 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Выходзіць 10-томнік Івана Навуменкі
У ім друкуюццца невядомыя творы народнага пісьменніка.
Падрыхтоўчую працу вядуць спецыялісты Акадэміі навук. Тэксталагічную групу ўзначальвае прафесар Сцяпан Лаўшук.
Першы том выйдзе ўжо ў чэрвені, паведаміў ён «Нашай Ніве», наступны — у канцы года.
Згодна з пастановай Савета Міністраў, закончыць выданне збору твораў павінны ў 2016-м — па два тамы штогод.
Творы размяркуюцца наступным чынам.
1,2 — апавяданні і нарысы; 3,4 — аповесці; 5,6,7 — раманы; 8,9 — літаратуразнаўства, крытыка; 10 — расейскамоўны раман «Капитан Степь идет в разведку», напісаны ў суаўтарстве з расійскім журналістам Віктарам Мамантавым, драматургія, эпісталярый.
Са словаў Сцяпана Лаўшука, у збор твораў увойдуць апавяданні, якія раней не публікаваліся.
Івана Навуменка (1925-2006) — пісьменнік, літаратуразнавец. Нарадзіўся ў гарадку Васілевічы Рэчыцкага раёна. Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1950-м скончыў філфак БДУ. Працаваў у раённых і рэспубліканскіх газетах. Узначальваў Інстытут літаратуры АН, з’яўляўся віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Доктар філалагічных навук, прафесар. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990).
Аўтар раманаў «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі». Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР за літаратуразнаўчыя кнігі пра Янку Купалу і Якуба Коласа. У 2005 адмовіўся падтрымаць стварэнне прадзяржаўнага Саюза пісьменнікаў на чале з Мікалаем Чаргінцом.
http://budzma.org/news/vyxodzic-10-tomnik-ivana-navumenki.html
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|