РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
31.08.2011


31.08.2011
Фолк-фэст “Камяніца”

 
3 верасьня пад Менскам адбудзецца фолк-фэст “Камяніца”. Гэтым разам мерапрыемства ўзначаляць беларускія гурты “Троіца”, Osimira, а таксама лідэр украінскай рок-группы “Воплі Відаплясава” Алег Скрыпка.
 
Фэст адбываецца ўжо трэйці год запар у Музэі народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо, 4 км. за аўтарынак “Малінаўка”), на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагодзьдзяў. Мэта мерапрыемства – прапагада беларускай культуры і дапамога музэю. Усе грошы за ўваход ідуць на рахункі гэтай ўстановы, дапамагаючы захоўваць экспанаты.
 
Для кожнага з хэдлайнераў фэстывалю выступ на сёлетняй “Камяніцы” будзе знакавым. Этна-трыо “Троіца” ўпершыню прадставіць у Беларусі на вялікай сцэне свой ухвалены крытыкамі новы альбом “Зімачка”. Магілёўскі гурт Osimira, які добра ведаюць у Расеі, Украіне і Польшчы, выступіць ў Менску ўпершыню з 2007 года. А для лідэра “ВВ” Алега Скрыпкі гэта першы ў Беларусі выступ з фолк-праграмай.
 
Пачатак 13.00. Уваход па квітках.

 
Уваход будзе адбывацца па квітках музэю, якія каштуюць 10 тыс. руб. для дарослых і 5 тыс. руб для школьнікаў. Наведнікі будуць мець магчымасьць ня толькі паслухаць музыку, але і паглядзець усю экспазыцыю. Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63. Даведка: (029) 670 13 30.
 
http://budzma.org/news/na-folk-fescye-kamyanica-vystupic-alyeh-skrypka.html
2009–2020. Беларусь, Менск.