 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Птушкі
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙

Выпадак на здымачнай пляцоўцы
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙ ∙
|
Вілейка. Дубаўка. Раніца. Ён сказаў у нудзе: «Сэ ля ві», і мы селі ля Віліі. Запалілі. Каменьчыкі ў рэчку кíдалі, глядзелі, як распаўзаюцца кругі ад іх па вадзе...
|
Мая галава – як пусты жбан, там нічога няма, што б магло зацікавіць. Пустата – гэта нуль, бездажджовасьць хмар, безнаяўны разьлік без прысутнасьці марак у кішэні. Што ж ты будзеш рабіць? Нарадзіўся такім, больш дакладна – мяне нарадзілі. Сам нічога гэтым жыцьці не зрабіў, нарадзіцца ня змог – нарадзілі, не падумаўшы. Галава – жбан, галава – бот, балюча галаве, бо галава навучылася марыць.
|
Маляваць усю ноч легчы пад раніцу легчы пад коўдру заплюшчыць вочы… і зразумець што ўсім «да задніцы» што ты і дзе вымалёўваў ноччу… Раніцай устаць папаўзьці да возера камень на шыю і ўніз… вось так. На шыльдзе магільнай будзе напісана ні больш і ні менш: «Непрызнаны мастак».
|
Сяджу каля тэлевізара ем цукеркі паперкі сьлінай прымацоўваю да сьценкі. Адначасова дакладна — у перапынках калупаю пальцам у шкарпэтках дзірку. Размалёўваю «А4» уздоўж і ўпоперак упоперак і ўздоўж. Я злосны калючы вож іголкі растуць на сьпіне. Ты патэлефануеш ці не?
|
Непазьбежна вясны наступства: што ні дзеўчына, то распуста, зь Менску, з Горкі, з-пад самай Ніцы, што ні дзеўчына, то ў спадніцы. Захіснула вясна мне вочы — агаляюць паненкі грудзі. І з цырульні павольна крочыць ці то дзеўчына, ці то пудзель.
|
Што мне рабіць з табою, такой прыгожаю? Калі ты стаіш на кухні ў адных шкарпэтках і варыш каву мне у маёй кватэры, — Глядзець на цябе. Што мне рабіць з табою, такой разумнаю? Калі ты расказваеш мне з захапленьнем пра фільм, які паглядзела, пакуль я была на працы, — Слухаць цябе. Што мне рабіць з табою, такой пяшчотнаю? Калі ты ўсьміхаешся і кратаеш мяне за руку сваёю рукой пяшчотнай, як ты ўся, — Абдымаць цябе. Што мне рабіць з табою, такою дзікай? Калі ты ператвараешся ў ваўчыцу, і я імгненна ператвараюся ў ваўка, — Спаць з табой. Што мне рабіць з табою, такою зьменлівай? Кожны дзень рознаю, Непасрэднаю, пазбаўленай логікі, ды Нявечнаю, — Быць з табой.
|
Частавалі нас кавай ветліва і ласкава, налівалі гарэлку… ці то ангельскі ром? Ля кавярні «Ла Скала» лашчыла-мілавала, абурыўшы суседзяў справа, каленку яе пад сталом.
|
Мы крочылі побач рука ў руку да пляча плячо твар у твар вочы ў вочы ў рот рот. Так мы ступалі, крочылі нага ў нагу, пакуль ты ня збочыла. І цяпер вока за вока, цяпер — зуб за зуб. Усё, што ты з сабою забрала, я выскубу, адгрызу — вярну сабе ўсё, да сябе вярнуся… Забяру сабе свае вочы, з твару змыю твой твар, адляплю ад вуснаў твае вусны, вырву руку з рукі. І калі сэрца сьцісьнецца ад адчаю, я буду шаптаць, як мантру, што ты — родная, баючыся паверыць, што ты чужая.
|
Я называў цябе заяц, ты мяне называла лапка мы былі разам — заяч’я лапка Зая, чыя лапка цяпер я?
|
Забяры мой боль працягні далонь я табе адсыплю яго з гакам а пасьля свой сум ў скрутку прынясу Забяры яго бо я сам не ў стане забяры мой цень абдымі мяне паглядзі як моцна мяне хістае Забяры мой цень Забяры мой сум Забяры мой боль І мяне не стане
|
Я ведаю, што так будзе, што я прачнуся 1-га студзеня адзін дома адзін у горадзе адзін на дварэ до рэ мі фа мі до рэ сьпяваюць за вокнамі п’яныя, а я ныю, ныю, я завываю, а ты сьцябешся, зь цябе ж усё роўна ўзяткі гладкі, усё-ткі я сам вінаваты, што так адбываецца з года ў год. І гэта ня лечыцца, і ня лічыцца, што быццам бы ёсьць нагода — дзьве тысячы сем нагод! Я і гарэлка «дзяржава» — такое вось дэжа вю, такі, бляха, новы год.
|
Калі недасканаласьць сьвету заб’е апошнія мары ў маёй галаве І я прачнуся рана ад шуму дажджу за вакном Ну вось і усё, як кажуць, Game is over. Капец. Гамон. Вазьму тэлефонную слухаўку, пазваню дамоў — я нармальна, мама, нармальна… усё ў мяне. А як там ты? Глядзі, кладзіся спаць рана, перад сном пагуляць схадзі. Пакладу слухаўку. Пагалюся. Раздам даўгі. Гэй! Дайце мне цыгарэту І жоўты шалік даўгі.
|
Калі ў вачох цямнее, мне хочацца проста ўкленчыць: «О Божа, хачу да мамы! да таты хачу на плечы…» каб апынуцца ў дзяцінстве, як колісь — хавацца ў шафе сярод кажухоў і шапак, цукеркі цягаць з буфета ды красьці ў суседа сьлівы …і быць маленькім і лёгкім, і, ёб вашу маць, Шчасьлівым.
|
А мне хочацца жыць, нават калі ня хочацца жыць
|
Калі сьнег пачынае падаць калі лепіцца ў горле ком не таму што ты хочаш плакаць а таму што зіма вакол калі сьнег перастаў на вейках таяць, людзі пад ліхтаром танчаць рэгі на сьлізкіх рэйках і дарма што зіма кругом ты глядзіш з-за высокіх кратаў, а ў вачох ўсё дрыжыць дрыжыць не таму што ты ўжо заплакаў а таму што жыцьцё імжыць не ідзе, не вальсуе ў танцы, не бурліць, не цячэ-бяжыць. разумееш, што нават зараз хочаш жыць
|
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|