 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Рэканструкцыя неба
|
Чытач мае права: - карыстацца рознага кшталту пішучымі рэчамі падчас чытаньня - уяўляць сябе на месцы галоўных герояў, якім аўтар, усьведамляючы патрэбы двухполавага грамадзтва, надаў як мужчынскія так і жаночыя канчаткі - спрычынідца да замацаваньня (не)раўнапраўя ў грамадзтве шляхам жорсткай крытыкі ці ўзьнёслага одапісаньня - выкарыстоўваць пэўныя ўрыўкі як замовы ад зубнога болю, няшчаснага каханьня і сурокаў Пажадана пазьбягаць: - завучваньня на памяць асобных выразаў - публічнага цытаваньня ў месцах масавага збору Сонца сядала не куды-небудзь, а за левы ўзгорак ейных грудак. Вазьмі я аловак - можна было б правесьці дасканала простую лінію ад ейнае смочкі й да маёй зрэнкі, узбуджанай да такой ступені, што цяжка было разабраць: дзе вока, а дзе смочка. Было рава. Было рана датыкацца гэтай ледзь кранутай індуктававай мэлянівавай пігмэнтацыяй скуры, і таму мая зрэнка, не зважаючы на тое, што за ёй сачылі, працягвала балянсаваць на той ліаіі, якую так старанна вымалёўвала натхненьне. Гэта былі яны, блякла-ружовыя, з морквавым адлівам вочы-смочкі, якія ўтаропіліся з уласцівай ім нахабяай засяроджанасьцю. Адна зь іх час ад часу ажно пакрывалася пупышкамі або ад таго, што сонца ўжо сядала й рабілася прахалодна, або ад таго, што сонца сядала менавіта за яе. Смочку так і расьпірала ад сваёй значнасьці, самаўпэўненасьці й ганарлівасьці. Яна ведала: яе абавязкова нехта пацалуе, лізьне, папесьціць, а мо нават і пакусае. Такой самаўпэўненасьці заўсёды бракавала мне. Сон, якога, па Борхесу, варта баяцца. Не, не лябірынты й не люстэркі, а ўсяго толькі адна маска. Гэта непрыемная размова з тым, хто ўмее размаўляць (у адрозьненьне ад цябе самога), памятаеш? ты што-небудзь памятаеш з тае размовы? Пажадана ўспомніць. было 5 ці амаль 5, ня выключана, што было 6. Я сустрэўся з табою ў надзеі /ня блытаць з імем/ палашчыць хоць чым-небудзь твой раток. Перад гэтым я нават памыўся, прыбраўся й бачыў сябе ў люстэрку. нейкая мешаніна /венскім навукоўцам прыйшлося б даспадобы/. Чамусьці мы стаім ля ўваходу ў мой дом, хоць па графіку павінен быць твой. Да мяне нельга, - катэгарычна-сьлінява прамовіў я. Мы блукалі да зімы, а потым да вечара. мешаніна № 2. за маёю сьпінаю — сьцяна /Вы чыталі "Сьцяну" Сартра?/ Памятаю, памятаю, гэтак запыталася ў мяне бібліятэкарка. Яна была нечым падобная да птушкі, і я падумаў, што няблага было б узяць яе ў нашае падарожжа. і я падумаў. А пасьля ўзгадаў, што... Калі Эжэн ня мог заснуць, ён уяўляў сабе высачэзную гару, а потым спрабаваў узьлесьці на самую вяршьшю. I пакуль поўз, ён засынаў. Эжэн малайчына. Ён шчыра поўз, ягоная гара ніколі ня мела вяршыні, яна была бясконцаю. 3 маёй сьвядомасьцю такія хітрыкі не праходзяць. Звычайна гара абвальваецца, або я пасьпяваю дасягнуць ейнае вяршыні раней, чымся засну. Я спрабую ратавацца па-свойму. Праз 2-3 хвіліны ў маім роце камячком ляжыць лыжка мёду. Чамусьці яна падаецца мне жанчынай, пульхнай і немаладой. Падобнай да скулыгтураў Генры Мура. Ну, вось, - падумаю я, - цяпер я ведаю, якія гэтыя жанчыны на смак. Круглыя й жоўтыя. Рассмоктваць гэты камячок ня дужа хочацца, бо - лянотна. Няхай сама расьцякаецца. Ейны вобраз самы салодкі, саладзейшы за вусны-ракавінкі. Ён такі мяккі, што ў яго можна класьці яйка й не баяцца, што яво паб’ецца. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
|
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|