РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьлед бліскавіцы
 
 
Пчаліны звон

 
 
Пчаліны звон
 
Ну, і вечар вясновы
 
Кукуруза
 
На ўзгорку
 
На радзіме Абая
 
*** Ціха крыніца плыве...
 
Яблынька
 
Гэта было ў сорак першым
 
Шчасьліва ў далячынь ляціць
 
Даваў слова сабе
 
Табе
 
Адказ на пісьмо друга
 
*** Цішыня наўкола...
 
Прызнаньне
 
У алеі парку
 
Пётр Дворкін
 
Горы
 
Нашто ты косы заплятаеш
 
Заява ў горсавет
 
*** Хто кажа, што мы расстаёмся з табой...
 
Айгерым
 
Вадаспад Адама Міцкевіча
 
І так ты едзеш, брат
 
Пра сябе
 
11111
 
На Каўказе
 
Каб другі раз быў...
 
Не сячы сасны
 
Вяртаючыся дамоў
 
Падкова
 
Баляда пра Гаркушу
 
Сварка
 
Жэтон
 
Партрэт друга
 
*** Дарма пра песьню пытацца ў глухога...
 
У гадавіну зьнішчэньня Хірасімы
 
*** Я прачытаў за вершам верш...
 
Мой родны кут
 
Паэзія
 
*** За тое, што я лішні круг...
 
Дым над страхою
 
Калі мне сказалі
 
*** Што ж, дзяўчына, ты сумуеш без пары...
 
Асьвянцім
 
У заапарку
 
Тост за дружбу
 
Вясной
 
Нашто?
 
*** Сьнег белаю кружыць імглой...
 
А колькі ў вас?
 
А што гэта за даліна...
 
*** Як многа гаворым і нудна...
 
*** Шмат хто бор лічыць...
 
Плакучая вярба
 
Слова пра партыю
 
Са дна паднялі вадалазы
 
Чакаючы
 
З успамінаў
 
І так яе кожны заве
 
Абвяржэньне
 
Сэнтымэнтальная трагэдыя
 
Адасланыя лісты
 
Творчая спрэчка
 
Памяці І. Л. Фрыдлянда
 
*** Я гэта люблю падарожжа...
 
*** Слаўны майстар Бенвенута...
 
Добры дзень
 
У Судэтах
 
Сустрэча
 
*** Як ішлі дзяўчаты рана...
 
Ты мусіш прыехаць
 
Прызнаньне
 
З далёкіх дарог

 
 
Перад дарогай
 
У шхерах
 
Слова сябрам
 
У Галяндыі
 
Амстэрдам
 
Дом Рэмбрандта
 
Ла-Манш
 
У Парыжы
 
Пэр-Лашэз
 
Трыумфальная Арка
 
Булонскі лес
 
У Луўры
 
На хвалях акіяна
 
Гібралтар
 
Неапаль
 
Форум Раманум
 
Ave Maria
 
Дарога ў Сарэнта
 
Капры
 
У краіне міфаў
 
Стамбул
 
Чарнаморскія чайкі
ПЧАЛІНЫ ЗВОН
Пчаліны звон
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ну, і вечар вясновы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Кукуруза
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На ўзгорку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На радзіме Абая
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ціха крыніца плыве,
Ў чыстай яе сіняве
Ўсё знайшло адлюстраваньне:
Травы і лісьце ракіт,
Сонца пагожага раньня,
Хмары і скалаў граніт...
 
А я вось так не магу
Адлюстраваць сьвет бясстрасна
Шчасьце пабачу, тугу,
Позірк замглёны ці ясны, –
Тут жа і радасьць і гнеў
Мой усхвалююць напеў.
 
1954
 
 
 
 
Яблынька
Прасіла яблынька адна,
Каб не садзілі ля дарогі,
Дзе ад відна і да цямна –
Шум несьціханы і трывогі.
 
Яе паслухаў садавод
I пасадзіў каля затокі,
Дзе ў серабрыстым зьзяньні вод
Адлюстраваліся аблокі.
 
Калі ж яна тут падрасла,
Расправіла густую крону,
I першым цьветам зацьвіла,
I загула пчаліным звонам, –
 
Хлапец зь дзяўчынаю сваёй
Тут мейсца выбралі спатканьняў.
I чула яблынька вясной
Іх пацалункі і прызнаньні.
 
Але круты каханьня шлях:
Да яблынькі адна дзяўчына
Прыйшла аднойчы і ў сьлязах
Прыпала да яе галінаў.
 
Што стрэла любую ў жыцьці?
Якая ў сэрцайку трывога?
Эх, лепш бы, яблынька, расьці
Табе ля палявой дарогі!
 
А то ці ад дзявочых сьлёз,
Ці ад вятроў, што над палямі
Сьцюдзёны верасень пранёс,
Ты асыпаешся лістамі.
 
1954
 
 
 
 
Гэта было ў сорак першым
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шчасьліва ў далячынь ляціць
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Даваў слова сабе
Даваў слова сабе,
Мо' раз дзесяць ці дваццаць,
Не пісаць больш табе,
Да цябе не зьвяртацца
Зь нейкім новым любоўным
Пісьмом, маніфэстам,
Бо ты стала другой
I другога нявеста.
Але я не ўлічыў
Шуму стромкай таполі,
Ля якой мы з табой
Сустракаліся ў полі.
А яна, як тады,
Зноў шуміць над ракою.
Не ўлічыў я і рэха
Той песьні начлежнай,
Што сьпявалі з табой
На прасторах бязьмежных.
А яна, як тады,
Не дае мне спакою.
Каб знаў гэта раней,
Ці ж я змог бы згадзіцца
Так далёка ад шчасьця
Свайго пасяліцца
I лісты табе слаць
Да запатрабаваньня.
Ты ж баішся ўспамінаў –
Чытаць іх ня станеш.
 
1954
 
 
 
 
Табе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Адказ на пісьмо друга
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Цішыня наўкола...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Прызнаньне
Знаю: можна ўратавацца, брат,
Ад вялікіх або меншых страт,
Ад бурлівых акіянскіх вод,
Ад землетрасеньня і грымот, –
Толькі не ад Мар'іных вачэй,
Што гараць за сонца гарачэй.
 
Часам гляне зблізку ці здалёк
I закіне ў сэрца вугалёк,
Той, што разгараецца ў агонь,
Той, што ты з далоні на далонь
Будзеш, несучы, перакладаць –
Так ён паліць! – і аберагаць
Ад вятроў, дажджоў, сьцюдзёных зім,
Бо расстацца немагчыма зь ім.
 
1954
 
 
 
 
У алеі парку
Дзе парк алеі скрыжаваў,
Хтось на зямлі нарысаваў
Прабітае стралою сэрца.
Не наступіце на яго,
Калі вясна зьвініць кругом
I расьцьвітае ўсё на сьвеце!
 
Яго пакінулі ня так.
Мо' гэта – стрэчы ўмоўны знак,
Прызнаньне, клятва або ласка,
Пачатак песьні веснавой,
Сьлед навальніцы над зямлёй
Ці зноў паўтораная казка.
 
I вы, хто ў маладосьці час
Пакінуў на зямлі хоць раз
Прабітае стралою сэрца, –
Не наступіце на яго,
Калі вясна зьвініць кругом
I расьцьвітае ўсё на сьвеце!
 
1955
 
 
 
 
Пётр Дворкін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Горы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нашто ты косы заплятаеш
Нашто ты косы заплятаеш,
У танцы кружыш агнявым,
Нашто каралі прымяраеш
Перад люстэркам нежывым?
 
Яно маўчыць, яно ня можа
I сотай долі перадаць,
Як выглядаеш ты прыгожа,
Як вочы зорамі гараць.
 
Ты лепш пакліч мяне, красуня,
Хоць на хвіліну да сябе,
I мне ня будзе гэтак сумна,
І я дапамагу табе
 
Прымераць стужкі, завушнічкі,
I плечы хусткай ахінуць,
I лакавыя чаравічкі
Перад «Лявоніхай» абуць.
 
Ты ўсё мне дараваць ня можаш,
Што першы раз як памагаў,
Караляў шнур неасьцярожна
Рукой няўмелаю парваў.
 
1955
 
 
 
 
Заява ў горсавет
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Хто кажа, што мы расстаёмся з табой,
Калі тваіх вуснаў я чую цяпло,
Калі тваёй белай хусьцінкі крыло,
Як чайка, ляцець будзе ўсюды за мной!
 
Калі мне заўжды пуцяводнай зарой
Ты будзеш над роднай краінай гарэць,
Калі будзе ў сэрцы твой голас зьвінець, –
Хто кажа, што мы расстаёмся з табой?!
 
1955
 
 
 
 
Айгерым
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вадаспад Адама Міцкевіча
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
І так ты едзеш, брат
I так ты едзеш, брат,
У мой юнацтва край.
Ці я табе зайздрошчу?
Лепей не пытай!
 
Як сыдзеш зь цягніка,
Як ступіш на бальшак,
Пабачыш прад сабой
Ты малады хмызьняк,
 
На захад, за ракой, –
Прастор лугоў, палёў
I статак пасівелых
Шэрых валуноў.
 
– Далей – мінуўшы лес –
Ракі сінее гладзь,
За вербамі страха
Знаёмая відаць.
 
Пад ёю шчабятуньні –
Ластаўкі жывуць.
I ты іх прывітаць,
Мой браце, не забудзь!
 
Яшчэ пад той страхой
Дзяўчына ёсьць адна.
Ёй – ад мяне паклон.
Прыпомніць мо' яна
 
Таго, хто многа дзён
Каля яе акон
З гармонікам блукаў,
Спакой згубіўшы, сон;
 
Таго, хто празь яе,
Каб гора сваё ўняць,
Пакінуў гэты край
I песьні стаў складаць.
 
А не прыпомніць – што ж,
Я буду знаць тады,
Што сьлед зацёрлі мой
Шчасьлівыя гады.
 
Удачнаму яе жыцьцю
Я буду рад...
Ты толькі не забудзь
Яшчэ наведаць, брат,
 
За грэбляй вербы, дзе
Вячэрняю парой
Я слухаў шум вясны.
Паклон ім нізкі мой!
 
Прабачаць хай яны
За сьлед майго ляза –
Не для сябе я зь іх
Жалейкі выразаў.
 
1955
 
 
 
 
Пра сябе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
11111
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На Каўказе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Каб другі раз быў...
Песьні весялей
Пець бы я пачаў,
Працаваць раней
За ўсіх уставаў,
 
Больш бы пасадзіў
На зямлі садоў,
Лепшых бы нажыў
Дружбакоў-сяброў,
 
I не шкадаваў
Сваіх ног і плеч,
I не прапускаў
Незабыўных стрэч,
 
Больш бы я прайшоў
Сьцежак і дарог,
I сваю любоў
Я мацьней бярог,
 
Больш бы даражыў
Кожным днём сваім, –
Каб другі раз быў
Маладзюсенькім!
 
1955
 
 
 
 
Не сячы сасны
Не сячы сасны, бо пахіліцца,
Не муці ракі – вір уздымецца,
Не тапчы вясны – цьвет асыпецца,
Не журы дачкі, бо пакрыўдзіцца.
 
Немагчыма ёй, звонкай, маладой,
Прапусьціць было стрэчу над ракой,
Вечар ласкавы, ноч з сваёй красой,
Гэту раніцу з майскаю зарой.
 
Як ня слухаць ёй гоману ў палях,
Перазвону хваль, песень салаўя,
Што гавораць ёй неба і зямля,
Голас мілага: «Зорка ты мая...»
 
Бо нашто тады ёй красу дала,
Белы тварык мыць на расу вяла,
I аб шчасьці ёй песьні ты гула,
Як маленькаю ды яна была?
 
Не сячы сасны, бо пахіліцца,
Не муці ракі – вір уздымецца,
Не тапчы вясны – цьвет асыпецца,
Не журы дачкі, бо пакрыўдзіцца.
 
1955
 
 
 
 
Вяртаючыся дамоў
Вясной са мною дамоў
Вяртаюцца птушкі ізноў.
I кожная зь іх пакрысе
Што-небудзь з сабою нясе.
 
Жаўрук – звон бурлівых крыніц,
А жораў – цяпло зараніц,
А шпак – яравую сяўбу,
А ластаўка – ліст на вярбу.
 
Вяртаюцца птушкі дамоў.
Як радасна чуць іх ізноў!
– А ты што, – пытаюць мяне, –
Радзіме прынёс і вясьне?!
 
1955
 
 
 
 
Падкова
Каля непрыкметных
Сьцежак запаветных
Раніцай вясновай
Я знайшоў падкову.
Паказаў я Насьці.
Кажа: – Гэта – шчасьце,
На'т, здаецца, знаю,
Хто яго шукае.
Я аддаў падкову,
Разам зь ёй і шчасьце,
Бо ўжо ў сад вішнёвы
Не прыходзіць Насьця.
Хоць на міг кароткі
Ня выманіш з дому,
Знаць, маю знаходку
Аддала другому.
Хто ён, коньнік гэты,
Што тут праязджае
Зь песьняй і прыветам,
Я яшчэ ня знаю.
Ды каб ведаў нават,
Не паправіш справы,
Сілай міл ня будзеш,
Як гавораць людзі.
Бо ў садку вішнёвым,
Дзе страчаўся з Насьцяй,
Сьвежы сьлед падковы –
Сьлед майго няшчасьця...
 
1955
 
 
 
 
Баляда пра Гаркушу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сварка
Ты не ўгаварвай лепш мяне!
Няма сягоньня часу мне
Глядзець, як лёд рака ўзрывае,
А то вось раззлуюся я.
Яшчэ ня жонка я твая, –
Шмат вёсен у запасе маю!
 
Ды невядома, што і як
Лепш апрануць у гэткі вечар.
А мне ня трэба твой пінжак,
Сабе яго накінь на плечы!
 
А гразь якая! I няма
Дзе абысьці разоры, лужы.
Пусьці! Я перайду сама,
Не клапаціся, мілы дружа!
 
І не нясі, і не мілуй,
А то з дарогі лёгка зьбіцца.
I асьцярожна! Не цалуй!..
Ну, як з табою не сварыцца!
 
1955
 
 
 
 
Жэтон
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Партрэт друга
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Дарма пра песьню пытацца ў глухога,
Дарма пра сонца пытацца ў сьляпога,
Пра слодыч жыцьця на зямлі – ў нежывога
I праўды шукаць у таго, хто нічога –
Ані сьцяблінкі, ні дрэўца малога –
Не пасадзіў за свой век на разлогах.
 
1955
 
 
 
 
У гадавіну зьнішчэньня Хірасімы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я прачытаў за вершам верш...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мой родны кут
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паэзія
Я ведаў, што ты – бліскавіца,
Што хмары расьсекла;
Я ведаў, што ты – вызваленьне
Зь няволі і пекла,
 
Вясновая кветка,
Што камень прабіла магільны,
Разьведчыка сьлед
На дарозе крамністай і пыльнай;
 
Я ведаў, што ты – пацалунак,
Ты – дружба і радасьць,
Ты - чорствага хлеба скарынка
I сок вінаграда.
 
А ты аказалася большым:
Ты – кроў, што пульсуе па жылах,
Ты – сонца, якое
Прасторы сьвятлом азарыла,
 
І без чаго, як бяз маці
Або без радзімы,
Ні нараджацца, ні жыць
На зямлі немагчыма!
 
1955
 
 
 
 
*  *  *
За тое, што я лішні круг
Правёў зь яе сяброўкаю,
Не падала мне ў танцы рук,
Дамоў пайшла старонкаю.
 
Старонкаю, ды праз сады,
Я ж – нацянькі аселіцай,
Бо што, калі і сапраўды
Больш да мяне ня вернецца?
 
У хату ўбегла, бачыць – я.
Празь сьлёзы усьміхаецца.
Ах, чараўніца ты мая!
Ах, веснавая раніца!
 
1955
 
 
 
 
Дым над страхою
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Калі мне сказалі
Калі мне сказалі,
Што ліст мой парвала,
Я ўбачыў, што поўнач настала.
 
Калі мне сказалі:
– Сватам стол накрылі, –
Я ледзь сваё гора асіліў.
 
Калі мне сказалі,
Што госьці сьпяваюць,
Здалося – мяне адпяваюць.
 
Калі ж мне сказалі,
Што чаркі ня п'еш ты,
Падумаў: чыя ж ты нявеста?
 
Калі ж мне сказалі,
Што, сумная, плачаш,
Паверыў што зноў цябе ўбачу.
 
Калі ж мне сказалі,
Што з дому ўцякла ты,
Я ўпэўніўся зноў, што мая ты!
 
1955
 
 
 
 
*  *  *

Я думаю, што была віна!     
#Гарсія Лорка

 
Што ж, дзяўчына, ты сумуеш без пары,
Без прычыны, сярод поля, на зары? –
– Я ня плакала б, – гаворыць мне яна, –
Каб так хутка не праходзіла вясна,
Каб у садзе зь вішні цьвет не ападаў,
Каб увосень салавей пець не змаўкаў,
Каб апошніх пачастункаў не было,
Каб апошніх пацалункаў не было,
Каб апошніх мілаваньняў не было
Ды зь любімым разьвітаньняў не было.
 
1955
 
 
 
 
Асьвянцім
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У заапарку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тост за дружбу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясной
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нашто?
Ты прасіў шлях паказаць –
Што ж далей ня йдзеш?
Ты прасіў вады падаць –
Што ж вады ня п'еш?
 
Распытаўся, колькі год,
Вёсен маладых,
Ці хто ходзіць ля варот,
Ля акон маіх.
 
Пацікавіўся: чыя?
Што ж цяпер глядзіш?
Нават выведаў імя.
Што ж цяпер маўчыш?
 
Як змагла так пра сябе
Ўсё я расказаць!
I нашто, скажы, табе
Трэба гэта знаць?
 
1956
 
 
 
 
*  *  *
Сьнег белаю кружыць імглой
I ад пацалункаў маіх
Згарае на вуснах тваіх
I зь веек спадае сьлязой.
 
Завея гудзе да відна.
Ці помніш над Нёманам ты
Сьнег гэты імклівы, густы,
I як пачалася вясна?
 
Вясна першай стрэчы з табой,
Калі не было яшчэ на'т
Прыкмет каляндарных і дат
Прадвесьняй зары над зямлёй?
 
А толькі на ўскраі сяла
Віднеліся рана сьляды
Расплёсканай зь вёдзер вады,
Калі ты ад студні ішла.
 
1956
 
 
 
 
А колькі ў вас?
Заўсёды ў родным краі,
У зімні час,
Нямала выпадае
Сьнягоў у нас.
 
Сьняжынка да сьняжынкі –
Дзьве сьняжынкі;
Крупінка да крупінкі –
Чатыры будзе;
Завіруха, закрутуха –
Шэсьць ужо будзе;
Мяцеліца, круцеліца –
Восем, здаецца.
Дадай яшчэ вясёлачку –
Сярэбраную зорачку,
I разам набярэцца
Дзевяць сьнягоў у нас.
 
Скажыце: а колькі ў вас?
 
1956
 
 
 
 
А што гэта за даліна...
А што гэта за даліна ды бяз рэха,
А зялёная ляшчына без арэхаў,
Ручаіна без жывой-крутой вадзіцы,
Лугавіна без духмянай медуніцы,
А гасьціна без гаворкі ды бяз чаркі,
А дзяўчына без красы прывабнай, яркай,
Безь вясёлай песьні, ласкавай усьмешкі?!
 
О, як добра, што я, усе прайшоўшы сьцежкі,
Не сустрэў такой даліны і ляшчыны,
Ручаіны, лугавіны і гасьціны,
Не сустрэў такой дзяўчыны і ня знаю
Ні ў сяле сваім, ні ў цэлым нашым краі!
 
1956
 
 
 
 
*  *  *
Як многа гаворым і нудна...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Шмат хто бор лічыць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Плакучая вярба
Загінуў недзе ў вайну сыночак.
Бядуе маці: – Нашто мне вочы,
Каб толькі плакаць век нешчасьлівай!
 
Нашто мне рукі, калі ня стала
Таго, каго яны калыхалі,
Каго вадзілі па гэтых нівах!
 
Нашто мне сэрца! Лепш дрэвам стану,
Мо' сваё гора чуць перастану...
I адбылося такое дзіва:
 
Стаіць яна вось і зелянее
У чыстым полі, дзе даль сінее,
Вярбой плакучаю над абрывам.
 
Але ўсё роўна сум не пакінуў.
Шумяць і плачуць вярбы галіны
Парой асеньняй, парой дажджлівай.
 
1956
 
 
 
 
Слова пра партыю
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Са дна паднялі вадалазы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Чакаючы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
З успамінаў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
І так яе кожны заве
Бязьлітасны час і гарачыя хвалі пяскоў
Зацёрлі стагодзьдзяў сьляды, гарады, і грабніцы,
I нават пачатак легэнды сівой на граніце.
Адно засталося – вось некалькі гэтых радкоў:
 
«...іх двое ішло па зямлі, што квітнела, як рай.
Ён рыбу рукамі лавіў і з пальмаў арэхі зьбіваў.
«Ну вось і работу знайшоў!» – падумаў усьцешаны Ра,
Убачыўшы, як чалавек сам ежу сабе здабываў.
 
Яна ж памагала падняцца стаптанай траве,
Зярно напаіла вадою жывучаю Ніла
I зморанае птушанё да грудзей прытуліла, –
I Ра яе маткай назваў...» I так яе кожны заве.
 
1956
 
 
 
 
Абвяржэньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сэнтымэнтальная трагэдыя
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Адасланыя лісты
Сярод лістоў, што ты вярнула,
Знайшоў я шмат лістоў такіх:
Напоўненых вясновым гулам,
Блакітам неба дзён былых,
 
Шмат слоў, якія не астылі
Ні ад дажджоў, ні ад сьнягоў
I не згубілі даўняй сілы,
I першага агню свайго.
 
Сама ты знаеш: на руінах
Былога шчасьця, сноў сваіх,
Як цяжка жыць і не загінуць, –
I мо' таму баішся іх.
 
I мо' таму ты пазаўчора
Усё адаслала ў дальні край...
Лісты, лісты! Яны, як порах,
Ад сэрца іх далей трымай!
 
1956
 
 
 
 
Творчая спрэчка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Памяці І. Л. Фрыдлянда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я гэта люблю падарожжа,
Зь якім і зраўняцца ня можа
Вандроўка ў любыя Таўрыды –
У казачныя краявіды.
 
А гэта – вандроўка празь сёлы,
Праз край мой шырокі, вясёлы,
Бясконцыя нівы, дубровы –
Ў маю беларускую мову.
 
У родную мову, якая
Усімі вясёлкамі зьзяе,
Смалістымі пахне лясамі,
Жывымі зьвініць галасамі.
 
О, колькі яшчэ не адкрыта
Адценьняў у ёй і блакіту,
Патрэбных народу, паэтам,
Каштоўнай руды, самацьветаў!
 
1956
 
 
 
 
*  *  *
Слаўны майстар Бенвенута...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Добры дзень
Неспадзявана: – Добры дзень!
Я глянуў – сапраўды
Растаў дажджлівай хмары цень
I зацьвілі сады.
 
Ад радасьці я не знайшоў,
Каб адказаць, патрэбных слоў.
I ад усьмешкі ад тваёй
Красы юнацкай, веснавой,
 
I ад хады, якой ідзеш,
Ня мог адвесьці воч...
– Ты падарыла: добры дзень,
Дык падары і ноч.
 
1956
 
 
 
 
У Судэтах
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сустрэча
– Дзень добры, маці! Не пазналі?
– А я – аднасяльчанін, свой,
Сын Тэклі. Зь ёй вы сябравалі,
З маёю зналіся раднёй.
Каторы сын? Марцін, сярэдні.
Вы на маім вясельлі на'т
Сядзелі за сталом бяседным,
Пець падахвочвалі дзяўчат.
А жонка хто? Зь сям'і Дзям'яна,
Што лепш за ўсіх сярпы зубіў.
Яе засваталі за Яна,
Але яму я перабіў,
Вярнуў запоіны, гасьцінцы.
Вы, пэўна, помніце, як ён
Пачаў быў на вясельлі біцца,
Ледзь госьця выпрасілі вон.
Ня помніце?.. Я ж той, што лазіў
У сад па яблыкі да вас...
– Дык што ж, сынок, ты мне адразу
Не прыгадаў пра гэты час!
Цяпер я знаю... Божа мілы!
Якім жа быў ты хлапчуком!
Рваў яблыкі... –
                I пагразіла
Сваім бярозавым кійком,
Як быццам бы не даравала
Мне за даўнейшыя грахі.
I сьцежкаю павандравала
Зьбіраць траву ў барах глухіх,
Траву ад розных ран глыбокіх,
Ад дум, што камянём гнятуць,
I ад вачэй, і ад урокаў,
Што спаць начамі не даюць.
I як я не спытаў, ня знаю,
Калі яе стрэў ля сяла,
Ці ёсьць трава ў яе такая,
Каб маладосьць вярнуць магла?
 
1956
 
 
 
 
*  *  *
Як ішлі дзяўчаты рана
Праз дубровы, праз паляны,
Маладыя кветкі рвалі
I вянкі сабе спляталі,
      Як вясной бывае.
 
Зь іх адна вянком удала
Галаву сабе прыбрала
I запела, як пяецца,
Калі радасна на сэрцы,
      Калі сьвеціць сонца.
 
А другая – ў хвалі Нёмна
Кінула вянок чароўны,
Паглядае і варожыць:
Ці даплыць ён хутка зможа
      Да яе надзеі.
 
Трэйцяя – вянок духмяны
Палажыла на кургане
I заплакала, як плачуць
Па цяжкой няўцешнай страце
      Па сваім каханьні.
 
1956
 
 
 
 
Ты мусіш прыехаць
Паслухалі сэрца. Прызналі, што цяжка я хворы.
I як я згадзіўся, і як ты згадзіцца магла,
Каб ехаў шукаць я паўднёвае сонца і мора,
Калі гэтым сонцам і морам сама ты была.
 
Што пісьмы, прыветы і словы далёкай надзеі!
Яны не ратуюць мяне ад трывогі і дум.
Ты мусіш прыехаць, сваім пацалункам расьсеяць
Самоту і сум.
 
Ты мусіш прыехаць,
                  бо толькі на сьвеце адна ты,
Адна ты прынесла мне радасьці столькі і мук.
Ты мусіш прыехаць,
                  каб дні мае сталі зноў сьвятам,
Каб зноў я пачуць мог цяпло тваіх ласкавых рук.
 
Мне забаранілі пісаць, працаваць усё лета.
Але сьпіць сястра, і гадзіньнік час поўначы б'е.
I я на рэцэпце славутага аўтарытэту
Пішу недарэчнае гэта пасланьне табе.
 
1956
 
 
 
 
Прызнаньне
Калі б можна так зрабіць, каб твае дарогі
Ды праходзілі заўжды ля майго парога,
 
Каб вячэрняю парой мне гасьцінна дзьверы
Адчыняла ты заўжды, клікала вячэраць,
 
I, прысеўшы за сталом, так, як гэта трэба,
Мы дзяліліся з табой радасьцю і хлебам,
 
I даверыла б маім ты рукам, дзяўчына,
Ў час начны аберагаць сон твой і спачынак,
 
I даверыла б яшчэ кожнай раніцою
Пацалункамі будзіць і вітаць з зарою, –
 
Я адмовіўся б тады ад сяброў і чаркі,
Ад гармоніка свайго, дымнае цыгаркі,
 
Ад вандроўнага жыцьця, што душа кахала...
Ты сьмяесься... Адкажы: можа, гэта мала?
 
1956
 
 
 
 
З ДАЛЁКІХ ДАРОГ
Перад дарогай
Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся,
Ці мо' акрапілі бягучыя воды,
Што ўсе адпачынкі, пагожыя дні ўсе
Ў жыцьці разьмяняў на вандроўкі, паходы.
 
I хоць не з такім хваляваньнем сягоньня
За сьвет, у краіны заморскія еду,
Як некалі ехаў праз родныя гоні
Па дровы, па сена, кірмашаваць зь дзедам;
 
I хоць, пакідаючы дом свой, краіну,
Даўжэй, як тады, не адводжу я зроку
Ад белай ў імгле разьвітальнай хусьціны,
Ад родных прычалаў зямлі і аблокаў, –
 
I зноў я ў дарозе... Нібыта яшчэ раз
Я пераканацца хачу, як мне дораг
Пакінуты край, дзе зацепліўся верас
У засені наднарачанскага бору.
 
Нібыта яшчэ раз вачамі сваімі
Здалёк мне праверыць і ўпэўніцца трэба
Ў красе непаўторнай прастораў радзімы,
Ў блакіце майго беларускага неба.
 
Дык што ж мяне клічаш, дарога, заўсёды?
Дык што ж мяне вабіш ты новаю казкай?..
Відаць, акрапілі бягучыя воды,
Відаць, я радзіўся пад сонцам цыганскім...
 
1956
 
 
 
 
У шхерах
Разгневанае, непрыветнае мора
Сягоньня бушуе ўвесь дзень за кармой.
З апошняю чайкай паслаў я заўчора
Сябрам прывітаньне, радзіме маёй.
 
Пусты небасхіл. Хоць маліся, хоць плач ты.
Адны толькі хвалі ўстаюць на ўвесь рост,
Адны толькі стогнуць высокія мачты,
Калі налятае шалёны норд-ост.
 
Імгліць пачынае дождж нудны і шэры.
Здаецца, ці выгляне сонца калі.
Ад левага борта скалістыя шхеры,
Ад правага – голыя горы ўдалі.
 
Іх выгладзіў вецер да чорнага бліску,
Аж хвалі, здаецца, зь іх іскры сякуць.
I дзіва, як гольле раскінуўшы нізка,
Тут, закараніўшыся, сосны растуць.
 
Магчыма, ня холадна ім і ня блага.
Што знаю, вандроўнік з чужой стараны,
Якія іх зачаравалі тут сагі,
Якія ім сьняцца паўночныя сны.
 
Гляджу я. Вось сонца з-за хмар выплывае.
Зайграла ствалоў пацямнелая медзь.
Чакайце! Здаецца мне: я пачынаю
I гэтай зямлі хараство разумець.
 
1956
 
 
 
 
Слова сябрам
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У Галяндыі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Амстэрдам
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дом Рэмбрандта
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ла-Манш
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У Парыжы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пэр-Лашэз
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Трыумфальная Арка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Булонскі лес
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У Луўры
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На хвалях акіяна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гібралтар
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Неапаль
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Форум Раманум
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ave Maria
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дарога ў Сарэнта
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Капры
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У краіне міфаў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Стамбул
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Чарнаморскія чайкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.