 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
“МАЭСТРА ГУСІНАГА ПЯРА”
13 верасня на сцэне Малой залы імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі прэм’ерны праект — музычна-сцэнічная замалёўка “Маэстра гусінага пяра” з музыкай, спевамі, апавяданнямі, байкамі і вершамі з нагоды 200-годдзя знакамітага гісторыка, раманіста, даследчыка, этнографа, крытыка, мастака і музыканта Юзэфа Ігнацы Крашэўскага. Стваральнікі і выканаўцы — ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Скорабагатаў (барытон), Янаш Нялепа (тэнар), Клішкенція Стасенка (меца-сапрана), Ірына Лой (сапрана),Кацярына Марэцкая (фарэпіяна), Святлена Немагай (аўтар ідэі і ўкладальнік сцэнару). Постаці чароўнай мінуўшчыны, таямніцы айчыннай гісторыі, гукі невядомай музыкі эпохі беларускага рамантызму, лёс незвычайнай асобы Юзафа Ігнацы Крашэўскага — у праграме вераснёўскага філарманічнага вечара.
http://www.philharmonic.by/
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|