РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Каханьне
 
Кніга лірыкі
 
*** Усё забыць – імгненна і адразу...
...Нас маладосьць адорвае каханьнем,  
каханьне нас вяртае ў маладосьць.
 
*  *  *
Усё забыць – імгненна і адразу.
– Дзень добры, асьцярожна...
                                                      Там газон, –
і высьмеяць заблытаную фразу,
падняць на сьмех ня модны парасон.
Адвесьці вочы ў гаманкім партэры,
між іншым, пры размове пазяхнуць,
прайсьці –
                  на ўздых –
                                      ад Вашае кватэры,
але на вокны так і не зірнуць...
 
Калі ж гарачым шалам успаміну
абдасьць шыпшыны трапятлівай пах,
ня важным стане, хто каго пакінуў,
з гаркотай ці з надзеяй на губах.
Дазвольце мне вярнуцца зь лістападу,
з завеі ці з дажджу ў будзённы час,
каб доўг аддаць у глыбіню пагляду, –
замоўчанае:
«Я КАХАЮ ВАС...»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.