 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
ШЛЯХ ДА ВЯРТАННЯ:
СУСТРЭЧА З ЮРАСЁМ ШАМЕЦЬКАМ
Шаноўнае спадарства! 25 верасня (аўторак) у кнігарні “ЛогвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А, ст. м. Плошча Перамогі) адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Юрасём ШАМЕЦЬКАМ (Беларусь – Канада). У праграме: прэзентацыя кнігі “Шлях да вяртання”, адкрытая прэс-канферэнцыя, аўтограф-сесія. Вядучая – Віка Трэнас.
Пачатак у 19.00. Уваход вольны
Юры Шамецька нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Да 1997 года жыў і працаваў тут, цяпер жыве ў Атаве (Канада). Піша вершы па-беларуску, па якіх можна вывучаць геаграфію. “Атава пахне домам”, “на тым баку ракі – Квэбэк”, “тут Манрэаль – амаль што Вільня”, “дзесь цягнік адыходзіць на Ніцу”, “ты не згубішся на Манмартры”… Сапраўды, ні сам паэт, ні ягоныя чытачы ні ў якім разе не заблукаюць сярод чужынцаў. Проста адчуйце шчырыя, сапраўдныя ноткі ў мностве замежных назваў: “Раку Атаву Свіслаччу б назваць, каб ведаць далей, што яшчэ чакаць”, “радасць пявучасці роднага краю… сёння ў Мінску сябе адчуваю”.
Вершы Юрыя друкаваліся ў часопісах “Дзеяслоў”, “Маладосць”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 2011 годзе пабачыў свет першы зборнік паэта – “Шлях да вяртання”, які ў Беларусі дагэтуль не прэзентаваўся. Беларускія чытачы маюць унікальную магчымасць асабіста пазнаёміцца з таленавітым літаратарам, пачуць аўтарскае выкананне вершаў.
Блог Юрася Шамецькі http://shametka.net/
Пра прэзентацыю кнігі “Шлях да вяртання” ў Канадзе: http://belaruscanada.org/2011/10/02/02-6/
Рэцэнзія на кнігу: http://vika-trenas.livejournal.com/147197.html
http://vika-trenas.livejournal.com/
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|