 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Неслухоўскі
|
Малую літаратурную спадчыну пакінуў нам I. Неслухоўскі – усяго толькі дзюжыну вершаў... Але прычыну гэтага трэба шукаць не ў бясшгоднасці таленту песняра, а ў агульным характары таго часу, на каторы прыпадае яго пісьменніцкая праца. На вялікі жаль, гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады, калі ўсякая жывая справа зараз жа і зацісківалася, калі грамадзянская думка крэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла. Не трэба і казаць, што ніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне не было, бо нацыянальная свядомасць не магла развіцца ў народзе без помачы ўласнай інтэлігенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца. Праўда, на вялікім абшары нашага краю патроху з’яўляліся людзі, так ці сяк дарабіўшыяся да нацыянальнага самапачуцця, а разам з тым ужо пачала аджываць і замёршая лет на 15 беларуская пісьменнасць: перадрук<оў>ваўся Марцінкевіч, з’явілася колькі ксёнжачак Ельскага, пераклад гаршынаўскага апавядання «Сігнал», вершы Бурачка, Каганца, Шункевіча і інш. Але да народу гэтыя творы бадай-што не даходзілі, а сполыпчаная і абруселая беларуская інтэлігенцыя пачытывала іх з усмешкай, як нешта мілае і ў той жа час бадай-што ні для чаго не патрэбнае. «Надта ж яно міла думаць думкі і, як дзеці> пушчаць пузыр з мыла...» Паміж яе мог здабыць вядомасць хіба толькі «Тарас на Парнасе», каторы і перавыдаваўся шмат раз. Пры гэткіх умовах пісьменніцкая праца не магла быць колькі-небудзь напружанай, што і адбілася на малым ліку твораў Неслухоўскага. Так і здаецца, што пісаліся яны «паміжсур’ёзнымі справамі», калі выдаваўся вольны час, і доўга шчэ потым ляжалі ў скрыні песняра. Але гэтая марудасць працы мела і свой добры бок, бо павэдлуг яе паміж твораў Неслухоўскага няма пісьменніцкіх выкідышаў, каторыя так нярэдкі цяпер. Талент яго ўстаў перад чытачамі ва ўвесь свой рост...
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|