 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
12.12.12.
“ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ”
Белдзяржфілармонія 19.00
Творцы патрэбны краіне. Каб стваралі Цуды. Каб будавалі Вежы. Каб хацелі жыць дзеля Айчыны. Каб іх можна было выганяць з краіны і знішчаць іх творы. Каб яны, не гледзячы ні на што, вярталіся на радзіму і будавалі новыя Вежы і стваралі новыя Цуды. Люцыян Таполя — герой паэмы Максіма Танка — створыць Цуд, перажыве выгнанне, збудуе Вежу ў прэм’ерным творы Ларысы Сімаковіч rondo-опера “ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ” 12 СНЕЖНЯ на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.
ВЫКАНАЎЦЫ: Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, Ларыса Сімаковіч, фальклор-тэатр “Госьціца”, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік — народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава), Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец).
КАНЦЭРТНАЕ ВЫКАНАННЕ
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|