У Беларусі – ясныя вочы, Многа любові ў грудзях: Звонкае поле, звонкія сосны, Звонкі і сонечны шлях. Пятрусь Броўка |
![]() |
|
ГАЛОЎНАЯ | АРХАІЧНАСЬЦЬ | ЖЫВАПІС | ДПМ | ВЕРШЫ | ЛІТАРАТУРА | БІЯГРАФІІ | ФОРУМ | СПАСЫЛКІ |
Фотарэпартаж з прэзентацыі кнігі Ганны Аўчыннікавай
горад Гародня, Гродненская вобласць Гарадзенскі раён
![]() У сценах гарадзенскага музея Максіма Багдановіча 9 чэрвеня адбылася прэзентацыя
кнігі паэзіі маладой паэткі Ганны Аўчыннікавай “Ад зачыненай брамы”. Зборнік чакаў свайго выхаду амаль тры з паловай гады, а выйшаў сёлета пад кіраўніцтвам Гродзенскага абласнога аддзялення "Таварыства беларускай школы". Кніга складаецца з двух раздзе- лаў – “Келіх жыцця” і “Песні кахання”. Другі раздзел атрымаў назву ад нізкі вершаў у часопісе “Дзеяслоў”. ![]() Зборнік прэзентуе аўтар прадмовы – Анатоль Брусевіч.
![]() Прэзентацыя кнігі ў музеі М. Багдановіча невыпадковая, таму што, як лічыць Ала
Петрушкевіч, паэзія Ганны з’явілася пад крылом самотнага паэта. (На фота: Ала Петрушкевіч і Ганна Аўчыннікава.) ![]() Аляксей Пяткевіч параўнаў паэзію Ганны з паэтычным пачаткам творчасці Дануты
Бічэль-Загнетавай. Па яго словах, трэба берагчы паэтак, таму што лёс паэткі гэтага патрабуе. ![]() Юры Гумянюк распавёў пра няпросты лёс кнігі. Па яго версіі, кніга ў электронным
варыянце спачатку трапіла да яго, а ўжо пасля ў ТБШ. ![]() Ганна чытае свае вершы.
![]() Ганна распавядае пра трохсэнсоўнасць верша "З глыбіні". Па-першае, у
разуменні самой аўтаркі, у вершы адлюстроўваюцца адносіны чалавека і Бога. Па-другое, адлюстраванне кахання лірычнай гераіні і тое, што робіць гераіня, калі сутыкаецца з зачыненай брамай. Трэці сэнс верша тлумачыць аўтар прадмовы і рэдактар зборніка, Анатоль Брусевіч: – Для нас мастацтва – не гульня, не бізнэс, не вайна, але рэлігія, вера ў святую моц Слова. Менавіта на такой веры грунтуецца і творчая свядо- масць паэткі Ганны аўчыннікавай, а яе першая кніга вершаў “Ад зачыненай брамы” – гэта шлях ад сябе, свайго сентыментальнага “ego” да ўсведам- лення высокага прызначэння мастака, які становіцца стваральнікам сусвету, садзіць свой уласны сад і вольны пакідаць або не пакідаць зачыненую браму. ![]() ![]()
Аматары творчасці Ганны Аўчыннікавай.
12 чэрвеня 2011 г. © сайт "Родныя вобразы".
Адзнакi:
10.0
/2
Р’РѕРґРіСѓРєС–(0)
|