 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
09.01.2012
| Іна Севярын
Дапаможам Рыгору Барадуліну!
|
Акцыю салідарнасці ў падтрымку народнага паэта Беларусі распачаў Глеб Лабадзенка. У сваім блогу журналіст заклікае не заставацца абыякавым да літаратуры.
Асноўныя мэты акцыі і чаму ўзнікла патрэба, Глеб Лабадзенка тлумачыць так:
- Мэты дзьве - праявіць салідарнасьць зь любімым паэтам і сабраць яму пасільную дапамогу.А патрэба ўзьнікла, бо папярэдняя акцыя праводзілася тры гады таму, тыя сродкі даўно скончыліся, а пенсія невялікая, таму трэба дапамагчы.
Схема ўдзелу:
Вы дасылаеце мэйл на адрас labadzenka@gmail.com са сваім намерам (тэма ліста "Барадулін-акцыя"), дзе пазначаеце:
*сваё імя і прозьвішча (каму падпісваць)
*свой мэйл
*свой мабільны тэлефон
* памер свайго ахвяраваньня.
- Атрымаўшы ваш мэйл, я паведамляю дадатковыя ўмовы -- як можна зьдзейсьніць ахвяраваньне. Па меры правядзеньня акцыі Рыгор Барадулін будзе падпісваць кнігі. Як толькі кнігі скончацца -- кожны ўдзельнік атрымае ліст з пазнакай, як можна забраць кнігу. Як і мінулы раз, кнігі будуць раздавацца цэнтралізавана - у пэўны час у пэўным месцы.Памер ахвяраваньня - асабістая справа кожнага. Улічваючы цяперашнія курсы даляра і эканамічныя ўмовы, пажаданы памер - ад 50 тысяч. Пры такім разьліку ўдасца сабраць больш-менш прыстойную суму на некаторы час.Аднак гэта ня значыцца, што калі ў вас ёсьць магчымасьць скласьці толькі 20 тысяч, то вам будзе адмоўлена - тлумачыць Глеб Лабадзенка.
Журналіст падкрэслівае, што гэта - не акцыя па продажы кніг. Вы складаеце ахвяраваньне, а за гэта атрымліваеце ў падарунак кнігу з аўтографам Рыгора Барадуліна.
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|