РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Адам Глёбус
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вольная барацьба
        “Два балы”. Вось так проста і ясна сказаў настаўнік гісторыі. І ў дзённіку чырвонай шарыкавай ручкаю выставіў двойку і распісаўся. Бацька дзённік не правярае, а маці ў адпачынку. Хоць у нечым шанцуе. Трэба вывучыць пра паўстанне рабоў і “закрыть” двойку.
        Еду ў спартзалу і чытаю падручнік.
        § 49. Паўстанне рабоў пад кіраўніцтвам Спартака.
        Пра паўстанне няма ніводнай звесткі, якая ішла б ад яго Ўдзельнікаў. Таму застаюцца невядомымі шмат якія апланы паўстання і падрабязнасці жыцця паўстанцаў. Мы ведаем пра паўстанне толькі тое, што расказалі ягоныя ворагі – рымскія ды грэцкія пісьменнікі.
        Усё ясна, ворагі паўстанцаў – пісьменнікі. А мой вораг – аперыканскае кіно. Гэта з-за яго я атрымаў “гусака”. Гісторык спытаў: як загінуў Спартак? Я адказаў. Спартак памёр на крыжы. Яркі кадр: Спартак вісіць распрануты, а ўнізе стаіць Спартакова жонка з немаўлём на руках. Спакутаваны Спартак усміхаецца.
        Гісторык пытае: ты чытаў падручнік? Чытаў не чытаў, без розніцы. Я чатыры серыі паглядзеў. Чытаў – кажу. А гісторык – сядай, два.
        …ягоныя ворагі – рымскія ды грэцкія пісьменнікі.
        Чаму пісьменнікі? Не ясна. У мяне бацька – беларускі пісьменнік. Але я пра гэта нікому не гавару. Нашто? Каб пачуць – інтэлігент? Потым бойка? Біцца ўмею. У нашым класе ўсе… Трэба вывучыць пра Спартака.
        Правадыром паўстанцаў быў Спартак, ён вылучаўся вялікаю сілаю, розумам і смеласцю.
        Малюнак 3. Ашыйнік раба.
        Ашыйнік, падобны да сабачага, толькі што без ланцуга. Цікава, спалі рабы ў ашыйніках ці не? У кіно спалі без ашыйнікаў. Але кіно я больш не веру. Хопіць адной двойкі.
        Пасля размінкі мы сядзім на доўгай лаўцы, як гладыятара. Трэнер у чорных барцоўках (мне б такія!) стаіць на сярэдзіне барцоўскага кіліма, што пахне потам і ывёлінаю. У трэнера аголены торс. Ён уздымае мускілстую руку. Ты і ты! У яго тугі голас, якім добра аддаваць загады. Ён і аддае.
        Устаю, бо трэнер паказаў на мяне. Разам са мною на кілім выходзіць Віталь.
        У Віталя сапраўднае барцоўскае трыко, у мяне плаўкі. У яго скураныя барцоўкі, у мяне дабітыя на футбольным пляцы паўкеды. У яго бацька старшыня, а ў мяне ўжо казаў. Ён – задаволены, я – злы. Гэта здзек – выставіць мяне супраць Віталя. Ён на кілаграмаў дзесяць вагчэйшы. Для мяне – здезек, а для тых, хто на лаўцы сядзіць, – забаўка. У трэнера свой інтарэс, спадзяюся.
        Набліжаемся. Пачынаем “разведку”.
        Згадваецца недачытаны параграф.
        Крас не адважыўся напасці на войска Спартака. Ён заняў вузкі перашыек, па якім праходзіў адзіны шлях з мыся. Ад аднаго берага мора да другога рымляне выкапалі глыбокі роў і насыпалі высокі вал. Паўстанцы апынуліся ў пастцы. Як і я зараз. Сярод іх пачаўся голад.
        У Віталя заўсёды сыты выгляд.
        Спартак звярнуўся з прамоваю да паўстанцаў. У кіно гэта выглядала так. Спартак стаіць на скале і высока трымае свой бліскучы меч. Пад скалой галодныя рабы. Неба сіняе. Сонца яркае. Спартак загарэлы. Ён і сказаў, што лепш памерці ад жалеза, чым з голаду.
        З голаду ў нас ніхто не памірае, людіць казаць настаўнік гісторыі.
        У Віталя няма плячэй. Ён роўны як ліхтарны слуп. І патыліцы ў Віталя няма, шыя плаўна пераходзіць у цемя. Такая сапраўдная спартыўная галава – няма за што ўхапіцца, такая сапраўдная барцоўская постаць – не зачэпішся.
        Па тэлевізары паказвалі барцоў сумо, нам такое і не снілася.
        Цяжкая далонь кладзецца мне на шыю. Српабую скінуць. Трэба быць рэзкім. Скідваю руку з шыі. Віталь яшчэ не сабраўся. Ён упэўнены, што пераможа. Яму можна і не спяшацца. Мне таксама няма куды спяшацца. Прайграць паспею.
        Барэц сумо можа важыць дзвесце кілаграмаў і рабіць “шпагат”. Каб не бачыў па тэлевізары сам, нікому б не паверыў.
        Віталь зноў хапае мяне за шыю. Каб быў хто другі, каб ён быў крыху лягчэйшы, я б адразу… Што губляць? Барацьба сумо. Спартак. Лепш смерць… Хапаю Віталева запясце і даю нырца яму пд руку. Мая вольная рука пралятае паміж тоўстых сцёгнаў і рэзка ідзе ўгору. Трапіў. Яму забалела. Паўстанцы апынуліся ў пастцы. Як і Віталь зараз. Краем вока бачу, як уздымаюцца над кілімам барцоўкі. Ну і маса. Барцы сумо такіх прыёмаў не робяць, каб адзін аднаго на плечы ўскідваць. А можа і робяць. У вачах цямнее. Але Віталь ужо ляжыць у мяне на плячах. Зараз, зараз… Толькі б не памыліцца і правільна кінуць. Калені мае падгінаюцца. Барцоўкі ўзлятаюць да столі. Ху-х. Мы на кіліме. Віталь робіць “мост” і пераварочваецца на жывот. Але я наверсе. Перакуліць такую масу з жывата на спіну будзе цяжка. Ужо цяжка. Мая далонь слізгаціць па кіліме пад ягонаю рукою, пальцы сашчапляюцца над шыяю – “замок”. Клас. Выварочваю яму плячо. Нарэшце пераварочваю, але Віталь зноў становіцца ў “мост”. А зараз рэзка! Б’ю сваім старым паўкедам па Віталеваай пятцы ў барцоўцы і навальваюся яму на грудзі. Барцоўка слізганула па кіліме, нага выпрасталася. Адна лапатка на кіліме. Рэза! Прыўздымаюся і з усяе моцы цісну яго ў кілім. Ён на лапатках. Абмяк. Я выйграў. Вось так, маса ў барцоўках.
        Устаём. Ён чырвоны. Трэнер уздымае маю руку. Пераапранаюся. На крэсле ляжыць мой падручнік. “Гісторыя старажытнага свету”.
        Малюнак І. Паранены Спартак. (Паводле сценапісу ў горадзе Пампеі). Рымскі воін параніў Спартака ўдарам дзіды ззаду.
        Шкада, што малюнак некаляровы, адзін тнкі чорны абрыс. А кіно каляровае. У Спартака быў чырвоны плашч і белы конь. У 71-м годзе да нашай эры адбылася апошняя бітва Спартака з рымскім войскам. Спартак імкнуўся прабіцца праз легіянераў да Краса і забіць яго.
        На вуліцы сонца, па-вясноваму свежа. Пасля спартыўнай залы прыемна стаяць на ганку з аднагрупоўцамі па вольнай барацьбе.
        Але трэба бегчы.
        Запісвацца на барацьбу мы прыйшлі ўтрох: я і яшчэ два аднакласнікі. Хацелі хадзіць на бокс, але там ужо набралі групу. Мы пайшлі на вольную барацьбу. Нас узялі, але адзін з маіх аднакласнікаў “скіс” пасля другой трэніроўкі. Ён не мог ні разу падцягнуцца на кольцах, усе смяяліся. Ён больш не прыйшоў. Другога выгнаў трэнер, бо той курыў. Трэнер учуў пах тытуню і прагнаў майго аднакласніка. Даводзіцца ездзіць на трэніроўку аднаму. Затое можна ў тралейбусе пачытаць падручнік.
        …імкнуўся прабіцца праз легіянераў да Краса і забіць яго.
        Сыходжу з ганка. Ганак высокі, наша спартыўная зала ў былым саборы. Праходжу паўз музычную школу. Заварочваю за рог. Мяне перапыняе Віталь. “Пагаворым?” – кажа Віталь. А што тут гаварыць. Тут усё ясна. Ён вагчэйшы на кілаграмаў дзесяць і ростам вышэйшы. Ясна, што за размова нас чакае, але саступаць не хачу.
        Спартак быў гладыятар.
        “Пайшлі ў двор, кажа Віталь. У двары пуста. Арэлі, пясочніцы, лаўкі ўсе пустыя.
        – Ну што? Схватку выйграў? Толькі ніхто не ўбачыў, як ты яе выйграў. Ты мяне ўдарыў. Ты – падонак, і я зараз табе пакажу, як трэба біць”.
        Віталь хапае мяне за куртку. У мяне новая куртка. Парве. Што я дома скажу? Маці і так супраць барацьбы. А яшчэ парваная куртка.
        Строй, куртка ў мяне новая, я здыму…
        Віталь адпускае куртку. Я хутка здымаю яе і кідаю на лаўку. Рабы хадзілі ў дзіўных палатняных мяхах з дзіркамі для рук і галавы. У Рыме значна цяплей, чым у Мінску. У нас у такім мяшку акалеў бы. Куртка саслізгвае з лаўкі і падае ў пясок. Нахіляюся, каб падняць. І непрыкметна для Віталя зачэрпваю хменю пяску.
        Зараз ты ў мяне атрымаеш, ты мяне навучыш, як трэба біць, тут табе не спратрыўная зала, дзе правілы і трэнеры. Тут вуліца.
        Піраты падманулі Спартака, паабяцалі перавезці на востраў і не перавезлі.
        Віталь толькі пачаў замахвацца, як я шпурнуў са жмені пяском яму ў вочы. Галоўнае, каб ён не схапіў мяне. Схопіць – канец.
        Віталь хапаецца ракамі за твар. Ён трэ засыпаныя брудным пяском вочы. Я б’ю кулаком яму ў грудзі. Ён пахіснуўся, але стаіць. Віталь плача. Ён размазвае бруд па твары і плача.
        Канчай. Ты што? Пайшлі ў душ, памыемся.
        Мы вяртаемся ў будынак спартыўнага таварыства. Душ у сутарэннях.э Мыемся. Потым сядзім. Нават у душы чуваць тугі голас нашага трэнера. Раз-два, раз-два, раз-два. У іх размінка.
        У тралейбусе ему адзін, Віталь жыве за горадам, на рэніроўкі ездзіць на электрычцы.
        Вучу.
        Пад магутнымі ўдарамі Спартака палі два варожыя камандзіры. Але і яго саомга паранілі дзідай у сцягно. Паранены Спартак стаяў на адным калене і працягваў біцца. Рымляне не змаглі ўзяць яго жывым. А ў кіно змаглі. Сетку на галаву накінулі і звязалі, як звера. Але кіно…
        Спартака так пасеклі ў бойцы, што нават цела яго не знайшлі на полі бітвы.
        Так, у кіно такое не здымеш. Чалавека сякуль на кавалкі. А можа ён і не загінуў, калі цела не знайшлі?
        Сыходжу. Ледзь не праехаў свой прыпынак. А бывала і праязджаў. Заснеш пасля трэніроўкі. Прачынаешся – кальцо. Вадзіцель смяецца. Во! Падручнік у тарлейбусе пакінуў. Ну і няхай.
        Цікава, рабы спалі ў ашыйніках ці не?

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.