Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     МЯСЬЦІНЫ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     МІФАЛОГІЯ     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Гальшаны   вёска, Гродненская вобласць Ашмянскі раён
     Палац Сапегаў (1-я палова XVII ст.) у Гальшанах – месца незвычайнае. Гэта той самы “Чорны палац Гальшанскі”, вядомы з выдатнага аднайменнага твора Уладзіміра Караткевіча. Зараз ад яго засталіся не толькі руіны, але і гісторыі і легенды… Наша невялічкая фотаэкскурсія нагадае пра іх.
     Назва горада пайшла ад першых уладальнікаў – князёў Гальшанскіх. Ульяна Гальшанская была другой жонкай вялікага княза Вітаўта Кейстутавіча (княжыў у ВКЛ з 1392 па 1430 гг.), а Соф’я Гальшанская абвянчалася ў Наваградку з яго стрыечным братам, польскім каралём Ягайлам і стала родапачынальніцай цэлай дынастыі каралёў – Ягелонаў.  
     Зараз гэта ўяўляецца з цяжкасцю, але калісьці тут былі шасцігранныя вежы, керамічная плітка на падлозе, сцены ў габеленах…
Адзнакi: 10.0 /3 Водгукі(2)