|
Песьня дружбы
У Сталінградзе
Сталінградскі музэй
Начлег каля Сьвіцязі
Няма сьцежкі карацейшай
У Рандальсволе
Балатон
Перавал Штурэц
Не сумуй жа, браце мой
Гідрастанцыя на Зяльвянцы
Востраў Цьета
Прынесьлі мне зьвестку
На Гіндукушы
Блакітная рака
Чырвоныя ландышы
Ня будзь ніколі іншым
Петэфі
Дума пра Веру Харужую
Маці Нікаса Белаяніса
Паходная песьня
Вясной
Там, дзе вішанька
Заручыны
Да новай сустрэчы
Антон Нябаба
*** Спакойна сьпіце над затокай...
Я хацеў бы
З тых дзён
*** Мне пару крыл дало юнацтва...
Прадмова ў дзень адкрыцьця помніка партызанам
Ля гэтых сосен
Выканана партыі заданьне
Ля вогнішч начлежных
Iдуць піянеры
На дажынках
Ёсьць такая партыя
Адлятаюць удаль журавы
Песьня пра сустрэчу Волгі з Донам
Збор арэхаў
Лічбы пяцігодкі
Ужо даўно прайшла начная зьмена
Руская мова
Каламыйка
Камсамольская вуліца
Вясельле
Песьня будаўнікоў
*** Я свой парус узьняў і зьнікае...
Форт Ружана
Даліна, руж даліна
З новым годам
Якубу Коласу
Ехаў Бай
Асеньні дождж
*** Дарога ўдаль бясконцая вядзе...
Цот ці лішка
На прасторах Альфельда
Быль пра злога Сухавея
Я чакаў вясны
Бярозавы сок
Конь і Леў
Iдуць камбайны
Як вясна прыйшла
Дзекілетаж
Дзевятага сакавіка
Таварышу
Сьветлячок
Прывет табе, Масква!
Наказ казачкі
Рэчанька
*** Якіх толькі кветак...
Вячэрняй парой
Прывет табе, край мой!
Сустрэча
Ноч на возеры
Партыя
I таму мы пяём
Юнацкія гады
Зоя
У волі
Сад
Ля пасёлка Леніна
Украіна
Калі мяне любіш
Далёкі сьнег
Спакойнай ночы!
*** Сто шэсцьдзесят бардаў...
Песьня фелаха
Сьвежы хлеб
Заечы дом
Шматкаляровыя алоўкі
Каторы дзень
*** На крутым пастамэнце з граніту...
Зь першым золакам
Танкастволы клён
У навальніцу
Плача хмара бяз жалю
Пяе пясок балтыйскіх дзюн
Анэтка
Месяц над возерам
Быць чалавекам я рад
У дарозе
|
|
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Няма сьцежкі карацейшай, Як да мілай. Няма хаты весялейшай, Як у мілай. Ці пагода, непагода, Дождж на сьвеце, – Сонца яркае заўсёды Ў вокнах сьвеце. Лавы гэткія ў каханай: Сеў – ня ўстанеш, Покуль раньняе сьвітаньне Не настане. Стол такі: як вып'еш кубак Квасу-брагі, Кожны раз з пахмельля згубіш Тут адвагу. І пазьней злуеш, прызнацца, Што ня знаеш, Не асьмеліўся спытацца, Ці кахае.
1951
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Гідрастанцыя на Зяльвянцы
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Дарма шукаеш, мілы, Мне ў падарунак песьні, – Нідзе такой ня знойдзеш, Як у маім у сэрцы. Дарма ўначы дадому Ісьці дапамагаеш, – I так заўсёды радасьць Мне азарае сьцежку. Дарма ты ахінаеш Мяне ў час непагоды, – Вясновай ласкай грэе I так маё каханьне. Дарма мяне былінкай Уверх ты падымаеш, – Вышэй за наша шчасьце Ніколі не падымеш. Але, хоць і кажу я «Дарма» табе, мой мілы, – Ня будзь ніколі іншым, Ня будзь ніколі іншым!
1952
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Спакойна сьпіце над затокай... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Мне пару крыл дало юнацтва... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Я свой парус узьняў і зьнікае За усьпененай хваляй сівой Паласа галькі берагавая, Дзе стаіш ты пад цяглай сасной. Вецер верх меднастволы калыша, I здаецца, што гэта пяром Нешта мне на аблоках ты пішаш Пад вясеньні раскацісты гром. Можа, стрэчу ізноў абяцаеш, Можа, слова даеш, за якім Кожны дзень да цябе прыязджаю На чаўне на рыбацкім сваім. Бо я ведаю: каб тваё сэрца Не тужыла ніколі па мне, Не выходзіла б ты ў гэткі вецер, Не чакала б да ранку мяне Ля рыбацкіх кастроў ля дубровы, Калі хвалі шалёна гудуць, I мне не памагала б з уловам Поўны невад на бераг цягнуць.
1952
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
– Ехаў казачнік Бай Церазь сёлы і гай. Баіць ці не? – Бай! – Ён пытаўся ў мяне: Што даць дзецям у сьне? Баіць ці не? – Бай! – Я прасіў: дзецям дай Казку-песеньку, Бай! Баіць ці не? – Бай! – Казку, – кажа, – я дам, Толькі выберу сам. Баіць ці не? – Бай! – А найлепшую зь іх Дам для самых малых. Баіць ці не? – Бай! – Казку збаю я ў сьне Тым, хто першы засьне. Баіць ці не? – Не!
1952
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Дарога ўдаль бясконцая вядзе... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Заўжды прыпамінаю вечар той: За вокнамі – мяцеліца і сьнег, А ў хаце – цішыня, і мы з табой. Арэхамі частуеш ты мяне. Частуеш і сьмяесься: – Адгадай: Што – цот ці лішка – у руках маіх? – О, пачакай, – кажу, – падумаць дай, Дай заглянуць у тонь вачэй тваіх... Як сьвет, старая даўняя гульня, Ну што ж, мне і прайграць табе ня страх, Бо не арэхі, мілая мая, А сэрца, знаю, у тваіх руках. Ня бойся, паглядзі, раскрый далонь! Што ж змоўкла ты? Спужалася сама?.. Як добра, што ўсё гэта быў ня сон, – Са мною ты, і вецер, і зіма!
1952
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Дзе вербы плакучай галінкі Адбіў серабрысты паток, На дробным лісточку расінку Аднойчы сустрэў сьветлячок. Сустрэў ён і залюбаваўся, Як раньняю, ціхай парой У сьветлых праменьнях яна ўся Вясёлкавай зьзяе красой. Ды толькі адну мо' хвілінку Знаёмства цягнулася іх, I сонца забрала расінку З прастораў і з траў лугавых. Часамі яна ў аддаленьні З галінкі якой замігціць Ды зьнікне зноў хутка ў праменьні, Пакуль сьветлячок дабяжыць. А ён безь яе ўжо сумуе, Шукае і ноччу і днём I вечна па сьвеце вандруе З сваім залатым аганьком.
1953
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
– Ой, рэчанька, рэчанька! – Чаму пяе дзеванька? – А таму, што ўсюды май, – Адказаў ёй рэхам гай. А таму што молада – Вішня расьцьвіла ў садах. А таму, што русы косы – Буйны высыпалі росы. А таму што вочы сіні, Пакахаў яе хлапчына Чарнабровы і прыгожы, Плытагон на сінім Сожы, Там, дзе чутна песенька: – Ой, рэчанька, рэчанька!..
1953
|
Якіх толькі кветак Табе не насіў З дуброваў садоў, Сенажацяў і ніў! Хіба тых прынесьці, Што сьняцца у сьне Шчасьлівым, каханым, Ды толькі ня мне. Адкуль жа вазьму іх, Красуня мая, Калі празь цябе Сну ня ведаю я!
1953
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Выйшаў на шлях я шырокі, бясконцы, Чую: далёка калышацца звон ці Песьня знаёмая, і за гарамі Пыл падымаецца ў неба клубамі. Перш я падумаў, што вецер вясновы Тут праляцеў праз палі і дубровы, Або праехаў абоз тут вялікі, Або прайшлі скамарохі, музыкі, Ці праскакала вясельле на конях З шумам і гоманам, сьмехам і звонам... Стаў даганяць я, ды толькі – дарэмна! Рэха растала дзесь за небазводам. Што ж там такое? Ах, гэта, напэўна, Ўдаль праляцелі юнацкія годы, Дзе іх дагоніш! Шкада толькі, братцы, Што не пасьпеў зь імі я разьвітацца.
1953
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Зноў снег. Ён мне прыпамінае Чамусьці дальніх санак бег, Дарогу без канца, бяз краю, Сяло, забытае ля гаю, I іншы сьнег, далёкі сьнег. Хай ён растаў і ручаямі Хай з жаўрукамі празьвінеў, Даўно з туманамі, зь вятрамі Над маладосьцю праляцеў, – Але я помню ранак зімні: Вятры за шыбамі гудуць, У хаце ад лучыны дымна I, як на змену пеўні ў прыўне Неўціхамірныя пяюць. Вярнуўся, чую, дзед з прысадаў, – Хадзіў са стрэльбай паляваць. – Сьнег выпаў, – кажа, – ні прынады, Ні сьледу ў полі не відаць. Сьнег выпаў нечаканы, добры. З вадой і зь сьнегам маладым Прынесла маці ў хату вёдры. I, дзеці, мы са сьмехам шчодрым Хутчэй на вуліцу ляцім. Ляцім заснуўшымі садамі, Каля аб'інеўшых платоў, Ляцім, каб босымі нагамі Там напятляць сваіх сьлядоў. А потым, калі шум-трывогу Бацькі падымуць, грамадой Бяжым назад мы да парогу І доўга, доўга грэем ногі На печы згорбленай, старой. Відаць, было дзён мала сьветлых Пад засеньню вясковых стрэх, Калі застаўся толькі гэты Далёкі, ва ўспамінах, сьнег.
1953
|
Вечар вясеньні. Месяц над гаем. Спакойнай ночы! – ўсім я жадаю. Спакойнай ночы! – гулкаму рэху, Каб не было чуць, як буду ехаць; Псам паляўнічым, што госьця чуюць, Двор запаветны пільна вартуюць; I тым варотам ля цёмнай ліпы, Каб адчыніць іх мог я бяз скрыпу. I, асабліва, спакойнай ночы Маці, якая за дочкай сочыць, Каб не пачула яна да рана, Як буду клікаць выйсьці на ганак, Выйсьці на ганак дзяўчыну-зорку, Жыць безь якой мне на сьвеце горка. Вечар вясеньні. Месяц над гаем. Спакойнай ночы! – ўсім я жадаю.
1953
|
Сто шэсцьдзесят бардаў... ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Пад ракітавым кустом Заяц збудаваў свой дом – Ну і майстра, ну і дом – Вецер ходзіць там кругом! Вокны мохам залажыў, Дзьверы шышкамі прыкрыў Ну і заечы палац – Лес наўкол зь яго відаць! Зьверху дом накрыўся сам Нейкім папаратнікам. Ну і цёплая страха – Не засьнеш без кажуха! А калі засьнеш зімой, Дык з завеяю ліхой Забярэцца ў дом мароз, Прабярэ цябе наскрозь, Каб ад сьцюжы не сканаць, Мусіць заяц ноч скакаць. Ну і заяц, ну і дом Пад ракітавым кустом!
1951
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Каторы дзень шуміць наўкола, Шалее лютая зіма, Аж дрэвы хіляцца да долу. Каторы дзень цябе няма... Што дрэвам? Ім лягчэй, я знаю, Трымаць на плечах буры шум, Як мне, калі цябе чакаю, – Цяжар маіх трывог і дум. Калі б між намі ўсталі горы, Я мог бы іх скапаць, скрышыць; А разьлілося б сіне мора, – Яго я змог бы пераплыць. А ты, ня ведаю, ці зможаш Сягоньня, позьняю парой, У веснавое бездарожжа Прыйсьці пагутарыць са мной. Шляхі заносіць сьнежным пылам. I у замеці ня ўбачыў я, Як ціха вочы мне прыкрыла Далонь знаёмая твая, Далонь, мне на якой цыганка Зьбіралася паваражыць, Сказаўшы мне, што ты – заранка, Што безь цябе мне нельга жыць. Аб гэтым знаў я і бяз картаў I безь ніякай варажбы, Што ты найлепшай песьні варта, Што век цябе мне не забыць.
1954
|
На крутым пастамэнце з граніту Сярод парку стаіць Афрадыта. Той, хто зь белага мармуру высек Стан і вусны цудоўныя гэтак, Пэўна, сам потым не надзівіўся, Закаханы, складаў ёй санэты, Ёй аддаў увесь жар свайго сэрца. I стаіць яна быццам жывая, Бо на'т сьнег, што з завеяю ўецца, На дзявочых грудзёх яе тае.
1954
|
Зь першым золакам дзён веснавых, Зь першым выбухам хваль штармавых, З шчырым сумам па мілым сваім, З добрай стрэчай на беразе зь ім, З звонкай песьняй аб шчасьці, вясьне, Маладая рыбачка, вітаю, Хоць і ведаю, што не мяне, Не мяне, а другога чакаеш!.. Чым цябе ён так прываражыў? Ці больш кветак табе ён насіў? Ці больш песень прапеў над акном? Ці мо' лепшым ён быў рыбаком? Адкажы! Трэба праўду мне знаць, Адплываючы ў сінія далі, Ці ў тваю старану паглядаць, Ці туды, дзе бясконцыя хвалі. Бо ўсё роўна ня лёгка мне зноў Плыць ла гэтых крутых берагоў, Дзе чакаць мяне булзе ўвесь час Ці маўчаньне тваё, ці адказ.
1954
|
Кожнай раньняю вясною Садзяць пад акном Грушы, яблыні, чарэшні Сьлівы зь вішняком. Сёлета я пасадзіла Танкастволы клён, Бо вышэйшым за ўсе дрэвы Вырастае ён. Хай расьце клён пад аблокі, Каб яму відаць Быў увесь прастор шырокі – Нівы, сенажаць; Каб ён мог здалёк угледзець Мілага майго, Шумам лісьця перадаць мне Зьвестку ад яго; Каб я ведала, калі мне Мілага чакаць, Па якой дарозе ў поле Бегчы сустракаць.
1954
|
Каля пушчы, каля броду Нас дагнала непагода – Дождж пасыпаўся краплісты і густы. У сваёй сукенцы новай Ды ў хусцінцы паркалёвай Каб ня змокла ты! Дай сваім плашчом цябе я Атулю, мая надзея, Ну і зьзяньне, палыханьне бліскавіц! Ты ад іх вачэй ня плюшчы, Не палохайся ты пушчы, Што наўкол шуміць. Горш адно, што гром вясновы Заглушае мае словы, Не сьціхае, не змаўкае ні на міг. Таму зблізіць давядзецца Нашы вочы, вусны, сэрцы, Каб ты чула іх. Прашумела непагода. Але буду я заўсёды Помніць гэты непаўторны сьветлы час, Гоман лесу, бліскавіцы, Веснавую навальніцу, Што здружыла нас.
1954
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Пяе пясок балтыйскіх дзюн
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
– Добры дзень, мая суседка, Чарнабровая Анэтка, Папрасіў мяне Сымон Перадаць табе паклон. – Шчыра дзякую, Іване, Што прынёс мне прывітаньне. Ты змарыўся ў полі, знаць, Адпачыць са мной прысядзь. – Добры дзень, мая суседка, Чарнабровая Анэтка, Папрасіў мяне Юстын Перадаць табе язьмін. – Дужа дзякую, Іване, За букет і за стараньне. Бачыла цябе я ў сьне... Можа зойдзеш да мяне?.. – Добры дзень, мая суседка, Чарнабровая Анэтка, Сёньня папрасіў Рыгор, Каб я сватам быў яго... – Што ж ты адказаў Іване? Што ж баішся ў вочы глянуць? Як жа ты згадзіцца мог I прыйсьці на мой парог?!. – Ой, ня гневайся, суседка, Чарнабровая Анэтка, Што падвёў сваіх сяброў – Сам у сваты я прыйшоў.
1954
|
Узышоў зноў ясны месяц, На лады ўсе перапеты Ў вершах даўніх і сучасных Бардаў, песьняроў, паэтаў, Што аж стаў дэтальлю сьцёртай, Рыфмай, як стары цьвік, зьбітай. Але мне ён неабходны, Хай даруе строгі крытык. Сапраўды ён узышоў тут, Па-над Нараччу шырокай, Сапраўды пасерабрыў ён I трысьцё ўсё, і затоку, I такія пэрлы, чары Сыпнуў на жывыя хвалі, Што – «I я з табой плыву ўдаль...» – Мне рыбачка прашаптала. Не ўзыдзі такі вось месяц Ноччу летняй салаўінай, Не паехала б, магчыма, На начны палоў дзяўчына, I ня мог бы я пра месяц Гэтай сьветлай песьні скласьці, I бядней была б зямля ўся На адно людское шчасьце.