 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мастацкая выстава
“Вяртанне да рамантызму”
Запрашаем на адкрыццё мастацкай выставы “Вяртанне да рамантызму”, якое адбудзецца 31 сакавіка ў 17.00 у галерэі “Панарама” (22-гі паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Уваход на адкрыццё вольны
Мэта выставы — прадэманстраваць працы мастакоў Беларусі, у якіх адчуваецца шчырая творчая захопленасць здабыткамі выдатных прадстаўнікоў французскай школы. Удзельнікі выставы пазбягаюць непасрэдных цытат са спадчыны вядомых творцаў, але... актуалізуюць ідэі і вобразы для сённяшняга гледача ў жывапісных, графічных, тэкстыльных работах.
Сярод аўтараў — мастакі розных пакаленняў і творчых кірункаў: Фёдар Ястраб, Яўген Шунейка, Ірына Котава, Юрый Падолін, Ігар Гарбуноў, Людміла Налівайка, Карына Харанека, Уладзімір Рынкевіч, Вольга Мельнік, Аляўціна Башкатава, Дар’я Мароз-Карат, Зміцер Шапавалаў і інш.
Куратар выставы Яўген Шунейка, арт-менеджэры праекта Юлія Новік (http://julienovik.unblog.fr/) і Віка Трэнас (http://vika-trenas.livejournal.com/ ).
Выстава праходзіць пры падтрымцы дызайн-студыі Pix.by (www.pix.by ).
Падрабязьней...
Выстаўка “Вяртанне да рамантызму” будзе доўжыцца да 26 красавіка. Запрашаем наведаць!
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|