 |
RODNYJA VOBRAZY
|
|
Vobrazy miłyja rodnaha kraju,
Smutak i radaść maja!..
Jakub Kołas
|
|
|
|
|
|
|
Запрашаем на гендэрна-літаратурную дыскусію
(13 снежня)
ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і комплексны праект “Гендэрны маршрут” запрашаюць абмеркаваць каханне і гвалт у мастацкай літаратуры.
Пытанні для абмеркавання:
Якая розніца паміж згодай і дамаганнем, жартам і насмешкай, сваркай і гвалтам?
Якія існуюць міфы і факты гвалту сёння?
Якія практыкі, стратэгіі і рэсурсы выкарыстоўваюць пісьменнікі і пісьменніцы, каб зрабіць свой свет больш бяспечнымі і прыстасаваным для гарманічнага існавання?
Як можна адмовіцца ад гвалту, калі барацьба і агрэсія — частка нашага свету?
Што такое мова гвалту і мова кахання? Ніхто не кажа дачцэ ці жанчыне: “Я цябе прыцясняю і рэпрэсую”, звычайна кажуць: “Я цябе люблю, я цябе кахаю”. У што ж ператвараецца такая “Любоў”, якую суправаджалі вяселле, пярсцёнкі, лімузіны і саступкі?
Удзельнікі дыскусіі:
Вольга Гапеева, паэтка, лінгвістка (к.ф.н.), даследуе тэмы філасофіі мовы і сацыялогіі цялеснасці;
Зміцер Вішнёў, паэт, мастак і выдавец;
Юлія Цімафеева, перакладчыца, адзін з рэдактараў часопіса “ПрайдзіСвет”.
Мадэратар — Ірына Саламаціна, феміністка, сацыёлаг, ініцыятар праекта “Гендэрны маршрут”.
Дыскусія адбудзецца 13 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37А). Пачатак у 19.00.
Прэсавая служба СБП
|
|
2009–2020. Biełaruś, Miensk.
|
|
|