РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Кастусь Акула
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І быў пачатак
...
         І быў пачатак, недзе падчас лекцыі, хаця ня прыгадаю пры якім настаўніку. Натхненьне, штурханае імпэтнай маладосьцю, узьнялося сокалам... Юначыя крыльлі!
         І сяньня прыгадваю салодыч таго магутнага палёту. Пасьля-ж, прыгледзеўшыся напісанаму, здалося яно кволым, каструбаватым. Сёе-тое паправілася, ну... і ў газэту. Ах, якое няўрымсьлівае тое чаканьне... пабачыць сябе ў друку!
         Нарэшце, нарэшце настаў доўгачаканы дзень. І хлынула цёплымі патокамі вялікая радасьць. Вочы ня верылі. Але-ж, яно, вунь яно! Тваё прозьвішча ў газэце... Скачаш з радасьці.
         Пасьля знайшоўся псэўданім. А як-жа безь яго? Усе-ж вялікія мелі. А ты-ж ужо калі да іх не дапнешся, дык прынамся із шыкам нейкі час з музамі пабарабаніш...
         Перачытваючы свае першыя вершы, то чырванееш за іх, - менавіта за іх, а не за сябе, бо ты-ж, далібог, ужо вунь як вырас, - хацеў-бы іх, кульгавых, падправіць. Але, ўсьміхнешся...
         Ад іх, кволых і нязграбных, пачаўся нейкі ручаёк. Ня было-б іх дык можа-б ня было й таго, што прыйшло з "набітай рукі" пасьля.
         Пасьля, дбайна, ізь вялікай любоўю аўтарам павыразаныя і ў сшытку панаклейваныя, трывалі ў жаўнерскай кішэні пад грукат вайны праз усю Эўропу. Ня выкідаць-жа іх цяпер...

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.