Мікалай Цудзік: «Я не хлопец, які з галавой кінуўся ў містыку»
Гутарка з мастаком Мікалаем Цудзікам
|
Я шчаслівы чалавек! Бо дакранулася да таго, чаго іншыя шукаюць цягам ўсяго свайго жыцця, прапусціла праз сябе ўсю прыгажосць і касмічную ўзвышанасць, якую не ўбачыш праз дымавую завесу роднага мікрарайона – я паядналася з “Гармоніей Любові”. Так называецца персанальная выстава мастака Мікалая Цудзіка–малодшага, якая ў красавіку мясцілася ў менская дзіцячай бібліятэцы № 14. Большасць карцін выставы напісана ў канцы 2006-пачатку 2007 года. Імпрэза выставы прадстаўляла сабой імправізаваны музыкальна-літаратурны спектакль, у якім бралі удзел 12 жанчын, сярод якіх паэткі Наталля Кучмель, Віка Трэнас, Ганна Волкава, Ала Чорная. Галіна Анкуда, мастак, паэтка, адзначыла: “Мне вельмі падабаецца філасоўская накіраванасць Мікалая. Чалавек не можа зразумець яго задумы да канца, але гэта толькі на першы погляд. З выхадам яго кнігі “Мир забытых богов” мы зможам паглыбіцца ва ўнутраны свет мастака. Яго карціны нясуць святло, радасць і сапраўдную гармонію”. Філосаф з блакітнымі вачыма пагадзіўся адказаць на мае пытанні. – Вядома, што кожнаму творцу для натхненьня патрэбен так званы “стан змененай свядомасці”. Якім чынам вы яго дасягаеце? – Я жыву на прыродзе, таму ўваходжу ў творчы стан вельмі лёгка. Я любуюся праз акно на свой кветнік, хаджу ў лес. Пакой, ў якім я жыву, адначасова з’яўляецца майстэрняй, таму я ўвесь час ў стане творчасці. Увогуле творчасць уласціва чалавеку з дзяцінства. Усе дзеці ярка, па-свойму арыгінальна бачыць жыццё. Яно вельмі падвіжнае. Гэту якасць я ў сабе ўзнавіў і застаюся ў гэтым свеце. – На вашых карцінах шмат ліній, часта вы выкарыстоўваеце ніці. Чым абумоўлена такая манера пісьма? – Я вельмі люблю сонечнае святло. Але тут прысутнічае яшчэ такі філасофскі падтэкст, як ніці жыцця, лініі лёсу, якія, безумоўна, пераклікаюцца, рухаюцца ў часе і прасторы Лініі на карцінах – у першую чаргу промні сонца, месяца, нешта мігатлівае. Я наўмысна падкрэсліваю гэтыя эфэкты, каб чалавек мог думаць, уяўляць нешта сваё. Для мяне лініі атаясамляюцца ў першую чаргу з перацяканнем сьвятла ў жыццё і жыцця ў святло. – На імпрэзе вы казалі пра магічнасць лічбы 7. Ці адбіваецца уздзеяньне сямёркі на вашай творчасьці? – Магічнасць сямёркі нават навукова абаснавана, бо жыццё чалавека падзяляецца на сямігадовыя цыклы. Кожныя сем год у нас мяняюцца ўсе клеткі, задаецца пэўная праграма на чарговы цыкл. Я думаю, гэта можна заўважыць, калі пасачыць за сабой. Неяк так склалася, што сямёрка прысутнічае і ў маім жыцці. Часам я на гэта абапіраюся, каб выразіць сябе, паказаць, што і як думаю, таму лічба 7 часта, прама ці ўскосна, але прысутнічае на маіх карцінах. – Самае галоўнае, што вы хочаце сказаць сваімі карцінамі?.. – Калі я толькі пачынаў свой творчы шлях, часта задумваўся, чаму людзі выкарыстоўваюць толькі пяць працэнтаў мозга, геніі – пятнаццаць. Чаму не пяцьдзесят і больш? Вырашыў заглянуць за завесу таямніцы. Ведаў, што іду на фізічную, душэўную рызыку, але гэта і ёсць творчы шлях. Чалавек расце толькі тады, калі сутыкаецца з іншымі людзьмі, абставінамі, падае, устае і ідзе далей. Падая, дзіця вучыцца добра стаяць на нагах. Так і творца. Эксперыменціруя. У мяне ёсьць такія радкі:Прозренья миг, под’ёмы и паденья,Всё станет сном, невиданным виденьем…Гэта здзейсніцца толькі пасля таго, як душа пачне шлях пазнання. У сваіх карцінах я выступаю за логіку, навуку, творчыя эксперыменты. Я не хлопец, які з галавой кінуўся ў містыку ці ў нешта магічнае. Не. У жыцці павінна быці рацяыянальнасць, стабільнасць. – Ваша выстава называецца “Гармонія Любові”. Што для вас гармонія ў любві, каханні? – Каханне само па сабе карыснае, гаючае.У першую чаргу для таго, хто кахае. І, натуральна, што яно будзе карысным для іншых людзей, калі ты сапраўды адкрываешся для кахання, яно цябе напаўняе, асвятляе і цябе ёсць, чым падзяліцца. У многіх людзей маскі на тварах, унутры – страх, агрэсія, злоба, незадаволеніасць. Наш свет – гэта акіян, а чалавек – кропля ў ім. Калі чалавеку дыскамфортна ў жыцці , калі ён пачынае асуджаць іншых, падзяляе людзей на добрых і дрэнных, то для яго гэта страшны акіян. Нам трэба імкнуцца да гармоніі. І не толькі ў каханні. Трэба дзейнічаць лагічна, але са свабодай, дабрынёй і светам.
|
|
|