РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Архіў навінаў
Навіна
28.12.2012


28.12.2012
Абвешчаны літаратурны конкурс "Экслібрыс" імя Янкі Маўра

 
ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс” імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка. А таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.
 

 
Янка Маўр

 
Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.
 
Асаблівая ўвага будзе нададзеная:
 
* творам для падлеткаў;
 
* творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;
 
* творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;
 
* творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;
 
* творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.
 
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.
 
Журы конкурсу:
 
Алена Масла;
 
Людміла Рублеўская;
 
Алесь Пашкевіч;
 
Пятро Васючэнка;
 
Серж Мінскевіч.
 
Тэксты на конкурс можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць інфармацыя пра імя, прозвішча, дату нараджэння ўдзельнікаў, іх кантактныя нумары тэлефонаў і e-mail.
 
Па выніках літаратурнага конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе “Дзеяслоў” і газеце “Літаратурная Беларусь”, а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.
2009–2020. Беларусь, Менск.