RODNYJA VOBRAZY Vobrazy miłyja rodnaha kraju,               
Smutak i radaść maja!..
      
 
Jakub Kołas
    Hałoŭnaja      Słoŭniki           Spasyłki      Ab sajcie       Кірыліца      Łacinka    
Archiŭ navinaŭ
Navina
11.01.2012


13 студзеня ў клубе «Салтайм» адбудзецца Special Event гурта “Верасень”

 
У межах серыі канцэртаў “Штомесяц 13-га па-беларуску” у клубе «Салтайм» (пр. Незалежнасці 131/1) праходзяць выступы беларускамоўных рок-каманд. Але 13 студзеня 2012 года прапануем вам наведаць Special Event (спецыяльную падзею) гурта “Верасень”.
 
З нагоды дня народзін гітарыста гурта "Верасень" Арцёма Лабіна і амаль дня народзін вакалісткі Вольгі Акуліч вечар 13 студзеня (дарэчы, яшчэ і Стары Новы Год, і пятніца, трынаццатае!) будзе мець незвычайны фармат. Вас чакае выступ гурта "Верасень", а таксама цікавая музычная праграма ад сяброў: сюрпрыз ад Таццяны Беланогай, блюзавы сэт ад гурта Long Way, вогненны луізіянскі блюз (танчаць усе!) ад Maddy Daddy Band, прывітанне ад блюз-рок каманды "На Узлёт" і джэм напрыканцы.
 
...І мы зусім забылі, што гурт "Верасень" гэтым вечарам прадставіць студыйную міні-плытку з новымі песнямі...
 
Кошт квіткоў не палохае: 20 тыр. (пры набыцці квіткоў у 2011 годзе), 25 тыр. папярэдне ў 2012 годзе, 30 тыр. у дзень канцэрта.
 
Папярэдняя замова квіткоў - (029) 640 09 38, (025) 622 95 03
 
Пачатак а 19-й!!! І без затрымак - пачнем своечасова, бо праграма немалая!
 
Уваход асобам з музычнымі інструментамі - бесплатны. Наяўнасць кветак і падарункаў права на зніжкі не дае, але катэгарычна вітаецца!
 
Падрабязней...
2009–2020. Biełaruś, Miensk.