 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Канцэрт "Гітара ў авангардзе"
7-ага чэрвеня на сцэне Малой залы імя Р.Р.Шырмы адбудзецца канцэрт “ГІТАРА Ў АВАНГАРДЗЕ”, у якім інструмент вядомага беларускага гітарыста Паўла Кухты стане ў авангардзе славутага ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава.
Чыстым, лагодным, прывабным гучаннем гітары можна змяніць свет, так лічаць усе музыканты-гітарысты свету. І пакуль ім гэта ўдаецца. Асцярожным, ціхім, пранікнёным тэмбрам свайго інструмента мяняць рэчаіснасць і быціва, прывабліваючы ў вялікія і маленькія канцэртныя залы сваю публіку і прыхільнікаў. Няспешная размова з самім сабой, з сусветам, з высокароднай незавершанасцю і бясконцасцю — у фантазіі Уладзіміра Захарава “Грунвальдская пастараль”. Поўная эмоцый, гарачыні і спёкі — у танга Анхеля Вілольда і ў знакамітых “Аблоках” Джанга , і — падарунак беларускім слухачам — прэм'ернае выкананне ў Беларусі Квінтэта для гітары і струнных кубінскага кампазітара Леа Браўэра.
http://www.philharmonic.by/
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|