 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
ВЕЧАРЫНА ПА ВЫНІКАХ ФЕСТЫВАЛЯ АДНАГО ВЕРША
Літаратурнае аб'яднанне “Майстэрня. Пр. Незалежнасці, 43” запрашае на вечарыну па выніках Фестываля аднаго верша, якая адбудзецца 12 студзеня 2012 г. у музеі Янкі Купалы а 19.00.
Даслаць свой верш на конкурс можна да 5 студзеня.
Для ўдзелу ў фестывалі неабходна даслаць ліст (з пазнакай “фэст”) на адрас gggbbb2007@gmail.com або dorefa@yandex.ru. Ліст мусіць змяшчаць:
1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;
2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;
3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнагатэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).
Сябры журы Фэста-2011:
1. Алесь Камоцкi, паэт, музыка
2. Андрэй Хадановіч, Беларускi ПЭН-цэнтр
3. Андрэй Васілеўскі, галоўны рэдактар часопіса “Новый мир” (РФ);
4. Вiктар Шнiп, “Мастацкая лiтаратура”
5. Вольга Базылёва-Клiмко, паэт, пераможца Фэста-2007 i 2008 гг.
6. Дзмітрый Строцаў, паэт, выдавец
7. Кірыл Кавальджы, інтэрнэт-часопіс “Пролог” (Фонд СЭІП) (РФ);
8. Людмiла Рублеўская, “Беларусь Сегодня”, “Лiтаратурны квартал”
9. Наталля Капа, “Нёман”
10. Пятро Васючэнка, пісьменнік, літаратуразнавец
11. Сяргей Пукст, паэт, музыка
12. Юры Сапажкоў, “Нёман”
Паводле арганізатараў.
http://lit-bel.org/by/news/2613.html
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|