РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Мой хлеб надзённы
 
 
Мой хлеб надзённы
 
Песьня пра Радзіму
 
Стол
 
Лузанцы
 
*** Я знаю забыты вятрамі...
 
Я знаю яе
 
*** На дварышчы дзеці...
 
*** – Скажыце, матуля, ці болей ніколі...
 
На сенажаці
 
*** Мы напярэдадні...
 
Пагроза
 
*** Бура...
 
*** Здаецца, мы вачэй людскіх...
 
Касьмічна-альбомнае
 
Хмара з хмарай сышліся
 
*** Рассталіся. Ліст ападае...
 
Братняй Літве
 
*** Калі сына, дачкі...
 
Жураўлі Садака Сасакі
 
Конаука
 
Вясновая ода
 
Над возерам Марское Вока
 
*** Якія расьлі тут бярозы...
 
*** Прашу: хутчэй лічы мінуты...
 
Нерынга
 
Вясна
 
*** Калісьці, я помню, вучылі мяне...
 
Пудзіла
 
*** Даўно я перастаў баяцца...
 
Неферціці
 
Завушніцы
 
Строфы
 
*** Растуць шляхі...
 
*** Я часта прыпыняюся каля сталоў...
 
У дзень сьвята песьні
 
*** Я – чалавек, які знаёміць любіць...
 
У калгаснай кузьні
 
Друг мой Глезас!
 
Наша партыя
 
На забароненым фільме
 
На выстаўцы абстракцыяністаў
 
*** Няважна, што скажа глушэц-рэцэнзент...
 
Песьня пра Ф. Маркава
 
Бештау
 
На цаліне
 
Стары мост
 
Печ
 
Незабыўныя мясьціны
 
*** Няўжо ты аб гэтым ня знаеш...
 
У заалягічным музэі
 
Роздум
 
*** На былых папялішчах...
 
*** Быццам па няроўнай...
 
Шчасьце
 
Ой, харошыя ночы...
 
Вецер радзімы
 
Хай славіцца імя яе на зямлі і ў сусьвеце!
 
Рэха
 
На прадмесьці, дзе дамы малеюць
 
Магіла шахцёраў
 
На зямлі Суомі
 
Гаварылі мне калісьці
 
Тамперэ
 
Турысцкая паштоўка
 
*** То – ня рукі, якім працаваць не карціць...
 
Urbi et orbi
 
Вяртанне Шапэна
 
*** О, як жа падобны вячэрнія зоры...
 
У лістапад
 
Сланечнік
 
Больш трэба...
 
Тапор
 
Скарга буркуна
 
Шары
 
Плакучыя бярозы
 
Табліца множаньня
 
*** Я радуюся, калі паведамляюць...
 
Шкодны перажытак
 
Ён быў камуністам
 
Лясок
 
Зь вясельля
 
Сямейны фотаздымак
 
Ты знаеш
 
*** З гадамі ўсе дні пачынаеш любіць...
 
Шчасьлівыя годы
 
*** Каб вытачыць гэткія ножкі...
 
*** Зноў сон не прыходзіць. А быў ён калі?..
 
У Фларэнцыі
 
Кабзару
 
Бінты
 
Грыбы
 
Патрыс Лумумба
 
*** Позна. Над нівамі змрок...
 
На кліч зары
 
Сонечны гадзіньнік
 
На рамонце чыгункі
 
Рэцэнзія
 
*** Перш непакоіўся...
 
Зорным шляхам
 
Сайн-Шанд
 
Ля варот Цяньаньмынь
 
Вялікая кітайская сьцяна
 
Ці Бай-шы
 
Лунмынскія пячоры
 
Хустка
 
Міска для рысу
 
Мост Вечнага Спакою
 
За бяседным сталом
 
Белы конь
 
Мост дружбы
 
Лаян
 
Бронзавае люстэрка
 
*** Я паўдня вас чакаў...
 
Засуха ў правінцыі Хэнань
 
На новабудоўлі
 
Цень помніка ў люстры возера Дынху
 
Янцзы
 
Попельніца з какосавага арэха
 
Старая прымаўка
 
На Жамчужнай рацэ
 
У будынку былых курсаў сялянскага руху
 
У майстэрні кветак, якія ня вянуць
 
Альтанка Чжычуньцін
 
Усход
 
Завяшчаньне
 
*** У сьпешцы ня тое ты можаш узяць...
 
Акіян
 
Ля статуі Свабоды
 
Лістапад на чужыне
 
Свабоднай Кубе
 
Выбары прэзідэнта
 
Могільнік
 
Паветраная трывога
 
У Цэнтральным парку
 
Негрыцянка пяе
 
Над Грэнляндыяй
 
Амэрыканская вясна
 
Трэскі
 
Палёт над айсбергамі
 
Рэкляма Брадвея
 
Сосны на беразе акіяна
 
Смаленьне кабана
 
Аўтастрады
 
У часы адліву
 
Нацюрморт
 
*** Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй...
 
*** Тут столькі загадак рака...
 
*** Свавольнай была маладая суседка...
 
Баляда
 
*** Кнізе «Жыцьцё Вікрамы»...
 
*** Я піў рачную плынь кіпучую...
 
Бусьліны сейм
 
Маці-мачыха
 
Пуня
 
*** Сушацца сеткі рыбацкія...
 
*** Мне прыемна прызнацца...
 
Лясны лубін
 
Станцыя Княгініна
 
Журавіны
 
Эпітафія
 
*** У азёрнай старонцы маёй...
 
Каралева палёў
 
Вячэрнія трамваі
 
Іней
 
*** Ніводнай сустрэчы, нядзелі...
 
Кліч вясны
 
Дарогай зь сенажаці
 
*** Прачытай і перадай другому!..
Мой хлеб надзённы
Непакой за цябе, зямля мая, 
За твой ураджай, спакойны сон, 
За дрэва кожнае ў гаях, 
За весьніх песень перазвон, 
Непакой за цябе, зямля мая, – 
Мой хлеб надзённы.

Часамі ён горкі ад пылу быў, 
Часамі салёны ад сьлёзаў быў, 
Часамі гарачы ад пораху быў, 
Але і салодкі ад дружбы быў
Мой хлеб надзённы.

I не кладзіце мне хлеб другі 
У кайстру, калі я ў дарогу іду, 
На стол, калі бяседу вяду, 
На сэрца, калі на ім рукі складу.
 
1961
 
 
 
 
Песьня пра Радзіму
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Стол
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Лузанцы
Калі я падкінуць зьбіраўся ў агонь
Ахапак пажоўклага лісьця ляшчыны,
Апаў лузанец залаты на далонь, –
I раптам мяне ахінулі ўспаміны.
 
Калісьці асеньняю гэткай парой
Сказала дзяўчына: – Калі адгадаеш,
Ці ў левай, ці ў правай арэхі трымаю,
Тады можаш сватацца, буду тваёй...
 
Ці ў левай, ці ў правай?.. Я сьціснуў руку:
– Адкрый!.. – Лузанцы пакаціліся ў верас.
– Шукай іх! – шапнула і па сасьняку
Ўцякла жартаўніца, якой я паверыў.
 
I хоць тыя дні сёньня скрыліся ўдаль,
Але лузанцы я люблю, як калісьці,
I з жоўтым ахапкам асеньняга лісьця
Заўсёды ў агонь мне іх кідаць шкада.
 
1957
 
 
 
 
*  *  *
Я знаю забыты вятрамі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Я знаю яе
Рып калёсаў. Сёньня сена звозім.
Крычу ёй: – Ня стой!
Трэск варотаў. Эх, абярнуўся з возам –
І ў сене мы зь ёй.
 
Чорт пабраў бы! Ну – адвучу ад жартаў!
Сьмех, гоман зьвініць,
Недзе ў сене бароніцца ўпарта,
Ніяк не злавіць.
 
Вось адбегла і стала ля аселіц,
Ажэвіны рве.
Есьць, каб вусны яшчэ больш саладзелі, –
Я знаю яе!..
 
1957
 
 
 
 
*  *  *
На дварышчы дзеці...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
– Скажыце, матуля, ці болей ніколі
Дачка ваша тут не гасьціла?
I ці не сумуе па роднаму полю,
Па сьцежках, дзе разам хадзілі?..
 
Ці муж яе добры, ці згода ў іх доме?
А ў пісьмах, што вам прысылала,
Пра даўнюю дружбу, сяброў і знаёмых
Ні разу ў вас не запытала?..
 
Сяджу за сталом, дзе сасновыя дошкі
Ад брагі вясельнай набраклі,
I шчасьця мінулага чэрствыя крошкі
Зьбіраю, як быццам жабрак той.
 
Як быццам змагу заспакоіць свой голад,
Калі буду знаць да драбніцы,
Што піша матулі ў свой родны пасёлак
Юнацтва майго чараўніца.
 
1957
 
 
 
 
На сенажаці
Што змоўклі птушкі нават,
Гарачыня такая,
А мы з табой зграбаем
Пакошаныя травы.
 
А нам з табой няможна
I словам абмяняцца:
Твой бацька асьцярожны
Ля нас, на сенажаці.
 
То вяжа віткі туга,
То воз кладзе старанна...
А галава – аж кругам
Ад медуніц духмяных.
 
Адзін ратунак – студня
I чарпачок зь бяросты,
Зь якога так марудна,
Задумаўшыся, п'еш ты.
 
Бяру і я прыгубіць
Той чарпачок з вадою
I з жарам – вусны любай,
Што не даюць спакою.
 
1958
 
 
 
 
*  *  *
Мы напярэдадні...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пагроза
Старая млынарка ня любіць мяне,
Што песень замнога пяю па вясьне,
 
Што яркія стужкі ўплятаю ў касу,
Што позна ў палёх абіваю расу,
 
Што ў танцах, здаецца, зямлю абышла б,
Што з розуму хлопцаў нямала зьвяла.
 
Старая ня любіць... Што ж мне да таго!
Хай сына прывяжа да лавы свайго.
 
Хай вочы заслоніць, каб ён не глядзеў,
I слухаць закажа мой сьмех і мой сьпеў.
 
Нашто яе сын мне! А будзе ізноў
Млынарка мяне дакараць, як сьвякроў, -
 
Дальбог, раззлуюся. Усьмешкі адной
Мне досыць, каб хлопец навекі быў мой,
 
Каб маці сказаў ён: – Ня трэба журыць!
Прашу, дарагая, нявестку любіць!
 
1958
 
 
 
 
*  *  *
Бура...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Здаецца, мы вачэй людскіх
Асьцерагаліся,
Ні пры сваіх, ні пры чужых
Не сустракаліся;
 
Здаецца, сьцежкай палявой
Стараліся хадзіць
I як найменш паміж сабой
Аб шчасьці гаварыць;
 
Здаецца, апрача вярбы,
Зямля драмала ўся,
Ніхто ў жытным тады ня быў,
Як цалаваліся...
 
Ня знаю, скуль вядома ўсім,
Што ноччу я ня сплю,
Што я страчаюся ў жытным
I на'т – каго люблю.
 
1958
 
 
 
 
Касьмічна-альбомнае
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Хмара з хмарай сышліся
Хмара з хмарай сышліся. – Прыемна
Мне цябе зноў, сястрыца, пабачыць.
Ці ты помніш, як з морам Міжземным
Разьвіталіся ў поўдзень гарачы?
– А ты помніш, як зьзялі вяселкі,
Калі сьнежныя Альпы міналі?
Ах, як мы пасівелі, сяброўка!
 
Абняліся і... зарыдалі.
 
1958
 
 
 
 
*  *  *
Рассталіся. Ліст ападае.
Крык журавоў зьвініць над гаем.
Яна адна. Хто ж вінаваты?
Кусты маліньнікаў прымятых,
Што спакушалі сустракацца,
Рваць ягады і мілавацца?
Ці той, хто пасадзіў маліны
Ў цяністым садзе ля хаціны?
Ці лета, што ліству такую
Дало густую, маладую?
Ці сонца, што ўсе гронкі ягад
Напоўніла чырвонай брагай?
Іх пакаштуй – і ў сьветлы поўдзень
Тут вінаватага ня знойдзеш.
 
1958
 
 
 
 
Братняй Літве
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі сына, дачкі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Жураўлі Садака Сасакі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Конаука
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясновая ода
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над возерам Марское Вока
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Якія расьлі тут бярозы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Прашу: хутчэй лічы мінуты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нерынга
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясна
Вясна спачыла, йдучы праз бор
Да рэк і ніваў, садоў і сёл.
На ёй – хусьцінка ў мігценьні зор.
На ёй – сукенка ў дванаццаць пол,
У косах стужкі агнём гараць,
Пад галавою бубны ляжаць.
Дамоў зь вясельля скрыпач блукаў,
Дзяўчыну ўбачыў – іграць пачаў.
Сваёй ігрою збудзіў вясну,
Працёрла вочы яна са сну.
Як стала хустку распраўляць,
Дык сталі птушкі прылятаць;
Калі ж сукенкай стала шумець,
Дык бор сасновы пачаў зьвінець;
Кранула стужкі – і паплылі
Патокі бурныя па зямлі.
Пад граньне скрыпкі і бубнаў гром
Вясна танцуе, аж гул кругом.
I не заўважыў скрыпач-юнак,
Што верхаводкаю сьнег набрак,
Зьвіняць патокі, бягуць, равуць,
Вышэй, вышэй, хвалі струны рвуць,
I не па струнах, а па вадзе
У забыцьці ён смычком вядзе...
Калі хавалі мы скрыпача,
Шмат хто дзівіўся, што ў раньні час
Нябачна нехта на жвір-пясок
Яму з пралесак паклаў вянок.
 
1959
 
 
 
 
*  *  *
Калісьці, я помню, вучылі мяне
Бывалыя людзі, настаўнікі ў школе,
Як не заблудзіцца ў чужой старане,
Знаходзіць напрамак па карце, бусолі,
 
Пасонцу і зорах, што ў небе гараць,
Па рэчышчах розных патокаў бурлівых,
Па дрэвах, што зябрай пакрыты стаяць,
I па валунах адзінокіх, маўклівых.
 
Але як ня зьбіцца, да мэты дайсьці,
Калі ні патокаў, ні камня, ні дрэва,
I сонца ў тумане ня можа ўзысьці,
I зоры пагашаны хмарай, залевай?..
 
Таму я заўсёды з далёкіх шляхоў,
Ня верачы гэтым прыкметам на сьвеце,
Шукаў і знаходзіў дарогу дамоў
Па рэху напеваў, па голасе сэрца.
 
1959
 
 
 
 
Пудзіла
– Ой, дзяўчаткі, што рабіць,
Як каноплі бараніць
Ад вераб'ёў?
 
– Пастаў, Янка, свой кіёк,
На яго надзень мяшок.
– Усё роўна лятуць!
 
– Дай пудзілу памяло,
Сваю шапку – на чало!
– Усё роўна дзяўбуць!
 
– Зрабі з лыка добры лыч,
Люльку ты яму пазыч!
– Не баяцца!
 
– Ну дык сам тады вясной
На каноплішчы пастой.
– Вераб'і ўцяклі!
 
1959
 
 
 
 
*  *  *
Даўно я перастаў баяцца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Неферціці
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Завушніцы
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне;
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні!
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я – упарты.
I каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце –
Усё, што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягоньня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых
Ні ў час, калі сьмяецца,
Сьпявае або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся, зьмярканьнем, –
Зьвіняць ёй завушніцы
Ўсё пра маё каханьне.
 
1959
 
 
 
 
Строфы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Растуць шляхі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я часта прыпыняюся каля сталоў,
Дзе разлажылі прадаўшчыцы зёлкі,
Сабраныя з усіх лугоў, палёў,
На скрыжаваньнях і на валатоўках,
 
Сабраныя у векавым бары
Пры ветаху, маладзіку і поўні,
З расою сьвятаянскаю, у поўнач,
Да пераклічкі пеўняў, да зары.
 
Купляюць зёлкі: маці – загаіць
У сэрцы рану пасьля страты сына;
Купляе маладзіца ці дзяўчына...
Нашто? Хіба каго прываражыць,
 
Пялёсткі ўплесьці паміж кос густых,
Каб быць і маладой, і неўміручай!..
I я ў век атамны купляю іх,
Бо веру ў сілу родных траў гаючых.
 
1959
 
 
 
 
У дзень сьвята песьні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я – чалавек, які знаёміць любіць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У калгаснай кузьні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Друг мой Глезас!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Наша партыя
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На забароненым фільме
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На выстаўцы абстракцыяністаў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Няважна, што скажа глушэц-рэцэнзент...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Песьня пра Ф. Маркава
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бештау
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На цаліне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Стары мост
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Печ
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Незабыўныя мясьціны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Няўжо ты аб гэтым ня знаеш,
Як я даражу тваім імем?
Няўжо ты і не адчуваеш
Мой цень за плячамі сваімі?
 
Няўжо ты ня бачыш, калі я
Чакаю цябе ля парога
I ўсе перашкоды цяжкія
З тваёй прыбіраю дарогі?
 
I часам я ў думках пытаю
З тугой безуцешнай на твары:
Няўжо сапраўды ты сьляпая
I ў сэрцы ня бачыш пажару?
 
1959
 
 
 
 
У заалягічным музэі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Роздум
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
На былых папялішчах...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Быццам па няроўнай
Грэблі едзе хмара:
Грукат, гул нясецца
Па лугах, імшарах.
 
Вецер гоніць міма
Бліскавіцы, цені,
Ліст, сарваны з дрэва,
I ахапкі сена.
 
Уцяклі дзяўчаты
Пад стагі і копы
Ад грымот схавацца,
Ад дажджу-патопу.
 
Эх, каб гэта бура
Мацьней грукатала
Ды маё каханьне
Да мяне прыгнала!
 
1960
 
 
 
 
Шчасьце
Простае шчасьце людское,
Так як і наша з табою,
 
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
 
З поту, дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
 
З дружбы, мацьнейшай ад сьмерці,
Зь песьні... I так мне здаецца:
 
Каб з чаго іншага скласьці,
Дык ці было б яно шчасьцем.
 
1960
 
 
 
 
Ой, харошыя ночы...
Ой, кароткія ночы ды вясновыя ночы,
А яшчэ карацейшы сон трывожны дзявочы.
Толькі сьвісьне салоўка – яна ў сад выбягае
Паглядзець, як зара ключ зары уручае.
 
Ой, гарачыя ночы ды ліпнёвыя ночы,
Калі конікі ў полі востраць косы, стракочуць,
Калі кветкі і дрэвы ўсе абмыты расою,
Калі песьня цябе кліча ў жыта густое.
 
Ой, туманныя ночы, верасьнёвыя ночы,
Калі з дрэў ападае перасьпелы лісточак,
Калі нехта праводзіць цябе позьняй парою
I ня можа расстацца каля весьніц з табою.
 
Ой, харошыя ночы ды зімовыя ночы,
Калі белай дарогай ты ў мяцеліцу крочыш.
А сьняжынкі, якія ды на твар ападаюць,
Ад агню пацалункаў на марозе згараюць.
 
1960
 
 
 
 
Вецер радзімы
Ты знаеш вецер сваёй радзімы –
Не безыменны там вецер нейкі,
А той, што вее начлежным дымам,
Шуміць чаротам, зьвініць жалейкай.
 
Які антонаўкі атрасае,
Які рыбацкія любіць снасьці
I, клямкай бразнуўшы, расчыняе
Па-гаспадарску ўсе дзьверы насьцеж?
 
Не заўважаеш яго ты часам,
Клянеш, калі табе дакучае,
У вушы сьвішча, запалкі гасіць,
Сячэ залевай, сьлед замятае.
 
Але затое ўдалі ад дому
Як ты сумуеш па ім заўсёды,
Як прагна слухаеш гул знаёмы,
Як ловіш вуснамі родны подых!
 
1960
 
 
 
 
Хай славіцца імя яе на зямлі і ў сусьвеце!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рэха
Ёсьць над быстрым Нёмнам
Векавыя хвоі,
Дзе жыло калісьці
Рэха баравое.
 
Рэха баравое
З гулам стогалосым,
Я яго шукаў там
На мядовых росах.
 
На мядовых росах
Клікну – адгукнецца.
Недзе яно побач,
Блізенька, здаецца.
 
Блізенька, здаецца,
Толькі дзе – ня знаю
I, як невідзімку,
Цэлы дзень шукаю.
 
Цэлы дзень шукаю.
Раптам пад хваінай
Бачу гэта дзіва
Ў вобразе дзяўчыны.
 
Ў вобразе дзяўчыны,
Босай чараўніцы,
З русаю касою,
З кошыкам суніцаў.
 
– Гэта ты, – пытаю, –
Баравое рэха?
– Я! – і залілося
Серабрыстым сьмехам.
 
1960
 
 
 
 
На прадмесьці, дзе дамы малеюць
На прадмесьці, дзе дамы малеюць,
А шырэюць градкі перад імі,
Некалі жыла мая надзея,
З косамі тугімі, ільнянымі.
 
Вуліцы ўсе тут былі пагнуты,
Глейкія калдобіны абапал.
Вечарамі граў гармонік люта
У заезным доме «Воўча лапа».
 
Тут народ жыў бедны і суровы.
I, каб не праслыць сентымэнтальным,
Я прыносіў кветкі зь ніў вясновых,
Захінуўшы іх у цень зьмяркальны.
 
А калі пісаў лісты з-за кратаў,
Так было ў іх слоў патрэбных мала
I так многа з клясыкаў цытатаў –
Як, ня знаю, іх яна чытала!
 
Як зь няўдалых маіх вершаў раньніх,
Скрэсьленых, зьнявечаных цэнзурай,
Адгадала аб маім каханьні,
I ня толькі – да вясны і буры?
 
Мо' таму і сёньня мяне вабяць
Вуліцы забытыя ускраін,
Дзе шумяць ліствой каштаны, грабы,
Дзе гармонік заліхвацка грае.
 
1960
 
 
 
 
Магіла шахцёраў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На зямлі Суомі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гаварылі мне калісьці
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тамперэ
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Турысцкая паштоўка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
То – ня рукі, якім працаваць не карціць,
То – ня сэрца, што век ні па кім не баліць,
То – ня танцы, калі не танцуе сама
 
Маладая з гасьцямі зь цямна да цямна,
I ня пір, на якім ды прынукі няма
I ня п'юць за здароўе да самага дна!
 
1960
 
 
 
 
Urbi et orbi
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вяртанне Шапэна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
О, як жа падобны вячэрнія зоры
Да кропляў налітага ў чаркі кагору!
 
А кроплі віна, што палаюць пажарам,
Падобны да сноў пра цябе і да мараў;
 
А мары – да гэтых караляў, якія
Цалуюць тваю загарэлую шыю!
 
Цалуюць яе, абвіваючы тройчы, –
Аж сьлепнуць мае закаханыя вочы!
 
1960
 
 
 
 
У лістапад
Хутка – празь дзень ці праз тыдзень –
Восень дажджлівая прыйдзе
Яблыкі ў садзе атрэсьці,
Выбраць цыбулю ў гародзе,
Пошту, загразлую дзесьці,
Перахапіць у дарозе,
Потым мяне непакоіць:
– Бачыш, адны мы з табою...
 
Можа, таму я заўсёды
У лістапад, непагоду
Рана выходжу на Нарач,
Дзе чуцен рокат прыбою,
Або ў спрадвечных гушчарах
Слухаю пошумы хвояў –
Хвалі і дрэвы ня знаюць
I ў навальніцы адчаю.
 
1960
 
 
 
 
Сланечнік
Ён, як і я, безь зямлі жыць ня можа,
Любіць вясёлы раскацісты гром,
Сэрцам маім у зьмярканьні пагожым
Доўга гарыць пад знаёмым акном.
 
Так, як і я адчуваю заўсёды,
Дзе і калі ты чакаеш мяне,
Ён адчувае і ў час непагоды,
Дзе яго сонца, ў якой старане.
 
1960
 
 
 
 
Больш трэба...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тапор
Ва ўсім, вядома, вінават адзін тапор:
Я не пайшоў бы, каб ня ён, у цёмны бор,
 
Ня высек бы хваіны гулкай і зь яе
Ня змог бы змайстраваць цымбалы я свае.
 
А не было б цымбалаў гэтых – хто б пазваў
Каб на вясельлі я «Лявоніху» іграў?
 
А не іграў бы – не паднесла б мне яна
З усьмешкай ветліваю хмельнага віна
 
I пад вясёлы сьмех і чарак перазвон
Не захапіла б майго сэрца у палон.
 
Цяпер штоноч іду, крадуся ў яе двор...
Ва ўсім, вядома, вінават адзін тапор.
 
1960
 
 
 
 
Скарга буркуна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шары
– Купляйце шары! Купляйце шары!
Глядзіце, як кожны зь іх ярка гарыць!
 
I вусны, якія мне спаць не даюць,
Стараюцца шар васільковы надзьмуць.
 
I вось ён, вясёлы, над кронамі дрэў
Пад самае майскае сонца ўзьляцеў.
 
Ты рада, сьмяесься. Мне ж крыўдна да сьлёз:
Ён столькі тваіх пацалункаў панёс!..
 
1960
 
 
 
 
Плакучыя бярозы
Ішлі бярозы, успаміналі
То звон вясновы, то дожджык летні
I на'т ня чулі, як ападалі
Лісты асеньнія непрыкметна.
 
I толькі ўбачылі сваю страту,
Калі спыніліся каля броду
I цень адбіўся іх, расахаты,
У хвалях Нёмна, люстраных водах.
 
Галіны белыя апусьцілі,
Каб зноў сабраць ім свой ліст гаручы,
Ды так, схіліўшыся, і застылі
Усёй чарадою ля самай кручы.
 
1960
 
 
 
 
Табліца множаньня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я радуюся, калі паведамляюць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шкодны перажытак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ён быў камуністам
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Лясок
Хоць, здаецца, той лясок невысок,
А які бруіць бярозавы сок,
Пад крушынавым кустом муражок
I лагодны і духмяны цянёк!
Як тут рэха кліча рэха здалёк,
Як зязюленькі зьвініць галасок.
Як тут добра сустракацца у змрок –
Хоць, здаецца, той лясок невысок.
 
1960
 
 
 
 
Зь вясельля
Вяртаюцца госьці зь вясельля.
Відаць, хмель яшчэ не прайшоў,
Бо ўсё, што ня раз перапелі,
Сьпяваюць заўзята ізноў.
 
Ня можа іх уціхамірыць
Ні бразгат калёсаў, ні ноч,
Ні чэрвеньскі бурны і шчыры
З грымотамі гулкімі дождж.
 
I толькі ў маланках імклівых
Убачыш, разбуджаны, ты
Лятучыя конскія грывы
I поўныя грому раты.
 
1960
 
 
 
 
Сямейны фотаздымак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ты знаеш
Што сонца ня можа адмовіць
Табе кожны ранак сьвяціць,
А сьпевам птушыным дуброва
Ня вабіць і не весяліць;
 
Што там, дзе пад музыку кружыш,
Усе славяць імя тваё;
Што я безь цябе не магу жыць –
Ты знаеш, на гора маё.
 
1960
 
 
 
 
*  *  *
З гадамі ўсе дні пачынаеш любіць –
Ня толькі пагожыя, нават і тыя,
Якія калісьці хацеў ты забыць
За сьцюжу, няўдачы, дарогі цяжкія.
 
Бязь іх ты, напэўна, ня знаў бы цяпла
Дамашніх агнёў і кастроў на прывале,
Якой непаўторнай удача была,
I колькі ўсё пройдзенае каштавала.
 
1960
 
 
 
 
Шчасьлівыя годы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Каб вытачыць гэткія ножкі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зноў сон не прыходзіць. А быў ён калі?
Зноў ціша... Ці грукаў хто ў гэтыя дзьверы?
Ці гэтыя сьцены ад песень гулі?
Па памяці ўсё немагчыма праверыць.
 
Званіў па даведку разоў, можа, сто.
Ня ведаюць ці гаварыць мне ня хочуць
Таму так шкада, што мінуў час лістоў –
Сяброўскіх пасланьняў, запісак жаночых.
 
Ня дрэнна было б іх зноў перачытаць
Або распаліць імі мокрыя дровы
I доўга глядзець, як у грубцы гараць,
І грэць свае рукі ў цяпле іх барвовым.
 
1961
 
 
 
 
У Фларэнцыі
Дзівак, які дзівак!
Пасьля дарог цікавых
Ты захацеў яшчэ
Фларэнцыю наведаць,
Прайсьці паўз Стары Мост,
Што, як каханых рукі
Ці аркаю санэт
Два полымі злучае,
Пакінуць сэрца тут
На плошчы Сеньёрыі,
Хвіліну пастаяць
Прад несьмяротным Дантэ.
Бо кожны камень тут
Яго радком палае,
Ён штодзень галубоў
З рук мармуровых корміць.
Што ж анямеў, стаіш?
Тут мала захапляцца!
Жывым тут грэх маўчаць.
I страх азвацца вершам.
 
1961
 
 
 
 
Кабзару
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бінты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Грыбы
Я прынёс іх зь ляснога дрымучага сьвету,
Дзе з брусьніцамі ніцымі – жар верасоў.
Падасінавікаў у чырвоных берэтах
Пад старою асьвінай асінай знайшоў.
 
А лісічак набраў каля сьцежкі-вяртухі,
Што да хаты лісінай лагчынай вяла;
Падбярозавікаў – пад бярозай-шаптухай,
Дзе капэла чмяліная пела-гула.
 
Сыраежак знайшоў дзе памежак-узгорак
Мураўі занялі для паселішч сваіх;
А апёнак – ля пнёў і ля сховішч вавёрак,
Жоўтых махавікоў – між імхоў баравых.
 
А рыжкоў і ваўнянак нарэзаў багата
Там, дзе лічыць зязюля гады па вясьне...
А пра баравікі не скажу, каб адна ты
Не пабегла шукаць іх у лес безь мяне.
 
1961
 
 
 
 
Патрыс Лумумба
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Позна. Над нівамі змрок.
Сьпі, мой маленькі сынок!
 
Чуеш: мінула ўжо слота,
На цыпках ідзе каля плота
На дрэвы і травы – ціхота,
На курак чубатых – маркота,
На цвыркуна – лянота,
А на ката – мармота,
А на дзяцей – дрымота...
 
Спаць уляглася зара,
Спаць і табе пара...
 
1961
 
 
 
 
На кліч зары
Быў гэткі вечар веснавы,
Што чуць было здалёк,
Як люстра возера ў цішы
Разьбіў мой паплавок;
Як, зачапіўшыся ў бары
За верхавіны дрэў,
Зары нягаснучай прамень
Над Нараччу зьвінеў;
Як ападалі кроплі рос
На травы, на лісты;
Як сьцежкай па імхах лясных
Падкрадвалася ты,
Каб нечакана вочы мне
Далонямі закрыць
I потым запытацца: хто
Прыйшоў на кліч зары?
 
1961
 
 
 
 
Сонечны гадзіньнік
Кожны купляе гадзіньнік,
Каб не спазьніцца на стрэчу з каханай,
На службу, на працу.
Я сонечны маю гадзіньнік,
Які ўжо нямала гадоў
Без рамонту мне служыць.
Праўда, ў кішэнь не паложыш яго
I не прымацуеш яго да рукі.
Але ён надзвычай дакладны.
Калі хто спытае:
- Якая гадзіна? –
Спынюся,
Як дзед мой ці бацька,
Ступнёю адмеру свой цень
I час да мінуты акрэсьлю,
Час весьніх патокаў, сяўбы,
Уборкі хлябоў,
Ладзьбаваньня,
Вясельляў.
Ніводзін гадзіньнік –
Сярэбраны ці залаты –
Ня можа зраўняцца
З гадзіньнікам сонечным гэтым.
Бо ён адзначае
І час нараджэньня,
І час разьвітаньня зь зямлёй,
Калі цень мой зьнікне
На вечна зялёным
Яго цыферблаце.
 
1961
 
 
 
 
На рамонце чыгункі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рэцэнзія
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Перш непакоіўся...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зорным шляхам
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сайн-Шанд
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ля варот Цяньаньмынь
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вялікая кітайская сьцяна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ці Бай-шы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Лунмынскія пячоры
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Хустка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Міска для рысу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мост Вечнага Спакою
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
За бяседным сталом
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Белы конь
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мост дружбы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Лаян
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бронзавае люстэрка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я паўдня вас чакаў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Засуха ў правінцыі Хэнань
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На новабудоўлі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Цень помніка ў люстры возера Дынху
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Янцзы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Попельніца з какосавага арэха
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Старая прымаўка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На Жамчужнай рацэ
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У будынку былых курсаў сялянскага руху
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У майстэрні кветак, якія ня вянуць
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Альтанка Чжычуньцін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Усход
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Завяшчаньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У сьпешцы ня тое ты можаш узяць...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Акіян
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ля статуі Свабоды
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Лістапад на чужыне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Свабоднай Кубе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Выбары прэзідэнта
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Могільнік
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паветраная трывога
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У Цэнтральным парку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Негрыцянка пяе
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над Грэнляндыяй
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Амэрыканская вясна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Трэскі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Палёт над айсбергамі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рэкляма Брадвея
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сосны на беразе акіяна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Смаленьне кабана
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Аўтастрады
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У часы адліву
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нацюрморт
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Тут столькі загадак рака
Загадала нам у хмызьняках:
Налева чаўном паплывеш –
Аеру зялёны бязьмеж,
Направа – крутыя віры,
А проста – затокі зары.
– Скажы мне, сяброўка мая,
Куды плыць? – пытаюся я.
Ня ведаеш? Хай тады плынь
Сама нас нясе ўдалячынь,
Далей ад расстаньня з табой,
Далей ад пагудкі людской,
Да нашых і сноў і надзей,
Да чаек, да сонца бліжэй!
 
1959
 
 
 
 
*  *  *
Свавольнай была маладая суседка:
То чуб асьмяе, то характар мой зганіць,
То шапку закіне ў крапіўнік ці ў кветкі,
То кіне антонаўкай неспадзявана.
 
Паскардзіцца думаў – засунула браму,
Ня раз памірыцца хацеў зь ёю шчыра.
Зьбіраўся пабіць, ды так крыкнула «мама!»,
Што ледзь пацалункамі я ўціхамірыў.
 
1960
 
 
 
 
Баляда
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Кнізе «Жыцьцё Вікрамы»...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я піў рачную плынь кіпучую,
Шум хваляў дальніх берагоў,
Піў на сустрэчах, на заручынах
Віно зь біклагаў і рагоў.
 
Але нідзе такога смачнага
Не каштаваў напітку я,
Як той, якім з далоняў матчыных
Паіла Беларусь мая,
 
Як той, які зь лістка кляновага,
З выбоінаў, з барозен ніў,
З трыпутніку зялёных конавак,
Зьнясілены, ў дарозе піў.
 
1961
 
 
 
 
Бусьліны сейм
Зноў апалае лісьце
Шуршыць пад нагамі,
I зярняты расы
Халадком наліваюцца;
Дасьпяваюць антонаўкі,
I за стагамі
Сейм бусьліны зьбіраецца
Восеньскай раніцай.
 
Час адлёту настаў.
Важака выбіраюць.
Ды такога, які
Бачыў мора бурлівае,
Ўсе шляхі з пуцяводнымі
Зорамі знае
I вясной прывядзе
Зноў на родныя нівы іх.
 
Клёкат гулкі чуваць.
Даўганогі прамоўца
Штось тлумачыць сябрам,
Але, ўбачыўшы тлустую
Жабу, што захацела
Пагрэцца на сонцы,
Кінуў сейм і пабег
За балотнаю лустаю.
 
Я іду між буслоў
I атаву зграбаю,
Каб яны яе ў твань
Не ўтапталі, цыбатыя.
Не баяцца. З дарогі на'т
Не саступаюць,
Калі вітку праношу,
Аерам багатую.
 
Яны ведаюць – свой.
Хоць ня ўсё разумею,
Хоць ня маю на плечах я
Крыл херувімавых,
Хоць стаяць на адной назе
Так я ня ўмею,
Як яны, цэлы дзень
На куп'і журавінавым.
 
1961
 
 
 
 
Маці-мачыха
З аднаго ты боку – сьветлая,
Цёплая і гаючая,
А з другога – непрыветная,
I сьцюдзёная, і зьлючая.
 
Хто знайшоў цябе паміж мятаю,
Каля медуніц, васількоў,
«Маці-мачыха» даў імя табе –
Мусіць, знаў сілу гэтых слоў.
 
1961
 
 
 
 
Пуня
Пуня – гэта ня проста
Зь нейкіх вяршалін зруб,
Па-над якім рыжэе
Страхі саламянай чуб,
 
Шчыт забіты дошкамі
Або заплецен лазой,
Дзьверы, ў якія можна
Уехаць падводай любой;
 
I на памост сасновы
Сена пласты зьвярнуць,
Змарыўшыся пасьля працы,
У леце духмяным заснуць.
 
Пуня – гэта гэрбарый
Усіх траў і кветак зямлі,
Якія пад сонцам квітнелі,
Пад маладзікамі расьлі.
 
Гэта – такая сьвятыня,
Дзе на працягу вякоў
Амаль ўсе вясельлі спраўляліся
Пад перазвон камароў,
 
Пад шчабятаньне ластавак,
Дзе іх любімы дом,
Пад звон ападаючых зораў
I гулкіх ліўняў гром.
 
Пуня... Ды што казаць тым,
Хто ў ёй ніколі ня быў,
Ня дыхаў водарам сена,
Ніводнага сну не сасьніў.
 
1961
 
 
 
 
*  *  *
Сушацца сеткі рыбацкія.
У павуціньні густым іх дрыжаць:
Буйныя зоры вячэрнія,
Пасмы імглы верасьнёвай,
Сполахі вогнішча нашага,
Подыхі ветру
I сьмех твой.
I так шкада мне,
Калі раніцой
У невадзе я не знаходжу нічога,
Хоць перад тым,
Як закінуць яго,
Перабіраю, шукаючы зораў,
Імглы верасьнёвай,
Сполахаў вогнішча,
Подыхаў ветру
I сьмеху твайго.
Можа, ўсё гэта прысьнілася мне?
Можа, зусім не прыходзіла ты
Сеткі разьвешваць,
I не страчаліся нашы
Працай набраклыя рукі,
Шчасьцем набраклыя
Вусны.
 
1961
 
 
 
 
*  *  *
Мне прыемна прызнацца...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Лясны лубін
Ён расьце каля дарогі,
Ён цьвіце агнём блакітным,
Незвычайным, ад якога –
Цеплыня ў кустах ракітных.
 
Цень яго надзейным сховам
Служыць для вульлёў чмяліных,
Для ватаг баравіковых,
Вывадкаў цецеравіных.
 
I ня дзіва, што заўсёды,
Калі расьцьвітае лубін,
У ліхую непагоду
Шаракі тут грэцца любяць.
 
I самому тут уцеха
Ў зеляніне прытаіцца,
Калі знаеш пушчы рэха,
Калі любіш пах жывіцы.
 
1961
 
 
 
 
Станцыя Княгініна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Журавіны
Калі разьвітальную песьню
Пяюць журавы, –
На лукі, імшары,
Дзе сьцелюцца ніцыя лозы,
На купіны моху
Зязюльчынага і травы
З-пад хмараў асеньніх
Дажджом ападаюць іх сьлёзы.
А мы іх зьбіраем
У кошыкі, ў лубкі, хусьціны...
Якая ў нас сёлета восень
Багатая на журавіны!
 
1961
 
 
 
 
Эпітафія
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У азёрнай старонцы маёй
Ёсьць чатыры музыкі, ў якіх
Так пявуча іграюць смыкі,
Што аж рэха грыміць над зямлёй,
Скачуць птушкі і дрэвы ў бары,
Скачуць хмары, вясёлкі, вятры.
Хто зь іх лепшы музыка, відаць,
Век нікому з нас не адгадаць.
Бо іх разам ня бачыў ніхто,
Разам іх не запросіш за стол,
Разам іх не пачуеш ігры
Ні пры месяцы, ні пры зары,
Хоць імёны вядомыя нам:
Лета, Восень, Зіма і Вясна.
 
1961
 
 
 
 
Каралева палёў
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вячэрнія трамваі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Іней
Мацьней вятры шумяць па страсе.
Усё сьцюдзяней хадзіць па расе.
Калі ж спаць ідзеш на кладню ці на стог,
Трэба глыбей зарывацца ў мурог.
Восень.
 
Цяпер на начлезе ратунак – касьцёр.
Падкінь ядлоўцу, каб тысячы зор
На міг азарылі кусты, сенажаць,
Дзе коні, папутаныя, хрыпяць.
Поўнач.
 
Калі ж сяброўка схавае дзе
Ватоўку ці шапку тваю ў лебядзе
I не адгукнецца, калі пазавеш, –
Сьляды яе здрадзіць на крохкай траве
Iней.
 
1961
 
 
 
 
*  *  *
Ніводнай сустрэчы, нядзелі
Бяз скрыпкі ў нас не абышлося,
Ніводнага ў вёсцы вясельля,
Ніводных дажынак увосень.
Ня бойся ж, дзяўчына, паслухай
Ты скрыпкі – маёй весялухі!
 
Пра што яна толькі ні кажа!
I песьні сьпяваць памагае.
«Лявоніху» ж толькі зайграе,
Дык рукі ў букеты павяжа
I сэрцы у пары злучае.
Ня бойся ж, дзяўчына, паслухай
Ты скрыпкі – маёй весялухі!
 
1961
 
 
 
 
Кліч вясны
Яны даўно зьбіраліся сустрэцца –
Апошні сьнег і першы дождж вясны, –
І толькі сёньня, калі зьвёў іх вецер,
Узагрудкі схапіліся яны.
 
На’т не відаць, хто зь іх раве ў тумане,
Рве чарапіцу, гонту з хат, стадол,
Хто свішча ў пальцы змерзлыя парканаў
Аж капяжоў шкло сыпецца на дол.
 
На кліч вясны выходжу на разлогі,
Каб паглядзець на вынік барацьбы,
На крыгаход ля берага крутога,
На першыя праталінаў гарбы.
 
1961
 
 
 
 
Дарогай зь сенажаці
Вечарэе. Дзень даўно павесіў
На сасьне сваю касу зары.
Час і нам дамоў. Чырвоны месяц
Нас вядзе дарогай праз бары.
 
Ціха сьвішчуць крылы позьняй слонкі,
Лесавік падпальвае карчы;
З камарынай талакою звонкай
Салаўі спрачаюцца ўначы.
 
Пахнуць перасьпелыя суніцы.
Чую подых кожнага лістка.
Чую, як духмяная ігліца
Ападае з гольляў сасьняка.
 
Чую, як міжзорныя ракеты
Пралятаюць недзе нада мной...
Можа, мы – апошнія паэты,
Што вось так цікавяцца зямлёй?
 
1961
 
 
 
 
*  *  *
Прачытай і перадай другому!..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.