Вечар на захадзе ў попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля... Максім Багдановіч |
![]() |
|
ГАЛОЎНАЯ | АРХАІЧНАСЬЦЬ | ЖЫВАПІС | ДПМ | ВЕРШЫ | ЛІТАРАТУРА | БІЯГРАФІІ | ФОРУМ | СПАСЫЛКІ |
Пераможца “Бардаўскай восені” заспявала ў Гародні
горад, Гродненская вобласць Гарадзенскі раён
![]() Творчая вечарына Паліны Рэспублікі, якая адбылася 25 лютага была
прымеркавана да свята Масленіцы. Арганізатарам імпрэзы выступіла Гара- дзенская суполка Беларускай культуры. Паліна Рэспубліка – пераможца 18-га фестывалю “Бардаўская восень”, які штогадова ладзіцца на Падляшшы. ![]() Удзел у бардаўскім конкурсе для Паліны быў выпадковым. Адшукаўшы
інфармацыю пра конкурс ў сеціве, дзяўчына патэлефанавала арганізатарам і запрапанавала паспяваць у адборачнай частцы. Вынік – перамога ў кон- курсе. ![]() Маладая выканаўца выйшла на сцэну ў
шасцігадовым узросце. Падчас адпачынку з бацькамі ў Крыму напісала песню і зразуме- ла, што яна павінна быць выканана пад гіта- ру. Паліну нават абвінавачвалі ў тым, што яна выконвае не свае песні. ![]() Пра псеўданім “Рэспубліка”, дзяўчына распавядае з усмешкай:
– Выраз сябра “Мая амбасада” узяў пачатак гісторыі майго псеўдані- ма. Я жыла непадалёк Ліванскай амбасады і мы з сябрам там шпацыра- валі. Аднойчы колеры маёй вопраткі адпавядалі сцягу Ліванскай рэспублікі. З таго моманту і называюся рэспублікай. ![]() ![]() ![]()
Натхненне прыходзіць выпадкова: у метро, на вуліцы...
1 сакавіка 2012 г. © сайт "Родныя вобразы".
Адзнакi:
10.0
/1
Р’РѕРґРіСѓРєС–(0)
|