 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Загінуў журналіст і паэт Юры Гумянюк
Вядомы гарадзенскі журналіст і паэт Юры Гумянюк загінуў 19 студзеня 2013. Паводле відавочцаў трагедыі, ён выпаў з дзявятага паверха інтэрнату па вул. Сухамбаева, які знаходзіцца побач з яго домам.
Юры Гумянюк у свой час працаваў у гарадзенскай “Пагоні”, на Радыё Рацыя, апошнім часам – у Беларускай службе Польскага радыё. Быў выдатным публіцыстам.
Сябра Таварыства Вольных Літаратараў, выдаў некалькі кніг паэзіі, апошнюю з якіх – у 2003 годзе. Рыхтаваў да выдання новы зборнік. Беларускія гурты стварылі на вершы паэта каля дваццаці песень, сярод выканаўцаў быў знакаміты ў свой час гарадзенскі гурт “Айша”.
Пахаванне Юры Гуменюка адбудзецца ў сераду 23 студзеня на могілках па праспекце Касманаўтаў. Развітанне ў мемарыяльнай зале ля ўваходу на могілкі з 16 да 17 гадзін.
Адпяванне ў доме Гуменюкоў (вул. Веры Харужай, 18) з 12 да 15.
Паводле "Твайго стыля"
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|