RODNYJA VOBRAZY Vobrazy miłyja rodnaha kraju,               
Smutak i radaść maja!..
      
 
Jakub Kołas
    Hałoŭnaja      Słoŭniki           Spasyłki      Ab sajcie       Кірыліца      Łacinka    
Archiŭ navinaŭ
Navina
27.12.2011


27.12.2011
Паэтычна-музычны аўкцыён
 
"Літаратурныя Каляды"

 

 
Суполка “Літаратурнае прадмесце” запрашае на традыцыйнае свята “Літаратурныя Каляды” 29 снежня а 18.30 у музеі Янкі Купалы.
 
Вялікі кірмаш мусаў!
 
Паэтычна-музычны аўкцыён з удзелам легендарнай Рагнеды Крышталюк!
 
Суполка "Лiтаратурнае прадмесце" ладзiць свой традыцыйны паэтычна-музычна-хабiтанскi "блышыны рынак".
 
...Хобiты дарылi адзiн аднаму тое, што не патрэбнае самiм, што пад руку трапiцца... Гэтыя падарункi называлiся "мусамi".
 
Што выставяць на аўкцыён паэты "Лiтаратурнага прадмесця", нiколi нiкому невядома... Але вiдовiшча абяцае быць фантастычным, паколькi прададзенымi з малатка могуць быть i творчы псеўданiм, i ўласнаспечаны торт, i зборнiк вершаў, i пiсталет-запальнiчка, i сеанс масажу...
 
Адчуйце подых дзiкага рынку! "Сiмулякрыкi" – самая надзейная валюта ў свеце! Даецца бясплатна. Забiраецца таксама!
 
Аўкцыянiст – Людмiла Рублеўская.
 
Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

 
Адрас: Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы, Мiнск, вулiца Купалы, 4.
 
Падрабязней...
2009–2020. Biełaruś, Miensk.