РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Аб веры нашых прашчураў
        Шмат у што верылі русічы. Калі ў хаце вёўся парадак, здавалася ім, што нехта гэтаму непрыкметна пасабляе. I яны з’яўлялі сабе таго нявідзімага памочніка ў постаці хатніка – рупнага, мудрага дзядулькі.
        Са ўсіх бакоў абсталі вёску дрымучыя пушчы, глухія лясы. I вяскоўцам здавалася, што тамака жыве лясун – вялізны, моцны, калматы. Ён кіруе ўсім у лесе, апякуецца над звярыма, пасвіць воўчыя стаі. Не любіць ён, каб захадзілі людзі ў бары: пачне іх путаць, звадзіць, збіваць з дарогі, страшыць, рагочучы, як пугач. Праз тое шмат людзей загінула, заблукаўшыся ў лясах.
        А ў рэчках ды азёрах вядзе над усім лад сівабароды вадзянік. Жыве ён у глыбокім віры разам са сваімі дочкамі – русалкамі. Вясною яны выходзяць з вады і гойдаюцца на галінах дрэваў, распусціўшы свае доўгія валасы, зялёныя, як вадзяныя расліны.
        
        ***
        
        А калі грымелі грымоты, білі перуны, здавалася нашым продкам, што гэта грыміць нейкі суровы, грозны, узгневаны Бог. Звалі русічы яго Перуном і святкавалі яму 20-га ліпеня (цяпер святкуюць Ільі-прароку).
        Але найбольш за ўсё шанавалі русічы Бога сонца – Хорса. Звычайна, земляробы. Усё галоўнае ў іх быту залежала ад сонца. Калі падыходзіў пералом зімы і сонца павяртала на лета, спраўляліся Каляды. Калі канчалася зіма, смажылі бліны з маслам і смятанай, святкавалі Масленіцу. Пасля ў красавіку загукалі вясну, спявалі вяснянкі. Але найболып святкавалі сонцу ўлетку, калі яно ўсяго даўжэй і мацней свеціць на небе. Звалася тое свята Купаллем.
        Апроч гэтага, русічы маліліся рожным іншым рэчам і з’явішчам, каторыя іх дзівілі, або спрыялі ім, або страшылі: агню, крыніцам, незвычайным дрэвам і каменням...1 Постаці Хорса і Перуна выразалі з дрэва, высякалі з каменя і маліліся прад імі, клалі ім ахвяры, стравы, скуры звяроў, воск, мёд, палатно. Стаялі яны па сёлах, у драўляных бажніцах на відочным месцы або ў гаях. Спаўненнем абрадаў займаліся прыстаўленыя на тое людзі – «жрацы». Калі іх не было, абрады спраўлялі старэйшыя ў вёсцы або ў сям’і. Жрацы слылі ведунамі, намагаліся варажыць, лячыць зёлкамі ды малітвамі да багоў.
        Складалі гэткія малітвы ды закляцці і іншыя людзі: млынары – да вадзяніка, каб не шкодзіў ім, стральцы – да лесуна. Перадаючыся з пакалення ў пакаленне, дажылі тыя малітвы аж да нашых часоў; цяпер яны завуцца загаворамі. Таксама ўтрымаліся амаль што не ўсе памянёныя тут святы з іх спевамі ды
        
        Каля сяла Пярэжыр (Ігуменскага пав. Мінскай губ.) яшчэ нядаўна прыносілі ахвяры (палатно, кужаль, іотужкі) двум каменням незвычайнага выгляду.
        
        
        
        
        ігрышчамі. Шмат ёсць і іншых астаткаў веры і абрадаў той пары ў сучасным жыцці. Аглядаючыся на гэтае, лягчэй можна пазнаць, як верылі нашы продкі.

Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.