 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Канцэрт фартэпіяннай музыкі "Маэстра"
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская дзяржаўная філармонія, Малая зала ім. Р.Шырмы (прасп. Незалежнасьці, 50) і Інстытут Польскі ў Менску прадстаўляюць 14 чэрвеня 2011 года PIANOFEST Канцэрт фартепіяннай музыкі «Маэстра», які прысьвячаецца 150-годзьдзю І. Падэрэўскага і 200-годзьдзю Ф. Ліста.
Удзельнічаюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандар Палякоў і Юлія Архангельская.
I адзьдзяленьне
І. ПАДЭРЭЎСКІ
– Татрскі альбом, ор.12
– Інтрадукцыя і таката, ор.6
– Паланэз, ор.9 №6
– Сарабанда, «Фантастычны кракавяк» з цыклу «Шэсьць канцэртных гумарэсак», ор.14 №2,6
– Накцюрн, Легэнда з цыклу «Miscellanea», ор.16 №4,5
II адзьдзяленьне
Ф. ЛІСТ
– Санэт Пэтраркі №47 з цыклу «Гады падарожжаў», S.161/4
– «Фантаны Вілы д'Эстэ» з цыклу «Гады падарожжаў», S.163/4
– Мэфіста-вальс. Эпізод з «Фаўста» Ленау, S.514
– «Скокі сьмерці», S.126
– Вугорская рапсодыя №2 до-дыез мінор, S. 244/2
Мастацтва двух легэндарных асобаў, сымбалічных фігур фартэпіяннага мастацтва эпохі рамантызму, – Феранца Ліста і Ігнацы Яна Падэрэўскага будзе прадстаўлена ў сумесным праэкце піяністаў Аляксандра Палякова і Юліі Архангельскай «Маэстра». Маладыя беларускія музыкі, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыяты Адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, ужо вядомыя філарманічнай публіцы як выканаўцы, якія валодаюць уласным ярка-эмацыйным канцэртным стылем.
Канцэрт праводзіцца пры падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.
Пачатак а 19.00
Квіткі прадаюцца ў касах філармоніі і ўпаўнаважанымі па арганізацыі гледача. Даведкі па тэлефонах: 284 44 33, 284 32 02 (адзьдзел рэалізацыі квіткоў); 331 36 91 (рэжысёры); 331 16 17, 284 47 09 (касы з 9.00 да 21.00)
http://www.philharmonic.by/ru/collectives_ru/id-89.html
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|