РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Даведка
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вечальле
 
 
Памяць босых ног

 
 
*** Чорны вол маёй трывогі...
 
Вогнепаклоньніца
 
*** Матчына песьня...
 
*** Рабіў наіў...
 
*** Мне сёньня пяць дзесяткаў без шасьці...
 
*** Па сьветлыя прысьмеркі, ціхія золкі...
 
Загнэт
 
*** Як мая галава...
 
*** Чалавек не ўзьнікае так...
 
*** Мама...
 
*** Яна нікога не абміне...
 
Матырынскі лес
 
Вечальле
 
Спадчына
 
Памяць босых ног
 
Каб толькі!
 
Шавулічы
 
*** Суровае прычандалле вайны...
 
Казка заечага маленства. Запыталка-дражнілка
 
*** Цаглінай стаць павінна гліна...
 
*** І ў будзень і ў сьвята прыйдзе...
 
Чорна-белы напамін
 
*** Hi сябе, ні чужога слова...
 
*** Ляці са сваімі гадамі...
 
*** Балаты на хаду асушылі...
 
*** Ураджай, недарод...
 
*** Люблю нізрынутых куміраў...
 
*** Макет зямнога шара круцяць дзеці...
 
Ода ходзікам
 
*** Калі ўскрываецца заліў...
 
*** Бульба, звараная на хапку...
 
*** Ня дужа шануючы асьцярогу...
 
*** Ростані i раздарожжы...
 
*** Напэўна, зноў дачушка...
 
*** Як царствы казачныя, як вякі...
 
*** Ёсьць развага астраўка...
 
Два вузялкі на памяць
 
*** Не дужа горла дзеручы...
 
*** Згінацца пад ношай...
 
Празаічнае меркаваньне
 
Сон у бальніцы
 
*** Як проста ўсё было тады...
 
Начная мазаіка мозаку горада
 
Азарэньне
 
*** Продкі ані мае, ні твае...
 
*** Яно ўсяго й было...
 
Інтэлект зямлі
 
*** У Каралішчавічах...
 
У Карпатах
 
*** Вясна!..
 
Баляда дзікага вінаграду
 
Споведзь калосься
 
*** Пакуль спрыяе час
 
Душная раніца
 
Паўдзённая заранка
 
Кнігары
 
Рака тваёй рукі
 
Памяць
 
Доўга!
 
*** Дыск тэлефона-аўтамата...
 
*** Крыўда – складам парахавым...
 
Тост на круглым юбілеі
 
Асіньнік
 
*** Навошта так сьпяшае часавым нас...
 
Нашчуся Літвой
 
Суседзі
 
Малады верш
 
*** Бунтуйце, як каньякі...
 
*** Спыніцца радасьці было дзе...
 
Вечнашумныя сосны Прыбалтыкі
 
Домскі сабор на прыёме ў нябёс
 
*** Калі надыходзіць час...
 
*** Мне нясьмела прыходзіць сюды...
 
Філялягічны досьвітак
 
*** Розум вар’яцее...
 
Тры прыступкі
 
Настрой раніцы
 
Акрасанэт
 
*** Турбот у дваіх...
 
Ля агню
 
Палескія прафесіі
 
Сумны напамін
 
Тэорыя каштана
 
Дняпро праз Вашу завушніцу
 
Скіфскія бабы
 
Закон паэзіі
 
Алег Маціевіч
 
Перадзім’е
 
*** Вар’яцее ўсё...
 
Даверлівая баляда
 
Няўжо?
 
*** Праходжу каля дамоў...
 
Дабрыня
 
Паэтам Каўказа
 
КСП
 
Аўтограф на бесказырцы
 
*** Жыцьцялюбамі землякі былі...
 
Марыя Рыгораўна
 
Сіневір
 
У галавах ручая
 
Вытокі
 
У кроне чалавецтва
 
Смага
 
*** Каля трас міжпланетных...
 
*** Сорак першы, сапраўды, быў шчыры...
 
Воблік вады
 
Скарб
 
Матчыны рукі
 
*** У сорак столькі, паўстолькі...
 
*** Быў год...
 
*** Як на дваіх, то на дваіх...
 
*** Схіліся над часам...
 
*** Пад высьветленымі дубамі...
 
Баляда пра ашыйнік
 
Баляда зімовага жаўранка
 
*** Асьлеплы гнеў не бярыце за свата...
 
Ода дзьвярынам
 
Вырыс беларускага лесу
 
*** Восень з дажджлівай уміг залатою...
 
*** Матулі нашы сьведчаць неўміруча...
 
Сьветлапад
 
Вечны вырай
 
*** Ганіце сум зь ілбоў...
 
*** Лета бабіна...
 
Вырыс беларускага лесу
 
Васільковая баляда
 
*** Табе найлепшыя радкі...
 
Чатыры літары
 
*** Вярні мне, час...
 
*** Аднойчы, аднойчы...
 
*** Ліпень для мяне жаданы...
 
*** Я прыйшоў да цябе такі...
 
Яшчэ адно прызнаньне Палесьсю
 
*** Сябе ў адчаі вусны вызналі...
 
Бутаўшчына
 
Туман ярам...
 
Крылы Паўлюка Багрыма
 
Мой першы смутак
 
Літоўскі ўспамін
 
*** A былі мы вольнанаёмнымі...
 
Водбліск Купальскай начы
 
*** Ня стомлены ў журбе...
 
*** Мы на агонь глядзім...
 
*** Планета ўся ў радзімках родных стрэх...
 
Хантэнгры слухае «Зорку Венеру»
 
Гаспадыня Медэо
 
Джайляу
 
Да паходжаньня танца
 
Пад вярбой вада
 
*** Я падштурхнуў плячом...
 
У Джолсііта Малдасанава
 
Вышыня
 
Над небам юрты
 
Перыферыйныя славяне
 
Адзін з арды
 
Кыз ямшчэк
 
Цяньшаньская яліна
 
Наш першы сход
 
Сакавік
 
Стэпавы краявід
 
З грэкаў у варагі

 
 
Над Іматрай
 
З грэкаў у варагі
 
Царква ў скале
 
У гасьцях у цішыні
 
Вясна ў Суомі
 
Ідуць у суботу Хельсінкі
 
Як сталі чыгуннымі кавалі
 
Саўна
 
Замак у горадзе Турку
 
Фінка
 
Кароўка-багоўка
 
Вясёлая карчма
 
Скандынавія
 
Таямнічы чытач
 
Шведскі нейтралітэт
 
Забыты сьняданак
 
Пегас i чалавек
 
Гальфстрым
 
Вясна ўзяла аблогай замак
 
Па дарозе «Еўропа-4»
 
Стыпендыяты вуліц
 
Адносна парнаграфіі ў Швецыі
 
Рулетка
 
Гадзіна пік
 
Сакура цьвіце
 
Шведскі стол
 
Анёлак з гадзіньнікам на руцэ
 
Спэцыфічна шведскі дождж
 
Натуральнае толькі адно
 
Над усім дабрабыт!
 
На скрыжаваньні ў рай
 
Нафталін
 
Зьмена варты
 
Зялёныя каралі
 
Урок фізікі
 
Аер
 
*** За мару сяўбы...
 
Viva 287
 
Пытаньні з крыла самалёта
 
Via Lactea
 
Пралёг
 
Рэвалюцыя — маладая!
 
Падарунак камбрыга
 
Маяк Гаваны
 
Трывалая рыфма
 
Раніца
 
Настрой
 
Пад надзейную ахову
 
У парку Леніна ў Гаване
 
Omnia mea mecum porto
 
Зімовая сьпёка
 
У былой рэзідэнцыі
 
Будзяць Гавану пеўні
 
Нa беразе блакіту
 
Краявід з гаванскай пальмай
 
Стратэгічныя вывады
 
Tropicana
 
Першы гром
 
Ранча Хемінгуэя
 
*** Зялёныя капронавыя шпагі...
 
Навагодняе пасланьне Пімену Панчанку
 
На лініі дня i начы
 
*** Патрэбна мяняць нябёс цыферблаты...
 
*** Круглая зямля...
 
Над акіянам
 
*** За тлумачэньні дзякуй...
 
Над хмарамі
 
*** Хай дамасед нелюдзімы...
ПАМЯЦЬ БОСЫХ НОГ
*  *  *
Чорны вол маёй трывогі,
Белы вол маёй надзеі
Цягнуць лямку да зьнямогі,
Змрок турбот ані радзее.
 
Плыўныя аблокі,
Крыгі,
Маладыя сьнегапады,
Як заядлыя барыгі,
Загрузіць па дышаль рады.
 
Да апошняе дарогі
Іх пасу па чарадзе я –
 
Чорны вол маёй трывогі,
Белы вол маёй надзеі.
 
 
 
 
Вогнепаклоньніца
380
Спакой нізінаю цячэ,
У вечар сьцежка ў руце-мяце.
А вогнішча гарыць яшчэ
Самаахвярнае, як маці...
#З радкоў памяці

 
Мама мая хрысьціянкай зжыла,
З богабаязнай душою, іконьніцай.
Ды, вернападдадзеная сьвятла,
Болей была яна
Вогнепаклоньніцай.
 
Зьвідна карміла агонь з рукі,
Яму выбірала кавалкі ласыя –
Бяросту,
Крамяныя смалякі.
Ёй полымя пальцы лізала з ласкаю.
 
Пераважна звала агонь
Цяплом –
Гасіла цяпло,
Цяпельца разводзіла.
Назалеўшыся над бяззубым кублом,
Чакала цёплага сьнегу малодзіва.
 
Як гняўлівых суседзяў якіх
На куцьцю
Перуна,
Маланьню
Запрашала велічна.
I, ўдзячная за неспакой жыцьцю,
Ахвярна
Лучынкі скіпала вечарам.
 
Іскрынкі разьдзьмухвала на далані,
Нібы ад мякіны адвейвала зерняты.
Штодня да агню,
Да гарачыні
Былі і падумкі, і вочы зьвернуты.
 
Ад дыму ў чалесьніка цьмела чало,
Печ
Небу ўздавала пашану ахвярную.
I полымя болю маму ўзяло –
Растала, як папялінка, за хмарамі.
 
Каб на сівярах не марозна было,
Каб зьбілася з ног сьнегавеяў коньніца,
Пакінула мне на зямлі
Цяпло
Акуліна Андрэеўна –
Вогнепаклоньніца...
 
 
 
 
*  *  *
Матчына песьня,
Ты ў полі гарбела,
На маразах у чужыне гібела,
У баразёнцы на міг спачывала.
Болю ня трэба было дабаўляць.
Рук ты ня чула,
Але спачувала,
Што ў перапёлкі ножкі баляць.
 
 
 
 
*  *  *
Рабіў наіў,
Парыў
Музей фігур васковых?
Я свой даўно стварыў,
Як з гурб,
Зь фігур вясковых
Музэй,
Каб рэй вялі,
Касілі,
Храп'е секлі
Сяўцы і кавалі –
Стахваны,
Зосі,
Тэклі.
 
Да іх у час цяжкі
Сьпяшаю за парадай.
Гады,
Як пастушкі,
Начуюць за барамі.
 
Як да суседзяў,
Зноў
Да іх іду ў пазыкі
За вугалькамі слоў,
Самотна-безьязыкі.
 
Далоні апячэ,
Каб высьветліць наўкольле,
Нячутае яшчэ,
Нязгаснае ніколі.
 
Іскрынкі, што кастра,
Пяршаць вятрам у горле.
Ля крэўнага кастра
I дым цяплом агорне.
 
Хай неба не ўздае
За воблік
Маткі Боскай,
Што бачу так яе,
Як маму ў лузе,
Босай.
 
Расьце раса ў траве,
Сасна плыве да кручы.
Са мной
Музэй жыве,
А зь ім і я – жывучы.
 
Забытая радня,
Мае сябры, суседзі
Не ў невядомым недзе –
Усе ўва мне
Штодня.
 
 
 
 
*  *  *
Мне сёньня пяць дзесяткаў без шасьці...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Па сьветлыя прысьмеркі, ціхія золкі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Загнэт
Шануеш дух, зь якога хлеб надзённы,
Чысьцец і пекла полымя – загнэт.
Ты ў неба круціш дыму верацёны,
З цаглін радкоў кладу табе санэт.
 
Дзікоў галовы, пеўневы кароны,
Як на алтар, клаў на цябе абед.
Трывалых страў разгалістыя кроны
Свой радаслоўны пакідалі сьлед.
 
Ты, чорнай засланкай багаславёны,
Будзённых дзён разлучаныя зьвёны
Злучаў і добрых сьвят трымаў сакрэт.
I воблік мамы над табой – бяссонны –
Днеў маладым правобразам іконы,
Каб хатнім стаў неспасьціжымы сьвет.
 
 
 
 
*  *  *
Як мая галава,
Пабялела трава пасьля сьнегу.
Гэта прызімак толькі.
Яшчэ сваё возьме зіма.
Ні разьбегу для бегу,
Ні цёплых аблок для начлегу.
Ёсьць надзея адна на адлегу,
На кудлатай завеі кунегу,
На спагадлівасьць веку,
На далёкую Вегу.
I веры марозу няма...
 
 
 
 
*  *  *
Чалавек не ўзьнікае так...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Мама,
Я пастарэў безь цябе,
Для сьцен адзіноты вырас.
Мне зараз твой зразумелы выраз:
Адзін як вока ў ілбе...
 
Закачуся ў века зь ілба я.
Калі –
Не задумвацца лепей.
Хмарыць крыўда любая,
Парушынка малая сьлепіць.
 
 
 
 
*  *  *
Яна нікога не абміне...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Матырынскі лес
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вечальле
Спадчыннае возера маё,
Вечнасьцю прывечанае
Вечальле.
Променем ляшчыны
Вудаўё
З бацькавай рукі
Цябе прасьвечвала.
 
Човен дзеда Грышкі
Лёгкім сном
Торкаўся ў затоку ўасачэлую,
Шляхам,
Брукаваным перуном,
Сунуліся хмары высачэзныя.
 
Голас мамы
Чулі берагі,
Ехала зь вясельлем
Баба Грышчыха.
Тоні зь сітнягом вялі таргі,
Мурагі
Шапталіся з гарышчамі.
 
Набрыдзі, як наледзі, было,
А глыбінь тваіх
Буза ня ўсватала.
Дыхала ў любую сьцюжу тхло,
Бегла ў сьвет
Рачулка сукаватая.
 
Вечальле паклаўшы ў галаву,
Сьніць дагэтуль сны
Пра ўловы лепшыя,
Лёс багром схапіўшы на плыву,
Родная мне вёска
Кавалеўшчына.
 
Туманоў рахманых табуны
Нахлынаюць зь Вечальля,
Як зь вечара.
Ныюць стогнам
Цішыні званы,
Вечальлю
Пра звон згадаўшы вечавы.
 
Я за аблачынамі здаўна
Звык сачыць, каб загадаць,
Плыве чыя.
Як сьвятлом праясьнена да дна –
На сьвітаньні напілася зь Вечальля!
 
 
 
 
Спадчына
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Памяць босых ног
Ёсьць памяць босых ног,
I ўеліся ў яе
З ракі жыцьця трысьнёг
I жвір, што стому п'е,
Сьцяжын перапалох
I ўпартасьці жарства.
 
Парог
З усіх дарог
Сталіцай хараства
Ад першых крокаў стаў
Для босых хадакоў,
Не шкадаваў атаў
Спадманны луг вякоў.
 
Трыпутніку далонь
Гаіла боль бяды,
Шчымлівасьці агонь
Бярог надзей сьляды.
 
Хай памяць босых ног
Не страціцца нідзе
I на чужы парог
Цябе не завядзе...
 
 
 
 
Каб толькі!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шавулічы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Суровае прычандалле вайны...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Казка заечага маленства
Запыталка-дражнілка
Былая,
Малая...
Пытаць навучыла
Бабуля Маланьня:
– Варона-старажона,
Ці была ты імасьць?
– Была-была!..
Адказ немудроны.
Спытаць магчымасьць
Была –
Сплыла...
Да бульбы варонай
Закраса – брусьніцы.
Сарокай,
Варонай
Маленства прысьніцца.
Маленства прысьніцца,
Туга праясьніцца.
За прасьніцай мама –
Баліць паясьніца.
Мне соладка сьпіцца,
Мяцеляцца сьпіцы.
Гудзе калаўрот –
Юных год
Калясьніца...
Каб зноў тых
На год
Сто нагод
Падражніцца:
– Варона-старажона,
Ці была ты імасьць?..
Лёд зялёны, сьцюдзёны,
Кладку памяці вымасьць
Зь нябіткага шкла.
Была...
 
 
 
 
*  *  *
Цаглінай стаць павінна гліна...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
І ў будзень і ў сьвята прыйдзе,
Спакою ані дае.
А што ты адкажаш крыўдзе
На патрабаваньні яе?
 
Чакае крыўда адплаты,
Вайне не даруе віны.
 
Радзіма не вінавата –
Вінаваты яе сыны.
 
Радзіма не вінавата.
Раз ты для яе не чужы,
Бяры і набыткі і страты –
За маці – як сын – адкажы!
 
 
 
 
Чорна-белы напамін

Генадзю Бубнаву

 
Чорнагаловікам з-пад сьнегу
Выточваўся з пасьлявайны
Я, школьнік-вачапор спазьнелы,
Грымот і цішы сувязны.
Яшчэ хапала галавешак,
Яшчэ хапала чарнаты,
I падаў
Белы сьнег на ўзьмежак,
Чарнеючы ад нематы.
Ад згадак мама палатнела,
Чакала белага ліста
Штодня зь няўмольнага аддзела.
Імжа люцела
Ці ляцела
У вочы маміны траста?
Багатаю для райпасёлка,
Для выпаленай стараны
Была на колеры вясёлка.
Нібыта крама да вайны.
На дамавіну дошкі столяр
Стругаў, бо аднагодак мой
На міну стаў.
I стружак колер
Зьліваўся зь белаю зімой.
На чорным фоне дошкі кляснай
За крэйду быў я сам бялей.
Лядок неасьмялелы клаўся
На адсмылелы сьлед саней.
Балюча вочы кроў калола.
У дзірках зор
Начы радно.
Скупое ўсё было наўкола,
Як чорна-белае кіно.
Ён чорна-белы,
Колер волі.
Адпалымнею, адсмылю –
Белагаловым дай мне, доля,
У чорную сысьці зямлю.
 
 
 
 
*  *  *
Hi сябе, ні чужога слова...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ляці са сваімі гадамі,
Пільнуйся сваёй чарады:
Ускрыліць і паспагадае,
Заслоніць свая ад бяды.
 
Няхай маладыя чароды
Іначаць і шлях, і прыбой,
Твой вырай і шлях твой –
Чароўныя,
Адкрытыя толькі табой.
 
Ні белай варонай між чорных,
Ні чорнай між белых гусей
Ня будзь на разорынах зорных
Ні ў сьпёку, ані ў грыбасей.
 
Каб юныя не гагаталі
Зь цябе над захмарнай градой,
Лунай
Са сваімі гадамі,
Зьнікай
Са сваёй чарадой.
 
 
 
 
*  *  *
Балаты на хаду асушылі,
Як вітальную чашу, да дна.
Перацялі лясам сухажыллі –
Перспэктыва далёка відна.
 
Зім сьняжыстых апошніх спадкі –
Гурбаў мэндлікі без каласкоў.
На падталы асфальт курапаткі,
Як з блакады,
Выходзяць зь лясоў.
 
Дзе квактух лесавых асьцярога?
Дзе рассыпаны жар журавін?
Шынамі зашаптана дарога.
Мчыць уссмылены статак машын.
 
Ні саней, ані сена трушыны,
Ані згубленай торбы з аўсом.
Ахінуў
Сум галодны птушыны
Дым
Цяжкім ад бэнзіну крысом.
 
Хіба ў госьці да казкі
Прасіцца:
Там на ўхабах падскоквае воз,
Там частуецца рыбай лісіца,
Там у згубленай торбе авёс.
 
 
 
 
*  *  *
Ураджай, недарод...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Люблю нізрынутых куміраў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Макет зямнога шара круцяць дзеці...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ода ходзікам
Ідуць няспынна ў цішыні на ўлоньні,
Сваю дакладна службу несучы.
На ходзіках даступны
Час няўлоўны:
Навобмацак пазнаеш уначы.
 
Вагу з гадамі траціць нават гіра,
Нагрузкаю грамадскаю – замок.
На знос працуе ўся сістэма шчыра,
Пытлюе час заведзены млынок.
 
Каля млына ня бойся запыліцца,
Мука гадоў – сваячка сівізьне.
Лучынка,
Каганец
I запальнічка
Сузорны цыферблат сьвянцілі ў сьне.
 
А на дванаццаць зводзяць стрэлкі,
Быццам
Бяруць за крылы пеўня, каб скарэй
Зьвязаць і на базар –
Абы пазбыцца
Гарластага заступніка курэй.
 
Бяз стрэлак,
Як бяскрылыя стракозы,
Ня хочуць здацца ходзікі бядзе.
Ланцуг казычуць колцы
I стракочуць,
Напамінаючы, што час ідзе!
 
Сьпяшаюць колцы сьцежкай ланцужковай,
Сьляды
Зноў паўтараючы свае.
Гады
Імчацца вучнямі са школы.
Зязюля вылятае, гнёзд ня ўе.
 
На ходзікі зірнеш, і не ўцярпіцца
Перацягнуць гадоў сваіх ланцуг.
Сьляды прапалі,
Зьніклі промні-сьпіцы,
Ня ўгледзіш ветрагонаў, валацуг.
 
Маленства нізкастрэхага куранты,
Няўседлівага часу хадакі,
Пакуль мы мітусімся, кватаранты,
Яны ідуць няўмольна,
Як вякі.
 
 
 
 
*  *  *
Калі ўскрываецца заліў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Бульба, звараная на хапку...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ня дужа шануючы асьцярогу...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ростані i раздарожжы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Напэўна, зноў дачушка
Прыйшла дадому ўранку.
Матуля гнеў вярэдзіць,
Ды робіць перадых:
Галінкаю зялёнай
Лупцуе неслухмянку,
Галінкай маладзенькай
Па плечках маладых.
 
Зялёная галінка,
Зялёная дачушка,
Хоць маці лупіць грозна,
А не баліць зусім.
 
У хаце ноччу душна
I мулкая падушка.
Туман на золку мяккі,
I ўтульна толькі зь ім.
 
Хоць сьмех перасядае,
Спрабуе хныкаць кпліўка,
А ў ёй агонь рагоча,
Што не ўтушыць вадой.
Зьнікаюць у пад'ездзе
Зялёная крапіўка,
Вясёлая жыгучка
Зь сівою лебядой.
 
 
 
 
*  *  *
Як царствы казачныя, як вякі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ёсьць развага астраўка,
Плынь зь вірамі ўперак,
Забароннасьці рака
I дазволу бераг.
 
Роспач, радасьцю рыўка
Кпі над сівярамі.
Забароннасьці рака,
Прывітай вірамі!
 
Плынь зьнікае на бягу,
Зманная да звону.
Слоў адвагу берагу
Берагу дазволу.
 
 
 
 
Два вузялкі на памяць
Хаваюся за паўзаю,
Пытаюся ў тугі я,
Нашто ў цябе за пазухай
Два вузялкі тугія?
 
Два вузялкі.
Хоць готыку
Кліч, каб глядзець у неба:
Ад аднаго іх дотыку
Успомніцца што трэба!
 
 
 
 
*  *  *
Не дужа горла дзеручы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Згінацца пад ношай...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Празаічнае меркаваньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сон у бальніцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Як проста ўсё было тады...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Начная мазаіка мозаку горада
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Азарэньне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Продкі ані мае, ні твае...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *

...крыніца стаяла.
#З народнай песьні

 
Яно ўсяго й было:
Вачэй з вачмі спатканьне.
Ударыла сьвятло
Крыніцаю з-пад каменя.
 
А з поўначы мяло,
Дажджыла апаўночы.
Успомнячы сьвятло,
Любілі ростань вочы.
 
Піла сьвятло імгла
Халоднымі глыткамі.
Крыніца выбегла.
Маўчаць вучыўся камень.
 
 
 
 
Інтэлект зямлі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
У Каралішчавічах...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У Карпатах
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вясна!..
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Баляда дзікага вінаграду
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Споведзь калосься
470
Арсеню Лісу

 
Язэп Драздовіч выразаў кійкі,
Як посахі вяртаньня да вытокаў.
Намацаўшы карэньня вузьлякі,
Сягае вольна думка да аблокаў.
Разьбярства цьвёрдасьць трэба для рукі.
Не баючыся кпін, ані папрокаў,
Вандруюць мастакі, як жабракі,
Каб пасьля сьмерці ўзьняцца да прарокаў.
 
З засьценка Пунькі – царства бацяна –
Відаць Сусьвету зорная сьцяна,
Трысьцен, дзе скарб вякоў ляжыць забыта,
Руіны Крэва, дрэва таўсьціна
Таго, якому жаліцца струна.
Для споведзі калосься сьпее жыта.
 
 
 
 
*  *  *
Пакуль спрыяе час
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Душная раніца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паўдзённая заранка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Кнігары
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рака тваёй рукі
Рака тваёй рукі
Мае згубіла вёслы.
Чаканьня жаўрукі
Твае вітаюць вёсны.
 
Рука тваёй ракі
Сьціскае смутку вузел.
Марудлівы такі
Жаданай згоды бусел.
 
Вясна твайго сьвятла
Мой не прымае вырай.
Як човен безь вясла,
Я ўвесь бяз ласкі шчырай.
 
Сьвятло тваёй вясны
Мае асьветліць сьцежкі,
Каб зазьвінеў лясны
Званец тваёй усьмешкі!
 
 
 
 
Памяць
Галее чэрап.
Зь немых глыб
Схацеў на сьвет прабіцца.
Чмель,
Як забытай сьвечкі ўсхліп,
Асвойтаўся ў вачніцы.
 
 
 
 
Доўга!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Дыск тэлефона-аўтамата...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Крыўда – складам парахавым.
Трэба, каб усклубіўся дым,
Так мала!
Міг...
Іскрынка б з вачэй тваіх
Упала...
 
 
 
 
Тост на круглым юбілеі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Асіньнік
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Навошта так сьпяшае часавым нас...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нашчуся Літвой
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Суседзі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Малады верш
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Бунтуйце, як каньякі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Спыніцца радасьці было дзе...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вечнашумныя сосны Прыбалтыкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Домскі сабор на прыёме ў нябёс
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Калі надыходзіць час...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Мне нясьмела прыходзіць сюды:
Ажываюць ласкава сьляды,
Дзе вясною ступала нага твая.
Зноў баіцца давер памыліцца.
Так усьмешка маланкі нагадвае
Пра жывую яшчэ навальніцу.
 
 
 
 
Філялягічны досьвітак
Выскачыў з канапель
Піліп-пашлапень.
Узелянелае лісьце
Расквакалася рапенькамі.
Лысы, як поўня,
Пень-скудень
Хоча выпендрывацца апенькамі.
 
 
 
 
*  *  *
Розум вар’яцее...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тры прыступкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Настрой раніцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Акрасанэт
Мой шчыры край цябе прызнаў за сына,
I родным стаў для сэрца валгара.
Калі ў бары прымаецца ляшчына,
Атожылку купчасьціцца пара.
Лучае нашы дні павагі ліна,
Ашчаднасьці асеньняя пара.
Юначых мар ня глухне каляіна,
Кіруе думку клопатаў быстра.
Ад нас гады сьпяшаюцца імкліва.
Зярняты веры не пусьці на мліва.
Лямеш сьвітае сьвятам плугара.
Од не чакае, колас хваліць ніва.
Вяртаецца вякам вачэй зара –
У сыне паўтарыўся ты шчасьліва.
 
 
 
 
*  *  *
Турбот у дваіх...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ля агню
А ты, як думка голая,
Што слоў чакала доўга.
Шугае ў неба полымя
Жаданьня маладога.
 
Спрагнёнасьцю азораны,
Дрыжыць трывогі холад.
Пачырванеў ад сораму
Агонь наіўна-голы.
 
 
 
 
Палескія прафесіі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сумны напамін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Тэорыя каштана
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дняпро праз Вашу завушніцу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Скіфскія бабы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Закон паэзіі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Алег Маціевіч
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Перадзім’е
Хоць скразьнякамі цьверазіла,
Пагоду не туды вяло,
I маладое перадзім’е
Расшчодрылася на сьвятло.
 
Ня мог суняць свой верад сівер
Скуголіў,
Енчыў,
Сіп,
Стагнаў.
Калі нарэшце пал сагнаў,
Найшло спакоем перадзім’е.
 
I перамёрз абрусам поплаў,
Пералубеў да ламаты.
Ня так зямлі ад сьнегу цёпла,
Як ад ласкавай белаты...
 
 
 
 
*  *  *
Вар’яцее ўсё...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Даверлівая баляда
Ведаю,
Нетактоўна,
Можа, й ня ўсё да ладу,
Ад праведніцкіх паглядаў
Будзе папрокаў шмат;
Ведаю,
Ды ўсё роўна
Я пачынаю баладу,
Баладу пра рускі мат.
 
Гэта было ў Вушачы –
У партызанскай зоне.
У досьвітак сорак чацьвёртага
Блакадны грукаўся май.
Прысак дарог гарачы
Ногі пячэ і сёньня.
Хламідзінка з корту пацёртага,
Жудасьцю не абдымай!
 
Было гэта там, каля млына.
Рачулка яшчэ не зьмялела.
Жанчыны і мы, малеча,
Выпаўзьлі ў змрок раўка.
Годам здалася хвіліна,
Страляніна змоўкла нясьмела.
Ціша ўтуліла плечы,
Гатовая да рыўка.
 
Гэтай хвілінай, магчыма,
Як я разумею зараз,
Бацька быў толькі што ранены,
Мох потым крывёй дамок.
Ня ўдоўімі йшчэ вачыма
Мама глядзела на зарыва:
Ад бацькавай хаты ўраньні
Дадымліваўся дымок.
 
Блакада недзе канае.
Танкі загрузлі ў рэчцы.
Чые – невядома ў цемры.
У горле смыліць сухамяць.
Разьбілася ціша шкляная,
Калі нечаканае ўрэшце
Ракетаю слова ўзьляцела
I ахнула – «ммать!» – не ўтрымаць!
 
– Нашы!
Дарэмна ўстрашэлі.
Радасьць, усіх абнашчы!
Сініцы ці кулі ценькалі?
Як тыя гуркі на лясе,
Малыя драмалі ў траншэі.
Чаканае слова:
                                  – Нашы!
– Якія ж вы маладзенькія! –
Абдымалі танкістаў усе...
 
 
 
 
Няўжо?
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Праходжу каля дамоў...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Дабрыня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Паэтам Каўказа
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
КСП
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Аўтограф на бесказырцы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Жыцьцялюбамі землякі былі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Марыя Рыгораўна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сіневір
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У галавах ручая
У галавах ручая
Шэпча
Трава густая,
Здрадніца:
– Я не твая,
Я нічыя,
Ня тая...
 
Болей маёй няма,
Той,
Нічыёй і нашай.
Тую шукаць дарма,
Як і цябе,
Інакшай
Стала ты.
 
Наш ручай
Болей ня наш.
Ну хоць ты
Імчаць ручаю даручай
Да нас, забытых,
У госьці...
 
У галавах ручая
Шэпча,
Нібыта пытае,
Зводніца:
– Я нічыя? –
Трава забыцьця густая.
 
 
 
 
Вытокі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У кроне чалавецтва
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Смага
Сусьлік моліцца,
                                    склаўшы лапы:
– Як я,
              так заплакала б неба хоць!..
Каб,
          быццам вужоў,
                                            учарнелай ляпай
маланкі
                  глытала непагадзь.
Арла размарыла –
                                        рассохлася дзюба,
сухім
            падавіўся клёкатам.
Калі ж у ральлю
                                    жалудамі з дуба
удараць
                дажджыны далёкія?!
Вятры
              сіпяць ад удушша ледзьве:
– Сьпёка,
                  сухмень замучылі...
Няўжо гэта
                          ходзяць нагамі недзе
па зябкай вадзе
                                  паплавамі зыбучымі?
Стэп падымае,
                                як шалю вагаў,
сонца плыве
                            над высакавольтнымі мачтамі.
Да кожнай кроплі
                                      цягнецца смага,
нібы дзіця
                      да саскоў матчыных.
Люблю я
                    смагу з сухімі губамі
за тую прагу
                            са сквапным позіркам,
што шлангам пажарным
                                                      вясёлку згінае
і – асушае
                      прадоннае возера!
 
 
 
 
*  *  *
Каля трас міжпланетных...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Сорак першы, сапраўды, быў шчыры...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Воблік вады
Пакуль бяжыць вада,
Датуль яна жывая.
Крывяніць дол руда,
Як рана нажавая.
 
Хоць двойчы не ўвайсьці
Ў раку адну і тую,
Ды хваляю ў трысьці
Яна блакіт нітуе.
 
Вада ад першых дзён –
Сьвянцоная, сьвятая.
Бяду і добры плён
Вір забыцьця глытае.
 
I, як на далані,
Я варажыў на плыні:
Ці высьветляцца дні
У восеньскім нахлыне?
 
Між віраточных траў,
Як маладзік з-за воблак,
З прадоньня пазіраў
Двайнік мой –
Смутны воблік.
 
Будзь сьветлым, твар вады,
Будзь лёгкай, хваля тая,
Што мрояў невады
На бераг дум вяртае.
 
Будзь вечнаю, вада,
Што ў сьнезе раставала,
З ласінага сьляда
Ад смагі ратавала.
 
Няхай не ў меліне
Цячэ ў яры нямыя
I тая, што мяне
Ў апошні шлях абмые.
 
Вада, ў вякі плыві,
Няспыннасьцю працята.
Ты вучысься ў крыві
Ці наша кроў –
Працяг твой?
 
 
 
 
Скарб
Былое варушы
Спаважліва, памалу.
Ёсьць стомленасьць душы
I стомленасьць мэталу.
 
Мэтал – на пераплаў,
Душу – не пераплавіць.
З забытых перапраў
Сябе не пераправіць.
 
Ня выправіць сьцяжын,
Што зьніклі ў даўнім раньні.
Вярнуць сябе з чужын –
Дарэмнае стараньне.
 
Адксьціся ад імшы –
Пакінь яе мэталу.
Аддзяч спаўна душы
За неадумнасьць палу.
 
Мэталу – ці ў глушы,
Ці ў клопаце плаціны.
Ёсьць стомленасьць душы –
Твой сьветлы скарб адзіны.
 
 
 
 
Матчыны рукі
Удару я ў ладоначкі,
У залаты пярсьцёначкі, –
Ад песьні маладой дачкі
Сьвятлела гора цёмначы.
 
Ладоначкі далонямі
Рабіліся шурпатымі,
Ля ручая халоднага
Азябла зрэб'е праталі.
 
I залатой саломаю
Сяньнік калоўся восеньню.
З салоўкам сны салодкія
Ішлі за статкам, босыя.
 
На мурагі зялёныя
Ланцуг гадоў раскручваўся,
Сьціскаў ён пальцы звёнамі –
Персьцёнкамі балючымі.
 
Нажнічак колцы
Мулкімі
Пярсьцёнкамі пасьля былі,
Вязалі пальцы мукамі
I вузел не паслабілі.
 
Былі вы, пальцы маміны,
У злога швіва вязьнямі.
Як не хапала краміны –
Напарсткам долю ясьнілі.
 
А зь песьні ўсё татулечка,
Сон да падушкі тулячы,
Прасіў дачку лагодную:
– Ня бі, ня бі ў ладоначкі...
 
Гады, як пласкадоначкі,
Сплылі.
Шуміць трысьцё ўначы:
– Ня бі, ня бі ў ладоначкі,
Ня псуй, ня псуй пярсьцёначкі!
 
 
 
 
*  *  *
У сорак столькі, паўстолькі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *

Уладзімеру Някляеву

 
Быў год,
Яшчэ з вайны галодны,
Стараўся кухар,
Мой сусед:
Ён скручваў пеўнікам галовы,
Клаў на калоду,
Клаў і сек.
 
Чакаў райрэстаран маўкліва.
А пеўні без галоў
Вакол
Яшчэ падскоквалі ў каліўі,
I кроў сьвістала з гарлякоў.
 
Наліпла на сякеру пер’е,
Кроў павыпальвала траву.
I ля суперніка супернік
Скакаў,
Згубіўшы галаву.
 
Туман зрабіўся саланейшы,
Ад перапуду сам ня свой
Дабег да ўзьмежка
Мой сланечнік
Са скручанаю галавой...
 
 
 
 
*  *  *
Як на дваіх, то на дваіх...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Схіліся над часам...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Пад высьветленымі дубамі
Салодкімі сьмягне губамі
Пасека –
                  клясыка.
 
Маладое сена
Расе на
Паспытак
Растрэсена –
                              экспрэсія.
 
Дыхае Белавеж
Спакойна,
                      як белы верш.
 
 
 
 
Баляда пра ашыйнік
Як не на ўвесь раён
Шчанюк быў спрытны змалку:
Лавіў у лёце ён,
Валок на бераг палку.
 
Умеў гаспадару
У час паднесьці тапкі,
Узьняць свае ўгару
Усе чатыры лапкі.
 
Брахаць на продкаў грэх,
Што моцы не дадалі:
Шчанюк меў гэткі брэх –
Аж якаталі далі.
 
А іклы, як цьвікі.
Не дараваў нязгоду –
Любыя кумпякі
Нашпігаваць мог з ходу.
 
Дрыжыце, бараны,
Звыкайце да парадку!
Ашыйнік скураны
Ён выслужыў спачатку.
 
За пільны яшчэ нюх
Меў не адну падзяку.
Рос на вачох шчанюк
I вырас у сабаку.
 
Спасьцігшы ўсе азы
Ў пакоях і на дачах,
Стаў забіраць прызы
На выстаўках сабачых.
 
На шыю мэдалі
За выжласьць і адвагу
Ускокваць пачалі,
Як блохі на дварнягу.
 
На кім вастрыць клыкі?
Хвост закруціць – ня ў гонар.
Ня возьмуць выжлякі
Сьлед ад заслуг ягоных!
 
Ні шыю пакасіць.
Хоць вый ваўком у яме.
Ні гаўкнуць, ні ўкусіць –
Ашыйнік з мэдалямі!
 
 
 
 
Баляда зімовага жаўранка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Асьлеплы гнеў не бярыце за свата...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ода дзьвярынам
Бортам зьвяглівым былі
Пасьляваеннай «палутаркі».
Але да завес пасваталіся
З вушака здаравілы-крукі.
Былі ім пасьля мацюгоў
Нязвычнымі мірныя гутаркі,
Лязгат звычайнай клямкі
I дотык малечай рукі.
 
Іх шаравалі гальнём –
Ад фарбы адмыць стараліся.
Ім у далонь уеліся
Пісягі ад абцасаў, мазут.
Першыя хрыпла здароўкаліся
Дзьвярыны з сонцам штораніцы.
Перад сном іх зь сябе выводзіў
Хвастом сваім кот-страхапуд.
 
Было, і прыкладам білі,
I ў завіруху грукаліся.
Я іх заклінаў,
Каб дрыжэлі,
Як грукнецца бацька дамоў.
Яны намярзалі і стылі,
Нам цёпла было перад грубкай,
Грэў нас яшчэ рэпрадуктар
Патэтыкаю прамоў.
 
Маліў, каб штогод дзьвярыны
Здымаліся перад Калядамі.
Сьвяшчэннадзейства тварылі –
Аж кот забываў на мышэй.
На іх парсюка смалілі
Паяльнай лямпай кудлатаю.
Патэльня чакала скваркі.
Рабілася харашэй.
 
Ад злосьці аж склыгаталі,
Ад жалю балюча енчылі,
Ад абурэньня грукалі,
Адводзілі ў цішы душу.
 
Брама ў сьвятло і ў сьвет,
Дзьвярыны пасьляваенныя,
Апошні раз зачыніцца
Не сьпяшайце за мной –
Прашу.
 
 
 
 
Вырыс беларускага лесу
Невыводнага лесу вырыс,
Ён выразны ля ўсіх дарог.
Ці падлетак-падлесак ня вырас,
Ці лясун свой аблог
Не ўбярог?
 
Поле помніць красу васількамі.
Лес нязломны ў густой дабраце.
Чым часьцей
Яго страх высякае,
Тым часьцейшы
Зялёна расьце.
 
 
 
 
*  *  *
Восень з дажджлівай уміг залатою
Стала – і добрымі ўсе –
Над жаўталісьцем і над слатою,
Сьцежкамі ў пудкай расе,
Над тумановаю белатою,
Сонцам, што сьпіць на лясе,
Над перазяблаю Палатою
 
Вочы дзяўчына нясе.
 
Не ачарнілі іх коні Батыя –
У першароднай красе
Ранішне-сінія і маладыя
 
Вочы славянка нясе.
 
 
 
 
*  *  *
Матулі нашы сьведчаць неўміруча –
Краса непадуладная гадам.
Садоўнік-час, што абразае сучча,
Вясною сам зьдзіўляецца садам.
 
Прывабная ў сваім адчаі круча
Дае развагу мададым сьлядам.
За звон ручча ручаецца прыручча.
Рачулка дазваляе быць ільдам.
 
Нас да саміх сябе бяда вяртае,
Як адыходзяць мамы ў нашы сны.
Спагада ў раньніх зморшчынках сьвітае,
Сум разьвітаньня – ў сьнезе сівізны.
Краса матуль адданасьцю сьвятая –
Ёй са спазьненьнем моляцца сыны.
 
 
 
 
Сьветлапад
Сьнег злятае зь неба –
                                                  пад
Позіркамі мгліцца.
Вейкі-веі.
Сьнегапад.
Белая ігліца.
 
Не хапае лапат
Дворнікам і –
Злосьці.
Сьнегапад,
Сьветлапад.
Маладое штосьці.
 
I дзяўчына ў плашчыку,
Лёгкім не па часе,
У чырвоную шчаку
Яблыку ўпілася.
 
 
 
 
Вечны вырай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
450
Ілоне

 
Ганіце сум зь ілбоў,
Дарэмна не тужыце,
Пакуль жыве любоў,
Як перапёлка ў жыце.
 
Жыве і жыць заве
Заложніцай нядзелі.
I жменькаю надзеі –
Яе гняздо ў траве.
 
Ад перайка яе
Шарэецца шарэньне,
Туман журбы ўстае,
Расьце ў віроў карэньне.
 
Не давяраць бядзе
Расінцы промень раіць,
Паўдзён любоў вядзе,
Каханьне помніць раньні.
 
Гарніце шум дубоў
I рэўнасьць не тушыце,
Пакуль жыве любоў,
Як перапёлка ў жыце.
 
 
 
 
*  *  *
Лета бабіна...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вырыс беларускага лесу
Невыводнага лесу вырыс,
Ён выразны ля ўсіх дарог.
Ці падлетак-падлесак ня вырас,
Ці лясун свой аблог
Не ўбярог?
 
Поле помніць красу васількамі.
Лес нязломны ў густой дабраце.
Чым часьцей
Яго страх высякае,
Тым часьцейшы
Зялёна расьце.
 
 
 
 
Васільковая баляда
Ад жонкі першай –
Паўдурак сын,
Зь ім залатарылі па суботах.
У нядзелю, бывала,
Вясельны ўспамін
Раскашаваўся ў юхтовых ботах.
 
Ні калёс, ні камаш,
Дык і дзёгаць ня важ.
Ня ў нораў ганак
Шчасьлівай падкоўцы.
Зьбіраешся, як Ярмош на кірмаш, –
Зь недалуг пацьвельваліся местачкоўцы.
 
Прозьвішча не насіць,
Як ярмо ж.
Ня ўсім качацца,
Як нырцы ў сале.
– Ярмош, гаворыце,
Што за Ярмош?
Васілёк –
Так адразу б сказалі.
 
Васілёк цьвіў
На каўняры бальшака
Кужэльна-крамнай кашулі мястэчка.
Ня ела вочы
Грошай машка,
Ня часта у кубле ляпала вечка.
 
Кіпелі грэшнікамі ў смале
Клапотныя думкі
Зь зімы да лета.
Дзяцей як бобу,
I хлеб на стале
Быў свой
Якраз да бабовага цьвету.
 
Было ня цесна ў хляве лычу.
А ліпу ў двары ўпадабала бусьліха.
– Скульле ў бок багачу,
Свой сноп малачу, –
Гразілася восеньню Васіліха.
 
Зь віна зеляна
У застольлі
Запяе яна,
Як застогне:
 
– Танцуй, Васіліха,
Прыйдзіць Васіль –
Будзіць ліха.
Васіліха Васіля
Качалкаю зацяла!
 
Душа,
Сама сябе весялі!
Ставала лыжак,
Быў крыку лішак.
Адно што вочы,
Як васілі,
Цьвілі ва ўсіх Васілішак.
 
Дочкі дынастыю
Ушчэнт зьвялі:
Любка ды Наста,
Вольга ды Нінка.
Нарадзіцца мелася Надзька калі,
У Васілька й галава панікла.
 
Пад сэрцам цяжар,
Як жарства, залёг.
Прасіла жонка,
Яшчэ не старая:
– Пабабіць па бабку схадзі,
Васілёк.
Кошачак і тых разьбіраюць.
 
Як у ваду глядзела яна.
На помач ліха прыклымаць рада.
Васількоў
Забрала вайна,
Разабрала Васілішак блакада.
 
Мала было равоў і канаў,
Каб трупы схаваць
З усяго раёна.
Іваца-блазна,
Што статак гнаў,
Немцы застрэлілі як шпіёна.
 
Капаць акопы
Пайшоў Васілёк,
А для сябе ня вырыў магілы.
У Васіліхі дахаты здалёк
Толькі вярнуцца
Хапіла сілы.
 
Сам Бог падабрэлы,
Няйначай, зьбярог
Васількова семя,
Бо ўсе Васілішкі
З тыфозных баракаў,
Зь цяжкіх дарог,
Зь Нямеччыны
Дадому ўзяліся.
 
Перацярпеўшы і стыль, і цьвіль,
Стаіўшы ў позірку
Жаль і сумінкі,
На падаконьніку
Цьвіў базыль
I чульлівыя бальзамінкі.
 
Самотнее двор –
Аглухлы бабыль.
Ані бабовага цьвету,
Ні маку.
Жыве толькі прыказка:
Хорша, базыль,
Не рассыпай табаку!
 
 
 
 
*  *  *
Табе найлепшыя радкі
Яшчэ я напішу.
Яшчэ я іх кармлю з рукі
I не ўзьлятаць прашу.
 
Яшчэ дзічэць пачнуць яны
I прагнуць вышыні.
Іх неспалоханыя сны
На скрусе не жані.
 
Іх крыл трывожлівы ўскалых
Ускалыхне душу.
Ты толькі дачакайся іх –
Я аб адным прашу...
 
 
 
 
Чатыры літары
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Вярні мне, час...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Аднойчы, аднойчы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ліпень для мяне жаданы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я прыйшоў да цябе такі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Яшчэ адно прызнаньне Палесьсю
Неба,
Як чоўна варажскага днішча,
Трэба –
Прасмоліць імгла.
Зоры,
Як вершы Жэні Янішчыц, –
З суму і са сьвятла.
 
Сум свой і ўцеху сумую,
Самую
Радасьць адчуць хачу.
Зноў захварэў я табою,
Сумую,
Зноў ты ўвушшу і ўваччу.
 
Весьняга смутку вугольчык,
Затлейся.
Полымем ахіні,
З громам прачніся,
Паліся,
Палесьсе,
Ліўнямі дабрыні.
 
Любіць – пакіне,
Убарць ці Піна, –
Хай паварожыць май.
Хай крапіва,
Як зялёная кпіна,
Пройме душы адчай.
 
Хай храбусьцяць жалудамі
Нявінна
Кормныя дабракі,
Тыя, што стануць
Дрыгвой квашаніны,
Чорныя вепрукі.
 
Мы цябе так асушаем,
Палесьсе,
Потым ва ўсіх нябёс
Пыл перасохлы ацішыць
Увесь твой,
Пэўна, ня хопіць сьлёз.
 
Хай твой бацян
Над апошнім балотам,
Ад асакі рудым,
Перажагнае
Спагадліва ўзьлётам
Сум мой, як сырадым...
 
 
 
 
*  *  *
Сябе ў адчаі вусны вызналі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Бутаўшчына
Землякі мае
Сьпяць у зямлі –
Адышлі,
Засталіся ўспамінамі.
У зямлю ўсё сваё ўзялі,
Мне маё
На зямлі пакінулі.
 
Зь імі ціша і дабрыня,
Неспакой і згрызня
Са мной мае.
З-пад упірыстага караня
Шум прабіўся
У неба мройнае.
 
Ад журбы пасівела мудрэй.
Не сьпяшаецца вечнасьць
З адплатаю.
Адскакаў сваё
Дзядзька Андрэй,
Цётка Вольга
Сваё адплакала.
 
Адпілікаў на скрыпцы
Піліп,
Засталася бяз Грышкі
Грышчыха.
Скрып вятроў
Ды адчаю ўсхліп
Над вясельлямі,
Над ігрышчамі...
 
Памянуўшы маму маю,
За сяброўкай пайшла Апёнчыха
Быць спагадлівым
Сівер малю,
Не наблытаў хаця каб ён чаго.
 
Удава ля ўдавы.
Мужчын
Пагубляла па сьвеце
Войнамі.
Безыменны
Іхні спачын
Узышоў недзе зёлкамі,
Хвоямі.
 
Боль жыве
Па Гайках, па Ваўчах –
Вытыркаюцца вёсак скабіны.
Разанула спакой па вачах
Павучынкаю
Лета бабіна.
 
Сьцежкі лёсу
Усіх зьвялі.
Крэўнасьць
Склала трывалымі рэдзямі.
 
Нам ляжаць
У адной зямлі –
Будзем зноў, землякі,
Суседзямі.
 
 
 
 
Туман ярам...
Сьпяваюць старыя Монічы,
Ласкава зь песьняй гамонячы,
То, як з надзейнай суседкаю,
Навіною дзеляцца рэдкаю,
То, як з жаданай нявесткаю,
Нашчацца, сумныя,
Радаснай весткаю.
 
А дзяўчына, як здаўна вядзецца,
              упусьціла залато вядзерца,
              засмуціла казакова сэрца...
Зацьвітае верасамі выдма –
              за туманам нічога не відна,
              за туманам, а ці за сьлязою?
 
Толькі песьня ведае пра тое.
 
Ані слова ня манячы,
Сонца молячы,
Сьлязу туманячы,
Сьпяваюць Монічы.
 
I дасьвецьце само ў начы
Ключы
Забірае,
Сонца адпірае,
Што тамілася за барамі...
 
 
 
 
Крылы Паўлюка Багрыма
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Мой першы смутак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Літоўскі ўспамін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
A былі мы вольнанаёмнымі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Водбліск Купальскай начы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Ня стомлены ў журбе,
Ні ў маладой забаве,
Конь каласы скубе
Рахманымі губамі.
 
Конь сумна – малады,
I жыта маладое.
З падковамі сьляды
Сплылі зь якой вадою?
 
Ані па кім іржаць,
Ні паскубаць травы з кім.
Густая сенажаць
Маўчыць пад Ваўкавыскам.
 
Ні воўчага выцьця.
Адно журба жывая.
Нібыта з забыцьця,
Конь з прыцемку ўсплывае.
 
Каб хто надзеў аброць,
Каб хто прагнаў з патравы.
Хоць жыта блоць
Тут,
Хоць
Смакуй начныя травы.
 
Як вушы ні вастры,
Ніхто ня кліча:
«Косю!»
Пагоні і кастры
Зьляглі ў адным пакосе.
 
Ці будзе балазе
Зімой з'інеластогай?
Конь
Мой адчай вязе
Выбоістай дарогай...
 
 
 
 
*  *  *

Васілю Быкаву

 
Мы на агонь глядзім
Пры вогнішчы рудым.
Як схімнік-нелюдзім,
Зьнікае ў неба дым.
 
Гарыць агонь-багач
I цемру й ціш ірве.
Цень жудасьці,
Пабач, –
Ступае па траве.
 
Няйнакш
I прашчур наш,
Укленчыўшы агню,
Узьняў свой позірк
Аж
Да зор
Упершыню.
 
Зглыдаў агонь датла
Гальля рудую медзь.
 
I нам пасьля сьвятла
Страшней у змрок глядзець...
 
 
 
 
*  *  *
Планета ўся ў радзімках родных стрэх...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Хантэнгры слухае «Зорку Венеру»
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гаспадыня Медэо
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Джайляу
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Да паходжаньня танца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пад вярбой вада
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Я падштурхнуў плячом
Хмару,
Як човен зь ліўнем, –
Каб залілася плачом
Там, дзе дажджу малілі.
 
Човен мой плыў у гарах,
Бы ў сьнегавых кар'ерах,
Громам прачнецца страх –
Стукнецца толькі ў бераг.
 
Лёгка на вышыні,
Хочацца – нахініся
I навальніцу штурхні,
Хай адчуваюць унізе!
 
Покуль угору зноў
Вернецца навальніца,
Многа бясхмарных сноў
Богу дажджоў насьніцца.
 
Хмары даўно сплылі.
Я, дзівачына, думаў:
Так бы зганяць
На зямлі
Хмары самоты і суму!
 
 
 
 
У Джолсііта Малдасанава
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вышыня
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над небам юрты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Перыферыйныя славяне
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Адзін з арды
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Кыз ямшчэк
Кыз ямшчэк –
                              пагодныя пагоркі,
Смутная смуга.
Кыз ямшчэк –
                              палын палюча-горкі,
Як туга.
Кыз ямшчэк –
                              нябуджаныя грудкі,
Пудкія грудкі.
Кыз ямшчэк –
                              сябе баіцца, прудкі,
Рух рукі.
Кыз ямшчэк –
                              дыханьне тоіць вечар
Сьпеўных аблачын.
Кыз ямшчэк –
                              сябе баіцца вечнасьць
Аблічыць.
 
I арлу з захмар'я ў подых пахкі
Ўпасьці ўніз ямчэй.
Пырхнуць думак грэшных курапаткі –
Кыз ямшчэк...
 
 
 
 
Цяньшаньская яліна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Наш першы сход
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сакавік
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Стэпавы краявід
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
З ГРЭКАЎ У ВАРАГІ
Над Іматрай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
З грэкаў у варагі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Царква ў скале
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У гасьцях у цішыні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясна ў Суомі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ідуць у суботу Хельсінкі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Як сталі чыгуннымі кавалі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Саўна
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Замак у горадзе Турку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Фінка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Кароўка-багоўка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясёлая карчма
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Скандынавія
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Таямнічы чытач
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шведскі нейтралітэт
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Забыты сьняданак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пегас i чалавек
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гальфстрым
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Вясна ўзяла аблогай замак
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Па дарозе «Еўропа-4»
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Стыпендыяты вуліц
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Адносна парнаграфіі ў Швецыі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рулетка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Гадзіна пік
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Сакура цьвіце
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Шведскі стол
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Анёлак з гадзіньнікам на руцэ
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Спэцыфічна шведскі дождж
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Натуральнае толькі адно
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над усім дабрабыт!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На скрыжаваньні ў рай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нафталін
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зьмена варты
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зялёныя каралі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Урок фізікі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Аер
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
За мару сяўбы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Viva 287
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пытаньні з крыла самалёта
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Via Lactea
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пралёг
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Рэвалюцыя — маладая!
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падарунак камбрыга
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Маяк Гаваны
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Трывалая рыфма
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Раніца
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Настрой
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Пад надзейную ахову
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У парку Леніна ў Гаване
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Omnia mea mecum porto
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Зімовая сьпёка
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
У былой рэзідэнцыі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Будзяць Гавану пеўні
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Нa беразе блакіту
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Краявід з гаванскай пальмай
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Стратэгічныя вывады
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Tropicana
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Першы гром
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Ранча Хемінгуэя
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Зялёныя капронавыя шпагі...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Навагодняе пасланьне Пімену Панчанку
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
На лініі дня i начы
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Патрэбна мяняць нябёс цыферблаты...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Круглая зямля...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над акіянам
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
За тлумачэньні дзякуй...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Над хмарамі
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
*  *  *
Хай дамасед нелюдзімы...
∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙   ∙
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.