 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
Літаратурна-музычная вечарына“МЕНЕСТРЭЛІ ІМКЛІВАЙ ЭПОХІ”
7 верасня Музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (зав. Музычны, 5) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашае на літаратурна-музычную вечарыну “МЕНЕСТРЭЛІ ІМКЛІВАЙ ЭПОХІ”. У праграме: прэзентацыя кнігі Ірыны Шумскай “Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння”, адмысловая канцэртная праграма ад трыа “Вытокі” пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова (прагучаць творы М. Агінскага, С. Манюшкі, Ф. Міладоўскага, Я. Тарасевіча і інш.), музычная паэзія Ірыны Хадарэнка і розныя прыемныя сюрпрызы.
Пачатак а 17 гадзіне. Уваход вольны.
Колькасць месцаў абмежаваная. Папярэдні запіс па тэлефонах: 6787536 (Вэлком), 7787531 (МТС).
Ірына Шумская – музыказнаўца і літаратар. З’яўляецца кандыдатам культуралогіі, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Даследуе праблемы станаўлення творчай асобы, развіцця музычнай культуры і спецыфіку яе ўзаемадзеяння з сацыяльнымі працэсамі, а таксама асаблівасці функцыянавання нацыянальнай культуры ва ўмовах глабалізацыі. Аўтар шматлікіх навуковых прац у азначаным кірунку. Стажыравалася ў Польшчы, Венгрыі, Германіі, Францыі, Бельгіі.
Кніга Ірыны Шумскай "Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння" (Мінск, "Медысонт", 2011) распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, іх імёны для большасці нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаюцца невядомымі.
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|