Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      СЂСЌРіiстрацыя
 
  Р“АЛОЎНАЯ     РђР РҐРђР†Р§РќРђРЎР¬Р¦Р¬     Р–ЫВАПІС     Р”РџРњ     Р’ЕРШЫ     Р›Р†РўРђР РђРўРЈР Рђ     Р‘ІЯГРАФІІ     Р¤РћР РЈРњ     РЎРџРђРЎР«Р›РљР†  
пошук

  
 
 РєР°СЂС‚Р°
 С„ота(7)
 Р°СЂС‚ыклы(4)
 РґР»СЏ РґСЂСѓРєСѓ
Google-map

Адзнакi: 10.0 /2 Водгукі(0)
Менск горад, Менская вобласць
Сталіца Беларусі
Пункты на карце: 15
 
Агульны зьмест: 

Менск – сталіца Беларусі й цэнтар аднайменае вобласьці й раёна. Горад разьмешчаны на Менскім узвышшы на абодвух берагох ракі Сьвіслач. Плошча Менска складае 256 кв.км., насельніцтва 1728,9 тысяч чалавек.

Менск падзелены на 9 гарадскіх раёнаў, уключае ў сябе 1 пасёлак гарадскога тыпу Сокал. Менск мае статут сталіцы дзяржавы, свой статут, гэрб і гімн.

Менск – гэта горад са старажытнай гісторыяй. Упершыню ён згадваецца ў летапісах у 1067 году.

У сапраўдны момант у Менску разьмешчаны выканаўчы камітэт "Содружества независимых государств", урад і парламэнт Рэспублікі Беларусь.

Знаходзячыся на скрыжаваньні стратэгічных шляхоў з Захаду на Ўсход і з Поўначы на Поўдзень, з Масквы ў Варшаву і з Кіева ў Вільну ("Вільнюс"), Менск з'яўляецца буйным транспартным цэнтрам з некалькімі аўтобуснымі станцыямі, чыгуначным вакзалам, двума аэрапортамі (1 нацыянальны) і сеткай мэтро.

У сістэме адзінага гаспадарчага комплексу Беларусі ў горадзе разьвіта прамысловасьць, навука, транспарт, кіраваньне, фінансы. Прамысловасьць прадстаўлена наступнымі кірункамі: машынабудаваньне, электроніка, тэкстыль, будаўніцтва, харчовая прамысловасьць і іншыя. Тут працуюць больш 300 прадпрыемстваў. Удзельная вага Менска ў прамысловасьці краіны складае больш за 22%.

У Менску 34 вышэйшых вучэбных установы, у тым ліку Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Акрамя таго, у горадзе дзейнічаюць 28 сярэдніх адмысловых вучэбных устаноў, 258 агульнаадукацыйных школ, больш 500 дашкольных устаноў.

Менск – найбуйнейшы цэнтар навукі і тэхналогіі. Тут працуюць 164 навукова-дасьледчых установы, у тым ліку Нацыянальная Акадэмія Навук.


Менск вядомы сваім культурным складам. Працуюць 16 музэяў, уключаючы Нацыянальны мастацкі музей, Музей гісторыі і культуры Беларусі, Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 11 тэатраў, у тым ліку Дзяржаўны рускі драматычны і Беларускі акадэмічны тэатры, Нацыянальны тэатр оперы і балета. Акрамя таго, у горадзе ёсьць 20 кінатэатраў і 139 бібліятэк. Выдаюцца каля 300 журналаў і больш за 700 газэт.

Дадаў Андрэй 12.05.2009