 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
Дударскі Клуб 2011-2012
Дударскі Клуб працягвае пяты (!) сэзон фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў.
Гэтым разам у нас адмыслова запрошаны госьць — гурт Testamentum Terrae!
Акрамя выступу адмысловых гасьцей, у праграме — беларускія і эўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса, Irdorath, Кашлаты Вох, Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстаньні інструмэнтам.
Вас чакаюць гучаньне дудаў (беларускіх і ня толькі), сьпевы і танцы, атмасфэра карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці.
Вечарыны Дударскага Клуба дый самі посьпехі ў адраджэньні старадаўняга музычнага інструмэнта — дуды — сапраўдны культурны феномэн. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?
14 сьнежня (серада), 19:00 – 24:00 (уваход у клуб з 19:00, пачатак выступаў - каля 20:00)
Клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62,
(200 мэтраў ад мэтро Кунцаўшчына)
Кошт уваходу — 15 000 руб.
УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна ;)
Тэлефон для даведак: +375 29 5571663
Глядзі таксама:
Дударскі клуб: http://vkontakte.ru/dudarski_klub
Месцазнаходжаньне:
Клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага вул. 62
Пачатак:
14 сьнежня а 19:00
Заканчэньне:
14 сьнежня а 23:00
Падрабязна...
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|