РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
***Тутэйшыя
 
Трагічна-сьмяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях
Асобы
        
        М і к і т а   З н о с а к   ( Н і к і ц і й   З н о с і л о в )  – калежскі рэгістратар, 25–28 г., у першых трох дзеях барада выгалена, у 4-й крыху барадаты.
        Г а н у л я   З н о ш ч ы х а  – яго маці, у вольны час робіць Панчоху.
        Я н к а   З д о л ь н і к  – настаўнік, 25–28 г.
        Г а р о ш к а – паважаны селянін, заўсёды зь люлькай, агонь да яе крэсіць крэсівам.
        А л е н к а – яго дачка, 17–19 г., крыху жвавая і вясёлая дзяўчына, адзяецца чысьценька і скромна.
        Н а с т а   П а б я г у н с к а я  – дзяўчына няведамых заняткаў, 23–25 г.; стараецца адзявацца з шыкам, але бяз густу.
        Г э н р ы х   М о т а в і ч   С ь п і ч ы н і  – Мікітавы настаўнік, сярэдняга веку, бараду і вусы голіць.
        У с х о д н і   в у ч о н ы  – носіць велікарускую вопратку – «падзёўку», «касаваротку» і доўгія боты, барада калматая.
        З а х о д н і   в у ч о н ы  – носіць польскі строй – кунтуш і «конфэдэратку», барада голеная, вусы завесістыя.
        Д а м а
        П о п
        С п р а ў н і к
        П а н
        Н е м е ц
        Ч ы р в о н а а р м е е ц |
        Н а ч а л ь н і к п а т р у л я } у адной асобе.
        А б а р в а н е ц /
        Н е м е ц ,   д в у х   п а т р у л ь н ы х ,   г р а м а д з я н е ,   г р а м а д з я н к і  і інш.
        
        Усё дзеецца ў Менску. 1-я дзея адбываецца ў лютым 1918 г., 2-я – у сьнежні 1918 г., 3-я – у ліпені 1919 г., 4-я – у чэрвені 1920 г. I, 3 і 4-я дзеі адбываюцца ў Мікітавай хаце, 2-я дзея – на Катэдральным паяцы, называным мянчанамі «Брахалка».
        
        
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ
        
        Час вячэрні. Даволі абшырны пакой, беднаваты, па-дробнамяшчанску абстаўлены. З правага боку – бліжэй да рампы – адны дзьверы, з левага – двое. Напроць два вакны на вуліцу. Справа у належным месцы стол, у іншых мясцох – пара малых столікаў, на адным зь іх грамафон, крэслы венскія і мяккія плюшавыя. У кутку зьлева вялікае люстра (трумо). На сьценах у рамах колькі тандэтных абразоў – партрэтаў высокапастаўленых асоб, балалайка, пажарніцкая куртка і каска.
        
        
Зьява I
Гануля, Янка.

        Г а н у л я (сядзіць і робіць панчоху; чуваць стук у дзьверы зь левага боку, што далей ад рампы). Калі ласка! Заходзьце!
        Я н к а (уваходзіць). Выбачайце, цётачка, што так часта назаляюся вам, але, бачыце, неяк моташна зрабілася аднаму сядзець, дык вось і прыйшоў да вас у госьці.
        Г а н у л я. Ды што за цэрамоніі! Можаце гасьціць у мяне хоць кожны дзень ад раньня да вечара – мне самой весялей, бо хоць вы ў нас нядаўна закватаравалі, а ўжо лічу вас як свайго чалавека. Толькі ня стукайце там па-панску ў дзьверы, а проста уваходзьце, і ўсё тут.
        Я н к а. Дзякую вам за шчырасьць і ласку, хоць і сам ня ведаю, чым я на ўсё гэта заслужыў. (Паўза.) Дзе ж гэта гаспадар ваш малады?
        Г а н у л я. Паляцеў у горад таго-сяго купіць. Сягоньня імяніны яго, дык мо той ці сёй здарыцца ў хату.
        Я н к а. Шкада, што я раней аб гэтым ня ведаў. То ж належала і аб падарунку якім падумаць.
        Г а н у л я. Э, мой сынок! Ня тыя цяпер часы на падарункі. Гэтая вайна ды бязладзьдзе, ці, як там кажуць, рэвалюцыя, пахавалі тыя хвіліны, калі людзі маглі думаць і аб падарунках.
        Я н к а. А во, сын ваш не забыўся, аднак, аб імянінах?
        Г а н у л я. Не забыўся, бо малады яшчэ і ў галаве пуста. Падумайце, скасавалі чыноўніцтва, застаўся бяз службы, і хоць бы што, ні на грош таей сталасьці. Адно маракуе ўсё аб тым, як гэта ізноў вернуцца нейкія там яго рангі і клясы і ўсялякае дабро само пасыпецца зь неба.
        Я н к а. А што ж ён, па-вашаму, павінен рабіць у гэтае чыноўніцкае безрабоцьце?
        Г а н у л я. Што? Хоць бы ўзяў, як іншыя, ды падвучыўся боты шыць або хоць латаць. Ну латаў бы, і капейка жывая была б у хаце, а так... (Махнула рукамі.)
        Я н к а. Трудна такому далікатнаму Панічу за гэтакую чорную работу ўзяцца.
        Г а н у л я. Які там ён далікатны! Я сама з ягоным бацькам – людзі вясковыя. Мой нябожчык гаспадар жыў пры бацькох на маленькім надзеле. Адзін яшчэ сяк-так мясьціўся ў сям’і, а як жаніўся, дык і не хапіла абаім месца. Тады мы ўзялі і пайшлі сюды ў Менск шукаць службы. Спачатку было вельмі цяжка, а пасьля нічога сабе. Я мыла людзям бялізну, а ён прыстроіўся ў акружным судзе: быў там пры вешалках і кур’ерам. А вядома, у судзе: народу усялякага прыходзіць шмат, ды пакуль там хто дойдзе да вышэйшага начальства, пачынаць мусіў сьпярша ад ніжэйшага. Гэткім ладам недастачы вялікай не цярпелі ды нават хлопца свайго праз усялякія там навукі да чыноўніцтва давялі. Пасьля мой памёр, вечны яму пакой, а я засталася адна са сваім Мікіткам. Так што, як бачыце, ніякай далікатнасьці нямашака.
        Я н к а. А я спачатку меркаваў іначай. Бо дзе ж там! Ён гэтак заусёды хоча сябе паказаць, як бы сам губарнатар.
        Г а н у л я. Гэта, мабыць, ён наглядзеўся, бо служыў у губарнатарскай канцэлярыі за нейкага там рэгістратара.
        Я н к а. Ах, вось яно што! Але гэта не бяда. Калі ён выйшаў родам зь сялян, то ніякай працы не павінен чурацца, асабліва павінна яго пацягнуць туды, адкуль прыйшоў, – на вёску, дзе столькі поля някратанага ляжыць. I мне здаецца, што яго туды пацягне.
        Г а н у л я. Ня цягне яго і туды, мой саколік, ой, ня цягне! Стары згарусьціў быў лішнюю сотню, маніўся кусочак зямлі з хатай купіць, але ня ўсьпеў. А яму, свайму Мікітку, што я наталкавалася, каб зысьці ў бацькаву думку, – не паслухаў. Цяпер ні зямелькі з хатай, ні грошай... А мне ўжо старасьць на носе. Як падумаю, што бяда зноў прыцісьне, што зноў прыйдзецца людзям бялізну мыць, дык аж рукі вянуць ад нейкага жалю горкага.
        Я н к а. Э, цётачка! Ня так ужо дрэнна, як вам здаецца. Устаткуецца ваш Мікітка з часам. І пойдзе па розум да галавы. А цяпер ён жа яшчэ малады ў вас.
        Г а н у л я. Ды, разумеецца, малады, яшчэ зусім малады! Яно ж і наракаць на яго роднай маці гэтак не выпадае, але падчас, як прыйдзе нешта нейкае, дык і гаворыш, і гаворыш; спачатку палягчэе на сэрцы, а пасьля і шкадуеш. Ён жа маё родненькае дзіцё, ды адзін, як той васілёк у жыце.
        Я н к а (набок). О, гэтакіх адных у нас многа, толькі ж яны не васількі, а праклятае зельле на нашай беднай зямлі! (Ходзіць па пакоі.)
        
        
Зьява II
Гануля, Янка, Мікіта.

        М і к і т а (уваходзіць з пакупкамі). О, меджду протчым, і профэсар у нас! Здрасьціце!
        Я н к а. Майму кватэрнаму гаспадару нізка кланяюся! Апрача гэтага пазвольце, Пане рэгістратар, павіншаваць вас зь імянінамі! Жычу вам надзець шліфы калежскага асэсара.
        М і к і т а. Дзякую, меджду протчым, дзякую! Шчыра мяне цешыць, што вы аб гэтым не забыліся. Жадаю, каб і праз год мы ў гэтай кватэры віншаваліся.
        Я н к а. Аб гэтым трудна загадзя варажыць, бо я ўскорасьці зусім выязджаю зь Менску на вёску.
        Г а н у л я. Як жа гэта, Пане настаўнік? Мы ўжо да вас так прывыклі, што мне здавалася, ніколі не разлучымся.
        Я н к а. Там, на вёсцы, я патрэбней, чымся тут, а да таго – не люблю я гораду: вельмі ўжо ў ім цяжкае паветра.
        М і к і т а (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прышыкуйце закуску, бо незадоўга і госьці зьбяруцца. (Стаўляе набок пляшку.)
        Я н к а. Эгэ! I пляшку бачу. А кажуць, што няможна дастаць.
        М і к і т а. Усё можна, толькі асьцярожна.
        Г а н у л я (зьбірае пакупкі). Вось тут селядцы, во цыбуля да іх, а вот сала, а тут... меджду протчым – кілечкі... пальцы госьцікі абліжуць.
        
        Гануля з пакупкамі выходзіць.
        
        
Зьява III
Янка, Мiкiта.

        
        
        
        
        
        
        Я н к а. Гучны, як уважаю, баль у вас будзе.
        
        М і к і т а. О, так! У нашым чыноўніцкім становішчы іначай няможна. Як чуць што зблышыў, дык i пачнуц-ца ўсялякія суды ды перасуды: адзін будзе казаць, што па службе атрымаў П а н.іжэнне, другі – што ў карты прагуляўся, а трэці – што скнэра, а гэта – найгорш, і так пайшла пісаць губэрня – не адцярэбішся. Станові-шча, меджду протчым, Пане мой, абавязвае.
        
        Я н к а. А вы плюнулі б на тое, хто што кажа, ды жылі сваім адумам. Прытым якое тут чорта чыноўніцкае становішча, калі яно ўжо не стаіць, а ляжыць, ды як яшчэ ляжыць – як трухлявая калода!
        
        М і к і т а. Меджду протчым, гэта яно ляжыць так сабе – да часу, а потым зварухнецца i падымецца.
        
        Я н к а. Чакай, бабка, Пятра!.. Пакуль ваша гэта становішча уставе, то вас саміх чэрвІ паточаць. Ды скажэце, калі ласка, каму i нашто патрэбна гэта ваша з мёртвых паўстанне? Ды каму, якую тут карысць вы прыносілі, як яшчэ стаялі?
        
        М i к i т а. Мы цвёрда стаялі на варце святога расійскага самаўладства і баранілі тутэйшую рускую народнасць ад «інародчаскага засілля». Во яно што, меджду протчым!
        
        Я н к а. Няма чаго казаць – баранілі! У лапці абува-лі, з торбамі пушчалі ды ў сібірскія катаргі вывозілі. Гзта называецца – баранілі!
        
        М і к і т а. А што вы, наваспечаныя рэспубліканцы, хэ-хэ-хэ! беларусы ці як там... што вы маніцёся бара-ніць, бо дагэтуль, меджду протчым, вы яшчэ нічога не ўбаранілі!
        
        Я н к а. Мы баронім саміх сябе ад вашай навалы.
        
        М і к і т а. А, меджду протчым, нічога не выходзіць: вашы сходкі ці там з’езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць. Хэ-хэ-хэ! раскідаюць – во, i ўсё тут.
        
        Я н к а. Але, раскідаюць, але! Толькі ж думак нашых і сам люцыпар не раскідае – бо мы служым вялікай ідэі вызвалення.
        
        М і к і т а. Усё гэта глупства. Меджду протчым, ідэя – вельмі скупая Пані: ні шэлега сваім слугам не плаціць – хоча, каб на яе ўсе дарма працавалі. А ў мяне, хэ-хэ-хэ! Пане профэсар, душа рэальная: хто мне лепей плаціць, таму і служу і кіхаць хачу на ўсякія ідэі. Мая лінія жыцця вельмі простая.
        
        Я н к а. Памыляецеся, Пане рэгістратар. Ваша лінія не простая – а крывабокая,– цямняцкая ваша лінія і ўжо вядзе вас туды, адкуль не варочаюцца.
        
        М і к і т а (стукаючы кулаком па стале). Меджду протчым... меджду протчым... вы мяне абражаеце. Я не цямняк, Пане... Пане дырэктар беларускай басоты.
        
        Я н к а. Выбачайце, я крыху пагарачыўся. (Выходзіць у свой пакой.)
        
        
        
Зьява IV
Мікіта, Гануля.

        
        
        
        Г а н у л я (увайшоўшы пры апошніх словах Мікітавых). Ты ізноў з ім павадзіўся?
        
        М і к і т а. Меджду протчым, я з ім не вадзіўся, а толькі аб палітыцы паспрачаўся.
        
        Г а н у л я (накрывав стол). Гэтымі сваімі спрэчкамі людзям толькі кроў псуеш.
        
        М і к і т а. Псуюць і яны мне. Не магу ж я, меджду протчым, мамаша, набраць у губу вады і маўчаць, калі ён бэсціць мае жыццёвыя погляды. Меджду протчым, абавязак мой – паказаць гэтым новым завадзілам іхняе належнае месца. Хай знаюць, што і мы тое-сёе ў паліты-цы кемім. Апрача таго, здаецца, што ад нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне, а мне ад гэтага паху ў носе круціць.
        
        Г а н у л я. А калі бальшавік, дык што? Бальшавік таксама чалавек.
        
        М і к і т а. Можа, чалавек, а можа, і не, бо з нашымі рангам! і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку. (Паўза.) Меджду протчым, мамаша, я папрашу вас... я гэтага хачу... 3-паміж іншых гасцей будуць у мяне сягоння: адна мадам, Поп., спраўнік і Пан.. Вось, кал! хто з іх звернецца да вас з якім словам, то вы старайцеся адказваць у нос і меней ужывайце простых выразаў. Калі з Дамай зойдзе гутарка, то не кажэце – Панечка, а мадам-сіньёра, калі з папом, то – не бацюшка, а ацец духоўны, калі з спраўнікам, то – не Пан. спраўнік, а вашародзіе, а калі з Панам, то – не проста Панеа – ясне Пане грабя. Усё гэта тутэйшыя грата-пэрсоны, меджду протчым, людзі аднолькавага са мной светагля-ду і амаль што не аднолькавых рангаў, так што хачу я, каб яны ведалі, што і радня мая не ніжэй стаіць ад іхняй радні.
        
        Г а н у л я. Ну і госці! Адкуль ты іх выкапаў? Яны ж уперад у нас не бывалі.
        
        М і к і т а. Не бывалі... не бывалі... Меджду протчым, уперад была іншая політычна-экономічная сытуацыя, пры якой не ўсюды яны маглі пабываць, а цяперака, як збольшага рангі і клясы абшліфаваліся, вось яны, гэтыя мае госці, і складаюць нам першым візыту.
        
        Г а н у л я. А хай бы лепей не складалі, а то скачы перад імі немавеД а м а. як!
        
        М і к і т а. Вы толькі, меджду протчым, мамаша, ад-казвайце, як я вас вучыў, а ўсялякіх іншых цэрамоній буду я сам даглядаць. Ага, яшчэ адно: як будзеце вітацца, то адну нагу назад адцягвайце – рабеце рэвэ-ранс. А важней за усе старайцеся як найгусцей у нос.
        
        Г а н у л я (махнуушы рукой). У нос дык у нос!
        
        
        
        Уваходзіць Янка.
        
        
        
Зьява V
Мікіта, Гануля, Янка.

        
        
        
        Я н к а (увайшоўшы, да Ганулі). Вось я ўспомніў, цётачка, адну сваю справу і мушу прасіць вашай у гэтым помачы. Надовечы я атрымаў ліст з вёскі ад сваей быўшай вучаніцы, у якім піша яна, што з бацькамі сваімі прыедзе ка мне ў госці. А гэта можа здарыцца нават сягоння. Усё было б добра, але бяда ў тым, што яны тут не маюць нікога знаёмага, дык не будзе ім дзе...
        
        Г а н у л я. ...Пераначаваць. Ну, гэта не бяда! Можна будзе і ў нас. Ложкаў, праўда, лішніх няма, дык во тут на падлозе што-небудзь падмосцім, і пераспяць ноч.
        
        М і к і т а. Яно так, меджду протчым, але ў мяне сягоння важныя госці будуць, дык, можа, вашым гасцём гэта будзе не па нутру?
        
        Я н к а. Я пастараюся, каб яны вам і вашым важным гасцём не заміналі.
        
        
        
        
        
Зьява VI
Мікіта, Гануля, Янка, Наста.

        
        
        
        Н а с т а (высоўваючы галаву з правых дзвярэй). Ці можна?
        
        М і к і т а. Калі ласка! Меджду протчым, просім, просім!
        
        Н а с т а (уваходзщь). Добры вечар! Як жывы-зда-ровы?
        
        М і к і т а. Дазвольце пазнаёміць: мамзэль Наста Па-бягунская – настаўнік.
        
        Я н к а. Здольнік, меджду протчым, гэта той... хэ-хэ-хэ!.. беларус, аб якім я ўжо вам успамі-наў... хэ-хэ-хэ! Не ўлюбецеся толькі.
        
        Н а с т а. (да Янкі). Вельмі цікава з вамі пазнаёміц-ца! Нам такіх як найболей патрэбна.
        
        Я н к а. Дзякую за гонар! (Набок.) А для нас і не цікава і не патрэбна такое знаёмства.
        
        Н а с т а. Ці няможна ад гэтых П а н.оў дзе на хвіліну мне схавацца? (Паказвае на мігі, што мусщь папудра-вацца і паправщь валасы.)
        
        Г а н у л я. Можна, можна! Пойдзем са мною ў другі па кой. (Выйшлі.)
        
        
        
        
        
Зьява VII
Мікіта, Янка.

        
        
        
        Я н к а. Праўдзівая Пабягунская. Хто яна такая?
        
        М і к і т а. Так сабе – надта мілая і сымпатычная, меджду протчым, мамзэль. На ўсе бакі вядзе шырокае знаёмства. Мае заўсёды аб усім і аб усіх з пэўных крыніц пэўныя весткі, любіць заўсёды і ўсюды, дзе трэба і не трэба, уткнуць свае тры грошы. Меджду протчым, павінен вам сказаць, што яна першая ды, мабыць, апошняя слабасць майго сэрца. Колькі раз рабіў ужо ей асведчыны, каб, значыцца, аддала мне сваю руку, але штось не клеіцца. Кажа, як будзеце асэсарам, тады выйду, а за рэгістратара, кажа, не хачу, і хоць ты ей з пальца выссі тое асэсарства, а падавай, і ўсё тут. Але я надзеі не трачу. Зменяцца політычныя сытуацыі, атрымаю ад начальства асэсарскую рангу, і мамзэль Наста будзе маёй, бо асоба, як бачыце, спрытная.
        
        Я н к а. Спрытная, спрытная! Але і пры змененых сытуацыях каб вы толькі з сваім асэсарствам і з гэтай мамзэляй не вылецелі ў трубу. (Выйшаў у свой пакой.)
        
        М і к і т а. Зайздрасць яго так і разбірае, меджду протчым. (Дастае з шуфляды ў стале чыноўніцкія адзнакі і перад люстрам прымяркоўвае іх.)
        
        
        
        Уваходзяць Наста і Гануля.
        
        
        
        
        
Зьява VIII
Мікіта, Наста, Гануля.

        
        
        
        Н а с т а. Аей, што я бачу?! Без усякае цэрамонн нашаму дзявоцкаму стану канкурэнцыю робіце – як кокетка, фліртуеце з люстэркам. А яшчэ калежскі рэгістратар!
        
        М і к і т а. Але і мамзэль Наста, меджду протчым, сягоння падфуфырылася, як на баль-маскараду ў Белую залю.
        
        Н а с т а. На баль як на баль, а з гасцямі спаткацца прыйдзецца, дык чаму ж крыху і не паднядзеліцца?
        
        М і к і т а. А так, так! На тое ж сягоння мае імяніны.
        
        Н а с т а. Ды я не аб імянінных гасцёх.
        
        М і к і т а. Аб якіх жа гасцёх яшчэ, меджду протчым?
        
        Н а с т а. Які ж вы недагадлівы!
        
        М і к і т а. Ах, ужо ведаю – вы аб немцах?!
        
        Н а с т а. Няўжо ж аб кім? Я з пэўных крыніц маю пэўныя весткі, што яны яшчэ сягоння будуць у Менску.
        
        М і к і т а. О, ліханька! Каб хаця не ўваліліся на імяніны, а то сапсуюць усю абедню. А так, меджду протчым, хай сабе ідуць, гэта мне пад руку – буду зноў засядаць у губарнатарскай канцылярьй.
        
        Н а с т а. Ого! так адразу. А я чула ад пэўнай асобы, што немцы як прыходзяць, то першым чынам направа і налева хапаюць усіх на работы – капаць акопы, а гэта не губарнатарская канцылярыя.
        
        М і к і т а. Хэ-хэ-хэ! Я ўжо ведаў аб гэтым і загадзя забарыкадаваўся. Глядзеце! (Знімае з сцяны і надзяе пажарніцкую куртку і каску.)
        
        Н а с т а. I што гэта значыць?
        
        М і к і т а. А тое, што немцы пажарнікаў на работы не бяруць. Ну, вось я і падумаў аб гэтым раней і ўпісаўся ў Менскую пажарную дружыну. (Чуваць злева званок.) Ай, госці ідуць! Меджду протчым, мамаша, завесьце чым-небудзь вокны, можа – коўдрамі... а я пабягу спаткаць. (Выбягае.)
        
        
        Гануля завешвае вокны. Наста круціцца каля люстра. Уваходзяць госці ў парваных верхніх вопратках, якія Мікіта знімае і выносіць у другі пакой. Поп апускае падоткнутыя полы сутаны. Пасля прывітання госці рассаджваюцца і крытычным вокам аглядаюць кватэру.
        
        
        
Зьява IX
Мікіта, Наста, Гануля, дама, поп, спраўнік, пан.

        
        
        
        М і к і т а (як госці ўвайшлі і раздзеліся, надскак-ваючы). Міласці прашу! Прашу пакорна! Маю гонар пазнаёміць–меджду протчым, мая мамаша, а гэта – мамзэль Наста Пабягунская.
        
        Д а м а (углядаючыся пільна цераз акуляры з руч-кай на Мікіту). Што гэта ў вас, мусье, за такі орыгіналь-ны ўбор? Напамінае сабой форму а-ля-кум пажарны.
        
        М і к і т а (глянуўшы на сябе). Мадам-сіньёра, вы згадалі. Гэта... Як яно... гэта... меджду протчым, пры-нёс мне мой прыдворны кравец для меркі, а я так заха-піўся найяснейшымі гасцямі (госці ківаюць галовамі), што і забыўся зняць. Меджду протчым, я заказаў сабе гэты віцмундзір з пэўнай мэтай... Прыходзяць немцы, пачнуцца балі, рауты, маскарады, а ў мяне во і гатоў маскарадны касцюм. Але, выбачайце, найяснейшыя го-сці,– пайду ўжо скіну, меджду протчым. (Выходзіць і варочаецца ў чыноўніцкай форме з усімі адзнакамі.)
        
        Д а м а (ізноў узіраючыся на Мікіту). Ах, мусье! але вы фарсун: у вас мундзір са шліфамі!
        
        М і к і т а. А гэта зроблена спэцыяльна для маіх, меджду протчым, найславутнейшых гасцей: хацеў пры-няць іх, як і калісь прымаў розных дастойных асоб.
        
        С п р а ў н і к. Тады дазвольце і я свой мундзір удастойню.
        
        
        Дастае з кішэні пагоны і прышпільвае. Дама памагае. Чуваць званок. Гануля выходзіць і прыводзіць з сабой Аленку і Гарошку, які, уваходзячы ў хату, выбівае аб пазногаць попел з люлькі.
        
        
        
Зьява X
Тыя ж, Аленка, Гарошка.

        
        
        
        А л е н к а (узіраючыся у пісульку). Ці тут жыве дзядзька... як яго?! дзядзька Мікіта Зносак?
        
        М і к і т а. I не дзядзька, і не Мікіта, і не Зносак, а тут жыве, меджду протчым, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов.
        
        А л е н к а. Я... я не ведаю...
        
        М і к і т а. А калі не ведаеце, то чаго ўлезлі ў чужую хату, меджду протчым.
        
        А л е н к а. Бачыце, мы з таткам шукаем нашага настаўніка Здольніка.
        
        Г а н у л я. Ах, так бы адразу і сказалі, дзеткі! Ён тут. Зараз паклічу. (Стукае ў Янкавы дзверы.) Пане настаўнік! Да вас госці прыйшлі.
        
        
        
        
Зьява XI
Тыя ж, Янка.

        
        
        
        Я н к а (увайшоўшы і вітаючыся). Вось мілыя, дарагія госцікі! А я ўсё разважаў, ці прыедзеце сягоння, ці не. (Да Ганулі.) Гэта, цётачка, тыя самыя падарожнікі, аб якіх я вам успамінаў: мая найздальнейшая вучаніца Аленка, а гэта бацька яе, Лявон Гарошка – найлепшы гаспадар з усяго сяла.
        
        Г а н у л я (прыпамінаючы). Лявон Гарошка... Лявон Гарошка... Як жа гэта так? Ці вы не з Дуброўкі?
        
        Г а р о ш к а. Але, мая мілая, з Дуброўкі!
        
        Г а н у л я. Ну, цяпер успомніла! Гэта ж мы блізкія сваякі: твой дзед і мая бабка былі родныя брат і сястра. Але чаго ж мы стаім? Сядайце, мае даражэнькія! Пане настаўнік, папрасіце, каб селі.
        
        
        
        Сядаюць воддаль ад іншых гасцей.
        
        
        
        М і к і т а (адыходзіць ад сваіх гасцей, да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, выехал! з гэтым сваяцтвам, як з козамі на торгі. Перад маімі гасцямі ўсю мне рэпутацыю папсавалі. Хаця не ўздумайце яшчэ за стол іх садзіць.
        
        
        
        Чуваць з двух бакоў званок. Гануля меціцца ісці адчыняць, але закла-почана тым, у якія дзверы ўперад пайсці.
        
        
        
        Н а с т а (падбегшы да Ганулі). Вы, мадам, ідзеце адчыняць тыя дзверы, а я адчыню гэныя.
        
        
        
        Выходзяць.
        
        
        
        М і к і т а. Каго там яшчэ нялёгкае нясе?!
        
        
        Уваходзяць адначасова з абаіх дзвярэй Усходні вучоны і Заходні вучоны, разглядаючыся: Усходні – праз падзорную палявую трубу, Заходні – праз бінокль, не заўважыўшы спачатку адзін аднаго.
        
        
        
        
        
        
        
Зьява XII
Тыя ж, Усходні вучоны, Заходні вучоны.

        
        
        
        М і к і т а (да гасцей, як, увайшлі вучоныя). Гэта адны з маіх добрых знаёмых, меджду протчым, Паны вучоныя. Сустрэў іх надовечы на Губарнатарскай вуліцы, дзе шукалі праўдзівых тыпаў беларускіх. Я сказаў, што адзін такі тып кватаруе ў мяне,– вось, відаць, і прыйшлі паглядзець. Паміж іншым, адзін з іх Усходні вучоны, а другі – Заходні.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (стукнуушыся з Заходнім). Чорт подзеры!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Пся крэв!
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам П а н.а!
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. I Пан ту?
        
        Абодва кланяюцца адзін аднаму і прысутным.
        
        М і к і т а (вітаючыся з вучонымі). Добра трапілі, меджду протчым, Паны вучоныя. Вось той, хэ-хэ-хэ! беларус, аб якім я вам казаў. (Да Янкі.) Пане настаўнік, гэта – Паны вучоныя, якія вельмі цікавяцца вашым, хэ-хэ-хэ! беларускім пытаннем.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Так вы это і есць настояшчый белорус?
        
        Я н к а. Але, пане вучоны! дый не адзін. (Паказваючы на Аленку, Гарошку, Ганулю.) Во яшчэ адзін бела-рус і дзве беларускі.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (паказваючы на іншых). А це тожа белорусы?
        
        Я н к а. А так, так! Вы згадалі: яны самдзеле тожа – беларусы, з пароды рэнэгатаў і дэгэнэратаў.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Паньске імен і назвіско?
        
        Я н к а. Здольнік, пане вучоны.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ў нататкі, еолас-на). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалой дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэнзі родовэ: племен бялорусінув і племен тэж-бялорусінув з походзэ-ня рэнэгатув і дэгэнэратув. Мова ойчыста – огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон до-мешкон незрозумялых слув.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы (таксами запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо-Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя – белорусы і племя – тоже - белорусы, ісходзяшчэе от рэнегатов і дзегенератов. Родной язык – обшчэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прымесью непонятных слов.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. А тэраз Пан. бэндзе ласкав поінформоваць, як на бялорускім нажэчу бжмі назва ойчызны вашэй?
        
        Я н к а. Беларусь, пане вучоны.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы (запісваючы). Пшы баданю бялорусіна высветлено надзвычайнон особлівосць, а мяновіце: вбрэв гісторычным, еографічным, этнографічным, лінгвістычным і дыплёматычным баданём і розправом вшэхпольскім, ойчызнэн свон бялорусіні называён Бялорусь.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Пры опросе белоруса выяснено необыкновенную особенносць, а іменно: вопрэкі історычэскім, географічэскім, этнографічэскім, лінгвісцічэскім і дзіпломацічэскім всероссійскім ісследованіям і трудам,– оцечэство своё белорусы почему-то называют Белоруссія.
        
        
        
        Вучоныя канчаюць пісаць адначасова, бяруцца за падзорныя трубы, азіраюцца. Пауза.
        
        
        
        М і к і т а. Што, мусы вучоныя, сэанс ужо увесь, меджду протчым?
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Весьма вам благодарэн! Моі научныя ісследованія на сегодняшній дзень окончэны. Чэсць імею кланяцься!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Незмерне П а н.у вдзенчны естэм. Мое баданя навуковэ на дзень дзісейшы сон закончонэ. Маю гонар пожэгнаць Пана!
        
        
        Вучоныя выходзяць, кожны праз другія дзверы, якімі быў увайшоўшы. Мікіта, кланяючыся, праводзіць іх да дзвярэй, далей – Гануля і Наста, якія хутка варочаюцца назад.
        
        
        
        
Зьява XIII
Тыя ж, без вучоных.

        
        
        
        Я н к а. (да праходзячага міма яео Мікіты). У вас сягоння, пане рэгістратар, праўдзівы арыстакратычны баль, не забыліся нават і аб інтэрмэдыі.
        
        М і к і т а. А гэта, меджду протчым, што за такая страва?
        
        Я н к а. Не страва, мой Пане, а такая маленькая камэдыя ў вялікай трагікамэдыі.
        
        М і к і т а. Не разумею. (Ідзе да сваіх гасцей.)
        
        Я н к а. (да Аленкі і Гарошкі). Як жа вам спадабаліся гэтыя, не пры людзёх кажучы, вучоныя?
        
        А л е н к а. Мне – як мне, а татку – адно цыбук звоніць аб зубы: ці то са страху, ці то з вялікай пашаны да вучоных.
        
        Г а р о ш к а. Не пры мне пісаны гэтыя вашыя вучоныя – вот і ўсё тут!
        
        Д а м а. (да Мікіты). Вы, мусье рэгістратар, зрабілі нам сягоння папраўдзе мілую неспадзеўку гэнымі дзвю-ма пэрсонамІ, якія толькі што выйшлі. Тут у Менску так трудна спаткаць праўдзівага вучонага.
        
        М і к і т а. Та-а-к, гэта важныя вучоныя. Але мы не такіх яшчэ пабачым, як будзе ў нас у Менску, меджду протчым, унівэрсытэт.
        
        П о п. Понежэ есць в Мінске духовная семінарыя, то воісціну ізлішне обрэтаць універсіцет, гдзе будзет провозглашацься грэховное светское учэніе.
        
        С п р а ў н і к. Па-мойму, таксама унівэрсітэт непатрэбен, бо завядуцца студэнты, а з імі заўсёды столькі для поліцыі клопату.
        
        
        
        Паўза.
        
        
        
        М і к і т а. (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, ці не далі б чаго закусіць нам, бо салавей аднымі песнямі сыт не бывае.
        
        
        
        Гануля падае закускі. Госці садзяцца за стол. Поп у цэнтры.
        
        
        
        Г а н у л я. (падаўшы закуску, да Янкі, Аленкі і Гарошкі). Калі ласка, прашу за стол.
        
        Г а р о ш к а. (хрысцячыся). Што вы, свацейка?! Я – і такія важныя асобы... яшчэ з лаўкі звалюся з перапуду. Не, не!
        
        Я н к а. (да Ганулі). Мы пяройдзем у мой пакой, каб вам не замінаць.
        
        Г а н у л я. О, не! Павінны сягоння тут сядзець. Як-ніяк Мікіткавы імяніны. Калі не хочаце да ўсіх, то я вам сюды падам закускі.
        
        Г а р о ш к а. I гэтага, свацейка, не трзба. Калі пазволіш, то ў мяне ёсць сёе-тое ў торбе, вот мы і закусім.
        
        Г а н у л я. Рабіце што хочаце, а толькі з хаты не пушчу! (Ідзе да гасцей.)
        
        
        
        Гарошка дастае з торбы сваю закуску і раскладае на століку.
        
        
        
        М і к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, я вас прасіў не запрашаць іх, а вы ўсё свае правіце. (Да гасцей.) Цяпер, найяснейшыя госці, калі ўсе мы ўжо ўселіся,– можна пачынаць. (Падымаючы чарку.) За здароўе дастойных, меджду протчым, гасцей!
        
        Га л а с ы. О, не! не! За здароўе імянінніка! Віват! Ура!
        
        М і к і т а. Дзякую, пакорна дзякую! Толькі я мушу ў вас, меджду протчым, мадамы і мусьі, папрасіць прабачэння за скромную, вельмі скромную вячэру. Сучаснае рэволюцыйнае забурэнне, выклікаўшае часовы ўпадак рангаў і клясаў, падкасіла і экономічныя падваліны дабрабыту рускай інтэлігенцыі, так што калі і скромная вячэра, то не па маёй пэрсональнай віне.
        
        Д а м а. Не вячэра скромная, а вы самі, мусье Зносілов, вельмі скромны. Цяпер такую закуску можна спаткаць толькі ў надта высокіх асоб.
        
        П о п. В нынешнія врэмена дажэ его прэосвяшчэнство воззавідовало бы сим блюдам.
        
        П а н. Ой, часы, часы! Весялей жылі нашы бацькі.
        
        С п р а ў н і к. Ды што – бацькі? Я сам як жыу? Фю-фю!
        
        Д а м а. (дапіваючы чарку). Але напітак ваш, мусье Зносілов, цудоўны – нічым амброзія.
        
        М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы згадалі! Так яно і ёсць: самая натуральная амброзія знамянітай тутэйшай фірмы – а ля самагонка, дастаўленая мне з вінных складаў «Піліп і К°».
        
        Г а н у л я. (да дамы). П а н.ечка... МаД а м а. музей! Калі ласка, вось гэты далікатны кусочак яшчэ!..
        
        Д а м а. Мэрсі, мэрсі, мадам!
        
        М і к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не мадам музей, а мадам-сіньёра... Ці ж гэта так цяжка? Ды ў нос, у нос! (Да гасцей.) А цяпер, высокашанаваныя госці, падымем тост за нашых наймілейшых мадамаў і мамзэляў.
        
        Г а л а с ы. Хай жывуць! Хай цвітуць нашы кветкі, наша асалода! Віват! Ура!
        
        П о п. Разверзіся врата адовы і сам анціхрыст со своім сонмом святой Русью завладоша, ежэлі созерцать все творымое ныне.
        
        С п р а ў н і к. Hi поліцыі, ні поліцмэйстраў!..
        
        П а н. Hi маёнткаў, ні бравароў!
        
        Д а м а. Hi раутаў, ні журфіксаў!
        
        М і к і т а. Hi рангаў, ні клясаў, меджду протчым!
        
        Н а с т а. А, па-мойму, што-небудзь ды ёсць. Ёсць, напрыклад, свабода: што хачу, тое раблю. Узяць хоць бы тое: хто калі да рэволюцыі ў Менску лузаў семечкі? – ніхто! А цяпер усе і ўсюды – і дома, і на вуліцы, і нават у тэатры лузай сабе ды лузай, шапку на вушы нацяг-нуўшы.
        
        Гануля (да папа). Бацюшка духавы, святы ўгоднік! Калі ласка, яшчэ вось гэты таўсцейшы кусочак.
        
        П о п. Благодарствую, матушка, благодарствую!
        
        M i к і т а. (да Ганулі, набок). Меджду протчым, мамаша, не святы ўгоднік, а ацец духоуны... (Да гасцей.) Цяпер я, высокія госці мае, прапаную тоста...
        
        Н а с т а. Не, не! Я цяпер тоста праП а н.ую. За немцаў. Хай жывуць немцы!
        
        Г а л а с ы. Хай жывуць! Віват! Ура!
        
        Непрыемная паўза. Усе пераглядаюцца паміж сабой.
        
        Д а м а. Можа, дарагія гаспадары дазволяць нам устаць?
        
        Г а н у л я. Калі ласка! Выбачайце толькі за недахватку ў ядзе.
        
        Г а л а с ы. Сыты, вельмі сыты, дзякуем, дзякуем. Выходзяць з-за стала і рассядаюцца.
        
        П о п. Не врэмя лі подумаць нам і о ложэ в очаге домашнем?
        
        М і к і т а. І зусім яшчэ не час, меджду протчым, найяснейшыя госці, вось адсунем стол і...
        
        Д а м а. ...Патанцуем, мусье Зносілов?
        
        М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы згадалі.
        
        Д а м а. А вы, мусье рэгістратар, мае слабасці адгадалі. Я ўміраю без танцаў.
        
        М і к і т а. Ах, як я рад! Мусы, згодны на гэта?
        
        Г а л а с ы. Згодны! Згодны!
        
        Д а м а. А як з музыкай?
        
        Н а с т а. А грамафон нашто?
        
        М і к і т а. О, не, не! Толькі не грамафон. Вельмі ён крычыць, а я чалавек асцярожны, меджду протчым.
        
        Г а н у л я. Дык на балалайцы, сынок, сыграй: голас у ей ціхі.
        
        М і к і т а. Калі ж я сам хачу патанцаваць. Можа, папрасіць каго?
        
        Г а н у л я. Я папрашу нашага дзядзьку беларуса – ён умее.
        
        Н а с т а. Не, мадам, я лепей папрашу, і ён не адкажа. Я з пэўных крыніц ведаю, што беларусы падатлівы народ. (Бярэ балалайку і падходзіць да Янкі.) Сябра беларус, пайграйце нам.
        
        Я н к а. 3 ахвотай. Хоць раз паскачаце і вы пад маю дудку.
        
        
        
        Грае вальца. Пачынаецца танец: Мікіта – з Дамай, Спраўнік – з Настай, Пан – з Гануляй, Поп, Гарошка і Аленка не танцуюць. Вальц з фігурамі, без шаржу, крыху пануры.
        
        
        
        Д а м а. (як скончылі танец, да Мікіты). Вы, мусье рэгістратар, праўдзівы артысты ў вальцы. Я ачаравана вашымі віртуознымі па.
        
        М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы цераз лад ка мне міласцівы. Калі і выходзіць у мяне такое-сякое, меджду протчым, па, то мушу быць удзячным нашаму з Юраўскай вуліцы танц-клясісту Грачаніну. У яго я скончыў курс гэтых навук.
        
        Д а м а. Я заўважыла адразу, што вы прайшлі добрую адукацыю.
        
        
        
        Паўза.
        
        
        
        С п р а ў н і к. Выражаючыся на сучасны лад, бяру сабе слова і ўношу пропозыцыю пакінуць спрэчкі і без рэзолюцыі пайсці дамоў.
        
        М і к і т а. Я протэстую, меджду протчым!
        
        Д а м а. Мусье Зносілов, наша большасць.
        
        М і к і т а. Паддаюся, толькі ж не большасці, а вашаму аднаму голасу, мадам-сіньёра.
        
        Госці падымаюцца, адвітваюцца і апранаюцца ў прынесеныя Мікітам вопраткі. Поізноў падтыкае полы, каб выглядаць па-цывільнаму.
        
        М і к і т а. (перад выходам гасцей). Мадамы і мусьі! мы з мамашай, меджду протчым, вас нямножка правядзём. (Выйшлі.)
        
        
        
        
Зьява XIV
Янка, Аленка, Гарошка.

        
        
        
        А л е н к а (пырснуўшы смехам). Ха-ха-ха! Ну і Панскае ігрышча дык ігрышча! Ха-ха-ха!
        
        Г а р о ш к а (выняушы люльку з зубоу). Цьфу! Няма на іх доўгай пугі.
        
        Я н к а. Але дзядзька густа іх сваёй піпкай падкурваў. Бачыў, як насамі круцілі ды кіхалі.
        
        Гарошка. А як іначай з гэткімі? – куралём іх, куралём! Шкада толькі, што маці гэтага імянінніка ў гэтакую кампанію ўпуталася.
        
        А л е н к а (з удаваным смуткам). Не ляжыць у таткі сэрца да іх, ой не ляжыць!
        
        Я н к а. ЦІкава, да каго ж у цябе, Аленка, сэрца ляжыць?
        
        А л е н к а. Вы ўжо аб гэтым павінны ведаць з майго лісту.
        
        Я н к а. А так: да навукі і навучання.
        
        А л е н к а. Але ж! Вучыцца і навучаць, навучаць і вучыцца. Вось да чаго мае сэрца ляжыць.
        
        Я н к а. Не была б то мая найздальнейшая вучаніца.
        
        А л е н к а. Ды яшчэ, як вы казалі,– беларускага роду. Ха-ха-ха! Перахваліце, П а н е настаўнік. Але ведаеце, што... як...
        
        Я н к а. Не, не ведаю.
        
        А л е н к а. Няможна перабіваць, Пане настаўнік, калі іншы хто гавора.
        
        Я н к а. Ого! Мы нават сур’ёзнымі зрабіліся.
        
        А л е н к а. Дык вось што. Як выехалі вы з Дуброўкі, я ў шапку не спала і паехала ў Вільню!
        
        Я н к а. Аж у Вільню!
        
        Г а р о ш к а. А так, аж у Вільню, Пане настаўнік.
        
        А л е н к а. Там праслухала настаўніцкія курсы, і цяпер я – ваш таварыш: я таксама настаўнік!
        
        Я н к а. (жартаўліва). Вельмі прыемна пазнаёміцца з новым канкурэнтам у маёй профэсй.
        
        А л е н к а. А цяпер я хачу вучыцца на курсістку, потым на доктара...
        
        Я н к а. А далей?
        
        А л е н к а. Далей... не ведаю. Але дзеля гэтай мэты мяне татка і ў Менск да вас прытарабаніў.
        
        Я н к а. Адно трохі не ў час.
        
        А л е н к а. Не ў час?
        
        Я н к а. Так! Гэтыя новыя акупанты ды іншыя згрызоты не даюць табе спакойна працаваць у Менску. На маю думку, найлепей пакуль што ехаць на вёску і там прывучаць да навукі людзей і самой ад іх вучыцца. Бо я таксама выязджаю на вёску.
        
        А л е н к а. I вы? Ну што ж? на вёску дык на вёску! Нават хоць у пекла, калі вы параіце...
        
        Я н к а. О, там вельмі горача! Значыцца, згода?
        
        А л е н к а. (падаючы руку). Згода!
        
        Я н к а. Не адкладаючы справы ў доўгі мех, лахі пад пахі ды яшчэ заўтра – марш на свежае паветра!
        
        А л е н к а. Але і кніжак з сабой набяром?
        
        Я н к а. Абавязкова!
        
        А л е н к а. (як бы саромеючыся, спускаючы вочы, сціха). Але толькі – беларускіх, дзядзька настаўнік!
        
        Я н к а. Аб іншых і рэчы быць не можа.
        
        Кароткая паўза.
        
        Г а р о ш к а. (да Аленкі). А ты, сарока, калі ўжо адсакатала свае, аддала б настаўніку тое, што прывезла.
        
        А л е н к а. Калі я саромлюся.
        
        Я н к а. Мабыць, нешта надта брыдкое.
        
        А л е н к а. I зусім не брыдкое, а нават, як цётка Агата казала, дужа прыгожае. Самі гэта скажаце. (Дастае з торбы прыгожа вышытую кашулю І саматканы ўзорысты пояс і падав Янку, сур’ёзна кажучы.) Прыме-це, калі ласка, дзядзька настаўнік, гэту драбніцу ад сваёй шчыра вам удзячнай і адданай вучаніцы. 3 нашага лену гэта кашуля і з нашай воўны гэты пояс. А сама я ўласнымі рукамі ад шчырага сэрца для вас выткала і вышыла.
        
        Г а р о ш к а. (падаючы новую, дзераўляную, па-мастацку зробленую лыжку). А ад мяне прымеце вось гэта... 3 сваёй яблыні й сваімі рукамі зрабіў.
        
        Я н к а. (расчулены). Дзякую, ад усей душы дзякую! Не ведаю, чым і заслужыў на гэткую ласку?
        
        
        
        Уваходзяць Мікіта і Гануля.
        
        
        
Зьява XV
Тыя ж, Мікіта, Гануля.

        
        
        
        М і к і т а (вясёлы, пасвіствае і напявае). Радуйся, вселенная! Абвяшчаю ўсім, усім, усім: немцы акупавалі, меджду протчым, Менск!..
        
        Я н к а. Ну і чорт з імі!
        
        М і к і т а. I зусім не чорт, Пане, хэ-хэ-хэ! беларус. (Напявае.) Немцы едуць, нашы йдуць, Немцы нашых падвязуць. (Убачыўшы Янкавы падарункі.) Меджду протчым, што гэта ў вас, Пане профэсар?
        
        Я н к а. Праўдзівая кашуля, праўдзівы пояс і праўдзівая лыжка.
        
        Г а н у л я. Якія ж прыгожыя!
        
        М і к і т а. Як уважаю, то і вы сягоння імяніннік.
        
        Я н к а . А праўда, імяніннік, толькі з іншай плянэты.
        
        
        
        Званок.
        
        Гануля выходзіць і варочаецца, а з ёю Спічыні.
        
        
        
        
        
        
Зьява XVI
Тыя ж, Спічыні.

        
        
        
        М і к і т а (уніжліва вітаючыся). Мае найніжэйшае ўшанаванне, мусье прафэсару! А я думаў, што сягоння ўжо не прыйдзеце.
        
        С п і ч ы н і. Справы затрымалі. Але мы затое пазней пазаймаемся.
        
        Я н к а. (да Ганулі, набок). А гэта што яшчэ за так! позны госць?
        
        Г а н у л я. Гэта не госць, а нейкі важны дырэктар. Вучыць Мікітку па-нямецку гергетаць. Хто ён родам – напэўна не ведаю. Але сам ён кажа, што ён немец, людзі кажуць, што італьянец, мне здаецца, што ён проста, як і мы, тутэйшы.
        
        М і к і т а. (да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, апаражнеце стол, бо нам трэба хутчэй вучыцца «ўрокаў».
        
        
        
        Гануля прыбірае стол, пасля ладзіць для Гарошкаў пасцель на падлозе. Ходзіць у іншыя пакоі.
        
        
        
        Я н к а. (да Аленкі і Гарошкі). А мы, пакуль яны будуць вучыцца сваіх «урокаў», пойдзем у мой пакой.
        
        
        
        Выходзяць.
        
        
        
        
        
Зьява XVII
Мікіта, Спічыні, Гануля.

        
        
        
        М і к і т а (паклаўшы на стол некалькі тоўстых слоўнікаў). Меджду протчым, я гатоў, мусье профэсар.
        
        С п і ч ы н і. Можам прыступіць, мусье рэгістратар. Учора мы збольшага прайшлі аддзел прывітанняў, сягоння павінны іх паўтарыць болей стала. Як вы прывітаеце, спаткаўшы немца?
        
        М і к і т а. Гута моргэн, гэр гэрманіш!
        
        С п і ч ы н і. Добра! А цяпер, як вы прывітаеце, спаткаўшы немку?
        
        М і к і т а. Гута тахт, балабоста прусіш!
        
        С п і ч ы н і. I зусім не балабоста, а фрау... Паўтарэце: фрау, фрау, фрау!
        
        М і к і т а. Фраву, фраву, фру, фруву... Фраву-ву...
        
        С п і ч ы н і. Добра! А як вы прывітаеце, спаткаўшы вось такое... (паказвае) малое немчанё?
        
        М і к і т а. Шабас гут, гэр кіндар фатэрлянд, меджду протчым!
        
        С п і ч ы н і. Ой, куды вы заехалі, куды вы заехалі? Толькі не шабас, а... (Далекі стук у дзверы злева. СпІчыні, ускочыўшы.) Нехта ці нешта, здаецца, як бы недзе стукае?
        
        М і к і т а. А прауда, меджду протчым, стукае. Можа, ужо гэр гэрманіш?
        
        С п і ч ы н і. Усякі стук мяне нэрвуе: не магу спакойна выкладаць лекцый. Пакуль што маю гонар выйсці. Заутра начнем прывітанні навыварат. (Хапае шапку і знікае ў дзвярох справа.)
        
        М і к і т а. (услед Спічыні). Да мілага спаткання. (Да Ганулі.) Меджду протчым, мамаша, мабыць, папраўдзе немец стукае, бо далікатна. Ідзеце адчынеце дзверы і крыху прытрымайце яго, пакуль я пераадзенуся, бо, чаго добрага, прыйшоў на работу хапаць.
        
        Выходзяць абое, паўза. (Варочаецца пераадзеты па-пажарніцку з каскай на галаве, з тапаром пры поясе і з жалязякамі, што лазіць па слупох, пры нагах. Становіцца у позу і напявае.)
        
Гусар, на саблю опіраясь,
В глубокой горэсьці стаял...
        
        
        
        Уваходзяць Гануля і Немец у вайсковай форме.
        
        
        
        
Зьява XVIII
Мікіта, Немец, Гануля.

        
        
        
        М і к і т а (беручы «пад казырок» і нізка кланяючыся). Гута моргэн, гэр гэрманіш. (Набок.) Абач, абач, і немцы адзяюцца ў форму а-ля-кум пажарны, гэта – каб не хапалі, мабыць, іх саміх на работу.
        
        Н е м е ц. Ці няможна ў вас папрасіць у гэту манерку трохі вады?
        
        М і к і т а (набок). На якую ж халеру пацеў я столькі над шпрэхендэйчам, калі яны na-нашаму лепей ад нас саміх шпрэхаюць? Але, мабыць, гэта мне здаецца, або ён удае, што ўмее па-тутэйшаму. (Да немца.) Зіхэн-зіш... Заразіш... (Набок.) Зірну ў слоўнікі, як яму адказаць. (Шастае слоўнікамі.) Можна... можна... колькі... колькі... хочаце... хочаце... вады... вады... Няма гэтага. Каб іх пярун спаліў, такія слоўнікі! (Да немца.) Кіндэр фравуву, меджду протчым, фатэрлянд, гэр гэрманіш... (Падказвае на мігі, што ўлле яму вады.)
        
        Н е м е ц. (падышоўшы блізка да Мікіты І прыгля-даючыся да формы). О-о! Што я бачу? Рыхтык рускі генэрал. (Набок.) Але хоча дурня клеіць, каб выкруціцца ад палону. (Беручы «пад казырок».) Ваша правасхадзіцельства! Я вас павінен, як верны нямецкі салдат, забраць у палон, бо вы рускі генэрал.
        
        М і к і т а. (перапужаны). Аяяй! Оеей! Куды ж я падзенўся? Во, меджду протчым, папаўся, як мурза ў студню. Оеей! Оеей! Як жа яму вытлумачыць, што я не генэрал, а калежскі рэгістратар? Пашукаю яшчэ ратунку ў слоўніках. (Шастае слоўнікам.) Генэрал... генэрал... пажарная каманда... Оеей! Оеей! Мая ты босая каманда. Няма ў слоўніку. Дзе той Спічыні? Які яго нячысцік выкруціў у гэтую
        
        небяспечную для меня хвіліну? Осей! Осей! Што ён нарабіў мне, гэты гэр профэсар з сваей навукай! Осей! Оеей!
        
        Н е м е ц. Я чакаю, ваша прэвасхадзіцельства!
        
        М і к і т а. Рыхтык, рэхт, меджду протчым, шабас гут, фрау... фатэрлянд... Зараз, зараз! Аяяй! Аяяй! А ратунку аднекуль, а збаўлення аднекуль. Забярэ ў палон, у нямецкі палон, і жыві там як хочаш.
        
        Г а н у л я. (ломячы рукі, да Немца). А мой жа паночак, а мой жа немчык! Не бяры ў мяне апошняга Мікітку.
        
        M i к і т а. Оей! Оей! Што будзе, то будзе, папрабую загаварыць з ім па-нашаму, можа, зразумее. Мусье немец. Ясны Пане немец! Я не генэрал, а толькі пажарная каманда... Пажарнік менскай, меджду протчым, пажарнай дружыны,– дакумант маю на гэта з пячац-цю. Бачыце, я толькі кум пажарны. Каб я з гэтага месца не зышоў, калі я генэрал!
        
        Н е м е ц. Не магу паверыць, ваша прэвасхадзіцельства! Заўсёды генэралы кажуць, што яны не генэралы, калі іхнае генэральства пачынае ім самім бокам вылазіць. А дзеля гэтага – прашу ў палон!
        
        М і к і т а. Оей! Оей! I зразумеў і не паверыў. Гвалтам робяць генэралам. Чаму ж ты скрозь дна не правалілася, мая ты пажарная каманда! Аяей! Аяей!
        
        Г а н у л я. (ходзячы па хаце і ломячы рукі). Матачкі мае родныя, бацечкі мае хрышчоныя! Што гэта робіцца? Садом і Гамора! (Стукав у Янкавы дзверы.) Пане настаўнік! Дзядзька беларус! Ратуйце! Немец Мікітку ў палон цягне!
        
        
        
        Уваходзяць Янка, Аленка, Гарошка.
        
        
        
        
Зьява XIX
Тыя ж, Янка, Аленка, Гарошка.

        
        
        
        М і к і т а. (стаўшы перад Немцам на калені). Оей! гэр гэрманіш, кіндар фатэрлянд! балабостачка мой ненаглядны! Не губі маёй маладосці – не бяры ў палон! Больш ніколі не буду генэралам.
        
        Я н к а. (чуўшы гэту гутарку). У чым справа?
        
        М і к і т а. Оей! Оей! Мусье немец зрабіў мяне, меджду протчым, генэралам і хоча ў палон цягнуць, а я не хачу быць генэралам і не хачу ў палон цягнуцца. Оей! Оей! Пане настаўнік, бацька беларус! выбаўляй з ягіпецкай няволі!
        
        Я н к а. (адвёўшы набок Мікіту). Дайце яму тры рублі, і адчэпіцца.
        
        М і к і т а. Дам дзесяць, а толькі ратуйце, меджду протчым! (Мацае па кішэні.) Ой, грошы засталіся ў рэгістратарскіх «меджду протчым». Пазычце мне да заўтра.
        
        
        
        Янка дае яму грошы, Мікіта падыходзіць да Немца, становіцца на адно калена і падае грошы.
        
        
        
        М і к і т а. Вось вам, ясне мусье немец, гэр гэрманіш, пакуль што контрыбуцыя, заутра дам энэксыю, а там, калі не хопіць, жонак, дзяцей залажу, меджду протчым, мамашу, толькі дайце перадышку, не цягнеце ў палон!
        
        Н е м е ц. (хаваючы грошы). Загаварылі б адразу гэткім языком, ваша прэвасхадзіцельства... (Бярэ «пад казырок» і выходзіць.)
        
        
        
        
        
Зьява XX
Тыя ж, без Немца.

        
        
        
        М і к і т а (зрываючы з сябе і кідаючы па чарзе аб зямлю часткі пажарніцкага ўбору). К чорту пажарніцкую каманду! К чорту пажарніцкую кар’еру! (Пускаючы аб зямлю кніеамі.) I нямецкае шпрэхэн к чорту! I нямецкая губарнатарская канцэлярыя к чорту! Ад заўтрашняга дня займуся свабоднай профэсыяй – буду на Койданаўскай вуліцы гандляваць нямецкімі рублямі.
        
        
        Гануля падбірае параскіданае, Аленка штохвіля пырскае смехам, Янка насмешліва ківае галавой, Гарошка пыхкае мацней люлькай і плюе.
        
        
        
        Заслона.
        
        
        
        
        
        
        
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
        
        
        
        Позняя восень. Сцюдзёна. Пад вечар. Месца дзеі – кусок Катэдральнага пляца, называнага іначай мянчанамі «Брахалка»,– бліжэй ад Койданаўскай вуліцы, з відам насупроць – вежа з гадзіннікам. Па пляцы колькі дрэў без лісцяў, некалькі садовых лавак. Праз усю дзею праходзяць то сюды, то туды рознага калібру грамадзяне, грамадзянкі і йграе напераменку лера і шарманка. Пры падняцці заслоны першым праходзіць справа ўлева Лернік з лерай, а пасля Шарманшчык з шарманкай. Некалькі быўшых паняў, стоячы радам, прадаюць усялякія хатнія манаткі. Непадалёк ад Паняў такі самы тавар прадае Гануля.
        
        
Зьява I
Гануля, Мікіта.

        
        
        М і к і т а (у выцвіўшым чыноўніцкім асеннім пальце з настаўленым каўняром, з парасонам уваходзіць справа; да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, прадалі што-небудзь ці не?
        
        Г а н у л я. А ні на іголачку. Як хто зачараваў. (Паказваючы на Паняў.) У тых таксама ніхто нічога не купіў.
        
        М і к і т а. Нешчаслівым для гандлю і мне сягоннешні дзень выпаў. Каб хто хоць на смех запытаўся аб марках. «Рускія», кажуць, давай, а нямецкія, кажуць, меджду протчым, немцу прадай. А дзе тут таго немца зловіш, калі – па чутках – амаль не ўсе ўжо з гораду выйшлі. (Да праходзячаеа грамадзяніна.) На хвіліначку, пане мусье! Хачу вам нешта запрапанаваць. (Грамадзянін затрымоўваецца.)
        
        Можа, з ласкі сваей купіце ў мяне маркі?
        
        
        
        Грамадзянін іранічна і падазрона змераў яго вачыма ды пайшоў.
        
        
        
        Г а н у л я. (да праходзячай грамадзянкі). Панечка, купеце ў мяне пацеркі, а можа, дамскі нэсэсэр, а можа, во гэта? – усё за паўцаны аддам, усё за паўцаны. (Грамадзянка паглядзела-паглядзела тавар і пайшла.)
        
        (Да Мікіты.) Вось так усе яны: паглядзіць і пойдзе, паглядзіць і пойдзе.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я вам не адзін раз казаў і яшчэ кажу: у вас няма зусім гандлярскай жылкі, у вас не хапае нават чуткай кемнасці ў гандлева-прамысловых справах, дзе вымагаецца ад прадаўца пэўнай веды ў пазнаваннІ душы купляючага і яго грама-дзянскага і соцыяльнага становішча. I вось, напрыклад, меджду протчым, вы толькі што запрашалі: «купеце, за паўцаны аддам, за паўцаны». Разумеецца, кожны падумае, што ў вас зусім дрэнны тавар, якога і за паўцаны не варта купляць. Таксама паміж купляючымі трэба выдзяляць іхнія рангі і клясы – абавязкова; а вы, як, напрыклад, толькі што, не разгледзеўшыся дакладна, хто які йдзе, кажаце проста з моста: П а н.ечка, меджду протчым! А па-мойму, зусім не панечка, а самае меншае – мадама, а можа, нават і мадам-сіньёра.
        
        Г а н у л я. Ды якая там яна мадама? Проста нейкая... нейкая...
        
        М і к і т а. А хоць бы нават, меджду протчым, і такая нейкая. Усе роўна. У гандлёва-прамысловых адносінах мы павінны рабіць від, што яна і не такая, і не нейкая. Для нас адно важна: каб тавар куплялі, каб тавар не залежваўся. Меджду протчым, мамаша, я уважаю, што, апрача ўсяго іншага, сягоння ўдабавак нейкі выключны дзень, і вам ніякай гандлёвай «здзелкі», бадай, не ўдасца ўжо правесці. Дзеля гэтага йдзеце з таварам дамоў і шыкуйце вячэру, а я застануся яшчэ тут. Думаю, што мне ўдасца злавіць, меджду протчым, якога немца і ўсучыць яму ягоныя маркі.
        
        Г а н у л я. (складваючы манаткі). Толькі пільнуйся, сынок, каб ён не ўздумаў цягнуць цябе ў палон і пры адступленні, як тады – пры наступленні.
        
        М і к і т а. Не бядуйце, меджду протчым, мамаша,– я заўсёды знайду выхад з найгоршага крытычнага становішча. Ды я ж прасіў вас, мамаша, не ўспамінаць мне аб гэтай трагедыі майго жыцця. (Гануля маніцца выходзіць.)
        
        Ага! Калі спаткаеце профэсара гэр Спічыні, то напомніце яму, што я ўжо яго чакаю на практычную лекцыю аратарскага мастацтва, вось толькі схаджу на мінутку на Койданаўскую вуліцу паслухаць, як там стаіць курс на валюту. (Пайшоў.)
        
        
        
        Гануля, а за ёй Пані з манаткамі шнурам выходзяць. Па хвілі ўваходзяць Янка і Аленка.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА II
        
        
        
        Янка, Аленка.
        
        
        
        
        А л е н к а. Здаецца, мы ўгаварыліся тут пачакаць на татку?
        
        Я н к а. А так – тутака. Пакуль прыйдзе, можам хвіліну пасядзець.
        
        А л е н к а. (сеўшы на лаўку, пасля паузы). Як вы заўсёды, дзядзька настаўнік, мудра вельмі разважаеце, ажио мяне часам страх бярэ! Вось, напрыклад, ідучы сюды, сказал! вы, што мы павінны дабівацца, каб быць не толькі гаспадарамі самі над сабой, але і над сваей воляй.
        
        Я н к а. А як іначай?
        
        А л е н к а. Якімі б раскошамі матэрыяльнымі нас ні надзялялі, ніколі яшчэ не будзем шчаслівы, пакуль чужая воля будзе гаспадаром над нашай воляй. Каб гэтага не было, мы павінны растаптаць, зніштожыць даўгавечную ману, якая вучыць, што мы не ёсць мы, што мы нейкае нешта, якое абы накарміў, як быдлё, дык і сыта будзе. Мы павінны душу нашу народную выявіць у сваім «я», у сваей самабытнасці і смела сягнуць па свае неадымнае права самім распараджацца гэтым сваім «я».
        
        А л е н к а. Але цярністы шлях мусіць прайсці душа народная, пакуль збавіць гэта свае «я» ад чужой няволі.
        
        Я н к а. (не слухаючы). Зірні, Аленка, на Менск! Тут калісь,– як сказана ў нашай песні аб паходзе Ігара,– продкаў нашых галовы снапамі на таку слаліся, душу ім ад цела веялі, а чырвоныя берагі Нямігі не зернем былі пасеяны, а касцямі гэных жа продкаў нашых. 3 гэтага бачым, што яны за нешта змагаліся, каб пад сценамі роднага гнязда косці свае пасеялі... А ўміралі, відаць, з славай, бо ў песні іхняе ўміранне засталося вечна жыць. А ці ж увекавечыць песня змаганне і ўміранне патомкаў? Не! Бо мы змагаемся і ўміраем за чужое.
        
        А л е н к а. Шмат хто і з нас ужо змагаецца і ўмірае не за чужое, а за свае, а песня аб іх ужо не забудзе.
        
        Я н к а. Гэта адзінкі, мілая Аленка. А душа агульнаграмадская яшчэ дрэме.
        
        А л е н к а. Скіне сваю дрымоту і душа. Абы толькі гэтыя адзінкі, што ўжо змагаюцца, больш ясных паходняў распалілі і асвяцілі сцежкі ўсе для паўстаючай грамады.
        
        Я н к а. Што ж, можа, і праўда твая, Аленка. Мы як бы пачынаем ужо адплюшчваць вочы і паўставаць проці тэй паганай маны, што мы не ёсць мы. Але яшчэ хістаемся то управа, то улева. Яшчэ ясна азначанай мэты не можам сабе ўявіць. А мэта у нас адна: калісь амэрыканцы, змагаючыся з Англіяй за сваю незалежнасць, напісалі на сваім сцягу несмяротныя словы: «Амэрыка для амэрыканцаў». I гэта памагло: сягоння Амэрыка вольная. Павінны пайсці і мы па яе слядох і напісаць агністымі рунамі на сваім сцягу: «Беларусь...»
        
        
        
        Уваходзіць Мікіта.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА III
        
        
        
        Янка, Аленка, Мікіта.
        
        
        
        М і к і т а (да Янкі, падышоўшы да яго пры апошніх словах і не пазнаўшы). Пане мусье, можа, патрабуеце маркі? (Пазнаўшы) Ах, гэта вы, меджду протчым, пане профэсар!
        
        Я н к а. Во, неспадзяванае спатканне. Як маецеся, Пане рэгістратар?
        
        М і к і т а. Дзякую, меджду протчым. Так сабе. Нічога сабе. Што ж вы тут парабляеце?
        
        А л е н к а. Мы прыехалі татку з палону вызваляць. Бачыце, немцы яго ў абоз пагналі, дык мы, баючыся, каб яго ў Нямеччыну не загналі, паехалі ўслед на падмогу. То ж у мяне адзін татка на цэлым свеце, павінна ратаваць!
        
        М і к і т а. Так, так! Было б няважна, каб звезлі з хаты апошняга, меджду протчым, бацьку.
        
        Я н к а. А што вы тут парабляеце, пане рэгістратар: маркі людзям раздаяце?
        
        М і к і т а. Меджду протчым, не раздаю, а прадаю, а гэта вялікія дзве розніцы. Але, як уважаю, то вы яшчэ не ведаеце, што я для стварэння сабе новай кар’еры пакінуў чыноўніцтва і перайшоў на свабодную профэсію.
        
        Я н к а. Што ж гэта? па-вашаму – гандаль на Койданаўскай біржы валютай – свабодная профэсія?
        
        М і к і т а. А чаму ж бы не так? Па-мойму, зусім свабодная. Вось хоць бы судзіць з таго, што калі я перайшоў на яе, то пачуўся, як птушка тая, зусім свабодным. Меджду протчым, змалку дзён мяне цягнула да свабоды і гандлю.
        
        Я н к а. Хіба да свабоднага гандлю сумленнем і гонарам.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, дзядзька беларус, вы мяне абражаеце.
        
        Я н к а. Выбачайце, пане рэгістратар,– можа, я крыху і памыліўся.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, не крыху, а зусім памыліўся. Але мяне зласлівыя гутаркі зайздросных людзей мала абходзяць. Назло ім незадоўга пераходжу яшчэ на адну свабодную профэсію,
        
        Я н к а. Цікава – якую?
        
        М і к і т а. Буду аратарам.
        
        Я н к а. Вы – аратарам? Ха-ха-ха! Ха-ха-ха!
        
        М і к і т а. Меджду протчым, нічога тут смешнага. Не сягоння-заўтра прыходзіць новая ўлада, а з ей такая політычная сытуацыя, пры якой здольны аратар будзе магчы купацца як сыр у масле.
        
        Я н к а. Але ж вы, Пане рэгістратар, звар’яцелі. Вашы дзікія – не скажу чарнасотніцкія – пераконанні і новая політычная сытуацыя?! Гэта ж як узлезеце на вышкі араторыць, то вам гэта новая сытуацыя такога пытлю задасць, што і сваіх не пазнаеце. О, не! Гэта свабодная профэсія не для вашага рэгістратарскага светагляду.
        
        М і к і т а. Не разумею, пры чым тут мой, меджду протчым, светагляд? Можна мець светагляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвертае, як навучае мой профэсар гэр Спічыні. I я пастанавіў у сваей аратарскай профэсіі моцна прытрымлівацца гэтай мудрасці.
        
        Я н к а. Баюся, што гэта мудрасць дасць вам чэк на свабоднае месца ў менскім астрозе.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, такіх невясёлых рззультатаў і быць не можа. Аратар, маючы кожны раз напагатове адшліфаваны практыкай язык, заўсёды патра-піць выпутацца з бяды.
        
        А л е н к а. А чаму б вам, П а н.е Нікіці, замест коўзацца па слізкіх і небяспечных для вашай асобы пуцявінах, не заняцца чым-небудзь болей рэальным і грунтоўным. Напрыклад, вы болей прынеслі б для сябе і для грамадзянства карысці, каб узяліся... ну хоць бы...
        
        Я н к а. (перабіваючы). ...на Камароўцы козы пасвіць? I чаму б, самдзеле, не так? А профэсія чыстая і, разумеецца, свабодная.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, мусье беларус, такая свабодная профэсія не вяжацца з маёй рангай колежскага рэгістратара.
        
        Я н к а. А шкада, вельмі шкада! Лепей быць добрым пастухом, чымся недапечаным рэгістратарам ці аратарам.
        
        
        
        Уваходзіць Гарошка.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА IV
        
        
        
        Янка, Аленка, Мікіта, Гарошка.
        
        
        
        Г а р о ш к а. (уваходзіць з пугай, пыхкаючы люльку). Во добра, што застаў вас! Я ўжо усе свае зрабіў, і можам ехаць дамоў. (Пабачыўшы Мікіту.) I вы тут, ды яшчэ з парасонам?
        
        М і к і т а. Як бачыце! Меджду протчым, што вы тут, дабрадзею, робіце з пугай: пасвіце каго?
        
        Г а р о ш к а. А так! Збіраўся пасвіць тутэйшых чынадралаў, але не ўспеў,– прыйшлося выганяць з Менску абскубандаў.
        
        А л е н к а. Не абскубанды, гэта, але акупанты.
        
        М і к і т а. I вы, мабыць, яшчэ адно пераблуталі: здаецца, немцы хацелі вас выганяць, пагнаўшы ў абоз...
        
        Я н к а. Дзядзька Гарошка зусім не пераблутаў. Усе роўна на яго выйшла: акупанты ўцяклі, а ён застауся.
        
        А л е н к а. (зірнуушы ўбок). А гэта што за такія пілігрымы брыдуць сюды?
        
        М і к і т а. (зірнуўшы). Гэта, здаецца, мае быушыя імянінныя госці.
        
        
        
        Уваходзяць шнурам з катомкамі за плячыма і з кіямі ў руках: Дама, Поп, Спраўнік і Пан.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА V
        
        
        Тыя ж, Дама, Поп, Спраўнік, Пан.
        
        
        М і к і т а. (вітаючыся, надскакваючы). Каго я бачу, меджду протчым! Якое мілае, неспадзяванае спатканне! Ці не мядзведзь здох? Цалую ручкі мадам-сіньёры! Айцу духоўнаму мае сыноуняе ўпакарэнне! Вашародзіе, прымеце пакорны прывет! Мае найніжэйшае ўшанаванне, ясне пане грабя! Сядайце, калі ласка, сядайце!
        
        
        
        Прыйшоўшыя сядаюць.
        
        
        
        П о п. Ох, дзелеса – чудзеса! Прогрэшэнія нашы неісчыслімыя. Навождзяху оне на себя возмездзіе необозрымое.
        
        М і к і т а. Куды ж гэта, калі можна спытацца, мадам-сіньёра і мусье, свае, меджду протчым, пэрсоны скіравалі?
        
        С п р а ў н і к. Часова адступаць прыйшлося. Эвакуемся туды – на Захад, дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца «вальготней».
        
        Д а м а. Часова перанашу сваю філянтропійную чыннасць на тэрыторыю...
        
        М і к і т а (перабіваючы). Быўшых нашых ворагаў – гэрманаў, мадам-сіньёра?
        
        Д а м а. Мусье рэгістратар, вы згадалі!
        
        Г а р о ш к а. (да Пана). Значыцца, Паны, даіцё лататы?
        
        П а н. А так, прыходзіцца, толькі хай там ваша веска вельмі ў двор мой не прэцца, бо як вярнуся...
        
        М і к і т а (перабіўшы). I ўсё гэта праклятая, меджду протчым, рэволюцыя нарабіла.
        
        Я н к а. Што, кусаецца? Вы, пэўна б, хацелі і з печкі зваліцца і патыліцы не адбіць? Рэвалюцыя, мае Паны, не цётка – па галоўцы гэткіх сваіх прыяцеляў не гладзіць.
        
        Д а м а. Мусье беларус, вы, як я уважаю, напоўнены павевамі новага часу і належыце, мабыць, да новай партыі стоікаў, якія не паддаюцца эвакуацыі і застаюцца на месцы?
        
        Я н к а.. Паддаецца эвакуацыі ў сягонешні час толькі той, у каго або нячыстае сумленне, або ён сядзеў тут збоку прыпёку, не раўнуючы, як пустазелле на сялянскай градзе.
        
        Д а м а. (да Мікіты). А вы, мусье рэгістратар, калі прыняць пад увагу довады мусье беларуса, то пэўна заставацца тут не будзеце і нашым шляхам пойдзеце?
        
        М і к і т а. Мадам-сіньёра, вы не згадалі: я, меджду протчым, застаюся. Як істы рускі патрыот, я змушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў. Хоць, можа, я гэтак рызыкую нават сваей, меджду протчым, пэрсонай, але місію сваю мушу стойка выпаўняць.
        
        Я н к а. Мне здаецца, Пане рэгістратар, што вы так запуталіся ў сваіх рангах, клясах і свабодных профэсіях, што ўжо не здольны да ніякае місіі – нават да тэй сваей роднай, ісціна-рускай місіі.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, не забывайце, Пане беларус, што я найздальнейшы вучань акадэмікаў Скрынчанкі й Саланевіча. Апрача таго, нас бацька Пурышкевіч, быўшы ў Менску тут, замеціў і, ад’язджаючы, на гэтую місію багаславіў.
        
        
        
        Паўза.
        
        
        
        Г а р о ш к а. (да Папа). А вы, бацюшка, таксама за імі (махнуўшы пугай) туды – упрочкі?..
        
        П о п. Нет, чадо мое. Акі пастыр, я должэн остацься иры агнцах своіх, я только провожаю сірых сіх, дабы іх напутствоваць на пуць неведомый.
        
        С п р а ў н і к. Але, Панове, час нам ужо ў дарогу! Вораг не спіць і ужо блізка: можа адрэзаць нам усе ходы для адступлення.
        
        Г а л а с ы. А так! Праўда! Час!
        
        М і к і т а. Пагасцілі б, мадам-сіньёра і мусьі, яшчэ хоць з хвіліну!..
        
        
        
        Дама, Поп, Спраўнік, Пан устаюць, раскланьваюцца і шнурам выходзяць у праціўны бок, з якога прыйшлі былі.
        
        
        
        П о п. (ідучы ўслед за адходзячымі, паказваючы на іх рукой). Акі пціцы небесныя, отлетаюшчы на зімнее время в жаркія страны. Да храніт іх в странствіі мацер неопалімыя купіны і мацер крупіцкая!
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VI
        
        
        
        Мікіта, Янка, Аленка, Гарошка.
        
        
        
        М і к і т а. (як тыя выйшлі). Ах, забыўся запрапанаваць ім купіць у мяне маркі! Пэўна з «царскімі» эвакуюцца.
        
        Я н к а. Не турбуйцеся! Яны, як праўдзівыя патрыоты, з «царскімі» не разлучаюцца.
        
        М і к і т а. Вы, Пане настаўнік, як я заўважыў, чагосьці недалюбліваеце нашай чыстай інтэлігенцыі.
        
        Я н к а. Для вас, як для рускага колежскага рэгістратара, яна, можа, и чыстая, але для мяне яна – «Варшавске смецце, гразь Масквы», як сказаў вешчы Шаўчэнка.
        
        Г а р о ш к а. (паказваючы пугай). А во яшчэ два дапатопы!
        
        
        Уваходзяць Вучоныя – адзін з аднаго боку, другі з другога, разглядаючы праз свае падзорныя трубы.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VII
        
        
        
        Тыя ж, Усходні вучоны, Заходні вучоны.
        
        
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (стукнуўшыся з Заходнім). Чорт подзеры!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Пся крэв!
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам Пана!
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. I Пан ту?
        
        
        
        Кланяюцца адзін аднаму і прысутным.
        
        
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (да Янкі). Очэнь кстаці, что вы, господзін белорус, здесь. Необходзімо почэрпнуць от вас сведенія касацельно церрыторыяльных данных обласці, іменуемой вашым племенем – Белорусь.
        
        Я н к а. О, наша тэрыторыя, Пане вучоны, вельмі вялікая – і вокам не дастаць! Уся Менская Брахалка, на якой вы, як бачу, гэтай тэрыторыі шукаеце, ды яшчэ далей.
        
        3 а х о д н і в у ч о н ы. А чы не можэце, П а н.е бялорусін, поінформоваць венцэй шчэгулово о тэм вашым «далей»?
        
        Я н к а. З гэтага нічога не выйдзе, Пане вучоны. Бо абхапіць гэтае «далей» закораткі вашы пяты.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Так, так! (Запісваючы ў нататнік.) Пры опросе аборыгенов Северо-Западного края о процяжэни занімаемой імі церрыторыі выяснялось, что таковая включает в себе всю обласць Мінской Брэхалкі да ешчо далей... На вопрос, как далеко распространяется оное «далей», мой собеседнік із племен! бело-руссов об’ясніл на местном обшчэрусском говорэ, что для посціжэнія сего «далей» у наукі вообшчэ і в частносці ў западной наукі короткі пяткі.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Так, так! (Запісваючы ў нататнік уперамежку з Усходнім вучоным.) Падчас баданя тубыльцув, осядлых на Всходніх Крэсах польскіх, о розмярах замешкалэго пшзз ніх тэрыторыуму зостало высветлёным, іж данэ тэрыторыум вхланя в себе цалкем провінцыен Мінскей Брэхалкі і ешчэ далей... На запытане, як сень далеко распостшэня овэ «далей», муй інформатор походзонцы од бялорусінув ожэкл в огульнопольскім мейсцовым нажэчу, іж для осёнгненця онэго «далей» наука наогул, а в шчэгульносці наука Всходня посяда за крутке пенты.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Благодару покорно!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Дзенькуеш упшэйме!
        
        
        Абодва раскланьваюцца і выходзяць – кожны ў праціўны бок,з якога прыйшоў быў.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VIII
        
        
        
        Мікіта, Янка, Аленка, Гарошка.
        
        
        
        А л е н к а. На гэтых дык няма ніякага ўпынку! Шныраць і шныраць, як свінні ў чужым агародзе.
        
        М і к і т а. Мудрыя людзі – гэтыя вучоныя. Я заўсёды схіляю перад імі сваю, меджду протчым, галаву.
        
        Я н к а. Асабліва перад гэтымі вы павінны як найніжэй схіляць.
        
        М і к і т а. Чаму так?
        
        Я н к а. Бо вы ад гэткіх вучоных чэрпаеце сабе ўдзяткадайны клёк для падтрымання сваіх рэгістратарскіх кар’ераў у тутэйшым краі.
        
        А л е н к а. Ці не час ужо, дзядзька настаўнік, пакінуць гамонку ды йсці ў заезд, а то, чаго добрага, Шая замкне браму?
        
        Я н к а. Ой, час, час! (Да Гарошкі.) А ці вы, дзядзька, пакупкі свае зрабілі?
        
        Г а р о ш к а. Дзе там! Дарма толькі вытаптаў з паў-Менску – як у шабас, усе крамы пазачыняны. Паеду без табакі.
        
        А л е н к а. (жартаўліва). Якое няшчасце! Гэта ж як у таткі пачнецца вялікі табачны пост, дык задасць ён усім нам табакі!
        
        Г а р о ш к а. (дабрадушна). Табакі не табакі, а перцу калі-небудзь дастанеш ты ў мяне за свой доўгі язык.
        
        Я н к а. Хаця не пабецеся стары з малой за табаку, Мушу хутчэй вас адгэтуль весці. (Да Мікіты, адвітваючыся.) Бывайце здаровы, пане рэгістратар! Жычу вам у новай аратарскай профэсіі дастукацца асэсарскай рангі.
        
        М і к і т а. I вам таго самага, П а н.е беларус, у вашай, меджду протчым, беларускай профэсіі.
        
        
        Янка, Аленка i Гарошка выходзяць. Па хвілі ўваходзіць Спічыні.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА IX
        
        
        
        Спiчынi, Мiкiта.
        
        
        
        С п і ч ы н і. Даруйце, мусье Зносілов, што змусіў вас крыху на сябе чакаць. Але апошнія дні так многа маю лекцыяў па аратарству, што папасці ўсюды ў свой час няма аніякай змогі.
        
        M i к i т а. Я вельмі рад, што ўсё ж такі вам, гэр профэсар, удалося ка мне папасці. Бо выступаць, меджду протчым, з трыбуны без практычнай лекцыі неяк ні сёе ні тое.
        
        С п і ч ы н і. Цяпер ужо будзеце магчы выступаць хоць i заўтра. Можам пачынаць, мусье рэгістратар!
        
        М i к i т а. Меджду протчым, я гатоў, мусье профэсар!
        
        С п i ч ы н i. Узлазьце на трыбуну, мусье рэгістратар. Мікіта становіцца на лаўцы.Так! Так! Цяпер зрабеце позу. Крыху не так – прасцей фігуру і вышэй галаву, вочы – удаль. Левую руку абапрыце на левы клуб. Так! Так! Правая рука застаецца свабоднай – гэта, каб у патрэбных момантах вашай араторыі можна было, заціснуўшы кулак, патрасаць ею над аўдыторыяй. Цяпер, калі зрабілі сабе аратарскую паставу, пачынайце прамову. Спачатку кажаце ціхім-ціхім голасам, пасля штораз – мацней, а пад канец бухаеце грамабойным голасам і, разумеецца, на чым свет патрасаеце кулакамі. Ну, цяпер пачынайце араторыю на тэму: «Пролетарыят і буржуазія».
        
        М і к і т а. Вельмі паважаныя, меджду протчым, мадамы, вельмі паважаныя, меджду протчым, мусьі! Да апошняга часу пролетарыят эксплеатаваў буржуазію. Буржуазія з усіх жыл выбівалася, каб здабыць сабе на чорны дзень якую жменю золата або кусок якога маёнтку, а пролетарыят, меджду протчым, у гэты бок i паль-цам не ківаў; усей работы яго было, што толькі, меджду протчым, працаваў, ды йшчэ за гэтую мізэрную працу цягнуў крывавую капейку з беднай буржуазіі. Буржуазія з кожным днём ад недастаткаў таўсцела – казаў той – расла не ўвышкі, а ўпапярэчкі, меджду протчым, як той гарбуз, а пролетарыят ад роскашы цянеў – казаў той – рос не ўпапярэчкі, а ўвышкі, меджду протчым, як тая тычка. Дзеля таго (трасучы кулаком) далоў!.. далоў!..
        
        С п i ч ы н i. Затрымайцеся на мінутку. У сваей араторыі вы пераблуталі лёгічныя тэрміны, і там, дзе павінна стаяць першае, у вас чамусьці другое, а дзе – другое, там стаіць першае. Ужо я вам казаў, што тэорыя аратарскага мастацтва не любіць, каб выкідалася перад аўдыторыяй тое, што ў вас папраўдзе накіпела на вантробе. Можаце думаць усе, што толькі вам падабаецца, але гаварыць абавязаны толькі тое, што іншым падабаецца. Толькі такім чынам вы зробіце сабе на свабоднай аратарскай профэсіі якследную асэсарскую кар’еру. Цяпер папробуйце сказаць араторыю на тэму: «Рэволюцыйная самадысцыпліна».
        
        М і к і т а. Ша... Шан... Не так... Меджду протчым, мае П а н.ечкі і мае П а н.очкі! Рэволюцыйная самадысцыпліна... рэволюцыйная самадысцыпліна... гэта такая, меджду протчым, дысцыпліна, што мае два канцы – то яна ўсіх б’е, то яе усе б’юць, бо контррэволюцыйная дысцыпліна не спіць у шапку. 3 гэтае прычыны і рэволюцыйная самадысцыпліна не мае права спаць, меджду протчым, у шапку, бо йначай праспіць усю сваю гаспадарку. Дзеля гэтага (трасучы кулакамі) далоў... далоў... I так, меджду протчым...
        
        С п і ч ы н і. Затрымайцеся. Гэта ў вас выйшла нібы лепей. Цяпер выслухайце маленькія дзве асцярогі: першае – калі ўзыдзеце на трыбуну, то ёмка зачашэце сабе на галаве думку аб тым, пры якой політычнай сытуацыі выступаеце з араторыяй. Другое–найбліжэйшая політычная сытуацыя, пры якой першы раз прыйдзецца выступаць вам публічна, апіраецца на пэўных шіяцформах. Дзеля гэтага, перш чымся араторыць, вы павінны выбраць сабе стойкую пляцформу і толькі адну, а не дзве або тры, бо йначай можаце паскаўзнуцца і зваліцца з усіх трох разам.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, магу я зысці ўжо, мусье профэсар, з трыбуны?
        
        С п і ч ы н і. Можаце ўжо зысці, мусье рэгістратар, з трыбуны. (Мікіта зыходзіць.) Ахвяруем цяпер колькі хвілін на тэорытычнае асвятлен-не некаторых звязаных з аратарствам пытанняў. Вось, напрыклад, як вы сабе разумееце мітынг?
        
        М і к і т а. Мітынг, мусье профэсар, мітынг, меджду протчым, гэта нешта такое, што выдумал! ангельцы для тых, якія нічога не хочуць рабіць, а толькі ходзяць і варон страляюць. Мітынг, меджду протчым, гэта тое самае, што пераліванне з пустога ў парожняе. Мітынг – гэта тое з вушамі таварыства, дзе араторыць буду я, а слухаць будуць яны і крычаць будуць: віват, рэгістратар Зносілов! – калі іх па шэрсці пагладжу, і – далоў, рэгістратар Зносілов! – калі пагладжу іх проці шэрсці, меджду протчым.
        
        С п і ч ы н і. Усе гэта як бы так і як бы не так. Але да гэтага яшчэ вернемся. Цяпер мне адкажэце на адно пытанне, і на сягоння будзе годзе. Вы што-небудзь ведаеце аб савецкім ладзе?
        
        М і к і т а. Оей! Нават добра ведаю.
        
        С п і ч ы н і. Аб гэтым у вас павінен быць ясны, дужа ясны светагляд, адным словам – пад арэх.
        
        М і к і т а. Савецкі лад... Савецкі лад, меджду протчым, Гэнрых Мотавіч... Савецкі лад... гэта... гэта такая чырвоная паводка... такая, меджду протчым, паводка, аб якой не снілася ні Фараону, ні Салямону... Савецкі лад гэта... гэта...
        
        С п і ч ы н і. (ускочыўшы з лаўкі). Пардон! У мяне разбушаваліся нэрвы. Сюды машыруе нейкі немец. А я страшэнна не люблю спатыкацца з ворагам, калі ён наступав і калі ён адступае.
        
        М і к і т а. О так! Асабліва страшна з ім спатыкацца, меджду протчым, калі ён наступав.
        
        С п і ч ы н і. Маю гонар кланяцца! (Шпарка выходзіць.)
        
        
        
        Уваходзяць Наста і Немец.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА X
        
        
        
        Мікіта, Наста, Немец.
        
        
        
        М і к і т а. Наша найніжэйшае, меджду протчым, ушанаванне мамзэль Насце!
        
        Н а с т а. Добры вечар! Добры вечар, мусье Нікіці!
        
        М і к і т а. Што ж гэта вы, мамзэль Наста, не самі адны, а з гэрам немцам, як з нявіннай ахвярай свайго, меджду протчым, чарадзейскага сэрца?
        
        Н а с т а. Ужо даўно мае сэрца – не мае, а сядзіць у пастцы другога сэрца... (Усміхаючыся.) Чыйго?.. Вы, мусье Нікіці, пэўна ведаеце. А немец? Як мне напэўна вядома з пэўных крыніц, то гэта апошні з роду магіканаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае сягоння нашы менскія палестыны і махае свае крокі туды, адкуль прыйшоў.
        
        М і к і т а. Але и паленных, як уважаю, па дарозе хапае. Ці гэта, можа, вы дабравольна, меджду протчым?
        
        Н а с т а. О, немцам цяпер не да чужых гензралаў. Яны цяпер заняты спэцыяльна хапаннем сваіх жа ўласных генэралаў. Бо, як чула я ад пэўных асоб, у іх таксама рэволюцыя. А вось гэтага –дык я толькі ахвяравалася правесці да Брахалкі.
        
        М і к і т а. А ці не ведаеце, мамзэль Наста, можа, яму на дарогу маркі патрэбны, бо я маю да прадання?
        
        Н а с т а. Спытайцеся.
        
        М і к і т а. (да Немца). Меджду протчым, гэр гэрманіш, можа, купіце германскія маркі?
        
        
        Немец паказвае на мігі, што не разумее, у чым рэч. Мікіта дастае партманэ, а з яго грошы і на міг паказвае немцу, каб купіў. Немец тлумачыць на мігі, што яму грошы не трэба, бярэ «пад казырок» і выходзіць.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА XI
        
        
        Мікіта, Наста.
        
        
        М і к і т а (палажыўшы, не помнячы, партманэ з грашыма на лаўку). Ну і немец, меджду протчым! Сваіх жа нямецкіх марак не хацеў купіць. Але што гэта – ці ён нямы, што ні слова не адказаў мне на запытанне?
        
        Н а с т а. Не нямы, а толькі немец і па-нашаму не разумее.
        
        М і к і т а. Гм! Цікава! А чаму той, што маніўся мяне ў палон, меджду протчым, узяць, як рэпу сек па-нашаму?
        
        Н а с т а. А гэта іншая рэч. У іх, як мне з пэўных крыніц вядома, ёсць спэцы ад усялякіх языкоў, ну вы і нарваліся на гэткага спэца.
        
        Паўза.
        
        М і к і т а (набок). Страшэнна, меджду протчым, адпаведная хвіліна, каб паутарыць мамзэль Насце сваю адвечную пропозыцыю.
        
        Н а с т а. Аб чым гэта вы так задумаліся, мусье Нікіці?
        
        М і к і т а. Ды ўсё аб тым самым, меджду протчым, хэрувімская мамзэль Наста: аб вас мае думы ўпалі ў глыбокую задуму.
        
        Н а с т а. I глупства робяць гэтыя вашы думы, Я ж вам ужо цяперся забараніла думаць аба мне, пакуль не зробіцеся асэсарам! Значыцца, і не маеце права думаць.
        
        М і к і т а. Не магу вытрываць, сэрафімская, меджду протчым, мамзэль Наста, аніяк не магу вытрываць! (Становіцца на лаўцы перад Настай на калет, заеланяючы збольшага яе и сябе распушчаным парасонам.) Мадоністая мамзэль Наста! Каханне мае, меджду протчым, вульканічнае! Падаруйце ж мне, нарэшце, сваю абымальную руку і свае трапятлівае сэрца. Асэсарам буду я, вось пабачыце, што буду! Ужо я стаю на вялікай дарозе да славы, да славы знамянітага, меджду протчым, аратара. А там як піць даць атрымаю асэсарства. Меджду протчым, чырвоным асэсарам буду! Толькі прымеце мяне, жыватворнакрынічная мамзэль Наста, у пакорныя і вечныя слугі вашага, меджду протчым, сіньёрыстага сэрца.
        
        Н а с т а. Хапун вас не схопіць, мусье Нікіці, калі яшчэ крыху пачакаеце на мае рукі і на мае сэрца. Толькі тады з гэтага квасу будзе піва, калі я з пэўных крыніц напэўна даведаюся, што вы не рэгістратар толькі, а ужо асэсар. А іншых залётаў ды іншых каханняў мой організм не прымае. Пакіньце кленчыць на лаўцы, а так сабе на зямлі чакайце. Будзьце здаровы! Мушу збегаць у вадну пэўную крыніцу. (Выходзіць.)
        
        М і к і т а (яшчэ кленчачы і працягнуўшы з парасонам рукі ўслед Насце). О, ранга мая асэсарская! О, кляса мая бонтонная, беспардонная!
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА XII
        
        
        
        Мікіта, Абарванец.
        
        
        
        А б а р в а н е ц. (увайшоўшы з таго боку, куды Наста выйшла, да кленчачага з працягнутымі рукамі Мікіты). Пажэртвуйце, таварыш, безработнаму!
        
        М і к і т а. (зышоўшы з лаўкі, набок). Пачынаецца! Падумаеш, таварыш! (Да Абарванца.) Выбачайце, я не таварыш, а, меджду протчым, буржуаз, а як вам хіба ведама – буржуазія нічым не жэртвуе. (Сярдзіта адва-рачваецца набок.)
        
        А б а р в а н е ц. (патросшы кулаком, набок). Пачакай! Заўтра ты ў мяне йначай запяеш! Заутра ты ў мяне папросіш пажэртваваць. (Забірае пакінутае на лаўцы партманэ і выходзіць.)
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА XIII
        
        
        
        Мікіта.
        
        
        
        М і к і т а (да праходзячай з чырвоным сцягам групы грамадзян і грамадзянак). Мо, шаноуныя мадамы і мусьі, патрабуеце купіць марак? (Мацаецца па кішэнях.) Новенькія... Але, новенькія... Дзе ж яны? (Лрыглядаецца на зямлю, на лаўку.) Грамадзяне и грамадзянкі, пырснуўшы смехам, пайшлі. Сцягнуу нехта! Апошнія грошыкі сцягнуў, меджду протчым, і рускія і нямецкія. Заутра не будзе за што і рук зачапіць. (Апускаецца з уздохам на лауку, кладзе на паруччы рукі, звешвае на іх галаву і ўпадае ў глыбокую напаўсонную задуму.)
        
        
        
        Паўза.
        
        Пачынаецца танец Ценяў пад музыку шарманкі. Пасля некалькіх мінут раптоўна ўрываюцца зыкі вайсковай музыкі, граючай цырыманіяльны марш, і крыкі: «Ура! Ура!» Танцуючыя Цені нікнуць.
        
        
        
        М і к і т а. (ускаквае і пад такт музыкі топчацца на адным месцы. Пасля быстра вьщягвае з кішэні чырвоную хустачку, прывязвае да парасона, становіцца на лаўку і, таксами маршыруючы пад музыку на адным месцы, махае каля галавы парасонам з хусткай і крычыць.) Хай жывуць свабодныя профэсіі! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!
        
        
        
        Заслона.
        
        
        
        
        
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
        
        
        
        Той самы, што ў першай дзеі, Мікітавы пакой. У беспарадку накідана ўсякіх хатніх рэчаў, як бы яны сабраны былі з некалькіх пакояў. Люстра, грамафона і мяккіх крэслаў няма. Шпалеры павыдзіраны і кускамі звісаюць к долу. Абразы і малюнкі – тыя самыя, што ў першай дзеі,– перавернуты тварам да сцяны. Па ўсіх свабодных мясцох расклеены па сценах друкаваныя ўрадавыя пастановы, дэкрэты, лозунгі, загалоўкі тагачасных газет, плакаты. Вісіць балалайка. Калі падымаецца заслона, Гануля, закасаўшы рукі, мые бялізну ў начоўках, непадалёк сядзіць Гарошкa i пыхкае люльку.
        
        
        
З’ЯВА I
        
        
        
        Гануля, Гарошка.
        
        
        
        Г а р о ш к а. Аб чым жа, тое-гэта, хацеў я казаць?
        
        Г а н у л я. А нешта нейкае аб высяленні была ў цябе, сваток, гутарка напачатку.
        
        Г а р о ш к а. Ага, успомніў! Дык вось, як нашы гэткім чынам апошні суд з князем прайгралі, пачалося тое высяленне. Але як, свацейка, пачалося?! Нашы ўсё роўна не хацелі пакідаць сваіх загаспадараных сяліб. Ну, што ж? Нагналі гібель казакаў, сам нават спраўнік з Менску прыехаў. Тады ўсе мужчыны і ўсе кабеты, найболей старэйшыя, паклаліся ўпоперак вуліцы. «Хай высяляюць! – сказал! сабе гэтак. – Хай праз нашы галовы ўвойдуць у нашы родныя хаты!» Ну, разумеецца, казак! не спалохаліся гэтага. Рынул! усей гурмай на конях праз ляжачы народ, а за імі прыстаў на сваей вараной троицы. На капусту людзей зрэзал! i на кашу з зямлёй змяшалі. Бацька и мац! мае таксама там засталіся.
        
        Г а н у л я. Мы наракаем, што цяпер цяжка жывецца, а як падумаеш, дык i уперад не вялікі мёд быў.
        
        Г а р о ш к а. I чамярыца яго ведае, як гэта неяк хітра на свеце устроена! Паны был! польскія, законы – рускія; польскія лаюць рускіх, рускія лаюць польскіх, а як прый-дзе што да чаго, каб нашага простага чалавека пакрыўдзіць, дык і польскія і рускія у адну дудку граюць.
        
        Г а н у л я. Ды яно ж гэтак, мой сваток. Каму па каму, а нам, казау той, дык два камы.
        
        Г а р о ш к а. Наш настаунік, Янка, дык той без ніякага нічога, як тапаром сячэ: «Пакуль, кажа, не зробімся сам! сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу, н! складу у нас не будзе». Гэты настаўнік добры i дужа разумны чалавек, але трох! галава яго нечым заведзена, бо мала, што сам носіцца, як кот з салам, з усялякімі мудрым! думкам!, дык яшчэ, як на тое ліха, і маёй Аленцы ў галаве усё дагары нагамі перакуліу. I цяпер тая ужо, як папуга, паутарае за !м: «Недачаканне !х! – кажа.– Будзем сам! сабе гаспадарамі!»
        
        Г а н у л я. Звычайная рэч, мой сваток. Маладое піва заусёды шуміць.
        
        Г а р о ш к а. Так яно так. Але найчасцей ад гэтага шуму нам, бацьком, галава баліць. Я табе йшчэ не казау, мая свацейка, што у мяне апрача Аленкі быў i сын – Юрка. Удалы дзяцюк быу, ах як! ўдалы! і таксама шумеу, занадта ужо шумеў. I што? Самахоць за німашто асіраціу мяне. Служыу тады ён у Маскве на нейкай фабрыцы. А там – помніш? – у дзевяцьсот пятым годзе пайшлі забастоукі ды іншыя непарадкі. Як людз! казал!, i мой Юрка не адстау. Вылез на вуліцу i давай з іншымі на чым свет шумець i крычаць: «Зямл! i вол!!» Разумеецца, за так! крык жандармы І збяёдал! яго з гэтага свету. Кажу свайму настаўніку, што во да чаго шум i крык так! даводзіць, а ён смяецца: «Бо, кажа, твой Юрка за чужую зямлю i волю шумеу i крычаў, а не за сваю, дык нічога з гэтага i не выйшла».
        
        
        
        Уваходзяць Янка i Аленка.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА II
        
        
        
        Гануля, Гарошка, Аленка, Янка.
        
        
        
        Я н к а. (вітаючыся з Гануляй). Як жывём, цётачка? Дауненька ужо з вам! не бачыліся!
        
        Г а н у л я. (пакінуушы мыццё). О, дауненька! Бадай, годзікі са два ужо будзе.
        
        Я н к а. Ды з гакам, цётачка. (Да Гарошкі.) А дзядзька Гарошка прачакаўся, мабыць, на нас? Пэўна люлек з тузін змарнаваў за гэты час.
        
        А л е н к а. Тузін не тузін, а штук з сем то пэўна ж татка выпыкаў.
        
        Г а р о ш к а. Не табе іх лічыць, сарока! (Буркліва.) Пайшлі і прапалі, а мне сядзі тут у чужой хаце і чакай на іх.
        
        Г а ну л я. Што ты, сваток? Якая ж гэта чужая табе хата?
        
        Я н к а. Ну, не бурчэце, дзядзька: у вельмі пільнай справе прыйшлося нам заседзецца крыху.
        
        Г а р о ш к а. Заседзецца, заседзецца! Як прышпілюць вам калі-небудзь хвост на гэтых пасядзінах, то прападзе вам ахвота і стаяць, не толькі што сядзець. Тое-гэта, палякі на носе,– кажуць, што ўжо Навінку забралі,– а яны швэндаюцца сабе!
        
        А л е н к а. Трэба ж было, татачка, прыгледзецца, як рыхтуюцца менчукі спатыкаць новых акупантаў.
        
        Г а р о ш к а. Ну, і што там цікавага? Мала йшчэ вас гэтыя абскубанды паскубалі.
        
        А л е н к а. Не абскубанды, гэта, але акупанты, акупанты.
        
        
        
        Паўза.
        
        
        
        Я н к а (азіраючыся па пакоі, да Ганулі). Але ваша хата, цётачка, надта неяк змянілася ад таго часу, як я выехаў ад вас: так выглядае тут усе, як бы вы толькІ што з іншай кватэры перавезліся.
        
        Г а н у л я. Бачыце, было тут у нас у Менску апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя – забралі. Той пакой, дзе жылі вы, аддалі нейкаму ў скураной жакетцы,– паміж іншым, ён сягоння раніцай ужо выехаў ад нас; а з таго боку, дзе была мая спальня і Мікіткавы габінэт, абодва гэныя пакоі заняў нейкі іхні рэдактар, па прозвішчы Пзульскі. Але, як відаць з усяго, то ён, мусіць, не зусім іхні, бо нешта не збіраецца выязджаць, хоць іхнія амаль ужо ўсе выехалі. Мікітка кажа, што гэты Пзульскі душа, а не чалавек,– надта політычны і знае ўсялякія свабодныя профэсіі.
        
        Я н к а. Асабліва, мабыць, добра знаёмы з профэсіяй правакатарскага мастацтва?
        
        Г а н у л я. Хто яго разбярэ, з якім і з чым ён там знаёмы.
        
        Я н к а. Мусіць, для гэтага політычнага чалавека вы, цётачка, крэслы свае плюшавыя аддалі, каб мякчэй было яму сядзець, бо гэтых крэслаў штось не бачу я тут?
        
        Г а н у л я. Ды не! Да яго йшчэ пераезду сюды нашы крэслы недзе ў іншае месца спалатнілі.
        
        А л е н к а. I грамафон з люстрам таксама?
        
        Г а н у л я. Не, дзетка. Гэтыя рэчы МІкітка мой сёлета на тавараабмен прагандляваў. I вось з усяёй, казаў той, роскашы засталася толькі балалайка, але і тую запісалі на нейкі ўчот.
        
        Уваходзіць Мікітаў вынашанай і палатанай «зашчытнага» колеру вопратцы, цягнучы за сабой каламажку, у якой: тры тоўстыя вялізныя партфелі, а чацвёрты – меншы; пад імі: колькі малых мя-шэчкаў з прадуктамі, два селядцы, звязаныя лыкам, тры воблы, нанізаныя на аборку, невялічкая стограмовая пляшка з газай, вялікае, быццам з-пад капелюша, пудэлка з пудрай, некалькі сучкоў дроў, букетнік для кветак, тры чаркі.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА III
        
        
        
        Гануля, Гарошка, Аленка, Янка, Мікіта.
        
        
        
        М і к і т а (уцяенуўшы каламажку, вітаючыся з Янкам). Якое прыемнае, меджду протчым, спатканне, таварыш профэсар! Колькі лет! Колькі зім!
        
        Я н к а. I ні колькі лет і ні колькі зім, а ўсяго восем месяцаў, пане рэгістратар, як мы бачыліся. Але, мабыць, цяжкія вашы справы, што так цяжка вам час плыве: месяцы ў цэлыя леты і зімы замяніліся?
        
        M i к і т а. Так сабе, нічога сабе, меджду протчым, плыве.
        
        Я н к а. Дый што гэта з вамі? Ці не ўпісаліся вы ў менскія свабодныя гэрцум-сролікі? – як тачнік які, тарабаніце гэту брычку з сабой.
        
        Г а р о ш к а. Мусіць, яны пазайздросцілі конскаму хлебу.
        
        Г а н у л я. Гэта Мікітка кожны дзень гэтак на службу ездзіць.
        
        М і к і т а. А так, пане профэсар. Пры сучасным політычным і экономичным становішчы Расійскай, меджду протчым, імпэрыі няможна йначай. Цяпер так: калі конь можа цягаць павозку, то чалавек і пагатове. На тое ж у нас і абсалютная свабода, каб усе жывое мела абсалютнае раўнапраўе.
        
        Я н к а. Раўнапраўето раўнапраўе, але ж хіба яно вам не загадвае быць штодзень за нейкага саматужнага вазюра?
        
        М і к і т а. О не! Каламажку я цягаю з сабой толькі дабравольна і толькі для ўласнай выгады. Па-першае: на службу і са службы важу патрэбныя сабе офіцыяльныя, меджду протчым, паперы; па-другое: важу, але ўжо толькі са службы, усялякія пайкі, коопэрацыйны тавар і іншае; патрэцяе: вось пападаецца па дарозе якая-небудзь контрабанда, іначай кажучы – рэчы, якія ўвозіць у Менск забаронена: мука, крупы, бульба, сала, масла, цыбуля, рэдзька і гэтаму, меджду протчым, падобнае. Значыцца, выгандляваў цішком, каб ніхто не бачыў, тое-сёе з гэтай контрабанды на якую-сякую панчоху ці шкарпэтку, палажыў сабе, меджду протчым, на воз і вязі сабе ў сваей каламажцы. Ну, і ці ж невыгодна?
        
        А л е н к а. (прабуючы падымаць паасобку партфелі ў каламажцы). Ну і цяжкія ж гэтыя торбы! Ці не каменне ў іх напакавана?
        
        М і к і т а. Не каменне, меджду протчым, мамзэль, а наш хлеб штодзенны. (Дастаючы першы партфель.) У гэтым портфэльчыку ўсялякія асабістыя пасведчанні: на маю асобу, на маю кватэру, на ваду, на апал, на яду, на хадзьбу і гэтак далей, і яшчэ дакуманты на права ўставаць рана і не устаъаць рана, хадзіць на службу і не хадзіць на службу, насіць вопратку і не насіць вопратку, трымаць грошы і не трымаць грошы, мець сабе жонак і дзяцей і не мець сабе жонак і дзяцей, свістаць, меджду протчым, на...
        
        Я н к а. (перабіўшы). А у гэным другім лантуху?
        
        М і к і т а. (дастаючы другі партфель). А у гэтым, меджду протчым, портфэльчыку ўсялякія дэкрэты, законы, пастановы, загады, рэзолюцыі, інструкцыі аб раўна-праўі ўсіх расаў і падрасаў, усіх нацый і паднацый, усіх народаў і паднародаў, усіх моваў і падмоваў – у нашай ядынай і непадзельнай Літбеларускай рэспубліцы. (Дастаючы трэці партфель.) У гэтым толькі грошы – мая пэнсія за першыя дзесяць дзён гэтага ліпня месяца і за два тыдні наперад. (Дастаючы чацвёрты, апошні партфель.) А у гэтым карапузіку важнейшыя дакуманты: профсаюзу, біржы працы, культасветы, нашага № 157 348 дамкому, у якім я паўнапраўны сакратар, і гэтак, меджду протчым, далей. (Дастаючы іншыя рэчы з каламажкі.) Далей ідуць мае за месяц чэрвень, за першыя дзесяць дзён ліпня і за два тыдні наперад дармовыя, меджду протчым, пайкі: сем фунтаў адборнай атрубянай мукі, паўтара фунта з асьмушкай круп, два фунты з чвэрткай гароху, не ведаю колькі газы, паўчвэрці фунта і два лоты солі, і да ўсяго гэтага яшчэ: селядцы, тараны, сем з паловай фунтаў дроў, пудэлачка, меджду протчым, пудры а-ля-руж, падстаўка для кветак, тры чаркі, а болей здаецца, нічога няма.
        
        Я н к а. Як уважаю, дойная каза выйшла з вашай свабоднай профэсіі аратара: столькі грошай, ды яшчэ дармовыя пайкі!
        
        М і к і т а. Бачыце, пане профэсар, як вам сказаць, меджду протчым, я ўжо махнуў рукой на усе свабодныя профэсіі: штосьці мне яны не шанцуюць.
        
        Г а н у л я. Не шанцуюць, бо не за свае бярэшся. Гэта ж, трэба вам ведаць, чуць не наклікаў на сваю галаву безгалоўя. Як толькі немцы выйшлі, то ен ужо на другі дзень палез на Трэку недзе на вышкі і давай на чым свет падбухторываць людзей. Спачатку ўсе здзівіўшыся глядзелі, смяяліся, а пасля давай шпурляць у яго чым хто папала. Сцягнулі гвалтам з вышак і немаведама куды б зацягнулі. Але, на шчасце, заступілася мамзэль Наста і сяк-так выпутала з гэтай бяды.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, вы крыху не ў тых колерах адмалявалі ўсю гэтую трагічную гісто-рыю. Уся бяда была ў тым, што я не ўгадаў, на якую, меджду протчым, стануць пляцформу, дзеля гэтага па-слізнуўся і быў змушаны прымусова зыйсці з трыбуны. I гэтае, меджду протчым, здарэнне пераканала мяне, што кроў свабодных профэсій у маіх жылах яшчэ не цячэ і што мае праўдзівае прызванне вось у гэтым (хлопаючы па партфелях): паперы, паперы и паперы. Цяпер я, пане профэсар, маю шаснаццаць дзенных і восем вячэрніх, меджду протчым, пасадаў рэгістратара ў розных Менскіх Губэрнскіх Саўхозах, Нархозах, Комхозах, Домхозах і іншых аддзелах, пададдзелах і напаўпад-аддзелах, дзе, меджду протчым, сяджу сабе і сяджу сабе, пішу сабе і пішу сабе. На маю пільную працу нават начальства, меджду протчым, звярнула ўвагу і да маёй рангі рэгістратара дабавіла ганаровую падрангу, якая па-нашаму завецца «Совбур». Бяда толькі, меджду протчым, што вось новая, па ліку трэцяя, політычная сытуацыя спыняе на няведамы час тэту маю рэгістра-тарска-совбурскую кар’еру.
        
        
        
        Уваходзяць з дваіх праціўных дзвярэй Вучоныя.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА IV
        
        
        
        Тыя ж, Заходні вучоны, Усходні вучоны.
        
        
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (стукнуўшыся з Усходнім). Пся крэв!
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Чорт подзеры!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. Пшэпрашам пана!
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Ізвініце, судар!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. I пан ту?
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. I вы здзесь?
        
        
        
        Кланяюцца самі сабе і прысутным.
        
        
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (да Янкі). Бардзо на часе, жэ пан обэцным ест. Для взбогацэня нашэй ведзы польскей потшэбнэ сон ешчэ нектурэ шчэгулы о нібы вашым краю. Можэ, шановны пан поінформуе цось о пшыродзе так званэй по-вашэму Бялэй Русі і цось о тэм, яке собе закрэсляце граніцэ політычнэ.
        
        Я н к а. Прырода наша, пане вучоныя, прыродная. Маем поле і лес, горы і даліны, рэчкі і вазёры, нават мора мелi – называлася Пінскае,– але акупанты змя-шалі яго з гразёй, дык засталося толькі Пінскае балота. А граніц політычных не маем, бо і політыкі сваёй не маем – на чужой політыцы пакуль што ездзім.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы у нататнік). Прырода в Русском Северо-Западном крае веліка і обільна – есть суша і водныя басейны, дажэ морэ собственное імелось, но благодара врэдным клімацічэскім веяніям с Запада поіменованное морэ утонуло в Шнеком болоце. Что касается поліцічэскіх граніц обласці, то оне в представлен» здзешніх обшчэрускіх людзей очень туманны. Всё жэ прымечается стрэмленіе расшырыць эці граніцы на Запад.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы уперамежку з Усходнім). Пшырода на Польскіх Крэсах Всходніх надзвычай буйна і богата; эгзыстуе ленд і водозбёры; край тэн посядал навэт можэ, але, завдзенчаёнц шкодлівым вплывом зэ Всходу, можэтэ пшэісточыло сень в Пінске блото. Цо сень тычы граніц політычных краю, то взглендэм іх у месцовэй людності вшэхпольскей пшэдставене барздо не яснэ. Еднак, спостшэга сень донжэне розшэжыць овэ граніцэ на Всхуд.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. Ешчо одзін маленькій вопрос: вашы землякі не собіраются в будушчэм прыобрэсці себе морэ вместо утонувшего, чтобы со временем пробіць себе куда-нібудзь окошко – в Европу ілі Азію?
        
        Я н к а. Нам і без мора, пане вучоны, хапае дзе тапіцца, як павее пошасцяй праз усходнія ці заходнія «акошкі».
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы). О Дарданелах, о Індзійскіх морях і о какіх-лібо окошках не помышляют і помышляць не жэлают, ібо, no іх жэ словам, і без того імеют гдзе топіться, когда повеет сквознякамі із Запада.
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (запісваючы ўперамежку з Усходнім). О розшэжэнню своіх граніц од можа до можа не мажон і мажыць собе не жычон, поневаж, як самі твердзон, маён гдзе топіць сень і бэз можа, гды повеён пшэцёнгі зэ Всходу.
        
        У с х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Благодару вас!
        
        З а х о д н і в у ч о н ы. (скончыўшы пісаць). Дзенькуе пану!
        
        
        
        Вучоныя кланяюцца і выходзяць кожны ў праціўныя дзверы, якімі прыйшоў быў.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА V
        
        
        
        Гануля, Гарошка, Аленка, Янка, Мікіта.
        
        
        
        Я н к а. (да Мікіты). Ну і дурыгаловы гэтыя вашы вучоныя!
        
        М і к і т а. Усе гэта, меджду протчым, тутэйшыя людзі: адзін дзякавы сын, а другі – арганіставы.
        
        А л е н к а. Хоць яны і вучоныя і тутэйшыя, а усе ж такі надта смешныя.
        
        М і к і т а. Для асоб з глухой вёскі, мамзэль, можа, яны і смешныя, а для менскай рускай, меджду протчым, інтэлігенцыі яны зусім сур’ёзныя вучоныя.
        
        Я н к а. Такія сур’ёзныя, пане совбур, як і сягонешні выгляд вашай хаты, асабліва гэтыя хвасты ад шпалераў ды абразы задам наперад.
        
        М і к і т а. Гэта, пане профэсар, ёсць вынік майго апошняга, меджду протчым, службовага становішча і апошняй політычнай сытуацыі, якая ўтварылася ў Растискай, меджду протчым, імпэрыі. Усе гэта вымагала тое-сёе змяніць і ў хатніх абставінах, каб такім споса бам надаць болей, меджду протчым, дэмократычнасці і прастаты.
        
        Я н к а. Лёгкі і танны спосаб у вас дапасоўвацца да сытуацыі.
        
        М і к і т а. Надта лёгкі і танны. Глядзіце. (Пераварачвае абразы.) Раз, два! і гатова.
        
        Я н к а. Цікава толькі, як гэта вы з сваім апошнім саўбураўскім становішчам дапасуецеся да самай навейшай політычнай сытуацыі, што круціцца ўжо каля Пярэспы?
        
        М і к і т а. Аб гэтым я таксама, меджду протчым, не забыўся. Мой профэсар гэр Спічыні працуе са мной у даным кірунку ўжо некалькі часу і памагае мне расця-рэбліваць дарогу да будучай маёй кар’еры ў губарнатарскай канцылярыі. Бяру ў яго лекцыі таго «языка», з якім прыходзіць новая сытуацыя.
        
        Я н к а. Глядзеце толькі, каб гэты гэр Спічыні вам не ўставіў і тут спіц, як і перад нямецкай сытуацыяй.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, гэр Спічыні таму не вінен, што напладзілі сабе людзі языкоў, як тая трусіха трусянят, і мне, меджду протчым, як ідуць немцы – вучыся па-нямецку, як ідуць палякі – вучыся па-по-льску, а як будуць ісці нейкія іншыя – вучыся па нейкаму па-іншаму. I гэр Спічыні тут ні пры чым. Эх, каб я быў, меджду протчым, даром! Завёў бы я ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну адзін непадзельны рускі язык і жыў бы сабе тады прыпяваючы. А то круці галавой над языкам!, як баран які над студняй.
        
        Я н к а. Бачыў бог, што не даў свінні рог, а рэгістра-тару панавання. Але чаму б вам, колежскі рэгістратар Нікіцій Зносілов, не стацца тым, чым вы самдзеле ёсць: Мікіта Зносак– І мілагучна,і патутэйшаму, ды языкоў не трэба мяняць, як цыган коні?
        
        М і к і т а. Як гэта разумець, меджду протчым?
        
        Я н к а. А надта проста: стаць на свой тутэйшы грунт, на той грунт, на якім узраслі вашы бацькі, дзяды.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, вы напамыкаеце, сябра беларус, каб я стаў не на свой, а на ваш – беларускі, хэ-хэ-хэ! грунт.
        
        Я н к а. А хоць бы и так.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, пане настаўнік, яшчэ я не ўпаў з сваім гонарам так нізка, каб лезці ў вашу, выбачайце, мужыцкую беларускую кампанію. Вы, можа, параіце мне яшчэ і вашага Тарашкевіча граматыку зубрыць?
        
        Я н к а. А чаму ж бы не?
        
        M i к і т а. Ха-ха-ха! Ха-ха-ха! I жартаўнік жа вы, дзядзька беларус, незвычайны вы жартаўнік! Ха-ха-ха! Не маючы што рабіць, інтэрнацыянальная інтэлігенцыя выдумала гэты нейкі нацыянальны беларускі язык, а вы хацелі б заставіць нас, руска-ісціную тутэйшую, меджду протчым, інтэлігенцыю, сушыць над ім свае апошнія мазгі. Ха-ха-ха! Вось дык дадумаліся! Ха-ха-ха! Меджду протчым, пане беларус, мне ваш (з націскам) «дэмократычны» язык непатрэбен, калі я маю свой, меджду протчым, мацярынскі рускі язык.
        
        Я н к а. О так, так! Для вашага гонару падавай вам мацярынскі язык цароў, Мурауёвых-вешацеляу, Распуцінаў, Азэфаў і ўсея кампаніі падобных ім, а на свой, папраўдзе для вас родны, як вы кажаце, язык вам напляваць. Эх, русацяп вы, русацяп! Але годзе аб гэтым! Калісь вы, пане рэгістратар, апомніцеся, але каб не было запозна. (Да Ганулі.) Цяпер я да вас, цётачка, толькі не з спрэчкай, а з просьбай: ці няможна будзе ў вас мне з маёй кампаніяй пераначаваць? Шукаць іншага месца для начлегу неяк не хочацца.
        
        Г а н у л я. А начуйце, мае дзеткі, начуйце, колькі хочаце! Гэны пакой, дзе вы кватаравалі, свабодны, дык і лезьце пакуль што туды.
        
        Я н к а. Шчыра дзякую!
        
        
        
        Выходзіць з Аленкай і Гарошкам. Уваходзіць Спічыні.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VI
        
        
        
        Гануля, Мікіта, Спічыні.
        
        
        
        М і к і т а. Вельмі паважанаму профэсару мае шчырае, меджду протчым, прывітанне! Як гэта міла з вашага боку, што нават і ў гэтакі трывожны крыху час вы не забываецеся аб маёй адукацыі!
        
        С п і ч ы н і. Я толькі выпаўняю сваю місію, як і вы, мусье Зносілов, сваю місію. А ўзяўся за гуж – не кажы, што не дуж.
        
        М і к і т а (выкладаючы слоўнікі). Зусім справядліва, мусье профэсар. Мы з вам! высока трымаем свае сцягі: вы сцяг, меджду протчым, навучання, а я – сцяг, медж ду протчым, вартавання. I наша патомства калісь зана-туе, меджду протчым, нашы іменні на залатой дошцы. Меджду протчым, мамаша, можа, пакінеце на хвіліну гэты пакой, пакуль у нас будуць цягнуцца лекцыі.
        
        Гануля выходзіць.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VII
        
        
        
        Мікіта, Спічыні.
        
        
        
        С п і ч ы н і. Можам прыступіць, мусье рэгістратар!
        
        М і к і т а. Я ужо гатоу, мусье профэсар!
        
        С п і ч ы н і. Мы ужо з вамі прайшлі прывітанні звычайныя і учора пачалі так званыя прывітанні шыварат-навыварат. Пауторым тое, што пачалі. Як будзе: сабачая твая кроў?
        
        М і к і т а. Пся крэў, затрацона душа.
        
        С п і ч ы н і. Як будзе: згінь ты, прападзі, нячыстая сіла?
        
        М і к і т а. Ідзь пан до сту д’яблув за Буг.
        
        С п і ч ы н і. Вельмі добра, дужа добра! Самае важнае, што не забыліся «за Буг». А цяпер як будзе: не лезь, бо дастанеш поуху?
        
        М і к і т a. Hex се пан не наставя, бо достанеш по пыску i утонеш в Немідэз.
        
        С п і ч ы н і. Віншую, віншую! Зусім добра. Поступ у навуцы вялікі. Папрабуем затое з іншай бочкі. Перакулеце на наш манер такі зварот: ешчэ Польска не згінэла.
        
        М і к і т а. Яшчэ Польшча не згінула, але збіраецца згінуць.
        
        С п i ч ы н i. А цяпер ператлумачце: двадзесце пенць.
        
        
        
        Уваходзіць Наста.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VIII
        
        
        
        Мiкiта, Спічыні, Наста.
        
        
        
        Н а с т а. Можаце віншавацца, панове! 3 пэуных крыніц я напэўна даведалася, што ужо «нашы» занялі Менск.
        
        С п і ч ы н і. Як гэта, мамзэль,– нашы?
        
        Н а с т а. Ну, палякі, калі вам гэта, пане профэсар, лепей падабаецца.
        
        С п і ч ы н і. Выбачайце, мусье Зносілов, але мы на сягоння лекцыю спынім. Мушу йсці пільнаваць хаты. Маю гонар кланяцца! (Хоча йсці.)
        
        М і к і т а. А як жа, мусье профэсар, з гэтым «двадзе-сце пенць»?
        
        С п і ч ы н і. Заутра, мсье рэгістратар, пройдзем на практычнай лекцыі. (Выходзіць.)
        
        М і к і т а. (крычыць). Меджду протчым, мамаша! Дзядзька беларус! Палякі ў Менску!
        
        
        
        Уваходзяць Янка і Гануля.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА IX
        
        
        
        Мікіта, Наста, Янка, Гануля.
        
        
        
        Я н к а. Што? У Менску пажар?
        
        М і к і т а. Не пажар, дзядзька беларус, а палякі, палякі! Разумееце?
        
        Я н к а. Ну, гэта ўсё роўна.
        
        М і к і т а. Вам, чалавеку без рангаў і клясаў у прошлым і без надзеі на асэсарства ў будучым, пэўна, што ўсё роўна, але для мяне, меджду протчым... Гэ-гэ! А цяпер далоу совбурскую форму! (Хоча скідаць куртку.) Ах, пардон! Я забыуся, што мамзэль Наста тут. Але вось гэта можна і цяпер паслаць, меджду протчым, к чорту. (Пачыпае кідаць аб зямлю партфелі, апрача партфеля з грашыма.)
        
        Я н к а. Ці не паспяшыліся, пане рэгістратар, пляваць у карытца – каб не прыйшлося напіцца.
        
        М і к і т а (пакінуўшы кідаць партфелі). Чаму, меджду протчым?
        
        Я н к а. А як зноу унеспадзеукі тыцне у Менск ваша совбурскае начальства? Што тады вы без гэтых торбау запеяце?
        
        М і к і т а. А прауда, меджду протчым, прауда,– я крыху зарапартаваўся. Быушае, цяперашняе і будучае начальства заусёды і усюды трэба шанаваць і мець на воку, калі не хочаш папсаваць свае паперы. Меджду протчым, мамаша, схавайце гэтыя портфэлі – можа, дзе пад комін ці куды іх падсунеце. Пакіньце толькі портфэль з маёй пэнсіяй.
        
        
        
        Гануля па аднаму носіць партфелі.
        
        
        
        М і к і т а. А я папрашу пардону ў гасцей і на хвіліну адлучуся змяніць свой знадворны выгляд, згодна з самай навейшай, меджду протчым, політычнай сытуацыяй.
        
        
        Дастае з скрынкі вопратку і выходзіць. Колькі хвілін Янка і Наста застаюцца на сцэне моўчкі, не ведаючы, што з сабой рабіць.
        
        
        М і к і т а. (уваходзщь пераадзеты ў сваю чыноунцкую форму з усімі адзнакамі, акручваючыся на пяце). Ну, як, шаноўныя, меджду протчым, мамзэлі і мусьі? Той самы, ды не той самы! Ці ж не мэтаморфоза?
        
        Н а с т а. Я захоплена вашай, мусье Нікіці, мэтаморфозай!
        
        Я н к а. Перакуліцца з нічога ў нішто – не вялікая мэтаморфоза.
        
        М і к і т а. (як бы не пачуушы, да Ганулі). Меджду протчым, мамаша, трэба хутчэй залю прывесці да чалавечага падабенства. Выносьце першым чынам начоўкі з бялізнай, а я, меджду протчым, вытарабаню каламажку. Ага! Кідайце сюды ў павозку бялізну, а наверх стаўляйце начоўкі – гэтак за адным замахам усе выцягнем.
        
        
        Паклаўшы бялізну і начоўкі з вадой на каламажку, вывозяць: Гануля цягне, а Мікіта падпіхае. Праз хвілю варочаюцца.
        
        
        М і к і т а. А цяпер займемся адсабураваць сценкі. Вы, меджду протчым, мамаша, прышпільвайце чым-небудзь адвіснутыя матузы ад шпалераў, а я адкулю на добры бок абразы.
        
        
        Гануля падшпільвае шпалеры, Мікіта пераварачвае абразы, Наста ім памагае. Праз нейкую хвіліну ўваходзяць: Дама, Поп, Спраўнік, Пан.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА X
        
        
        
        Мікіта, Наста, Янка, Гануля, Дама, Поп, Спраўнік, Пан.
        
        
        
        П о п. Мір очагу сему!
        
        М і к і т а. (усцешыушыся, вітаецца). Ах! Каго я, меджду протчым, бачу? Мадам-сіньёра! – цалую ручкі. Ацец духоўны! – даўно чакаю вашага благаслаулення. Вашаму родзію пакорны прывет і падчыненне! Ясне пану грабю нізка кланяюся! Ах! Якімі такімі шляхамі пазволілі сабе прыбыць сюды, меджду протчым, доўгачаканыя госці?
        
        
        
        Госці ўсім кланяюцца, сядаюць – Поп бліжэй да вакна.
        
        
        
        С п р а ў н і к. Разам з новай окупацыйнай уладай прымашыравалі ў Менск.
        
        Д а м а. I лічылі сваім абавязкам, мусье рэгістратар, злажыць вам першаму сваю першую па прыездзе сюды візыту.
        
        П а н. Ваша гасціннасць у тыя, цяжкія для нашага стану, часы абавязвала мяне як найхутчэй прывітаць вас ад сябе і ад маіх...
        
        П о п. Душа мая возрадавалася пры созерцаніі, како агнцы сіі возврацяшэся в стадо свое. I прышэд я с німі, дабы однім веселіем возвеселіціся з вамі, чадо мое, рэпстратор!
        
        М і к і т а. Бяда мая! чым жа я буду гасцей высока-дастойных прымаць? Меджду протчым, мамаша, ці там не знойдзецца чаго пайковага закусіць?
        
        Га л а с ы. Не трэба! Не трэба! Дзякуем!
        
        С п р а ў н і к. Мы ўжо паспелі не толькі закусіць, але и выпіць крыху. Ацец духоўны таксама паспеў пагасціць у нас.
        
        П о п. Трапеза была обільная, яствы упітацельныя: амэрыканскае сала...
        
        С п р а ў н і к. Амерыканскі кумпяк...
        
        П а н. Амэрыканская булка...
        
        Д а м а. Амэрыканскае какао...
        
        Я н к а. (набок). Амэрыканскія фігі.
        
        М і к і т а. Мінуўшая політычная, меджду протчым, сытуацыя нічога падобнага нам у пайкох не давала.
        
        С п р а ў н і к. Затое цяперашняя ўсё дасць.
        
        Я н к а. (набок). Нават узяткі.
        
        М і к і т а. Але пакуль што якое, мне ад сэрца, меджду протчым, хацелася б дастойна пачаставаць і павесяліць высокіх пэрсон.
        
        Д а м а. А ведаеце, мусье Зносілов,– бяду гэту можна легка паправіць. У мяне з’явілася цудоўная ідэя: той вечар у вас на імянінах, перад выхадам немцаў, такое мілае ўражанне пакінуў, што я вельмі была б шчаслівай, каб сягоння яго паўтарыць.
        
        М і к і т а. Мадам-сіньёра, я ўвесь да вашых, меджду протчым, услугаў! Значыцца, пачынаем ад пачастунку. Меджду протчым, мамаша, чым хата багата.
        
        Д а м а. О не, мусье рэгістратар,– вы не згадалі! Дзякуючы таму, што мы ўжо частаваліся, паўторым сягоння толькі другую частку програмы таго вечару.
        
        М і к і т а. Танцы, меджду протчым?
        
        Д а м а. Мусье, цяпер вы згадалі! (Да прысутных.) Я думаю, што шаноўнае таварыства са мною згодна?
        
        Га л а с ы. Згодны! згодны!
        
        Д а м а. А цяпер, мусье Зносілов, дазвольце накруціць грамафон.
        
        М і к і т а. Грамафон... грамафон... меджду протчым, грамафон, мадам-сіньёра, у... у рэпарацыі.
        
        Д а м а. Тады дазвольце мне балалайку.
        
        
        
        Мікіта падае.
        
        
        
        Д а м а. Я папрашу гэтага мусье (паказвае на Янку), каб сыграў на балалайцы. (Падыходзіць і падае Янку балалайку.) Мусье беларус, не адмоўцеся, сыграйце нам вальца!
        
        Я н к а. Магу сыграць. Калі тут кампанія ваша ўладзіла танцкляс для акупантаў, дзе кожны з іх заходзіць і танцуе свае «Гоцаца», дык чаму ж бы мне ў гэтым танцклясе і не пайграць.
        
        Д а м а. Вельмі прыемна з вашага боку!
        
        
        
        Янка грае вальца. Танцукщь тры пары ў тым самым парадку, што ў першым акце. Поп таксама не танцуе. У пачатку танцаў уваходзяць Аленка і Гарошка.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА XI
        
        
        
        Тыя ж, Аленка, Гарошка.
        
        
        
        П о п. (пільна ўгледзеўшыся у вакно, потым да тан-цуючых). Чады моі, осгановіцесь! В сію обіцель градзе большэвік.
        
        Т а н ц у ю ч ы я. (пакінуўшы танцаваць). Як?., што?.. адкуль?..
        
        
        
        Паміж Мікітавымі гасцямі перапуд і бегатня.
        
        
        
        М і к і т а. (зірнуўшы ў вакно). А такі ж градзе і да нас... Ой-ей!.. і з аружжам у руках! А казалі, што іх ужо няма... Ой-ёй!.. ой-ёй!.. Мамзэль Наста, якія ж гэта няпэўныя вашы пэўныя крыніцы!
        
        Г а л а с ы. Трэба хавацца! Хутчэй! Хавацца! Хавацца!
        
        М і к і т а. Мамзэль Наста, перакульвайце задам наперад абразы.
        
        
        
        Наста пераварачвае абразы.
        
        
        
        М і к і т а. Мадам-сіньёра, хавайцеся сюды! Ваша родзіе, сюды! а вы, пане пан, во сюды! Ацец духоўны, меджду протчым...
        
        П о п. Не суеціцеся обо мне, сын мой! Моі облачэнія зашчытой мне от всякіх зол земных.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, я залезу сюды, а вы станьце так, каб мяне засланіць. Вось так! Ну, цяпер можа йсці.
        
        
        
        Паўза досыць доўгая. Янка іранічна ўсміхаецца, Аленка пырскае здушаным смехам, Гарошка пыхкае люльку і плюс. Наста порыцца каля абразоў. Уваходзіць Чырвонаармеец з абломкам стрэльбы.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА XII
        
        
        
        Тыя ж, Чырвонаармеец.
        
        
        
        Ч ы р в о н а а р м е е ц. Ці няможна ў вас, таварышы, перасядзець, пакуль сцямнее? Бо я адстаў ад сваей часці і толькі ўночы змагу выбрацца з гораду, каб дагнаць сваіх.
        
        М і к і т а. (вылазячы з укрыцця, да Чырвонаармейца). А, папауся, меджду протчым, нарэшце! Складам аружжа! Вывешывай белы флаг! Здавайся ў палон, меджду протчым!
        
        
        
        
        Чырвонаармеец палажыў набок абломак стрэльбы і паглядае, не разумеючы, у чым справа.
        
        
        
        С п р а ў н і к. (вылезшы з іншымі з укрыцця). Зусім справядліва! Забірайце яго ў палон!
        
        Д а м а. Ах, мусьі! У вас, як бачу, пачынаюцца вайсковыя змаганні. Дазвольце мне быць сястрой міла-сэрдзя.
        
        С п р а ў н і к. Наколькі я разумею стратэгію, то, зда-ецца, справа абыдзецца без крывяпраліцця.
        
        М і к і т а. (да Чырвонаармейца). Абвяшчаю вас сваім паленным! Без майго, меджду протчым, дазволу не маеце права даць і кроку.
        
        П а н. Надта ўсё добра складаецца для вас, пане рэгістратар. Як з’явіцеся з гэтым палонным да новае ўлады, то ваш прэсціж адразу падымецца ў яе вачох на сто процантаў.
        
        С п р а ў н і к. I вы павінны зараз ісці са сваей здабычай у штаб акупацыйных войск. Там вы пачуецеся, як вольны з вольным.
        
        П а н. Як роўны з роўным.
        
        М і к і т а. Значыцца, ужо иду. Мадам-сіньёра і мусьі, ці таксама, меджду протчым?..
        
        Г а л а с ы. Ідзем... Усе ідзем!.. Ідзем!..
        
        М і к і т а (да Чырвонаармейца). Шагам марш у па-лон! Пачакайце! (Да сваей кампаніі.) А трофэі таксама забраць?
        
        Г а л а с ы. Забіраць! Забіраць!
        
        
        
        Дама, Поп, Спраўнік, Пан, Мікіта, акружыўшы Чырвонаармейца, выходзяць маршавым кронам.
        
        
        
        М і к і т а (з абломкам стрэлъбы на рамі, напявае)
        
         Оруж’ем на солнцэ сверкая,
        
         Под звукі ліхіх трубачэй,
        
         По уліцам пыль подымая,
        
         Проходзіл полк гусар усачэй...
        
        
        
        Заслона.
        
        
        
        
        
        
ДЗЕЯ ЧАЦВЁРТАЯ
        
        
        
        Час пасля паўдня. Мікітавы пакой выглядае збольшага як у першай дзеі, азумеецца, без грамафона, люстра і мяккіх крэслаў, некаторыя рэчы спакаваны як у дарогу. Зрэдку далятаюць далёкія гарматныя выстралы.
        
        
        
        
З’ЯВА I
        
        
        
        Гануля, пасля Янка, Аленка. Гануля сядзіць на спакаваных вузлох і робіць панчоху.
        
        
        
        Я н к а. (уваходзіць з Аленкай). Дзень добры, цётачка! Што вы так задумаліся?
        
        Г а н у л я. Ах, гэта вы, пане настаўнік! I Аленка з вамі... Як я рада, што вы не забыліся нас у гэтыя трывожныя мінуты.
        
        Я н к а. Ці ж першыня для Менску гэтыя трывожныя мінуты? Час было б, цётачка, і прывыкнуць да іх.
        
        Г а н у л я. Ды яно ж так. Але сваім чынам да дзела усе гэта, ах, як да дзела!
        
        Я н к а. Э! ліха перамелецца, і мука будзе. (Пауза.) А мы вось з Аленкай сумысля зайшліся, цётачка, да вас, каб пахваліцца перад вамі сваім шчасцем.
        
        Г а н у л я. Незвычайныя вы людзі, калі яшчэ можаце сягоння хваліцца шчасцем.
        
        А л е н к а. А так! ж незвычайныя, цётачка.
        
        Я н к а. I маем чым пахваліцца. Дык слухайце ўважліва, цётачка, рыхтуйцеся віншаваць. Я, настаўнік, Янка Здольнік...
        
        А л е н к а. (перабіваючы). I я, настаўніца Аленка Гарошчышка...
        
        Я н к а. Узялі ды паміж сабой пажаніліся. Цяпер яна мая жонка назаўсёды.
        
        А л е н к а. I ён таксама – мой муж, але ці назаўсёды – яшчэ паваражу.
        
        Г а н у л я. А мае ж вы міленькія! Пашлі вам долечка ўсяго найшчаслівейшага. І павянчаліся ўжо?
        
        Я н к а. А як думалі, цётачка? Абавязкова павянчалі-ся, ды яшчэ як урачыста. Зялёны бор шлюб нам даваў, зоркі дружкамі былі, а расіца срабрыстая шлюбныя персцені свянціла.
        
        А л е н к а. А праўда, праўда, цётачка! Шлюб наш быў гэткі ўрачысты.
        
        Г а н у л я. Ну і пайшлі плот гарадзіць, каб вы цямі-ліся, мае ж вы шлюбоўнікі! А вяселле таксама было? Чаму ж мяне не паклікалі?
        
        Я н к а. Вяселле, цётачка, адлажылі пакуль што да таго часу, калі апошні акупант ад нас выйдзе, бо пры іх нявесела на вяселлі.
        
        Г а н у л я. Ці не задоўга прыйдзецца чакаць на гэта?
        
        А л е н к а. Ды, праўду кажучы, доўга ці коратка – гэта не важна. Але ў нас, цётачка, важнейшая бяда.
        
        Г а н у л я. А што ж такое?
        
        А л е н к а. Татку ж майго йзноў у абоз пагналі. Але так пагналі, што і след згінуў. Ужо тут, у Менску, мы даведаліся, што перш адны гналі, пасля – другія, потым – зноў тыя самыя, потым – зноў другія, а там далей і няведама, хто гоніць і куды гоніць.
        
        Г а н у л я. Ганяюць людзі людзей без дай прычыны ды ганяюць. А каму гэта патрэбна, дык яны пэўна й самі не ведаюць.
        
        А л е н к а. Як татку, бывала, бяруць у абоз, дык ён заўсёды і кажа, што едзе акупантаў вывозіць. Але, бедны, возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа.
        
        Г а н у л я. Усе роўна як той дзед з бабай рэпку сваю – цягнулі-цягнулі, ды ніяк не маглі выцягнуць. Але затое татка твой хоць свету пабачыць – пад старасць будзе мець што ўнукам расказваць.
        
        А л е н к а. (як бы саромліва). Ды ў яго яшчэ ўнукаў і няма.
        
        Г а н у л я (усміхаючыся). Дык будуць, мае мілыя, будуць.
        
        Я н к а. Ой, нешта, мабыць, блазноцкае падумалі, цётачка, бо аж вочы спусцілі.
        
        Г а н у л я. А бадай вы пакіслі, мае дзеткі! I старую ў грэх ведзіцё. Давайце лепей аб чым іншым пагамонім. Во, якраз успомніла. Былі ж і сягоння гэныя нібы вучоныя Мікіткавы. Аб вас, пане настаўнік, пыталіся. Хацелі, кажуць, даведацца, які магнэс болей вас да сябе цягне – усходні ці заходні.
        
        Я н к а. Трэ было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сей, а тутэйшы.
        
        Г а н у л я. Я так і надумала, але не сказала, бо пабая-лася, што не патраплю вучоным па-вучонаму адказаць.
        
        Я н к а. А болей нічога не пыталіся?
        
        Г а ну л я. Нічога, толькі паміж сабой тое-сёе па-вучонаму пагаманілі, праз свае падзіральнікІ туды-сюды зірнулі ды пайшлі. Усходні вучоны сказаў, што пойдзе на Захад, а Заходні сказаў, што пойдзе на Усход.
        
        Я н к а. Ну, цяпер яны не скора з сабой спаткаюцца.
        
        Г а н у л я. I я так падумала, але не паспела гэтага ім сказаць.
        
        
        Уваходзіць Мікіта. На шапцы ў яго вялікі значок з белым арлом – брыль абабіты бляхай; фрэнч і галіфэ новыя, з цёмна-жоўтага сукна, боты жоўтыя. Уваходзіць з напоўненым вядром.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА II
        
        
        
        Гануля, Янка, Аленка, Мікіта.
        
        
        
        М і к і т а (паставіўшы вядро). А, меджду протчым, пан профэсар завітаў да нас. Мае ўшанаванне! Як я рад, як я рад, што з вамі спаткаўся. Ах, і мамзэль Аленка тут?! Дзень добры, мамзэль, меджду протчым.
        
        А л е н к а. Дзень добры, пане рэгістратар! (3 удава-ным смуткам.) Толькі ж я не мамзэль, а ужо мадама.
        
        М і к і т а. Тым лепей, меджду протчым. Віншую!
        
        Я н к а. (паказваючы на вядро). А гэта што ў вас за такая зацірка ў ражцы?
        
        М і к і т а. Не зацірка, дзядзька беларус, не зацірка, а праўдзівая цэнтра-белсаюзаўская, меджду протчым, патака. Добрыя людзІ адчынілі склад з ею на Нізкім рынку і – бяры хто хочаш і колькі хочаш. Можаце і вы набраць, меджду протчым.
        
        Я н к а. Дзякую за такія дары данайскія!
        
        Г а н у л я. А нашыя некаторыя мянчане, асабліва з Камароўкі і Пярэспы, гэткім спосабам апошнія гады і жывуць. Як толькі ўлада мяняецца, робяць сабе запас да новай перамены; мяняецца ўлада зноў – зноў робяць сабе запас да новай перамены, і гэтак ужо каторы год. А сёлета, апрача ўсяго іншага, дык яшчэ і дровы з Вань-ковічава лесу самакатам коцяць і коцяць на вяроўках.
        
        Я н к а. Бачыў, бачыў. Такая праца йдзе, якраз як пры будове егіпецкіх пірамідаў.
        
        M i к і т а. Меджду протчым, такое ўмелае скарыс-танне перамен політычных сытуацый – надта лёгкі спо-саб забяспечыць сябе на чорны дзень.
        
        Я н к а. А вы гэта забяспечанне пачалі, як відаць, ад патакі?
        
        М і к і т а. Ад большага чаго я не паспеў, бо, меджду протчым, сапошні час заняты быў эвакуацыйнымі справа-Mi, довадам чаго служаць вось гэтыя запакаваныя рэчы.
        
        Я н к а. Дык вы, пане рэгістратар, маніліся пакінуць усе свае руска-ісціныя варты і ўцякаць з роднага гораду?
        
        М і к і т а. А так, пане профэсар, маніўся, меджду протчым.
        
        Я н к а. Што ж, можа, гэта акурат падходзячая была б для вас профэсія. Ездзі сабе са сваімі манаткамі ды ездзі сабе, як гандляр з козамі з кірмашу на кірмаш, туды-сюды ездзі сабе ды ездзі. Але ўсё ж такі, чаму вы не паехалі?
        
        М і к і т а. Выйшла малая мітрэнга. Гэты, меджду протчым, рэдактар Гізульскі, што жыў да апошняга часу ў нашай кватэры, абяцаў мне вылатвіць «пшэ-пустку» на выезд, але падашукаў. Сам як пан выехаў, а мяне без «пшэпусткі» пакінуў. Дарма толькі на вакзал з рэчамі сцягаўся.
        
        А л е н к а. I вы гэта, пане рэгістратар, так да сэрца ўзялі, што ажио барада ў вас вырасла, бо дагэтуль, здаецца, вы не насілі яе?
        
        М і к і т а. А гэта, меджду протчым, яна вырасла ў звязку з політычнымі эмарамі на нашым Менскім горызонце. Мамзэль Наста загадзя папярэдзіла мяне з пэўных крыніц, што пры новай політычнай сытуацыі будуць дабравольна браць маладых мусьі і дабравольна адпраўляць іх на Урангелеўскі фронт. Вось я, не зважаючы на тое – выеду ці не выеду, і пастараўся не выглядаць маладым.
        
        Я н к а. Цяпер вам, пане рэгістратар, застаецца толькі прыдумываць новую свабодную профэсію ці новую клясавую рангу.
        
        М і к і т а. Ды я ўжо прыдумаў, меджду протчым, толькі вы мне павінны ў гэтым памагчы.
        
        Я н к а. 3 вялікай ахвотай, калі патраплю.
        
        М і к і т а. Патрапіце – гэта ваша профэсія. Справа ў тым: я пастанавіў перайсці ў вашу, меджду протчым, партыю.
        
        Я н к а. Ды я ж беспартыйны.
        
        М і к і т а. Ну, як вам сказаць? Наогул, меджду протчым, хачу перайсці на ваш беларускі бок, ці як там. Адным словам, я надумаўся дабівацца беларускага асэсарства.
        
        Я н к а. О так! зусім зразумела. Цяпер гэта наймаднейшая свабодная профэсія, і кожны жук і жаба хоча на Беларушчыне рабіць сабе кар’еру.
        
        М і к і т а (як бы не зразумеўшы прытычкі). Меджду протчым, пане профэсар, новая політычная сытуацыя і ўсё такое прымусілі мяне падумаць аб гэтай кар’еры. Бо як мне казала з пэуных крыніц мамзэль Наста, дык у вас заводзіцца нейкая, меджду протчым, Беларуская Рэспубліка. Ужо нават едзе і старшыня Беларускага Рэўкому Чарвякоў – толькі затрымаўся недзе за Менскам на папаску.
        
        А л е н к а. А я чула, што і цётка Бадунова таксама едзе на белай кабыле з Смаленску.
        
        М і к і т а. Ну, яна, меджду протчым, эсэр-беларус і ў рахунак не йдзе: доўга тут не заседзіцца.
        
        Я н к а. Значыцца, вы цвёрда пастанавілі дабівацца сабе гэтай новай кар’еры? Баюся я толькі, каб вы не выйшлі на ей, як залетась на аратарстве; прытым ваша поунае дагэтуль ігнараванне гэтай справы и несвядомасць...
        
        М і к і т а. (перабіваючы). Вы, пане настаўнік, не жартуйце. Я не зусім такі ўжо несвядомы, меджду протчым, беларус – нават з вашай літаратурай знаёмы.
        
        Я н к а. Цікава, цікава! Гэта для мяне неспадзеўка.
        
        М і к і т а. Дык вось, паслухайце, меджду протчым: Беларусь, мая старонка, Куток цемнаты,
        
        Жыве Шыла, Грыб, Мамонька,– Будзеш жыць і ты,– меджду протчым.
        
        Я н к а. На такім знаёмстве з нашай літаратурай далека, пане рэгістратар, не заедзеце.
        
        М і к і т а. Вось я и надумауся звярнуцца, меджду протчым, з просьбай да вас, каб вы мне ў гэтым памаглі. Прасіў я свайго профэсара Спічыні, але ён адказауся. Кажа, што ён толькі спэц адбеларушчываць, а да абела-рушчывання яго яшчэ змалку адвярнула.
        
        Я н к а. Вам простая дарога цяпер: запісацца на курсы беларусазнауства.
        
        М і к і т а. Паміж намі кажучы, меджду протчым, а дзеля ўсякага такога здарэння з пару дзён хадзіў на такія курсы, але нічога ў галаву не палезла. Асабліва надта трудная для майго рускага уразумения ваша граматыка – гэтыя націскі, націскі...
        
        Я н к а. А так, пане рэгістратар,– у нашай граматыцы без націскаў ані з месца. Але ўсё-такі вам прыйдзецца вярнуцца на гэныя курсы, бо я вам нічога не пама-гу – сягоння яшчэ выязджаю з Аленкай з Менску. Ма-быць, і не скора пабачымся.
        
        М і к і т а. Шкада, вельмі шкада, а я думаў, меджду протчым...
        
        Я н к а. Ды тут нечага и думаць. Не удасца вам гэта асэсарства, дадуць вам совбурства, а штосьці ды будзе-це мець, бо ці ж вам не ўсё роуна?
        
        М і к і т а. Усё роўна, меджду протчым, і не усё роуна. Беларускае асэсарства, апрача усякіх іншых плюсау, мае у сабе яшчэ адзін вельмі ласы плюсік – гэта тое, што і па-беларуску, як я пераканауся, можна праводзіць у тутэйшую сярмяжную шацію вялікія ру-ска-ісціныя прынцыпы а ядынасці, непадзельнасці і са-мадзяржаунасці Расійскай, меджду протчым, Імпэрыі.
        
        Я н к а. О, гэта ўжо правакатарскімі прынцыпамі запахла ад вас! Але сцеражэцеся, пане рэгістратар. Ідзе народ, беларускі сярмяжны народ ідзе, а ён вашаму руска-ісцінаму рэгістратарству саб’е рогі.
        
        М і к і т а. Я асцярожны, надта асцярожны, і за мяне, сябра беларус, не турбуйцеся. (Да Ганулі.) Меджду протчым, мамаша, у вас не засталося польскіх марак? Дайце мне – я збегаю чаго-небудзь куплю, бо пры новай сытуацыі і гэтыя грошы нічога варты не будуць.
        
        Г а н у л я. (даючы грошы). Купі, сынок, купі, толькі, можа, чаго з яды знойдзеш. Адно – ідзі асцярожна, каб цябе у палон не схапілі або сам у якую нячыстую гісто-рыю не упутауся.
        
        М і к і т а. (хаваючы грошы у галіфэ і выходзячы). Меджду протчым, я не з такіх, мамаша, каб упутацца. (Да Янкі і Аленкі.) 3 вамі яшчэ пабачуся – вярнуся хутка. (Выходзіць.)
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА III
        
        
        
        Гануля, Янка, Аленка.
        
        
        
        Г а н у л я. Ох, неспакойная натура ён у мяне! Кажа– не ўпутаюся, а ўчора ў такую кашу ўлез, ажио сорам казаць.
        
        А л е н к а. А што такое?
        
        Г а н у л я. Ды як жа! Пайшоў паглядзець на Заха-раўскую вуліцу, як там паны турбуюць жыдоўскія крамы и спальні. Вось адзін пан,– яго, здаецца, начальник,– урэпіўся за Мікітку і загадаў яму цягаць чужыя рэчы ў свой панскі пакой у нейкай гасцініцы, дык бедны Мікітка як не падарваўся, цягаючы футры ды спадніцы. Добра ж, калі хто са знаёмых не бачыў, а йначай пойдзе чутка, што і мой сын у грабежнікі ўпісаўся – а яшчэ чыноўнік, скажуць!
        
        Я н к а. Ці ж ён і цяпер быў чыноўнікам? Гануля. А так! Служыў у камісарыяце паліцыі нейкім там разношчыкам; нейкія «пшэпусткі» іхнія ды іншыя дакумэнты разносіў.
        
        Я н к а. Не высокае было яго чыноўніцтва, як гэтак.
        
        Г а н у л я. Ды яно ж праўда! А ўсё віна ў тым, што мой Мікітка вучыўся, але, мабыць, не давучыўся, і вый-шла з яго ні богу свечка ні чорту качарга. Рэгістратар! А што цяперашнім часам рэгістратар? Адно глупства!
        
        Я н к а. Так! Ваш рэгістратар быў вялікае нішто і застаўся вялікім нічым. Але выбачайце, цётачка! Пара нам і дамоў. Бывайце здаровы і шчаслівы!
        
        Г а н у л я. (адвітваючыся). Дзе там тое шчасце пры маёй старасці?
        
        А л е н к а. Як вам, цётачка, будзе надта маркотна, прыязджайце да нас на вёску, там сонца весялей свеціць, і людзі там лепшыя.
        
        Г а н у л я. Добра, дзеткі, прыеду да вас на вяселле.
        
        
        Янка і Аленка выходзяць і спатыкаюць на парозе ў напаўбасяцкім абарваным адзенні Даму і Спраўніка, з якімі раскланьваюцца.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА IV
        
        
        Гануля, Дама, Спраўнік.
        
        
        Д а м а. (вітаючыся з Гануляй). Ах, мадам, да чато мы дажыліся?!
        
        С п р а ў н і к. Да чаго дажыліся?!
        
        Г а н у л я. Так! Не важна, паночкі, як бачу, дажыліся: зусім скромна выглядаеце ў гэтым бядацкім адзенні.
        
        Д а м а і С п р а ў н і к. Занадта скромна!
        
        Г а н у л я. Што ж гэта вам так прыйшлося абяднець?
        
        Д а м а. Ды не абяднець, мадам! Гэта мы так сабе... з прычыны перамены політычнай сытуацыі.
        
        С п р а ў н і к. Усе былое вялічча прыйшлося загнаць у казіны рог і дапасоўвацца да новага часу і новых людзей.
        
        Г а н у л я. А я думала... што ж гэта я думала? Ага, што вы паехалі з тымі, як і з немцам!.
        
        С п р а ў н і к. Пшэпустак усім не хапіла.
        
        Д а м а. А я мела пшэпустку, але на адвітальным рауце неяк згубіла.
        
        Г а н у л я. I прыйшлося вам застацца!
        
        Д а м а і С п р а ў н і к. Прыйшлося застацца.
        
        Г а н у л я. Бедныя ж вы! Мой Мікіта таксама застаўся. А той пан, што быў з вамі,– паехаў?
        
        C п р а ў н і к. Яму хапіла пшэпусткі.
        
        Д а м а. Ён не згубіў яе.
        
        Г а н у л я. Паехаў, а вас пакінуў – не па-кампанейску ен зрабіў.
        
        С п р а ў н і к. Але я надта не бядую. Кажуць, сам Брусілаў ідзе побач з нашымі новымі гаспадарамі, дык не павінен жа ён папусціць у крыўду такіх вэтэранаў старой гвардыі, як я.
        
        Д а м а. А я маю усе даныя на дармовую соцыяльную апеку. Апрача таго, бацюшка, які з намі ў вас гасціў, абяцаў, калі што якое мяне прыцісне, дык зробіць протэкцыю ў Прэображэнскі жаночы манастыр.
        
        Г а н у л я. Значыцца, бацюшка таксама не выехаў?
        
        Д а м а. Не, не выехаў.
        
        С п р а ў н і к. Толькі што пайшоў адбіраць у белару-саў ключы ад Юбілейнага дому.
        
        Г а н у л я. I чаго бацюшка палез у гэтую палітыку? Пільнаваў бы лепей ключоў ад архірэйскага дому.
        
        
        Уваходзіць Мікіта – босы і без курткі, у руках кошык з пляшкамі і два рэвальверы.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА V
        
        
        
        Гануля, Дама, Спраўнік, Мікіта.
        
        
        
        Г а н у л я. А мой жа ты сыночак! Хто ж цябе гэта абалваніў?
        
        Д а м а. (прыглядаючыся праэ лёрнэтку на Мікіту). У вас, мусье рэгістратар, фасон касцюму, як і ў мяне з Іх родзіем,– а ля-ба-сяк.
        
        М і к і т а. (стаўляючы кошык з пакупкамі і кладучы на стале рэвальверы, вітаючыся з гасцьмі). Меджду протчым, мадам-сіньёра, цалую ручкі! Іх родзію чэсць! Але, пардон, мадамы і мусьі! Выбачайце за мой нештодзенны выгляд. Мяне толькі што спаткала ў дарозе смешная прыгода. Калі бег я па гэтыя, меджду протчым, пакупкі, на Зыбіцкай вуліцы спаткалі мяне два, мабыць, апошнія ўцякаючыя паны, папрасілі мяне пастаяць, самі знялі куртачку, сказаўшы, што гэта з іхняга сукна, потым папрасілі пасядзець і таксама самі знялі боты, сказаўшы, што гэта з іхняй скуры.
        
        Д а м а. А далей?
        
        М і к і т а. А далей таксама хацелі тое-сёе, меджду протчым, знімаць, але пачалі падыходзіць людзі, дык падзякавалі і пайшлі.
        
        Д а м а. Ах, якія ж усё-такі яны джэнтльмэны! Нават падзякавалі.
        
        С п р а ў н і к. О, так, так! Пазнаць адразу пана па халявах.
        
        Г а н у л я. А грошы не адабралі?
        
        M i к і т а. Меджду протчым, мамаша, не адабралі: бачыце, пакупкі прынёс. Гляньце!
        
        Г а н у л я. (зірнуўшы ў кошык). А матачкі ж мае! Гэта ж гарэлка!..
        
        М і к і т а. Але, меджду протчым, мамаша,– гарэлка. Бо гэта будзе самая цяпер даходная стацця. Новая ўлада гарэлку забараняе, а што забаронена, тое смачна І дора-га каштуе.
        
        Г а н у л я. (паказваючы на рэвальверы). А гэты качарэжкі на якое безгалоўе?
        
        М і к і т а. Гэта таксама даходная стацця, прытым яны мне нічога не каштуюць: па дарозе адзін мой знаё-мы пёрся з імі недзе ў чыстае поле і са страху сунуў іх мне, меджду протчым, дарма.
        
        Г а н у л я. Гарэлка... пісталеты... зусім не сэзонны тавар у гэты час.
        
        М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, пакіньце тэту справу на маю галаву, глядзеце вось лепей, ці не снуе хто няпэўны каля вакон. (Вымае з кошыка, то стаўляе назад бутэлькі.)
        
        Г а н у л я. (углядаючыся у вакно, пасля паузы). Здаецца, ужо пачынаецца.
        
        М і к і т а. (устрывожаны). Што пачынаецца?
        
        Г а н у л я. Чагосьці прэцца сюды мамзэль Наста.
        
        М і к і т а. Так бы адразу, меджду протчым, і сказалі, а то толькі пужаеце...
        
        
        
        Убягае, засопшыся, Наста.
        
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VI
        
        
        
        Гануля, Мікіта, Дама, Спраўнік, Наста.
        
        
        
        Н а с т а. (вітаючыся). Дзень добры! Дзень добры! Як маецеся? Смутную вам прыношу навіну. 3 пэўных крыніц я напэўна даведалася, што йдуць да вас трэсці.
        
        М і к і т а. Што вы кажаце, мамзэль Наста: трэсці?
        
        Г а н у л я. Во няшчасце на нашу хату.
        
        М і к і т а і Г а н у л я. (разам). Што рабіць? Што тут рабіць? Райце, мамзэль Наста!
        
        Н а с т а. Вывешвайце хутчэй праз вакно чырвоны сцяг. У падобных несамавітых сытуацыях такое вывешванне часам памагае. Хутчэй вывешвайце! А я пабягу. Мушу яшчэ дапасці там-сям – у пэўныя крыніцы. (Выйшла.)
        
        
        Мікіта чапляе чырвоную хустачку на канец парасона і вывешвае праз ваконную фортачку.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VII
        
        
        
        Гануля, Мікіта, Дама, Спраўнік.
        
        
        
        Г а н у л я. (ломячы рукі). Што тут рабіць? Што тут рабіць?
        
        М і к і т а. Меджду протчым, мамаша, не круцецеся без толку па хаце, а лепей глядзеце ў вакно, ці не йдуць ужо.
        
        Г а н у л я (гледзячы ў вакно). Нікога не відаць, толькі мамзэль Наста панеслася, як вецер.
        
        М і к і т а (перастауляючы то туды, то сюды кошык з пляшкамі). Лепей углядайцеся.
        
        Г а н у л я. Ідуць, ідуць! Не! Міма прайшлі.
        
        М і к і т а. Папрабуйце праз другое вакно, меджду протчым, мамаша.
        
        Г а н у л я (гледзячы ў другое вакно). Ідуць, ідуць, мой сынок, ідуць!
        
        М і к і т а. Можа, йзноў міма, меджду протчым.
        
        Г а н у л я. Не, здаецца. Пачакай. (Прыглядаецца на браму.) А мамачкі ж мае. Завярнуліся сюды да нас. (Пакінуўшы вакно.) Куды ж тут цяпер падзецца?!
        
        М і к і т а. Вось неспадзяваная неспадзеўка! Оей! Оей! Меджду протчым, мамаша, не ламеце рук, а бярэцеся хутчэй за работу. Адварачывайце назад абразы, а я пакупкі буду парадкаваць.
        
        
        
        Гануля адварачвае абразы. Мікіта хапае то за кошык, то за рэвальверы, не ведаючы, што куды падзець. Стук у дзверы.
        
        
        
        М і к і т а. Оёй! Оёй! Ужо ломяцца. Меджду протчым, мадам-сіньёра і вашародзіе, сядзеце або стойце спакойна: вы мае госці і вам волас з галавы не спадзе.
        
        
        
        Мацнейшы стук у дзверы.
        
        
        
        М і к і т а. Оей! Оей! Куды тут што падзець? (Совае рэвальверы асадкамі ў адну і другую руку Даме.) Меджду протчым, мадам-сіньёра, патрымайце пісталеты. Я растыцкаю куды-небудзь пляшкі. (Хапаецца зноў за бутэлькі, Трэск ламаных дзвярэй.) Меджду протчым, мамаша, кіньце абразы і прыце хутчэй па портфэлі, што летась схавалі.
        
        
        Гануля выбягае і пасля па аднаму зносіць партфелі. Мікіта хапае ў Дамы рэвальверы ў абедзве рукі за рулькі, секунду-другую бегае па хаце, пасля меціцца бегчы з настаўленымі рэвальверамі ў дзверы, але ўваходзяць і спатыкаюцца з ім на парозе: Начальнік патруля, Двух патрульных, Грамадзянін, у якога выразана кусок барады, і Спічыні.
        
        
        
        
        
        
З’ЯВА VIII
        
        
        Тыя ж, Начальнік патруля, Двух патрульных, Грамадзянін, Спічыні.
        
        
        
        Н а ч а л ь н і к п а т р у л я. (спаткаўшы на парозе Мікіту з выстаўленымі рэвальверамі). Стаць! Hi з месца! Рукі ўверх!
        
        
        Мікіта, адступіўшы колькі крокаў назад, выцягвае ўверх рукі.
        
        
        Н а ч а л ь н і к п а т р у л я. Гэта што ў вас у руках?
        
        М і к і т а. (то апускаючы, то падымаючы па чарзе рукі і згодна з гэтым паварачваючы то управа, то ўлева галавой). Гэта... Гэта... ваша чырвонае благародзіе... гэта... як яно... качарэжкі! даліпан, качарэжкі!
        
        Н а ч а л ь н і к п а т р у л я. Качарэжкі! Ну, палажэце іх на стол. (Мікіта кладзе. Начальнік, прыгледзеўшыся да Мікіты.) Але мы, здаецца, з вамі знаёмы?
        
        М і к і т а. (падазрона узіраючыся на Начальніка). Калі вашай чырвонай міласці падабаецца, то мы знаёмы; самдзеле знаёмы. Я надта рад з гэткага, меджду протчым, першага знаёмства.
        
        Н а ч а л ь н і к. Помніце, як летась вялі мяне ў палон, а я ад вас спрытна ўцёк.
        
        М і к і т а. А як жа, помню, меджду протчым, помню! Хто ад каго не ўцякае? I вы, ваша таварыскае родзіе, уцяклі, меджду протчым.
        
        Н а ч а л ь н і к. Ваша фамілія?
        
        М і к і т а. Колежскі рэгістратар Нікіці Зносілов, меджду протчым.
        
        Н а ч а л ь н і к. Скажэце мне: вы ўчора грабілі кватэ-ру грамадзяніна Боршчыка на Архірэйскім завулку?
        
        М і к і т а. Нічога падобнага, мусье таварыш. Я не грабіў,– мяне, меджду протчым, грабілі – фрэнчык формельны, боты жоўценькія знялі...
        
        Н а ч а л ь н і к. Не загаварывайце зубоў, а кажэце праўду.
        
        М і к і т а. Праўду кажу, ваша чырвонасць,– далі-пан, я не грабіў, меджду протчым.
        
        С п і ч ы н і. Пазвольце вам, гражданін рэгістратар, не паверыць: я сам, стоячы на скверы, каля вадакачкі, бачыў, як вы з іншымі цягалі рухомую маемасць з ква-тэры таварыша Боршчыка.
        
        М і к і т а. Э! так бы і сказалІ, гэр Спічыні, што я цягаў. Але я не грабіў. Усяго таго было, што я па загаду свайго, меджду протчым, начальніка насіў гэтыя рэчы яму ў гасцініцу «Парыж».
        
        С п і ч ы н і. Паложым, гэта таксама грабёж.
        
        Н а ч а л ь н і к. I што далей было?
        
        М і к і т а. Нічога. Там у нумары, куды я зносіў рэчы, сядзелі нейкія маладыя, меджду протчым, мусьі ў форме і нейкія маладыя, меджду протчым, мамзэлі без формы ды выпівалі пазнанскі лікер.
        
        Н а ч а л ь н і к. I вы тых рэчаў к сабе ў хату не цягалі?
        
        М і к і т а. Ані падвязачкі не прыцягнуў! Ага! Маю нават сведку. Мамзэль Наста была у тэй самай кампа ніі, дзе выпівалі, і бачыла, што я начальнікавы рэчы ўсе там екладаў.
        
        Н а ч а л ь н і к. Мы ўсё-такі маленькія агледзіны зро-бім вашых рэчаў, каб часам памылкова не запуталіся між імі і чужыя. (Робяцъ зболыиага рэвізію. Начальник знаходзіць кошык з бутэлькамі.) А гэта не награбленая гарэлка?
        
        М і к і т а. (набок). Оеей! Осей! зусім прапаў і з кос-тачкамі нават. (Да Начальника.) Гэта... гэта не гарэлка, а, меджду протчым, лікер пазнанскі, ваша тавары-скасць. На гандаль купіў, на свабодны гандаль, меджду протчым.
        
        Н а ч а л ь н і к. Добры гандаль! (Падымаючы вядро з патакай.) А гэты мёд таксама на гандаль?
        
        М і к і т а. Гэта не мёд, меджду протчым, і не на гандаль, а патака, якую сам з мамашай буду есці.
        
        Н а ч а л ь н і к. Награбленая?
        
        М і к і т а. Меджду протчым... меджду протчым, так сабе ўзятая з агульнадаступных грамадзянскіх складаў, зусім так сабе.
        
        Н а ч а л ь н і к. Добрае так сабе... Вашы дакумэнты!
        
        М і к і т а. Якія – старыя ці новыя? старыя во дзе – у гэтых портфэльчыках. (Паказвае на прынесеныя к та-му часу Гануляй партфелі.)
        
        Н а ч а л ь н і к. Старыя потым раскумекаем–давай-це новыя.
        
        М і к і т а (пакапаўшыся ў кішэнях і за пазухай, набок). Оей! Оей! Польскі дакумэнт трэба паказваць. Каб я лепей скрозь дна праваліўся. (Дастаўшы дакумент з~за пазухі, да Начальніка.) Во ён гэты, меджду протчым, дакумэнт. (Набок.) Каб яго калядны пярун спаліў!
        
        Н а ч а л ь н і к. (разглядаючы дакумент). Польскі?
        
        М і к і т а. Зусім польскі і з усіх бакоў польскі. (Набок.) Каб яго за Буг вынесла, меджду протчым!
        
        Н а ч а л ь н і к. Хто можа прачытаць?
        
        С п і ч ы н і. Пазвольце, таварыш, я прачытаю. (Чытае.) «Оказіцель нінейшэго Нікіціуш Зносіловскі служы пшы Комісарыяце поліцыі мяста Мінска, яко доносіцель».
        
        М і к і т а. «Яко розносіцель», Гэнрых Мотавіч!
        
        С п і ч ы н і. Паложым, не «яко розносіцель», а «яко доносіцель»,– чорнае на белым стаіць.
        
        Н а ч а л ь н і к. Ператлумачце дакумэнт.
        
        С п і ч ы н і. «Паказчык гэтага, Шкіцій Зносілов, служыць у Менскім Камісарыяце поліцыі даношчыкам».
        
        М і к і т а. «Разношчыкам», Гэнрых МотавІч!
        
        С п і ч ы н i. He «разношчыкам», а «даношчыкам»,– чорнае па беламу стаіць, гражданін Зносілов.
        
        М і к і т а. Вы, мусье профэсар, кепска прачыталі і кепска ператлумачылі.
        
        С п і ч ы н і. Паложым, я ніколі кепска не чытаю і кепска не тлумачу, глядзеце самі, гражданін рэгіст-ратар!
        
        М і к і т а. (чытаючы). До... до... до... доносіцелем. Оей! Оей! Як жа гэта выйшла? я сам пісаў, сам рукою ўласнай пісаў, а начальства подпісь дало i не прачытала, мабыць, Гэнрых Мотавіч! Як жа гэта вы мяне вучылі, меджду протчым?
        
        С п i ч ы н i. Паложым, пры чым тут мая навука, калі вы самі пераблуталі «до» з «роз’ам». А можа, вы и не пераблуталі?
        
        М i к i т а. Увесь Менск ведае, што я служыў разно-шчыкам, а не даношчыкам.
        
        Н а ч а л ь н і к. Ну, досыць! Пасля разбяром! (Да Мікіты.) Хто тут з вамі яшчэ знаходзіцца?
        
        М і к і т а. (паказваючы). Гэта, меджду протчым, мая мамаша, а гэта i гэна, як ix? – мае госці.
        
        Н а ч а л ь н і к. (да Спраўніка і Дамы). Вашы дакумэнты. (Прыгледзеўшыся.) I вы, здаецца, мае старыя знаёмыя? Во цёплая кампанія.
        
        Дама і Спраўнік кланяюцца i аддаюць свае дакументы.
        
        Н а ч а л ь н і к (да Спічыні.) Прачытайце.
        
        С п і ч ы н i. У гэтым напісана: «рэвіровы сюдмэго рэвіру мяста Мінска».
        
        Н а ч а л ь н і к. Што гэта знача?
        
        С п р а ў н i к. «Акалодачны надзірацель сёмай часці места Менску», гаспадзін таварыш.
        
        Н а ч а л ь н і к. (да Патрульнага). Зрабеце рэвізію кішэняў гэтага грамадзяніна.
        
        Патрульны робіць рэвізіго, знаходзіць у кіійэнях Спраўніка пагоны і падае іх Начальніку.
        
        Н а ч а л ь н і к. (круцячы пагоны у руках, да Спраўніка.) Што гэта?
        
        С п р а ў н і к. Спраўніцкія пагоны, гаспадзін таварыш: памятка былога вялічча.
        
        Н а ч а л ь н і к. (палажыўшы пагоны на стол, да Спічыні). Чытайце другі дакумэнт.
        
        С п і ч ы н i. (чытае). «Баронэса Шпацэрзон, ганаровы член Менскай дабрачыннасці».
        
        Н а ч а л ь н і к. Шпацэрзон... Шпацэрзон... Ну, усе роўна,– пойдзе і яна. А цяпер, калі рэвізія скончана, прашу ўсіх ісці са мной. (Да Ганулі.) Вы, цётка, застаі-цёся хаты пільнаваць.
        
        М і к і т а. Оей! Оей! Што, і мне йсці, мусье таварыш?
        
        Н а ч а л ь н і к. А вы думалі як?
        
        М і к і т а. Оей! Оей! Пакіньце мяне. Нашто я вам, меджду протчым, патрэбен? Вось у гэтых портфэлях зусім што іншае аба мне сказана. Зірнеце ў гэтыя паперы, ваша таварыскасць. Як прачытаеце, то ўсё роўна не заберыцё мяне, меджду протчым.
        
        Н а ч а л ь н і к. Усё роўна не магу йначай. Гэтыя пісталеты, награбленая гарэлка, патака, цяганне чужых рэчаў, служба даношчыкам, усё гэта таксама для нас добрыя паперы, хоць для вас, можа, і дрэнныя паперы.
        
        М і к і т а. Дык пакажэце мне, меджду протчым, ваша чырвонае благородзіе, чэк на мой арышт.
        
        Н а ч а л ь н і к. Чэк атрымаеце, як прыйдзеце на месца. Ідзем! Прашу забіраць «вешчэственныя даказацельства». (Начальник забірае рэвальверы, адэін партфель і пагоны. Даме, Спраўніку, Спічыні і Грамадзяніну дае несці па пары бутэлек, Мікіту – патаку. Двум патрульным – па партфелю.) А цяпер – марш за мной!
        
        М і к і т а. Оей! Оей! Ваша таварыская міласць! Па-кіньце мяне з мамашай. Меджду протчым, пайду пама-гаць вам забіраць Варшаву, толькі не забірайце мяне!
        
        Г а н у л я. Мае паночкі, мае галубочкі! Хаця не змі-кіцьце майго Мікіткі. Хаця не змікіцьце! (Апускаецца з ціхім плачам на спакаваныя манаткі.)
        
        Усе, апрача яе, выходзяць. Пры апошніх Гануліных словах разлягаецца за вокнамі на вуліцы харавая песня. Ой ты, яблочко, Куда коцішся? Не туды попадзёш – Не вароцішся... Пасля паўмінутнай паўзы, пад несціхаючыя гукі песні, паволі апускаецца.
 
Заслона.


Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.