 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выйшаў электронны зборнік
Невядомай прозы Васіля Быкава
У электронным выдавецтве “Пяршак” часопіса 34mag.net выйшаў зборнік Васіля Быкава “Пасьляжыцьцё”. У кнігу ўвайшлі аповесьці і апавяданьні, якія ніколі не друкаваліся пры жыцьці аўтара. Спампаваць зборнік можна бясплатна.
Пад адной вокладкай сабраныя пяць твораў рознага часу напісаньня. Аповесьць “Атака” і апавяданьне “Жалезны камандзір” ня так даўно былі знойдзеныя ў гарадзенскім архіве аўтара і адносяцца да 1960-х гадоў. Аповесьць “Афганец” і апавяданьне “Бутэльчына” створаныя ўжо ў незалежнай Беларусі, і вядзецца ў іх таксама пра сучаснасьць. Акрамя таго, у зборнік увайшла незавершаная аповесьць “Бліндаж”, пачатая ў 1987 годзе. Усе тэксты выходзяць у аўтарскай рэдакцыі.
паводле prajdzisvet.org
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|