RODNYJA VOBRAZY Vobrazy miłyja rodnaha kraju,               
Smutak i radaść maja!..
      
 
Jakub Kołas
    Hałoŭnaja      Słoŭniki           Spasyłki      Ab sajcie       Кірыліца      Łacinka    
Archiŭ navinaŭ
Navina
02.11.2012


02.11.2012
ВЕРАСЕНЬ У ЛІСТАПАДЗЕ

 

 
“Штомесяц 13-га па-беларуску” і прома-група ВЮ
 
Прадстаўляюць
 
ВЕРАСЕНЬ У ЛІСТАПАДЗЕ
 
13 лістапада 2012 (аўторак)
 
Клуб “Салтайм” (пр. Незалежнасці, 131/1)
 
19.00
 
Сольны канцэрт гурта «ВЕРАСЕНЬ»
 
(інтэлектуальны рок)
 
Спецыяльныя госці:
 
Дзяніс БАЛАХОНАЎ
 
Алег ЗМУШКА
 
Праект “Штомесяц 13-га па-беларуску” (пры падтрымцы “Будзьма беларусамі!” і прома-групы ВЮ) распачаты ў мінулым годзе. Серыя канцэртаў знаёміць публіку з нацыянальнай гітарнай музыкай. 13 лістапада Вольга АКУЛІЧ і гурт “ВЕРАСЕНЬ” выступяць з сольным канцэртам.
 
Упершыню за апошнія два гады прагучыць акустычная праграма - песні з альбома “Трохкутнік” - з удзелам Алега Змушкі. Акрамя таго, калектыў прадставіць вялікую праграму ў электрычнасці (у тым ліку трэкі з кружэлкі “Другі”), а таксама некаторыя новыя кампазіцыі.
 
Спецыяльныя госці: Алег Змушка (гітара) і Дзяніс Балахонаў (гітара, губны гармонік).
 
Замова квіткоў:
 
+375 29 640 09 38 (velcom)
 
+375 25 622 95 03 (life:)
 
+375 33 360 60 29 (МТС)
 
Кошт 30 тыс. папярэдне, 35 тыс. у дзень канцэрта.
 
Першыя 10 пакупнікоў квіткоў атрымаюць у падарунак CD-дыск з альбомам “Трохкутнік”.
 
Падрабязней...
2009–2020. Biełaruś, Miensk.