Як трашчаць галіны, –
Там у самую ўжо гушчу
            Вецер сілы кінуў!
 
Вунь, прымець, старуха-хвойка
            Сскочыла з карэньня,
А вунь там зь бярозы бойкай
            Валіцца паленьне.
 
Пакацілася удоўжкі
            І асіна-сваці...
Фу, ты! аж мяне у дрожкі
            Пачало кідаці!..
 
Што? Ня ўстояла і ліпа –
            Рухнула, бядачка!..
Ці ж быць можа? Ўжо захліпаў
            I стары твой бацька.
 
Ах! што гэта?.. Праз узгоркі..
            Ці ж то к нам?.. Ой, ногі
I, ня скончыўшы гаворкі,
            Рынуў дуб, як доўгі.
 
1918
 
 
 
 
Забытая карчма
Павыбіты вокны, сарвана страха,
            Паўлазілі  ў гліну вуглы,
Абдымлены комін тырчыць, як вяха,
            Як здань, вызірае зь імглы.
 
Стаіць, як абскубаны зьверам шкілет,
            Забытая сьветам карчма,
Начніцы пяюць ёй магільны прывет,
            Галубіць пракляцьцямі цьма.
 
Разьбітая напал калісь перуном,
            Асіна ўздыхае над ёй,
Калыша, матае кастыльным гальлём,
            Шыпіць, уздыхае зьмяёй.
 
Як вісельнік, зьвісла галіна адна,
            Бы цэпам, калоціць камель,
I сьведчыць, што некалі, вельмі здаўна,
            На гэтай галіне...
                                                  Як шмель,
 
Шумела, гудзела карчма усю ноч,
            Музыка рваў струны і смык;
Бяда і нуда адыходзілі проч, –
            Рашаў гаспадарку мужык.
 
Вось поўнач... Звон чарак... Сьмех, крыкі, кляцьба...
            Ня сьцяміш, дзе свой, дзе чужы..
Гахх!.. цьвякнуў тапор... Міг, зьнямела гульба...
            Ляжыць труп, як крыж на мяжы...
 
– Мярцьвяк!! – загудзеў разбуялы народ
            I рынуў зь сьвятліцы пад тын...
– Дзе убіўца?.. На горкай асіне, бы кнот,
            Хістаўся нябожчыкаў сын...
 
Мінула гулянка... Замёрла жыцьцё...
            Канае карчма у журбе;
Навокала блудзіць зданьнё, страхацьцё,
            Па шчылінах вецер скрабе.
 
І толькі у поўнач адзін раз у год
            Карчма ажывае на міг:
Музыка іграе, гамоніць народ,
            Кружыць за кяліхам кяліх.
 
I ў саму гульню, наганяючы жах,
            Зьяўляюцца госьці туды:
Стары – з тапаром у кастлявых грудзях,
            На шыі зь пятлёй – малады...
 
1918
 
 
 
 
Летапіснае

Прысьвячаю
дзесяцігодзьдзю БССР


 
На магілах ваякаў,
Што ляглі за Саветы,
Ты, Рэспубліка, ўстала
I ўсяму сьвеціш сьвету.
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
Былі годы няволі,
Былі жудкія годы,
Людзі ў ёрмах марнелі
Без шчасьлівай прыгоды.
 
Вораг польскі і рускі
Шчыра множыў курганы, –
Не было Беларусі,
Толькі быў «Край забраны».
 
Расіяне, палякі
Ды французы і шведы
Беларускай крывёю
Палівалі край гэты.
 
Былі жудкія годы,
Яшчэ горшых даждалі,
Як вайны усясьветнай
Пракаціліся хвалі.

Бітву ўзьнялі цараты
За таляры і троны,
Безьліч кінуўшы люду
Ў прадсьмяротныя стогны.
 
I пакрылі руінай
Нашы землі і хаты,
А народ зрабавалі,
Як разбойнікі-каты.
 
...Што за хмара такая
Пхнецца, як вокам кінуць? –
Беларускі люд бедны
Пабрыў «бежанцам» гінуць.
 
Рэвалюцыя. Воля.
Верх узяў пралетарый...
Беларусь, як жабрачка,
Брыдзе зь «бежанства» хмарай –
 
Сьцяг чырвоны над Менскам,
А зь ім – гімн міжнародны...
Абвяшчэньне Саветаў:
БССР быць свабоднай...
 
А паляку ня сьпіцца,
3 боем прэцца, як змора;
Яму панскую Польшчу
Дай «ад мора да мора».
 
Арол белы над Менскам,
А зь ім польскія дары:
Катаваньні, пагромы,
Шыбяніцы, пажары.
 
Адступіў ўрэшце вораг,
Але ў спадках пакінуў
Папялішчы ў сталіцы
I руіны, руіны...
 
А далей, як бы мала
Усіх гэтых няшчасьцяў:
Рыжскі мір перарэзаў
Беларусь на дзьве часьці.
 
За слупамі з арламі
Беларусы пад панам,
Далей ёрмы валочуць,
Звоняць гулка ў кайданы.

∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
На магілах ваякаў,
Што ляглі за Саветы,
Ты, Рэспубліка, ўстала
I ўсяму сьвеціш сьвету.
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
Беларусь, маё сэрца,
Залатая краіна,
Як нявольнік зь няволі,
Паўстаеш ты з руінаў.
 
За будынкам будынак,
Як той лес, узрастае,
I замежны парадак,
Як лазою, хістаеш.
 
Ты прывабіш сабою,
Сваім ладам зарнічным
Беларусь з-пад прыгону,
3-за слупоў пагранічных.
 
Безаглядна, няспынна,
3 маладняцкім разгонам
Думкі новыя й долю
Нясеш нашым загонам.
 
Зарунеюць палеткі
Руньню буйнай, сачыстай,
Людзі працу ўшануюць
Беспрыгонна, ўрачыста.
 
Нацыянальная сварка
Ўжо ў нас месца ня знайдзе –
Чалавек чалавеку
Будзе братам папраўдзе.
 
А гудкі і жалейкі
Тваіх местаў і сёлаў
Запяюць адназгодна,
Пераможна, вясёла.
 
I ніхто ўжо ня зможа
Ані ў якай прыгодзе
Налажыць табе путы,
Беларускі народзе.
 
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
 
На магілах ваякаў,
Што ляглі за Саветы,
Ты, Рэспубліка, ўстала
I ўсяму сьвеціш сьвету.
 
1928
 
 
 
 
З угодкавых настрояў
Паэма
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Барысаў
Паэма
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над ракой Арэсай
Паэма
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.